Студопедия — УВОДЗІНЫ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

УВОДЗІНЫ






Трэці том "Гісторыі Беларусі" прысвечаны перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Гэты этап быў адным з самых складаных у гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Шматлікія войны, якія спуста-шальнай віхурай праносіліся па тэрыторыі Беларусі, прывялі да зруйнаван-ня беларускіх гарадоў і вёсак, надоўга спынілі паступальнае развіццё эка-номікі, сталі прычынай зацяжных крызісаў, якія ўдалося пераадолець толькі ў канцы дадзенага перыяду. У выніку знішчэння насельніцтва гара-доў адбылося змяненне іх этнічнага аблічча за кошт змяншэння мяшчан-беларусаў. Гэты працэс разам з апалячваннем вышэйшага, пануючага саслоўя - шляхты - прывёў у той час да паступовага ператварэння беларусаў у сялянскую нацыю, а таксама да аслаблення ўплыву беларускіх фактараў на фарміраванне "высокай культуры".

Перыяд XVII—XVIII стст. характарызуецца глабальнымі змяненнямі ў гісторыі не толькі Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы. Яны дазваляюць лічыць азначаны час якасна новым этапам у развіцці рэгіёна. Гэты этап ха-рактарызаваўся, акрамя таго, пераразмеркаваннем у расстаноўцы асноўных сіл на міжнароднай арэне. Працэс па палітычнаму збліжэнню дзвюх дзяржаў - Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, які, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., то аслабеваў, то зноў набіраў моц, прывёў у рэшце рэшт да ўтварэння Рэчы Паспалітай "двух народаў", хоць дзяржава аб'яднала землі не менш чатырох этнасаў - беларусаў, палякаў, літоўцаў, украінцаў. Пад "дву-ма народамі" ў тыя часы разумеліся палітычныя прадстаўнікі двух суб'ектаў федэрацыі - шляхта Вялікага княства Літоўскага і шляхта Кароны Польскай.

Імкненне да адметнага месца ў Рэчы Паспалітай і памяць пра "залатыя часы" незалежнасці Вялікага Княства, а таксама палітычныя амбіцыі нека-торых магнацкіх родаў спрыялі пашырэнню з'явы, трактуемай часам як "літвінскі сепаратызм". Тым не менш працэс па сціранню выразнай мяжы паміж шляхтай Вялікага княства Літоўскага і Полынчы набываў незварот-кы характар і праходзіў у напрамку фарміравання адзінага палітычнага на-рода-шляхты, польскага паводле мовы, культуры, каталіцкага веравызнан-ая. Значная рэлігійная і культурная талерантнасць, якая мела месца ў Вялікім княстве Літоўскім у "залатым" XVI ст., знікла ў працэсе разгортвання контррэфармацыі і паланізацыі. Прадстаўнікі пануючага саслоўя, якія стаялі на шляху гэтых працэсаў, трапілі ў разрад "дысідэнтаў", незадаволеных і непаўнапраўных, але яны ўскосна паспрыялі знікненню гэтай дзяржа-вы з палітычнай карты Еўропы.

Знешнепалітычная спадчына, якая дасталася дзяржавам Усходняй Еўропы з часоў Сярэднявечча, была да XVII ст. у значнай ступені пераадо-

 

 

лена. Канчатковы разгром Тэўтонскага і ліквідацыя Лівонскага ордэнаў, большая частка тэрыторыі якіх трапіла ў залежнасць ад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, паставілі кропку ў працяглым супрацьстаянні краін усходнееўрапейскага рэгіёна крыжовай агрэсіі. Далучэнне болынасці та-тарскіх ханстваў - "асколкаў" Залатой Арды - да Маскоўскага царства фак-тычна зняло для яго пытанне небяспекі з усходу. Пачынаючы з гэтага часу знешнепалітычнае аблічча рэгіёна вызначала супрацьстаянне дзвюх асноўных сіл - Рэчы Паспалітай і Расіі, якое адбывалася з улікам інтарэсаў іншых дзяржаў, галоўным чынам Швецыі і Турцыі, што надавала канфлікту агульнаеўрапейскі кантэкст.

Аб'яднанне ў складзе адной дзяржавы - Рэчы Паспалітай - адных з най-больш магутных у ваенным плане краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы прывяло да ўзрастання палітычных амбіцый яе кіраўніцтва. У пачатку XVII ст. яно прад'явіла прэтэнзіі на абсалютнае дамінаванне ў рэгіёне і ўвязалася ў канфлікты практычна з усімі суседзямі на поўначы, усходзе і поўдні. Кала-сальныя намаганні дзяржавы, якія прынеслі пэўныя станоўчыя вынікі толькі спачатку, прывялі ў далейшым да спусташэння і зацяжных крызісаў, перманентнага ўнутранага бязладдзя і ў рэшце рэшт страты Рэччу Паспалітай статуса вядучай знешнепалітычнай сілы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а ў далейшым і ўвогуле да яе залежнасці ад суседніх краін. Падзелы Рэчы Паспалітай падвялі рысу пад існаваннем гэтай дзяржавы, поўнай на-дзей у пачатку і такой бездапаможнай у канцы свайго існавання, пахаванай пад руінамі славутых шляхецкіх "залатых вольнасцей".

У гісторыі Беларусі часоў Рэчы Паспалітай можна выдзеліць некалькі выразна акрэсленых перыядаў, якія і абумовілі структуру тома. Ён склада-ецца з трох частак, у кожнай з якіх аўтары паспрабавалі адлюстраваць важ-нейшыя пытанні знешне- і ўнутрыпалітычнага жыцця дзяржавы "двух народаў", якія тычыліся беларускіх зямель, а таксама асноўныя напрамкі са-цыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.

Першая частка тома прысвечана гісторыі Беларусі з пачатку і да ся-рэдзіны XVII ст. Неабходна адзначыць, што гэты адрэзак часу ў значнай ступені з'явіўся лагічным працягам папярэдняга перыяду. Многія працэсы, якія распачаліся ў XVI ст., знайшлі сваё адлюстраванне і ў першай палове наступнага стагоддзя. Сюды можна аднесці эканамічны ўздым, што выявіўся ў вялікай аграрнай рэформе і росквіце гарадоў, актывізацыю знеш-непалітычнай дзейнасці Рэчы Паспалітай, змены ў рэлігійнай палітыцы кіраўніцтва дзяржавы, якое перайшло ад цярпімага стаўлення да прад-стаўнікоў розных канфесій да курса на контррэфармацыю і актыўную пад-трымку каталіцтва і г. д.

У сувязі з гэтым ніжняя храналагічная мяжа азначанага перыяду з'яўля-ецца ў пэўнай ступені ўмоўнай. Да таго ж шэраг сюжэтаў, адлюстраваных у другім томе дадзенага выдання і характэрных для ўсяго ранняга этапу існа-вання Рэчы Паспалітай (1569 г. - першая палова XVII ст.), які быў у многіх адносінах спрыяльны для гэтай дзяржавы, не знайшоў адлюстравання ў першай частцы трэцяга тома. Гэта тлумачыцца свядомым імкненнем аўтараў пазбегнуць паўтораў. Разам з тым выбар мяжы XVI і XVII стст. у якасці пачатку для разгляду гісторыі Беларусі часоў Рэчы Паспалітай тлу-мачыцца тым, што сам акт Люблінскай уніі 1569 г. яшчэ не падвёў канчатко-вую рысу пад папярэднім перыядам і не ва ўсіх сферах азначаў пачатак пра-цэсаў, што сталі знамянальнымі ў далейшай беларускай гісторыі. У якасці такой падзеі можна вызначыць Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г., які дапоўніў палітычную унію царкоўнай уніяй і канчаткова акрэсліў напрамкі, у якіх развівалася гісторыя Беларусі ажно да падзелаў Рэчы Паспалітай.

 

 

Другая частка дадзенага тома прысвечана гісторыі Беларусі сярэдзіны

XVII - першай паловы XVIII ст. Гэты перыяд прайшоў пад знакам глабальных войнаў, якія траслі Еўрапейскі кантынент. Уцягнутая ў гэтыя войны на піку сваёй знешнепалітычнай актыўнасці і ў арэоле сваёй магутнасці, Рэч Паспалітая не здолела захаваць лідэрства ў цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне і ўжо з сярэдзіны XVII ст. была ўцягнутаў паласу зацяжных крызісаў, якія ахапілі ўсе бакі грамадскага жыцця. Для беларускага народа гэты перыяд стаў адной з найбольшых катастроф, якая характарызавалася не толькі небывалымі ні раней, ні пазней дэмаграфічнымі стратамі, але і разбурэннем усіх сфер жыцця краіны. Менавіта ў гэть/час знешнепалітычная пагроза стала абумоўлівацца не толькі раскладам сіл на міжнароднай арэне, але і ўнутрыпалітычнай сітуацыяй, якая вызначалася барацьбой магнацкіх груповак за ўладу ў дзяржаве. Усё часцей яна пачала выкарыстоўвацца су седзямі Рэчы Паспалітай для ўмяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы.

Разам з тым глыбокія эканамічныя крызісы суправаджаліся мерапрыемствамі ўлад Рэчы Паспалітай і асобных землеўладальнікаў, накіраваных на іх пераадоленне. Найбольш яскрава гэта выявілася ў другой палове

XVIII ст., калі дадзеныя мерапрыемствы пачалі прыносіць адчувальныя вынікі. Перыяду стабілізацыі эканомікі Рэчы Паспалітай і спроб рэар ганізацыі грамадскага ладу краіны прысвечана трэцяя частка тома. Рэфор мы, якія найбольш актыўна разгарнуліся падчас праўлення апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, маглі скасаваць негатыўную спадчыну папярэдніх часоў, аднак яны сутыкнуліся з супраціўленнем кансерватыўнай часткі шляхецкага грамадства і драпежніцкімі інтарэсамі суседніх краін, што прывяло да знікнення дзяржавы "двух народаў" з палітычнай карты Еўропы. Гэта падзея азначала для бела рускіх зямель змяненне ўмоў існавання і заклала асновы тых з'яў, якія абу мовілі развіццё беларускага этнасу ў далейшым.

Падчас працы над томам яго рэдактары імкнуліся максімальна захаваць аўтарскую канцэпцыю, але некаторыя высновы яны не падзяляюць.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 526. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия