Студопедия — Крыніцы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Крыніцы






Гістарычныя крыніцы па перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай маюць у параўнанні з папярэднімі часамі сваю спецыфіку. Перш за ўсё яны робяцца больш разнастайнымі па відах, болып інфарматыўнымі і рэпрэзентацыйнымі. Узрастае значэнне статы-стычных матэрыялаў, дакументаў гаспадарча-эканамічнага характару і бягучага справаводства. У той жачас змяншаецца значэнне такога віду на-ратыўных крыніц, як летапісы і хронікі. У межах гэтага жанру таксама ад-быліся пэўныя змены ў кірунку яго дэмакратызацыі. На змену агульна-дзяржаўным хронікам прыходзяць фамільныя хронікі (мемуары), дыя-рыушы (дзённікі), мясцовыя летапісы, а таксама хранографы, у якіх пе-рапляталіся мінулае славянскіх народаў і сусветная, у тым ліку старажыт-ная гісторыя1.

Сярод узораў мясцовага летапісання неабходна ўзгадаць Баркула-баўскую хроніку (летапіс), створаную ў пачатку XVII ст.2 У ёй падрабязна выкладаецца матэрыял па палітычнай гісторыі да пачатку разглядаемага пе-рыяду, гісторыі культуры і царквы, утрымліваюцца звесткі пра гістарычных асоб. У хроніцы спалучаюцца рысы дакументальнай і гісторыка-мемуарнай літаратуры.

Цікавымі ўзорамі гарадского летапісання з'яўляюцца Магілёўская і Віцебская хронікі. Віцебскі летапіс (dzieje miasta Witebska), складзены ў

______________

 

1 Улащик Н.Н Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

2 Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.

 

 

1768 г. на аснове летапісу М.Панцырнага, запісаў Чарноўскіх і Г.Аверкі, а таксама матэрыялаў, сабраных аўтарам, мясцовым жыхаром С.Аверкам, утрымлівае звесткі па гісторыі Віцебска, беларускіх і іншых зямель. Най-больш цікавымі з'яўляюцца апісанні падзей канца XVII - пачатку XVIII ст. Летапіс дапоўнены цікавымі гісторыка-дакументальнымі матэрыяламі, у прыватнасці спісам віцебскіх ваявод за 1516-1753 гг.1

Магілёўская хроніка створана на працягу Х^ІІ-Х^Ш стст. Яна з'яўля-ецца апошнім беларускім летапісным зводам. У помніку сабраны цікавыя звесткі пра эканамічнае, сацыяльна-палітычнае і культурнае жыццё горада, а таксама матэрыял па гісторыі беларускіх, літоўскіх, украінскіх, польскіх, расійскіх зямель. Пры складанні хронікі былі выкарыстаны летапісныя запісы, успаміны сучаснікаў і назіранні аўтараў, матэрыялы магілёўскага архіва, творы А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага2.

Да ўзораў беларускага гарадскога летапісання належаць таксама "Запіскі ігумена Арэста", якія разам з Магілёўскай хронікай з'яўляюцца адным з найбольш позніх твораў такога тыпу. Яна змяшчае звесткі па гісто-рыі горада з XIV да сярэдзіны XIX ст.3 Аўтар "Запісак" (ігумен Магілёўскага брацкага манастыра) шырока выкарыстоўваў звесткі Магілёўскай хронікі, дакументы, сабраныя І.Грыгаровічам і М.Бан-тыш-Каменскім, архіўныя матэрыялы і ўласныя назіранні. У "Запісках" утрымліваюцца цікавыя паведамленні, не адлюстраваныя ў іншых крыніцах, у прыватнасці апісанне асобных падзей вайны Расіі з Рэччу Пас-палітай 1654-1667 гг.

Магілёўскую хроніку і "Запіскі ігумена Арэста" дапаўняе Магілёўская хроніка Спаскага манастыра, складзеная каля 1755 г. невядомым аўтарам, які выкарыстаў звесткі каралеўскіх прывілеяў гораду і яго духавенству, ак-тавыя дакументы. У ёй выкладаецца пераважна рэлігійная гісторыя Магілёва з 1526 па 1754 г., прычым болынасць інфармацыі тычыцца перыя-ду, які мала прадстаўлены ў іншых хроніках4.

Да летапісных твораў Х^ІІ-Х^ПІ стст. набліжаюцца папулярныя ў ак-рэслены час мемуары і дыярыушы, або дзённікі, - творы гісторыка-мемуар-нага жанру, якія характарызаваліся індывідуальнай афарбоўкай, узрастан-нем увагі да асобы і яе запатрабаванняў. Розніца паміж дыярыушамі і мемуа-рамі заключаецца ў тым, што ў дзённіках падзеі занатоўваліся аўтарамі адра-зу ж пасля апісання падзей, тады як мемуары пісаліся праз некаторы час, пасля пэўнага пераасэнсавання з'яў мінулага. Да летапісаў і хронік папярэд-няга часу яны набліжаліся толькі па форме падачы матэрыялу ў выглядзе пагадовых запісаў. У той жа час мемуарная літаратура адлюстроўвала яшчэ ў большай ступені, чым мясцовыя летапісы, не афіцыйны погляд на пададзе-

_____________

 

1 Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32; Сборник летописей, относящихся к истории Южной и Западной Руси. Киев, 1888.

2 Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т. 35; Чамярыцкі В.А. Мясцовае летапісанне Беларусі XVII - XVIII стст. (Магілёўская хроніка) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1979. № 4.

3 Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1867. Т. 2.

* Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1871. Т. 5.

 

 

ныя падзеі, а іх суб'ектыўнае ўспрыманне аўтарам. Гэта нейкім чынам ускладняе высвятленне гістарычнай даставернасці фактаў з мемуарнай літаратуры1.

Першым творам такога тыпу ў Беларусі сталі "Пстарычныя запіскі" наўгародскага падсудка Ф.Еўлашоўскага, аднак у іх апісваюцца падзеі пе-раважна XVI ст. Цікавая інфармацыя пра падзеі рэлігійнага жыцця бела-рускіх зямель утрымліваецца ў творах А.Філіповіча, напісаных у жанры, блізкім да дыярыуша. Важнае месца для вывучэння палітычнай гісторыі беларускіх зямель займаюць дыярыушы С.Маскевіча, які падрабязна апісаў падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1609-1618 гг., у тым ліку аблогу Смаленска, а таксама яго сына Б.Маскевіча. Апошняму належалі два дыярыушы. Першы з іх ахоплівае падзеі 1643-1649 гг. і апісвае баявыя дзеянні войскаў Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай супраць казакаў Б.Хмяльніцкага. Другі дыярыуш прысвечаны падзеям вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй у сярэдзіне XVII ст. - паходу маскоўскага ваяво-ды І.Хаванскага і яго разгрому войскамі П.Сапегі і С.Чарнецкага пад Па-лонкай 28 чэрвеня 1660 г.2

Значнае месца сярод гістарычнай і мемуарнай літаратуры XVII ст. зай-маюць творы прадстаўнікоў славутай фаміліі Радзівілаў. Альбрыхту Станіславу Радзівілу належаць лацінамоўны "Кароткі выклад падзей у польскім каралеўстве ў час панавання Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра", а таксама "Дзённік" за 1632-1656 гг., які з'яўляецца каштоўнай крыніцай па ўнутранай і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай3. Цікавым узорам мемуарнай літаратуры можа лічыцца аўтабіяграфія Багуслава Радзівіла, у якой утрымліваюцца не толькі звесткі пра палітычныя і ваен-ныя падзеі сярэдзіны XVII ст., але і каларытнае апісанне авантурных прыгод самога аўтара4. Мемуарная літаратура XVII ст. на беларускіх землях прад-стаўлена творамі П.Бжастоўскага, І.Будзілы, А.Каменскага-Длужыка, С.Незабітоўскага, Я.Пачобут-Адляніцкага, Я.Сапегі, Я.Храпавіцкага, Я.Цадроўскага і інш., мемуарыстыка XVIII ст. - працамі Т.Агінскага, К.Завішы, М.Залескага, М.Матушэвіча, Ю.Нямцэвіча, У.Лапацінскага, М.Радзівіла, Ф.Шырмы і інш. Асаблівую ўвагу прыцягваюць штодзённыя запісы М.Радзівіла Рыбанькі, якія складаюць восем тамоў. У мемуарах XVIII ст. утрымліваецца каштоўны матэрыял па гісторыі тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва на беларускіх землях, бо іх аўтарамі маглі з'яўляцца

______________

 

1 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983; Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мн., 1982; Свяжынскі У.М. Дзённікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мн., 1996. Т. 3; Ён жа. Мемуары XVII ст. як крыніцы па гісторыі Беларусі // Пстарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання. Матэрыялы да Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У.І.Пічэты. Мінск, 23-24 красавіка 1998 г. Мн., 1998. С. 178; Ён жа. Мемуары XVII ст. як крыніцы па ваеннай гісторыі Беларусі // Гісторыя Беларусі: новае ў даследаванні і выкладанні: Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 27 сакавіка 1999 г.: У 2 ч. Мн., 1999. Ч. 1. С. 62-65.

2 Pamietniki Samuela I Bogusiawa Kazimieza Mackiewiczow / Wroclaw, 1961.

3 Radziwill A. S. Rys panowania Zygmunta III // Atheneum. 1848. T.3. Z. 4; Ен жа. Pamietnik o dziejach w Polsce. T. 1-3. Warszawa, 1980.

4 Padziwill B. Autobiografia. Warszawa, 1979.

 

 

дзеячы культуры. У шэрагу твораў XVIII ст., азаглаўленыхяк "дзённікі", ма-юцца заўвагі аб стане эканомікі Рэчы Паспалітай1.

Цікавыя звесткі, галоўным чынам пра падзеі палітычнай гісторыі, утрымліваюцца ў гістарычных календарах, каментарыях i апісаннях кан-крэтных гістарычных падзей i асоб2. Сярод такіх крыніц асобна вылучаюцца творы ў гонар славутых бітваў i ваенных кампаній, часам напісаныя неўзаба-ве пасля разглядаемых падзей3.

Інфармацыю па пытаннях палітычнага, рэлігійнага i культурнага развіцця беларускіх зямель у часы Рэчы Паспалітай утрымліваюць літара-турныя творы, у тым ліку палітычнагахарактару, памфлеты i публіцыстыка, публічныя прамовы i інш. У асвятленні канфесійнай тэматыкі важнае роля належыць творам рэлігійнай палемікі, якая найболып актыўна разгарнула-ся на землях Рэчы Паспалітай па пытаннях уніі. Сярод віднейшых па-лемістаў XVII ст. - З.Капысценскі, П.Магіла, І.Марахоўскі, А.Мужылоўскі, І.Пацей, І.Руцкі, К.Саковіч, П.Скарга, М.Сматрыцкі, А.Сялява i інш. Пры даследаванні культурнага развіцця беларускіх зямель у XVII-XVIII стст. першачарговае значэнне маюць захаваныя да нашых дзён помнікі кнігапісання i кнігадрукавання, архітэктуры i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, скульптуры, фальклору, музычныя i літаратурныя творы, праграмы тэатральных пастановак i лібрэта, перыядычныя выданні, календары, навуковыя трактаты i інш.

Па праблемах адукацыі на беларускіх землях утрымліваецца неабходная інфармацыя ў адпаведных заканадаўчых актах i пастановах органаў дзяржаўнага кіравання, праектах удасканалення сістэмы навучання, інструкцыях для школ, статутах навучальных устаноў, падручніках, тэкстах лекцый, слоўніках, экзаменацыйнай дакументацыі, спісах вучняў i інш.

Важныя звесткі, якія тычацца ваенных i палітычных падзей на бела-рускіх землях у XVII ст., апісваюцца ў дзённіках i мемуарах замежных аўтараў, у першую чаргу польскіх - гетмана польнага кароннага С.Жал-кеўскага, Я.Пасака i інш.4 Звесткі пра беларускія землі ўтрымліваюцца ў дзённікавых запісах замежных падарожнікаў i паслоў: У.Кокса, І.Бернулі, Ж.Жылібера, Г.Форстара, I.Франка, К.Гейкінга, А.Сегюра, П.Талстога,

_______________

 

1 "Dziennik handlowy" zawierający w sobie wszystkie okoliczności czyli ogniwa caiego łańcuch handlu Polskiego, zacząty w Warszawie 1786. Warszawa, 1786; "Dziennik handlowy" zawierający w sobie wszystkie okoliczności, pisma, uwagi i myśli patryotyczne do handlu scigaiące. Warszawa 1787; "Dziennik handlowy у ekonomiczny", zawierający w sobie wszystkie okoliczności, pisma, uwagi i myśli patryotyczne do handlu fabryk i ekonomiki scigaiąca siK. Warszawa, 1788.

2 Commentarius rerum in M.D.Lith. per tempus rebellionis russicae gestarum. Regiomonti, 1653; GleditschJ. Curieuser Geschichts-Calender, darinnen die merkwurdigsten des Kónigreichs Polen und Grossherzogthum Lithuuen von Anno 1500 bis 1697. Leipzig, 1696; Koiaiowicz A. De rebus anno 1648 et 1649 contra zaporovias cosacos. Vilnae, 1651; MalkotF. Tureckich у inflanckich woien o sławney pamięci K.Chodkiewiczu, hrabi na Skłowie, Bychowie i Myszy..., W. X. Lit. Wielkim hetmanie... głos ofiarowany. Wilno, 1622 i інш.

3Aufóhrliche Relation der Victoria, welche Czarnecki zwischen Sionchec und Myczow gegen Moskoviter erhalten. /S.L./, 1660; Bojer L. Carlomacia, to jest dwu Karlów bitwa i szczęśliwe zwyciecstwo Corola Chodkiewicza nad Carolem Sudermacskim, otzymane pod Kirchholmem; o szczęściu króla... Zygmunta III i przeważnym męstwie rycerstwa Korony Polskiej i W. X. Lit. 27/ІХ 1605. Wilno, 1606; Expressya Batalii wygraney nad rzeką Pronią pod Leszem pana Serafimowicza, mil dwie od Propoyska 9/Х 1708. /S. 1./, 1709; Passya ąoinieryw oboyga narodów w stolicy Moskiewskiey, to iest wytrzymanie nieznośnych stosunków w obliczenie ciężkim krótko opisane. /S.L./, ІбІЗіінш.

4 Pasek J.Ch. Pamiętniki. Wrocław etc, 1990; Рукопись Жолкевского, [Начало и успех Московской войны в царствование Е.В.Короля Сигизмунда III го]. М., 1835.

 

 

К.Феерабенда, Р.Пінкертона, К.Джонстана і інш.1 Падзеі апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай знайшлі адлюстраванне ў дзённіках расійскіх генералаў П.Крачэтнікава, М.Крачэтнікава, І.Безбародкі, капітана Мас-коўскага грэнадзёрскага палка Гразева і інш.

Розныя аспекты сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, канфесійнага і культурнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай адлюст-раваны ў творах эпісталярнага характару. Важнае месца сярод крыніц па гісторыі Беларусі ХУІІ-ХУШ стст. займае знешнепалітычная дакумента-цыя - разведвальныя даныя, данясенні дыпламатаў сваім урадам, дыплама-тычная перапіска, уставы і інш. Першачарговае значэнне для асвятлення пытанняў знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай маюць таксама міжнародныя пагадненні і дамовы прадстаўнікоў розных груповак пануючага саслоўя і кіраўніцтва дзяржавы з іншаземнымі дварамі, акты дэмаркацыі межаў, ра-тыфікацыі, універсалы, ноты, пратэстацыі, маніфестацыі, інструкцыі кара-ля і вялікага князя, кіраўнікоў войска і шляхецкіх канфедэрацый.

Каштоўная інфармацыя па самых розных аспектах развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай утрымліваецца ў заканадаўчых матэры-ялах, галоўным чынам у Статуце ВКЛ 1588 г., які ў разглядаемы перыяд з'яўляўся галоўным своеасаблівым заканадаўчым кодэксам, што дзейнічаў на беларускіх землях2. Асноўныя прынцыпы прававой сістэмы "дзяржавы двух народаў" удакладняў прыняты ў 1768 г. закон "Карды-нальныя правы". Важным сведчаннем заканадаўчай творчасці ў Рэчы Пас-палітай у канцы яе існавання служыць Канстытуцыя 3 мая 1791 г., а таксама Канстытуцыя 1793 г., якія тым не менш не паспелі ўвайсці ў сілу ў выніку другога і трэцяга падзелаў дзяржавы3.

Важнае месца ў асвятленні механізма ўдзелу шляхты беларускіх зямель у заканадаўчай дзейнасці ў Рэчы Паспалітай належыць рашэнням павято-вых (гаспадарчых, дэпутацкіх, пасольскіх, рэляцыйных) і вальных (агуль-надзяржаўных) сеймаў, інструкцыям дэпутатам, а таксама каралеўскім пе-радсеймавым лістам, якія распаўсюджваліся па рэгіёнах перад сеймавымі пасяджэннямі і адлюстроўвалі пазіцыю гаспадара па пэўных пытаннях. Асо-бае месца сярод падобных дакументаў займаюць сеймавыя канстытуцыі, якія падсумоўвалі рашэнні вальных сеймаў, рыхтаваліся канцылярыяй Рэчы Паспалітай і спецыяльнымі камісіямі з улікам пажаданняў і заўваг паслоў4. Пасля прыняцця пасольскай "ізбой" і сенатам канстытуцыі да-водзіліся да ведама мясцовай шляхты на павятовых сейміках. Лёсавызна-чальнае значэнне для Рэчы Паспалітай мелі звязаныя з першым падзелам

_______________

 

1Грыцкевіч В.П., Мальдзіс А.І. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980; Кордт В. Чужоземні подорожні по Східній Европі до 1700 р. Киів, 1926; Maliszewski E. Bibliografia pamietnikow polskich I Polski dotyczacych. Warszawa, 1928 і інш.

2 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989; Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991; КчІггеЬа 5. Нізі-огіа ггосігіеі ёа\упе§о рга\уа роізкіедо. ьлуо\у е(х., 1926. Т. 2.

3 Найбольш поўна заканадўчыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Полынчы і Правабярэжнай Украіны з 1347 па 1795 г., прадстаўлены ў шматтомным зборы законаў, сеймавых пастаноў, прывілеяў і інш., вядомым як Volumina Legum альбо “Prawa, konstytucje I przywileie Krolestwa Polskiego I Wielkiego Litewskiego, I wszystkich prowincyi naleizacych na walnych seymach koronnych od seymu Wislickiego roku roku panskiego 1347 az do ostatniego seymu uchwalone". Акрамя таго, яны публікаваліся ў шэрагу іншых выданняў, такіх, як АВАК (т. 2-4 і 8), ИЮМ (т. 10) і інш.

А Trembicki A. Prawo polityczne I cywilne Korony Polskiej I Wielkiego Ksiastwa Litewskiego, to jest Nowy zbor praw oboyga narodow od roku 1347 az do teraznieyszych czasow. Warszawa, 1789-1791. T 1-2.

 

 

дзяржавы дакументы вальных сеймаў 1773-1775 гг., а таксама пастановы Чатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. і Гарадзенскага сейма 1793 г. Для дас-ледавання вайсковай сістэмы Рэчы Паспалітай неацэннае значэнне маюць сеймавыя пастановы аб арганізацыі і ўтрыманні войска, вайсковыя ўставы альбо "артыкулы", попісы (рэестры), судовая дакументацыя, звязаная з дзейнасцю жаўнераў, і інш.1 Уяўленне аб узроўні ваеннага майстэрства і ведаў у Рэчы Паспалітай даюць спецыяльныя трактаты, прысвечаныя фар-тыфікацыі, артылерыйскай справе, замежнаму мілітарнаму вопыту і іншым аспектам, неабходным для падрыхтоўкі прафесійных вайскоўцаў2. Аб рэ-фарматарскіх намаганнях у галіне вайсковай справы ў другой палове XVIII ст. сведчаць шматлікія пастановы, распараджэнні і праекты паляпшэння боега-тоўнасці войска Рэчы Паспалітай.

Шматлікая інфармацыя па праблемах эвалюцыі саслоўна-класавай структуры, становішча розных слаёў насельніцтва, сацыяльна-эка-намічных, палітычных і іншых пытаннях гісторыі беларускіх зямель у Рэчы Паспалітай утрымліваюцца ў матэрыялах актавых кніг. Акты і бягучыя ма-тэрыялы гродскіх, земскіх, камісарскіх, каптуровых, магдэбургскіх, падка-морскіх і іншых судоў утрымліваюць справы, скаргі і пратэсты, рэгулююць дзейнасць афіцыйных асоб і ўстаноў, акрэсліваюць эканамічнае і юрыдыч-на-прававое становішча пэўных населеных пунктаў. Для вывучэння ур-баністычных працэсаў важнае значэнне маюць уставы гарадам, прывілеі на атрыманне магдэбургскага права, на кірмашы, на вызваленне ад падаткаў, на "слабоды" і іншыя ільготы, якія з'яўляліся важнай часткай палітыкі вяр-хоўнай улады і асобных магнатаў па гаспадарчаму ўмацаванню гарадоў, у тым ліку беларускіх, у першай палове XVII ст. і пераадоленню эканамічна-га крызісу ў другой палове Х^ІІ-ХУШ ст.

У дачыненні гісторыі беларускіх зямель перыяду ХУІІ-ХУШ стст. за-хавалася велізарная колькасць дакументаў гаспадарча-ўліковага характару. Галоўнымі з іх з'яўляюцца інвентары, інфармацыйная насычанасць якіх у параўнанні з папярэднім перыядам рэзка павысілася, асабліва ў XVIII ст. У шэрагу выпадкаў вялікая колькасць падобных дакументаў, аддзеленых

_____________

 

1 Роlskie ustawy I arykuly wojskowe od XV do XVIII w. / Wyd. S. Kutrzeba. Krakow. 1937..

2Спіс падобных прац, вельмі папулярных у XVII - XVIII стст., даволі значны. У 1603 г. была выдадзена ілюстраваная вядомым гравёрам Т.Макоўскім праца К.Дарагастайскага "Нірріка, to jest o koniach ksiegi", перавыдадзеная ў далейшым у 1620, 1647, каля 1700 і каля 1730 гг. Да пытання аб баявых коняху Рэчы Паспалітай звяртаўся таксама Ш.Старавольскі ў сваёй кнізе "Eques Polonus", выдадзенай у 1628 г. у Венецыі. Дрэўкавай зброі прысвячаліся трактаты Я.Кампенхаўзена і П.Аігнера, азаглаўленыя адпаведна "Chwala I apologia kopij I pik" (Каlisz, 1737) і "Krotka nauka o pikach I kosach" (Warszawa, 1794). Сярод прац, якія ў той ці іншай ступені былі звязаны з развіццём артылерыі ў Рэчы Паспалітай, можна назваць трактат іспанца Д.Уфіна "Archelia albo artilleria, to jest fundamentalna I doskonala informacja o strzelbe I rzeczach do niej nalezacych", перакладзены на польскую мову і выдадзены ў Лешне ў 1643 г., трохтомнік Nauka artylleria", напісаны ў другой палове XVIII ст. Ю.Якубоўскім, але найболын вядомай з'яўляецца праца К.Семяновіча, упершыню выдадзеная ў 1650 г. у Амстэрдаме пад назвай "Artis magnae artilleriae pars prima". Аб фартыфікацыйных збудаваннях пісаў Й.Бакаловіч (Zdanie o pozytku I potrzebie fortec w krolestwie Polskim I pancstwach jego… Warszawa, 1777). Сярод прац, прысвечаных тактыцы войска, варта ўзгадаць "Piechotne zwiczenia albo wojennosc piesza, ktora lacinnicu pedestram militiam nazywaja" Б.Ліпоўскага (Кгакоw, 1660), праца А.М.Фрэдры "Nowe uwazanie porzadku wojennego" (Кгакоw, 1670) і "Potrzebne consideratiae okolo porzadku wojennego I pospolitego ruszenia" (Sluck, 1675), настаўленні "Regulamen musztry dla regimentow konnych gwardyi Koronnych I W. X. Lit ” (Warszawa, 1777), " Regulamen exercerunku dla regimentow konnych gwardyi Koronnych I W.X. Lit." Warszawa, 1777") і " Regulamem siuzby obozowej y garnizonowey dla calego woyska oboygo narodow " (Warszawa, 1786). У 1771 г. у Вільні выйшла перакладзеная на польскую мову К.Нарбутам "Nauka zolnierska krolo pruskiego dla jego generalow dana..." і г.д.

 

 

адзін ад другога нязначным прамежкам часу, дае выдатную магчымасць пра-сачыць дынаміку гаспадарчата жыцця, а таксама ўтрымлівае каштоўныя звесткі аб сацыяльным і этнаканфесійным складзе насельніцтва, колькасці жыхароў і планіровачнай эвалюцыі тых ці іншых населеных пунктаў. Інвен-тары адлюстроўвалі вынікі ваенных разбурэнняў, стыхійных і прыродных катаклізмаў, палітыку дзяржавы і феадалаў па рэгуляванню эканомікі, эва-люцыю рэнты, функцыяніраванне сялянскай грамады і інш.

Да інвентароў далучаюцца люстрацыі, якія складаліся падчас рэвізій дзяржаўных маёнткаў. Да выйграшных рыс падобных дакументаў нале-жыць іх аднамомантнасць, што дазваляе параўноўваць эканамічную сітуа-цыю ў староствах і дзяржавах у адзін і той жа час і прасочваць яе дынаміку па ўсёй краіне. Шмат карыснай інфармацыі па розных, часам нават нечаканых аспектах жыцця тагачаснага грамадства беларускіх зямель маюць рэестры (падымныя, асобных зямельных угоддзяў, цяглавай жывёлы, рухомасці і інш.), якія маглі з'яўляцца часткай інвентароў, а маглі выступаць самастой-на, але мелі менш комплексны, чым інвентары, характар. Варта вылучыць некаторыя спецыфічныя віды рэестраў, такія, як рэестры рахункаў (пры-ходна-расходны), якія дазваляюць скласці больш-менш поўнае ўяўленне аб функцыяніраванні і рэнтабельнасці асобных гаспадарак, або рэестры шко-ды, наносімай пастоямі і пераходамі войска1.

Важнейшай крыніцай для вывучэння сацыяльна-эканамічных, геаг-рафічных, дэмаграфічных, генеалагічных і іншых пытанняў з'яўляюцца рэестры падымнага падатку ("тарыфы"), якія складаліся пачынаючы з ся-рэдзіны XVII ст. Яны фіксавалі зямельныя ўладанні, гарадскія населеныя пункты з указаннем колькасці дымоў (двароў) і памеры падаткаў. На асно-ве павятовых рэестраў у 1790 г. быў складзены абагульнены тарыф ВКЛ. Па меры далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі яны ахопліваліся адпаведнымі мерапрыемствамі царскай адміністрацыі - 5-й рэвізіяй і асабліва Генеральным межаваннем, распачатым адміністрацыяй Кацярыны II у 1765 г.2

Каштоўная інфармацыя па сацыяльна-эканамічных пытаннях гісторыі Беларусі ХУІІ-ХЎШ стст. утрымліваецца ў кантрактах на арэнду маёнткаў, у якіх агаворваліся абавязкі, што ўскладаліся на арандатараў, а таксама апісвалася эканамічная сітуацыя ў маёнтках на момант заключэння кантракта, эканамічных інструкцыях, уставах трымальнікам і адміністрата-рам маёнткаў, гандлёвых прывілеях, тастаментах, супліках (скаргах), кара-леўскіх прывілеях на так званай ардынацыі, скарбовых, цэхавых,

____________

 

1Инвентари магнатских владений Белоруссия ХУІІ-ХУШ вв.: Владение Сморгонь. Мн., 1977; Инвентари магнатских владений Белоруссии ХУІІ-ХУІІІ вв.: Владение Тимковичи. Мн., 1982; Козловский П.Г., Чепко В.В. Инвентари и хозяйственные документы магнатских владений Белоруссии ХУІ-ХУШ вв. и инвентари помещичьих имений первой половины XIX в. как исторический источник // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1962. Мн., 1964; Копысский З.Ю. Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978; Мелешко В.И. Источники по социально-экономическому положению крестьян Белоруссии во второй половине ХУІІ-ХУШ вв.// Acta Baltico-Slavica. T. 12. Wroclaw etc., 1979; Rachunki podskarbstwa litewskiego 1648-1652. Wilno, 1855.

2Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне на Беларусі; Козловскж П.Г. Землевладенне н землепользованне в Белоруссіш в XVIII - первой половнне XIX в.;Королева Е.Г. Чнсленность н структура сельского населення Белорусснн в конце XVIII- первой половнне XIX в. // Сельское хозяйство н крестьянство Белорусснн. Мн., 1991; Lulewicz H., Sienkiewicz W. Rejestry podatkowe Wielkiego Ksiestwa Litewskiego z lat 1637-1717 // Przeglad Historyszny. 1981. Z. 1; Metryka Litewska: Rejestry podymnego Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. Wojewodztwo Wilenkie 1960 r. / Oprac A. Rachuba. Warczawa, 1989; Wykaz podatku podymnego powitu Wolkowyskiego z r. 1690 / Wyd. S. Krakowski. Wilno, 1690.

 

 

магістрацкіх кнігах і інш. Важнай крыніцай для асвятлення змянення стану эканомікі беларускіх зямель і пераадолення зацяжнога крызісу ў другой па-лове XVIII ст. з'яўляюцца мытныя кнігі. 3 XVII ст. распаўсюдзіліся друка-ваныя апісанні дваровай гаспадаркі, рамёстваў і промыслаў1.

Значную цікавасць для вывучэння гісторыі беларускіх зямель у часы Рэчы Паспалітай уяўляюць гістарычныя карты, найбольш вядомай з якіх з'яўляецца карта Т.Макоўскага, выкананая на мяжы XVI і XVII стст. па за-мове М. К. Радзівіла Сіроткі і на якой упершыню фіксуецца шэраг населеных пунктаў2. Сярод картаграфічных прац Х^ІІ-Х^Ш стст. трапляліся ўзоры, прысвечаныя асобным беларускім рэгіёнам, а таксама вельмі спецыфічныя карты (палескіх балот, каналаў і г.д.)3. Варта адзначыць таксама расійскія карты XVIII ст. і актывізацыю картаграфічнай дзейнасці ў канцы гэтага ж стагоддзя, звязаную з ажыццяўленнем на беларускіх землях Генеральнага межавання. Неацэннай крыніцай для вывучэння архітэктурна-планіровач-ных тэндэнцый і шэрагу аспектаў гаспадарчага жыцця з'яўляюцца планы асобных населеных пунктаў іўладанняў.

Аднак, нягледзячы на апублікаванне значнай колькасці крыніц па гісто-рыі Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай, асноўная маса дакументаў даступная толькі ў зборах архіваў Мінска, Гродна, Вільні, Варшавы, Масквы, Санкт-Пецярбурга і інш.4 Спецыяльнай працы патрабуе пошук і выяўленне новых матэрыялаў у архівах краін далёкага замежжа, якія, як уяўляецца, мо-гуць быць асабліва карыснымі для вывучэння знешнепалітычнага ста-новішча "дзяржавы двух народаў" у ХVІІ-ХVIII стст.

_____________

 

1 Korucki M. Dirae in vulcanum, qui in lonis illustrissimi atque exellentissimi domini in Szczorse, Zembin et Wiszniew comitis Litawor Chreptowicz procencellarii M.D.Lith., prafecti catris Orzensis Officinam ad conficiendum ferrum magnus impensis magnisque utilitatibus constructam in cineris redigit. Varsovia, 1780; Mehlik K. Opisanie wybornego gospodarstwa w dobrach Szcczorse Chreptowicza // Pamietnik polityczny I historyczny. 1785, maj; Opisanie gospodarstwa pszczolowego na Szczorsach spozedzone roku 1785. Warszawa, 1785; Rundstein J. Cztery ksiegi bartne nowogrodzkie z XVII – go I XVIII – go wieku. Warszawa, 1928; Osinski J. Opisanie polskich zelaza fabryk. Warszawa, 1782; Wzmianki o manufakturach radziwillowskich // Dziennik handlowy. 1786. Cz. 11/12.

2 Alexandrowicz St. Mapa Wielkiegi Ksiestwa Litewskiega Tomasza Makowskiego z 1613r. Tzw. Radziwillowska, jako zrodlo do dziejow Litwy I Bialorusi // Studia Zrodloznawcze. Warszawa; Poznan, 1965.

3 Blaevius W. Le grand athlas au Cosmographie. T. 1-9. Amsterdam, 1663; Karta geograficzna kanalow. Muchowieckiego, Telechacskiego… // Pamietnik historyczno-polityczny. 1791; Sanson d’abbeville. Partie de Lithuanie ou est le palatinate de Novogrodeck Litevski, le palatinat de Bresscie en Polesie, duches de Neswies et Sluck… Paris, 1666; Ен жа. Patrie de Lithuanie ou sont les palatinats de Poloczk, Vitepsk, Msciasiav et patrie Minsk, avec le duche de Smolensko. Paris, 1665; Ен жа. Tabula nova totius regni Poloniae in quo sunt ducatus et provinciae: Ducatus LIthuaniae… Amstelodami,: Vischer, 1680; Todt A. Karta odgraniczjeca miasto Grodno z wygodami od majktnosci Stanisiawowa I Augustowa. / S.1./, 1797; Folino B. Carte generale et nouvelle de toute la Pologne, du Grand duche de Lithuanie et des pays limitrophes. Varsovie, 1770; Zwicker D. Nova te nuno primum paludum Polesiae tabula… Gedani, 1650 і інш.

4Крыніцы па гісторыі Беларусі, апублікаваныя ўжо ў ХУП-ХУПІ стст., прадстаўлены ў выданнях: Белоруссня в печатн XVII столетня: Бнблногр. указ. на нностр. яз. / Составнтель М.А.Васнлевская. Мн., 1985; Белоруссня в печатн XVIII столетня: Бнблногр. указ. на нностр. яз. / Составнтель М.А.Васшіевская. Мн., 1985.








Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 622. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.034 сек.) русская версия | украинская версия