Эканамічны ўздым
Сельская гаспадарка і вясковыя промыслы. Эканамічнае жыццё краіны ў канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіла пад уплывам дзвюх важнейшых падзей, якімі былі завяршэнне ў 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай і прыняцце ў 1588 г. асноўнага за-конадзяржавы - Трэцяга Статута ВКЛ. Ён адмяняў нявыгадныя для Княст-ва палажэнні Люблінскай уніі і ўсталеўваў адзіныя на тэрыторыі ВКЛ і дак-ладна вызначаныя правілы дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Зразумела, што гэта станоўча паўплывала на стабілізацыю і рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоўнай галіны - сельскай гаспадаркі. У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэўны ўздым, абумоўлены як пашырэннем сферы та-варна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках, так і завяршэннем у асноўным аграрнай рэ-формы, распачатай яшчэ ў папярэднім стагоддзі. Фальваркі, створаныя на захадзе і ў цэнтры, пачалі даваць прыбытак. Так, даход Кобрынскай эканоміі ў 1597 г. складаў 11 тыс. злотых, а ў 30-я гг. XVII ст. - ужо 47 тыс. злотых'. Та-кое ж становішча назіралася і ў многіх іншых маёнтках. На ўсходзе Беларусі якраз у гэты час пачалося болын актыўнае правя-дзенне аграрных пераўтварэнняў, у тым ліку і перамер зямлі. Раней гэта не рабілася, бо ішла вайна з Маскоўскай дзяржавай і некаторыя землі былі за-няты яе войскамі, а для іншых зямель такая пагроза існавала. Трэба адзна-чыць, што аграрныя пераўтварэнні на ўсходзе мелі свае асаблівасці. Хаця і тут, як на захадзе і ў цэнтры, у многіх уладаннях ствараліся фальваркі, але фальваркова-паншчынная сістэма не стала пераважаючай. Як у дзяр-жаўных уладаннях, так і ў некаторых прыватных і царкоўных маёнтках асноўнай павіннасцю сялян сталі грашовая рэнта (чынш) і розныя віды даніны2.Феадалы выбіралі кожны раз і ў кожным асобным выпадку лепшы для іх спосаб гаспадарання, які б прыносіў найбольшы прыбытак. Менавіта гэта, а не паўсюднае стварэнне фальваркаў і перавод сялян на паншчыну, было асноўнай мэтай рэформы. Акрамя таго, што была ўведзена стандарт-ная адзінка вымярэння зямлі і абкладання павіннасцямі - валока (на ўсхо-дзе блізкая па памерах да валокі служба), былі таксама вызначаны і замаца- ______________
1Пичета В.И. Аграрные реформы в восточных областях Литовско-Русского государства во второй половине XVI н в начале XVII в.//Белоруссия н Литва XV - XVI вв. М, 1961. С. 124. 2ГолубеўВ.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XV - XVIII стст. Мн„ 1992. С.56, 67, 77-78, 85-87.
ваны асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця ў пэўных рэпенах ці нават асобных уладаннях. К сярэдзіне XVII ст. усталяваліся дзве асноўныя фор-мы гаспадарання на зямлі: заснаванне фальваркаў і ўвядзенне паншчыны ў якасці асноўнай павіннасці за карыстанне надзелам, а таксама перавод сялян на грашовую рэнту. Гэтыя тэндэнцыі адзначаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Разам з тым нельга не адзначыць важную ролю фальварка ў арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў разглядаемы час ва ўсіх відах феадаль-ных уладанняў, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі. Вынікам аграрнай рэформы былі ўдасканаленне арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы. Першая палова XVII ст. стала часам да-лейшага павелічэння плошчы ворных зямель, росту вытворчасці сельска-гаспадарчай прадукцыі1. _____________
1Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии н Литвы в XVI - XVIII вв. С.27.
3 развіццём таварна-грашовых адносін адбывалася пашырэнне незем-ляробчых заняткаў у сельскай мясцовасці і ў першую чаргу рамесніцкай дзейнасці. Першапачатковая разавая рамесніцкая праца "на сябе" ці тэрыта-рыяльна абмежаваная вытворчасць - на сваю вёску паступова перарастала ў пастаянны занятак, які станавіўся галоўным у дзейнасці сельскага жыхара і прыносіў яму асноўны даход. Наяўнасць рамеснікаў пэўных спецыяльнас-цей адзначаюць практычна ўсе інвентары вёсак і феадальных маёнткаў. Да-кументы ўліку грашовых сродкаў князёў Радзівілаў зафіксавалі ў розныя гады першай паловы XVII ст. болын за 100 рамесніцкіх прафесій, якія абслу-гоўвалі феадальныя маёнткі. Рост і ўзбуйненне гарадоў. Становішча і роля гарадоў у дзяржаве і іх ўплыў на палітычную і эканамічную сітуацыю заўсёды з'яўляліся паказчы-кам агульнага эканамічнага стану. Менавіта гарады канцэнтравалі ў сабе ра-мяство і гандаль, аказвалі дзейсны ўплыў на развіццё культуры. Першая полова XVII ст. з'явілася ў Беларусі часам хуткага развіцця га-радоў, якія сталі сапраўднымі цэнтрамі вытворчасці і гандлю, аказвалі ра-шаючы ўплыў на ўсе бакі жыцця грамадства. У сярэдзіне XVII ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася не менш як 462 гарадскія паселішчы (у другой палове XVI ст. - 382). Яны ад-розніваліся паміж сабой як па размяшчэнні, так і па велічыні і асноўных за-нятках насельніцтва. Сярод гарадскіх паселішчаў вылучаліся гарады і мяс-тэчкі. Апошнія звычайна мелі невялікую колькасць насельніцтва (не больш за 300 дамоў) і з'яўляліся лакальнымі цэнтрамі невялікіх сельскагаспадар-чых акруг. У колькасных адносінах мястэчкі пераважалі над гарадамі. У разглядаемы перыяд гарады Беларусі выконвалі некалькі функцый: гаспадарчую, адміністрацыйную, культурную, ваенную. Акрамя таго, што кожнае гарадское паселішча з'яўлялася гандлёва-прамысловым цэнтрам рознай велічыні і значэння, некаторыя з іх мелі свае, адметныя ад іншых віды гаспадарчай дзейнасці. Так, Віцебск, Полацк, Слуцк, Пінск, Бабруйск і некаторыя іншыя былі буйнымі партовымі гарадамі, Нясвіж, Наваградак, _____________
1Копысский З.Ю. Нсточниковедение аграрной историн Белоруссии. С. 64. 2Копысский З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссин в XVI - первой половине XVII в. С.9.
Орша, Шклоў, Капыль - цэнтрамі кірмашовага гандлю і г.д.1 Гарады з'яўляліся адміністрацыйнымі цэнтрамі розных тэрытарыяльных адзінак -ад ваяводстваў да самых невялікіх войтаўстваў ці асобных уладанняў. Некаторыя гарады мелі важнае ваеннае значэнне як памежныя крэпасці. Асабліва многа такіх гарадоў было ў месцах найбольшай небяспекі - на ўсходзе краіны. Гэта Полацк, Віцебск, Орша, Мсціслаў, Магілёў, Быхаў. Важнае месца ў абароне дзяржавы мелі Гомель, Бабруйск, Жлобін, Крычаў. Умацаванымі былі і іншыя гарады, напрыклад Мір, Нясвіж, Гародня, Пінск. У першай палове XVII ст. не толькі з'явілася 80 новых беларускіх гара-доў, але павялічвалася колькасць жыхароў і ў асобных паселішчах. На-сел ьніцтва гарадоў мела як натуральны прырост, так і павялічвалася за кошт прыезджых. Часта ў гарады і мястэчкі перасяляліся вясковыя рамеснікі, якія маглі на новым месцы болын зарабіць і хутчэй прадаць свае вырабы. Па-стаяннай крыніцай павелічэння насельніцтва гарадоў было таксама перася-ленне туды феадаламі сялян-рамеснікаў2. Вядомы і шматлікія факты ўцёкаў у гарады сялян ад сваіх уласнікаў. У 30-40-я гг. XVII ст. сярод судовых ра-шэнняў вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ справы аб невыдаванні бела-рускімі гарадамі прыгонных сялян, якія ўцяклі туды, займаюць прыкметнае месца. За такія дзеянні да суда прыцягваліся Магілёў і Полацк (па 4 разы), а таксама Кобрын, Берасце, Дзісна, Орша, Мсціслаў, Чэрыкаў і інш.3 Зразуме-ла, што выпадкаў такіх уцёкаў было значна болып. Рамесніцкая вытворчасць і яе спецыялізацыя. Цэхі. Першая палова XVII ст. характарызавалася хуткім развіццём гарадскога рамяства. У выніку падзелу працы і рамесніцкай спецыялізацыі ўзнікалі новыя пра-фесіі. Напрыклад, у Магілёве ў другой палове XVII ст. існавала 80 ра-месніцкіх прафесій", у Берасце - да 68, Менску - 50, Полацку - 43, Клецку - 43, Копысі - 22. Часцей за ўсё ў буйных гарадах Беларусі налічвалася 50-80 ра-месніцкіх спецыяльнасцей, а самі рамеснікі складалі не менш паловы жыха-роў. У дробных гарадах і мястэчках, больш цесна звязаных з сельскай гаспа-даркай, было менш як рамесніцкіх прафесій, так і саміх рамеснікаў. Найбольш распаўсюджанымі былі традыцыйныя і самыя неабходныя ў жыцці асноўнай часткі насельніцтва прафесіі каваля, ганчара, краўца, шаўца, цесляра, бондара і інш. Пры гэтым разам з эканамічным уздымам узнікала неабходнасць у іншых прафесіях, нават па вырабу прадметаў рас-кошы, у тым ліку ювелірных упрыгожанняў. Для абароны сваіх інтарэсаў гарадскія рамеснікі яшчэ з XVI ст. пачалі аб'ядноўвацца ў своеасаблівыя прафесійныя арганізацыі ці карпарацыі -цэхі. Захаваліся сведчанні аб існаванні 112 цэхаў у 16 гарадах Беларусі. Так, у сярэдзіне XVII ст. у Берасці існавалі 14 цэхаў, якія аб'ядноўвалі ра-меснікаў 48 прафесій, у Віцебску - 8 цэхаў і столькі ж прафесій, у Гародні -6 цэхаўі 25 прафесій,у Менску-9і32,уМагілёве21 і 62,у Полацку 7і 19,у Слуцку 17 і 27 цэхаў і прафесій5. Для таго каб стварыць цэх, патрэбна была пэўная колькась рамеснікаў. Калі людзей было мала, то часта ствараліся аб'яднаныя цэхі, напрыклад ка- ______________
1Копысский З.Ю. Соцнально-полнтпческое развнтне городов Белорусснн в XVI - первой половнне XVII в. С. 11-12. 2Мелешко В.И. Могнлев в XVI - середнне XVII в. Мн., 1988. С. 23. 3Копысский З.Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн (XVI - XVII вв.). Мн., 1996. С. 39. 4Тамжа. С. 30. 5Там жа. С. 89.
валёў і ліцейшчыкаў, саладоўнікаў і півавараў і г.д. Кожны цэх меў свой ста-тут, які звычайна зацвярджаўся магістратам. Адным з самых галоўных прынцыпаў беларускіх цэхаў было прымусовае членства. Тых рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў склад цэха, а працавалі падпольна, называлі "партачамі" і, калі выяўлялі, то каралі штрафам і канфіскацыяй вырабленых рэчаў. Цэхі змагаліся за кантроль не толькі над вырабам прадукцыі, але над яе збытам, не дапускаючы на ўнутрыгарадскі рынак прадукцыю, вырабленую па-за ме-жамі горада. Такім чынам, цэхі з'яўляліся арганізацыямі, якія, з аднаго боку, гарантавалі якасць прадукцыі і адказнасць за яе, а з другога - станавіліся тормазам у развіцці рыначных адносін. Роля гарадоў ва ўнутраным гандлі. Развіццё гарадского рамяства су-праваджалася пашырэннем гандлёвых адносін унутры краіны. У гарадах уз-растала колькасць купцоў. Кожны горад меў свой рынак, дзе гандаль адбы-ваўся штодзень. Кожнае мястэчка, кожны горад з'яўляўся цэнтрам сваёй, хоць часта і невялікай гандлёвай акругі. Буйныя гарады звычайна мелі моц-ныя эканамічныя сувязі паміж сабой. Так, магілёўскія купцы вялі гандаль з Віцебскам, Менскам, Полацкам, Гародняй, Берасцем, Слуцкам, Слонімам, Наваградкам, Оршай, Ігуменам і іншымі (усяго 32 беларускімі гарадамі), але асабліва з гарадамі і мястэчкамі, размешчанымі ў радыусе 10 міль ад Магілёва, у якіх магілёўскія купцы вызваляліся ад гандлёвых пошлін'. У XVII ст. усё болын актыўна выходзіць на гарадскі рынак беларускі се-лянін. I не толькі таму, што ў шэрагу выпадкаў ён не мог абысціся без тава-раў, якія меў магчымасць набыць толькі на рынку. Селянін часта выступаў на рынку ў якасці прадаўца, каб здабыць грошы для сябе і для выплаты чын-шу. Акрамя таго, вядомы выпадкі, калі феадалы, зацікаўленыя ў своечасо-вым атрыманні чыншу, не толькі падтрымлівалі гандлёвую ініцыятыву сваіх падданых, але нават і загадавалі ім прадаваць сваю прадукцыю на рын-ках. Так, уладальнік маёнтка Ражанка Лідскага павета аб'явіў аўторак воль- _____________ 2Мелешко В.И. Могнлев в XVI - середнне XVII в. С. 94.
ным ад усіх работ, таму што гэта "дзень гандлёвы". Стрэшынская ўстава 1618 г. забараняла сялянам тайны гандаль па-за рынкам, але патрабавала ў Стрэшын "на торгі ў прызначаныя дні... адпраўляцца"1. У першай палове XVII ст. разам з актыўным развіццём рамесніцкай вы-творчасці і гандлю ішоў і працэс фарміравання мясцовых і агульнадзяр-жаўнага рынкаў. Спрыяла гэтаму існаванне агульнадзяржаўнай грашовай сістэмы, агульнага заканадаўства. Стрымліваючым фактарам была пэўная феадальная адасобленасць, а ў некаторых выпадках нават забарона гандля-ваць не ў сваім горадзе. Знешні гандаль. Найболын актыўныя гандлёвыя адносіны беларускае купецтва мела з суседнімі краінамі - Полынчай, Маскоўскай дзяржавай, балтыйскімі гарадамі. Найбольш поўнай крыніцай, якая дае адказ на пытан-не, якімі таварамі і з кім гандлявалі беларускія гарады ў замежжы, з'яўляюц-ца мытныя кнігі2. Гродзенскія мытныя кнігі за 1600 і 1605 гг., Полацкая за 1616 г., Брэсцкаяза 1605 г., Віленскаяза 1616 г. адлюстроўваюць гандлёвыя сувязі беларускіх гарадоў Менска, Берасця, Гародні, Полацка, Віцебска і іншых з польскімі гарадамі Люблінам, Познанню, Гнезна, Торунем, Варша-вай і іншымі, а таксама з балтыйскімі гарадамі Круляўцом і Рыгай3. Бела-рускія купцы дастаўлялі ў Польшчу ў асноўным фрукты, скуры і вырабы з іх, а прывозілі адтуль тканіну, метал і металічныя вырабы. У Прыбалтыку вывозілі зерне, пяньку, лён, паташ, а прывозілі скуры, соль, селядцы, сукно. Найбольш актыўна гандаль з прыбалтыйскімі гарадамі праводзіўся па Нёману і Дзвіне4. Усходнія гарады Беларусі больш цесны гандаль вялі з гарадамі суседняй Маскоўскай дзяржавы5. Такім чынам, у кароткі перыяд, які Вялікае княства Літоўскае змагло пражыць без войнаў, адбыўся значны эканамічны рост ва ўсіх галінах гаспадаркі.
|