САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ
1. Дэмаграфічны і эканамічны крызіс (другая палова XVII - пачатак XVIII ст.)
Зруйнаванне вёскі. Другая палова XVII - XVIII ст. - адзін з найбольш драматычных перыядаў у гісторыі Беларусі, які характарызуецца эка-намічным і палітычным заняпадам у выніку спусташальных войнаў і звяза-ных з імі бедстваў. Гэты трагічны перыяд пачаўся з казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. і вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., якія закранулі боль-шую частку тэрыторыі Беларусі і выклікалі катастрафічныя разбурэнні і эпідэміі. Частка насельніцтва была прымусова вывезена маскоўскімі вай-скоўцамі ў Расію. Колькасць насельніцтва Беларусі з 1650 па 1667 г. ска-рацілася оольш чым у два разы: з 2,9 млн да 1,4 млн чалавек1. Стан асобных зямель Вялікага княства Л ітоўскага сейм 1661 г. характарызаваў наступным чынам: Гародзенскі павет "ператвораны ў руіны і пераважная частка яго спа-лена", Ашмянскі і Браслаўскі "ўшчэнт разбураны ворагам", Слонімскі "амаль датла спалены і разграблены непрыяцелем", Ваўкавыскі "ў многіх месцах пагарэўшы", Аршанскі "ўшчэнт разбураны і спалены", ваяводствы Менскае, Полацкае, Мсціслаўскае "цалкам спустошаны маскоўскім непры-яцелем", Берасцейскае ў "большай сваёй частцы ператворана ў папялішча і поўнасцю разбурана"2. Значныя маштабы разарэння фіксуюць і інвентарныя вопісы асобных уладанняў. Больш чым напалову (на 56 %) скарацілася колькасць сялянскіх гаспадарак у буйным маёнтку князёў Радзівілаў Смаргоні Ашмянскага па-вета, былі разбураны ўсе гаспадарчыя пабудовы, а панская ворная зямля _____________
1 Карпачев А.М., Козловский П.Г. Динамика численности населения Белоруссии во второй половине ХУП-ХУШ в./Тез, докл. и сообщ. 10-й сессии симпоз. по аграрн. истории Восточн. Европы. Мн., 1968. С. 92. 2 Volumina legum. Petersburg, 1859. T. 4. S. 386-389.
амаль цалкам закінута1. У тым жа павеце загінулі амаль усе сяляне маёнтка Паставы. Паводле інвентару 1672 г., у гэтым мястэчку і трох навакольных вёсках засталося толькі пяць сем'яў. Усе гаспадарчыя пабудовы былі знішчаны ў Мядзельскім старостве Віленскага ваяводства. Паводле інвен-тару 1663 г., у сямі вёсках маёнтка Манькавічы Пінскага павета пуставалі 129 дымоў з297(43%). Карціна поўнага запусцення Клецкага ўладання Радзівілаў адлюстрава-на ў інвентарах другой паловы XVII ст. Згодна з апісаннем 1655 г., сяляне некаторых вёсак знаходзіліся ў такім жабрацкім стане, што не маглі плаціць падаткі, таму што іх палі "пазарасталі лесам". Згодна даных за 1679 г., у Клецкім княстве не хапала амаль паловы (46 %) сялянскіх гаспадарак у параўнанні з даваенным узроўнем. На 81 %, з 1087 да 216, скарацілася коль-касць сялянскіх гаспадарак у маёнтку Смалявічы Менскага ваяводства. Ся-ляне страцілі 88 % коней і 97 % валоў. Колькасць закінутых валок павялічы-лася з 9 да 362. Значна спустошаны былі дзяржаўныя ўладанні. Паводле даных на 1667 г., Гародзенская эканомія налічвала 3590 пустых дымоў, альбо 35 % іх агульнай колькасці, аб'яднаныя разам Берасцейская і Кобрынская эка-номіі - 5899 (52 %), Віцебская - 807 (74 %). На ўсходзе Беларусі ў Кры-чаўскім старостве ў 1671 г. пуставала больш за 60 % сялянскіх двароў, у Пра-пойскімстароствеў 1667г. -амаль31%.На18%,з5118да4197,зменшыла-ся колькасць сялянскіх гаспадарак у Магілёўскай эканоміі2. Падчас войнаў сярэдзіны XVII ст. адбылося значнае скарачэнне коль-касці ворыўнай зямлі. У 1669 г. у маёнтку Палона Полацкага ваяводстваз 456 валок пуставала 250, ці 55 %, у Прапойскім старостве ў 1681 г. - 72 %, у Дубровенскім графстве ў 1672 г. - 73 %, у маёнтку Цепра Наваградскага ва-яводства ў 1664 г. - 65 %, у маёнтку Давыд-Гарадок Пінскага павета ў _______________ 1 Козловский П.Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине ХУП-ХУІІІ в. Мн, 1969. С. 183. 2Мелешко В.М. Очеркн аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХУП-ХУШ в.). С. 18.
1691 г. - 46 %'. У Шклоўскім графстве, паводле інвентару 1661 г., не апра-цоўвалася 75 % ворыўнай зямлі, больш за палову (54 %) яе пуставала ў Копыскім графстве. Паводле даных інвентару 1679 г., шмат ворыўнай зямлі пуставала ў Гаінскім старостве Менскага ваяводства, з трох фальваркаў два пуставалі. Разбурэнням, збядненню насельніцтва спадарожнічалі голад, эпідэміі, вялікая смяротнасць. У пачатку другой паловы XVII ст. маравая пошасць ахапіла значную частку тэрыторыі Беларусі. У Шклоўскім графстве, на-прыклад, ад голаду і эпідэміі памерлатолькі мужчынскага полу 10 804 чала-векі. 3 160 вёсак графства пуставала 31, а ў асобных вёсках засталося па ад-ной ці некалькі сялянскіх гаспадарак. 3 прычыны маравой пошасці ў 1653 г. Берасцейскае ваяводства не змагло выплаціць дзяржаўныя падаткі. Спры-яльнай глебай для распаўсюджвання эпідэміі была галеча, якая стала ў тыя часы звычайнай для Беларусі з'явай. Гэта прымусіла караля Яна Казіміра ў сакавіку 1653 г. выдаць універсал, у якім у прыватнасці адзначалася, што "ў гарадах і мястэчках ВКЛ значна пашырылася ўбоства, усе вуліцы запоўнены жабракамі, адкуль падставы да розных хвароб і зараз"2. Падчас ваеннай навалы сярэдзіны XVII ст. былі разбураны і спустоша-ны ў той ці іншай ступені ўсе рэгіёны Беларусі. Найбольш пацярпелі Полац-каеваяводства(колькасцьдымоўскараціласяна70%),Мсціслаўскае(69%) і Аршанскі павет Віцебскага ваяводства (67 %). Больш за палову гаспадарак было вынішчанаў Менскім (60 %), Віцебскім (59 %), Рэчыцкім (58 %), Ма-зырскім (56 %), Браслаўскім (53 %), Ашмянскім (болын за 50 %) паветах. Крыху менш пацярпелі Берасцейскі павет (44 %), Пінскі (39 %), Наваг-радскі (каля 38 %), Гародзенскі (29 %). Адноснаменшыя разбурэнні панеслі паветы на захадзе Беларусі - Ваўкавыскі (24 %), Лідскі (19 %) і Слонімскі (13 %)3. _______________
1 Козловский П.Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине ХУІІ-ХУІІІ в. С. 184. 2 Историко-юриднческне материалы (далей - ИЮМ). Вып. 10. Витебск, 1879. С. 251. 3 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie I Bialorusi w II polowie XVII wieku. Poznan, 1965. (tabl. 22, 24.).
У гістарычнай літаратуры трывала замацавалася думка аб тым, што ў час войнаў сярэдзіны XVII ст. найбольш пацярпелі духоўныя (маюцца на ўвазе ўладанні каталіцкага духавенства) і дзяржаўныя ўладанні, менш - шля-хецкія. Апошнія, як лічаць даследчыкі, валодалі значна болынай прававой абаронай, мелі льготы ў адносінах да ваенных падаткаў, а галоўнае, шляхта ўжывала ўсе сродкі (пратэст, водкуп, зброя), каб абараніць ад разарэння свае маёнткі і сваіх прыгонных. У цэлым гэта так. Аднак ступень разбурэння ўсіх тыпаў уладанняў у розных рэгіёнах Беларусі была рознай. Назахадзе і ў цэнтры Беларусі шляхецкія маёнткі пацярпелі менш за іншыя. Напрыклад, у Наваградскім ваяводстве ў шляхецкіх маёнтках было знішчана 28 % дымоў, у дзяржаўных - 51, ва ўладаннях духавенства - 54, у Берасцейскім ваяводстве ў шляхецкіх - 29, у дзяржаўных - 56, у духоўных - 38, у Менскім - адпаведна 58 %, 60 %, 71 %. На ўсходзе Беларусі значнае разбу-рэнне пацярпелі ўсе тыпы ўладанняў, у тым ліку і шляхецкія. Так, у По-лацкім ваяводстве спустошаныя дымы ў шляхецкіх маёнтках складалі 62 %, у дзяржаўных - 70, у духоўных - 92, у Віцебскім - адпаведна 61 %, 71 % і 80 %, у Мсціслаўскім - працэнт знішчаных дымоў у шляхецкіх і дзяр-жаўных маёнтках аднолькавы - 69, уладанні каталіцкай царквы былі знішчаны цалкам. У сярэднім па тэрыторыі Беларусі страты дымоў у шля-хецкіх маёнтках складалі амаль 39 %, у дзяржаўных - 55, ва ўладаннях ка-таліцкай царквы дасягалі 60 %. Заняпад гарадоў. У часы ваеннага ліхалецця сярэдзіны XVII ст. боль-шасць гарадоў і мястэчак Беларусі была спустошана, некаторыя цалкам спа-лены. Падчас казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. асабліва пацярпелі га-рады на поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі - Берасце, Пінск, Тураў, Ма-зыр, Рэчыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагін, Гомель. Вялікая колькасць беларускіх гарадоў і мястэчак пацярпела ў час вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. Амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў. Віцебск, Дуброўна, Орша, Ляхавічы. 3 буйных беларускіх гарадоў толькі Слуцк не быў захоплены варожымі войскамі, нягледзячы на аблогу і неаднаразовыя прыступы. Асабліва пацярпелі гарады Усходняй Беларусі. Магілёў страціў 1790 (каля 76 %) дымоў, Полацк - 1398 (93 %), Быхаў - 1296 (65 %), Віцебск - 925 (94 %), Копысь - 183 (амаль 41 %). Была знішчана болыная частка Шклова. Паводле даных за 1661 г., у горадзе засталося ўсяго 490 дымоў, ці 40 % ад даваеннай колькасці. Цалкам былі спалены прадмесці го-рада, дзе да вайны налічвалася болын за 600 дымоў. Высокі працэнт разбу-рэнняў назіраўся і ў гарадах на поўдні Беларусі. Пасля захопу маскоўскім войскам Берасця ў студзені 1660 г., паводле звестак сучаснікаў тых падзей, "горад быў ушчэнт разбураны і спалены, жыхароў амаль не засталося"1. Колькасць дымоў у Берасці зменшылася на 42 %, у Пінску - на 70, у Тураве -на 72, у Кобрыне - на 69, у Пружанах - на 80 %. Пацярпелі гарады і ў іншых р|гіёнах Беларусі. У выніку ваенных дзеянняў быў моцна разбураны Менск. Частка жыхароў пакінула горад. Паводле гістарычных крыніц, у 1667 г. у Менску налічвалася толькі каля 300 дымоў2. У параўнанні з даваенным узроўнем колькасць дымоў у Слуцку паменшылася на 667 (45 %), у Клец-ку-на252(51%). ______________
1 АВАК. Вильна, 1870. Т. 3. С. 362-363. 2 Гісторыя Мінска. Мн., 1967. С. 52.
Улічваючы цяжкі стан гарадоў краіны, сейм Рэчы Паспалітай вымуша-ны быў на працягу 60-х гг. XVII ст. прыняць пастановы аб вызваленні іх ад падаткаў. Паводле гэтых пастаноў, 22 беларускія гарады, у тым ліку самыя буйныя (Магілёў, Берасце, Менск, Слуцк, Пінск, Віцебск, Полацк) вызва-ляліся на чатыры гады (Ляхавічы былі вызвалены на 9 гадоў, а Быхаў - на-ват на 20 гадоў) ад усіх падаткаў на карысць дзяржавы, акрамя чопавага і пошлінных збораў. У гарадах Беларусі адбылося значнае скарачэнне рамеснай вытворчасці. Аб гэтым яскрава сведчыць змяншэнне колькасці рамеснікаў і адпаведна ра-месных прафесій у параўнанні з даваенным часам. Напрыклад, у Шклове ў ся-рэдзіне XVII ст. налічвалася 288 рамеснікаў 47 прафесій, а паводле даных на 1661 г. засталося не больш 120 рамеснікаў 18 прафесій. У Копысі за гэты ж час колькасць рамесных прафесій скарацілася з 37 да 10, у Клецку - з 41 да 251. Разбурэнні падчас Паўночнай вайны. Пасля трох дзесяцігоддзяў ад-носна мірнага развіцця ў канцы XVII ст., калі працэс аднаўлення гаспадаркі пачаў паступова набіраць устойлівасць, на Беларусь насунулася новая нава-ла - Паўночная вайна. Беларускія землі на доўгі час пераўтварыліся ў асноўны тэатр баявых дзеянняў паміж шведскімі і расійкімі войскамі. Зноў руйнаваліся гарады і вёскі, вынішчалася насельніцтва. Утрыманне шматты-сячных армій Расіі і Швецыі забяспечвалася за кошт прымусовых пабораў з мясцовых жыхароў. Паводле аднаго з універсалаў расійскага камандавання з кожнай сялянскай гаспадаркі штомесяц трэба было паставіць адну салян-ку (амаль 68 л) аўса, воз сена і воз дроў. Згодна з ардынансам Карла XII (па-чатак 1708 г.) для шведскай арміі з кожнага дыма спаганялася 10 талераў бітых (60 злотых) і адзін конь2. Свавольствы і рэпрэсіі замежных вай-скоўцаў сталі звычайнай з'явай. У адносінах да прыхільнікаў шведскага ка-раля расійцы прымалі самыя жорсткія меры. "У Радзівілавых маёнтках дзе што будзе знойдзена немалочанага і малочанага хлеба, таксама і іншых, якія шведскага боку, браць увесь"3, - падкрэслівалася ў царскім загадзе. Двойчы праз Беларусь праходзілі войскі Карла XII, пакідаючы пасля сябе разбураныя і спустошаныя гарады, спаленыя вёскі. "Калі прыйшлі шве-ды, - скардзілася лідская шляхта ў 1706 г., - дамы, двары шляхецкія і панскія агню былі адданы з прычыны нявыдачы правіянту"4. Як паведам- ______________
1 Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в ХУІ-ХУШ вв. С. 64, 75. 2 НГАБ, ф. 694, воп.4, спр. 1691, арк. 36, 70 ад. 3 Письма и бумаги императора Петра Великого. СПб., 1907. Т. 5. С. 28. 4 НГАБ, ф. 1722, воп. 1, спр. 69, арк. 774.
лялі сучаснікі, шведы, каб даведацца, дзе схавана збожжа, жорстка катавалі сялян: "Мучаюць, вешаюць, паляць мужыкоў, каб ямы хлебныя паказвалі"1. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Аўгуста II мэтанакіравана разбураліся і спус-ташаліся. Шведы спалілі Мір, Клецк, Карэлічы, Ляхавічы, Нясвіж, разраба-валі Гародню, Пінск, Наваградак, Ліду, Менск, Магілёў. У вопісах страт, якія панесла насельніцтва, адзначаюцца збожжа, жывёла, прадукты харчавання, адзенне, грошы. Так, у сакавіку 1703 г. атрад шведаў пад камандаваннем Г.Горна абрабаваў у Берасці свіран і лодкі са збожжам2. У 1706 г. значна пацярпеў ад шведаў буйны маёнтак Сенчыцы Пінскага павета, пры гэтым загінула ўсё збожжа, як азімае, так і яравое3. У фальварку Касынь Менскага ваяводства (уласнасць Валадковіча) шведы знішчылі ўсе пабудовы, а калі адыходзілі - забралі ўсю маёмасць, нават "млынок"4. Амаль месяц "гаспадарылі" войскі Карла XII у Магілёве. Жыха-роў горада катавалі, саджалі "ў скляпы, мучылі голадам, у халодную ваду го-лых саджалі, на бэльках пад столлю завешвалі"5. Каб уратавацца ад рабаван-няў і гвалту, болыпасць жыхароў пакінула горад. Разрабаваўшы цэрквы, касцёлы і манастыры, шведы вывезлі з Магілёва шмат розных каштоўна-сцей, толькі аднаго срэбра больш за 9 пудоў. У першай палове 1708 г. расійская армія пад націскам шведаў пачала пакідаць тэрыторыю Беларусі і адыходзіць на ўсход, да сваёй дзяржаўнай мяжы. У сувязі з гэтым быў выдадзены загад, паводле якога пры адступленні павінны былі "правіянт, фураж, таксама жывёлу, коней, валоў і авечак забіраць з сабою, колькі магчыма, а калі немагчыма, дык правіянт і фураж паліць"6. Для гэтай мэты ствараліся спецыяльныя атрады, якія ўсё знішчалі за адыходзячай расійскай арміяй. Сведкі тых падзей адзначалі, што "цар ма-скоўскі абцяжарваў Рэч Паспалітую нязноснымі паборамі і рознымі правіянтамі, а потым, адыходзячы ад шведскага войска, дашчэнту разбураў, як Карону, так і цэлае Княства Літоўскае, спальваючы дамы, гумны, у палях копы знішчаючы і коней табунамі ўганяючы"7. У гэты час асабліва пацярпела тэрыторыя Усходняй Беларусі. У верасні 1708 г. па загаду Пятра I расійскія войскі спалілі Мсціслаў, Оршу, Дуб-роўну, Віцебск, Магілёў. Значна былі разбураны і іншыя гарады. Так, Кры-чаў перад Паўночнай вайной налічваў амаль 500 дымоў, а пасля вайны не болын за 20 (4 %)8. На трэць, з 1030 да 728, зменшылася колькасць дымоў у Шклове. Крайняя ступень спусташэння ўсходніх ваяводстваў краіны - По-лацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага - адзначалася і дэпутатамі Варшаўска-га Вальнага сейма 1710 г. Толькі ў адным Мсціслаўскім ваяводстве ў жніўні-кастрычніку 1708 г. расійскія войскі разрабавалі вёскі Лужкі, Посахава, Калтужын, Глебкавічы, Бабры, Панахатавічы, Ціханова, Конаны, _______________
1 Труды Императорского русского военно-исторнческого общества. СПб., 1909. Т. 1. С. 122. 2 АВАК. Т. 6. 1872. С. 478-479. 3 НГАБ„ ф. 1733, воп. 1, спр. 20, арк. 1195. 4 НГАБ, ф. 694, воп. 2, спр. 4069, арк. 266 ад. 5 АСД. Т. 2. Вильна, 1867. С. 59. 6 АР РДБ, ф. 743, кард. 1, спр. 6, арк. 97. 7 НГАБ, ф. 1729, воп. 1, спр. 11, арк. 40. 8 НГАБ, ф. 694, воп. 4, спр. 1159, арк. 146.
Зяліўкі, Кандратовічы, Валоўнікі, Халькевічы1. Такія вёскі гэтага вая-водства, як Мірахоўшчына, Свяцілава, Малашкевічы, Добрае, былі разрабаваны як расійскімі, так і шведскімі вайскоўцамі2. Стан эканомікі Беларусі ў па-чатку XVIII ст. Працяглыя баявыя дзеянні паміж расійскімі і шведскімі войскамі, масавыя рэквізіцыі правіянту, коней, транспартных сродкаў, а таксама голад і эпідэміі, якія заўсёды спадарожнічалі вой-нам, прывялі да значных страт ся-род мірнага насельніцтва і запус-цення цэлых рэгіёнаў Беларусі. Каля 86 % насельніцтва страціла Шклоўскае графства, на 43 % змен-шылася колькасць сялянскіх гаспа-дарак у Копыскім графстве. Пуста-валі дзесяткі вёсак у Крычаўскім старостве. Інвентар 1712 г. Берас-цейскай і Кобрынскай каралеўскіх эканомій адзначаў іх страшэннае за-пусценне: "гарады Берасце, Кобрын, Гарадзец цалкам разбураны, дамы спалены, людзі вымерлі, друпя ра-зышліся"3. Люстрацыя 1712 г. маёнткаў віцебскага ваяводы Казіміра Пацея зафіксавала карціну спусташэння ў Віцебскім ваяводстве. Так, у некалі моц-ным маёнтку Лужэсна, дзе "раней акрамя жыхароў, колькасцю да 100, пра-жывала адных толькі плытагонаў 20 і цесляроў 15, зараз знойдзен усяго адзін селянін і ніводнай пабудовы, а бачны былі толькі рады магіл ды сляды былых сядзіб, якія параслі пустазеллем". У вёсках Астроўскія і Стайкі заста-лооя толькі па два жыхары, у в.Мяккія - ніводнага4. У крыніцах пасляваен-нага часу, якія тычыліся Магілёўскай эканоміі, адзначалася, што "шмат ся-лян павымірала, палова вёсак абязлюдзела, а ў іншых па тры, чатыры се-ляніны"5. Эпідэмія, лютаваўшая ў пачатку XVIII ст., стала прычынай знач-нага змяншэння насельніцтва па Гародзеншчыне. Эпідэмія ў Гародні ў жніўні-верасні 1710 г. прывяла да таго, што "ўвесь горад апусцеў". У Наваг-радку пасля эпідэміі 1708 г. засталася толькі палова жыхароў. Агульныя страты насельніцтва Беларусі за гады Паўночнай вайны склалі 31 % (амаль 700 тыс. чалавек). Аб памерах заняпаду сельскай гаспадаркі Беларусі ў пачатку XVIII ст., як і паўсотню гадоў таму назад, можна меркаваць і па колькасці закінутых валок. Падобнае становішча назіралася і на захадзе Беларусі. У Берасцей- _______________ 1 НГАБ, ф. 1729, воп. 1, спр. 10, арк. 163,165,170,175, 280, 291, 313, 369, 382, 395; спр. 11, арк. 285. 2 Там жа, спр. 10, арк. 367; спр. 11, арк. 6, 17, 20. 3 НГАБ у Гродне, ф. 1143, воп. 1, спр. 434, акр. 28. 4 ИЮМ. Вып. 20. Внтебск, 1890.С. 258-259. 5 ИЮМ. Вып. 11. Внтебск, 1880. С. 497. 6 Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. Мн., 1987. С. 46.
скай эканоміі пуставала больш за 40 % валок, у Гародзенскай эканоміі не ап-рацоўвалася амаль 70 % ворыўных зямель. Паўночная вайна прывяла да рэзкага скарачэння пагалоўя рабочай жывёлы ў сялянскіх гаспадарках. Калі ў канцы XVII ст. у Копыскім графст-ве толькі на вёсцы налічвалася 1399 коней, дык у 1710 г. ва ўсім уладанні, уключаючы і горад, іх засталося ўсяго 279, г. зн. зменшылася болын чым на 80 %. У Кобрынскай эканоміі ў 1724 г. не было рабочай жывёлы ў 30 % ся-лянскіх гаспадарак, у асобных вёсках Берасцейскай эканоміі амаль палова сялянскіх гаспадарак засталася без коней. Змены адбыліся і ў забяспечанасці зямлёю сялянскіх гаспадарак. Павод-ле падлікаў беларускіх даследчыкаў, для разглядаемага перыяду было ха-рактэрным змяншэнне памераў сялянскіх надзелаў. На працягу другой па-ловы XVII - пачатку XVIII ст. сярэдні зямельны надзел прыват-наўласніцкіх сялян Беларусі скараціўся з 0,72 да 0,54 валокі, дзяржаўных -з 0,57 да 0,42 валокі, царкоўных - з 0,47 да 0,39 валокі1. Такім чынам, на працягу другой паловы Х^П-пачатку XVIII ст. шмат-гадовыя войны, голад і эпідэміі прывялі да велізарных людскіх страт, гаспа-дарчага разбурэння і эканамічнага заняпаду беларускіх зямель.
|