ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
1. Росквіт эпохі сарматызму
Станаўленне "сармацкай" самасвядомасці на землях Рэчы Пас-палітай. Перыяд з апошняй чвэрці XVI ст. да сярэдзіны XVIII ст. характэр-ны ўсталяваннем і росквітам сарматызму - комплексам з'яў, якія былі ўласцівы амаль усім сферам шляхецкай культуры Рэчы Паспалітай. Так званы сармацкі комплекс знайшоў адлюстраванне ў палітычным і сямей-ным жыцці, сяброўскіх адносінах, стаўленні да наву кі і мастацтва, адносінах шляхты да іншых саслоўяў і супольнасцей, манеры апранацца, этычных по-глядах, грамадскіх сімпатыях і антыпатыях, эстэтычных і інтэлектуальных схільнасцях2. У аснову паняцця "сарматызм" быў пакладзены гістарычны міф аб па-ходжанні польскай шляхты ад старажытных ваяўнічых сармацкіх плямён. Назва "Сарматыя" была запазычана ў антычных аўтараў (Герадот, Птале-мей, Ювенал). Згодна з "бесперапыннай гістарычнай традыцыяй старажыт-насці"3, яна выкарыстоўвалася сярэднявечнымі заходнееўрапейскімі храністамі і картографамі для абазначэння тэрыторыі на ўсход ад Германіі. Карпаты называлі Сармацкімі гарамі і Сармацкімі Альпамі, Балтыйскае мора - Сармацкім акіянам, Палессе - Сармацкай багнай. У сярэднія вякі.гэта паняцце яшчэ не мела адназначнага сэнсу. Нярэдка ў французскіх і нямецкіх хроніках сарматамі называлі славян. Тэрыторыя Сарматыі на тагачасных картах таксама не была дакладна акрэслена, яна мя-няла межы, часам знікала зусім. Сарматыю падзялялі на Еўрапейскую і Азіяцкую з мяжой па р.Дон. Гэты падзел прысутнічае на адной з захаваных _______________
1 Мелешко ВМ. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХУІІ-ХУШ в. С. 170-174; Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн„ 1994. Ч. 1. С. 257-258. 2 Pollak R. Od Renesansu do Baroku. Warszawa, 1969. S. 29. 3 Ulewicz T. Studium z problematyki slowianskiej XV I XVI w. Krakow, 1950. S. 17.
арабскіх карт, якая датуецца канцом IX -пачаткам X ст. Першым польскім сярэднявечным храністам, які ўвёў ва ўжытак сармацкую тэрміналогію, быў Ян Длугаш. Эпоха гуманізму ўнесла свае адценні ў паняцце сарматызму. Зварот да антычнасці, зацікаўленасць гістарычнымі праблемамі, як і выкарыстанне старажытнай, нярэдка міфічнай, генеалогіі свайго народа, былі ўвогуле ўласцівы еўрапейскаму гуманізму. Культурная атмасфера эпохі, развіццё навук, рост самасвядомасці народа ва ўмовах ваенных канфліктаў з немцамі спрыялі фарміраванню палітычнага паняцця "Сарматыя" як дзяржавы Яге-лонаў. Гэта адносілася і да зямель, якія ўваходзілі ў Вялікае княства Літоўскае. Паэт Ян Вісліцкі сваю эпічную паэму "Пруская вайна" з апісан-немГрунвальдскайбітвы1410г.,выдадзенуюў1516г.,прысвяціўЖыгімон-ту I, "непераможнаму каралю еўрапейскай Сарматыі". Сябе ж паэт называў "вядомым сарматам з роду паэтаў"1. Паняцце і назва "Сарматыя" трывала ўсталяваліся ў літаратуры поль-скага Рэнесансу, у творах Мацея Мехавіты (яго трактат "Аб двух Сарматы-ях, Азіяцкай і Еўрапейскай" знаёміў чытача з геаграфічным апісаннем усёй Усходняй Еўропы), Марціна Бельскага, Бернарда Вапоўскага, Марціна Кромера, Станіслава Ажахоўскага і інш. Часам гэты тэрмін ужываўся ў нега-тыўным сэнсе, каб супрацьпаставіць варварскія рысы "сарматаў" класічнай цывілізацыі Рыма. Напрыклад, падзвіжнік Марціна Лютэра Філіп Меланх-тон, які, як і большасць рэфарматараў, выступаў супраць тэорыі вялікага ву-чонага Мікалая Каперніка, назваў яго "сармацкім астраномам"2. У гэты ж перыяд фарміруецца тэзіс аб сармацкім (у сэнсе праславянскім) генезісе славянскіх народаў. Сарматызм як палітычная ідэалогія шляхты ВКЛ. У сваім класічным сэнсе паняцце "сарматызм" выкрышталізавалася ў апошняй чвэрці XVI ст. Яно набыло саслоўную афарбоўку і стала ўжывацца для абазначэння стылю жыцця і спосабу мыслення шляхты Рэчы Паспалітай, увайшло ў свядо-масць шляхецкага грамадства як увасабленне пачуцця яго саслоўнайа гра-мадскай выключнасці. Гэта паняцце, звязанае з уяўленнем аб шляхецкай дэ-макратыі як найболып дасканалым палітычным ладзе, замацавалася ў лексіцы як урачыстай, так і паўсядзённай. У палітычных творах назва "сар-мат" выкарыстоўвалася нароўні з назвамі "паляк" ці "літвін". Сармацкім народам лічылася шляхта як польская, так і літоўская і "рус-кая" - гэта значыць адзіны палітычны народ-шляхта Рэчы Паспалітай, але з гэтага народу выключаліся мяшчане і, зразумела, сяляне. Характэрнае для сармацкай ментальнасці разуменне выключнасці шляхты выдатна ілюструе выказванне аднаго з тагачасных аўтараў: "чалавек шляхецкага паходжання з прыроды і крыві сваёй узвышаецца над простымі людзьмі, таму што ён да дабрадзейнасці і розуму найбольш здольны"3. Такая гіпертрафаная павага да свайго стану (саслоўя) набывала часам амаль карыкатурныя формы. Разам з тым трэба адзначыць, што ідэя сармацкасці была прывабнай у асноўным для сярэдняй і часткі дробнай шляхты. Магнатэрыя, найбольш адукаваны слой тагачаснага грамадства, не захаплялася сармацкім міфам, яе густы і звычкі насілі болын касмапалітычны характар, хаця яе прадстаўнікі і ўдастойваліся напышлівых прозвішчаў, наконт "сармацкага Геркулеса". _______________
1 Дорошкевич В.Н. Новолатинская поэзия Белоруссин и Литвы. Мн., 1979. С. 91. 2 Ulewicz T. Studium z problematyki slowianskiej XV I XVI w. S. 81. 3 Сборник казаний. ОРК БАН Беларусі. ОБ 16-18, НР-283. С. 257.
Знаць Вялікага княства Літоўскага мела сваю генеалагічную легенду - аб паходжанні ад старажытных знатных рымлян, якія на чале з Палемонам прыбылі ў Літву. Беларуска-ўкраінская знаць атаясамлівала сябе з патом-камі Рурыкавічаў. Ва ўяўленні грамадскай свядомасці іншыя славяне таксама належалі да сарматаў, але галоўнай сармацкай дзяржавай лічылася Рэч Паспалітая. Маскоўскую дзяржаву залічалі да Сарматыі ў залежнасці ад знешне-палітычнай кан'юнктуры. У час першага бескаралеўя прыхільнікі мас-коўскай кандыдатуры на польскі трон падкрэслівалі магчымасць аб'яднан-ня ў адзіную дзяржаву абедзвюх Сарматый (Еўрапейскай і Азіяцкай). У па-чатку XVII ст., напрыклад, сармацкі міф быў выкарыстаны ў якасці ідэа-лагічнага абгрунтавання экспансіі на ўсход - на землі, якія быццам бы нале-жалі ў старажытнасці палякам-сарматам. Знешне- і ўнутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у пачатку XVII ст. (ваенныя канфлікты з некаталіцкімі краінамі - мусульманскай Турцыяй, пратэстанцкай Швецыяй, праваслаўнай Маскоўскай дзяржавай, барацьба з рэфармацыйным рухам, Берасцейская царкоўная унія 1596 г.) спрыяла наданню сармацкай ідэалогіі элементаў месіянства, уяўленню аб Польшчы як апоры хрысціянства. Пэўную ролю ў фарміраванні месіянскай ідэі аб выключнай гістарычнай ролі Польшчы адыграла каталіцкая царква. У сваю чаргу шматлікая, як ні ў якой іншай краіне, шляхта Рэчы Паспалітай лічыла сябе Богам выбраным народам, які здолеў стварыць дасканалую дзяржаўную сістэму, што гарантавала шляхецкія правы і вольнасці. Інтэграцыйныя працэсы ў асяроддзі шляхты (асабліва сярэдняй) Рэчы Паспалітай, развіццю якіх спрыялі агульныя прывілеі шляхецкаму стану, удзел у адзіных формах палітычнага жыцця (ад сеймікаў да вайсковых кан-федэрацый), уніфікацыя школьнай сярэдняй адукацыі прыводзілі да вы-працоўкі адзінай ментальнасці і ідэалогіі, стылю жыцця1. Большая частка шляхты прытрымлівалася адных і тых жа рэлігійных перакананняў, вызна-вала тыя ж палітычныя і грамадскія погляды, цытавала тых жа аўтараў, ка-рысталася тымі ж цытатамі2. Склаўся ўзорны вобраз шляхціца-сармата - патрыёта сваёй Айчыны і свайго стану, добрага рыцара, які аднаўляў ваяўнічыя традыцыі старажыт-ных сарматаў, красамоўнага аратара на сеймах і сейміках, які выступаў у абарону сваіх шляхецкіх вольнасцей і свайго права на вольную элекцыю ка-раля, а таксама асобы, здольнай дзеля агульнай карысці ўзняцца над улас-нымі сімпатыямі і амбіцыямі. Як прыклад любові да Айчыны прыводзіўся факт выступлення віленскага ваяводы Радзівіла падчас элекцыі Стэфана Баторыя. Будучы пратэстантам, Радзівіл заклікаў дзеля дабра для Айчыны выбраць караля-католіка. У духу свайго часу, нават у паўсядзённым жыцці, сармацкая шляхта Бе-ларусі выказвалася напышліва і патэтычна, перамяжоўваючы польскія сло-вы з лацінскімі. 3 іроніяй пісаў аб гэтым М.Сарбеўскі: "У іншых краса-моўства знаходзіць сабе месца ў кніжках, у нас пануе на сходах, на сеймах... Празмернае, аднак, замілаванне і схільнасць да красамоўства прыводзіць іх... часта да амаль дзіцячай гаварлівасці. Пры калысцы і пры катафалку, пры стале і пры шлюбе - заўсёды выглашаюць прамовы... Дваране сваіх паноў, якія вяртаюцца з горада, вітаюць прамовамі, быццам тыя з Індыі пры-былі"3. _____________
1 Tazbir J. Rzeczpospolita I swiat. Wroclaw etc., 1971. S. 9-10. 2 Czaplinski W. O Polsce siedemnastowiecznej. Problemy I sprawy, Warszawa, 1966. S. 53. 3 Цыт. па: Pollak R. Od Renesansu do Boroku. S. 26.
Аслабленне каралеўскай ўлады, працэс развіцця магнацкіх малых "дзяр-жаў" і як вынік - дэцэнтралізацыя вяр-хоўнай улады адбіліся на сацыяль-на-эканамічным і палітычным ста-новішчы краіны. Неразвіты дзяржаўны апарат, армія, дзяржаўны скарб, недас-каналая сістэма сеймавых пасяджэнняў (чаго каштавала славутае "НЬегшп \геІо") патрабавалі рэформаў. Але маг-натэрыя і яе прыхільнікі з сярэдняй і дробнай шляхты ўспрымалі праекты рэ-формаў як замах на сваю "залатую воль-насць". На іх думку, ідэальны дзяр-жаўны лад сармацкай рэспублікі патра-баваў не рэформаў, а толькі ўдаскана-лення. Як адзначаў польскі літаратар пачатку XVII ст. Ян Жабчыц, "няма болыпага ўпадку для Рэчы Паспалітай, чым вынаходніцтва новых правоў, а ста-рых добрых звычаяў ламаннне і асу-джэнне". Палітычны ідэал сарматызму - дзяржаўны традыцыяналізм, кансерва-тызм ("нічога новага"), непрыманне абсалютызму. Добры сармацкі ма-нарх - гэта ўраджэнец Рэчы Паспалітай, якога ў першую чаргу цікавяць справы вайсковыя, а ўжо потым мастацтва і рэлігія, які апранаецца ў польскі строй, а не ў іншаземнае адзенне і які павінен дбаць аб збераганні шляхецкіх прывілеяў і вольнасцей. Ідэальныя рысы караля-сарматаўвасобіў Ян III Са-бескі (1674- 1696). Усхваленне даўніх правоў і звычаяў, перакананне ў сваёй культурнай, палітычнай і нацыянальнай выключнасці спрыялі фарміраванню ўяўлення аб нацыянальных рысах "сармацкага" характару -гасціннасці, шчырасці, годнасці, а галоўнае - любові да свабоды. Такое самалюбаванне часам выклікала крытычныя адносіны з боку тага-часнай інтэлігенцыі. Пісьменнік Сымон Старавольскі, ураджэнец Берас-цейскага ваяводства, аўтар кнігі "Сармацкія помнікі", выдадзенай у Кракаве ў 1655 г., пісаў аб шляхецкай фанабэрыі наступнае: "... згадваюць старажыт-ныя нашыя роды, быццам перад рымлянамі і нават самімі персамі над светам панавалі... тым болын зараз, калі нас бунт казацкі знішчыў і Масквіцін тры-мае за фалды"2. Сарматызацыя каталіцызму. Праявы ксенафобіі. Ускладненне гра-мадска-палітычнага жыцця, наступленне контррэфармацыі, узмацненне пазіцый каталіцкай царквы праявіліся ў нарастанні тэндэнцый не-цярпімасці да іншых рэлігій і канфесій. Ва ўяўленні шляхты, у тым ліку не-каторай часткі беларускай, сапраўдны сармат павінен быў быць сумленным католікам. Той жа Старавольскі з пагардай асуджаў практыку, калі на дзяр-жаўныя пасады "ерэтыкоў і адшчапенцаў саджаем". Заняпад рэфармацый-нага руху і царкоўна-рэлігійнай палемікі, ператварэнне каталіцкіх дактрын у манапольную ідэалогію вярхоўнай улады, абміршчэнне вышэйшага _____________
1 Цыт. _па:Cynarski St. Sarmatyzm – ideologia I styl zycia // Polska XVII wieku. Panstwo-spoleczenstwo-kultura. Warszawa, 1977. S. 265. 2 Szymon Strowolski. Reformacja obyczajow polskich. 1655. S. 11-12.
духоўнага кліру і спрашчэнне ніжэйшага адбіліся на інтэлектуальным узроўні каталіцкага касцёла Рэчы Паспалітай, прывялі да яго замкнёнасці на ўнутраных праблемах, абмежавалі яго магчымасці ўдзелу ў сусветных духоўна-рэлігійных працэсах. У той жа час каталіцызм набываў нацыянальныя рысы з элементамі сар-мацкага кур'ёзу. Адзін з гісторыкаў XIX ст. так характарызаваў царкоўныя пропаведзі таго часу: "Паўсюль у іх старасты, гетманы, біскупы, Рэч Пас-палітая, нават калі гаворка ідзе аб Фінікіі, Турцыі ці Асірыі. Усё там у жупан апранута. Хрыстос, апосталы, святыя - словам, Стары і Новы запаветы раз-маўляюць стылем і мовай нашай шляхты... усякае каралеўства, як, напрык-лад, іудзейскае, называецца "Мілай Рэччу Паспалітай Ізраільскай", усякая вайна - паспалітым рушаннем; там Збавіцель праводзіць элекцыйны сейм для выбрання на прастол нябесны..."1 3 нецярпімасцю да іншых рэлігійных, палітычньіх і культурных сістэм і мегаламаніяй былі звязаны праявы ксенафобіі, непрыязных адносін да іншаземцаў. У творах таго часу найбольш даставалася немцам і італьянцам. Французаў назвалі лёгкадумнымі, англічан - ханжамі, галандцаў - праста-камі, іспанцаў - ганарлівымі і хітрымі. Выезды за мяжу, на думку асобных аўтараў, прыносілі толькі звычкі да лёгкага жыцця і хваробьг. Праявы такой непрыязні да іншаземцаў, асабліва да немцаў і палякаў, ёсцьТў ананімным беларускім палітычным памфлеце канца ХУІ-пачатку XVII ст. "Прамова Івана Мялешкі". Едка, з абурэннем апісвае аўтар-беларус паводзіны іншаземцаў у сваёй краіне: "А колн сам Немчнна нде, нлн жонка его поступае, то через скурку скрыпнть, шелестнть н дорогнм пнжмом воня-еть. Колн ж до тебе паннчык прыеде, частуй же его достатком, да н жонку свою подле его посадн; а он сыдыть как бес надувшыся. Махаеть шапкою нлн капелюшем, н з жонкою нашептываеть, да н в ладонь скребеть"3. У "Прамове Івана Мялешкі" ўхваляецца кароль Жыгімонт I, які "немцев, як собак не любнл, н ляхов з нх хптростьмн велме не любнл, але Лнтву н нашу Русь любнтелно мнловал"4. Сарматызм і культура Беларусі. Культура сарматызму ўплывала і на мастацкія густы шляхты. Яна праяўлялася, напрыклад, у шырокім выкары-станні арыентальных матываў. Гэтаму спрыялі кантакты з Турцыяй, Та-тарскім ханствам, Маскоўскай дзяржавай, а таксама той факт, што цэнтр культурнага развіцця Рэчы Паспалітай з тэрыторый этнічна польскіх пера-мясціўся на ўсход, на землі літоўскія і "рускія", дзе праходзіў працэс інтэнсіўнай паланізацыі шляхецкага стану. 3 гэтых рэгіёнаў выйшлі зна-камітыя дзеячы культуры Рэчы Паспалітай5. Арыентальныя элементы мы бачым у палацавай і сядзібнай архітэкту-ры, партрэтным жывапісе, аздабленні розных відаў зброі, афармленні му-зычных і тэатральных пастановак, паратэатральных відовішчаў, што ладзіліся на беларускіх землях. Захапленне арыентальнымі матывамі праявілася ў распаўсюджанні янычарскіх аркестраў, касцюміраваным дэкоры агульнагарадскіх цыры-моній у Віцебску,Слоніме, Шклове, дзе магнатаў віталі апранутыя ў турэц- ______________
1 Цыт. па:Tazbir J. Rzeczpospolita I swiat. S. 110. 2 Cynarski St. Sarmatyzm – ideologia I styl zycia // Polska XVII wieku. Panstwo-spoleczenstwo-kultura. S. 254. 3 Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1961. С. 317. 4 Тамжа. С.316. 5 Samsonowicz H., Tazbir J., Lepkowski T. Polska. Losy panstwa I narodu. Warszawa, 1992. S. 212.
кае ўбранне слугі і музыканты, воіны і жыхары гарадоў1. У другой палове XVIII ст. у нясвіжскім прадмесці Альба (уладанне Радзівіла) з найбольш ваяўнічай і разгульнай часткі шляхты сфарміравалі спецыяльную харугву -"Альбанскую банду", апранулі ва ўсходняе адзенне, раздалі стрэльбы -"янычаркі". "Альбанская банда" павінна была ўяўляць турэцкае войска з асобым аркестрам - "янычарняй". Праявы позняга сарматызму набывалі ў XVIII ст. часам гратэскны характар. У прыватнасці Караль Радзівіл загадаў у час набажэнства ў нясвіжскім касцёле іграць яўрэйскаму аркестру, убра-наму ў турэцкія касцюмы2. Сармацкія ідэі знайшлі адлюстраванне ў творах пісьменнікаў і паэтаў -Яна Белабоцкага, Збігнева Морштына, Мацея Сарбеўскага, Вацлава Патоц-кага, мемуарах Самуіла і Багуслава Маскевічаў. Сарматызацыя каталіцызму спрыяла фундацыі (заснаванню) касцёлаў, пабудаваных у стылі барока, з раскошнымі інтэр'ерамі, аздобленымі скульптурнымі кампазіцыямі, выкананымі на высокім мастацкім узроўні. У жывапісе пануючыя пазіцыі заняў партрэт. Патрэбнасць сармацкай шляхты мець партрэтныя "генеалагічныя" галерэі паўплывала на фарміраванне так званага сармацкага партрэта, для якога характэрны адначасова знешняе па-дабенства, наяўнасць рэальнай атрыбутыкі і ўмоўнасць жывапісу3. Гэтыя рысы ўласцівы партрэтам Грызельды Сапегі (каля 1630 г.), Аляксандры Ве-сялоўскай (1633-1645), "рыцарскім" партрэтам Міхала Казіміра Паца (1667), Андрэя Казіміра Завішы (1676), партрэту Казіміра Лявона Сапегі, скульп-турнаму надмагільнаму партрэту Паўла Сапегі і яго трох жонак і інш. Росквіт сарматызму супаў па часе з па-наваннем мастацкага стылю барока; у мас-тацтве і літаратуры рысы гэтых дзвюх з'яў перасякаліся. Але сарматызм быў успры-няты вузкім сацыяльным пластом - шлях-тай, у тым ліку беларускай, стаў яе палітычнай ідэалогіяй, паўплываў на яе ментальнасць, звычаі. Сарматызм стаў сінонімам кансерватызму, напышлівасці, дэклараванай наоожнасці, саслоўнай абме-жаванасці. Характарызуючы палітычную сітуацыю на схіле XVII ст., калі эпоха сар-матызму дасягнула свайго апагею, польскі гісторьік Ул.Канапчынскі так пісаў пра са-мазамілаванне ў праявах самасвядомасці, панаваўшае ў тыя часы: "I трэба прызнаць, што тая вера ва ўласную зорку была б крыніцай вялікай сілы для народа, калі б шляхта не атаясаміла сама сябе з народам _____________
1 Дадиомова О.В. Музыкальная культура городовБелоруссии в XVIII веке. Мн., 1992. С. 35. 2Барышев Г.М. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992. С. 87. 3Тананаева ЛМ. Сарматский портрет. М., 1979. С. 142. 4 Konopczynski Wl. Dzieje Polski nowozytnej, 1986. T. 2. S. 86.
|