Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
Прычыны правядзення аграрнай рэформы. У выпрацоўцы новых стымулаў і падыходаў для эканамічнага развіцця ў першую чаргу была зацікаўлена дзяржаўная ўлада. Скарб, імкнучыся да хутчэйшага атры-мання грошай і павелічэння даходаў, увесь час шукаў новыя формы гаспа-дарання, шляхі павышэння рэнтааддачы феадальна залежнага сялянства. Менавіта з такой мэтай у дзяржаўных уладаннях у сярэдзіне - другой па-лове XVIII ст. была распачата цэлая сістэма новаўвядзенняў, якая ў гіста-рычнай літаратуры атрымала назву аграрнай рэформы Антонія Тызен-гаўза. Другая палова XVIII ст. уяўляла сабой якасна новы ў параўнанні з папя-рэднім перыяд у гаспадарчай гісторыі Беларусі. Аднаўленне панскай і ся-лянскай гаспадарак да сярэдзіны стагоддзя ў асноўным завяршылася і стала падставай для далейшага развіцця эканомікі. Гэтаму ў многім спрыялі зме-ны ў арганізацыі гаспадарчага жыцця. Значнае скарачэнне колькасці на- ______________
1 Мелешко В.И.Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. С. 195—197.
сельніцтва, знішчэнне цяглавай і прадукцыйнай жывёлы, вывядзенне з гас-падарчага абарачэння вялікіх плошчаў ворыўных зямель прымусіла ўласнікаў шукаць новыя, больш эфектыўныя шляхі аднаўлення і развіцця гаспадаркі. Неабходнасць рэфармавання каралеўскіх сталовых эканомій1 (у ВКЛ гэта былі Гародзенская, Берасцейская, Кобрынская, Магілёўская на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі і Шавельская і Олыцкая эканоміі натэрыторыі сучас-най Літвы), была прадыктавана гаспадарчым становішчам саміх эканомій. Гэтыя дзяржаўныя ўладанні амаль заўсёды знаходзіліся ў трыманні буйных феадалаў. Каралеўскія сталовыя землі раздаваліся на розных падставах. Ад-ных феадалаў кароль узнагароджваў зямлёю "да жывата"2 за заслугі перад дзяржавай, другім даваў маёнткі на пэўны тэрмін у якасці платы за пазыку грошай, трэцім - у часовае трыманне на ўмовах выплаты грашовай рэнты ў скарб. Галоўнай прычынай раздачы каралеўскіх зямель быў пастаянны не-дахоп фінансаў у кіраўніка дзяржавы і адсюль імкненне скарба як мага хут-чэй атрымаць з гэтых уладанняў хоць нейкія грашовыя паступленні, якія накіроўваліся ў асноўным на ўтрыманне двара і асабістыя патрэбы караля. 3 1742 г. Берасцейская, Кобрынская, Гародзенская і Олыцкая эканоміі знаходзіліся ў трыманні графа Юрыя Флемінга, які ў 1754 г. зноў заключыў са скарбам кантракт на шасцігадовую арэнду ўсіх сталовых эканомій Вялікага княства Літоўскага, акрамя Шавельскай. У 1765 г. яго даход ад гэ-тых эканомій склаў 900 тыс. польскіх злотых. Гэта была найболыпая сума даходу, які ўдалося атрымаць з дадзеных уладанняў да моманту прыходу да ўлады Станіслава Аўгуста. Сталовыя эканоміі звычайна аддаваліся ў трыманне разам з падданымі, якія абавязаны былі выконваць на карысць новага гаспадара ўсе павіннасці і выплачваць усе падаткі, вызначаныя адпаведнымі "ўставамі"3. Умовы "дзяржання" не вымагалі ад чарговага трымальніка4 ніякіх спе-цыяльных высілкаў, акрамя абавязку ў адпаведнасці з кантрактам заплаціць пэўную суму грошай. Звычайна гэта была выплата ў скарб кварты -чацвёртай часткі ўсіх атрыманых прыбыткаў. У некаторых выпадках кант-ракт даволі строга агаворваў умовы трымання. Напрыклад, каралеўская гра-мата 1762 г., выдадзеная Ю.Флемінгу на пажыццёвае валоданне вёскамі Пуцкі і Стараселле ў Магілёўскай эканоміі, дазваляла яму карыстацца ўсімі крыніцамі даходаў (ад корчмаў, млыноў, рэк, лясоў, ворыўнай зямлі, ся-лянскіх павіннасцей і выплат і т.п.), за выключэннем чыншу і гіберны5, якія абавязкова ўносіліся ў каралеўскі скарб. Зразумела, што пры такіх умовах трымання часовы ўласнік мог не кла-паціцца аб захаванасці ці перспектывах арандаванай гаспадаркі. Пры гэтым яму не забаранялася перадаваць атрыманыя маёнткі ў субарэнду. Імкнучы-ся павялічыць свае прыбыткі, трымальнікі часта парушалі "ўставы" эка-номій, прымушалі сялян плаціць большыя чыншы ці адпрацоўваць боль- _______________
1 Сталовыя эканоміі - дзяржаўныя ўладанні, даход з якіх ішоў на каралеўскі стол, непасрэдна на забеспячэнне караля і яго двара. 2 "Да жывата" - пажыццёва. 3 Устава - дакумент, які вызначаў памеры феадальных павіннасцей сялян пэўнага ўладання. 4 Дзяржаўца (трымальнік) - службовая асоба ў ВКЛ, кіраўнік, часовы ўладальнік дзяржавы (трымання), г.зн. дзяржаўнага зямельнага ўладання, якое перадавалася яму на вызначаных умовах трымання. 5 Гіберна - грашовы падатак на ўтрыманне войска.
шую колькасць дзён на паншчыне, чынілі іншыя бяспраўі. Да таго ж у часо-вых трымальнікаў стала традыцыяй затрымлівацца з выплатай у скарб гро-шай, прызначаных з арандаваных уладанняў. Зразумела, што такое ста-новішча негатыўна адбівалася як на гаспадарчым развіцці саміх эканомій, так і на даходах каралеўскай казны з іх. Улічваючы гэта, сейм 1764 г. прыняў рашэнне стварыць спецыяльную Скарбовую камісію, якая павінна была займацца ўсімі фінансавымі спра-вамі дзяржавы. Усе сталовыя каралеўскія ўладанні было вырашана пера-даць пад непасрэднае ўпраўленне скарбу. Ужо з 1765 г., калі дзяржаве ўдало-ся сканцэнтраваць у сваіх руках амаль усе каралеўскія эканоміі, пачаліся спробы рэфармавання ў іх з мэтай павышэння даходнасці. Ініцыятарам гэта-га працэсу стаў надворны падскарбій Вялікага княства Літоўскага Антоній Тызенгаўз. Кароль спецыяльным распараджэннем ад 8 сакавіка 1765 г. даў А.Тызен-гаўзу шырокія паўнамоцтвы па кіраўніцтву сталовымі эканоміямі з дазво-лам рабіць усё для павелічэння прыбыткаў з гэтых уладанняў. У аснове эка-намічных мерапрыемстваў А.Тызенгаўза ляжалі пэўныя палітычныя мэты. Ён належаў да тых людзей, якія бачылі асноўную прычыну слабасці Рэчы Паспалітай у кволасці яе цэнтральнай улады. Таму надворны падскарбій лічыў сваімі галоўнымі задачамі ўмацаванне каралеўскай улады, пазбаўлен-не яе залежнасці ад грашовай і палітычнай падтрымкі магнатаў, арганіза-цыю апоры на сярэднюю і дробную шляхту. У шэрагу задач стаяла і фінанса-вая незалежнасць караля ад сейма. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764-1795), які амаль увесь час адчуваў супрацьдзеянне з боку магнатэрыі і найболын знакамітых і заможных кня-жацкіх родаў, сапраўды меў патрэбу ў фінансавай самастойнасці. Па-велічэнне даходаў каралеўскага скарбу для яго сапраўды з'яўлялася пытан-нем "быць альбо не быць". Паколькі распараджэнне прыбыткамі ад саляных капальняў, партоў, выкарыстанне гіоерны і іншых дзяржаўных падаткаў рэ-гулявалася законамі, якія дазвалялі ўжываць гэтыя грошы толькі на дзяр-жаўныя патрэбы, то сталовыя эканоміі заставаліся па сутнасці адзінай крыніцай, якая магла даць грашовыя паступленні ўласна каралю. Таму А.Тызенгаўз, які плённа працаваў над стварэннем палітычнай падтрымкі для Станіслава Аўгуста і нават заснаваў пры двары каралеўскую партыю, калі стаў з 1765 г. адміністратарам усіх каралеўскіх уладанняў і атрымаў магчымасць праводзіць ў жыццё свае ідэі, абавязаўся забяспечыць каралю і фінансавую падтрымку.
Асноўны змест і ход рэформы. Эканамічная рэформа А.Тызенгаўза была комплекснай па сваёй задумцы і ахоплівала адначасова сельскую гас-падарку, прамысловасць і гандаль. Вырашана было перабудаваць скарбо-вую гаспадарку на новых падставах, а менавіта: а) аднавіць у эканоміях фальваркі, палепшыўшы ў іх апрацоўку зямлі шляхам выкарыстання тагачаснай заходнееўрапейскай агратэхнікі, якая ўжо ведала чатырохполле і травасеянне. Такую арганізацыю працы планавалася ўвесці прымусова. Разлічвалі, што вынікам гэтага стане рост ураджайнасці і ў фальварках, і ў сялянскіх гаспадарках. Такім чынам, апошнія сталі б здольнымі плаціць болын высокія падаткі і чыншы. Праз аднаўленне фальваркаў меркавалася таксама завяршыць працэс уключэння ў гаспадарчае абарачэнне пустак, якія яшчэ заставаліся ў некаторых маёнтках пасля ваенных разбурэнняў; б) за кошт даходаў, атрыманых ад пашырэння фальварковай гаспадаркі, планавалася стварыць у эканоміях мануфактуры, заснаваныя на бясплатнай прыгоннай працы, што таксама павінна было 6стаць крыніцай новых прыбыткаў для скарбу; в) меркавалася аблегчыць гандаль, уладкаваць шляхі зносін па сухапутных дарогах і сплаў па рэках. Планавался развіваць рамёствы, што ў сваю чаргу ажывіла б гарады і мя-стэчкі, таксама спрыяла б павышэнню даходаў. Акрамя запланаванага павелічэння памераў феадальнай рэнты, якая павінна была збірацца з узмацнелых за гады эканамічнай адбудовы ся-лянскіх гаспадарак, была прадугледжана неабходнасць новага зямельнага перамеру. Справа ў тым, што пры пасляваеннай сістэме "слабод", паменша-ных чыншаў і іншых ільгот многія сялянскія гаспадаркі значна пашырылі свае зямельные надзелы, але гэта не знайшло адлюстравання ў дакумента-цыі ўладанняў. Таму падаткі і павіннасці па-старому прызначаліся не з той колькасці зямлі, якая знаходзілася ў фактычным карыстанні селяніна, а з раней зафіксаванай у інвентарах. Зразумела, што выправіць такую сітуа-цыю можна было толькі праз новы перамер зямлі. Таксама было прынята рашэнне не аддаваць болын каралеўскія стало-выя эканоміі ў арэнду ці трыманне, а весці там гаспадарку толькі праз улас-ную адміністрацыю. Такім чынам, аграрныя пераўтварэнні планаваліся як асноўная частка комплекснай эканамічнай рэформы, менавіта на іх ускладаліся вялікія на-дзеі па папаўненню каралеўскага скарбу. Аграрная рэформа пачалася з вялікай рэвізіі (люстрацыі)1 усіх дзяр-жаўных уладанняў, якая была праведзена ў 1765 г., і перамеру ворыўнай зямлі ў большасці каралеўскіх сталовых эканомій. Ставілася мэта як удак-ладнення рэальнага надзелу сялянскіх гаспадарак, так і вызначэння сап-раўдных памераў дзяржаўнага землеўладання ў каралеўскіх эканоміях, дзе частка зямель па розных прычынах перайшла да шляхты і іншых уласнікаў і перастала даваць прыбытак дзяржаве. Перамер зямлі на такіх вялікіх абша-рах патрабаваў значнай колькасці спецыялістаў у гэтай справе - мернікаў, таму было прынята рашэнне аб стварэнні спецыяльнай "школы мернічай", у якую адправілі вучыцца некалькі дзесяткаў чалавек. Менавіта ў гэты час у Еўропе зноў рэзка ўзняўся попыт на збожжа і фальварак у эканоміях аднаўляўся не толькі ў якасці гаспадаркі, заснаванай _______________
1 Люстрацыі - перыядычныя праверкі і вопісы дзяржаўных уладанняў з мэтай вызначэння іх даходнасці.
на працы прыгоннага сялянства, але як і сельскагаспадарчае прадпрыемст-ва, асноўнай мэтай дзейнасці якога станавіўся таварны характар вытвор-часці збожжа. Таму частка зямель, якія здаўна, з часоў аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст. належалі да гаспадарскіх двароў і на якіх у свой час вялося панскае заворванне, адбіралася ў сялян для стварэння ці аднаўлення там фальваркаў. Каб забяспечыць новыя фальваркі дармавой рабочай сілай без ужывання найму, для сялян гэтых уладанняў вяртаўся "стан даўні дачын-шавы" і аднаўляўся іх абавязак працаваць на фальварковых землях. Неаб-ходна заўважыць, што адміністрацыя эканомій і сяляне зусім па-рознаму ўспрымалі сэнс паняцця "стан даўні": для першых - гэта стан паншчыны, якая замацавалася тут у выніку валочнай памеры сярэдзіны XVI ст.; сяляне ж разумелі пад даўнінай менавіта перавод на грашовую рэнту ў другой пало-ве XVII - пачатку XVIII ст., які вызваляў іх ад паншчыны. Згодна с планам рэформы, сельскае насельніцтва падзялялася на дзве катэгорыі - цяглых, якія адпрацоўвалі паншчыну, і зямян, асноўнай павіннасцю якіх была выплата грашовай рэнты (аналогія былым чыншавым і асадным сялянам). Сялянскі зямельны фонд таксама падзяляўся на дзве часткі - зямлю сядзібную (аселую) і прынятую. Кожная сялянская гаспа-дарка абавязана была ўзяць адну чвэрць валокі сядзібнай зямлі пад асноўны надзел, які ў будучым не павінен быў дзяліцца ці памяншацца. Зямля, якая заставалася пасля атрымання асноўных надзелаў, атрымлівала назву прыёмнай і, як было заяўлена, магла разбірацца сялянамі на добраахвотных пачатках у любой колькасці пры ўмове выплаты прызначанага з яе чыншу. Асноўныя павіннасці з аседлай зямлі вызначаліся ў залежнасці ад яе якасці і маёмаснага стану селяніна. У адпаведнасці з гэтым зямля дзялілася на добрую, сярэднюю, дрэнную і вельмі дрэнную, а сяляне - на багатых, за-можных, сярэдніх і ўбогіх. Цяглыя сяляне павінны былі адпрацаваць з чвэрці валокі* сядзібнага грунту два дні паншчыны на тыдзень (104 дні ў год). Яны таксама былі аба-вязаны ўсёй сям'ёй выйсці на чатыры гвалты ці талокі штогод, пакінуўшы ў доме аднаго дарослага чалавека "для пільнавання агню і старожы". Да таго ж кожны цяглы гаспадар, незалежна ад колькасці зямлі ў яго, адбываў на пра-цягу года па два тыдні варты пры двары альбо фальварку, а таксама падвод- ную павіннасць. На гэты час ён вызваляўся ад паншчыны. Абавязкам цяг-лых сялян былі яшчэ шарваркі - работы на камунальныя патрэбы воласці. Гэта было звычайна "аднаўленне па сёлах старых дамоў, апрацоўка палёў убогіх людзей, рамонт плацін і мастоў як на трактах, так і ў кожнай вёсцы". ________________
* Валока складала 21,36 га.
Прычым "уставы" эканомій выразна сцвярджалі, што выкарыстоўваць гэ-тыя дні для работ на карысць скарбу забаранялася. Колькасць дзён для шар-варкавых работ была рознай для кожнай эканоміі. Так, у Гародзенскай эка-номіі яна складала 20 дзён, у Берасцейскай і Кобрынскай - 24, а ў Шавель-скай - 8. Адпрацовачныя павіннасці летам выконваліся ад усходу да заходу сонца, а зімою - ад світання да змроку. Акрамя адпрацовачных павіннасцей у цяглых сялян дзяржаўных ула-данняў былі яшчэ і грашовыя аплаты - так званая падарожчына з сядзібнага грунту, чынш за прынятую зямлю, падымнае, а таксама плата за свабоду бяз-мытнага гандлю. Удадатакдавышэйпералічаных павіннасцей з сялян кара-леўскіх сталовых эканомій спаганялася і натуральная даніна - мядовая, грыбная. Ва ўсіх эканоміях збіралася хлебнае дзякла, а ў Гародзенскай, Бе-расцейскай і Кобрынскай - кожны цяглы гаспадар яшчэ быў абавязаны "да-рэмшчызнай" спрасці "зграбніны фунтаў два". Што тычыць збору падаткаў, то адміністрацыя эканомій часта разгляда-ла іх не як індывідуальны абавязак кожнага селяніна, а як абавязак агульны, за выкананне якога павінны былі несці адказнасць усе сяляне разам, "агу-лам". У сувязі з гэтым у жыцці дзяржаўнай вёскі адзначаецца пэўнае павы-шэнне ролі сялянскай абшчыны - грамады. Сяляне, якія не хадзілі на паншчыну, а аплачвалі грашыма ўсялякія ра-боты, з часоў рэформы Тызенгаўза пачалі называцца "зямянамі" ці "ачын-шаванымі валасцянамі". Яны вызваляліся ад штотыднёвай паншчыны, гвалтаў, старожы, начной варты, дарэмшчызны і г.д. Пры гэтым яны былі абавязаны выходзіць на шарваркі, але маглі замест работы заплаціць па 24 гро-шы за кожны дзень. Галоўным падаткам зямян з сядзібных грунтоў была "зямяншчына" - грашовая аплата, якая была даволі вялікай і складала, на-прыклад, у Шавельскай эканоміі з чвэрці сядзібнай валокі 80 злотых што-год. Іншыя даніны ў зямян былі амаль такімі ж, як і ў цяглых. Відавочна, што ўлады зусім не імкнуліся пашыраць кола зямян. Пацвяр-джэннем гэтаму служыць тое, што ў канцы XVIII ст. зямяне складалі ва ўсіх эканоміях катэгорыю, даволі малалікую ў адносінах да астатняга на-сельніцтва. Так, у 1783 г. з 17 323 сялянскіх гаспадарак Берасцейскай, Коб-рынскай і Гародзенскай эканомій толькі 2814 (16,2 %) мелі чыншавыя на-дзелы. У выніку рэформы 90-95 % сёл каралеўскіх эканомій і большасць двароў у сёлах (75-100 %) сталі цяглымі. Хутчэй за ўсё адміністрацыя эка-номій з улікам уласных патрэб сама вызначала колькасць цяглых і зямян у кожным асобным маёнтку, без згоды насельніцтва. Менавіта аб гэтым свед-чыць з'яўленне шматлікіх сялянскіх скаргаў у адказ на перавод іх на пан-шчыну. Напрыклад, сяляне Скідзельскага ключа Гародзенскай эканоміі ў сваёй скарзе на імя караля заяўлялі, што "за ўпраўленнем і адміністрацыяй яго міласці Тызенгаўза,... (мы) страцілі правы вольных людзей (і) прымаца-ваны да ярма паншчыны і надзвычай высокай аплаты". Сяляне в. Хвалава гэтай жа эканоміі скардзіліся на тое, што пасля праведзенай у іх вёсцы паме-ры "мала не палова грунтаў ад нас адабрана", а "паншчыну і павіннасць сваю адбывалі з даўніх часоў... па два дні, а цяпер і лічбы не знойдзем". Акрамя двух асноўных разрадаў сялянства - цяглых і зямян - у кара-леўскіх эканоміях існавалі і іншыя катэгорыі: а) афіцыянты, да якіх адносіліся войты, што звычайна мелі валоку зямлі, падвойты - мелі тры чвэрці валокі, лаўнікі - мелі адну чвэрць валокі. Гэта была пераважна сялянская адміністрацыя, якая вызвалялася ад усіх адпра-цовачных павіннасцей, акрамя шарваркаў, а яе надзелы, якія называліся "вольнымі", былі ўзнагародай за службу;
б) кантрактныя слугі - людзі, якія былі вольнымі ад цяглых павіннас- в) новыя - сяляне, якія сядзелі на нанова распрацаваным грунце, за ап- г) асочнікі і стральцы, якія за выкананне сваіх абавязкаў атрымлівалі Усе пералічаныя катэгорыі сялянства належалі да разраду "вольных", але гэта была не юрыдычная, а хутчэй маральна-грамадская дэфініцыя. Быць "вольным" не азначала быць свабодным ад путаў феадальнай залеж-насці, мець магчымасць пакідаць свой надзел і мяняць месца жыхарства. Па-куль валашчанін залічваўся да групы "вольных", ён усяго толькі не прыцяг-ваўся да работ на паншчыне на фальварковых землях. Двор не мог разлічваць на яго бясплатную працу, бо атрымліваў ад такога сяляніна гра-шовыя выплаты альбо той выконваў пэўныя службы на дваровыя патрэбы. Незалежна ад свайго становішча ўсе без выключэння валашчане (нават дробная шляхта і яўрэйскае насельніцтва) былі абавязаны ўносіць нату-ральныя і грашовыя выплаты ў так званыя "камунальныя магазіны" і "каму-нальныя касы", стварэнне якіх таксама прадугледжвалася рэформай А.Ты-зенгаўза. У "камунальныя" ці "збожжавыя" магазіны ўзносы рабіліся ўсімі відамі зерня, якое прызначалася на выпадак агульнага неўраджаю, для дапа-могі збяднелым ці пазыкі тым, хто пацярпеў ад стыхійных бедстваў і інш. Выплаты ў "камунальныя касы" рабіліся ці з кожнай сялянскай валокі па 6 злотых 15 грыўняў (Шавельская эканомія), ці з улікам маёмаснага стану селяніна - ад 11,5 грыўняў да 1 злотага 15 грыўняў (Гародзенская эканомія). Гэтыя грошы павінны былі ісці на добраўпарадкаванне вёсак, утрыманне доктара, фельчара, вясковага радзільнага дома і г.д. Хоць і сцвярджалася, што гэтыя мерапрыемствы ўводзіліся выключна для паляпшэння дабрабыту сялянства, усё ж відавочна, што пры вялікай колькасці адпрацовачных, грашовых і натуральных павіннасцей дадзеныя новаўвядзенні дадатковым цяжарам ускладваліся на плечы вясковага на-сельніцтва. Да таго ж такім чынам дзяржава перакладвала клопат аб пацяр-пелых ад неўраджаю ці стыхійнага бедства, увогуле аб бяднейшых сялянах на сялянскую абшчыну (грамаду). Грамада, такім чынам, часта павінна была не толькі агулам выконваць павіннасці, але і дадаткова клапаціцца аб тых, • хто не мог гэтага зрабіць. Неабходна адзначыць, што падчас правядзення аграрнай рэформы з ве-дама ці па ініцыятыве А.Тызенгаўза ўводзіліся так званыя "павіннасці ўнут-ранага парадку", у якіх змяшчаліся наступныя абавязкі сялян: не прымаць у сваіх дамах бадзяг, гультаёў, заразных хворых людзей і тых, хто падазра-ваўся ў злачынствах; засцерагаць сваю жывёлу ад заразы; на таргі і кірмашы ездзіць у каралеўскія мястэчкі і толькі там здзяйсняць усе аперацыі па куплі і продажы; у спякотнае лета не разводзіць агонь у пушчах, а ў выпадку ляс-нога пажару - тушыць яго ўсім сялом. Гэтыя правілы рэгламентавалі нават знешні выгляд сялянскіх сядзіб, якія павінны былі агароджвацца "пад шнур", абсаджвацца дрэвамі, а ў садах штогод неабходна было высаджваць па дзве яблыні і дзве вішні. Сяляне, якія ігнаравалі дадзеныя патрабаванні, выплачвалі ў "камунальныя касы" штрафы. У эканоміях рабіліся і іншыя спробы новаўвядзенняў. Так, у Гародзен-скай эканоміі пачалі займацца авечкагадоўляй і адкрылі суконную ману-
фактуру. У іншых эканоміях быў арганізаваны шэраг дробных прадпрыем-стваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Праведзеныя А.Тызенгаўзам у каралеўскіх сталовых эканоміях аграр-ныя пераўтварэнні ў другой палове XVIII ст. прывялі да пэўных змен, якія характарызаваліся наступным. У каралеўскіх сталовых эканоміях павялічылася ўдзельная вага сялян з цяглым надзелам. Аднак сярэдні памер зямельнага надзелу ў параўнанні з 40-мі гг. XVIII ст. амаль не змяніўся. У Берасцейскай і Кобрынскай эка-номіяху 1786 г. ён склаў 0,56 валокі, аў Гародзенскай у 1789 г. - 0,69 валокі. Рэформа, якая прадугледжвала для кожнай сялянскай гаспадаркі аба-вязковае трыманне адной чвэрці валокі асноўнага надзелу, крыху затрыма-ла працэс дыферэнцыяцыі сялянства. Размеркаванне павіннасцей з улікам не толькі якасці глебы, але і маёмаснага стану сялян рабіла для апошніх ня-выгадным выдзяляцца з асноўнай масы і трапляць на вочы скарбу. Пры такім падыходзе фігура "сярэдняга" селяніна станавілася на вёсцы асноўнай. Каб павысіць зацікаўленасць сялян у вядзенні гаспадаркі на сваім надзе-ле, было абвешчана іх права на перадачу зямлі ў спадчыну, але абавязкова з ведама і згоды адміністрацыі двара. У выпадку, калі селянін пакідаў зямлю і не вяртаўся ў вёску на працягу года, ён губляў права на надзел. 3 пераходам сталовых эканомій непасрэдна пад кантроль каралеўскай адміністрацыі сяляне гэтых эканомій пазбавіліся злоўжыванняў з боку арандатараў і трымальнікаў, якія раней амаль паўсюдна мелі месца. У іх з'явілася магчымасць пашырыць сваё землекарыстанне ў першую чаргу за кошт прыёмнай зямлі. Паколькі ўставы не абмяжоўвалі яе памеры, то ў большасці выпадкаў колькасць прынятай зямлі ў сялянскіх гаспадарках пачала наватперавышаць цяглую. Так, у 1783г з 10 286валок трох беларускіхэканомій 6575 (63,9 %) былі прыёмнымі.
Такім чынам, змяненне афіцыйнай эканамічнай палітыкі ад практыкі поўнага пераводу сялян з каралеўскіх сталовых эканомій на грашовую рэнту да аднаўлення там фальваркова-паншчыннай сістэмы і адпаведнай рэарганізацыі ў іх сялянскага землекарыстання сапраўды дазволіла скарбу на некаторы час павялічыць даходы ад сваіх уладанняў. За 12 гадоў кіраван-ня Антонія Тызенгаўза сталовымі эканоміямі (1765-1777) скарб ат-рымліваў у сярэднім 1 533 485 злотых польскіх штогод. Максімальны пры-бытак прыходзіўся на 1770-1771 гг. (2 015 651 злоты), мінімальны (1 022 683 злотых) - на 1772 г. Гэта было звязана з першым падзелам Рэчы Паспалітай і стратай Магілёўскай эканоміі. Зразумела, што павелічэнне грашовых збораў было вынікам не толькі больш дасканалай арганізацыі гаспадаркі каралеўскіх эканомій, але і новага, дадатковага абцяжарвання сельскага насельніцтва. Пра гэта сведчыць тое, што сяляне ў большасці сваёй не прынялі рэформу. Так, калі факты сялян-скай нязгоды пры правядзенні вялікай аграрнай рэформы ("валочнай паме-ры") у XVI ст. амаль невядомыя, то падчас ажыццяўлення пераўтварэнняў А.Тызенгаўза сялянскі пратэст быў вельмі шырокім: ад скаргаў і адмоў хадзіць на паншчыну да адкрытага непадпарадкавання, узброенага су-праціўлення, як гэта было ў Шавельскай эканоміі ў 1769 г. Адзначаючы павелічэнне прыбыткаў каралеўскага скарбу, рост тавар-най прадукцыі сельскай гаспадаркі ў месцах, дзе праводзілася аграрная рэ-форма, нельга забываць пра тое, што ў выніку гэта мерапрыемства скончы-лася правалам. Ва ўсёй эканамічнай дзейнасці надворнага падскарбія вы-разна прасочвалася не столькі жаданне палепшыць гаспадарчы стан эка-номій, колькі імкненне любым чынам павялічыць грашовыя паступленні ў каралеўскі скарб. Зразумела, што такая палітыка павінна была мець разбу-ральны эфект. I гэтаму ёсць пацвярджэнні. Так, у Гародзенскай эканоміі з 1765 па 1780 г. адбыліся наступныя змены: агульная колькасць гаспадарак знізілася з 11 251 да 10 181 (на 9 %), колькасць мужчын у гаспадарках змен-шылася з 24 406 да 22 921 чалавека, колькасць жанчын - з 22 374 да 20 442 ча-лавек. Усяго ж колькасць асоб абодвух палоў скарацілася на 7,7 %. Такое значнае змяншэнне колькасці насельніцтва было хутчэй за ўсё вынікам уцёкаў сялян з дзяржаўных уладанняў у маёнткі, дзе памеры феадальнай рэнты былі ніжэйшымі. Змянілася характарыстыка сялянскіх гаспадарак у каралеўскіх стало-вых эканоміях і па іншых паказчыках. Так, у той жа Гародзенскай эканоміі колькасць сялянскіх коней з 1765 па 1780 г. зменшылася з 9379 да 3568, валоў-з9260да9011. Разам колькасць запрэжак знізілася з 18639да 12 695 (на 32 %). Паменшылася ў гаспадарках і колькасць іншай жывёлы. Гэта можна расцаніць як прыкметы эканамічнага заняпаду. Разам з завяршэннем "эканамічнага цуду" А.Тызенгаўза скончылася дзяржаўная і палітычная кар'ера надворнага падскарбія. У 1777 г. ён быў змешчаны з пасады адміністратара каралеўскіх уладанняў, але ў тым жа годзе з'явіўся на чале эканомій у якасці трымальніка. Згодна заключанаму кантракту, А.Тызенгаўз абавязваўся штогадова плаціць у каралеўскі скарб 87 000 чырвоных злотых (1 566 000 злотых польскіх). Аднак у 1780 г. ён быў канчаткова адлучаны ад кіравання эканоміямі, а яго партыя фактычна спыніла сваю дзейнасць. Будучы ўсё жыццё адданым асабіста Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, А.Тызенгаўз у цяжкі для яго час не атрымаў ад кара-ля падтрымкі. Болын таго, адбыўся судовы працэс А.Тызенгаўза са скарбам, у выніку якога былы падскарбій быў абвінавачаны ва ўсіх цяжкасцях і бедах дзяржавы.
Такім чынам, аграрная рэформа А.Тызенгаўза, праведзеная ў другой па-лове XVIII ст. у каралеўскіх сталовых эканоміях ВКЛ, паказала, што існа-валі пэўныя магчымасці павелічэння даходаў з іх, у першую чаргу пры дапа-мозе розных спосабаў гаспадарчага рэфармавання і нават праз вяртанне да фальваркова-паншчыннай сістэмы. Пры гэтым у дзяржаўных уладаннях, дзе насельніцтва на працягу даволі доўгага часу мела пэўную эканамічную свабоду (за карыстанне зямлёй плаціла толькі чынш), вяртанне да паншчы-ны ўспрымалася сялянствам як цяжар, выклікала значны пратэст і не рабілася стымулам для гаспадарчага развіцця. Узмацненне павіннаснага аб-кладання сялянства, хоць на першым часе і павялічыла грашовыя паступ-ленні ў скарб, у выніку прывяло да пагаршэння эканамічнага становішча фе-адальна залежнага насельніцтва і страты далейшай перспектывы эка-намічнага развіцця. Калі ў сярэдзіне XVII - першай палове XVIII ст. дзяр-жава пайшла на пэўныя гаспадарчыя льготы для асноўнай вытворчай сілы грамадства і гэтым выратавала эканоміку краіны, то спроба залішняга ўціску ў сярэдзіне - другой палове XVIII ст. прывяла да адваротнага выніку.
|