Развіццё гандлю
Актывізацыя знешняга гандлю. Ажыўленне гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі ў другой палове XVIII ст. спрыяла павелічэнню гандлёвай актыўнасці. Маёмасная дыферэнцыяцыя ў сялянскім асяроддзі, павелічэн-не попыту феадалаў на пакупныя тавары і ўсё большае ўцягванне іх гаспада-рак у таварна-грашовыя адносіны стымулявалі гандлёвы абмен паміж гора-дам і вёскай. Акрамя таго, асноўнай павіннасцю вялікай часткі сялян, асабліва на ўсходзе Беларусі, заставалася грашовая рэнта. Таварнасць пра-дукцыі тут абапіралася на эксплуатацыю чыншавай сялянскай гаспадаркі, тады як у іншых рэгіёнах - на фальварак. Знешні гандаль сельскагаспадар-чымі прадуктамі знаходзіўся пераважна ў руках магнатаў, у той час як галоўнымі пастаўшчыкамі іх на ўнутраны рынак былі сяляне, а таксама дробная і сярэдняя шляхта, менш звязаная са знешнім рынкам. Продаж ся-лянамі сваёй прадукцыі ажыццяўляўся як імі самімі ў гарадах, так і праз за-купку на месцы, якая праводзілася купцамі і феадаламі. Менавіта сельскагаспадарчыя артыкулы працягвалі складаць аснову экспарту Вялікага княства Літоўскага. У другой палове XVIII ст. яны раўняліся каля 80 % усіх тавараў, вывозімых за мяжу. Усяго ж табліца экс- _______________
1 Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белоруссии XVII—XVIII вв. С. 24-24. 2 Там жа. С.24; ДГА Літвы, ф.1274, воп.1, № 113, а.7-11; Карпачев А.М. О социально-экономической сушности вотчниной мануфактуры (по материалам белорусскнх мануфактур второй половины ХУІІІ века)//Вопросы истории. 1957. № 8. С. 103. 3 Тамжа. С. 106. 4 Mieleszko W. Handel I stosunki handlowe Bialorusi wschodniej z miastami nodbaltyckimi w koncu XVII I w XVIII wieku // Zapiski Historuczne. Torun, 1968. T. XXXIII. Zeszyt 4. S. 58-59.
парту і імпарту Вялікага Княства за 1786—1791 гг., складзеная Скарбовай камісіяй, узгадвае 51 найменне тавараў, якія вывозіліся з дзяржавы. Аднак, на думку В.Мялешкі, іх асартымент мусіў быць прынамсі ў тры разы боль-шы, бо часта пад адным найменнем аб'ядноўваліся розныя групы тавараў. Пры ажыццяўленні экспартных аперацый выразнапраявілася рэгіянальная спецыялізацыя. Калі з цэнтра і захаду Беларусі найболып актыўна вы-возілася збожжа, то з усходнебеларускіх зямель экспартаваліся пераважна такія сельскагаспадарчыя артыкулы, як пянька, паташ, лён, каноплі, ільня-ное семя, алей. Сярод завозімых у Беларусь тавараў найболыы шматлікую групу скла-далі прадукты харчавання, тканіны, валакно, алкагольныя напіткі і металы (80 %), прычым соль, селядцы і віно займалі 56,3 % усяго імпарту. Найбольш актыўна завозіліся спецыі і соль (36,6 %). У даволі вялікіх памерах імпарта-валіся тканіны (20 %). Значная частка імпартных тавараў прызначалася для вывазу ў іншыя краіны ці для забеспячэння гарадскога рамяства сыравінай і паўфабрыкатамі (тканіны, футра, металы, валакно). У той жа час гатовыя прамысловыя вырабы масавага ўжытку (сельскагаспадарчыя прылады, прадметы хатняга карыстання, галантарэя) складалі толькі 5—7 % імпарту. 3 гэтага вынікае, што патрэбы насельніцтва ў падобных таварах мусілі зада-вальняцца пераважна за кошт мясцовай вытворчасці1. Ажыўленню гандлю садзейнічаў шэраг мер, прынятых дзяржавай у гэ-тым напрамку. У 1766 г. на Варшаўскім сейме была прынята пастанова аб усталяванні ў Вялікім княстве Літоўскім адзіных мер і вагі. Парушальнікам пастановы пагражаў штраф у 100 коп грошаў2. Палепшыліся ўмовы гандлю з Расіяй. Пастановы сеймаў 1764 і 1768 гг. забаранялі землеўладальнікам Рэчы Паспалітай браць самавольныя пошліны з расійскіх купцоў, якія на ўнутраных мытных пунктах ураўноўваліся з мясцовымі купцамі. У 1775 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй было заключана асобае па-гадненне аб заахвочванні гандлю, што стымулявала развіццё таварнага аб-мену беларускіх зямель з усходнім суседам3. У 1763 г. у Віцебску і Шклове былі закладзены расійскія гандлёвыя кон-сульствы. У сярэдзіне 60-х гг. праз галоўныя мытні на мяжы Расіі з Беларус-сю - Боеўскую, Шэлягоўскую і Дабранскую з Расіі вывозілася тавараў на суму каля 200 тыс. і прывозілася на суму 300 тыс. руб. У 1765 г. сярод куп-цоў, якія прыязджалі ў Полацкае ваяводства і Аршанскі павет, узгадваюцца купцы з Вялікіх Лук, Тарапца, Ноўгарада, Пскова, Вязьмы, Масальска, Цверы, Разані, Уладзіміра, Масквы. Сярод тавараў, прывозімых сюды, зна-чыліся медзь, латунь, жалеза і жалезныя вырабы, футра дзікіх звяроў і аўчына, скуры, тканіна і вырабы з яе, а таксама вязаныя вырабы, гарбата, мыла, воск, сала, вэнджаная рыба, пянька, мёд, тытунь з Украіны. У той жа час у Расію пастаўляліся тавары "каралявецкія і гданьскія" - каралы, жэм-чуг, нюрнбергская галантарэя, разнастайныя заходнія тканіны і вырабы з іх, карункі і г.д.4 Наведвалі беларускія гарады і купцы заходніх краін. Найбольш актыўныя гандлёвыя сувязі беларускія землі падтрымлівалі з прыбалтыйскімі гарадамі, куды тавары дастаўляліся пераважна па рэках. _______________
1 Мелешко В.И. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы в конце XVIII в.// Советское славяноведение. 1969. № 2. С.77. 2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С.354-356. 3 Там жа С. 356-357. 4 Тамжа.С. 348-350.
Сплаў ажыццяўляўсяад прыстаней, да якіх грузы звозіліся сухім шляхам. Сярод насельніцтва Усходняй Беларусі, напрыклад, найбольшай папуляр-насцю карысталіся прыстані ў Бешанковічах, Вяжышчы, Віцебску, Полац-ку, Свержані, Пясочне, Дзяляцічах, Стоўбцах. Сухі шлях актыўна выкары-стоўваўся таксама зімой, калі рэкі замярзалі1. Галоўнымі воднымі артэры-ямі ў Беларусі былі Нёман, Заходні Буг і Заходняя Дзвіна. Па Нёману вёўся гандаль з Круляўцом, Заходні Буг злучаў беларускія землі з партамі вусця Віслы - Гданьскам і Эльблонгам, тады як па Заходняй Дзвіне тавары сплаўляліся ў Рыгу. Асноўным пунктам, праз які адбываўся дзвінскі ган-даль, на тэрыторыі Беларусі з'яўляўся Віцебск. У 1765 г. з Віцебскай сплаўной мытні было атрымана пошлін больш чым на 78 565 злотых. Гэта была найбуйнейшая сума, сабраная з мытняў, размешчаных на беларускіх землях2. Гандаль з Рыгай стымуляваўся расійскімі мытнымі статутамі 1755 і 1765 гг., якія прадугледжвалі вызваленне ад пошлін прывозімых сюды беларускіх тавараў, найперш сельскагаспадарчых. Гандлёвыя сувязі з Рыгай далуча-ных пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай да Расіі беларускіх зямель рэг-ламентаваліся указам сената ад 14 снежня1773 г., які пацвердзіў статут 1765 г., вызваляючы ад пошлін "усе сырыя тавары і земляныя прадукты, якія ро-дзяцца ў Польшчы, Літве, Курляндыі, так, як і ва ўсёй Беларускай губ." У выніку гэтых мер гандаль з Рыгай павялічваўся: толькі за паўгоддзе 1792 г. з Вялікага княства Літоўскага было вывезена ў Расію, у тым ліку і праз рыжскі порт, тавараў амаль на 2,5 млн злотых, а завезена адтуль - на 2,2 млн злотых3. 3 Рыгі на тэрыторыю Беларусі завозіліся ў асноўным соль, селядцы, віно, металы. 3 прускіх гарадоў Гданьска і Круляўца везлі, апроч таго, прып-равы, паўднёвую садавіну і агародніну, вялікі асартымент тканін, ме-талічныя вырабы, галантарэю. Шырэйшая, чым у Рызе, магчымасць для на-быцця тут тавараў заходняга паходжання рабіла прускія гарады больш пры-вабнымі для гандлю як у заходніх, так і ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. ______________
1 Mieleszko W. Handel I stosunki handlowe Bialorusi wschodniej z miastami nodbaltyckimi w koncu XVII I w XVIII wieku // Zapiski Historuczne. S. 84-85. 2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С. 353. 3 Там жа. С. 43.
Галоўным пастаўшчыком на беларускія землі заходніх тавараў, якія кары-сталіся асаблівым попытам у шырокага кола спажыўцоў, з'яўляліся купцы. Ім жа ў болыпай ступені, чым феадалам, належаў экспарт у прыбалтыйскія гарады не толькі сельскагаспадарчай прадукцыі, але і футра, скур і іншых рамесніцкіх вырабаў1. Гандлёвыя функцыі гарадоў. Ажыццяўленне ўнутранага гандлю было неад'ёмнай часткай функцыяніравання гарадоў. Канцэнтрацыя ў іх на-сельніцтва, асноўным заняткам якога з'яўлялася рамяство ці гандаль, пера-тварала іх у эканамічныя цэнтры акругі, прычым велічыня гэтай акругі зна-ходзілася ў непасрэднай сувязі з памерамі гарадоў, іх гаспадарчай і адміністрацыйнай значнасцю. Калі эканамічны ўплыў дробных гарадоў аб-мяжоўваўся толькі невялікімі сельскагаспадарчымі раёнамі - малымі вотчы-намі, валасцямі, староствамі, якія не мелі, як правіла, іншых гарадскіх пася-ленняў, то рынак буйнейшых гарадоў складаўся з некалькіх дзесяткаў і больш лакальных рынкаў мястэчак і малых гарадоў2. Найбольш цесная су-вязь паміж адміністрацыйнай значнасцю таго ці іншага гарадскога па-селішча і велічынёй тэрыторыі, уцягнутай у сферу яго эканамічнага ўплыву, назіралася ў прыватных уладаннях. Так, у распараджэнні, выдадзеным у 1755 г. Міхалам Казімірам Радзівілам адміністратару Копыскага графства, пад пагрозай штрафу ў 50 талераў спецыяльна наказвалася, "каб тавараў сваіх, як то пянькі, семя льнянога і канаплянага да чужых гарадоў і таргоў не вывозілі і не прадавалі, як толькі ў горадзе Копысі і Раманаве". Значэнне гарадоў як эканамічных цэнтраў пэўных тэрыторый заключа-лася найперш у пастаўцы вырабаў уласнага рамяства ў сельскія рэгіёны ў аб-мен на сельскагаспадарчую прадукцыю. У сувязі з развіццём мануфактур-най вытворчасці і вытворчай спецыялізацыяй асобных гарадскіх асяродкаў у другой палове XVIII ст. лакальнасць гандлёва-рамесніцкага значэння асобных пасяленняў, у тым ліку і дробных, паступова пераадольвалася. Для функцыяніравання буйных прамысловых прадпрыемстваў патрабавалася значная колькасць сыравіны, адпаведнае абсталяванне, а збыт вялікіх аб'ёмаў прадукцыі не мог ажыццяўляцца толькі на абмежаваных рынках прылеглых акруг. У выніку эканамічнае значэнне шэрагу гарадоў і мястэчак рэзка ўзрасло ў параўнанні з папярэднімі часамі. ______________
1 Mieleszko W. Handel I stosunki handlowe Bialorusi wschodniej z miastami nodbaltyckimi w koncu XVII I w XVIII wieku // Zapiski Historuczne. S. 73, 77-78. 2 Alexandrowicz St. Zaludnienie miasteczek Litwy I Bialorusi w pierwszej polowie XVII wieku // Rocznik dziejow spole spolecznych I gospodarczych. Poznan. 1965. T. 27. S. 37.
Гандлёвыя функцыі гарадоў не абмяжоўваліся збытам уласнай ра-месніцкай і прамысловай прадукцыі. Важнае месца ў іх дзейнасці займаў пасрэдніцкі гандаль. Праз яго на гарадскіх рынках адбывалася па сутнасці пераразмеркаванне сельскагаспадарчых артыкулаў паміж вясковымі жыха-рамі, якое найчасцей мела сезонны характар. Дробныя гарадскія пасяленні, якія не валодалі развітым рамяством і аб'ёмістымі рынкамі, здатнымі за-своіць вялікія партыі вясковых тавараў, былі пасрэднікамі паміж сельскімі рэгіёнамі і буйнейшымі гарадамі і замежжам, а таксама выконвалі важныя функцыі па абслугоўванню камунікацыйнага руху. Вялікую актыўнасць у закупцы на местачковых рынках сельскагаспадарчай прадукцыі і сплаве яе па рэках Нёману і Віліі праяўлялі ў канцы XVIII ст. купцы Менска. Яны на-бывалі ў мястэчках ільняное і канаплянае семя, масла, сыры, пяньку, лён, воск, мёд, шчаціну, сырыя і вырабленыя скуры, футры разнастайных звяроў, асабліва заечыя і лісіныя, якія дастаўляліся да прыстаней у Вілейцы і Стоўбцах і сплаўляліся да Вільні, Гародні і прускіх гарадоў, а часам дас-таўляліся ў Гданьск і Крулявец сухім шляхам. Узамен прададзеных тавараў прывозіліся галандскае палатно, селядцы, сукно, тканіны, цукар, кава, віна-градныя віны, аракосы, брусковае і палоснае жалеза, з Круляўца таксама соль. Частка тавараў паступала ў Менск, адкуль завозілася на местачковыя рынкі, частка ж прадавалася з саміх прыстаней "гуртам і па дробязі"1. Пра значную гандлёвую актыўнасць шэрагу беларускіх гарадоў у другой палове XVIII ст. сведчыць і вялікая колькасць гандляроў, якія пражывалі тут. Паводле тапаграфічнага апісання Менскай губерні за 1800 г., у гэтым го-радзе налічвалася 181 асоба мужчынскага і жаночага полу, акрэсленая як "купцы". У Гародні ў 1797 г. налічвалася 129 асоб купецкага саслоўя абодвух палоў, у 1786 г. у Полацку іх было 520, у Віцебску - 852, у Магілёве - 966. У прыватнаўласніцкім Слуцку ў 1750 г. пражывала 246 гандляроў. Надзвы-чай вялікае значэнне ў гаспадарчым жыцці меў гандаль у Давыд-Гарадку, у дачыненні якога пад 1753 і 1760 гг. маецца наступная анатацыя: "Увесь люд у гэтым горадзе займаецца купецтвам і гандлем і ад паездкі чаўнамі най-больш прыбыткі сабе шукае". У гарадах Беларусі ў другой палове XVIII ст. працягвалі. існаваць гандлёвыя цэхі, якія ўзніклі яшчэ ў папярэднія часы. Разам з тым роля ку-пецкіх цэхаў у гэты час паступова зніжаецца, паколькі назіраўся прырост гандляроў яўрэйскага паходжання, якія не ўваходзілі ў цэхі3. Цэнтрам ажыццяўлення гандлёвых аперацый у гарадах з'яўлялася ры-начная плошча. У гарадах, якія складаліся з некалькіх частак і прадмесцяў, амаль у кожным быў рынак4. Гандаль праводзіўся ў розных формах. У кож-ным гарадскім пасяленні адбываліся штотыднёвыя таргі, якіх магло быць некалькі. У Віцебску таргі, "на якіх наязджаюць таго ж павета жыхары з роз-нымі харчовымі прыпасамі", праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Гэтыя ж дні з'яўляліся тарговымі ў Полацку, Магілёве і Менску. У мястэчку Стары Мядзел такія дні прыпадалі на нядзелю і пятніцу і г.д.5 _____________________
1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.З. С.107. 2 Там жа. С. 57, 59, 61, 96, 104; Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в ХУІ-ХУІІІвв.С.128,131. 3 Там жа. С.140—145. 4 Там жа. С.133. 5 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.З. С. 57,60,62,106; Сапунов А., Друцкий- Любецккий В. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии. С.56
Ажыццяўленне рэгулярных гандлёвых аперацый адбывалася ў сталых пунктах па продажы тавараў, якія называліся "крамкі", "каморы", "лаўкі", "яткі" i г.д. Складванне тавараў праводзілася ў "свіранках", "шпіхлерах" i інш. У Полацку ў 1786 г. Налічвалася "гандлёвых лавак драўляных 56, у якіх гандаль маюць штодзённа купцы каталіцкага закону i яўрэі з рознымі суконным! i ядвабнымі матэрыяламі". У Віцебску ў тым жа годзе існавала 55 мураваных i 149 драўляных лавак, у Магілёве - 117 драўляных лавак, "у якіх гандлююць як гэтага горада, так i прыезджыя з іншых расійскіх гарадоў...хрысціянскага вызнання купцы"; апроч таго, у Магілёве ўзгадваецца яшчэ 125 драўляных лавак. У Клецку ў1760 г. функцыяніравалі 44 крамы; праз год ix колькасць скарацілася да 37. У 1766 г. у мястэчку Лебедзева налічвалася 20 "крамак" i "свіранкаў". У Ра-дашковічах у 1765 г. было 19 "крамак" i "свіранкаў" на рынку "Новага Места" i яшчэ новыя "крамкі" будаваліся на рынку "Старога Места". У канцы XVIII ст. колькасць лавак у Кобрыне раўнялася 35, у Барысаве - 34, у Дзісне -30, у Лепелі - 13, у Сянно - 11 i г.д.1 Апроч штодзённага лавачнага гандлю i штотыднёвых таргоў, у некато-рых гарадскіх пасяленнях меліся кірмашы, колькасць, час i працягласць правядзення якіх былі розныя. У 1736 г. Стары Мядзел атрымаў права на 10 кірмашоў у год, a ў 1762 г., пры наданні яму магдэбургскага права, яны былі заменены чатырма двухтыднёвымі кірмашамі. Права на правядзенне чатырох кірмашоў надавалася ў 1778 г. мястэчку Вішнева. У 1757 г. каралём Аўгустам III прадастаўлялася права на вераснёўскі чатырохтыднёвы кірмаш Маладзечну. Яшчэ раней, у 1740 г., гэтае ж мястэчка атрымала права на кірмашы ў маі і кастрычніку. У Аршанскім павеце ў 60-х гг. кірмашы пра-водзіліся ў Дуброўне (на саборным тыдні i на Спаса), Ладзе (на Троицу i ў дзень Пакроваў) i Шклове (на Дзевятнік і на саборным тыдні). Асаблівае значэнне мелі шклоўскія кірмашы, куды звозіліся тавары з Лейпцыга, Нюрнберга, Сілезіі, Франкфурта i Pacii. 3 Украінай падтрымлівалі гандлёвыя сувязі жыхары Чэрыкава, у які па р.Сож дастаўляліся соль i вэнджаная рыба2. У Менску існавалі два кірмашы, найбольш буйны з якіх пачынаўся 9 са-кавіка i цягнуўся 10 i больш дзён. На яго з'язджаліся прадстаўнікі "з усяго мясцовага края Літоўскай губ., Беларусі i Украіны шляхетнага грамадства для заключэння дамоў ад куплі, продажу, арэнды i закладання нерухомай ________________
1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.З. С.57, 60—61; Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII—первой половине XIX века. С.108; ДГА Литвы, ф.1177, спр. 2885, а.5 адв.; ДГА Литвы, ф.СА, спр - 3789, а.9 адв., 13; ГрицкевичА.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв. С.138. 2 Сапунов А., Друцкий-Любецкий В. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов. Дадатак 32; АВАК. Вильна, 1887. Т.13. С.205,211; Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С.352.
маёмасці", а таксама купцы з Вільні, Варшавы, Гародні, прускіх i расійскіх гарадоў з замежнымі таварамі. Другі кірмаш быў аднадзённы i праводзіўся ў дзесятую пятніцу пасля Вялікадня. Ён меў лакальнае значэнне i збіраў жы-хароў бліжэйшых гарадоў i вёсак, пераважна сялян са скацінай, хлебам, блоковым палатном, халстом, гліняным i драўляным посудам; найбольш актыўна гандлявалі на гэтым кірмашы коньмі1. Вялікае значэнне мелі i кірма-шы ў іншых гарадах i мястэчках, з якіх асабліва вылучаўся кірмаш у Зэльве. У той жа час некаторыя гарады, нават буйныя, не мелі ўласных кірма-шоў. Не адзначаецца ix, паводле апісання 1786 г., у Полацку, Віцебску i Магілёве, шматлікае купецтва якіх тым не менш праяўляла значную гандлёвую актыўнасць. Так, магілёўскія купцы ездзілі сухім шляхам да Вільні, адкуль сплаўлялі свае тавары ў Крулявец, а пасля продажу там пра-дуктаў ездзілі на закупку тканін у Гданьск i Сілезію. Гандлявалі купцы з Магілёва таксама з Рыгай, украінскімі і расійскімі гарадамі2. Гандаль i феадальная гаспадарка. Значную канкурэнцыю гарадскому гандлю складалі феадалы, асабліва буйныя. Магнаты адыгрывалі вядучую ролю ў экспарце жыта, хаця i тут яны не былі манапалістамі. На ix долю пры-падала 66,9 % усяго экспарту гэтай сельскагаспадарчай культуры. Апроч жыта з 70-х гг. усё часцей прадметам экспарту магнацкіх гаспадарак служы-ла пшаніца, а таксама льняное семя i пянька. Важнай часткай замежнага гандлю з'яўляліся лесаматэрыялы i прадукты перапрацоўкі драўніны, на якія на Захадзе існаваў сталы попыт. У магнацкім экспарце, як i ў цэлым па Бела-русі, назіралася параённая спецыялізацыя3. Магнацкі імпарт падзяляўся на тры групы - прадметы асабістага кары-стання, у тым ліку прадметы раскошы, тавары масавага попыту i тавары вы-творчага прызначэння. Найбольш актыўна закупляліся магнатамі артыку-лы дзвюх апошніх груп. Пры ажыццяўленні замежнага магнацкага гандлю прыярытэт аддаваўся выкарыстанню водных шляхоў, прычым на суднах магнатаў маглі транспар-тавацца не толькі ix грузы, але i тавары купцоў i дробнай шляхты. Сухапут-ныя знешнегандлёвыя сувязі мелі меншае значэнне. Найбольш актыўна ажыццяўляўся прыгон валоў з Украіны, якія закупляліся гандлёвымі агентам! ў Бярдзічаве i прызначаліся для адкорму4. Большая сувязь з гарадскім рынкам назіралася пры ўдзеле магнацкіх гаспадарак ва ўнутраным гандлі. На ўнутраны рынак паступалi тавары з усіх галін фальварковай гаспадаркі i вотчынных прадпрыемстваў. Пэўная част-ка збожжавых культур i прадуктаў ix перапрацоўкі ішла на продаж унутры дзяржавы, хаця аб'ёмы экспартнага збожжа пераважалі. У асноўным на ўнутраны рынак паступалі яравое збожжа, крупа, мука, скаціна, мяса, птуш-ка, шэрсць, скуры, насенне агародных культур, рыба, сена. Сельскагаспадарчая прадукцыя i прамысловыя вырабы прадаваліся як у саміх феадальных гаспадарках, так i за ix межамі. Гэтаму спрыяла магчы-масць выкарыстання транспартных павіннасцей падданых. Тавары за-возіліся ў розныя гарады, найперш буйныя гандлёвыя цэнтры, галоўнымі з якіх для заходніх і цэнтральных раёнаў была Вільня, тады як для ўсходу Бе-ларусі - Віцебск і Магілёў. Тавары прадаваліся оптам i ўраздроб. Практыка- _______________
1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.З. С. 106—107. 2 Там жа. С.57-62. 3 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 92-93. С. 95. 4 Там жа. С. 94.
валася і кантрактная сістэма, калі вялікія партыі прадукцыі збываліся на месцы паводле папярэдне заключаных дамоўленасцей ці накіроўваліся ў га-рады. Рознічны гандаль вёўся на таргах і кірмашах, а таксама ў гарадскіх крамах, што належалі магнатам1. Вялікае значэнне ў гандлёвай дзейнасці феадалаў займаў продаж моц-ных напіткаў. Яны прадаваліся як оптам адкупшчыкам, так і ў піцейных установах, якія фігуруюць пад назвамі "дом гасцінны", "дом арэндны", "карчма ўездная", "аўстэрыя" і г.д. Продаж алкагольных напіткаў у такіх установах быў выгаднейшым, бо яны служылі важнымі пунктамі па абслу-гоўванню камунікацыйнага руху і дазвалялі таксама атрымліваць прыбыткі ад забеспячэння начлегаў, харчавання, аказання праезджым неабходных ра-месніцкіх паслуг. Разам з тым гандаль алкаголем канцэнтраваўся пераваж-на ў гарадах і мястэчках, бо, імкнучыся захаваць за імі манапольнае права быць цэнтрамі продажу такога прыбытковага артыкула, улады дазвалялі продаж моцных напіткаў па вёсках вельмі неахвотна. Так, устава воласці Ра-дашковіцкага староства за 1789 г. пад пагрозай канфіскацыі напіткаў і штра-фу ў 3 злотыя перасцерагала, каб карчмары па вёсках "з гарачым віном не ездзілі"2. Акрамя таго, аб'ём продажу падобнага прадукта ў гарадах быў вы-шэйшым, асабліва ў тарговыя і кірмашовыя дні, што стымулявала заснаван-не феадаламі ў гарадах не толькі корчмаў, але і складаў алкагольных напіткаў. Феадалы, у тым ліку буйныя, выступалі на ўнутраным рынку не толькі як прадаўцы, але і як пакупнікі. Імі закупляліся розныя рамесніцка-прамыс-ловыя вырабы, нават такія, якія вырабляліся ў саміх феадальных маёнтках (прадукты дрэваапрацоўкі, смала, сажа,калёсная мазь), будаўнічыя матэры-ялы (цэгла, кафля, вапна, шкло), жалеза і жалезныя вырабы, металічнае аб-сталяванне вотчынных прамысловых прадпрыемстваў (бровараў, млыноў, тартакоў) і сыравіну для іх. Набывалі феадалы таксама сельскагаспадарчую прадукцыю - коней, валоў рабочых і для адкорму, свіней. Мёд, лён, ільняное семя купляліся як для гаспадарчых патрэб, так і на продаж. Набываўся феа-даламі ялавічны тлушч, свіное сала, шчацінне, сена, салома. Закупка сель-скагаспадарчай прадукцыі праводзілася пераважна восенню, калі цэны на яе былі ніжэй3. _______________
1 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 95. 2 НГАБ. ф. 1824, воп.1, спр.1, а.64. 3 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.С. 96-97.
Гандлёва-пасрэдніцкая дзейнасць феадалаў адбывалася ў двух напрам-ках. Па-першае, імі прадаваліся ў натуральным ці часткова перапрацаваным выглядзе прадукты, атрыманыя ў якасці аброку ад сялян або набытыя ў іх. Па-другое, насельніцтву прадаваліся тавары, прывезеныя з-за мяжы ці з іншых раёнаў дзяржавы, прычым шырока выкарыстоўвалася ўсталяванне прымусовых цэн для ўласных падданых і прыярытэтнае права продажу ім набытых тавараў. Асабліва шырока практыкаваўся феадаламі падобны про-даж імпартнай солі. Прадаваліся таксама селядцы, тытунь, жалезныя пры-лады працы, скаціна і інш.1 Аб'ёмы гандлю ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVIII ст. няўхільна павышаліся. За шэсць гадоў (1786—1792) экспарт збожжа тут вы-рас больш чым у тры разы, "ляснога тавара" - больш чым у два разы, валак-на - амаль у тры разы, скаціны - амаль у два разы. Пазітыўныя зрухі назіраліся і ў суадносінах аб'ёмаў экспарту і імпарту. Калі ў 1786—1788 гг. увоз у землі Беларусі і Літвы яшчэ перавышаў вываз, то ў 1789—1792 гг. назіралася перавага вывазу над ўвозам. Толькі за сем месяцаў (сакавік-ве-расень) 1792 г. велічыня актыўнага гандлёвага балансу Вялікага княства Літоўскага раўнялася 3 953 173 злотым. Гэта сведчыць пра стабілізацыю эканомікі Беларусі, якая назіралася ў другой палове XVIII ст.2 Разам з тым яна па-ранейшаму мела пераважна аграрны характар, што відавочна выявілася ў структуры экспарту, асноўную частку якога складала сельска-гаспадарчая прадукцыя.
ГЛАВА 2
|