Дзяржаўныя рэформы другой паловы 60-х гг. XVIII ст.
Праекты рэфармавання і яго пачатак. Перыяд панавання ў Рэчы Паспалітай саксонскай дынастыі (Сасаў) у 1697—1763 гг. стаў адным з найбольш складаных у яе гісторыі. Яго асноўнымі праблемамі з'яўляліся гра- ______________
1 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 97-98. 2Мелешко В.И. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы. С. 76-78.
мадзянская вайна ў ВКЛ, шматлікія канфедэрацыі, уцягванне ў Паўночную вайну, фактычная страта самастойнасці ў правядзенні знешняй і ўнутранай палітыкі, эканамічная і сацыяльная стагнацыя. Разам з тым гэта эпоха аказалася важным этапам у развіцці рэфарматар-скай і патрыятычнай думкі. Менавіта ў гэты час пачаў закладвацца тэарэ-тычны падмурак будучых пераўтварэнняў 60—90-х гг. Першыя праекты ўдасканалення дзяржаўнага ладу былі рознымі па сваім характары і зместу. У самым пачатку XVIII ст. з'явіліся «Віленская пастанова» (1700), «Зацямненне Польшчы» падканцлера ВКЛ С.Шчукі (1709). Пераломным моман-там у развіцці палітычнай думкі саксонскіх часоў сталі 40-я гг. Тады з'явіліся ў друку «Вольны голас, які волю абяцае» Станіслава Ляшчынскага, «Лісты зямяніна» ваяводы мазавецкага Станіслава Панятоўскага і «Ана-томія Рэчы Паспалітай» С.Гарчынскага (1751). Аб рэфарматарскіх памк-неннях сведчаць дэбаты на сеймах і сейміках, асабліва тыя, якія тычыліся рэформаў скарбу (фінансаў) і войска. У выніку ў грамадстве паволі знікла ілюзорнае меркаванне аб даскана-ласці ладу Рэчы Паспалітай. Трактат С.Канарскага «Аб паспяховым вя-дзенні нарад» (1760—1763) як бы замыкаў падрыхтоўчы перыяд саксонскіх часоў. Надыходзіў пачатак новай эпохі, звязаны з далейшым развіццём рэ-фарматарскай думкі і першымі спробамі яе практычнага ўвасаблення. У другой палове 60-х гг. XVIII ст. праекты, звязаныя з рэфармаваннем дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, спрабавала рэалізаваць палітычная групоўка на чале з князямі Чартарыскімі, вядомая таксама якдфамілія». Яе лідэрамі з'яўляліся вялікі канцлер ВКЛ Міхал і ваявода рускі Адам Чарта-рыскія. Ім дапамагалі Адам Казімір Чартарыскі і зяці лідэраў — маршалак каронны С.Любамірскі, М.Агінскі, а таксама браты Панятоўскія — Станіслаў, Міхал, Андрэй і Казімір. У ажыццяўленні праектаў рэфармаван-ня дзяржавы «фамілія» вялікія спадзяванні звязвала з асобай імператрыцы Кацярыны П, што грунтаваліся і на асабістым знаёмстве стольніка ВКЛ С.Панятоўскага падчас яго знаходжання ў Пецярбургу (1755—1758) з тага-часнай вялікай князёўнай і будучай імператрыцай, якая паабяцала дапамаг-чы яму ўзысці на трон. Восенню 1763 г. Чартарыскія імкнуліся правесці рэформы шляхам дзяр-жаўнага перавароту, пазбаўлення ўлады хворага Аўгуста Ш з дапамогаю канфедэрацыі*. Але ідэя развязвання ў Рэчы Паспалітай чарговай грама-дзянскай вайны не знайшла падтрымкі ў Пецярбургу. Праграма рэформаў «фаміліі» прадугледжвала абмежаванне ўлады ма-нарха, ліквідаванне яго права раздаваць пасады. Рэфармаванне сейма павінна было прывесці да так званага «гатовага сейма», які на працягу двух гадоў заўсёды мог быць скліканы ў выпадку неабходнасці, скасавання права «ІіЬегшп уеіо». Партыя Чартарыскіх выступала таксама за абмежаванне ўлады падскарбіяў і ліквідацыю гетманства. Адметны падыход да змен у дзяржаўным ладзе быў у стаўленіка «фаміліі» С.Панятоўскага. Ён адстойваў правы манарха раздаваць пасады, падпарадкаванне яму выканаўчай улады ў выглядзе каралеўскай рады, увядзенне спадчыннага трона. Да непасрэднага ажыццяўлення праграмы рэформаў з'явілася магчы-масць прыступіць пасля смерці Аўгуста III (5 кастрычніка 1763 г.). Важнай ________________
* Канфедэрацыя - часовы саслоўны саюз Рэчы Паспалітай, заключаны для дасягнення пэўных мэт.
падзеяй у Рэчы Паспалітай стала падпісанне 31 сакавіка 1764 г. у Пецярбур-гу расійска-прускага дагавора з сакрэтнай канвенцыяй. Яно прадугледжва-ла падтрымку Фрыдрыхам II стольніка ВКЛ С.Панятоўскага ў якасці кан-дыдатуры Кацярыны П на трон Рэчы Паспалітай. I Прусія, і Расія да-мовіліся таксама захоўваць у Рэчы Паспалітай права свабоднай элекцыі (выбараў) манарха, не дапускаць зацвярджэння спадчыннага трона, пры не-абходнасці дзейнічаць сумесна з прымяненнем узброенай сілы. Расійска-прускі дагавор прадугледжваў таксама ўзгодненыя дзеянні ў вы-рашэнні пытання ўраўнавання ў правах дысідэнтаў і католікаў. Абодва бакі пры гэтым адзначалі, што яны ў першыя часы задаволіліся б і абяцаннем толькі змяніць становішча1. Супраць кандыдатуры «пяста» (ураджэнца Рэчы Паспалітай) былі на-строены каронны гетман Браніцкі, які сам марыў стаць каралём, ваявода Віленскі К.Радзівіл і кіеўскі ваявода Патоцкі. У ВКЛ супраць К.Радзівіла выступалі вялікі гетман літоўскі М.Масальскі і віленскі біскуп І.Масальскі. Чартарыскія і Масальскія шукалі абароны ў імператрыцы Кацярыны II і прасілі прыслаць расійскія войскі. У выніку Кацярына II загадала сканцэн-траваць перад пачаткам працы канвакацыйнага* сейма, прызначанага на май 1764 г., на мяжы каля Смаленска 20-тысячны вайсковы корпус на чале з М.Валконскім. Канвакацыйны сейм павінен быў вызначыць тэрмін, месца і ўмовы элек-цыі будучага караля. Пры абранні паслоў на яго ў Беларусі і Л ітве, у тым ліку і ад беларускіх паветаў, прадстаўнікі «фаміліі» не змаглі дабіцца перавагі. У Вільні, Коўне, Оршы, Рэчыцы, Менску К.Радзівіл, ужо пасля выбараў кан-дыдатаў "фаміліі", з дапамогаю ўзброеных прыхілыйкаў сілай дамогся аб-рання сваіх стаўленікаў. Гэта стала адной з галоўных прычын утварэння Ібкрасавіка 1764 г. Віленскай канфедэрацыі на чале з канюшым ВКЛ М.Бжастоўскім. Яна выступіла з абвінавачваннямі радзівілаўскай партыі ў злоўжываннях і паспрабавала аб'яднаць супраць яе прыхільнікаў «фаміліі». ______________
1 Вестник Европы. Кн. 11.1868 С. 100. * Канвакацыйныя сеймы склікаліся пасля смерці караля. На іх прымаліся меры бяспекі на час бескаралеўя і вялася падрыхтоўка да выбараў новага караля.
Пад актам канфедэрацыі сярод іншых стаяў подпіс і С.Панятоўскага, буду-чага караля. Па просьбе канфедэратаў у ВКЛ быў накіраваны шасцітысячны расійскі корпус генерала Рэненкампфа. У сваім указе ад 19 красавіка 1764 г. Кацярына II дакладна вызначыла задачы Рэненкампфа па супакаенні краю і недапушчэнні ў ім грамадзянскай вайны. У першую чаргу ён павінен быў «абараняць адданых патрыётаў і сяб-роў ад насілляў і ўціскаў супрацьлеглай партыі, у якой галоўныя кіраўнікі -гетман каронны граф Браніцкі, ваявода кіеўскі граф Патоцкі, а асабліва ў Літве ваявода Віленскі князь Радзівіл». Спроба апанентаў Чартарыскіх перад адкрыццём канвакацыйнага сей-ма на падставе прыбыцця ў Варшаву расійскіх войск заявіць свой пратэст ад імя 22 сенатараў і 45 паслоў, сарваўшы тым самым яго адкрыццё, поспеху не мела. Рэферэндар каронны Г.Падоскі матываваў свой адказ малой колькас-цю пратэстуючых, гаворачы, што яны яшчэ не ўся Рэч Паспалітая, на што ва-явода кіеўскі Патоцкі, паказваючы на сябе, разгневана крыкнуў у адказ: «Я — Рэч Паспалітая!» Канвакацыйны сейм распачаў сваю працу 7 мая 1764 г. Лідэры апазіцыі гетман К.Браніцкі і К.Радзівіл на другі дзень са сваім прыхільнікам пакінулі сейм. Пасля гэтага ўзнікла спрыяльная сітуацыя для прыхільнікаў рэфор-маў. За час сваёй працы з7маяпа23 чэрвеня сейм ухвал іў больш чым 180 па-станоў (пры Аўгусце III за 27 гадоў не было прынята ніводнай, бо ўсе сеймы зрываліся). Першым канцэпцыю праграмы рэформаў на сейме ў сваёй прамове прадставіў канцлер каронны А.Замойскі, падчас якой яго ўдзельнікі, відаць, у першы раз пачулі пра ідэю Мантэск'ё аб траістым падзеле ўлады. Замойскі выказаўся на карысць рэформы падат-каў і гаспадарчага развіцця дзяржавы, неабходнасці змен у становішчы мяш-чан і сялянства, за незалежнасць цар-коўных судоў у Рэчы Паспалітай ад Рыма. Канцэпцыя рэформаў А.Замой-скага ў многім выходзіла за межы праг-рамы «фаміліі». Знаходзячыся пад ціскам патраба-ванняў Прусіі і Расіі аб недапушчэнні ліквідацыі «ІіЬегат уе(ю» і ўвядзення спадчыннага трона, партыя Чарта-рыскіх паспрабавала пачаць рэфарма-цыйны працэс паступова. Перш за ўсё былі прыняты рашэнні, якія дазвалялі ўпарадкаваць працу сей-ма. У пастанове «Аб парадку сеймаван-ня» быў замацаваны рэгламент яго ра-боты. Так, каб падоўжыць час пасяджэн-няў, была прынята працэдура працягу пасяджэнняў «пры свечках», што раней забаранялася. Для вырашэння такіх пы-танняў, як падаткі, пошліны і іншыя эка-намічныя «матэрыялы», было прынята рашэнне аб галасаванні большасцю. Такім чынам, права «Liberum veto» было часткова абмежавана. Прынятая паста-
нова аб утварэнні на канвакацыйным сейме генеральнай канфедэрацыі на неабмежаваны час павінна была на некалькі гадоў заблакіраваць яго ўжы-ванне. Яшчэ адна пастанова вызваляла паслоў ад сляпога падпарадкавання "інструкцыям", перадсеймавым наказам ваяводскай і павятовай шляхты. Тым самым ім надавалася права самастойна прымаць рашэнні пры разгля-дзе важнейшых пытанняў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. У мэтах павышэння эфектыўнасці выканаўчай улады былі створаны дзве скарбовыя (фінансавыя) камісіі для ВКЛ і Полынчы на чале з пад-скарбіямі. Сейм утварыў таксама вайсковую камісію, але толькі для Поль-шчы. Чартарыскія не захацелі абмяжоўваць уладу гетмана ВКЛ М.Масаль-скага, які падтрымліваў на той час «фамілію». Канвакацыйны сейм ліквідаваў прыватныя пошліны і ўстанавіў «галоўную пошліну», аднастайную і абавязковую для ўсіх жыхароў дзяржа-вы, не выключаючы шляхту, святарства і самога караля. Аднак ужо ў 1765 г. намаганнямі Прусіі яна была адменена. Адбыліся і пэўныя змены ў ад-носінах да гарадоў: на іх карысць стала абкладацца падаткамі не толькі мяш-чанства, але і шляхта, маючая тут нерухомасць. Сейм ліквідаваў абавязак мяшчан выдзяляць бясплатна кватэры паслам на сейм і ўдзельнікам шля-хецкіх з'ездаў. Месцам каранацыі будучага караля была ўпершыню прызна-чана Варшава. Пасля заканчэння сейма К.Радзівіл паспрабаваў паставіць пад сумненне яго рашэнні. На чале сваёй надворнай міліцыі ў чэрвені 1764 г. ён рушыў з Бялай на Падляшшы, спусташаючы на беларускіх землях маёнткі сваіх во-рагаў і прыхільнікаў «фаміліі». Але пад Слонімам, разбіты расійскім вой-скам, ён вымушаны быў падаццаў эміграцыю, спачатку ў Турцыю, а потым у Саксонію1. Прыход да ўлады Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Першы этап рэ-формаў партыя Чартарыскіх ажыццявіла зверху, абапіраючыся на ўзброе-ную падтрымку Расійскай імперыі, у якой былі ўласныя інтарэсы ў Рэчы Паспалітай. Але залежнасць ад замежнай дапамогі ў далейшым выявіла ўсе свае негатыўныя вынікі. На нарадзе ў прымаса У.Лубенскага 7 жніўня 1764 г. расійскі пасол Г.Кайзерлінг афіцыйна прапанаваў кандыдатуру стольніка ВКЛ С.ГІаня-тоўскага на трон манарха Рэчы Паспалітай. Так знікла надзея лідэраў «фаміліі» правесці на трон Адама Чартарыскага. Ім прыйшлося задаволіцца тым, што і кандыдатура С.Панятоўскага была цесна звязана з рэфарматар-скай партыяй. 27 жніўня 1764 г. распачаў сваю працу элекцыйны сейм у ата-чэнні некалькі тысяч расійскага войска і надворнай міліцыі Чартарыскіх. 6 верасня 5584 паслы-выбаршчыкі і сенатары аднагалосна абвясцілі 32-га-довага С.Панятоўскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Пры каранацыі ён узяў імя Аўгуста і ўжо як Станіслаў Аўгуст узначальваў дзяр-жаву на працягу 35 гадоў. Каранацыя новага манарха адбылася 25 лістапада таго ж года ў дзень св.Кацярыны. «Віншую вас з каралём, якога мы зрабілі», — напісала задаволеная Кацярына II графу М.Паніну. Палітычная лінія новаабранага караля была накіравана на ўстанаўленне як мага болын раўнапраўных адносін менавіта з Расіяй. Пры гэтым бачыла-ся яе спрыянне ў правядзенні неадкладных дзяржаўных рэформаў, каб на-дзейна суцішыць апазіцыйнае магнацтва. Арыентацыя на Расійскую імпе-рыю, паводле меркавання Станіслава Аўгуста, павінна была ўраўнаважыць агрэсіўныя памкненні Прусіі. Але на самай справе, як аказалася, ні Расія, ________________
1 Matuzewicz M. Pamietniki. Warszawa, 1876. T. III. S. 237.
спачатку нібыта зацікаўленая ў абмежаваных рэформах у Рэчы Паспалітай, ні Прусія не жадалі падтрымліваць якія-небудзь істотныя змены ў гэтай дзяржаве. Спроба лідэраў «фаміліі» пасля абрання новага караля праводзіць сама-стойную палітыку, прадоўжыць рэформы, адмяніць цалкам «Liberum veto» і замяніць яго галасаваннем пераважна на сеймах большасцю галасоў асабліва непакоіла Прусію і Расію. Пры гэтым адкрытае імкненне ваяводы рускага і канцлера ВКЛ падпарадкаваць сабе Станіслава Аўгуста, кіраваць дзяржавай праз яго — выклікала пахаладанне ў адносінах паміж імі. На фоне прыціхлай, але не зніклай апазіцыі з боку магнацкай партыі ў дачыненні да караля, яго становішча выглядала не надта трывалым. Гэта вырашыў выка-рыстаць расійскі пасол М.Рэпнін. Па заданню з Пецярбурга ён пачаў пра-водзіць палітыку, накіраваную на поўнае адасабленне Станіслава Аўгуста ад сваіх дзядзькаў і падпарадкаванне сабе выхаванца «фаміліі». М.Рэпніну для рэалізацыі сваіх намераў не хапала існавання ў Рэчы Паспалітай палітычнай групоўкі, абапіраючыся на якую, ён змог бы дабіцца мэт, пас-таўленых перад ім канцлерам М.Паніным. У адным са сваіх лістоў-інструкцый да М.Рэпніна ў Варшаву М.Панін пісаў, што той зробіць бессмяротным сваё імя ў гісторыі Расійскай імперыі, калі даб'ецца ў дачыненні Рэчы Паспалітай выканання трох задач: замаца-вання існуючага палітычнага ладу, устанаўлення расійскай гарантыі над палітычнай сістэмай і поўнага ўраўнавання ў правах дысідэнтаў з католікамі. Найбольш зручным спосабам для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай заставалася ўзняцце дысідэнцкага пытання. Апякунства над вызнаўцамі праваслаўя, якія складалі частку насельніцтва Беларусі і Украіны, было адной з даўніх традыцый расійскай дыпламатыі. Нявыраша-насць рэлігійнага пытання, прыніжэнне палітычных і рэлігійных правоў праваслаўных і пратэстантаў не магло быць не выкарыстана як сродак націску на Станіслава Аўгуста. Дысідэнцкае пытанне было ў Рэчы Паспалітай набалелым і складаным. У перыяд панавання саксонскай дынастыі рэлігійную неталерантнасць па-глыбляла недальнабачная палітыка каталіцкага духавенства. Іншаверцы, у тым ліку нешматлікая пратэстанцкая і праваслаўная шляхта, былі паз-баўлены палітычных правоў. Ім фактычна быў закрыты доступ да дзяр-жаўнай і вайсковай службы, яны не маглі выбірацца пасламі на сеймы, дэну-татамі ў Галоўны Трыбунал. Дысідэнтам, праваслаўным і католікам, забаранялася будаваць новыя храмы. Палітычная і рэлігійная няроўнасць была за-мацавана пастановамі сеймаў 1717, 1733 і 1736 гг. Пры гэтым трэба ўлічваць, што для Расійскай імперыі рэлігійнае пытан-не было толькі зручнай падставай для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай у сваіх інтарэсах, а ніяк не самамэтай. М.Панін так ахарак-тарызаваў мэты знешняй палітыкі Расіі ў гэтым пытанні: «Справа дысідэн-таў ніяк не можа быць падставай для пашырэння ў Рэчы Паспалітай нашай веры і пратэстанцкіх вераванняў, а толькі выключна рычагом заваявання для сябе, з дапамогаю нашых адзінаверцаў і пратэстантаў, моцнай і прыязнай партыі з правам удзелу ва ўсіх польскіх справах». Паводле яго мерка-вання, пашырэнне правоў пратэстанцкага насельніцтва не пажаданае, бо можа «вывесці палякаў з цемры». Гэтак жа небяспечна занадта падтрымліваць і праваслаўных у Беларусі і Украіне, што магло б прывесці да ўзрастання колькасці сялян-уцекачоў з Расіі.
Кацярына II выказвала клопат пра дысідэнтаў у Рэчы Паспалітай, аднак пры гэтым строіла вялікія планы. Падтрымка праваслаўнага насельніцтва ў гэтым рэгіёне Еўропы павінна была стварыць лепшыя ўмовы для экспансіі Расійскай імперыі на Балканах, у войнах з Турцыяй. Станіслаў Аўгуст і «фамілія» разумелі ўсю важнасць вырашэння дысідэнцкага пытан-ня для лёсу сваёй дзяржавы. Але адначасо-ва яны апасаліся агульнага адпору з боку як папскай курыі, разам з іерархіяй ка-таліцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, так і кансерватыўнага шляхецтва. Іх кансаліда-цыя магла паставіць пад сумненне выра-шэнне ўсяго працэсу рэформаў, які яшчэ толькі распачынаўся. Сам Станіслаў Аўгуст не з'яўляўся рэлігійным фанатыкам, як, напрыклад, Жыгімонт III Ваза. Ён выказваўся за ўраўноўванне ў правах католікаў і нека-толікаў-хрысціян. Але практычнае выра-шэнне гэтага пытання на сейме яму бачы-лася толькі з папярэдняй адменай права «Liberum veto». Чартарыскія ж, наадварот, шукаючы сабе большай падт-рымкі і папулярнасці сярод шляхты, вырашылі не дапускаць рэформаў у дысідэнцкім пытанні. Гэта стала прычынай пагаршэння іх адносін з пецяр-бургскім дваром і прывяло да фактычнай страты расійскай пратэкцыі. Такім чынам, стаўленне да дысідэнцкага пытання было пробным каменем ва ўзае-маадносінах паміж рэфарматарскай партыяй у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыяй. Перад чарговым вальным сеймам 1766 г. М.Панін падрыхтаваў праект, які прадугледжваў пашырэнне расійскіх гарантый і на пратэстантаў. Адна-часовачатыры пратэстанцкія краіны (Прусія, Англія, Данія і Швецыя) вы-ступілі ў абарону правоў сваіх адзінаверцаў у Рэчы Паспалітай. Усе разам яны дабіваліся доступу іншаверцаў у сейм і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Пры гэтым захаванне пануючага становішча каталіцкай царквы не ставілася пад сумненне. Вырашэнне дысідэнцкага пытання канцлер М.Панін звязваў адначасова з устанаўленнем з боку Расіі гарантый над дзяржаўным ладам Рэчы Пас-палітай. Гэта магло азначаць нішто іншае як захаванне ранейшага ста-новішча ў непарушным стане пад лозунгам абароны правоў і вольнасцей шляхты. Расія, абараняючы «НЬепші уеСо», патрабавала таксама ліквідацыі генеральнай канфедэрацыі, створанай на канвакацыйным сейме. Тым са-мым быў зроблены крок насустрач магнацкай («рэспубліканскай») апазіцыі, якая выступала супраць рэфарматарскіх планаў караля і «фаміліі». Сейм 1766 г. пачаў сваю работу яшчэ як канфедэрацкі, рашэнні на якім прымаліся большасцю галасоў. Ён пачаў сваю дзейнасць у атмасферы не-прыкрытага націску з боку расійскага пасла М.Рэпніна, пагроз з яго боку ўжыць вайсковую сілу ў выпадку ігнаравання пажаданняў Пецярбурга. Сітуацыя для рэфарматараў ускладнялася яшчэ і тым, што выявіліся прын-цыповыя разыходжанні паміж каралём і Чартарыскімі. Лідэры «фаміліі»
вымушаны былі саступіць пажаданням Расіі і Прусіі ў захаванні «НЬегат уегю», затое падтрымалі шляхецкую апазіцыю ў недапушчэнні ўраўноўван-ня ў правах католікаў і дысідэнтаў. Наадварот, Станіслаў Аўгуст імкнуўся да ліквідацыі ці далейшага абмежавання дзеяння прынцыпу «НЬегат уеСо». Планавалася не ўжываць яго пры ўстанаўленні новых падаткаў на скарб і войска. У лістах да Кацярыны II Станіслаў Аўгуст паведамляў, што яму ніколі не ўдасца паспяхова закончыць справу з дысідэнтамі, пакуль будзе існаваць «Liberum veto». У дысідэнцкай справе кароль і яго прыхільнікі гато-выя был і пайсці насустрач Расіі і супольнаму дэмаршу чатырох дзяржаў, каб не ставіць пад сумненне далейшы працэс рэформаў. У выніку ў адносінах да «НЬегат уеіо» сейм прыняў праект аднаго з са-мых актыўных дзеячаў апазіцыі М.Вяльгорскага пад назвай «Забеспячэнне свабоднага слова». Гэта пастанова фактычна замацавала існаванне «Liberum veto» на далейшыя 20 гадоў на вольных (несканфедэраваных) сеймах. У вы-падку непрыняцця рашэння аб вяртанні «НЬегат уеіо» Расія і Прусія пагра-жалі абвяшчэннем вайны. Супраць гэтага рашэння выступілі толькі людзі з бліжэйшага атачэння караля — К.Панятоўскі і падскарбій надворны ВКЛ А.Тызенгаўз. Яшчэ адным крокам назад у палітыцы рэформаў стала пастанова аб рос-пуску генеральнай канфедэрацыі, прынятая пад ціскам расійскага і пруска-га паслоў. Немалую ролю ў прыняцці гэтага рашэння, якое аблягчала ўжы-ванне «НЬегат уеіо», адыгралі супярэчнасці паміж Станіславам Аўгустам і Чартарыскімі. Нетрывалы саюз на сейме каталіцкіх біскупаў і Чартарыскіх прывёў да таго, што дысідэнты не былі ўраўнаваны ў палітычных і рэлігійных правах з католікамі. На іх карысць былі прыняты толькі другарадныя саступкі ў ад-праўленні культу. Сейму 1766 г. удалося падоўжыць толькі некаторыя нязначныя рэфор-мы выканаўчай улады. У прыватнасці, на павятовых сейміках пры абранні паслоў, дэпутатаў у Галоўны Трыбунал, земскіх ураднікаў і маршалка, а так-сама пры ўхваленні інструкцый і пастаноў рашэнні павінны былі прымацца большасцю галасоў. Сеймікам было забаронена ўстанаўліваць якія-небудзь асобныя ваяводскія падаткі. Войска было пазбаўлена права самастойнага збору падаткаў на грашовае забеспячэнне. Дзейнасць дысідэнцкіх канфедэрацый. Спроба праігнараваць выра-шэнне дысідэнцкага пытання выклікала вострую незадаволенасць у Пецяр-бургу. Расійскі двор імкнуўся заваяваць прыхільнасць дысідэнтаў - і пра-васлаўных і пратэстантаў, каб пры іх дапамозе шляхам выкарыстання «Liberum veto» мець магчымасць заблакіраваць усялякую спробу рэформаў. У гэты час М.Рэпнін атрымаў указанне арганізаваць у Рэчы Паспалітай «сваю» канфедэрацыю, каб, абапіраючыся на заяўлены пратэст дысідэнтаў, прымусіць Станіслава Аўгуста і «фамілію» да пакорнасці. Інструкцыі з Пе-цярбурга былі падмацаваны ўвядзеннем у Рэч Паспалітую новых расійскіх войскаў. Афіцыйна гэта было растлумачана неабходнасцю абароны інтарэ-саў дысідэнтаў. Імкнучыся стварыць «сваю канфедэрацыю», М.Рэпнін сутыкнуўся з не-прадбачанымі цяжкасцямі. Ён паведамляў у сталіцу імперыі, што не можа знайсці сярод нешматлікай праваслаўнай шляхты Беларусі і Украіны ніводнай болып-менш значнай і ўплывовай асобы, каб гэту канфедэрацыю ўзначаліць.
Тым не менш пры вайско-вым і фінансавым забеспя-чэнні Расіі 20 сакавіка 1769 г. утварыліся дзве дысідэнцкія канфедэрацыі — у беларускім горадзе Слуцку з праваслаўнай і пратэстанцкай шляхты (на чале яе стаяў пратэстант Ян Грабоўскі) і ў Торуні — з пратэ-стантаў на чале з В.Гольтцам. Акты канфедэрацыі былі рас-працаваны ў Пецярбургу. Кіраўнікі канфедэрацыі атры-малі па 335 тыс. злотых на іх падрыхтоўку. Пад актам Слуц-кай канфедэрацыі падпісалася ўсяго каля 200 асоб. Праціўнікі потым папракалі іх тым, што ў акт былі ўпісаны нават мала-летнія дзеці, і называлі гэту канфедэрацыю «цыганскай». Слуцкая канфедэрацыя фактычна была канфедэрацыяй кальвінісцкай, лютэранскай і праваслаўнай шляхты. Прычым праваслаўныя ў ёй, акрамя магілёўскага архіепіскапа Г.Каніскага, не адыгрывалі вядучай ролі. У акце Слуцкай канфедэрацыі (афіцыйная назва "Канфедэрацыя дысідэнтаў ВКЛ") між тым звярталася ўвагаўлады і грамадства на бяспраўнае становішча ў Рэчы Паспалітай праваслаўных вернікаў. Пералічваліся крыўды і здзекі на працягу апошніх гадоў, кал і іх беспадстаўна, па рэлігійнай прыкмеце, аўтаматычна зал ічвал і ў ворагі дзяржавы. Адначасова акт Слуцкай канфедэрацыі падкрэсліваў, што яна ні ў якім разе не накіравана супраць каталіцкай царквы, а толькі на ўраўноўванне ў палітычных і рэлігійных правах з католікамі. I слуцкія, і то-руньскія канфедэраты не прасілі для сваіх адзінаверцаў увядзення нейкіх новых прывілеяў, а толькі вяртання ім ранейшых правоў, засведчаных яшчэ знакамітым варшаўскім пагадненнем «Аб іншаверцах у рэлігіі» 1573 г.1 Адначасова пачалі стварацца і рэканфедэрацыі каталіцкай шляхты Бе-ларусі і Літвы з мэтаю абароны «веры і вольнасці». Такія канфедэрацыі, створаныя ў красавіку 1767 г. у Наваградскім і ў маі Менскім ваяводствах, як і іх апаненты ў Слуцку, таксама прасілі пратэкцыі ў Кацярыны II2. Інспіравалі стварэнне такіх канфедэрацый праціўнікі Станіслава Аўгуста і Чартарыскіх, наіўна мяркуючы, што імператрыца дазволіць расправіцца з імі. Аднак вельмі хутка стала зразумела, што ніякай рэальнай сілы ні Слуц-кая, ні Торуньская канфедэрацыя не маюць. На іх нельга было абаперціся, каб дыктаваць свае ўмовы каралю ці яго праціўнікам. М.Рэпнін, нягледзячы на вострыя пратэсты каталіцкіх біскупаў, змог толькі дабіцца аўдыенцыі прадстаўнікоў Слуцка і Торуня ў Станіслава Аўгуста. Але і іх кароль пры- ________________ 1 НГАБ.ф. 1727,воп. 1,спр. 14, а. 1256-1257; Грыцкевіч А. П..Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. 1973. № 6. С. 70. 2 НГАБ, ф. 1774, воп. 1, спр. 3, а. 304.
няў толькі ў якасці прадстаўнікоў правас-лаўнага і пратэстанцкага насельніцтва, а не канфедэратаў нягледзячы на афіцыйны прыём іх лідэраў у Пецярбургу. Слуцкая і Торуньская канфедэрацыі яўна не апраўд-валі надзей і сродкаў, патрачаных на іх утварэнне. У такіх абставінах пецярбургскі двор пайшоў на нечаканы крок і пачаў наладж-ваць кантакты з рэакцыйным магнацкім лагерам, заахвочваючы яго абяцаннямі дэтранізацыі (пазбаўлення трона) Станіслава Аўгуста. Верагодна, што ў да-дзеным выпадку размова ішла аб магчы-масці аказання большага ціску на караля, які мог не браць пад увагу адносна не-шматлікія канфедэрацыі дысідэнтаў. Ад-бывалася ўтварэнне новых канфедэра-цый - спачатку Віленскай (3 чэрвеня 1767 г.), на чале з М.Бжастоўскім, а потым і Радам-скай (23 чэрвеня) на чале з К.Радзівілам. Галоўным рэжысёрам гэтага палітычнага спектакля быў расійскі пасол М.Рэпнін. Акты абедзвюх канфедэрацый былі складзены літаральна пад яго дыктоўку. К.Радзівіла, экс-ваяводу віленскага, удалося даволі лёгка ўгаварыць узна-чаліць каронных канфедэратаў за абяцанне вярнуцца на радзіму з трохгадо-вай эміграцыі, атрымаць канфіскаваныя маёнткі, а таксама пасаду ваяводы. К.Радзівіл пакорліва падпісаў абавязацельства быць заўжды лаяльным да Расійскай імперыі. У пачатку ліпеня 1767 г. дзве канфедэрацыі - літвінская і польская - аб'ядналіся ў адну - генеральную пад кіраўніцтвам таго ж «пане Каханку»*. Станіслаў Аўгуст быў вымушаны падтрымаць дысідэнцкія патраба-ванні. Радамскія канфедэраты без задавальнення, але прынялі прад-стаўнікоў Слуцкай і Торуньскай канфедэрацый. Перагаворы паміж імі не далі якіх-небудзь канкрэтных вынікаў. Вырашэнне дысідэнцкай справы было аднесена на будучы надзвычайны сейм. Па распараджэнні М.Рэпніна віленска-радамскія канфедэраты накіравалі спецыяльную дэлегацыю да Кацярыны II з просьбаю аб вяртанні «даўнейшага кіравання» пад расійскай гарантыяй. Лідэры віленска-радамскай апазіцыі разлічвалі выкарыстаць уяўную гатоўнасць Расіі да дэтранізацыі Станіслава Аўгуста і захапіць уладу ў свае рукі, а потым пазбавіцца ад апякунства расійскай імператрыцы. Рэпнін пад-манваў іх надзеяй адхілення ад улады караля — «усё, чаго народ сканфедэра-ваны захоча ад імператрыцы, атрымае поўнасцю». На самай справе расійскі бок імкнуўся ўзяць на будучым сейме рэванш за правал у дысідэнцкай спра-ве на сейме 1766 г., а таксама дабіцца прыняцця новых выгадных для імперыі рашэнняў. Выбары паслоў на надзвычайны сейм 1767 г. адбываліся ў атмасферы непрыкрытага ціску з боку расійскага войска, подкупу і шантажу з боку _______________
* Мянушку "пане Каханку" К.Радзівіл атрымаў за тое, што гэтыя словы з'яўляліся яго любімым зваротам і прыслоўем.
ўтворанай віленска-радамскай канфедэрацыі. Але ўжо ў час выбараў паслоў на сейміках М.Рэпнін аддаліўся ад «рэспубліканскай» антырэфарматар-скай партыі і тым самым забяспечыў немалую частку мандатаў для «фаміліі» і Станіслава Аўгуста. Ашуканыя лідэры канфедэрацыі і ў першую чаргу кракаўскі біскуп К.Солтык, палявы гетман каронны В.Жэвускі і іншыя апынуліся ў нязруч-най сітуацыі. Яны ўзначальвалі цалкам пракаталіцкі рух, а павінны былі садзейнічаць зацвярджэнню палітычных правоў дысідэнтаў. Надзвычайны сейм 1767—1768 гг. Ён пачаў працу 5 кастрычніка 1767 г. Расійскі пасол, каб зменшыць цяжкасці пры вырашэнні дысідэнцкага пы-тання, вырашыў дабіцца падрыхтоўкі новых пастаноў спецыяльнымі дэле-гацыямі, падкантрольнымі яму. Гэта давала магчымасць выключыць з па-сяджэнняў апазіцыйных паслоў. Паслы павінны былі потым прызнаць ра-шэнні дэлегацыі. «Дэлегацыйны» праект сейма выклікаў адпор з боку часткі паслоў і сена-тараў на чале з біскупам К.Солтыкам. Гэта пагражала зрывам працы сейма. У ноч з 13 на 14 кастрычніка па загаду Рэпніна былі арыштаваны і вывезены з Варшавы ў Калугу біскупы К.Солтык і А. Залускі, палявы гетман каронны В.Жэвускі з сынам Севярынам. У знак пратэсту супраць нябачанага яшчэ ў гісторыі Рэчы Паспалітай гвалту падаў у адстаўку каронны канцлер А.За-мойскі. 19 кастрычніка сейм амаль без супраціўлення пагадзіўся выдзеліць са свайго складу «дэлегацыю» ў колькасці 70 чалавек. У яе ўвайшлі прад-стаўнікі апазіцыі, Станіслава Аўгуста і «фаміліі» (хаця фармальна сената-раў у «дэлегацыю» прызначаў кароль, а паслоў — маршалак сейма К.Радзівіл). Узначальваў працу «дэлегацыі» яўны стаўленік пецярбургска-га двара Габрыэль Падоскі. Пасля гэтага сейм спыніў сваю работу да 1 люта-га 1768 г. «Дэлегацыя» працавала пад неафіцыйным кіраўніцтвам расійскага пас-ла. Самым важкім яго аргументам (пасля подкупу) было размешчанае ў Рэчы Паспалітай 40-тысячнае войска. 5 сакавіка 1768 г. праекты пастаноў, распрацаваныя «дэлегацыяй», былі ўхвалены сеймам. Дысідэнты атрымалі права доступу да ўсіх дзяржаўных пасад, у тым ліку вышэйшых, сенатарскіх. Ім была гарантавана свабода культу, права будовы і рамонту храмаў, адкрыцця пры іх школ. Дысідэнты былі вызвалены ад каталіцкай царкоўнай юрысдыкцыі. Для вырашэння рэлігійных канфліктаў павінен быў утварыцца «змешаны суд». Аднак за ка-таліцкай верай было пакінута яе пануючае становішча ў дзяржаве. Пераход з каталіцызму ў іншыя веравызнанні («апастазія») забараняўся і караўся выгнаннем з краіны. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай быў акрэслены так званымі «карды-нальнымі правамі». Яны абвяшчаліся «вечнымі» і «нязменнымі». У іх ува-ходзілі: «НЬешт уеіо», свабодны выбар манарха («элекцыя»), права наўтва-рэнне шляхецкіх канфедэрацый, прывілеі шляхецкага стану займаць дзяр-жаўныя пасады, валодаць і распараджацца зямлёй і сялянамі. Пастанова аб дысідэнтах і «кардынальныя правы» спецыяльным рашэн-нем сейма павінны былі гарантавацца з боку Расійскай імперыі. Такім чы-нам, ужо не толькі фактычна, але і фармальна Расія атрымала права быць га-рантам дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Кожная яго змена патрабавала згоды суседняй краіны. Астатнія правы, такзваныя«дзяржаўныясправы» ("material status") падлягалі кампетэнцыі «вальных" сеймаў і маглі быць на іх зменены шляхам
адзінагалоснасці. На»канфедэрацкіх сеймах" пакідалася магчымасць пры-маць пастановы ў гэтых пытаннях большасцю галасоў. Да такіх пытанняў адносіліся ўстанаўленне падаткаў і колькасці войска, абвяшчэнне вайны і падпісанне міру, скліканне паспалітага рушання, гандлёвыя пагадненні і са-юзы, парадак сеймаў і сеймікаў, курс манеты, наданне індыгенатаў (прыз-нанне іншаземнага шляхецтваў Рэчы Паспалітай) і набілітацыя (увядзенне ў шляхецтва) і інш. 3 магчымасцю такім чынам «абысці» права «ІіЬегат уеіо» лічыліся і ў Пецярбургу. Там разумелі, што распаўсюджанне гэтага права на ўсе пытанні работы сейма нявыгаднае і Расійскай імперыі. Гэта пакінула б Рэч Пас-палітую назаўсёды ў стане анархіі, дзяржава пераўтварылася б літаральна ў «нуль» і не змагла б нічым дапамагчы ў ваенных канфліктах з суседзямі. Трэцяя катэгорыя законаў, якія прымаліся сеймам, так званыя «справы эканамічныя», павінны былі зацвярджацца большасцю галасоў. Гэта павінна было гарантаваць нармальную дзейнасць фінансаў дзяржавы, але і адначасова азначала тое, што адносна свабодная заканадаўчая дзейнасць «вальных» сеймаў абмяжоўвалася толькі эканамічнымі пытаннямі. Дэлегацыйны сейм 1767—1768 гг. можна разглядаць як частковую пера-могу Станіслава Аўгуста. Яму і яго прыхільнікам праз кампраміс з расійскімі ўладамі ўдалося зберагчы пэўныя рэформы, захаваць магчы-масць іх развіцця ў будучым. Віленска-радамскія канфедэрацыі пацярпелі на гэтым сейме паражэнне. Амаль ні адна з мэт, якія яны ставілі перад сабой, не была дасягнута: рэформы не былі заблакіраваны поўнасцю, Станіслаў Аўгуст застаўся пры ўладзе, не было ў поўным аб'еме вернута «НЬегат уе-іо». Але самым адчувальным для праціўнікаў палітыкі рэформаў стала іх капітуляцыя ў дысідэнцкім пытанні. Аднак і трыумф М.Рэпніна быў нядоўгім. Праваслаўная і пратэстанцкая шляхта Беларусі, як і Рэчы Пас-палітай у цэлым, часова здолела ўмацаваць свае палітычныя пазіцыі, якія перад тым былі істотна аслаблены.
|