Студопедия — Паўстанне 1794 г. у Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паўстанне 1794 г. у Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай






Падрыхтоўка паўстання. У сакавіку-лістападзе 1794 г. на ўцалелай ад двух падзелаў тэрыторыі Рэчы Паспалітай разгарнулася вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. 3 красавіка па верасень яно ахоплівала тэрыторыю часткі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі.

Папярэднія спробы выхаду дзяржавы з глыбокага грамадска-палітыч-нага крызісу шляхам рэформаў былі перапынены. Першы і асабліва другі падзелы прывялі Рэч Паспалітую да становішча дзяржавы, цалкам падулад-най інтарэсам суседніх краін. Канчаткова абанкруцілася ў часы Таргавіцкай канфедэрацыі і згодніцка-кансерватыўная палітыка часткі шляхты і маг-нацтва, мэтай якой было захаваць дзяржаву пад лозунгам абароны "залатых шляхецкіх вольнасцей" у непарушана-дрымотным стане анархіі і бязладдзя. Прагрэсіўная ж частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця і па-глыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю і рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання.

Паступова сфарміраваліся тры цэнтры падрыхтоўкі будучага паўстан-ня. Эміграцыйны цэнтр у Лейпцыгу на чале з Г.Калантаем і І.Патоцкім аб'-ядноўваў эмігрантаў-удзельнікаў Чатырохгадовага сейма, сяброў "патрыя-тычнага аб'яднання" і прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. У Варшаве з мая 1793 г. дзейнічаў "таемны камітэт" на чале з І.Дзялынскім, Ф.Алоэ, А.Капо-стасам і інш. Віленскі цэнтр з вясны 1793 г. узначаліў палкоўнік корпуса інжынераў ВКЛ, прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Я.Ясінскі. Разам з ім над падрыхтоўкай паўстання працавалі К.Ельскі (як прадстаўнік ВКЛ у Варшаве), К.Прозар і інш. Апошнія адносіліся да памяркоўнай плыні, якая выступала толькі за вяртанне Канстытуцыі 3 мая.

Актыўны удзел у падрыхтоўцы паўстання браў Тадэвуш Касцюшка, кандыдатура якога вылучалася на пасаду кіраўніка. Т.Касцюшку і яго пап-

 

 

лечнікам было зразумела, што без знешняй падтрымкі дасягненне перамогі ва ўзброеным выступленні супраць кансалідаваных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Сапраўдным саюзнікам у справе змагання з манархічнымі рэжымамі на ўсходзе Еўропы выглядала рэвалюцыйная Францыя. Тым больш што яшчэ 19 лістапада 1792 г. яна абвясціла дэклара-цыю, у якой выказвалася рашучая гатоўнасць аказаць дапамогу ўсім наро-дам, што змагаліся за сваю свабоду супраць тыраніі.

У студзені-маі 1793 г. Т.Касцюшка быў накіраваны ў Парыж у якасці прадстаўніка лейпцыгскага эміграцыйнага камітэта, каб весці перагаворы аб дапамозе будучаму паўстанню. У "мемарыяле" эміграцыйнага камітэта, які прывёз у Францыю Т.Касцюшка, французскі ўрад заахвочваўся да пад-трымкі "поўнай рэвалюцыі" ў Рэчы Паспалітай. У ім, у прыватнасці, гавары-лася, што рэвалюцыйнае паўстанне ў Польскім каралеўстве і Вялікім княст-ве Літоўскім магло б спрыяць "хуткаму распаўсюджванню рэспубліканізму і ў Расіі". За ваенную і фінансавую падтрымку з боку Францыі паўстанцы абавязваліся адразу ж пасля перамогі ў двухтыднёвы тэрмін ліквідаваць ка-ралеўскую ўладу, сенат, прывілеі святарства, прыгонную залежнасць сялян, устанавіць роўныя правы для ўсіх. "Мемарыял" фактычна абвяшчаў блізкія да буржуазнай рэвалюцыі мэты. Але канкрэтных вынікаў місія Т.Касцюшкі не прынесла. Францыя на той час была болып заклапочана ўласнымі праб-лемамі і не магла аказаць якой-небудзь рэальнай дапамогі.

Т.Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так і ў самім краі. Сярод прыхільнікаў ідэі паўстання выразна вызначаліся дзве плыні. Памяркоўныя, якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў, і радыкалы, якія імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстання гараджан і

сялян. Да гэтага напрамку належаў і Касцюшка, які заяўляў: "Толькі за шляхту біцца не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём"1. Пры гэтым Кас-цюшка выдатна разумеў, што пры сла-басці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволе-ных сялян без удзелу ў барацьбе праг-рэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу немагчыма.

Пачатак узброенай барацьбы. 24 красавіка 1794 г. з абвяшчэння на рынку ў Кракаве "Акта паўстання жыхароў Кракаўскага ваяводства" пачалося паўстанне ў Польшчы. Галоўнай яго мэтай дэкларавалася "вызваленне Польшчы ад чужаземнага жаўнера, вяртанне і забеспячэнне цэласці яе межаў, ліквідацыя ўсялякага насілля і узурпацыі як замежнай, так і ўнутранай, забеспячэнне народнай свабоды і незалежнасці Рэчы Паспалітай". Акт паўстання прызначыў Касцюшку "найвышэйшым

______________

 

1. Koczewski J. S. Tadeusz Koscuszko. Warszawa, 1971. S. 61.

 

 

і адзшым павадыром і кіраўніком усяго паўстання... проста з волі народа пакліканага і абранага"1.

У якасці мясцовых органаў па кіраўніцтву паўстаннем прадугледжвала-ся стварэнне "парадкавых камісій" па ваяводствах і паветах. Яны ў сваю чар-гу павінны былі стварыць "дазорныя ўправы". Кожная "дазорная ўправа" павінна была ахапіць 1000-1200 сялянскіх гаспадарак. Прадугледжвалася стварэнне новых рэвалюцыйных судоў, якія павінны былі разглядаць крымінальныя справы аб злачынствах, накіраваных супраць паўстання. Ад-нак новыя органы ўлады - камісіі, управы і суды - не скасоўвалі стары дзяр-жаўны апарат. Кракаўскі акт паўстання не прадугледжваў і ліквідацыі ма-нархіі.

Першая спроба арганізаванага выступлення ў ВКЛ адбылася на тэрыто-рыі Жамойці, у Шаўлях. Там 16 красавіка 1794 г. быў абвешчаны "Ша-вельскі акт" паўстання, падпісаны ў асноўным вайскоўцамі. Заклікаючы да паўстання, яго ўдзельнікі на чале з А.Хлявінскім вызначылі мэтай "вяртан-не свабоды Айчыне", перамогу над тыраніяй і пакаранне здраднікаў. Але лёс паўстання ў ВКЛ у многім залежаў ад таго, у чыіх руках застанецца ВКЛ.

Ужо з другой паловы 1793 г. Вільня стала адным з цэнтраў падрыхтоўкі паўстання ў Рэчы Паспалітай. Рэвалюцыйная ідэалогія будучага выступ-лення засноўвалася на бачанні яго, па прыкладу Т.Касцюшкі, не толькі вай-сковым, але і ўсесаслоўным рухам з выразным антыманархічным і антыфеа-дальным адценнем. Засваенне французскага вопыту "віленскімі якабінцамі" на чале з Я.Ясінскім непасрэдным чынам адбілася на іх дзей-насці як на арганізацыі паўстання, так і на вызначэнні ў ім ролі ВКЛ на пра-вах самастойнай арганізацыйна-дзяржаўнай часткі. Менавіта французская рэвалюцыя заклікала не толькі да сацыяльнага, але і нацыянальнага вызва-лення, абяцала ўсім паднявольным народам падтрымку ў іх змаганні.

Вільня паўстала ўначы з 22 на 23 красавіка 1794 г. Каля 700 чалавек рэгу-лярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькі со-цень мясцовых жыхароў у выніку нечаканага нападу і двухгадзіннага бою захапілі ў палон больш за 1000 чалавек з расійскага акупацыйнага гарнізона разам з генералам Арсеньевым.

24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты і абвешчаны " Акт паўстання народа Вялікага княства Літоўскага". Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган па кіраўніцтву паўстаннем - Найвышэйшая Рада ВКЛ. Менавіта ёй ад-давалася ўся паўната ўлады ў Княстве. У гэты ж дзень 2328 чалавек падпісалі віленскі акт аб пачатку паўстання і далі прысягу на вернасць яму.

Справе болыл канкрэтнай арганізацыі паўстанцкага руху прысвячаўся "У ніверсал да ваяводстваў і паветаў правінцый Вялікага княства Л ітоўскага і гарадоў вольных". Ён быў абвешчаны ўжо ад імя Найвышэйшай Рады 24 і 25 (паўторна) красавіка 1794 г. Пачынаўся "Універсал..." словамі: "... Слухай, Народзе Літоўскі, што табе гаворыць не кароль слабы са слабейшага яшчэ трона, не свавол ьны збор людзей, што нічога акрамя марнага тытулу не маюць, але спакойнае згуртаванне спагадлівых тваіх сыноў, якія доўга для вызвалення твайго працавалі тады, калі ты ўжо ў ім зняверыўся". Ва "Універсале..." былі акрэслены галоўныя прыярытэты паўстання - "зда-быццё свабоды і роўнасці грамадзянскай", выгнанне расійскіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексіраваных зямель Вялікага княства Літоўскага.

Для абароны паўстання ад ворагаў і пакарання здраднікаў быў утвораны найвышэйшы Крымінальны суд. 3 сяброў Найвышэйшай Рады ўтварыліся

______________

 

1 Ніstoria Polsci 1764-1795 / Wybor tekstow. Warszawa, 1954. S. 170, 173.

 

 

яе "дэпутацыі" - забеспячэння, публічнай бяспекі, скарбу і таемная (для кіраўніцтва ваеннымі аперацыямі). Старшыня Рады павінен быў мяняцца кожны дзень паводле алфавіта. Прадугледжвалася дапаўненне першапачат-ковага (з 29 асоб) складу Рады дэлегатамі ад ваяводстваў і паветаў. У такім разе яна мел а ўсе падставы ператварыцца ў самастойны паўстанцкі ўрад. Ся-род першагаскладу Рады былі Антоній Тызенгаўз, прэзідэнт г.Вільні, Юзаф Несялоўскі, ваявода наваградскі, Самуэль Корсак, удзельнік слыннага пра-тэсту на чале з Т.Рэйтанам супраць першага падзелу Рэчы Паспалітай на сейме 1773 г., Марцін Пачобут-Адляніцкі, рэктар Віленскай акадэміі, Якуб Ясінскі, палкоўнік і камендант сталічнага гарнізона. 3 мая Найвышэйшая Рада ВКЛ прызначыла Я.Ясінскага галоўнакамандуючым над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі.

25 красавіка пасля першага свайго пасяджэння найвышэйшы Крыміналь-ны суд вынес смяротны прыгавор аіюшняму гетману Княства Шыману Ка-сакоўскаму як здрадніку і галоўнаму памагатаму расійскіх акупацыйных войскаў. Гетмана павесілі прылюдна на "французскі манер", на вулічным ліхтары, на пляцы перад віленскай ратушай. 14 мая тут жа быў павешаны экс-маршалак Таргавіцкай віленскай канфедэрацыі І.Швыкоўскі. Праявы "якабінскага тэрору" ў Вільні знайшлі свой працяг у Варшаве 9 мая і 28 чэр-веня, дзе былі праведзены аналагічныя акцыі. Так, сярод павешаных апы-нуліся нават два каталіцкія біскупы, віленскі - І.Масальскі і інфлянцкі -Ю.Касакоўскі1.

Асаблівасці паўстання ў Беларусі і Літве. 3 самага пачатку паўстанне ў Беларусі і Літве набыло свае адметныя рысы, якія не прадугледжваліся ва ўзорным Кракаўскім акце. На першым этапе разгортвання паўстання ў ВКЛ можна казаць аб яго болыным радыкалізме. Так, ва "Універсале да ваяводст-ваў і паветаў ВКЛ і гарадоў вольных" Найвышэйшая Рада хаця і ў досыць лагоднай форме, але крытыкавала манархію. У гэтым дакуменце літвінскія паўстанцы выразна засведчылі і свае адносіны да рэвалюцыйнай Францыі: "... мужны народ французскі, разам з іншымі, падае нам сяброўскую руку, патрабуе паўстання нашага, дае нам для таго дапамогу ў розным выглядзе..." Заява гэта была дэкларатыўнай, але знамянальнай у тагачасных міжнарод-ных абставінах.

Характэрна, што тэкст віленскага "Універсала..." ад 24 красавіка вар-шаўскія газеты публікавалі са скарачэннямі. Былі прамінуты словы пра "слабога караля" і аб чакаемай дапамозе з боку Францыі. У сувязі з гэтым аўстрыйскі дыпламат у Варшаве Бенядзікт дэ Кагаэ паведамляў у Вену: "Віленская рэвалюцыя не ўзяла за ўзор кракаўскі ці варшаўскі паўстанцкі маніфест, замест гэтага абвясціла свой уласны акт... якога галоўнай мэтай мае быць ліквідацыя трона і апора на французскія ўзоры пры дапушчэнні, што французскі народ не пакіне паўстанцаў без падтрымкі". У такім жа на-прамку інфармаваў свой урад і шведскі пасол у Рэчы Паспалітай Ёган Хрыстофер Таль.

Я.Ясінскі і яго паплечнікі ў ВКЛ больш выразна змаглі засведчыць і са-цыяльны імператыў у паўстанні. Лозунгам паўстання ў Княстве сталі словы "свабода, роўнасць, незалежнасць". У Польскім каралеўстве замест слова "роўнасць" прысутнічала "цэласць". Пры гэтым можна дапусціць, што ў тэрміне "роўнасць" акрамя выразнага сацыяльнага акцэнту літвінам бачы-

_______________

 

1 Кіепіеwicz S., Zahorski A., Zajewski W. Trzy powstania narodowe. Warszawa, 1997. S. 87, 90.

2 Там жа. S. 76.

 

 

лася патрэба засведчыць і правы ВКЛ на самастойны ўдзел у паўстанні. У гэтым сэнсе істотным быў факт утварэння самастойнага ў асноўных пытаннях (арганізацыя войска, скарбу і нават вядзенне маг- чымых міжнародных сувязей) органа -Найвышэйшай Рады ВКЛ, што кракаўскім актам не прадугледжвалася. Найвышэйшая Рада Вялікага Княства праіснавала толькі да 10 чэрвеня 1794 г. Потым ёй на змену прыйшла Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ, ужо поўнасцю падпарадкаваная Т. Касцюшку і Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе ў Варшаве.

Першыя дакументы, абвешчаныя ў Вільні, былі з насцярожаннасцю ўспрыняты ў Польшчы. Аднавіліся спрадвечныя абвінавачванні літвінаў ў сепаратызме. Тым не менш Віленскім актам ад 24 красавіка фактычна было адноўлена ранейшае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай "двух народаў", значна абмежаванае Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. Аднак неабходнасць змагання з агульным ворагам, наяўнасць супольных мэт у паўстанні - здабыццё свабоды, роўнасці і незалежнасці - больш аб'ядноўвала, чым раз'ядноўвала дзве часткі дзяржавы.

Аб агульнасці падыходаў да арганізацыі паўстання ў ваяводствах і паветах сведчыла арганізацыя "парадкавых камісій" згодна з Кракаўскім актам. "Парадкавыя камісіі" павінны былі стаць арганізацыйнымі цэнтрамі паўстання на месцах. Як форма мясцовай адміністрацыі яны ўзніклі яшчэ падчас працы Чатырохгадовага сейма. Аднак у перыяд паўстання 1794 г. іх прэрагатывы былі пашыраны і прыстасаваны амаль выключна для яго патрэб. Толькі 30 мая Найвышэйшая Нацыянальная Рада ў Варшаве прыняла палажэнне аб умовах стварэння і парадку працы "парадкавых камісій". Згодна з ім у склад "камісій" павінен быў увайсці 21 "камісар", якіх "самі выберуць абывацелі з найбольш дастойных"1. Пры іх фарміраванні захоўваўся саслоўны прынцып: 8 чалавек ад землеўладальнікаў (шляхты), 8 - ад мяшчанства і 5 чалавек - ад святарства. Сяляне былі пазбаўлены прадстаўніцтва ў "парадкавых камісіях". У склад "камісій" уваходзілі сем аддзелаў: парадку, бяспекі, справядлівасці, скарбу, харчавання, войска і інструкцый. Ваяводскія і павятовыя "парадкавыя камісіі" адначасова выконвалі функцыі органаў мясцовага самакіравання і з'яўляліся прадстаўнікамі цэнтральнай улады. У Беларусі і Літве яны, як правіла, падпарадкоўваліся Цэнтральнай Дэпутацыі. У палажэнні аб "парадкавых камісіях" асаблівая ўвага была звернута на тое, каб у тых месцах, дзе меліся жыхары уніяцкага ці праваслаўнага веравызнанняў, у склад "камісій" абавязкова ўводзіліся іх прадстаўнікі.

_______________

 

1 Akty powstania Kosciuszki. Krakow, 1918. T. 1. S. 216.

 

 

У перыяд паўстання ў ВКЛ функцыяніравала да 23 "парадкавых камісій": дзве ваяводскія - берасцейская і віленская і 21 павятовая1. Боль-шая частка з іх цалкам ці часткова дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, ахоп-ленай паўстаннем. Але колькасць камісій не была пастаяннай. Яна змяняла-ся ў зал ежнасці ад ходу ваенных дзеянняў. Паколькі ваенныя дзеянні ішл і не на карысць паўстанцаў і тэрыторыя паўстання паступова звужалася, скара-чалася і колькасць "парадкавых камісій". 3-за кароткага тэрміну паўстання многія з іх у Беларусі не змаглі адпаведным чынам разгарнуць сваю работу. У кожным павеце акрамя "парадкавых камісій" абіраўся і дзейнічаў так зва-ны "генерал зямянскі" ці "генерал міліцыі". Ён дапамагаў "парадкавым камісіям" у арганізацыі паспалітага рушання і ўзначальваў добраахвотныя паўстанцкія фарміраванні. На сваёй пасадзе "генерал зямянскі" пасля адпа-веднага прадстаўлення Цэнтральнай Дэпутацыі ВКЛ ці ваяводскай "парад-кавай камісіі" зацвярджаўся Т.Касцюшкам, які падпісваў адпаведны "па-тэнт". У Беларусі найбольш вядомымі "зямянскімі генераламі " падчас паўстання былі ў Віленскім ваяводстве Т.Корсак і Ю.Стакоўскі, у Берас-цейскім - М.Пашкоўскі; у паветах: Браслаўскім - К.Беліковіч, Ашмянскім -ККоцел, Лідскім - К.(Юзаф) Нарбут, Ваўкавыскім - Сегень, Гародзенскім -К.Ельскі, Кобрынскім - К.Рушчыц2.

Адным з галоўных пытанняў, ад вырашэння якога залежаў поспех паўстання, было стаўленне да яго сялянства. Ужо 30 красавіка Найвышэй-шая Рада Народа Літоўскага абвясціла зварот пад назвай "Да земляробаў і люду вясковага". У ім ад імя шляхецтва і святарства выразна, у выглядзе закліку, прагучала прызнанне неабходнасці ўстанаўлення сацыяльнай роўнасці: "пакінем жа адрозніваць рознасць нашых станаў, усе мы людзі і грамадзяне адной Айчыны". Гэты "зварот" не толькі абвяшчаў пра аднаўлен-не Канстытуцыі 3 мая, якая "шчаслівы пачатак вызвалення сялянства па-клала". У ім гаварылася таксама, што "воля перад законам і свабода для вас ад народа ўжо прыгатаваная"3. Можна толькі здагадвацца, што канкрэтна стаяла за гэтым абяцаннем Рады аб "прыгатаванай свабодзе". Да выдання Т.Касцюшкам "Паланецкагауніверсала" (7 мая 1794 г.) заставаўся тыдзень і наўрад ці Найвышэйшай Радзе ў Вільні было нешта пра гэта вядома. Магчы-ма, новы дакумент, які рыхтаваўся, перастаў быць актуальным у сувязі з тым жа "Паланецкім універсалам", згодна з якім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, але без зямлі, а тыя, што далучаліся да паўстання, вызваляліся ад прыгону. "Зварот" тым не менш рассылаўся з Вільні па паветах. Напрыклад, у Лідскім павеце ён быў занесены ў кнігу земскага суда ўжо 3 мая 1794 г.4

Спроба вырашыць "сялянскае пытанне", звароты да сялянства не прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Падчас паўстання наяўнасць сялян у паўстанцкіх аддзелах дасягала часам трэцяй іх часткі. Агульная ж колькасць удзельнікаў паўстання на ўсім яго працягу складала да 30 тыс. чалавек. Ад-сюль і пільная ўвага расійскага вайсковага камандавання да гэтага пытання. Галоўнакамандуючы расійскімі войскамі ў Рэчы Паспалітай падчас паўстання М.Рэпнін загадваў сваім афіцэрам, каб перш заўсё стараліся абе-рагаць сялян і "прывабліваць" іх да сябе. Рэквізіцыі харчавання і фуражу па

______________

 

1 Akty powstania Kosciuszki. Krakow, 1918. T. 1. Wstep. S. LXX.

2 Bartoszewicz K. Dzieje insurgencji kosciuszkowskiej. Wieden, 1906. S. 222; НАРБ, ф. 1767, в. 1, с. 101, а. 5а.

3 Энгель А. Архив Виленского генерал-губернатора. Вильно, 1870. Т. 2. Ч. 1. С. 120,121, 127.

4 НАРБ,ф. 1767, в. 1,с. 101, а. 5.

 

 

меры магчымасці трэба было рабіць у шляхты. Сялян, якія добраахвотна пакінулі б паўстанцкія атрады, ён абавяз-ваў узнагароджваць грашыма і адпускаць "на волю", г. зн. да "свайго" старого ці новага расійскага пана. Услед за М.Рэпніным у "прывабліванні" сялянства вызначыўся адзін з камандзіраў буйнога расійска-га атрада ў Беларусі Л.Бенігсен. У в. Беніца пад Смаргонню ён спрабаваў схіліць сялян да не-паслушэнства сваім ула-дальнікам, пры гэтым абна-дзейваў іх нібыта магчымасцю атрымання волі.

Т.Касцюшка неаднаразова засцерагаў ад падвойнай небяс-пекі, якая зыходзіла ад ворага -сілы зброі і "інтрыгі хітрасці". Ён пісаў: "Маскалі шукаюць спосабу падбухторвання вяско-вагалюду супраць нас... заахвоч-

ваюць да лепшай будучыні з дапамогай маскоўскай.., да рабунку двароў, сілай апранаюць у свае мундзіры".

"Літоўская Рада" таксама не пакінула без увагі ў сваіх адозвах і пракла-мацыях расійскіх салдат, людзей "у мундзірах". 8 мая ёю быў абвешчаны епецыяльны зварот да іх. "Салдаты-расіяне, - заклікала Рада, - вы з аблічча чалавечага за людзей ад нас знаныя, строгай уладзе камандзіраў падлеглыя, мы вас лічым за братоў бліжніх і спачуваем вашай долі, бо вы, жадаючы волі, мець і карыстацца ёю не можаце пад тыранскім кіраваннем". Праклама-цыя-зварот, выдадзеная па-польску і па-руску, заклікала простых расійскіх салдат павярнуць зброю супраць "уласных тыранаў"1. 27 мая "Літоўская Рада" звярнулася да жыхароў ВКЛ з напамінаннем аб неабходнасці гуман-нага стаўлення да расійскіх дэзерціраў, якія будуць прасіць прытулку.

Нельга не адзначыць яшчэ адну істотную асаблівасць хода паўстання 1794 г. у Беларусі, звязаную з шматканфесійнасцю рэлігійнагажыцця ў краі. Заява Т. Касцюшкі - "за адну шляхту біцца не буду" - была арганічна спалу-чана з яго дэмакратычным стаўленнем да рэлігійнага пытання на сваёй радзіме. Не выпадкова ён вельмі прыхільна сустрэў абранне сваімі суай-чыннікамі ў склад берасцейска-кобрынскай парадкавай камісіі васьмі прад-стаўнікоў праваслаўнага насельніцтва. Ён рэкамендаваў рабіць такім жа чы-нам паўсюдна, дзе маюцца праваслаўныя вернікі. У сваім звароце да правас-лаўных святароў 7 мая 1794 г. Т.Касцюшка выказаў упэўненасць у аднаўленні незалежнага ад пецярбургскага сінода самастойнага кіраўніцтва праваслаўнай царквой у Беларусі і Польшчы паводле рашэнняў Чатырохга-довага сейма ў маі 1792 г.

______________

 

1 Мoscicki H. Jeneral Jasinski I powstanie kosciuszkowskie. Warszawa, 1917. S. 152.

 

 

Гэту асабл івасць рэлігійнага жыцця ў В КЛ не магла не ўлічваць і Найвы-шэйшая Літоўская Рада. У пачатку паўстання яна звярнулася да святарства і жыхароў краю уніяцкага і праваслаўнага абрадаў з заклікам да падтрымкі паўстання на падставе ўсталявання поўнай роўнасці і справядлівасці ў рэлігійным жыцці, што звязвалася з яго перамогай. Кароткі тэрмін паўстан-ня, яго паражэнне не далі магчымасці здзейсніць сапраўды "палітычна муд-рыя", паводле выразу Т.Касцюшкі, намеры.

Нягледзячы на ўсю важнасць прапагандысцкіх акцый, кіраўніцтву паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім было зразумела, што яго лёс будзе вырашацца на полі бітвы. Адна з першых буйнейшых сутычак адбылася 7 мая 1794 г. каляв.ПаляныўАшмянскімпавеце.Я.Ясінскімеўнамервыка-рыстаць ініцыятыву, якая на той час амаль поўнасцю была ў руках паўстан-цаў, і разбіць трохтысячны аддзел палкоўніка М.Дзеева, які пагражаў Вільні. У паўстанцаў налічвалася каля дзвюх тысяч рэгулярнага войска. Ак-рамя таго, іх сілы папоўніла амаль тысяча мясцовых сялян-касінераў. Заця-тая бітва з удзелам артылерыі пачалася раніцай і працягвалася да самага ве-чера. Расійскі бок не чакаў такога моцнага адпору і пасля шасцігадзіннага бою вымушаны быў адступіць да Смаргоні, пры гэтым страціў 17 чалавек забітымі і 327 параненымі. Паўстанцы страцілі некалькі дзесяткаў забітымі, а 34 чалавекі трапілі ў палон разам з трыма гарматамі, астатнія сілы паўстан-цаў адышлі пад Вільню1.

У рапарце пра бой пад Палянамі палкоўнік М.Дзееў напісаў, што "воины (расійскія. - У.Е.) былн так раздражены, что не давалн пардону (г. зн. дабівалі параненых), но онн (паўстанцы) так былп отчаянны, что н ра-неные оборонялпсь". Акрамя таго, каб апраўдаць свой "канфуз" пад Паля-намі, Дзееў вымушаны быў павялічыць сілы Ясінскага ажно да 11 тыс. чала-век. Сярод іх вылучылася ўпартасцю ў змаганні асобная група "канфедэра-таў-шляхціцаў, віленскіх стральцоў і мужыкоў, узброеных стрэльбамі, сяке-

рамі, пікамі і косамі". Поспех Я.Ясінскага пад Палянамі прымусіў ге-нерала П.Цыцыянава паспешліва ад-весці з-пад Гародні на прыкрыццё Нясвіжа і трохтысячны корпус, якім ён камандаваў.

Другая буйная бітва беларускіх паўстанцаў пад камандаваннем Я.Ясінскага з расійскім войскам адбы-лася 25 чэрвеня пад в.Солы, каля Смар-гоні. Але гэта быў ужо іншы час, менш спрыяльны для паўстанцаў. Ініцыяты-ва па розных прычынах пачала пера-ходзіць да праціўніка. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла і адстаўка Я.Ясінскага з пасады галоўнакаманду-ючага паўстанцкага войска ВКЛ. 3 ся-рэдзіны мая 1794 г. Т.Касцюшка па-дзяліў паўстанцкае войска на тры кор-пусы на чале з Я.Ясінскім, Я.Хлявінскім і П.Грабоўскім. 4 чэрвеня зноў адзіным

_______________

 

1 Расійскі цэнтральны ваенна-гістарычны архіў (далей - РЦВГА), ф. ВИА, воп. 1, спр. 282, арк. 362; Powstanie kosciuszkowskie 1794. Dzieije militarne. Warszawa, 1994. T. 1. S. 372.

 

 

камандуючым паўстанцкімі сіламі ў ВКЛ быў прызначаны генерал-лейтэ-нант М.Вяльгорскі, які сваёй бяздзейнасцю пацвердзіў поўную няздатнасць да гэтай пасады.

Пад Соламі сышліся буйны пяцітысячны расійскі корпус Зубава з 16 гарматамі і аддзелы Ясінскага, якія ўключалі да 4 тыс. чалавек. Як і пад Палянамі, у Ясінскага налічвалася каля адной тысячы сялян-касінераў. Бітва пачалася зранку і цягнулася больш за пяць гадзін. Усё вырашыла пе-равага расійцаў у артылерыі. Паўстанцы, якія мужна стрымлівалі атакі не-прыяцеля, пад канец бою трапілі пад шчыльны гарматны агонь і пачалі ад-ступаць. У гэтай бітве загінула каля 300 паўстанцаў, большасць з іх - не-спрактыкаваныя сяляне-касінеры1.

Выкарыстанне партызанскай тактыкі. Адметнай рысай паўстанцкіх дзеянняў у Беларусі было выкарыстанне партызанскіх, дыверсійных мета-даў змагання. Да таго ж паўстанцы імкнуліся перанесці барацьбу ў так званы "расійскі кардон", на анексіраваную раней тэрыторыю ВКЛ. 1 чэрвеня 1794 г. Я.Ясінскі выдаў універсал да павятовых конных дыверсійных 300-асабовых аддзелаў. Яны павінны былі ўвайсці ў "расійскі кардон", ад-цягнуць на сябе сілы акупантаў і, сеючы паніку ў тыле непрыяцеля, аднача-сова ўздымаць на паўстанне мясцовую шляхту, мяшчанства і сялян. Гэту ініцыятыву ўхваліў Т.Касцюшка. Ён адзначыў, што "ў Літве генерал Ясінскі (загадам Касцюшкі ад 11 мая Ясінскаму было прысвоена званне гене-рал-лейтэнанта) апярэдзіў маю думку, калі выдаў да сваіх суайчыннікаў праўдзівыя звароты... якія на ўвесь край павінны быць распаўсюджаны"2. Акрамя гэтага універсала Ясінскім была складзена асобная" Інструкцыя для тых, хто ўваходзіў у расійскі кардон". Яна рэгламентавала жорсткі парадак дзеянняў і паводзін паўстанцаў на акупаванай тэрыторыі. Паводле яе ды-версійныя акцыі павінны былі прывесці да аслаблення сіл праціўніка, што дазволіла б больш упэўнена дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.

Адным з першых здолеў ажыццявіць такі намер сябар Найвышэйшай Рады Вялікага княства Літоўскага Міхал Клеафас Агінскі. Ён атрымаў даз-вол ад Я.Ясінскага на правядзенне разведвальна-дыверсійнага рэйду ў на-прамку Менска. 12 чэрвеня ён выйшаў з-пад Вільні начале асабовага аддзе-ла колькасцю 500 чалавек (200 чалавек кавалерыі пад камандаваннем маёра Т.Корсака і 300 стральцоў, узброеных і забяспечаных уласным коштам са-мога Агінскага) і накіраваўся пад Валожын. Там Агінскі разбіў невялікі расійскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі, харчавання, і рушыў на Івянец. У Івянцы быў абвешчаны зварот да жыхароў Менскага ваяводства. У ім са спасылкай на тое, што ён пасланы ад "мужнага генерал-лейтэнанта Ясінскага", Агінскі заклікаў далучацца да паўстання, каб "вярнуць Айчыне волю".

3 Менска насустрач Агінскаму па загаду губернатара Няплюева былі высланы значныя сілы. 16 чэрвеня пад Вішневам паўстанцаў сустрэлі і разбілі расійскія войскі. Толькі рэшткі аддзела (150 чалавек кавалерыі і ча-стка стральцоў) змаглі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Ясінскага. Т.Касцюшка, якому М.Агінскі прадставіў рапарт аб сваёй выправе пад Менск, нягледзячы на няўдачу, адзначыў яе вартасць і карысць: вораг зане-пакоены, трэба імкнуцца, каб і надалей ён адцягваў значныя сілы для пры-крыцця сваіх тылоў.

_______________

 

1 РЦВГА, ф. 43, воп. 1, спр. 95, арк. 179-180; Powstanie kosciuszkowskie 1794. Dzieije militarne. Warszawa, 1994. T. 1. S. 414.

2 Akty powstania Kosciuszki. Warszawa, 1995. T. 3. S. 31-32.

 

 

Прыкладна ў той жа час з падобнай місіяй у Паставы быў накіраваны з Вільні на чале асабовага коннага аддзела (60 чалавек) падпалкоўнік Т.Га-радзенскі. Там ён згодна з "Інструкцыяй" Ясінскага абвясціў Віленскі акт паўстання, рэквізаваў мясцовую канцылярыю і канфіскаваў грашовую касу. У адпаведнасці з радыкальнымі патрабаваннямі Ясінскага сурова рас-праўляцца не толькі са здраднікамі, але і з тымі, хто спрабаваў ухіляцца ад барацьбы з непрыяцелем, Т.Гарадзенскі загадаў паставіць на пастаўскім рынку дзве шыбеніцы для здраднікаў. Ніхто павешаны не быў, але з Паста-ваў аддзел Гарадзенскага выйшаў папоўнены (у яго ўвайшлі 200 чалавек са "шляхты і ўзброеных сялян")1.

3 пачатку ліпеня 1794 г. усё большы непакой Цэнтральнай Дэпутацыі ВКЛ выклікала становішча Вільні. Расійскія войскі ўсялякім чынам імкнуліся захапіць сталіцу Княства. 17-18 ліпеня першая спроба ўзяць яе штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу расійскія войскі далёка ад горада ўжо не адыходзілі. Каб адцягнуць адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы сваім пап-лечнікам у Польшчы, у жніўні былі арганізаваны два найбуйнейшыя ды-версійныя рэйды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілёўшчыну. Іх узначальвалі М.Агінскі і С.Грабоўскі.

1 жніўня спачатку невялікі асабовы конны аддзел (50 чалавек) М.Агінскага пакінуў Вільню і праз Немянчын і Свянцяны выйшаў на Брас-лаўшчыну. Па дарозе ён папоўніўся ўзброенымі фарміраваннямі шляхты і сялян. Колькасць паўстанцаў павялічылася да дзвюх з паловай тысяч чала-век. Сам М.Агінскі называў сваё войска самаахвярным і самаадданым, але кепска дысцыплінаваным і мала спрактыкаваным. На Браслаўшчыне ён пакінуў большую частку паўстанцаў, у тым ліку 1200 касінераў, а сам з тры-ма эскадронамі конніцы рушыў на Д ынабург. Але вызвал іць горад такімі ма-лымі сіламі не ўдалося. Вестка аб захопе расійскім войскам Вільні 12 жніўня прымусіла паўстанцаў павярнуць назад.

Бадай самую маштабную спробу палепшыць справы паўстанцаў у Бела-русі зрабіў у канцы жніўня - пачатку верасня падпалкоўнік Стэфан Гра-боўскі. 17 жніўня яго амаль двухтысячны аддзел з дазволу М.Вяльгорскага каля Івянца ўвайшоў у "закардонную" Меншчыну. Пры гэтым меркаваўся захоп Менска. Але і гэтым разам не пашанцавала паўстанцам, бо непрыя-цельскі гарнізон у Менску атрымаў значнае падмацаванне. Тады аддзел Гра-боўскага, сышоўшы з ракаўскага гасцінца, і ў абыход горада праз Койданава накіраваўся да Пухавічаў. Па дарозе паўстанцы грамілі расійскія каманды, разбуралі масты, рабілі засекі на дарогах. Паводле сведчання самога М.Рэпніна, у паўстанцаў не было праблем з забеспячэннем харчаваннем і фуражом. Кольскасць "грабоўшчыкаў" па дарозе папоўнілася амаль на паўтары тысячы чалавек. 30 жніўня авангард паўстанцаў дайшоў да Бабруй-ска. Начным нападам горад быў заняты, а невялікі мясцовы гарнізон знішча-ны. Ад Бабруйска С.Грабоўскі павярнуў назад, маючы намер захапіць Слуцк. Але пад Любанню шлях яму перагарадзіў генерал П.Цыцыянаў з ча-тырохтысячным войскам. 4 верасня раніцай пачалася бітва, якая цягнулася цэлы дзень. Пры гэтым С.Грабоўскі апынуўся пад Любанню амаль без пяхо-ты і значнай часткі конніцы, якія не паспелі напярэдадні пераправіцца цераз раку Арэсу. Паўстанцы біліся мужна, але сілы былі няроўныя. 3 часткай свайго аддзела колькасцю 250 чалавек С.Грабоўскі вымушаны быў капіту-ляваць. Т.Касцюшка рэйд Грабоўскага на той час не лічыў неабходным. Да-ведаўшыся пра яго, ён запатрабаваў, каб паўстанцы выйшлі з "расійскага

______________

 

1 Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў, ф. 7, вып. 2, ад. зах. 2869, арк. 201а.

 

 

кардона", адцягнулі свае сілы пад Берасце і Гародню. Тым не менш той факт, што на нейкі час аддзелу С.Грабоўскага ўдалося адцягнуць на сябе да 4 тыс. расійскага войска ў Беларусі, ужо сведчыў сам за сябе.

Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання ў Беларусі Т.Касцюшка ўскла-даў на дзеянні корпуса генерала К.Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашова на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. 3 першапа-чатковых паўтары тысячы чалавек корпус К.Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая за кошт добраахвотнікаў з мясцовай шляхты і сялянства. Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. 3 Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек "павятовай міліцыі" і касінераў пад камандаваннем Казіміра Рушчыца. Каля 500 чала-век добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генерал-маёра Мацея Франкоўскага.

2 жніўня пад Слонімам авангард паўстанцаў К.Серакоўскага, якіх на той час было ўжо чатыры з паловай тысячы, сутыкнуўся з перадавой часткай корпуса генерала Дэрфельдэна. Расійскі бок, у адрозненне ад паўстанцаў, панёс даволі значныя страты - параненымі і забітымі да 300 чалавек1. Ня-гледзячы на спрыяльныя ўмовы для далейшага наступлення, К.Серакоўскі вырашыў адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозы. Ён не рызыкнуў пайсці на Вільню, якая тады фактычна знаходзілася ў аблозе, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў-касінераў М.Франкоўскага. Яны ўзялі ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах. Урэшце адыход К.Серакоўскага пад Бярозу, а потым пад Берасце нельга лічыць беспадстаўным. Даходзілі звесткі, штоз Украіны ідзе на Беларусь шматтысячны расійскі корпус пад ка-мандаваннем А.Суворава. Менавіта паўстанцам Серакоўскага наканавана было сустрэцца з яго войскамі.

17 верасня непадалёку ад Кобрына, каля в.Крупчыцы, з раніцы і да трэцяй гадзіны дня працягвалася найбуйнейшая бітва часоў паўстання 1794 г. у Беларусі. 3 абодвух бакоў у ёй узялі ўдзел каля 15 тыс. чалавек. Сярод іх былі і амаль дзве тысячы беларускіх сялян-касінераў, набраных К.Серакоўскім пад Берасцем, Кобрынам, Пружанамі, Слонімам, Бярозай. 3 інфармацыі "шматлікіх шпегаў" Сувораву былі добра вядомыя абходныя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі паўстанцаў перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў. Перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, флангавым манеўрам аддзелы А.Суворава змаглі выйсці амаль у тыл паўстанцам, захапіць узвышша над іх пазіцыяй. Гэта і вызначыла зыход бітвы. Каб не падставіць свае асноўныя

____________

 

1 РВЦГА, ф. 43, воп. 1, спр. 95, а. 15-16; Moscinski H. Jeneral Jasinski. S. 276.

 

 

сілы пад знішчальны агонь расійскай артылерыі, Серакоўскі аддаў загад адысці. Нават Сувораў вымушаны быў адзначыць мужнасць паўстанцаў: "... атакаваны непрыяцель змагаўся моцна больш за пяць гадзін". Параненымі, забітымі, прапаўшымі без звестак паўстанцы страцілі каля 2 тыс. чалавек. Большасць палеглых складалі малапрактыкаваныя ў вайсковых справах касінеры. Частка з іх ужо пасля бітвы была пасечана казакамі ў сценах круп-чыцкага кляштара, дзе яны шукалі сабе паратунку.

Пасля крупчыцкай бітвы Серакоўскі адвёў асноўную частку сваіх сіл пад Берасце, разлічваючы перагрупаваць іх і дачакацца абяцаных падмаца-ванняў з Польшчы, каб потым зноў прыняць бой, перакрыць Сувораву шлях на Варшаву. Ён разлічваў, што пасля цяжкай бітвы пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня, зноў нечака-ным абыходным манеўрам праз Мухавец А.Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях К.Серакоўскага пад Берасцем, каля Тэрэспаля. Гэты нечаканы на-пад прывёў да поўнага разгрому корпуса К.Серакоўскага, ад якога ўцалела толькі 700 чалавек. 2645 паўстанцаў былі забіты і паранены або трапілі ў па-лон. Як адзначаў той жа А.Сувораў, "разбежавшнся прн сраженнн в леса, кон не сдаются н самн не являются, перестрелнвают поныне егеря н нная пе-хота, как то н в болотах, кон в ннх не потонулн"1. Тым не менш Сувораў усё ж амаль на месяц вымушаны быў затрымацца пад Берасцем, перш чым ру-шыць на сталіцу Польшчы.

Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Пасля гэтых падзей у Беларусі пад кантролем паўстанцаў фактычна заставалася толькі Гародня з часткай Гародзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнт-ральная Дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Пад Гародню сцягваліся ўцалелыя паўстанцкія аддзелы Т.Ваўжэцкага з Жамойці, А.Хлявінскага і П.Грабоўскага з-пад Вільні. Тут знаходзіўся і Я.Ясінскі, які так і не паспеў цалкам сфарміраваць па загаду Т.Касцюшкі "надпушчанскую" паўстанцкую

_______________

 

1 Польская война 1794 года в реляциях и рапортах А.В.Суворова. Красный архив. 1940. Т.4. С. 160, 162.

 

 

дывізію. 29 верасня 1794 г. у Гародню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т.Кас-цюшка разам са сваім сакратаром Ю.Нямцэвічам для азнакамлення з сітуа-цыяй. Касцюшка пераканаўся, што горад утрымаць не ўдасца. Ён аддаў загад пакінуць Гародню і ўсе сілы накіраваць на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія аддзелы пакінулі Гародню.

Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстанцаў і ў Польшчы. Яшчэ ў пачатку чэрвеня аб'яднаныя расійска-прускія войскі ў бітве каля мястэчка Шчаканіцы прымусілі армію Касцюшкі адступіць. 15 чэрвеня прускія войскі занялі Кракаў, а Касцюшка вымушаны быў ад-ступіць да Варшавы. Там ён арганізаваў абарону горада і прымусіў ў жніўні-верасні 1794 г. адысці ад яго п







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1754. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия