Адукацыя і навука
Сутнасць эпохі Асветніцтва ў Еўропе. Эпоха Асветніцтва, перыяд росквіту якой прыпадае на другую палову XVIII ст., - вельмі важны і знач-ны этап у гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Гэта быў час сапраўды рэвалю-цыйных змен у жыцці і свядомасці еўрапейцаў. Пераасэнсоўваліся погляды на рэлігію, прыроду, грамадства, мастацтва. Назіраўся своеасаблівы "пера-варот у розумах", які суправаджаўся рашучым разрывам з тым, што здавала-ся застарэлым і аджылым як у жыцці, так і ў стэрэатыпах мыслення. Старое асацыіравалася з неабмежаванаю ўладай рэлігіі і царквы над грамадскім і духоўным жыццём чалавека, з засіллем тэалогіі і метафізікі, стрымлівала развіццё навуковай і філасофскай думкі, як ганебны перажытак ўсё больш відавочна ўспрымалася феадальная іерархія грамадства, дзе вартасць асобы вызначалася прыналежнасцю да пэўнага саслоўя, а не яе магчымасцямі і здольнасцямі. Галоўным напрамкам культурнага развіцця краін Еўропы ў той час ста-ла імклівая секулярызацыя (набыццё свецкіх рыс) усіх сфер духоўнага жыцця. Гэта спрыяла развіццю навук, мастацтва, грамадскай і філасофскай думкі. Ідэалогія Асветніцтва ўсталёўвала культ розуму і здаровага сэнсу ў адносінах чалавека да Бога і рэчаіснасці. Узніклі і пачалі пранікаць у свядо-масць еўрапейцаў ідэі і ідэалы натуральнага права, натуральнай рэлігіі, пра-воў чалавека і грамадзяніна. У цэнтр увагі грамадства былі пастаўлены праблемы асветы, а народная адукацыя набыла выразныя тэндэнцыі да па-шырэння і дэмакратызацыі. Асветніцкі дух, што зарадзіўся ў Заходняй Еўропе - Англіі і Францыі, якая была на той час цэнтрам выпрацоўкі асветніцкай ідэалогіі, ахапіў літа-ральна ўсю еўрапейскую культурную прастору. Не былі выключэннем і культурныя абшары Рэчы Паспалітай, якая натой час стаяла на краю гібелі і шукала выратавання ў правядзенні кардынальных рэформаў, у тым ліку ў галіне асветы. Школьная рэформа 1740-1760 гг. У сярэдзіне XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі працавала каля 25 сярэдніх навучальных устаноў, дзе шляхецкая моладзь набывала веды пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў каталіцкіх (езуіты, піяры, дамініканцы, францысканцы, канонікі-латэране) і уніяцкага ба-зыльянскага ордэнаў1. Вядучая роля ў галіне шляхецкай адукацыі да 1773 г. належала езуітам, якія здаўна мелі рэпутацыю вопытных настаўнікаў і вы- ______________
1 Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 1, Poznan, 1849. S. 249; Т. 4.1852, S. 49, 55, 68, 79, 88, 98,112,116,121,119,127,133,151,194,197,204, 206, 217, 222, 238, 241, 260; Сборник материалов для истории просвешения в России, извлеченных из архива Министерства народного просвешения. Спб., 1893. Т. 1. С. 63,70,71,74,87; Спб., 1897. Т. 2. С. 169; Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569-1795). Мн., 1971. С. 103; Raporty jeneralnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1974. S. 11-29; Pidlubczak-Majerowich M. Bazyliane w Koronie I na Litwie. Szkoly I ksiazki w dzialnosci zakonu. Warszawa; Wroclaw, 1986. S. 28-49; Kosman M. Orzel I Pogon: Z dziejow polsko-litewskich XVI-XX w. W-wa, 1990. S. 214; Блинова Т. Б. Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990; Krahel T. Szkolnictwa kosciola rzymsko-katolickiego w Wielkiem ksiestwie Litewskim // Наш радавод. Кн. 4. Гродно, 1992. С. 462-469; Рукапісны аддзел Вільнюскага універсітэта (РА ВУ), Р.-2, Кс 554.
хавацеляў. У той час на беларускіх землях езуіты ўтрымлівалі 17 ка-легіумаў: у Бабруйску, Берасці, Віцебску, Гародні, Драгічыне, Дынабургу, Жодзішках, Магілёве, Менску, Мсціслаўі, Наваградку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Полацку, Слоніму і Слуцку. Сюды імкнулася за ведамі моладзь, тут меліся бібліятэкі, працавалі школьныя тэатры. Дзякуючы існаванню езуіцкіх калегіумаў гэтыя населеныя пункты з'яўляліся важнымі асярод-камі культурнага жыцця Беларускага краю. Езуіцкія калегіумы былі на той час узорнымі навучальнымі ўстановамі, на якія арыентаваліся школы іншых ордэнаў, у тым ліку і базыльянскія. Праграмы іх навучання ўключалі вывучэнне лацінскай мовы, схаластыкі, рыторыкі, метафізікі. У калегіумах Берасця, Полацка, Пінска, Наваградка, Драгічына, Нясвіжа, Менска, Віцебска, Слоніма меліся курсы філасофіі і тэ-алогіі1. Езуіцкія калегіумы давалі беларускім шляхціцам адукацыю заход-нееўрапейскага тыпу. Аднак строгае прытрымліванне канонаў традыцый-най адукацыі, характэрнае для езуітаў, кансервавала тое, што да сярэдзіны XVIII ст. уяўлялася застарэлым, - схаластычную вучонасць, адарваную ад патрэб рэальнага жыцця2. Больш гібкую сістэму школьнай шляхецкай адукацыі прапаноўвалі піяры - ордэн, галоўнай мэтай якога было менавіта выхаванне моладзі. Ула-ды Рэчы Паспалітай зрабілі стаўку ў справах асветы на гэты ордэн. Рэформу піярскіх школ у "дзяржаве двух народаў" узначаліў правінцыял ордэна піяраў у краіне Станіслаў Канарскі (1700-1773). Пад яго кіраўніцтвам вы-працоўваліся школьныя праграмы, ствараліся падручнікі, уводзіліся ў практыку новыя метады навучання, для засваення якіх маладыя піярскія святары пасылаліся ў краіны Заходняй Еўропы. У выніку ў курсы навучан-ня піярскіх школ было ўведзена вывучэнне дзяржаўнай (польскай) мовы, прыродазнаўчых і гуманітарных навук: гісторыі, геаграфіі, замежных моў, а таксама фізічнае выхаванне. Выключна каталіцкаму напрамку выхавання шляхецкай моладзі ў езуіцкіх калегіумах піяры супрацьпаставілі адносна свецкае і грамадзянскае выхаванне. Акрамя таго, піярскія школы давалі бяс-платную адукацыю і адкрывалі школы для самых бедных. У ВКЛ піяры з'явіліся ў пачатку 1720-х гг. і заснаваліся найперш у Вільні, дзе сустрэлі моцную апазіцыю з боку мясцовых езуітаў, якія літа-ральна праследавалі іх на працягу амаль 30 гадоў3. У Беларусі піяры адкрылі школы ў Лідзе, Шчучыне, пазней - у Віцебску, Лужках. У 1750-1760-я гг. яны актыўна ўдзельнічалі ў працэсе рэфармавання школьнай адукацыі. Рэформа выклікала вельмі моцнае супрацьдзеянне езуітаў. Аднак з ця-гам часу яны вымушаны былі скарыцца і перагледзець свае праграмы наву-чання, увесці ў іх выкладанне польскай мовы, грамадскіх і прыродазнаўчых навук, замежных моў. У Вільні езуіты, каб не саступаць піярам, заснавалі прэстыжную сярэднюю навучальную ўстанову для дзяцей заможнай шлях-ты – Collegium Nobilium, дзе агульнаадукацыйныя прадметы выкладаліся ўпашыраным аб'ёме, практыкавалася навучанне танцам і фехтаванню4. Па прыкладу езуітаў адпаведныя карэктывы ўнеслі ў свае школьныя праграмы _______________ 1 Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 1, Poznan, 1849. S. 249. 2 Митрошенко И.Л. Иезуиты в восточной части Белоруссии // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2. Витебск, 1912. С. 63. 3 Balinski M. Dawna Akademia Wilenska: Proba jej historyi od zalizenia w roku 1579 do ostatecznego jej przeksztalczenia w roku 1803. Petersburg, 1862. S. 185-196; Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 1, Poznan, 1849. S. 185-192. 4 Balinski M. Dawna Akademia Wilenska… Petersburg, 1862. S. 200-202.
прадстаўнікі іншых каталіцкіх ордэнаў і базыльяне. Адно з красамоўных сведчанняў тагачасных змен у галіне адукацыі ў Беларусі - змяненне рэпер-туару школьных тэатраў: лацінскія драмы выцясняліся польскамоўнымі трагедыямі і камедыямі, у якіх пачалі прапагандавацца новыя, асветніцкія ідэі1. У пачатку 1770-х гг. ужо было відавочна, што ў выніку барацьбы прыхільнікаў і праціўнікаў школьнай рэформы С.Канарскага перамаглі першыя. Іх падтрымала дзяржава, да патрэб якой была набліжана адукацыя. На той час Рэч Паспалітая, дзякуючы новаўвядзенням у галіне асветы, мела ўжо пакаленне грамадзян, падрыхтаваных да ўспрымання радыкальных ідэй Асветніцтва і ўвасаблення іх у жыцці. Грамадства стаяла на парозе пры-няцця будучых сапраўды рэвалюцыйных змен у сферы народнай адукацыі. Стварэнне і дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Школьная рэформа Ка-нарскага палепшыла і ўдасканаліла звыклую сістэму шляхецкай адукацыі, аднак не пахіснула манаполію манаства ў справах асветы. Між тым з прыхо-дам да ўлады ў 1764 г. караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і блізкага да яго кола рэфарматараў, якія ўсведамлялі неабходнасць правядзення карэн-най рэарганізацыі ўсіх бакоў жыцця краіны, менавіта гэта манаполія ўсё болын успрымалася як фактар, які стрымлівае рэформы. Дзяржава імкнула-ся стаць моцнай і унітарнай, і ёй патрабаваліся па-новаму адукаваныя і вы-хаваныя грамадзяне. Першая ў Рэчы Паспалітай свецкая навучальная ўстанова з'явілася ў Варшаве, дзе, дзякуючы намаганням караля, з 1766 г. пачала працаваць Ры-царская школа, якая рыхтавала кадры для нацыянальнай арміі. У 1773 г., калі, паводле распараджэння папы рымскага, быў скасаваны ордэн езуітаў, найбольш уплывовых у "дзяржаве двух народаў" выхавальнікаў не аднаго пакалення шляхты, краіна атрымала шанс распачаць кардынальнае рэфар-маванне сістэмы народнай адукацыі. У тым жа 1773 г. было створана першае ў Еўропе дзяржаўнае міністэрства народнай асветы - Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай, якой перадаваліся ўсе школы і багатая маёмасць скасава-нага ордэна. Галоўнай мэтай дзейнасці Адукацыйнай камісіі, якую вызначыў ёй сейм 1773-1775 гг., з'яўлялася не проста рэфармаванне традыцыйнай шляхецкай адукацыі, а стварэнне зусім новай сістэмы народнай асветы - дзяржаўнай і свецкай. Неабходнасць секулярызацыі асветы фармулявалася наступным чынам: "Моладзь не для касцёла, а для народа"2. У адпаведнасці з гэтымі за-дачамі Адукацыйная камісія распачала распрацоўку новых праграм для ся-рэдніх школ. У іх замацоўвалася ўсё лепшае, што было назапашана да таго часу традыцыйнай школай, - пашыралася выкладанне дакладных, прыро-дазнаўчых, грамадскіх навук, якім адводзілася галоўнае месца ў вучэбным працэсе, прадугледжвалася абавязковае вывучэнне замежных моў і заняткі па фізічнаму выхаванню. У той жа час з праграм выключаліся тэалагічныя прадметы, а вывучэнне Закона Божага выносілася па-за межы класных за-няткаў. Працу па складанню новых падручнікаў каардынавала створанае Камісіяй Таварыства элементарных кніг, якое ў сваёй дзейнасці арыентава-лася на заходнееўрапейскія, у прыватнасці французскія, узоры. Усе езуіцкія калегіумы, а таксама прыкляштарныя3 школы каталіцкіх і базыльянскага ордэнаў Рэчы Паспалітай Адукацыйная камісія падзяліла на ______________
1 Барышев Г.М. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 264-277. 2 Brukner A. Dzeje kultury polskiej. T. 3. Czasy nowsze do roku 1831. Krakow, 1931. S. 294. 3 Тыя, якія дзейнічалі пры кляштарах.
правінцыі: Каронную (Польскую) і Літоўскую, галоўнымі адукацыйнымі цэнтрамі якіх сталі вышэйшыя навучальныя ўстановы - Кракаўская і Віленская акадэміі. Правінцыі ў сваю чаргу падзяляліся на акругі, дзе існа-валі 6-класныя акруговыя і 3-4-класныя падакруговыя школы. Нагляд за іх дзейнасцю даручаўся акадэміям. Уся праца ў правінцыях і акругах кантра-лявалася Адукацыйнай камісіяй. У 1783 г. быў зацверджаны "Статут, прадпісаны камісіяй народнай асветы для акадэмій і школ Рэчы Пас-палітай", прытрымліванне якога было абавязковым для навучальных уста-ноў усіх ступеняў. У стварэнні і дзейнасці Адукацыйнай камісіі самы актыўны ўдзел пры-нялі такія дзеячы асветніцка-рэфарматарскага руху ў краіне "двух народаў", як знакаміты філосаф-асветнік, ідэолаг радыкальных рэформ Гуга Калан-тай, вучань С.Канарскага плоцкі біскуп Міхал Панятоўскі, літаратар Ігнацій Патоцкі, падканцлер (на той час) ВКЛ Іахім Храптовіч. Дзякуючы старанням і энергіі апошняга камісія атрымала езуіцкія школы і фундушы (ахвяраванні). Першым старшынёй Адукацыйнай камісіі быў прызначаны віленскі біскуп Ігнацій Масальскі, прыхільнік папулярнай у асветніцкія часы тэорыі фізіякратызму. Масальскі і Храптовіч прынялі самы актыўны ўдзел у рэарганізацыі спраў адукацыі на землях ВКЛ. Першы, аднак, у хуткім часе быў адхілены ад працы ў камісіі за карупцыю. Ролю ж Храптовіча ў працэсе перабудовы на асветніцкіх пачатках адукацыі ў Беларусі і Літве пераацаніць цяжка. Ён шмат зрабіў для рэарганізацыі езуіцкай Віленскай акадэміі, спрыяў абнаўленню яе прафесарскага корпуса, аказваў значную дапамогу рэктару акадэміі М.Пачобуту-Адляніцкаму, з якім падтрымліваў цесныя дзелавыя і сяброўскія сувязі1. Шмат увагі ўдзяляў Храптовіч сярэднім навучальным установам рэгіёна. На сустрэчах у пачатку правядзення рэформаў з рэкта-рамі школ Літоўскай правінцыі ён наступным чынам абгрунтоўваў неабход-насць змен у галіне шляхецкай адукацыі: "Народная адукацыя - гэта фарміраванне сэрцаў і розумаў... Не трэба тлумачыць панству становішча нашай айчыны. Якія грамадзяне, такая і айчына, якое выхаванне моладзі -такія і грамадзяне"2. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, у выніку якога ўсходнія бела-рускія землі адышлі да Расійскай імперыі, і скасавання езуіцкага ордэна на тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі засталіся 11 езуіцкіх школ, якія перайшлі ў падпарадкаванне Адукацыйнай камісіі: у Гародні, Наваг-радку, Менску, Нясвіжы, Слуцку, Бабруйску, Берасці, Пінску, Драгічыне, Слоніме і Паставах, куды была перанесена пасля 1773 г. жодзішская школа. У Вішневе, Ваўкавыску, Халопенічах і Мазыры камісія заснавала новыя школы. Яна кантралявала таксама піярскія школы ў Лідзе, Лужках і Шчу-чыне, базыльянскія - у Жыровічах, Барунах, Беразвечы, Свержані, місіянерскую - у Лыскаве і дамініканскую - у Чашніках. Акруговымі шко-ламі былі прызначаны паезуіцкія калегіумы Берасця, Гародні, Наваградка. Пазней акруговай школай стала і школа ў Менску. Некаторыя падакруго-выя школы, прынамсі ў Жыровічах і Пінску, таксама як і акруговыя, мелі 6-класную структуру. Рэформа сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Візітацыя (праверка) школ 1782 г., якую здзяйсняла Адукацыйная камісія, засведчыла, што на той час ______________
1 Balinski M. Dawna Akademia Wilenska… Petersburg, 1862. S. 232-257. 2 Цыт. па: Szybiak I. Nauczyciele szkol srednich Komisji Edukacji Narodowej. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1980. S. 71.
ужо пераважная большасць сярэдніх навучальных устаноў Беларускага краю працавала паводле прадпісанняў камісіі. У большасці школ выкары-стоўваліся новыя падручнікі. Сярод настаўніцкага корпуса было нямала здольных і кваліфікаваных выкладчыкаў, такіх, як В.Гасовіч (Берасце), Ю.Ключынскі (Слуцк), М.Бавер (Наваградак), Ю.Раманоўскі (Паставы), Серафіновіч, Гаўжэўскі (Жыровічы)1. У шэрагу школ меліся даволі багатыя бібліятэчныя зборы, аптэкі, здзяйсняўся належны нагляд за вучобай, побы-там, харчаваннем і здароўем навучэнцаў. Візітацыя зафіксавала не толькі поспехі ў правядзенні рэформаў у Бела-русі, але і цяжкасці, з якімі яна сустракалася. Тыповыя для ўсёй краіны цяж-касці тут, у правінцыі, дзе новаўвядзенні разбуралі звыклае сармацкае куль-турнае асяроддзе, успрымаліся нялёгка і з боку духавенства, і з боку кансер-ватыўна настроенай шляхты, праяўляліся вельмі выразна. У 1782 г. некато-рыя прыкляштарныя школы беларускага рэгіёна, якія ўвайшлі ў падпарад-каванне Адукацыйнай камісіі, яшчэ працягвалі вучыць шкаляроў па-старо-му. Не прытрымліваліся інструкцый камісіі такія падакруговыя школы, як піярскія ў Лужках, місіянерскія ў Лыскаве, дамініканская ў Чашніках, ба-зыльянскія ў Беразвечы і Свержані2. Зусім не выпадкова кіраўніцтва гэтых школ належала манахам. Менавіта ў гэтым асяроддзі новыя павевы ўспры-маліся з падазрэннем, не ўхвалялася тут і скасаванне езуіцкага ордэна. Недахоп настаўніцкіх кадраў, якія маглі б за кароткі час спрыяць ажыц-цяўленню кардынальнай рэформы асветы, вызначаў бадай што самую балю-чую на той час праблему, з якой сутыкнулася Адукацыйная камісія. У пра-вядзенні рэформы яна вымушана была абапірацца на тыя кадры, якія на той час меліся, г. зн. на былых езуітаў, членаў іншых каталіцкіх ордэнаў і ба-зыльянаў. Апошнія ў пачатку дзейпасці Адукацыйнай камісіі прапаноўвалі свае паслугі ў якасці галоўных праваднікоў новай палітыкі ў сферы адука-цыі, але дзяржава палічыла ўзровень іх падрыхтаванасці да такой важнай працы недастатковым3. Аснову настаўніцкага кантынгенту складалі вы-кладчыкі даўнейшых езуіцкіх устаноў. Зразумела, што многія з іх з не-прыхільнасцю ставіліся да "бязбожных" крокаў Адукацыйнай камісіі. Насцярожана ўспрымаліся повыя павевы і ў асяроддзі правінцыйнай кансерватыўнай шляхты, якая адмоўна ставілася да замахаў дзяржавы на звыклыя і сталыя культурныя традыцыі. У 1782 г. піяры, якія трымалі падакруговую школу ў Лужках, недалёка ад новай дзяржаўнай граніцы з Расіяй, тлумачылі прадстаўніку Адукацыйнай камісіі, што бацькі іх вучняў не дазвалялі дзецям вучыцца па новых падручніках, і таму настаўнікі выму-шаны былі дыктаваць урокі па гэтых кнігах "з вялікай стратай часу". Многіх вучняў бацькі забіралі са школы і пасылалі за кардон, у Расію, дзе езуіты па волі Кацярыны II знайшлі прытулак і працягвалі вучыць шляхецкую мо-ладзь Усходняй Беларусі. У Слуцку, напрыклад, дзе побач з акадэмічнай школай існавала на аўтаномных пачатках кальвінісцкая школа, шляхціцы-католікі, здаралася, аддавалі дзяцей нават да кальвіністаў, бо тыя бралі за навучанне мепшую плату і, што было ў той сітуацыі немалаважна, вучылі па-старому4. _______________
1 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 13, 18, 20, 23, 25. 2 Там жа. S. 11-29. 3 Pidlubczak-Majerowicz M. Bazyliane w Koronie I na Litwe… Warszawa; Wroclaw, 1986. 4 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 2, 27.
Для таго каб з'явілася новае пакаленне больш схільных да рэформаў шляхціцаў і школьных настаўнікаў, зразумела, патрабаваўся час. 3 гэтай мэ-тай Адукацыйная камісія зрабіла шэраг крокаў у напрамку стварэння так званага акадэмічнага (настаўніцкага) саслоўя. Яму, паводле пастановы Камісіі 1790 г., даваўся дазвол на адміністрацыйную і судовую аўтаномію, самакіраванне ў справах унутранага жыцця, свабоду ад дробязнай апекі касцёла1. Настаўнікаў рыхтавала семінарыя пры Віленскай акадэміі. Паз-ней кадры для акадэмічнага саслоўя набіраліся з выпускнікоў акруговых школ. Паступова павялічвалася колькасць свецкіх настаўнікаў. У сярэдніх школах ВКЛ у 1783-1784 гг. такіх працавала толькі тры з агульнай коль-касці 93, а ў 1791-1792 гг. - ужо 32 з 98. I хоць ВКЛ саступала ў гэтых ад-носінах Кароне, дзе на той час сярод 92 настаўнікаў налічвалася 60 свецкіх2, прагрэс быў відавочны. Сведчаннем таго, што шляхта паступова прызвычайвалася да змен у галіне адукацыі, было павелічэнне колькасці вучняў акадэмічных школ у канцы 1780 - пачатку 1990-х гг. Так, у Наваградскай школе ў 1782 г. навуча-лася 142 вучні, аў 1792 г. - 156, у Нясвіжскай - адпаведна 106 і 125, у Мен-скай - 209 і 277, у Пастаўскай - 46 і 1073. У цэлым за перыяд 1781-1792 гг. колькасць навучэнцаў ва ўсёй Л ітоўскай правінцыі ўзрасла больш чым у два разы4. Прафесійная і пачатковая адукацыя. Сталая прыхільнасць беларускай шляхты да школьнай адукацыі, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, безумоўна, аблягчала дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Мода на замежных гувернёраў, што ахапіла ў часы Асветніцтва Польшчу і Расію, у Беларусі амаль не прыжылася. Замежныя настаўнікі тут працавалі, як правіла, у шко-лах, дзе яны выкладалі замежныя мовы5, а таксама ў спецыяльных наву-чальных установах, мэтай якіх была прафесійная адукацыя навучэнцаў: тэ-атральная, музычная, балетная, медыцынская, ваенная. Абуджэнне ўвагі да прафесійнага навучання - характэрная рыса развіцця асветы ў Рэчы Паспалітай і Беларусі ў прыватнасці ў другой палове XVIII ст. Тады ў магнацкіх рэзідэнцыях краю - Нясвіжы, Слуцку, Слоніме - пачалі працаваць тэатральныя, музычныя, балетныя школы, якія рыхтавалі кадры для тэатраў і ўтрымліваліся магнатамі. У гэтых школах на-вучэнцам, набраным з мясцовых мяшчан і прыгонных сялян, асновы май-стэрства выкладалі заходнееўрапейскія прафесіяналы - музыканты, кам-пазітары, балетмайстры, танцоўшчыкі, спевакі. Сярод іх былі і такія зна-камітыя, як Луі Максіміліян Дзюпрэ (Слуцк, Нясвіж), Антонія Пуціні (Слуцк), Фелічэ Марыні (Слонім)6. У Нясвіжы і Альбе за кошт князя Кара-ля Станіслава Радзівіла ўтрымліваліся кадэцкія карпусы. У Гародні намаганнямі кіраўніка гародзенскіх каралеўскіх эканомій гра-фа Антонія Тызенгаўза на каралеўскія сродкі ў сярэдзіне 1770-х гг. былі за- ______________
1 Lewicki J. Geneza Komisiji Edukacji Narodowej. Warszawa, 1923. S. 209-214. 2 Szybiak I. Nauczyciele szkol srednich Komisji Edukacji Narodowej. Wroclaw; Warszawa, 1980. S. 165, 184. 3 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15. 4 История Вильнюсского университета. Вильнюс, 1979. С. 47; Голубев В.Ф. Школы Белоруссии в последней четверти XVIII в. по материалам Эдукационной Комиссии Речи Посполитой // Из истории науки и техники Белорусии. Мн., 1988. С. 17-18. 5 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15. 6 Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 103-218.
снаваны кадэцкая, землямерная, бухгалтарская школы, а таксама медыцын-ская школа (акадэмія). У гэтых навучальных установах актыўна працавалі запрошаныя Тызенгаўзам замежныя настаўнікі і навукоўцы. Сярод іх быў і выдатны французскі натураліст Жан Эмануэль Жылібер (1741-1814). Ен узначаліў у 1775 г. гародзенскую медыцынскую школу, якая рыхтавала дак-тароў, лекараў, павітух для каралеўскіх эканомій. Жылібер спрыяў стварэн-ню багатай школьнай бібліятэкі, натуральнага кабінета і анатамічнага тэат-ра. Ён заклаў у Гародні батанічны сад, першы ў Рэчы Паспалітай, дзе вы-садзіў каля 2 тыс. раслін, у тым ліку шмат рэдкіх і экзатычных. Вучоны вёў вялікую даследчыцкую працу і заахвочваў сваіх вучняў вывучаць флору і фауну краю, збіраць расліны і мінералы. За перыяд з 1775 г. да ліквідацыі га-родзенскай медыцынскай школы пасля банкруцтва Тызенгаўза і адхілення яго ад пасады кіраўніка каралеўскіх эканомій у 1781 г. гэта навучальная ўстанова падрыхтавала тры выпускі спецыялістаў. Сярод іх былі і тыя, хто атрымаў ступень доктара медыцыны: С.Ленцлер, Ю.Ясінскі, А.Лаўрыновіч, А.Арлоўскі і А.Матусевіч - сын прыгоннага сяляніна Гародзенскай кара-леўскай эканоміі, будучы прафесар Віленскага універсітэта1. У гародзенскіх каралеўскіх навучальных установах, дзе ў 1777 г. навуча-лася 40 чалавек2, у музычных, балетных і тэатральных школах краю адука-цыю не толькі прафесійную, але і агульную, атрымлівалі прадстаўнікі як шляхецкага, так і мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. Адным з важнейшых дасягненняў культурнага развіцця эпохі Асветніцтва было менавіта тое, што ў гэты час пачалі выраўновацца саслоўныя межы ў народнай адукацыі. _____________
1 Bilinski J. Uniwersitet Wilenski. 1579-1831. T. 3, Krakow; Warszawa, 1900. S. 255. 2 Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. С. 98.
Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай з пачатку сваёй дзейнасці ўдзя-ляла значную ўвагу стварэнню сеткі пачатковых парафіяльных школ для дзяцей простых саслоўяў. Актыўна дзейнічаў у гэтым напрамку першы старшыня камісіі І.Масальскі. У канцы 1770 - пачатку 1780-х гг. на абшарах ВКЛ працавала 455 парафіяльных школ, з якіх 265 знаходзіліся на тэрыто-рыі Беларусі1. Аднак многія з іх існавалі нядоўга ці, здаралася, лічыліся толькі на паперы. Болыпая частка манаства і памешчыкаў, ад волі якіх зале-жала стварэнне і функцыяніраванне парафіяльных школ, адносілася да не-аднаразовых заклікаў Адукацыйнай камісіі засноўваць школы для проста-народдзя абыякава. Многія ўладальнікі прыгонных сялян не ўхвалялі саму ідэю рас-паўсюджвання асветы сярод сялянства, а сяляне ў сваю чаргу не спяшаліся аддаваць дзяцей у новаствораныя школы, бо не бачылі сэнсу ў адукацыі. Сваю неахвоту вучыць дзяцей яны тлумачылі, і не беспадстаўна, неабход-насцю трымаць іх дома для дапамогі ў гаспадарцы і недахопам харчавання, неабходнага для ўтрымання сыноў у парафіяльных школах2. Хаця Адукацыйная камісія цярпліва тлумачыла памешчыкам, што яна не мае на мэце выхаванне з "хлопаў" шляхціцаў, а навучанне ў парафіяльных школах павінна абмяжоўвацца знаёмствам з катэхізісам, пачаткамі арыфме-тыкі, чытання і пісьма, прыхільнікаў ідэі адукацыі простага люду сярод за-можнай шляхты знаходзілася няшмат. Халопенічскую парафіяльную шко-лу, якую трымалі дамініканцы, субсідзіраваў І.Храптовіч. Намаганнямі А.Чартарыскага была заснавана школка ў Берасці, дзе выкладалі на-стаўнікі-базыльяне. Жонка берасцейскага кашталяна М.Быстржына ўтрымлівала школу для 20 прыгонных хлопчыкаў і дзяўчынак у Косаве, дзе пачаткі навук яна выкладала сама. Манаства таксама не выказвала энтузіазму ў справе стварэння школ для ніжэйшых саслоўяў3. У Адукацыйнай жа камісіі, якая цалкам была занята рэфармаваннем шляхецкай адукацыі, на стварэнне сеткі парафіяльных школ яўна не хапала сродкаў, сіл і часу. Таму многія з заснаваных у пачатку 1770-х гг. падобных устаноў, дзе, дарэчы, навучалася па некалькі сялянскіх, мяшчанскіх і галяхецкіх хлопчыкаў, праіснавалі нядоўга. Візітатары 1880-х гг. ужо не знаходзілі слядоў існавання многіх з іх4. I ўсё ж ідэя бессаслоўнай адукацыі вельмі марудна, але пранікала ў грамадства. У 1789 г., напрыклад, сярод 218 вучняў акруговай акадэмічнай школы ў Гародні было 28 прад-стаўнікоў мяшчанскага саслоўя5. Адукацыйная камісія паспрабавала ўзяць пад кантроль і адукацыю шляхцянак, якія, як і раней, атрымлівалі пачатковыя веды ў жаночых кляш- _______________ 1 Wierzborowski T. Szkoly parafialne w Koronie I na Litwie za czasow Komisji Edukacji narodowej. 1773-1794. Krakow, 1921. S. 200-244; Шидлаускас А. Школьная реформа в Литве и Белоруссии в последней четверти XVIII в. // Материалы конференции молодых ученых Белоруссии и Прибалтики. Вып. «История, языкознание, литературоведение». Мн., 1963. С. 61-62. 2 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15. 3 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. С. 211-219. 4 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15. 5 История Вильнюсского университета. Вильнюс, 1979. С. 47.
тарах бенедыктынак, базыльянак, марыявітак1. Аднак для гэтай справы, бе-зумоўна, вельмі важнай з пункту гледжання інтарэсаў дзяржавы, першаму ў Еўропе міністэрству народнай асветы не хапіла часу. Вышэйшая адукацыя і навука. Галоўная ўвага Адукацыйнай камісіі, як ужо адзначалася, была скіравана на рэфармаванне шляхецкай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Распачатая ў 1773 г. карэнная рэарганізацыя Вілен-скай акадэміі, якая пасля скасавання ордэна езуітаў знаходзілася сапраўды ў дрэнным стане, завяршылася ў 1781 г. стварэннем на яе базе Галоўнай школы ВКЛ (ЗсЬоІа Ргісірез Ма§пі БпсаШз Ілігшапіа) - вышэйшай наву-чальнай установы новага тыпу. Замест існуючых раней у акадэміі трох фа-культэтаў (тэалагічнага, філасофскага і факультэта кананічнага права) у Галоўнай школе пачалі працаваць два новыя (і па назве, і па сутнасці) фа-культэты - фізічная калегія і калегія маральных навук. У фізічнай калегіі вывучаліся вышэйшая матэматыка, астраномія, фізіка, хімія, механіка, пры-родазнаўчыя навукі, медыцына, у калегіі маральных навук - філасофія, гісторыя, літаратура, рыторыка, тэалогія і юрыспрудэнцыя (рымскае і мяс-цовае права)2. Структура Галоўнай школы ВКЛ яскрава сведчыла, што галоўным на-прамкам рэарганізацыі гэтай навучальнай установы стала рашучая секуля-рызацыя навучальнага працэсу. Гэта вышэйшая школа павінна была рыхта-ваць ужо не тэолагаў, а высокапрафесійных спецыялістаў розных адгаліна-ванняў навук. Тэалагічныя навукі, якія раней панавалі ў Віленская акадэміі, занялі сціплае месца ў праграме навучання Галоўнай школы, дзе асноўная ўвага ўдзялялася дакладным, прыродазнаўчым і гуманітарным дыс-цыплінам. Упершыню ў якасці паўнапраўных прадметаў сталі выкладацца вышэйшая і прыкладная матэматыка, фізіка, хімія, натуральныя навукі, ме-дыцына, палітычная эканомія, архітэктура. У цалкам абноўленым выглядзе ў Галоўнай школе былі прадстаўлены гуманітарныя навукі, прынамсі гісто-рыя і літаратура. Рэктарам Галоўнай Літоўскай школы стаў вядомы вучоны-астраном М.Пачобут-Адляніцкі (1728-1810), прызначаны годам раней рэктарам Віленскай акадэміі, ураджэнец Гародзеншчыны. Ён пасля заканчэння вучо-бы ў Гародзенскім езуіцкім калегіуме ўступіў у ордэн езуітаў. Настаўнічаў у Полацку, потым удасканальваў веды ў галіне філасофіі ў Віленскай ака-дэміі, адкуль быў накіраваны за мяжу. У Італіі, Германіі, Францыі, Чэхіі М.Пачобут-Адляніцкі вывучаў астраномію. У 1764 г. ён стаў прафесарам Віленскай акадэміі і распачаў актыўную навуковую дзейнасць. Даследа-ванні вучонага ў галіне астраноміі прынеслі яму еўрапейскую вядомасць. Падчас свайго 19-гадовага рэктарства М.Пачобут-Адляніцкі шмат зрабіў для таго, каб у Галоўнай школе сфарміраваўся моцны прафесарскі корпус. Ён абнаўляўся за кошт прадстаўнікоў новага пакалення мясцовых вучоных, многія з якіх мелі магчымасць удасканальваць веды ва універсітэ-тах і навуковых цэнтрах Еўропы, папаўняўся запрошанымі з-за мяжы наву-коўцамі, сярод якіх былі і еўрапейскія славутасці. Па запрашэнню М.ГІачо-бута-Адляніцкага ў Галоўнай школе працавалі Ж.Жылібер і знакаміты аўстрыйскі натураліст Г.Форстар. Кафедру хіміі ў 1785-1793 гг. узначаль- _____________
1 Lukaszewich J. Historya szkol w Koronie w Wielkim ksiestwie Litewskim. T. 2, Poznan, 1850. S. 435-439; Булгарин Ф.В. Воспоминания: Отрывки из виденного, слышанного и испытанного в жизни. Ч. 1. СПб., 1846. С. 55-56. 2 Bilinski J. Uniwersitet Wilenski. 1579-1831. T. 3, Krakow; Warszawa, 1900. Т. 2. S. 5-6.
ваў італьянец Дж.Сарторыус, медыцыну выкладаў яго зямляк С.Бізіо, абра-ны ў 1782 г. прэзідэнтам фізічнай калегіі. Пранікненне ў вышэйшую адукацыю новых асветніцкіх павеваЎ выклікала даволі значнае незадавальненне і супрацьдзеянне з боку многіх былых езуітаў. Гэта не магло не паўплываць на працы Галоўнай Літоўскай школы. Вучань і паплечнік М.Пачобута-Адляніцкага А.Стрэцкі толькі ў 1788 г. рашыўся адкрыта сказаць студэнтам аб правамернасці існавання геліацэнтрычнай сістэмы М.Каперніка і яе навуковай даставернасці. 3-за нядобразычлівасці апанентаў вымушаны быў пакінуць Вільню і межы Рэчы Паспалітай Ж.Жылібер. Па той жа прычыне выехаў на радзіму знакаміты медык С.Бізіо. Вымушаны быў адмовіцца ад далейшай працы ў Галоўнай школе і сусветна вядомы натураліст Г.Форстар, якога мясцовыя змагары за "ідэалагічную чысціню" навук называлі "магільшчыкам каталіцкай веры"1. Развітваючыся з Вільняй, знакамітыя вучоныя пакідалі там не толькі сваіх праціўнікаў, але і ўдзячных вучняў, у тым ліку тых, якія потым сталі самі вы-кладаць у Галоўнай школе, а пазней і ў Віленскім універсітэце. Карэннае рэфармаванне вышэйшай адукацыі, у аснову якога быў па-кладзены прынцып секулярызацыі навук, значна спрыяла развіццю навуко-вай думкі ў краі. У той час пачалося вывучэнне прыроды Беларусі і Літвы. Актыўныя даследаванні праводзіліся ў галіне астранамічнай навукі. Вілен-ская абсерваторыя, якая працавала пад кіраўніцтвам М.Пачобута"-Ад-ляніцкага, лічылася адной з першых у Еўропе. Плённа развівалася ў апош-няй чвэрці XVIII ст. у ВКЛ і медыцынская навука2. Значныя змены закранулі ў той час філасофскую думку, у межах якой адбывалася асэнсаванне глабальных зрухаў у эпоху Асветніцтва ў стаўленні чалавека да рэчаіснасці. Філасофія паступова вызвалялася ад дыктату тэа-логіі і засілля схаластыкі. У сярэдзіне XVIII ст. тагачасны рэктар Віленскай акадэміі езуіт А.Скарульскі (1715-1780), які пачынаў сваю педагагічную дзейнасць як выкладчык Наваградскай езуіцкай калегіі, каб суаднесці да-сягненні еўрапейскай навукі Новага часу з пастулатамі філасофіі, заснава-най на тэалогіі, яшчэ не вельмі смела, але ўжо выказваў сумненні адносна звыклых філасофскіх уяўленняў. Больш паслядоўна ў гэтым напрамку, хаця і ў межах эклектычнай філасофіі, выказваўся прафесар Віленскай ака-дэміі Бенядзікт Дабшэвіч (1722-1773), які ў свой час настаўнічаў у По-лацкім калегіуме. Адным з першых філосафаў, якія ўжо яўна пры-трымліваліся асветніцкіх арыенціраў, быў ураджэнец Наваградчыны, пра-фесар Галоўнай Літоўскай школы Казімір Нарбут (1783-1807), аўтар пер-шага ў Рэчы Паспалітай айчыннага падручніка па логіцы. На падставе ас-ветніцкіх філасофскіх уяўленняў выкладаліся ў галоўнай школе ВКЛ пры-родазнаўчыя навукі. У 1775-1780 гг. статус важнагакультурнага і навуковага цэнтра ВКЛ на-была Гародня. Тут працавалі спецыяльныя навучальныя ўстановы, распа-чынаў сваю руплівую даследчыцкую дзейнасць Ж.Жылібер. Ён вывучаў флору і фауну краю, збіраў каштоўнейшыя калекцыі мясцовых раслін і мінералаў, назапашваў матэрыялы для стварэння фундаментальнай наву-ковай працы - натуральнай гісторыі ВКЛ3. У Гародні выйшлі ў свет першыя два тамы даследавання Жылібера "Флора Літвы" (1781). Разам з Тызен- ______________
1 Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. С. 143. 2 Там жа. С. 129-144; История Вильнюсского университета. С. 60-63. 3 (КоксВ.) По России и Польше в исходе XVIII века: Путевые впечатления англичанина // Русская старина. 1907.
гаўзам вучоны збіраўся заснаваць у Гародні яшчэ і сельскагаспадарчую, ве-тэрынарную школы, абсерваторыю. Планавалася і стварэнне ў горадзе Ака-дэміі навук. Аднак банкруцтва Тызенгаўза не дазволіла здзейсніцца гэтым намерам. У 1781 г. пазапрашэнню М.Пачобута-АдляніцкагаЖ.Жыліберпе-раехаў у Вільню, куды быў перанесены і унікальны гародзенскі батанічны сад. У Галоўнай школе ВКЛ Ж.Жылібер выкладаўпрыродазнаўчыя навукі імедыцыну, вёў актыўную даследчыцкую працу, выдаў наступныя тамы "Флора Літвы" і шэраг новых прац, прысвечаных прыродазнаўчай гісторыі Беларусі і Літвы1. Новыя павевы ў галіне навук закранулі не толькі віленскае і гародзен-скае колы вучоных-асветнікаў. Вялікую цікавасць да вывучэння і асэнса-вання дасягненняў еўрапейскай навукі выказвалі выкладчыкі сярэдніх на-вучальных устаноў Беларускага краю. Сведчанне таму - рукапісныя філа-софскія трактаты гародзенскіхнастаўнікаўапошняйчвэрці XVIII ст.2, атак-сама стварэнне ў шэрагу школ фізічных кабінетаў3. Адным з тых, хто актыўна супрацьстаяў антывальтэраўскай кампаніі, якая разгарнулася ў 1770-1790-я гг. у Беларусі і Літве, быў таленавіты і самабытны філосаф з Менска І.Быкоўскі4. Такім чынам, другая палова XVIII ст. была для Беларусі часам істотных змен, у тым ліку ў галіне культуры, калі разбуралася звыклая сармацкая куль-турная прастора. У свядомасць адукаванага грамадаства пачалі пранікаць і ўкараняцца асветніцкія ўяўленні і ідэалы, у тым ліку ідэя ўсемагутнасці асве-ты і навукі. Значна павысіўся прэстыж адукаванасці і вучонасці, якія пера-сталі атаясамлівацца з царквой і манаствам. Гэтаму, несумненна, спрыяла рэфарматарская дзейнасць Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. У пачатку 1790-х гг. навучальныя ўстановы Адукацыйнай камісіі Бела-рускага краю працавалі ў складаных умовах. Другі падзел Рэчы Паспалітай 1793 г. і рашэнні Таргавіцкай канфедэрацыі 1794 г. паскорылі скасаванне і роспуск міністэрства народнай асветы краіны. Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай адыходзіла ў гісторыю, пры гэтым пакідала пасля сябе не толькі добрую славу, але і пакаленне шляхецкай моладзі, якая вучылася па прагра-мах і падручніках камісіі. Гэта пакаленне вітала прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г., удзельнічалаў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, а потым перадало ў спадчыну нашчадкам тое, што трактавалася ўладамі Расійскай імперыі як зацятая шляхецкая апазіцыйнасць. Неабходна адзначыць яшчэ адзін вынік культурнага развіцця Беларусі ў час Асветніцтва. Адной з асноўных тэндэнцый асветніцкага руху ў Рэчы Паспалітай было імкненне абгрунтаваць і ўкараніць ў свядомасці грамадст-ва ідэю нацыянальна-культурнага адзінства "дзяржавы абодвух народаў". Гэта ідэя вызначалася адназначнаяк ідэя польская. Мовай навучання ў шко-лах усіх узроўняў, мовай новых падручнікаў была выключна польская мова. 3 пункту гледжання рэфарматараў шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай, новым ідэалам грамадзяніна павінен быў стаць адукаваны, у меру еўрапеіза-ваны шляхціц, мовай якога з'яўлялася польская, а веравызнанне - каталіцкае. ________________
1 Gilibert J. Flora Lithuanica inchiata enumeration plantarum circa Grodnam. Col. 1-2. Grognae, 1781. Col. 3, 4-5. Vilnae, 1781, 1782; Supplementum primae et secundaecollectionis Lithuaniae… Vilnae, 1782; Supplementum plantarum… Vilnae, 1785. 2 Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. С. 40-46. 3 Raporty generalnych wizitatorow szkol Komisji Edukacji Narodowej w Wielkim ksiestwie Litewskim. 1782-1793. Wroclaw, 1974. S. 15. 4 Дорошевич Э.К. Философия эпохии Просвещения в Белоруссии. С. 179-196.
Нягледзячы на тое што галоўным
|