Студопедия — Рэлігійнае становішча
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэлігійнае становішча






 

Раскол беларускага грамадства па канфесійнай прыкмеце. У другой палове XVIII ст. рэлігійны антаганізм у Рэчы Паспалітай, узмоцнены ўмя-шаннем замежных дзяржаў, набыў незвычайныя памеры і вострыя формы. Гэтаму садзейнічала разнастайнасць рэлігійных вераванняў. У 1791 г. кан-фесійны склад насельніцтва Вялікага княства Літоўскага быў наступным: 39 % ад агульнай яго колькасці складалі уніяты, 38 - католікі, 6,5 - правас-лаўныя, 4 - стараверы, 1,6 % - пратэстанты, іудзеі, мусульмане і інш.1 На-сельніцтва этнічнай Літвы было пераважна каталіцкім. Самымі шматкан-фесійнымі былі беларусы, якія належалі да розных адгалінаванняў хрысціянства і ў сувязі са змешанымі шлюбамі і ваганнямі курса дзяр-жаўнай рэлігійнай палітыкі пераходзілі з адной канфесіі ў другую. У Магілёўскай губерні ў 1777 г. 68,4 % ад агульнага ліку складалі уніяцкія цэрквы і манастыры, 10 - рымска-каталіцкія, 21,6 % - праваслаўныя, пры-чым тут пражывала каля паловы ўсяго праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай.

У другой палове XVIII ст. самай масавай канфесіяй у Беларусі было уніяцтва. У розных мясцовасцях яго вызнавала ад 2/3 да 3/4 насельніцтва, а сацыяльную базу складала сялянства. Напярэдадні падзелаў Рэчы Пас-палітай на беларускіх землях да 80 % сельскага насельніцтва былі уніятамі2.

_______________

 

1 Канфесіі на Беларусі (канец ХУПІ-ХХ ст.) / Пад рэд. У.І.Навіцкага. Мн., 1998. С. 5.

2 Грыцкевіч А. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. 1973. № 6. С. 62.

 

 

Імі з'яўлялася таксама частка гараджан і дробнай шляхты. Гэта была вера са-цыяльных нізоў. Небагатая уніяцкая царква, да якой пагардліва ставіліся прадстаўнікі "мацнейшых" рэлігій (каталіцкай і праваслаўнай), была моц-ная сваёй колькаснай перавагай і з'яўлялася на той час вельмі ўплывовай сілай. Каталіцкае і уніяцкае духавенства, паводле слоў польскага асветніка Г.Калантая, трымала ў сваіх руках кіраўніцтва сумленнем усяго народа. Уніяцтва мела за плячыма амаль 200-гадовую гісторыю; некалькі пакален-няў людзей было выхавана на яго культурна-рэлігійнай традыцыі, якая пранізала многія сферы жыцця грамадства (абрады, святы, шлюб, побыт, мастацтва, адукацыю і інш.) і з'яўлялася традыцыйным царкоўным інстыту-там. Напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад мітрапаліцкай Віленскай (1 804 388 прыхаджан і 2 490 па-рафій у 1772 г.), Полацкай (адпаведна 765 154 і 598), Пінскай (85 103 і 238) епархій1.

Багатая і сярэдняя частка шляхты вызнавала каталіцызм, які быў пану-ючай верай у Рэчы Паспалітай, вельмі ўплывовай, якая ўсяляк пад-трымлівалася дзяржавай і мела болын моцныя пазіцыі на захадзе Беларусі. Касцёл быў добра забяспечаны матэрыяльна, меў дастаткова адукаваныя кадры, валодаў вялікім сацыяльным вопытам, карыстаўся падтрымкай мяс-цовай апалячанай шляхты і адыгрываў актыўную ролю ў царкоўным і гра-мадскім жыцці Беларусі. У народнай свядомасці замацоўвалася ўяўленне аб перавазе ўсяго каталіцкага. Яшчэ з 1387 г. і да падзелаў Рэчы Паспалітай Бе-ларусь мела адну каталіцкую епархію - з цэнтрам у Вільні. У 1772 г. у Віленскім ваяводстве было 100 каталіцкіх кляштараў, у Троцкім - 41, у Бе-расцейскім- 41, у Наваградскім - 36, у Менскім - 36, у Віцебскім - 27, у По-лацкім - 19, у Мсціслаўскім - 182.

У канцы XVIII ст. колькасць праваслаўнага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім дасягала 250 тыс. чалавек. Да першага падзелу Рэчы Пас-палітай на ўсёй яе тэрыторыі засталося 40 праваслаўных манастыроў і каля 200 прыходаў, у тым ліку 130 - у Беларускай епархіі, і то дзякуючы за-ступніцтву Расіі; 5 манастыроў і 164 царквы гэтай епархіі былі пераведзены на унію. Праваслаўныя храмы заставаліся толькі ва ўсходняй частцы Бела-русі, а таксама на Случчыне і Піншчыне. Адносна мала праваслаўных пры-ходаў захавалася ў Наваградскім, Ваўкавыскім паветах і зусім не засталося ў Ашмянскім, Лідскім, Слонімскім, Берасцейскім, Браслаўскім паветах3. Праваслаўе вызнавала частка гараджан і сялян. Праваслаўнае царкоўнае жыццё было моцна абяскроўлена за апошнія два стагоддзі. Але, нягледзячы на моцна парадзелыя шэрагі і рэлігійна-палітычную дыскрымінацыю, пра-васлаўе захавалася, пакуль змена палітычнай сітуацыі не забяспечыла яму далейшае існаванне і, нарэшце, рэванш.

Канфесійная дэзынтэграцыя беларускага народа прывяла да таго, што сацыяльна-класавы падзел грамадства паглыбіўся і дапоўніўся дыферэнцы-яцыяй па рэлігійнай і этнічнай прыкмеце: пан-католік-паляк супрацьстаяў "хлопу"-"русіну" (беларусу)-праваслаўнаму і уніяту. Значная розніца пра-лягла за стагоддзі паміж акаталічаным і апалячаным панствам, уніяцкім ся-лянствам і праваслаўнымі. Міжканфесійная канфрантацыя ўзмацняла ўзровень напружанасці ва ўсім грамадстве. Адбываўся таксама канфесійны

_____________

 

1 Канфесіі на Беларусі (канец ХУІІІ-ХХ ст.) / Пад рэд. У.І.Навіцкага. С. 5.

2 Там жа. С. 21.

3 Там жа. С. 32; Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. С. 225.

 

 

раскол культуры. Католікі ў гарадах карысталіся польскай мовай, а белару-ская мова захоўвалася ва уніяцкім вясковым асяроддзі. Аднак мара кірую-чых колаў Польшчы аб паглынанні беларускага этнасу праз унію так і не здзейснілася. Да канца XVIII ст. уніяцтва кансалідавала вакол сябе да 80 % беларускіх сялян, частку мяшчан, беднай засцянковай шляхты.

Культавыя ўстановы асноўных адгалінаванняў хрысціянства размяр-коўваліся ў беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага ў 1790 г. на-ступным чынам1:

 

 

 

Панеты Кляштары Плебаніі
каталіцкія упіяцкія праваслаўныя кальвіпскія зборы
Ашмянскі       _  
Лідскі       -  
Браслаўскі       - -
Гародзенскі          
Полацкі         -
Наваградскі          
Слонімскі       - -
Ваўкавыскі          
Аршанскі         -
Берасцейскі       -  
Пінскі         -
Менскі          
Мазырскі         -
Рэчыцкі          
Усяго          

Становішча праваслаўнай царквы ў Беларусі напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. У сярэдзіне XVIII ст. уніяцкая і каталіцкая цэрквы, якія падтрымліваў Ватыкан і ўрад Рэчы Паспалітай, імкнуліся даканаць рэшткі праваслаўя, дамагаючыся закрыцця Беларускай епархіі, падпарадкаванай сіноду. Папа Бенядзікт XIV патрабаваў у 1755 г. ад караля і ўрада Рэчы Пас-палітай аддаць магілёўскі "схізматыцкі" прастол пад уладу полацкага уніяц-кага архіепіскапа2.

Са свайго боку вялікія намаганні па ўтрыманню гэтага апошняга аплота праваслаўя ў Беларусі прыкладала Расія. У 1753 г. расійскі рэзідэнт у Рэчы Паспалітай зрабіў паданне Аўгусту III аб крыўдах праваслаўнага на-сельніцтва ад уніятаў. У 1758 г. рускі ўрад запатрабаваў ад польскага паслаў Пецярбургу Праса спыніць уціск праваслаўных жыхароў, манастыроў і цэркваў адзінай у Рэчы Паспал ітай Беларускай епархіі і перавод іх на унію3.

3 1760-х гг. Расія перайшла да больш рашучага курсу рэлігійнай палітыкі ў Беларусі. Кацярына II атрымала ў спадчыну ад сваіх папя-рэднікаў традыцыйнае права расійскай улады ўмешвацца ў адносіны ўрада Рэчы Паспалітай з праваслаўным насельніцтвам Беларусі і Украіны, зама-

______________

 

1 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. С. 226.

2 Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С. 196.

3 Уния в документах: Сб. / Сост. В.А.Теплова, З.Н.Зуева. Мн., 1997. С. 407-410.

 

 

цаванае ў дагаворы аб "вечным" міры 1686 г. Рыхтуючы анексію Беларусі, яна адмовілася ад дыпламатычных мер вырашэння дысідэнцкага пытання. Генеральная лінія самадзяржаўя знайшла адлюстраванне ў запісцы "Аб ка-рысці ад абароны Расіяй праваслаўных, якія жывуць у Польшчы", складзе-най у 1762 г. настаяцелем віленскага манастыра св. Духа Феафанам Леан-товічам. Сярод такога роду выгод былі наступныя:"... полякн нз-за внутрен-ннх несогласнй вынуждены будут проспть к себе короля нз росснйского дома"; "полученне заблаговременно секретных пзвестнй о всех злоковар-ных замыслах польскнх магнатов". Але самае важнае - магчымасць рэалізацыі імперскіх задум: "Росснйскому нашему государству можно бу-дет на шестн сот верст самой лучшей н плодородной землн с бесчнсленным православновосточным народом пред всем светом праведно н правнльно у поляков отобрать". За такую шчырасць і смеласць у выказваннях Ф.Леан-товічу прыйшлося вінаваціцца перад сінодам і адбыць заключэнне ў мана-стыры1.

Выкарыстанне Расіяй рэлігійных супярэчнасцей для ўмяшання ў спра-вы Рэчы Паспалітай правацыравалася самім праваслаўным беларускім на-сельніцтвам. Пры гэтым Пецярбург ініцыіраваў яго на пошукі пратэкцыі. Для гэтага царызм абараняў правы меншасці. Каб пазбегнуць рэлігійнай апекі Расіі, Вялікі сейм (1788-1792) выказаўся за арганізацыю ў Рэчы Пас-палітай асобай праваслаўнай царквы з падпарадкаваннем яе Канстанціно-пальскаму патрыярхату, але рэалізацыі гэтага праекта перашкодзілі другі і трэці падзелы. На думку шэрагу гісторыкаў, галоўным чынам праваслаўнай арыентацыі, менавіта недальнабачная, варожая праваслаўю палітыка за-губіла Польскую дзяржаву.

У 1755 г. праваслаўнае насельніцтва атрымала цвёрдага барацьбіта за ўсходнюю арыентацыю і сваю веру ў асобе магілёўскага епіскапа Георгія Каніскага, які 40 гадоў узначальваў гэту кафедру. Яго першай справай было адкрыццё Магілёўскай духоўнай семінарыі ў 1757 г. і друкарні для выдання духоўнай літаратуры.

Адчуваючы падтрымку ў Пецярбургу, Г.Каніскі праводзіў сваю лінію вельмі настойліва. У 1762 г. ён ездзіў у Маскву са скаргай на ганенні ад уніятаў. У сваёй чалабітнай Кацярыне II ён папракаў калегію замежных спраў за марудлівасць, цяганіну ў абароне аднаверцаў у Беларусі, прасіў прызначыць пры каралеўскім двары камісара, які б прымаў скаргі правас-лаўных і дамагаўся іх сатысфакцыі, як гэта было ў часы Пятра 1. У 1765 г. са згоды Кацярыны II ён выступіў з моцнай прамовай, якая набыла вядомасць у Еўропе, перад каралём Станіславам Аўгустам аб крыўдах праваслаўным ад католікаў і уніятаў. Пры кожным зручным выпадку Г.Каніскі паказваў тых, хто распаўсюджваў уніяцтва, як марадзёраў і тыранаў, у сувязі з чым у адказ аднойчы прагучала: "Калі б адна сотая частка напісанага ім была праўдай, то нам трэба было б чырванець ад сораму за сваіх продкаў"2. Дбаю-чы пра павелічэнне сваёй паствы, Каніскі дамагаўся, каб у трактат аб падзеле Рэчы Паспалітай быў уключаны артыкул аб праве пакідаць унію тым, хто да яе далучаны прымусова. Сваімі хадайніцтвамі ён заахвочваў імператрыцу да актыўных захадаў, што яшчэ больш нагнятала рэлігійны антаганізм у дзяржаве. Урад Рэчы Паспалітай, беларускія католікі і уніяты расцэньвалі ўсходнюю арыентацыю Г.Каніскага і падначаленага яму духавенства як службу інтарэсам Пецярбурга. Прымаліся і контрмеры: законам 1768 г.

______________

 

1 Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве, ф. 12, спр. 111, арк. 3-4,15.

2 Likowski E. Historia unii kosciola ruskiego z kosciolem rzymskim. Poznan, 1875. S. 139.

 

 

прыгранічнае неуніяцкае духавенства было абавязана штогод даваць прысягу на вернасць каралю, а тыя, хто адмаўляўся, падлягалі выгнанню з дзяржавы1.

У асабістых пасланнях і праз сваіх прадстаўнікоў у Варшаве Кацярына II рабіла апошняму польскаму каралю прадстаўленні на прадмет паляпшэння ста-новішча праваслаўных у яго дзяржаве ў са-май катэгарычнай форме. Аднак бачачы іх беспаспяховасць, яна перайшла ад пагроз да справы. У 1766 г. яе пасланнік у Варшаве атрымаў інструкцыю - падахвоціць дысідэнтаў скласці канфедэрацыю і "оною формально проспть помовдн н зашншення у нас". У 1767 г. расійская дыпламатыя інспірыравала стварэнне Слуцкай канфе-дэрацыі праваслаўных, да якой далучыліся кальвіністы і лютэране. Для яе падтрымкі ў Рэч Паспалітую было ўведзена 40-тысяч-нае войска, пад прымусам якога сейм за-цвердзіў акт аб свабодным вызнанні пра-васлаўнай веры і прызнанні грамадзянскіх правоў за яе прыхільнікамі. Была падпісана таксама Варшаўская дамова аб праве Расіі ўмешвацца ў абарону праваслаўных. Узмацненне рускага ўплы-ву ўсё больш рабіла Рэч Паспалітую залежнай дзяржавай. Барацьба супраць Барскай канфедэрацыі каталіцкай шляхты-праціўніцы Расіі і ўраўноўван-ня правоў дысідэнтаў, якія сваімі бесперапыннымі скаргамі і просьбамі ў Пецярбург выклікалі ўмяшанне Кацярыны II і ўніжэнне краіны, прывяло да развязвання ваенных дзеянняў. Імператрыца давяла гульню з рэлігійнай картай да лагічнага канца, які праявіўся ў падзелах Рэчы Паспалітай. Вера-вызнаўчы фактар меў галоўнае значэнне ў іх апраўданні.

Рэлігійная палітыка расійскага ўрада на далучаных беларускіх зем-лях. Пераход Беларусі ад Рэчы Паспалітай, дзе пануючай верай было ка-таліцтва, да Расіі, у якой вяршэнствавала праваслаўе, абвастрыў міжкан-фесійныя адносіны. I хаця традыцыйнай для расійскай палітыкі была кан-версія праваслаўнай царквы і ўрада ў дачыненні да новых суб'ектаў імпе-рыі2, канфесійная структура насельніцтва Беларусі спачатку ў цэлым была пакінута ранейшай. На ўсходзе да 1820 г. быў нават захаваны забаронены Ватыканам ордэн езуітаў. Разлік быў на тое, каб дагадзіць мясцоваму пан-ству.

На далучаных у 1772 г. усходнебеларускіх землях пражывала 100 тыс. католікаў, 300 тыс. (паводле іншых даных - 250 тыс.) праваслаўных і 800 тыс. уніятаў3. 3 першым падзелам Рэчы Паспалітай пачынаюць мяняцца суад-

______________

 

1 Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу, ф. 823, воп. 3, спр. 736, адв. арк. 4.

2 Сословия и государственная власть в России XV - середины XIX в.: Международная конференция. Чтения памяти академика Л.В.Черепнина. Тезисы докладов. Ч. 2. М., 1994. С. 346.

3 Ільяшэвіч М. Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства запанаваньня Кацярыны II і Паўла I (1772-1801). Вільна, 1933. С. 11.

 

 

носіны паміж рознымі веравызнаннямі і іх месцам у грамадскім жыцці. Кан-фесійная сітуацыя паварочваецца на карысць праваслаўя, хаця ўрадавая палітыка ў дачыненні іншай веры спачатку была даволі стрыманая. Царскім указам 16 жніўня 1772 г. католікам і уніятам была нададзена "нічым не абме-жаваная свабода ў публічным адпраўленні іх веры" пры ўмове, што яны не будуць схіляць у сваю веру праваслаўных. Гэты талерантны жэст быў разлічаны на тое, каб выклікаць лаяльнасць і прыхільнасць новых падданых да Расіі і яе ўлад, а таксама атрымаць давер тых, хто застаўся ў межах Рэчы Паспалітай. Аднак насуперак дэкларацыі аб талерантнасці інструкцыя 6 снежня 1773 г. заклікала уніятаў, як згвалтаваных да прыняцця гэтай веры палякамі-католікамі, вяртацца да рэлігіі продкаў1. Духоўнымі справамі уніятаў на далучаных тэрыторыях кіравала Полацкая грэка-уніяцкая епархія на чале з архіепіскапам Я.Смагаржэўскім, які прысягнуў на вер-насць Расіі і заклікаў падначаленае духавенства зрабіць тое ж.

Дэклараванне рускім урадам сваёй талерантнасці не пазбавіла ў ка-таліцкай і уніяцкай іерархіі боязі наконт магчымасці паваротаў у рэлігійнай палітыцы. Яна была занепакоена з прычыны адрыву зямель ад дзяржавы, дзе каталіцкая рэлігія (у абодвух абрадах - рымскім і грэчаскім) была пану-ючай, і далучэння да краіны, у якой яна стала толькі цярпімай. Яе трывога мела пад сабой падставу. У абнародаваным у верасні 1772 г. ад імя Кацяры-ныПплакацеграфаЗ.Чарнышовадлябеларускаганасельніцтвагаварылася аб захаванні за каталіцкай і уніяцкай цэрквамі маёмасці, у першую чаргу маёнткаў. Імператрыца лічыла, "што оныя адбіраць яшчэ рана"2. Асцярога не была дарэмнай. У рэальным жыцці было інакш, чым на паперы. Ужо к канцу 1774 г. у пяці беларускіх правінцыях Пскоўскай і Магілёўскай губер-няў - Полацкай, Віцебскай, Аршанскай, Мсціслаўскай, Рагачоўскай -429 уніяцкіх цэркваў і 688 прыхаджан былі пераведзены ў праваслаўе і яшчэ 486 перайшлі на лацінскі абрад3. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына II пацвердзіла сваім новым падданым поўную і неабмежаваную свабоду іх веры, правы на зямлю і прыгонных. Але ў тым жа 1793 г. яна звяр-нулася ў сінод з запытам, "як лепш і прыстойней польскіх уніятаў злучыць з праваслаўнай грэчаскай царквой", і ў наступным годзе, нягледзячы на абя-цанні, пачала новы наступ на уніяцтва.

Шлях да імперскага адзінства бачыўся ў авалоданні духоўным светам новых падданых. Услед за палітычнай адбылася рэлігійная і культурная інтэграцыя Беларусі ў Расію. Кацярына II выказала жаданне знішчыць "грань пнородня" паміж Беларуссю і Расіяй і зрабіць новыя абшары "рус-скпмн не одннм только нменем, но душою н сердцем". Найбольш прыдат-нымі для рэалізацыі гэтых намераў знайшлі уніятаў. Царызм глядзеў на іх як на рускіх, адарваных у нейкіх пакаленнях ад праваслаўя, якія цярпелі моцны польска-каталіцкі ўплыў і забыліся пра сваю кроўную сувязь з Расіяй. У дакументах канца XVIII - пачатку XIX ст. іх называлі то паўпаля-камі, то беларускімі палякамі, то "змененымі з вонкавага выгляду, але рускімі ўнутры", а то і зусім атаясамлівалі з карэнным насельніцтвам імпе-рыі і лічылі "рускімі па паходжанню, мове і набажэнству".

_______________

 

1 Анішчанка Я. Перавод беларускіх уніятаў ў праваслаўе ў 1781-1783 гг. // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мн., 1996. С. 85.

2 Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве, ф. 12, спр. 166, арк. 18 адв.

3 Грыцкевіч А. Уніяцкая царква на Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XX стагоддзяў // Хрысціянская думка. 1993. № 3. С. 120.

 

 

Разумеючы, што гэта не так, царызм пачаў кампенсаваць нацыянальную рознасць рэлігійным адзінствам і прыступіў да русіфікацыі краю. Паводле слоў Кацярыны II, "пераварочванне уніятаў у праваслаўе зблізіць іх з пры-роднымі расіянамі, і яны ніколькі не павінны ўжо баяцца, што калі-небудзь будуць адарваны ад нашай дзяржавы"1. Даказваючы беларуска-расійскае адзінства, прадстаўнікі кіруючай эліты Расіі закрывалі вочы на тое, што на працягу стагоддзяў Беларусь жыла сваім асобным жыццём і стварыла сама-стойныя шляхі палітычнага, культурнага і рэлігійнага развіцця. Берасцей-скую унію, якая ў канцы XIX ст. аслабіла палітычны і царкоўны ўплыў Мас-коўскай дзяржавы на беларускіх землях, абвінавацілі ў тым, што яна болып за два стагоддзі працавала над знішчэннем у Беларусі "праваслаўнай Русі". Таму звужэнне сферы ўплыву гэтай "шкоднай" уніі заняло важнае месца ў сістэме ўрадавых мер па "аднаўленню рускай народнасці" ў Беларусі.

Становішча уніяцкай царквы ўскладнялася тым, што яна сама раздзіра-лася супярэчнасцямі. Унутры яе ішла барацьба паміж белым духавенствам і базыльянскім манаствам за сферы ўплыву, пасады, даходы, маёнткі, прывілеі. У царкве дзейнічалі дзве плыні: першая - на збліжэнне і перавод уніятаў у рыма-каталіцызм, што знаходзіла падтрымку базыльянскага ма-наства; другой было ўласціва імкненне застацца "пры даўніне", захаваць асобнасць і самабытнасць царквы. Бачачы заняпад уніі пад націскам ка-таліцкага Захаду, прыхільнікі другой плыні шчыра жадалі прымірыць ка-таліцтва з праваслаўем. Але чым менш удаваліся іх спробы, чым больш яны ўпэўніваліся ў намерах Польшчы ліквідаваць унію, чым больш схілялі свае позіркі на Усход у надзеі з яго дапамогай зберагчы чысціню уніяцкай рэлігіі. А.Цвікевіч разглядаў арыентацыю часткі беларускіх уніятаў на Маскву і Пе-цярбург як "жаданне абаперціся на Расію дзеля ўмацавання веры сваіх дзя-доў супроць ваяўнічага каталіцызму"2.

Гэта жаданне адпавядала курсу Кацярыны II на адрыў уніяцкай царквы ад рымска-каталіцкай і ізаляцыю яе ад знешняга ўплыву. Ніводная папская була не мела ў межах Расіі сілы, калі яна не была ўхвалена імператрыцай. За-межнаму духавенству былі забаронены ўезд у Расію і ўмяшанне ў справы уніяцкай царквы.

Кацярына II падарвалазначэннебазыльянскагаордэна - апоры уніі. Яго манахі настроілі супраць сябе ўрад тым, што многія з іх адмовіліся даць пры-сягу на вернасць. Не дапускаючы самастойнасці манаскіх ордэнаў у Расіі, яна падпарадкавала базыльян кіраўніцтву епіскапа, чым выклікала незада-вальненне манаства.

Кацярына II хацела падпарадкаваць каталіцкую і уніяцкую царкву сабе. У 1773 г. без згоды Рыма яна адкрыла Беларускую рыма-каталіцкую епархію з цэнтрам у Магілёве. Яе ўзначаліў біскуп Станіслаў Богуш-Сест-ранцэвіч, уладзе якога былі падначалены ўсе католікі, што пражывалі ў ме-жах Расіі. Рым адразу не прызнаў дадзены акт законным і зацвердзіў Сест-ранцэвіча на гэтай пасадзе толькі ў 1784 г. У 1795 г. была заснавана інфлянц-кая епархія, тады ж і Пінская (у апошнюю ўвайшлі Менская і Віленская гу-берні). Гэта выклікала пратэсты ў духавенства. Рыхтавалася нават паўстан-не, але яно было раскрыта. У 1798 г. межы епархій зноў былі перагледжаны. Тры з іх - Магілёўская, Менская і Віленская - ахоплівалі тэрыторыю Бела-русі.

______________

 

1 АВАК. Вильна, 1889. Т. 16. С. 10.

2 ЦьвікевічА. "Западно-руссизм". Нарысыз гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. Мн., 1993. С. 8, 14.

 

 

Праблемы стварала і знаходжанне ў Расіі езуітаў. Яшчэ ў 1773 г. папа Клімент XIV распусціў ордэн, але яны заставаліся на тэрыторыі Віцебшчы-ны і Магілёўшчыны. Гэтым Кацярына II жадала даказаць Ватыкану, што не дазволіць, каб у яе дзяржаве распараджаўся папа. Ухваліла яна і педагагічны вопыт езуітаў. У 1786 г. у Полацкай езуіцкай калегіі налічвалася 79 чалавек, у Магілёўскай - 12, у Мсціслаўскай - 14, у Аршанскай - 20, у Дзінабург-скай - 211. ДаЗО-хгг. XIX ст. каталіцкая царква не ведала асаблівых пераш-код у сваёй дзейнасці.

Асноўным напрамкам рэлігійнай палітыкі царызму ў Беларусі было ўмацаванне праваслаўя. 3 часу першага падзелу яно, якое амаль знікала там, пачало падтрымлівацца, але нягледзячы на павелічэнне колькасці вернікаў, у асноўным за кошт уніятаў, уплывовым у другой палове XVIII ст. ужо не стала. У 1793 г. на далучаных тэрыторыях была створана Менская, Ізяс-лаўская і Брацлаўская епархія начале з Віктарам Садкоўскім. Яе межы змя-няліся ў сувязі са зменай межаў губерняў, далучаных да імперыі.

Яшчэ ў 1769 г. Г.Каніскі хадайнічаў перад варшаўскім судом, а з першым падзелам - перад сінодам аб цвёрдым жаданні святароў і цэлых прыходаў Беларускай епархіі, гвалтоўна схіленых дауніі, вярнуцца ў праваслаўе. К па-чатку 1775 г. у яго набралася 80 калектыўных прашэнняў. Але прапановы Каніскага, якія маглі пагоршыць адносіны Расіі з каталіцкім панствам, урад не зацікавілі.

Сітуацыя змянілася ў 1780 г. Адзіны уніяцкі епіскап на далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі Ясан Смагаржэўскі нядоўга ўзначальваў тут уніяцкую царкву. Калі ён аддаў перавагу пасадзе мітрапаліта ў Рэчы Пас-палітай, Кацярына II загадам ад 2 ліпеня 1780 г. звольнілаяго з пасады, заба-раніла ўмешвацца ў духоўныя справы імперыі і толькі ў 1784 г. прызначыла яму пераемніка. Ім стаў Іраклій Лісоўскі. Кіраваць уніяцкай царквой ва Усходняй Беларусі ў гэты час даручылі кансісторыі з чатырох надзейных асоб, дзейнасць якой была ўзята пад пільны нагляд.

Тым жа загадам беларускаму генерал-губернатару было дадзена права назначаць па вакантныя пасады ва уніяцкай царкве свяшчэннікаў такога вызнання, якогажадалі прыхаджане. Гэты дакумент паклаў пачатак пераво-ду уніятаў у праваслаўе. Наўмысна ствараліся новыя вакансіі. Згодным пакінуць уніяцтва прысылалі праваслаўных папоў. Прызначэнне уніяцкіх парохаў ва "ўпартыя" прыходы зацягвалася. На працягу бліжэйшых трох гадоўунію пакінулі 100-200 тыс. чалавек. Мянялі веру галоўным чынам ся-ляне тых вёсак, якімі валодалі рускія паны.

Адыход ад уніяцтва дзесяткаў тысяч людзей у пачатку 1780-х гг. у цэл ым можна лічыць звычайнай з'явай на тэрыторыі традыцыйнага ўплыву пра-васлаўя2. 17 % усіх уніятаў у беларускіх губернях перайшло ў праваслаўе ў час гэтай урадавай акцыі. Але яна аказалася няўдалай - зрабіць далучаныя землі цалкам праваслаўнымі праз добраахвотнае жаданне уніятаў не ўдало-ся. Уніяцтва па-ранейшаму засталося дамінуючай канфесіяй на далучаных землях. Духоўным і свецкім уладам прыйшлося шукаць іншых шляхоў і

_______________

 

1 Канфесіі на Беларусі (канец ХУІІІ-ХХ ст.). С. 23.

2 Белецкий А.В. Униатский вопрос в 1772-1827 гг. // Хрестоматия по истории Западной России. Вильно, 1892. С. 733; Likowski E. Historia unii kosciola ruskiego z kosciolem rzymskim. Poznan, 1875. S. 157; Сосна У. Уніяцкае пытанне ў беларускай вёсцы ў канцы XVIII – першай палове XIXст. // 3 гісторыіуніяцтваў Беларусі (да400-годдзя Брэсцкайуніі). Мн., 1996. С. 93.

 

 

зручных абставін для канчатковай рэалізацыі сваіх вялікадзяржаўных планаў1.

Кацярына II праводзілі вельмі асцярожную палітыку ў рэлігійным пы-танні яшчэ і з той мэтай, каб не раззлаваць каталіцкі Захад і не стварыць прэ-цэдэнту, які б даў Ватыкану падставу ўмяшацца ва ўнутраныя справы імпе-рыі. Рым пільна сачыў за ўсімі хістаннямі расійскай палітыкі і прымаў свае контрмеры. Але яго заступніцтва за беларускую уніяцкую царкву было сла-бым - сфера яе ўплыву няўмольна скарачалася. Найбольш дзейсныя іерархіі арганізавалі дэпутацыю ў Рым, якая паведаміла папе, што уніяты падаюць духам і пераходзяць у праваслаўе, бо бачуць, што святы айцец пра іх не клапоціцца. Папа выступіў тады ў аоарону уніяцкай царквы ў Беларусі. Але Кацярына II заявіла, што выратаваць яе ён зможа толькі тады, калі не будзе пярэчыць манаршай волі2. Было відавочна, што Ватыкан страціў ініцыятыву ў рэлігійных справах на далучанай да Расіі тэрыторыі.

Палітыка Кацярыны эвалюцыяніравала ад няпэўнасці, чакання ў рэлігійнай праблеме, асцярогі з уніяй да рашучага наступу на яе з мэтай вы-каранення, распачатага ў 1794 г. Годам раней на запыт Кацярыны II у сінод аб найлепшых спосабах "сопряження" "в едпное мнрное нсповеданпе веры всех тех, конх Всевышннй благоволші покорпть властн Ея" знакамітым пра-васлаўным іерархам херсонскім архіепіскапам Я.Булгарысам была падрых-тавана "Запіска аб найлепшым спосабе ўз'яднання уніятаў з праваслаўнай царквой". Булгарыс разглядаў сем магчымых спосабаў. Сярод іх: 1) прыму-совы; 2) шляхам склікання сабора; 3) "дэбаты" - дыскусіі; 4) выданне тво-раў, у якіх абвяргаюцца "нелепостн" уніі; 5) выбранне годных пастыраў; 6) настаўленне прыхаджан у веры. Першы спосаб Булгарыс лічыў недарэч-ным, другі і трэці ўжо шматразова былі ўжытыя раней, але нядзейсныя; два наступныя нязручныя і таму бескарысныя. Тры апошнія ён раіў для выка-рыстання. Гэта была своеасаблівая праграма паглынання уніятаў рускай праваслаўнай царквой.

Праграма Булгарыса была доўгатэрміновага дзеяння, а імператрыца Ка-цярына II спяшалася. Падзеі 1794 г. стварылі прэцэдэнт, і ўрад без усялякай падрыхтоўчай работы пайшоў у наступ на унію. Калі пасля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай ён вельмі насцярожана адносіўся да пераводу уніятаў у праваслаўе, то ва ўмовах распачатага паўстання Т.Касцюшкі ў правас-лаўным яднанні афіцыйных улад і сялянства бачыўся шлях да палітычнай стабільнасці ў краі, сродак ізаляцыі паўстанцаў-католікаў3. У гэтых умовах урад падтрымаў рух да праваслаўя часткі уніяцкага насельніцтва Брац-лаўскай, Ізяслаўскай і Менскай губерняў. Гэты рух разгортваўся сярод "ня-вольных" уніятаў - тых, хто пад прымусам, без уласнага пераканання пры-няў гэту веру. Зразумела, такія людзі былі нястойкімі паслядоўнікамі уніяц-тва і пры спрыяльных абставінах кідалі яго. На чале гэтага руху стаяў Г.Каніскі.

Імкненне нядаўна павернутых да уніі жыхароў Беларусі і Украіны было абвешчана ўрадам усеагульным і выкарыстана ва ўласных мэтах. Вяртанне уніятаў у праваслаўе, якому спачатку супраціўлялася Кацярына II, з мэтай выклікаць вернападданіцкія настроі сярод жыхарства, пад канец яе

________________

 

1 Анішчанка Я, Перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе ў 1781-1783 гг. // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). С. 88-89.

2 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны ў Львове, ф. 201, воп. 4, спр. 1146, арк. 1 адв.

3 Сосна У. Як спрабавалі "ўз'яднаць" сялян-уніятаў // Спадчына. 1993. № 2. С. 78.

 

 

праўлення набыло шырокія памеры. У1794 г. яна абвясціла аб намеры выка-раніць унію ў "далучаных ад Польшчы губернях". Пад гэты намер быў пад-ведзены навуковы грунт. Ім з'явілася напісаная па яе заказу праца стацкага саветніка Бантыш-Каменскага "Нсторнческое нзвестне о возннкшей в Польше уннн" - першы ў Расіі навуковы твор, прысвечаны гісторыі уніі. Ён даказваў права Расіі і расійскай праваслаўнай царквы на панаванне ў Беларусі.

Імператарскім указам і рэскрыптам генерал-губернатару ЦТуталміну здымаліся ўсялякія абмежаванні для вяртання уніятаў у праваслаўе. Па-мешчыкам, свецкім і духоўным чыноўнікам пад пагрозай прыцягнення да крымінальнай адказнасці і секвестра маёнткаў забаранялася рабіць якія б то ні было перашкоды пераходу ў праваслаўе, які абвяшчаўся надзейнейшым сродкам зацвярджэння народа ў аднадумстве і спакоі. Аналагічны ўказ быў выдадзены 10 студзеня 1795 г. У ім гаварылася аб неабходнасці ахоўваць но-ваправаслаўных ад усялякіх уціскаў і крыўд з боку паноў і браць іх пад апеку мясцовых улад.

Гэтыя ўказы мелі свае вынікі. На працягу толькі аднаго месяца 1794 г. перайшлі ў праваслаўе 721 парафія, 333 тыс. чалавек і 463 святары1. У на-ступным годзе Кацярына II выслала за мяжу найбольш упартых базыльян, якія не падпарадкоўваліся епіскапу Лісоўскаму, і выдала загад аб закрыцці бескарысных для грамадства кляштараў, якія не займаліся ні адукацыяй мо-ладзі, ні дапамогай бедным. Задума Кацярыны II абяссіліць базыльян выклікала іх супраціўленне. Яны пачалі падбухторваць людзей супраць рус-кага ўрада, распаўсюджваць чуткі, што народ хутка пагоняць у правас-лаўныя храмы. Такая дзейнасць базыльянскага манаства і каталіцкага духа-венства, відаць, адыгрывала пэўную ролю ў далучэнні народа да барацьбы.

Імкненне уніятаў Беларусі да захавання сваёй канфесіі. Паводле да-ных гісторыка Г.Кіпрыяновіча, са жніўня 1794 г. па сакавік 1795 г. да правас-лаўя далучылася 1 483 111 украінскіх і беларускіх уніятаў, 2603 царквы і 1552 святары2. У Беларусі гэты рух не прыняў такога шырокага памеру, як ва Украіне. Беларускія уніяты аказаліся больш паслядоўнымі і адданымі сваёй веры3. Але і тут уніяцкая царква страціла больш за 100 тыс. вернікаў4. Даволі лёгка кідалі уніяцтва жыхары ўсходніх раёнаў Беларусі, дзе яно запа-навала толькі ў апошняе паўстагоддзе і не пусціла глыбокіх каранёў. Цяж-касці ўзмацняліся па меры прасоўвання гэтага працэсу ў мясціны, дзе унія зацвердзілася раней і мацней, так што ўрэшце даходзіла да выкарыстання вайсковых каманд з гарматамі для аднаўлення пазіцый праваслаўя. Для параўнання: толькі ў Брацлаўскай губерні (Украіна) усе цэрквы (1090) з больш чым паўмільёна вернікаў адышлі ад уніі ў 1795 г.5

Гэта не была суцэльная добраахвотная перамена веры, як падавала тыя падзеі афіцыйная расійскай гістарыяграфія. Непасрэдны ўдзельнік і выка-наўца "ўз'яднання" чыноўнік Г. Дабрынін пісаў у сваіх мемуарах, што уніяты

_____________

 

1 Зноско К. Исторический очерк церковной унии: ее происхождение и характер. Варшава, 1933. С. 179.

2 Киприянович Г.Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита литовского и виленского и воссоединение западно-русских униатов с православной церковью в 1839 г. Вильна, 1893. С.ХУ.

3 Хаўстовіч М. Скасаванне уніі // 3 гісторыяй на "Вы". Мн., 1994. С. 109.

4 Белецкий А.В. Униатский вопрос в 1772-1827 гг. // Хрестоматия по истории Западной России. С. 733.

5 Львовский церковный собор: Документы и материалы. 1946-1981. Издание Московской патриархии, 1982. С. 26.

 

 

"пажадалі, ці заахвочаны, ці прымушаны павярнуцца да царквы грэ-ка-расійскай"1. 3 месцаў паступалі ад чыноўнікаў данясенні: вярнуў у пра-васлаўе царкву або дзве-тры. Толькі губернскае праўленне атрымае іх, як з другога боку прыходзяць іншыя данясенні: ад прыхаджан, памешчыкаў, уніяцкага духавенства, што уніяты прымушаны адракацца ад веры біццём, што царква адбіта гвалтам і г.д. У органах мясцовага кіравання і вярхоўнай улады зрабілася тады сапраўднае навадненне уніяцкіх спраў2. Тое рэлігійнае далучэнне было негатыўна сустрэта ўсімі пластамі неправаслаўнага на-сельніцтва.

Здавалася, уніяцтва дажывае свае апошнія дні. Але поспехі масавай рэлігійнай канверсіі сярэдзіны 90-х гг. XVIII ст. былі больш на паперы3. Навізна справы, хуткасць, з якой яна праводзілася, непаслядоўнасць урада-вай палітыкі, няўмелае вядзенне справы на месцах, з аднаго боку, і су-праціўленне часткі уніяцкага насельніцтва, неаслабная польска-каталіцкая прапаганда, з другога - затармазілі канчатковае "ўз'яднанне" уніятаў. Так, непаслядоўнасць урада праявілася ва ўказе 6 верасня 1795 г., які прызначаў пажыццёвую пенсію (ад 50 да 100 руб.) тым уніяцкім святарам, што ад-мовіліся прыняць праваслаўе і засталіся без прыходаў, але не пажадалі ска-рыстацца дазволам выехаць за мяжу. Гэты ўказ быў успрыняты ў народзе як узнагарода духавенству, што засталося верным уніі. Некаторыя гісторыкі дакаралі Кацярыну II, што абавязак урада - падтрымку нацыянальных пам-кненняў праваслаўных - яна выконвала даволі легкадумна, пачала справу без належнай падрыхтоўкі4.

Пасля падаўлення паўстання Т.Касцюшкі імпэт урада да справы "ўз'яд-нання" астыў. Ды і самі уніяты казалі: "Паколькі гасударыня матушка па-мерла, то і ўсе ўказы яе прапалі"5. У гэтых умовах пачаўся масавы адыход ад праваслаўя. Жыхары Полацкай і Магілёўскай губерняў, як даносіў у 1796 г. обер-пракурору сінода полацкі епіскап Афанасій, "в вере развраідаются" і гавораць, што, маўляў, яны быць у праваслаўнай веры не жадаюць, але жада-

_____________

 

1 Сосна У. Як спрабавалі "ўз'яднаць" сялян-уніятаў / Спадчына. 1993. № 2. С.78.

2 Горючко П.С Из истории воссоединення униатов в Белоруссии. 1795-1805. Кнев, 1902. С.36.

3 Никольский Н.М. История русской церкви. Мн., 1990. С. 289.

4 Горючко П.С. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии. 1795-1805. С. 61.

5 Там жа. С. 59.

 

 

юць па-ранейшаму вярнуцца вауніяцкую1. Да90 % "уз'яднаных" вярнулася тады ва уніяцтва2. Пераемнік Кацярыны II Павел I праводзіў болын лібе-ральны курс у рэлігійнай палітыцы. Адміністрацыйны прымус у дачыненні уніятаў пры ім аслабеў. Ён спыніў барацьбу з уніяцтвам, аднавіў для ўцале-лых яшчэ уніятаў скасаваныя епіскапскія кафедры, загадаў губернатарам клапаціцца пра патрэбы уніяцкай і каталіцкай цэркваў.

Як сцвярджаў пазней обер-пракурор сінода Д.Талстой, унія ў XIX ст. -"не болын як памылка рускага ўрада". У 1794-1796 гг. амаль усё уніяцкае на-сельніцтва Падольскай і большай часткі Валынскай губерняў колькасцю 1,5 млн без прымусу далучылася да праваслаўнай царквы. У Літве і Бела-русі, наадварот, у выніку памылак урада унія не толькі не аслабела, але яшчэ болын узмацнілася3.

Такім чынам, уніяцкае насельніцтва было галоўным рэзервам для па-велічэння праваслаўнай царквы. Але, нягледзячы на рост колькасці храмаў, прыхаджан, духавенства, праваслаўная царква не стала тады ўплывовай сілай - урад усур'ёз узяўся за яе ўзвышэнне ў 1830-я гг. Яна трымалася на добраахвотныя ахвяраванні і па-ранейшаму заставалася беднай. Вывесці яе з такога стану не дапамог указ сін'ода 1798 г. аб продажы свечак на ўтрыман-не цэркваў - гэта былі мізэрныя грошы.

Уніяты сталі аб'ектам пільнай увагі каталіцкага касцёла, які не жадаў страціць свой уплы







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1228. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия