Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЗАКЛЮЧЭННЕ





Перыяд знаходжання ў Рэчы Паспалітай быў у гісторыі беларускіх зя-мель няпростым часам. У пачатку XVII ст. для гэтай дзяржавы і яе народа складвалася нядрэнная перспектыва. Эканоміка беларускіх зямель зна-ходзілася на ўздыме; ішло актыўнае засваенне фальварковай сістэмы, у цэ-лым было завершана фарміраванне сеткі гарадскіх пасяленняў. Актыўна развіваліся рамяство і гандаль.

К канцу папярэдняга, XVI ст., пануючаму саслоўю Вялікага княства Літоўскага ўдалося не толькі дабіцца аслаблення каралеўскай улады і ўма-цавання ўласных палітычных пазіцый, але і захаваць для дзяржавы рэшткі самастойнасці і фактычна нейтралізаваць найболыд непрымальныя пала-жэнні Люблінскай уніі 1569 г. Гэта выявілася ў стварэнні ў 1581 г. асобнай вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства - Галоўнага трыбунала, у прыняцці ў 1588 г. III Статута, які разглядаў ВКЛ фактычна як самастой-ную дзяржаву са сваёй тэрыторыяй, войскам, фінансамі. Важным для заха-вання спрыяльных умоў фарміравання беларускага этнасу было тое, што за старабеларускай мовай пакідаўся статус афіцыйнай.

У той жа час аб'яднанне з Каронай Польскай дазволіла Вялікаму княст-ву Л ітоўскаму істотна ўмацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне, выйсці пераможцам у Лівонскай вайне і нават перайсці да наступальных дзеянняў. Кіраўніцтва краіны ў асобе караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы вынош-вала грандыёзныя знешнепалітычныя планы, што выявілася ў прэтэнзіях не толькі на страчаны ў пачатку XVI ст. Смаленск, але таксама на маскоўскі прастол і шведскую спадчыну. Аднак пры гэтым эканамічныя і палітычныя інтарэсы дзяржавы, а таксама настроі шляхты Вялікага Княства ўлічваліся не заўсёды.

У сярэдзіне XVII ст. беларускія землі былі ўцягнуты ў сферу казацка-ся-лянскай вайны, якая перакінулася сюды з украінскіх зямель і з'явілася вынікам узрастання сацыяльных, нацыянальных і рэлігійных супярэчнас-цей у Рэчы Паспалітай. Гэта вайна стала паваротным пунктам у гісторыі бе-ларускіх зямель. Унутраны па сутнасці канфлікт выкарысталі суседзі Рэчы Паспалітай - Расійская дзяржава, Швецыя і Турцыя, бесперапынныя вой-ны з якімі звялі каласальны знешнепалітычны патэнцыял краіны амаль да нуля. Знаходжанне на тэрыторыі дзяржавы замежных войскаў імкнуліся выкарыстаць для дасягнення сваіх палітычных мэт розныя магнацкія гру-поўкі, якія неаднаразова ставілі грамадства на мяжу грамадзянскай вайны. Пры гэтым імі рабіліся спробы аслабіць залежнасць Вялікага Княства ад ка-ралеўскай улады і ўмацаваць яе самастойнасць пад сваім патранажам.

Палітычны сепаратызм асобных магнацкіх груповак суправаджаўся тым не менш усё большым збліжэннем пануючага саслоўя Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай у сацыяльнай і культурнай сферах. Імкненне беларускай і літоўскай шляхты да набыцця правоў, аналагічных тым, што існавалі ў Польшчы, а таксама яе культурная і моўная асіміляцыя прывялі да фарміравання ў межах Рэчы Паспалітай адзінага палітычнага «наро-да-шляхты». Ён з цягам часу ўсё болып адасабляўся ад народных мас Бела-

 

 

русі, якія пасля 1696 г., калі быў скасаваны афіцыйны статус беларускай мовы, зрабіліся галоўным носьбітам і захавальнікам нацыянальных трады-цый. Народная культура, якая ўсё больш фалькларызавалася, існавала па-ралельна з «высокай» шляхецкай культурай. Апошняя вызначалася агуль-наеўрапейскай барочнай стылістыкай і мясцовымі «сармацкімі» тэндэнцы-ямі, якія абумоўлівалі спецыфічныя рысы ментальнасці, культуры і побыту пануючага класа Рэчы Паспалітай.

Для беларускіх зямель найболын трагічныя вынікі мелі вайна Рэчы Пас-палітай з Расіяй 1654- 1667гг. і Паўночная вайна 1704- 1717гг.,калітэры-торыя Беларусі з'яўлялася асноўнай арэнай баявых дзеянняў. У выніку знішчэння насельніцтва, яго захопу ў палон, голаду і эпідэмій колькасць жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак катастрафічна скарацілася, а эканоміка была разбурана. Пагаршэнне становішча сялянства параджала сацыяльны пратэст, які выяўляўся ў розных формах, нават да ўзброенай барацьбы. У гэ-тых складаных умовах дзяржаўная ўлада і феадалы шукалі найбольш спры-яльныя шляхі па пераадоленню глыбокага эканамічнага крызісу, у тым ліку праз павышэнне зацікаўленасці сялянства і мяшчанства ў выніках сваёй працы, паслабленне падатковага ўціску, пошуку найбольш аптымальных спосабаў гаспадарання і інш. Значнай з'явай у гэтым напрамку стала рэфор-ма Антонія Тызенгаўза ў каралеўскіх маёнтках.

Намаганні вярхоўнай улады Рэчы Паспалітай і асобных землеўла-дальнікаў разам са стваральнай самаадданай працай беларускага сялянства і мяшчанства пачалі ў другой палове XVIII ст. прыносіць адчувальныя вынікі. Эканамічны крызіс быў у асноўным пераадолены. Аднаўлялася гас-падарчая дзейнасць гарадоў. У эканоміцы беларускіх зямель з'явіліся рысы капіталістычнай вытворчасці. Развіваўся ўнутраны і знешні гандаль, пры-чым упершыню за доўгія дзесяцігоддзі ўдалося дасягнуць станоўчага гандлёвага балансу, г. зн. вываз прадукцыі за мяжу перавысіў увоз. Назіраліся станоўчыя зрухі ў сферы культуры і адукацыі. На беларускіх землях распаўсюджваліся ідэі Асветніцтва, квітнелі магнацкія культурныя цэнтры, распачынала сваю дзейнасць Адукацыйная камісія.

Аднак спроба правядзення дзяржаўных рэформаў сутыкнулася з моц-ным супраціўленнем прыхільнікаў «залатой шляхецкай вольнасці» і адна-часова з нежаданнем суседзяў Рэчы Паспалітай дапусціць яе ўмацаванне. Прыхільнікі рэформаў не здолелі пераадолець вынікі згубнай практыкі вы-карыстання шляхецкімі групоўкамі знешніх сіл для дасягнення сваіх ка-рыслівых мэт. У выніку знешнія сілы ўжо самі сталі выкарыстоўваць гэтыя групоўкі ў правядзенні сваёй анексійнай палітыкі. У рэшце рэшт гэта абу-мовіла знікненне Рэчы Паспалітай з палітычнай карты Еўропы.

Падзелы Рэчы Паспалітай з'явіліся лагічным завяршэннем глыбокага палітычнага крызісу, у якім знаходзілася дзяржава з сярэдзіны XVII ст. Пе-радумовы гэтага крызісу былі закладзены яшчэ раней і выявіліся ў паступо-вым аслабленні ўлады манархаў. Апошнія па прычыне выбарнасці сваёй па-сады мусілі ісці на наданне шляхце ўсё новых прывілеяў, пакуль яны не на-капіліся ў колькасці, якая рабіла немагчымым паступальнае развіццё гра-мадства і ажыццяўленне любых намаганняў па ўдасканаленню палітычнай сістэмы дзяржавы. Найболып яскрава гэта праявілася ў існаванні права «1і-Ьешт уеіо», якое фактычна паралізоўвала заканадаўчую дзейнасць у дзяр-жаве.

У многім авантурная знешняя палітыка манархаў - прадстаўнікоў за-межных дынастый Вазаў і Вецінаў, якія праз удзел Рэчы Паспалітай у ваен-ных канфліктах спадзяваліся ўмацаваць сваё становішча ў дзяржаве і за яе

 

 

межамі, уцягнула землі Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага ў паласу амаль бесперапынных войнаў, якія спусташалі краіну. Аслабленне Рэчы Паспалітай у выніку войнаў, яе залежнасць ад суседніх дзяржаў і іх апора на пэўныя колы мясцовай шляхты абумовілі тое, што працэс гібелі «дзяржавы двух народаў» стаў у другой палове XVIII ст. незваротным.

Для беларускіх зямель перыяд XVII - XVIII стст. быў звязаны не толькі з буйнымі ваеннымі канфліктамі, але і з імкненнем пануючых станаў да апа-лячвання насельніцтва. Калі ў XVII ст. гэты працэс не набыў адкрытых форм і быў звязаны галоўным чынам з разгортваннем контррэфармацыі і наступленнем каталіцызму на іншыя канфесіі, то пасля 1696 г., калі пастано-ва ўсеагульнай канфедэрацыі са'слоўяў Рэчы Паспалітай забараніла пісаць у Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўныя дакументы на беларускай мове, па-ланізацыйная палітыка праводзілася кіраўніцтвам дзяржавы асабліва напо-рыста.

У асноўным з гэтага часу для беларускага этнасу пачаўся асабліва цяжкі шлях змагання за тое, каб захаваць дасягнутыя раней пазіцы і не толькі ў эка-намічным развіцці, але і набытую спадчыну ў галіне культуры, ва ўсёй духоўнай сферы. Да таго ж гэтае змаганне працякала ў складаных умовах на-ступу на самыя этнічныя адметнасці беларусаў. Імкненне іх аслабіць, знівеліраваць і ў рэшце рэшт нават знішчыць характарызуе палітыку па-ланізацыі пануючых колаў Рэчы Паспалітай як асіміляцыйную.

Аднак пастаўленая мэта не была дасягнута нягледзячы на пэўныя, адмоўныя для беларусаў вынікі гэтай дзейнасці. Асновы беларускага этнасу былі захаваны. Разам з іншымі супольнасцямі, што пражывалі ў Беларусі, ён настойліва працягваў займацца стварэннем матэрыяльных і духоўных каш-тоўнасцей. Працягвалі існаваць і ў некаторай ступені развівацца беларуск мова, літаратура, культура ў цэлым. Гэта з'явілася базай для фарміраванн праз пэўны час беларускай нацыі.








Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 762. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия