Міжканфесійныя адносіны
Наступленне каталіцызму і намаганні праваслаўнай царквы па заха-ванню пазіцый. У сярэдзіне XVII ст. самай масавай канфесіяй у Беларусі за-ставалася праваслаўе. Забяспечанае канстытуцыйнай свабодай на дзяр-жаўным узроўні (грамата 1 лістапада 1632 г., дыплом 14 сакавіка 1633 г. ка-раля Уладзіслава IV, дыплом 12 студзеня 1650 г. Яна Казіміра), яно, аднак, панесла вялікія страты ў выніку наступлення каталіцкага касцёла, пашы-рэння уніяцтва, свавольства шляхты. Ад праваслаўя адвярнулася арыста-кратыя, што моцна аслабілаяго пазіцыі. Да другой паловы XVII ст. спынілі сваё існаванне праваслаўныя брацтвы, школы, друкарні. У сярэдзіне стагод-дзя на змену арыстакратыі, шляхецтву, аб'яднаным у брацкія арганізацыі га-раджанам у шэрагі абаронцаў праваслаўя ўліваецца новая сіла - казацтва, якое робіць яго сваім баявым сцягам. Такая рэакцыя казацтва яшчэ больш адштурхоўвае шляхту ад гэтай веры. Буйнейшымі асяродкамі праваслаўнага царкоўнага жыцця ў другой па-лове XVII—першай палове XVIII ст. былі віленскі манастыр св.Духа, слуцкі Траецкі манастыр і горад Магілёў, які з'яўляўся на той час цэнтрам адзінай у Беларусі праваслаўнай епархіі, прызнанай уладамі Рэчы Паспалітай у 1633 г. Яна фігуруе ў крыніцах пад назвай "Магілёўская, Мсціслаўская, Ар-шанская" або проста "Магілёўская", пазней - "Беларуская". У пачатку XVIII ст. Магілёўская епархія ўвогуле засталася адзінай праваслаўнай епархіяй ва ўсёй дзяржаве, і сфера яе ўплыву на працягу стагоддзя няўхільна звужалася, нягледзячы на знешнюю падтрымку - з боку Расійскай дзяржавы. Часта епархія кіравалася епіскапскімі намеснікамі, бо каралі не зацвяр-джалі абраных архірэяў. У 1644—1654 гг. на чале яе стаяў Іосіф Гарбацкі, прызнаны каралём толькі ў 1650 г. У 1662—1669 гг. кафедру фармальна ўзначальваў Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі, які быў адначасова абраны і кіеўскім мітрапалітам, але, абгавораны перад каралём, правёў больш двух гадоў у заключэнні ў Марыенбургскай крэпасці, а потым дажываў свой век на Украіне. Яго пераемнікам на гэтай пасадзе стаў Феадосій Васілевіч (1669— 1678), слуцкі архімандрыт. У 1680—1686 гг. епархіяй кіраваў так і не прызнаны каралём Янам Сабескім Клімент Трызна. Яго змяніў Серапіён Пальхоўскі (1688—1704), зацверджаны ў сане епіскапа Аўгустам II у 1697 г., пасля таго як намаганні Яна Сабескага знішчыць кафедру і епіскапскую па-саду ў Магілёве1 не далі вынікаў. Магілёўская епархія з'явілася адной з царкоўна-адміністрацыйных адзінак Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі, якую ў 1647—1657 гг. узначаль-ваў беларус па паходжанню таленавіты педагог, пісьменнік і багаслоў, а да таго епіскап мсціслаўскі, магілёўскі і аршанскі Сільвестр Косаў. Ён уяўляў сабой тып царкоўнага дзеяча і мысліцеля "на мяжы культур" - усходне- і за-ходнееўрапейскай, грэка-візантыйскай і лацінскай, схільнага да інтэграцыі духоўна-культурных здабыткаў Усходу і Захаду. У беларуска-ўкраінскім праваслаўі таго часу існавалі дзве плыні. Пер-шую ўтваралі айчынныя ізаляцыяністы-антызаходнікі, варожа настроеныя да заходнееўрапейскай навукі, рэлігійнай і свецкай культуры, ахрышчаных імі адным тэрмінам - «лацінства». Да другой адносіліся царкоўныя і гра-мадскія дзеячы «на мяжы культур», для якіх было ўласціва стварэнне на- _____________
1 Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С.191—192; Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мн„ 1992. С.21—23.
цыянальна-рэгіянальнай культуры і адукацыі на аснове сінтэзу абедзвюх гатін хрысціянства, узгаднення праваслаўных і каталіцкіх догматаў, засва-ення многавяковага плёну заходняй свецкай і тэалагічнай культуры1. Аднак гэта балансаванне «на мяжы культур» прыводзіла некаторых лідэраў і ідэолагаў беларуска-ўкраінскага праваслаўя ва уніяцкі лагер. Па шляху сваіх аўтарытэтных папярэднікаў (М.Сматрыцкі, К.Транкві-ліён-Стаўравецкі, К.Саковіч і інш.) спачатку пайшоў і Сімяон Полацкі, які ўбачыўва уніяцтве адзіна прымальнуюформу збліжэння заходне- і ўсход-нееўрапейскіх традыцый і культур. Ен прыняў гэту веру і стаў членам ба-зыльянскага ордэна. Аднак пад уплывам шэрагу фактараў (уражанне ад «пе-рамог расійскай зброі» падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Пас-палітай 1654—1667 гг., уяўленне аб моцы і магчымасцях рускага цара, пра-расійскія настроі часткі духавенства і насельніцтва Усходняй Беларусі на першым этапе вайны, далучэнне Левабярэжнай Украіны да Расіі, незада-вальненне сацыяльна-рэлігійнай палітыкай кіруючых колаў Рэчы Пас-палітай і інш.) ён ператварыўся з уніята ў адданага прыхільніка, а потым і ідэолага праваслаўя і расійскага самадзяржаўя. Інтэлектуальная і культурная перабудова беларуска-ўкраінскага пра-васлаўя ў другой і апошняй трэці X VII ст., якая праявілася ў стварэнні новай сістэ.мы свецкай адукацыі, уласнай багаслоўска-філасофскай культуры, вы-сокаадукаваных кадраў святароў, педагогаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, ву-чоных, садзейнічала захаванню веры ва ўмовах моцнага контррэфармацый-нага руху і каталіцкай экспансіі2. Дзяржаўная падтрымка Берасцейскай уніі і ігнараванне праваслаўя прывялі да таго, што значная частка яго прыхільнікаў перайшла ў апазіцыю да ўлад Рэчы Паспалітай. Іх апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах -ад пратэстаў, сеймавых дэбатаў і ультыматумаў, антыуніяцкай палемікі да выступленняў і нават паўстанняў. Рэлігійна-прававая дыскрымінацыя ва ўласнай краіне і няздольнасць сябе абараніць скіравалі позіркі права-слаўных на ўсход - надзею на аднаўленне сваіх правоў яны сталі звязваць з царскім урадам і маскоўскай царквой. Пазіцыя беларуска-ўкраінскай пра-васлаўнай інтэлігенцыі, духоўнай і свецкай, была неадназначнай. Адна яе частка прыняла уніяцтва. Другія бачылі выратаванне ў тым, каб аддацца пад «высокую царскую руку». Трэція балансавалі паміж Рэччу Паспалітай, ка-ралеўскай уладай, пераконваючы апошнюю адрадзіць усе рэлігійныя і маёмасныя правы праваслаўнага насельніцтва, і царскім самадзяржаўем, Маскоўскім патрыярхатам, з якімі падтрымлівалі добрыя адносіны і да якіх звярталіся за матэрыяльнай, маральнай і дыпламатычнай падтрымкай3. На працягу другой паловы XVII—першай паловы XVIII ст. пры актыўнай падтрымцы дзяржаўных улад, свецкіх і духоўных феадалаў Рэчы Паспалітай свае пазіцыі ў Беларусі ўмацоўвала каталіцтва. Большая частка беларускіх зямель у гэты час уваходзіла ў склад Віленскага біскупства, за-снаванагаяшчэ ў 1387 г., а Берасцейскае ваяводства - у склад Луцкага. Гала-вон каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай быў прымас, які склікаў сіноды (з'езды) духавенства, узводзіў у сан біскупаў і здзяйсняў нагляд за іх дзей-насцю. Апошнія кіравалі сваімі дыяцэзамі з дапамогай капітулаў. Біскупст-вы (епархіі) падзяляліся на дэканаты на чале з ксяндзамі-дэканамі. У Бела- _______________
1 Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). Мн., 1998. С. 12.89,90. 2 Там жа. С. 90. 3 Там жа. С. 92.
русі ў гэты час было 16 дэканатаў (Ашмянскі, Лідскі, Браслаўскі, Полацкі, Гародзенскі, Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Пінскі, Берасцейскі, Мсціслаўскі, Віцебскі, Аршанскі, Менскі, Рэчыцкі, Мазырскі), у якіх у 1653 г. было 153, аў 1744 г. - ужо 270 (121 наўсходзе Беларусі і 149 - наза-хадзе) прыходскіх касцёлаў1. Колькасць храмаў і кляштараў (манастыроў) розных каталіцкіх ордэнаў за стагоддзе істотна павялічылася. Самую густую сетку сваіх устаноў ства-рылі езуіты. У другой палове XVII—пачатку XVIII ст. яны адкрылі Мен-скую (1657), Гародзенскую (1664), Слуцкую і Наваградскую (1714) калегіі. Толькі полацкія езуіты да 1726 г. заснавалі ў сваіх уладаннях 15 касцёлаў. На працягу XVII ст. на тэрыторыі Беларусі з'явілася 13 францысканскіх, 35 дамініканскіх (у тым ліку 25 у другой палове XVII ст.), 16 кармеліцкіх кляштараў, у XVIII ст. - адпаведна 9,6 і 7. Найболын каталіцкіх кляштараў было ў Менску, Гародні, Берасці, Слоніме, Наваградку, Оршы. У Гародні, дзе ў пачатку XVIII ст. налічвалася не больш 3 тыс. жыхароў, было 8 ка-таліцкіх і уніяцкі кляштар і 9 касцёлаў. У Оршы было 9 кляштараў. Кожны такі кляштар займаў вялікі квартал, як правіла, у цэнтры горада, быў агаро-джаны сцяной, меў касцёл і на працягу стагоддзяў вызначаў архітэктурнае аблічча горада. Манастыры, як каталіцкія, так уніяцкія і праваслаўныя, ва-лодалі зямельнай уласнасцю і прыгоннымі сялянамі. У сярэдзіне XVIII ст. Віленскаму біскупству належала 600 вёсак, раскіданых па ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. ______________
1 Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). Мн., 1971. С. 102; Ён жа. Атеистическое воспитанне учащихся при изучении истории БССР. Мн., 1982. С.41.
ловіча (1609—1677), Яна Кулешу (1660—1706), Анастаза Керсніцкага (1678—1733) і іншых, якія працавалі на ніве культуры і асветы Беларусі. У імкненні ўмацаваць сваё становішча касцёл выкарыстоўваў розныя формы і метады ўздзеяння на пануючы клас і народныя масы. Пры культа-вых установах ствараліся брацтвы - арганізацыі прыхаджан. Яны займаліся філантропіяй - аказвалі дапамогу хворым, збіралі ахвяраванні для жабра-коў, часам утрымлівалі шпіталі. Асабліва актыўную работу па стварэнні брацтваў разгарнулі езуіты, дамініканцы, кармеліты. На працягу XVII—XVIII стст. езуіты стварылі ў буйнейшых гарадах Беларусі брацтвы св. Алойза, св. Варвары, св. Лазара, св. Яна Непамуцэна, Маці Божай, Божа-га цела і інш. Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі атрымаў культ дзевы Марыі. 3 16 плебаній (прыходаў) Ашмянскагадэканатаў 80-я гг. XVIII ст. у 14 оылі брацтвы, заснаваныя ў гэтым стагоддзі. Каталіцкія брацтвы мелі свае стату-ты, касцёльныя харугвы (сцягі), набажэнскія кнігі, скарбонкі, персанал. Кіраўнікоў брацтваў абіралі кожныя два-тры гады, пераважна са шляхты ці заможных мяшчан. Пры катал іцкіх культавых установах ствараліся таксама кангрэгацыі: па прафесійнаму прынцыпу, са студэнцкай моладзі і г.д. Акра-мя штодзённых пропаведзяў касцёлы праводзілі мноства агульных і мясцо-вых святаў - адпустаў і фэстаў, царкоўных гадавін з пышнымі цырымоніямі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі, рэлігійнымі шэсцямі і працэсіямі, раз-дачай індульгенцый. Масавыя мерапрыемствы спалучаліся з індывідуаль-най працай з хворымі, вязнямі і да т.п.1 Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. у рашаючы этап уваходзіць рэлігійная кансалідацыя шляхецкага саслоўя і ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. рэшткі праваслаўнай шляхты пераходзяць у каталіцтва. Узмоцнены каталіцызм канчаткова заціскае рэфармацыйны рух, які пад яго ўдарамі ў другой палове XVII ст. зусім згасае. Пастановай сейма Рэчы Паспалітай 1658 г. арыяне пазбаўляюцца апекі сеймавых канстытуцый і падлягаюць выгнанню з радзімы. На ўпарадкаванне маёмасных спраў ім да-ецца тры гады, але ў наступным годзе гэты тэрмін скарачаецца. У эміграцыю падаліся нямногія - большасць засталася ў сваёй краіне, аднак яны вымуша-ны былі перайсці ў каталіцтва. Атрымаўшы перамогу над пратэстантызмам, касцёл імкнецца пакон-чыць з праваслаўем, а разамі з уніяцкай царквой, якую ён разглядаў як сро-дак распаўсюджвання каталіцтва, на мяжы XVII—XVIII стст. дамагаецца ў гэтым значных поспехаў. Распаўсюджванне уніяцтва. Уніяцкая царква ў межах тагачаснай Рэчы Паспалітай утварала Кіеўскую мітраполію (з цэнтрам у Вільні) і складалася з 9 епархій. Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад пяці з іх. Мітрапаліцкая епархія размяшчалася на тэрыторыі Віленскага, Менскага, Наваградскага і часткова Троцкага і Кіеўскага ваяводстваў. У сярэдзіне XVIII ст. у ёй было больш за 1000 цэркваў, з якіх не менш 536 знаходзіліся непасрэдна на землях Беларусі. На тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў размяшчалася Полацкая епархія, якая займала асобнае месца ў структуры уніяцкай царк-вы - ёй кіраваў архіепіскап. У канцы XVIII ст. яна налічвала да 1000 цэрк-ваў. На ўсходзе Беларусі знаходзіліся прыходы Смаленскай епархіі. Павод-ле Андрусаўскага перамір'я амаль усе яе землі, акрамя 20 прыходаў Мсціслаўскага ваяводства, былі далучаны да Расіі. На тэрыторыі Пінскага ____________
1 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. Мн., 1974. С. 135-232.
павета знаходзілася самая малая Турава-Пінская епархія. У 1664 г. яна мела каля 10 уніяцкіх цэркваў, астатнія былі праваслаўнымі. Рэштка тэрыторыі Берасцейскага ваяводства ўваходзіла ў склад Берасцейска-Уладзімірскай епархіі1. На чале уніяцкай царквы стаяў мітрапаліт. На гэту пасаду выбіраўся, як правіла, полацкі архіепіскап або ўладзімірска-берасцейскі епіскап. Мітра-паліт прызначаў і пасвячаў епіскапаў (у каталіцкай царкве гэта рабіў вы-ключна папа рымскі), а сам зацвярджаўся папам, якому і падпарадкоўваўся. Уніяцкую мітраполію ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. узна-чальвалі Антон Сялява (1642—1656), Гаўрыіл Календа (1656—1674), Кіпрыян Жахоўскі (1674-1693), Леў Шлюбіч-Заленскі (1693-1708), Георгій Вінніцкі (1708-1713), Леў Кішка (1713-1728), Афанасій Шап-тыцкі (1729-1746), Фларыян Грабніцкі (1746-1762). Выключнае месца ў структуры уніяцкай царквы займаў манаскі ордэн базыльян (св. Васіля Вялікага), рэфармаваны ў 1617 г. мітрапалітам І.Руцкім. На чале ордэна стаяў архімандрыт, які спачатку падпарадкоўваўся мітрапаліту, а потым - непасрэдна папе рымскаму (у гэтым базыльяне былі падобныя на каталіцкія ордэны, бо праваслаўныя манастыры падпарад-коўваліся епіскапскай уладзе). Рэзідэнцыяй протаархімандрыта быў прыз-начаны кляштар у Тараканах (Кобрынскі павет). Ордэн меў у Рыме паста-яннага прадстаўніка - пракуратара. У 1743 г. базыльянскі ордэн быў падзе-лены на дзве правінцыі - Літоўскую (уваходзілі землі Беларусі) і Рускую (землі Польскай Кароны). Рэзідэнцыя літоўскага правінцыяла (кіраўніка правінцыі) размяшчалася ў Віленскім кляштары св. Тройцы. Моц і ўплыў ордэна хутка раслі. У 1655 г. ён меў на тэрыторыі Беларусі і Украіны 31 кляштар (180 манахаў), у 1726 г. - 73 кляштары (300 манахаў), у 1772 г. абедзве правінцыі мелі па 72 кляштары кожная, з 612 манахамі ў Л ітоўскай і 613 - у Рускай правінцыі. На тэрыторыі Беларусі існавалі 55 базыль-янскіх кляштараў. Буйнейшымі былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. Дазвол уступаць у ордэн католікам, якія, як правіла, былі шляхецкага паходжання, прыносіў яму багатыя фундушы (ахвяраванні). Базыльянскі ордэн стварыў сваю сет-ку навучальных устаноў, займаўся выдавецкай дзейнасцю, меў друкарні ў Вільні, Супраслі, Менску2. Базыльяне ўяўлялі сабой асобную "касту" ва уніяцкай царкве і былі яе інтэлектуальнай элітай. Лацінізатарская і паланізатарская дзейнасць касцёла, даючы пэўныя вынікі (большыя на захадзе Беларусі, чым на ўсходзе, у горадзе, чым у вёсцы), садзейнічала абуджэнню сярод уніятаў этнічнай і рэлігійнай сама-свядомасці. Яго лінія на згладжванне спецыфічных рыс уніяцтва не да-сягнула канчатковай мэты ў сувязі з пазіцыяй беларускага духавенства і вернікаў, якія адстойвалі царкоўна-культурную індывідуальнасць свайго народа. Больш таго, у перыяд культурнага заняпаду, які пачаўся з канца Х\П ст., беларускасць трымалася пераважна пры уніяцкай царкве3. Апош-няя стварыла беларусізаваны варыянт царкоўна-славянскай мовы і на ім у канцы Х^П — першай палове XVIII ст. выдаваланабажэнскую літаратуру. _______________
1 Пашкевіч У. Уніяцкая царква ў Беларусі ў пачатку ХУШ ст. // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мн., 1996. С. 77—78; Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жязнн. С. 216. 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т.1. С. 280. 3 Belaruski chryscianski ruch (Histaryczny narys). Vilnia, 1939. S. 2 і інш.
Уніяцкае царкоўнае кіраўніцтва аберагала сваю паству і клір ад паглы-нання касцёлам. У 1721 г. па скарзе мітрапаліта Заленскага была заведзена судовая справа на ваўкавыскага лоўчага Калусоўскага, які перавёў ся-лян-уніятаў прыналежных яму вёсак на рымскі абрад1. У 1744 г. базыль-янскі архімандрыт Менскага кляштара судзіўся са сваімі намеснікамі, якія пачалі практыкаваць у царкоўным жыцці новаўвядзенні ў рымска-ка-таліцкім духу і ўводзіць польскамоўны спеў у час набажэнства2. У 1748 г. пракуратар базыльянскага ордэна абвінаваціў вікарыя Я. Асухоўскага з Ма-лой Бераставіцы ў сумесным служэнні з "рымскімі" ксяндзамі і адступленні ад "рускага" абраду^. У выніку ні ў ХУП ст., ні нават у XVIII ст. уніяцкая царква не стала мес-цам масавай паланізацыі беларусаў, а наадварот, этнічна дыферэнцыравала іх ад палякаў. Пры пераходзе ва уніяцтва этнічная прыналежнасць і тоес-насць не мяняліся. Вера, абрад, храмы, духавенства, прыходы, паства ў крыніцах XVII—XVIII стст. называюцца "рускімі". "Рускімі" называлі уніятаў афіцыйныя колы Рэчы Паспалітай, папства. Са стабілізацыяй у гэты час на ўсходзе назвы "Белая Русь" у дачыненні да уніяцтва паступова ўваходзіць ва ўжытак тэрмін "беларуская вера"4. Уніяцтва прыйшло на землі Беларусі, ужо падзеленыя на сферы ўплыву паміж праваслаўем і каталіцтвам, каб прымірыць гэтыя канфесіі, нейтралізаваць уплыў каталіцкага касцёла, асабліва моцны ў адукаваных колах грамадства, спыніць дэнацыяналізацыю арыстакратыі і інтэлектуальнай эліты. Але выканаць гэту гістарычную задачу уніяцтва не змагло, у чым за-ключаецца яго вялікая няўдача. Стварыўшы сваю сістэму адукацыі, сфарміраваўшы ўласную кніжную культуру, унёсшы асабліва пачынаючы з другой паловы ХУП ст. значны ўклад у развіццё беларускай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага і тэатральна-га мастацтваў, выхаваўшы шэраг выдатных царкоўных і грамадскіх дзеячаў, працаўнікоў на ніве культуры, вучоных (А.Сялява, Л.Кішка, І.Кульчынскі і інш.), яно тым не менш не змагло ўзняцца да таго культурна-інтэлектуаль-нага ўзроўню, якога дасягнуў касцёл. Гэта ў многім тлумачыць той факт, што беларуская шляхта ў болынасці сваёй пераходзіла не ва уніяцкую, а ў рым-ска-каталіцкую веру. Уніяцтва ж з канца ХVII ст. ператвараецца ў вызнанне ніжэйшых слаёў грамадства: сялян, рамеснікаў, дробных гандляроў. Як і любая іншая канфесія, што пашырылася ў Беларусі (праваслаўе ў X ст., каталіцтва ў XIV ст., пратэстантызм у XVI ст.), уніяцтва распаўсюджвала свой уплыў культурна-стваральнымі метадамі. У апошняй трэці ХУП ст. уніяцкая царква распачынае ўласнае храмабудаўніцтва і стварэнне новых мастацкіх форм у архітэктуры. Паўстаюць храмы ў Ружанах (закладзены ў 1675 г.), Быцені (1708-1710), Віцебску (першая чвэрць XVIII ст.), адбу-доўваецца Успенскі сабор у Жыровічах (1667), Сафійскі сабор у Полацку (1738-1750), закладваюцца царква і базыльянскі кляштар у Барунах (1747-1757). Інтэр'еры уніяцкіх храмаў былі багата ўпрыгожаны творамі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і скульптуры. З'яўляючыся веравыз-наннем сацыяльных нізоў, уніяцтва парадзіла надзвычай дэмакратычнае ______________
1 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы ў Вільнюсе, ф.634, воп.З, спр.390. 2 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны ў Львове, ф..408, воп.1, спр. 846. 3 Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. СПб., 1897. Т.1. С.122. 4 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. С.66.
мастацтва жывапісу. Гэтаму садзейнічала і тое, што царква не надта кла-пацілася аб захаванні іканаграфічных канонаў - узаконеных строгіх правіл, якіх павінны былі прытрымлівацца жывапісцы. Адсюль і вольная інтэрпрэ-тацыя мастакамі - выхадцамі пераважна з простага народа традыцыйных біблейскіх сюжэтаў. Зразумелая простаму гледачу мовауніяцкіх абразоў за-бяспечвала іх уплыў на вернікаў. Уніяцкія абразы першай паловы XVII ст. нельга адрозніць ад праваслаўных. Але праходзіць усяго некалькі гадоў і візантыйская традыцыя парушаецца, хаця зусім не вымірае. У далейшым уніяцкі іканапіс праявіў вялікую здольнасць да перапрацоўкі як вялізнай спадчыны Візантыі, так і магутных уплываў заходнееўрапейскага жы-вапісу1. На працягу ХУП—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі існавала 20—30 іканапісных майстэрань, у якіх працавала каля 500 мастакоў; было напісана каля 20 тыс. абразоў, 80 % з якіх былі уніяцкімі2. У другой палове ХУП ст. ва уніяцкай царкве з'яўляюцца аб'ёмныя выя-вы Хрыста і святых, чаго не прызнае ўсходняя царква. Найбольш плённым для развіцця уніяцкай скульптуры было XVIII ст. Яна развівалася ў той час па двух напрамках. Першы арыентаваўся на заходнееўрапейскае барока; другі быў прадстаўлены драўлянай скульптурай так званага "нізавога баро-ка", выкананай народнымі разбярамі і прызначанай шырокім колам грамад-ства. Важным элементам культавага абраду уніяцтва была музыка - моцны сродак эмацыянальнага ўздзеяння на вернікаў. Праваслаўная царква развівала галоўным чынам мастацтва спеваў, уніяцкая - захавала гэту тра-дыцыю, але ўзбагаціла яе, увёўшы ў свой рытуал інструментальную музыку. Уніяцкі храм быў своеасаблівай канцэртнай залай, дзе людзі далучаліся да прафесійнай музычнай культуры. У другой палове Х^П—XVIII ст. у шэрагу культавых устаноў з'явіліся арганы і іх разнавіднасці (пазітыў, рэгал), іншыя струнныя, духавыя, ударныя музычныя інструменты. Так, ужо ў кан-цы Х^П ст. вялікія якасныя арганы (на 80 рэгістраў) былі ў Жыровіцкім кляштары базыльянаў. Уніяцкая царква спрыяла развіццю арганнай куль-туры ў Беларусі3. Такім чынам, уніяцтва здолела прадэманстраваць вялікую творчую сілу. Заснаванне манастыроў, школ, друкарняў, выкарыстанне мастацкіх срод-каў, ужыванне нацыянальнай мовы ў казаннях, рэформы мітрапалітаў І.Руцкага, А.Сялявы, Л.Кішкі - усё гэта спрыяла росту ўплыву уніяцкай царквы сярод насельніцтва. Сваю справу зрабілі аслабленне і закрыццё пра-васлаўных брацтваў, прыняцце запарожскім казацтвам расійскага пратэк-тарату, пераход значнай часткі беларускай шляхты ў каталіцкі лагер, пад-трымка уніі ўрадам Рэчы Паспалітай, дзяржаўным апаратам і пануючым класам і, урэшце, палітыка папства. У апошняй трэці Х^П - пачатку XVIII ст. унія значна ўзмацніла ў Беларусі свае пазіцыі. Стаўленне ўрада Рэчы Паспалітай да уніі было неадназначным. Ужо сам факт прыналежнасці уніяцкай царквы да каталіцтва вымагаў яе падтрымкі. Але, з іншага боку, "руская" царква з асобнай іерархічнай структурай і ад-метным абрадам стала перашкодай на шляху асіміляцыі беларускага і _____________
1 Пуцко В.Г. Іканапіс Беларусі ў кантэксце ўсходнееўрапейскага мастацтва візантыйскай традыцыі // Наш радавод. Кн.4(2). Гродна, 1992. С. 66, 68; Хадыка Ю.В. Традыцыйнае мастацтва і беларускае адраджэнне // Наш радавод. Кн. 3(2). Гродна, 1991. С. 364. 2 Chadyka I. Kulturotworcza rola Unii Brzeskiej na Bialorusi // Unia Brzeska z perspektywy czterech stuleci. Lublin, 1998. S. 168. 3 Назіна /.Д.Арганы на Беларусі // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1986. С. 155.
ўкраінскага насельніцтва. Непажаданай унію рабіла і тое, што яна стварала бар'еры для паразумення з казакамі, уцягвала Рэч Паспалітую ў марна-траўныя войны. У кіруючых колах дзяржавы панавала перакананне, што унія ў лепшым выпадку - гэта толькі кампраміс у ператварэнні "русінаў" у "лацінскіх" палякаў. Некаторыя дзяржаўныя дзеячы бачылі ў ёй зло, ад яко-га пакутуе каралеўства. Недапушчэнне уніяцкай іерархіі ў сенат Рэчы Пас-п&іітай шмат у чым сведчыла пра прыніжаны статус царквы, стаўленне дзяржавы да "рускай" веры як да другараднай. Эйфарыя канца XVI - пачат-ку XVII ст. ужо ў 1620-я гг. змяняецца расчараваннем - афіцыйным колам стала відавочнай нетрываласць уніяцкага саюза Беларусі з Польшчай. Эвалюцыяніравалі і адносіны да уніі касцёла Рэчы Паспалітай - ад паб-лажлівасці, спалучанай з пагардай, да праследавання. Уніяцкі "гібрыд" сам па сабе яму быў не патрэбен, а цікавіў толькі як мост для "пераходу правас-лаўных у лацінскае" каталіцтва. Уніяцтва разглядалася ім як вера недаска-налая, нават зло, якое толькі можна цярпець, пазбягаючы большага зла -праваслаўнай "схізмы". Падтрымліваючы гэты царкоўны наватвор, ксяндзы імкнуліся не да роўнасці вызнанняў, а да прывілеяванага становішча касцёла. Яны даводзілі, што лацінская вера лепшая і больш прыстойная, чым унія, бо з'яўляецца панскім, высакародным, пануючым вучэннем, а уніяцтва - мужыцкім, невуцкім, уласцівым невысакароднай "рускай" па-родзе людзей; даказвалі другаснае, падпарадкаванае становішча уніяцкай царквы ў дачыненні касцёла. Яна стала аб'ектам кпінаў і пагарды з боку паноў, якія называлі уніяцтва "хлопскай" верай. Навязваючы беларускаму народу ідэю польскай нацыянальнай і рэлігійнай выключнасці, размываю-чы яго нацыянальны патэнцыял, касцёл і апалячанае панства імкнулася да разбурэння этнічнай і рэлігійнай свядомасці уніятаў, прывіваючы ім комп-лекс правінцыяльнасці, ніжэйшасці, непаўнавартасці. 3 каталіцкага асяроддзя ў 1717 г. выходзіць "Праект знішчэння Русі" (аднак існуе версія, што гэта фальсіфікат другой паловы XVIII ст., напісаны прыхільнікамі Расіі для абгрунтавання падзелаў Рэчы Паспалітай). Ён пра-дугледжваў сістэму заканадаўчых, сацыяльных, эканамічных, этнакультур-ных, ідэалагічных, маральных і іншых мер, якія б прывялі да знішчэння абедзвюх "рускіх" вер - праваслаўнай і уніяцкай і замены апошняй "чыс-тым" лацінствам. Рэалізацыя гэтага праекта мела на мэце ўсталяванне рэлігійнага адзінства і ўмацаванне Рэчы Паспалітай, а таксама ліквідацыю ідэалагічных падстаў для авалодання яе беларуска-ўкраінскімі землямі з боку Расійскай дзяржавы. "...Русь, пакінутая пры сваіх абрадах..., пагражала б падзеннем Польшчы, - гаворыццаў "Праекце", - і наадварот, калі перавер-немяеда Рымлян, то... пазбавіммасквіцяннадзеівярнуцьяе"1. Інтарэсыбе-ларуска-ўкраінскай царквы падпарадкоўваліся ў згаданым дакуменце геа-палітычным інтарэсам Польшчы. Але ціск папства і Польшчы на уніятаў прыносіў часам нечаканыя і нават супрацьлеглыя вынікі - ужо ў першай па-лове XVIII ст. вауніяцкім асяроддзі з'яўляюццалюдзі, якія бачылі вырата-ванне ад наступлення ваяўнічага каталіцызму ў дапамозе з боку Масквы. Абвастрэнне рэлігійных супярэчнасцей у сярэдзіне-другой палове ХУП ст. Другая палова XVII ст. у Беларусі праходзіла пад знакам кан-фесійнай напружанасці, нестабільнасці ў грамадстве і звязаных з імі сацы-яльных катаклізмаў, зігзагаў у рэлігійнай палітыцы ўрада Рэчы Паспалітай, ______________
1 Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў, ф. 12, спр.55, арк.9 адз.-ІО; Правда про унію. Львів, 1969. С. 86.
змены суадносін розных хрысціянскіх плынен і выхаду дысідэнцкага п тання ў разрад міжнародных. Небывалую вастрыню рэлігійнае пытанне набыло ў час падзе 1648—1667 гг. Падтрыманыя мясцовым насельніцтвам казацка-сялянск' загоны (атрады) Багдана Хмяльніцкага распраўляліся з каталіцкім уніяцкім духавенствам, спусташалі касцёлы і кляштары. Казацтва выкар стоўвала праваслаўе як баявы сцяг паўстання. Хмяльніцкі патрабаваў ад к раля Яна Казіміра і сената выкараніць унію ў Кароне Польскай і Вялік' княстве Літоўскім. Поспехі запарожскага войска, а потым і расійскай збр вымусілі польскі ўрад двойчы - паводле Збораўскага 1649 г. і Гадзяцка 1658 г. дагавароў - адмовіцца ад уніі. Дыплом караля ад 12 студзеня 1650 пазбаўляў яе дзяржаўнай падтрымкі, а праваслаўнай царкве вярталася ў адабраная маёмасць1. Гадзяцкае пагадненне замацавала такую рэлігійн палітычную сітуацыю. I хоць гэтыя дагаворы не сталі рэаліямі, яны выраз прадэманстравалі гатоўнасць урада ў інтарэсах дзяржавы ахвяраваць унія У сярэдзіне ХУП ст., калі Рэч Паспалітая апынулася на мяжы гібе паміж дзвюма мацнейшымі дзяржавамі - Расіяй і Швецыяй, сярод афіцыйных колаў запанавала думка, што да такога гаротнага стану яе дав дзве новыя веры - пратэстантызм і уніяцтва. Выратаванне бачылася ў знішчэнні і вяртанні да старых вызнанняў - каталіцкага і праваслаўна Практычна здзейсніць гэта аказалася немагчымым - новыя веры паспелі н быць шмат паслядоўнікаў. Пры гэтым да канца 50-х гг. запанавала пера нанне, што не унія, а праваслаўе ў асобе казакаў і ўзбунтаванага народа прычына бед Рэчы Паспалітай. Менавіта праваслаўе развівала прарус: настроі і памкненні, ад якіх уніяцтва было лепшым проціяддзем2. Тым не менш унія аказалася вельмі небяспечнай справай для Рэчы П палітай. Існуе трывалае меркаванне, што казацка-сялянская вайна, адлучэ ад Рэчы Паспалітай і ўключэнне ў склад Расіі часткі Украіны, а затым і пад лы дзяржавы з'явіліся вынікам настойлівага распаўсюджвання уніяцтва. Маскоўская прысутнасць у Беларусі ў якасці абаронцы праваслаўя с ла трывалым фактарам яе рэлігійнага жыцця з другой паловы XVII Рэлігійную карту як казырную пускалі ў ход усё часцей расійскія манархі сваёй палітычнай гульні з Рэччу Паспалітай. Распаўсюджванне уніі за ко праваслаўных стала зручнай зачэпкай для ўмяшальніцтва ва ўнутран справы заходняй суседкі. Праваслаўнай апазіцыі ў Рэчы Паспалітай, я~ ўбачыла безвыніковасць сваіх уласных захадаў па знішчэнню уніяцтва, гэ было на руку. "Унутраныя" ворагі уніі знайшлі разуменне і падтрым знешніх ворагаў. Аднак адносіны беларуска-ўкраінскага праваслаўя з Масквой б больш складанымі, чым гэта можа падацца на першы погляд, што асабл праявілася і з другой паловы XVII ст. 3 аднаго боку, Масква падтрымлів сваіх адзінаверцаў у барацьбе за выжыванне, давала ім грошы, прытул' г.д. Але праваслаўныя іерархі Рэчы Паспалітай былі амаль адзіныя ў данні заставацца пад вяршынствам Канстанцінопальскага патрыярхату, не абмяжоўваў іх царкоўнай аўтаноміі, і не спакушаліся юрысдыкць Масквы. Маскоўскі цэнтралізм і залежнасць расійскай праваслаўнай ца вы ад самадзяржаўнай улады былі ім не даспадобы. Пазбаўляцца ад пэўн канстытуцыйных і рэлігійна-багаслоўскіх свабод, адноснай інтэлекту _____________
1 Уния в документах: Сб. / Сост. В.А.Теплова, З.Н.Зуева. Мн., 1997. С. 242-244. 2 Кояловт М.О. Литовская церковная уния. СПб., 1861. Т.2. С. 218-220.
на-культурнай талерантнасці, якія існавалі ў Рэчы Паспалітай, яны не жа-далі1. Адмоўна ставіўся да прамаскоўскай арыентацыі Б.Хмяльніцкага, якая пагражала цэласнасці Рэчы Паспалітай і незалежнасці беларуска-украінскага праваслаўя, мітрапаліт Сільвестр Косаў. Толькі пад прымусам ён прызнаў Пераяслаўскі дагавор 1654 г., але і пасля працягваў адстойваць самастойнасць Кіеўскай мітраполіі, супрацьстаяць памкненням падпарад-каваць яе Маскоўскаму патрыярхату. Мітрапаліт баяўся, што гэта прывядзе да зніжэння высокага ўзроўню беларуска-ўкраінскага царкоўнага жыцця, багаслоўскай навукі. Апасенні Косава хутка спраўдзіліся. 3 боку цара Аляк-сея і патрыярха Нікана паследавала патрабаванне падначалення Мас-коўскаму патрыярхату, што мяняла становішча 600-гадовай даўнасці. Косаў накіраваў пасольства ў Маскву, каб адгаварыць расійскі бок ад гэтага кроку. Але епархіі на акупіраванай у 1654-1655 гг. расійскім войскам тэрыторыі былі падпарадкаваны ўладзе Нікана, які пачаў называць сябе патрыярхам "усяе Вялікія і Малыя і Белыя Русі". Тады ж, у 1655 г., уладзе Маскоўскага патрыярхату была падначалена і Магілёўская праваслаўная епархія. Праўда, ужо ў 1657 г. Нікан паслаў сваім новым падданым - жыхарам Магілёва - праклён за тое, што яны не падтрымалі расійскі гарнізон, а пе-райшлі на бок Рэчы Паспалітай. У 1685 г. пад націскам расійскіх свецкіх і духоўных улад Кіеўская мітра-полія падпала пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату і стала адной з яго царкоўна-адміністрацыйных адзінак. У наступным годзе гэты парадак вымушаны быў санкцыяніраваць сам Канстанцінопаль. 3 таго часу падае значэнне Кіеўскай мітраполіі ў праваслаўным свеце, звужаецца сфера яе ўплыву, а Масква праводзіць нівеліроўку спецыфікі беларуска-ўкраінскага праваслаўя. Частка духавенства стала ў апазіцыю да кананічнага перападпа-радкавання Кіеўскай мітраполіі і ў ХУП—XX стст. вяла барацьбу за аўтаке-фалію (незалежнасць) праваслаўнай царквы Украіны ад Маскоўскага пат-рыярхату. Вайна 1654—1667 гг. паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай істотна развеяла ілюзіі аб выратавальнай місіі расійскага самадзяржаўя, разбурыла імідж цара-вызваліцеля, хаця русафільскія настроі сярод правас-лаўнага насельніцтва былі даволі моцнымі аж да часу падзелаў Рэчы Пас-патітай. Нашчадкі Б.Хмяльніцкага імкнуліся вярнуць сваю радзіму пад ула-ду Рэчы Паспалітай. Факт падпарадкавання праваслаўнай царквы Маскве змяніў адносіны беларуска-ўкраінскага грамадства да уніі, у якой яно пача-ло бачыць аснову незалежнасці ад Расіі. Над уніяцтвам у час вайны згусціліся хмары. На захопленай тэрыторыі акупацыйныя ўлады забаранілі унію. Яе прыхільнікаў выганялі з гарадоў або прымушалі прыняць грэка-расійскую веру, уніяцкае духавенства было загадана караць смерцю. Паводле указа Аляксея Міхайлавіча ўсе уніяты падлягалі гвалтоўнаму высяленню з Вільні і бліжэйшых гарадоў і мястэчак. На просьбу жыхароў Віцебскага ваяводства захаваць у краі уніяцтва з'явіўся катэгарычны адказ: "Уннятом не быть"2. Каталіцкі касцёл мог функцыяніраваць на захад ад р. Бярэзіны, уніяцтва ж было забаронена паўсюдна. На перагаворах у 50-60-я гг. XVII ст. расійская дыпламатыя вы-стаўляла Рэчы Паспалітай у якасці адной з умоў захавання добрых адносін паміж дзяржавамі знішчэнне уніі. Пазіцыя Масквы стымулявала распаль- _______________
1 Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). С. 90. 2 Русско-белорусские связи (1570—1667 гг.): Сб. документов. Мн., 1963. С.314.
ванне антыуніяцкіх настрояў у Беларусі. Пры гэтым праследаванне уніяц-кай царквы выклікала незадаволенасць той часткі беларусаў, якія прымалі уніяцтва свядома і лічылі яго сваёй верай. У такіх абставінах урад Рэчы Паспалітай вымушаны быў пайсці на знач-ныя ўступкі. Паводле Андрусаўскага перамір'я, замацаванага "вечным" мірам 1686 г. (артыкул 9), ён абавязваўся забяспечыць праваслаўнаму на-сельніцтву сваёй дзяржавы свабоду веравызнання. У чатырох епархіях (Луцкая, Перамышльская, Львоўская на Украіне і Магілёўская ў Беларусі) забаранялася пашыраць унію. Расія брала на сябе ролю гаранта ў выкананні гэтага артыкула пагаднення. Масква надавала яму вялікае значэнне і на яго аснове будавала свае далейшыя адносіны з Рэччу Паспалітай. Але гэта не была бескарыслівая дапамога сваім аднаверцам. Царызм, якога найменш турбавалі правы прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей - дысідэнтаў, ініцыіраваў беларуска-ўкраінскае праваслаўнае насельніцтва на пошукі пратэкцыі ў Расіі, выкарыстоўваючы гэта для аслаблення Рэчы Паспалітай, а пазней і ў падрыхтоўцы яе падзелаў. У час вайны уніяты засведчылі сваю адданасць Рэчы Паспалітай, а пра-васлаўныя выступілі прыхільнікамі Масквы і неаднаразова ўздымалі пы-танне аб разрыве палітычнага саюза Беларусі і Украіны з Польшчай. Таму пасля Андрусаўскага перамір'я ўрад робіць больш рашучыя крокі ў бок спрыяння уніі, якая яшчэ зусім нядаўна, здавалася, была асуджана на поўнае вынішчэнне. Прамаскоўская арыентацыя праваслаўных ставіла іх у становішча здраднікаў Рэчы Паспалітай. Гэта вымагала ад ўрада падтрымкі уніятаў, якія праявілі сябе патрыётамі дзяржавы, і суровых мер пакарання для адступнікаў ад уніі. Сеймавай пастановай 1667 г. уніяцкае духавенства вызвалялася ад усіх вайсковых павіннасцей, што ўраўноўвала яго з каталіцкім духавенствам. У тым жа годзе Ян Казімір выдаў полацкаму магістрату і мяшчанам грамату, каб ніводная асоба, акрамя тых, якія вызнавалі рымска-каталіцкую і злуча-ную з ёй грэчаскую (уніяцкую) веру, не дапускалася да заняцця месцаў бурмістра, радцы, лаўніка, а таксама ніжэйшых пасад. У супрацьлеглым вы-падку абранне павінна было лічыцца не маючым ніякай сілы1. Калі каралі Уладзіслаў (1632—1648) і Ян Казімір (1648—1668) больш схіляліся да саступак праваслаўным за кошт уніятаў, то Міхал Вішнявецкі (1669—1673) і асабліва Ян Сабескі (1674-1696) адкрыта праяўлялі сваю прыхільнасць да уніі, хоць і не скасоўвалі непасрэдна прывілеі правас-лаўных. Законамі 1668,1674 і 1768 гг. адступніцтва ад каталіцтва і уніі было абвешчана крымінальным злачынствам і падлягала пакаранню выгнаннем з дзяржавы. Закон 1676 г. ускладняў сувязі праваслаўнай царквы Рэчы Пас-палітай з Канстанцінопалем. Гэта тлумачылася тым, што туркі маглі выка-рыстоўваць праваслаўных духоўных асоб з Асманскай імперыі як сваіх агентаў і шпіёнаў у Рэчы Паспалітай. Закон разрываў сувязі стаўрапігіяль-ных брацтваў* з патрыярхатам, падначальваючы іх мясцовым епіскапам. Праваслаўна
|