Студопедия — Становішча гарадоў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Становішча гарадоў






 

Супраціўленне мяшчан узмацненню феадальнага прыгнёту. Развіццё гарадоў Беларусі ў другой палове XVIII ст. праходзіла пад знакам пераадо-лення глыбокага крызісу, які быў вынікам ваенных катаклізмаў сярэдзіны XVII—пачатку XVIII ст. Значныя спусташэнні беларускім гарадам пры-носіла і барацьба магнацкіх груповак. Так, у 1764 г. створаная прыхільнікамі Чартарыскіх генеральная канфедэрацыя сумесна з расійскімі сіламі за-хапіла радзівілаўскія ўладанні Нясвіж і Слуцк. Канфедэраты рабавалі га-раджан, накладалі паборы і ўводзілі новыя павіннасці, выводзілі ў свае маёнткі найлепшых рамеснікаў. За перыяд з 1764 па 1767 г. у Слуцку і яго прадмесцях у той ці іншай ступені пацярпелі 788 гаспадарак, а агульныя страты горада, панесеныя ад канфедэратаў, склалі 960 120 злотых. 3 горада было вывезена ці яго пакінула 168 мяшчанскіх сем'яў. У Нясвіжы за гэты ж перыяд пацярпела 616 гаспадарак; пакінула горад па розных прычынах 120 сем'яў1.

Карыстаючыся аслабленнем гарадоў у цэлым і органаў іх самакіравання ў прыватнасці, якое назіралася ў выніку зацяжных войнаў і ўнутраных канфліктаў, феадалы і прадстаўнікі каралеўскай адміністрацыі ўмешваліся ў справы магістратаў, падрываючы тым самым правы гарадскіх абшчын. Мяшчане гвалтоўна абцяжарваліся незаконнымі паборамі і павіннасцямі. Пры гэтым груба парушаліся здаўна існуючыя нормы і каралеўскія прывілеі. Так, у дакладной запісцы за 1714 г., дзе ілюструецца становішча ў прыватнаўласніцкім Слуцку, адзначалася, што ўсе прывілеі гэтаму гораду "ў сутнасці не выконваюцца", што "ніякага ў Слуцку парадку няма, бо, насу-перак справядлівасці", генеральны эканом Назабітоўскі і галоўны аранда-тар «горадам кіруюць і мяшчан рабуюць, абіраюць». У дакуменце гаварыла-ся пра такія злоўжыванні, як прымусовы продаж некаторых тавараў, што падрывала мяшчанскі гандаль, незаконнае прыцягненне мяшчан на работу, збіванне іх палкамі і г.д.

У 1760 г. мяшчане Капыля скардзіліся на спагнанне падымнага падатку ў павялічаным памеры, прыцягненне іх на талокі і адначасова да аплаты гэ-

______________

 

1 Грицкевич А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии ХУІ-ХУШ вв. С. 28-29.

 

 

тых талок, на абцяжарванне не існуючай раней павіннасцю па ахове кня-жацкіх лясоў. У 1778 г. мяшчане Койданава скардзіліся Каралю Радзівілу ("Пане Каханку") на часовую ўладарку горада Анэлю Радзівіл і яе мужа, князя Варанецкага, якія рабілі розныя ўціскі, такія, як адвольнае павелічэн-не падаткаў, увядзенне новых павіннасцей і рэквізіцый, прыцягненне намеснікаў да бясплатнай работы, збіванне, гвалты і іншыя злоўжыванні1.

Адначасова адбывалася наступленне феадалаў на гарадскую маёмасць. Феадалы захоплівалі гарадскія землі і сядзібныя ўчасткі, падпарадкоўвалі мяшчан сваёй юрысдыкцыі, што змяншала суму падаткаў на карысць магістратараў. У той жа час выплаты ў дзяржаўны скарб і выдаткі на до-браўпарадкаванне гарадоў клаліся на астатніх членаў гарадской абшчыны непамерным цяжарам. Імкненне да хутчэйшага атрымання грашовых сум абумоўлівала практыку здачы ў арэнду буйным феадалам права збору ў га-радах дзяржаўных падаткаў, што яшчэ больш спрыяла шматлікім злоўжы-ванням, гвалтам і вымагальніцтву. Гэта ў сваю чаргу вымушала мяшчан да добраахвотнага падпарадкавання юрысдыкцыі феадалаў.

У гарадах назіраўся і рост духоўных юрыдык. Уладанні каталіцкага касцёла павялічваліся як за кошт каралеўскіх падараванняў, так і праз ліхвярскія аперацыі, тастаменты (завяшчанні) і ахвяраванні феадалаў і ба-гатых мяшчан. Духоўныя феадалы займаліся гандлем, у тым ліку продажам моцных напояў, ствараючы тым самым значную канкурэнцыю мяшчанска-му гандлю. Усё гэта прыводзіла да зацяжнога крызісу гарадскога жыцця, што было адзначана ў 1764 г. у пастанове Варшаўскага канвакацыйнага сей-ма, дзе гаварылася пра тое, што "гарады Вялікага княства Літоўскага: Вільна, Гродна, Мінск, Навагрудак, Віцебск, Коўна, Брэст і ўсе іншыя кара-леўскія галоўныя гарады ўшчэнт спустошаны і разбураны ў выніку частых пажараў, кватэрнай павіннасці на карысць службовых асоб, гандлю, які вя-дуць розныя кляштары і іншыя асобы, парушэння юрысдыкцыі гарадскіх судоў, распараджэнняў па тастаментах гарадскіх уладанняў і абцяжарван-няў гэтых уладанняў даўгавымі абавязацельствамі, права на атрыманне чыншу ад мураваных і іншых дамоў, нарэшце, у выніку нявыплаты ў тэрмін падаткаў"2.

Парушэнне правоў мяшчанства выклікала шматлікія скаргі гараджан, хадайніцтвы аб пацвярджэнні ім даўніх прывілеяў і выдачы новых. Аднак у

_______________

 

1 Грицкевич А.П, Социальная борьба горожан Белоруссии ХУІ-ХУШ вв. С. 23-28.

2 Белоруссии в эпоху феодализма. Т.2. С. 314.

 

 

шэрагу выпадкаў мяшчане пераходзілі і да больш рашучых дзеянняў. Так, у 1744 г. у Слуцку "нарабіла гісторыі нечуванае свавольства некаторых мяш-чан". Уладальнік горада загадаў правесці па гэтым факце судовае разбіральніцтва, а "бунтаўшчыкоў-крымінальнікаў" пасадзіць у турму"1. У Менску мяшчане доўгі час скардзіліся на старосту, у прыватнасці на будаўніцтва млына на спрэчных землях. Справа скончылася тым, што 27 красавіка 1751 г. па падбухторванню войта, ленвойта і магістрата Менска «каля 1000 людзей з вялікім шумам, з бубнамі, коп'ямі, стрэльбамі, пікамі і іншай прыстасаванай зброяй» напалі на землі намесніка старосты Вуз-лоўскага і "пачалі раскідваць мост, разбураць млын, а затым страляць і шу-мець". Калі ж намеснік і некалькі жаўнераў паспрабавалі аказаць су-праціўленне, то мяшчане "падстрэлілі некалькі жаўнераў, іншых паранілі, пабілі камянямі, пасля гэтага нападзення вярнуліся назад, у горад".

Скардзіўся намеснік і на тое, што мяшчане не жадаюць плаціць кап-шчызны* з замкавых корчмаў, адмаўляюцца рабіць справаздачы аб прыбыт-ках горада і праводзіць у Менску "рамонты", збіраюць тарговае мыта са шляхты, не прымаюць прапанаваныя намеснікам эталоны меры і вагі, «за-блытваюць размеркаванне памяшканняў для суддзяў Трыбунала і розных грамадскіх з'ездаў і гэтак далей. Апроч таго, шэраг мяшчан 22 красавіка 1750 г. "без усялякай прычыны пабілі жаўнераў замкавага гарнізона..., напаўшы на іх на Старым рынку, бязлітасна збілі кіямі". Тут жа, у Менску ў 1776 г. цэхмістры кавальскага цэха Караль Лазарэвіч і Юзэф Маслоўскі ра-зам з цэхмістрамі цэха гарбароў Янам Сцяпатай і Вікенціем Шчытнікавічам падбухторвалі членаў цэхаў да адмаўлення ад выплаты павіннасцей на ка-рысць брыгады войска Рэчы Паспалітай, якая ў той час знаходзілася ў Мен-ску2. Разам з тым у другой палове ХУШ ст. мяшчане выступалі супраць фе-адалаў адкрыта, са зброяй у руках радзей, чым у папярэднія часы, аддаючы перавагу легальным формам пратэсту.

Палітыка вярхоўнай ўлады па падтрымцы гарадоў. Пераход мяшчан да болып мяккіх формаў супраціўлення ў пэўнай ступені абумоўліваўся тым, што непасрэдная зацікаўленасць саміх улад у нармальным функцыяніра-

_______________

1 Грицкевич А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии XVI—XVIII вв. С.77.

* Падатак за права продажу алкагольных напояў.

2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С. 319,398—400.

 

 

ванні гарадоў прымушала іх рабіць некаторыя захады па наладжванню га-радскога жыцця. Гэта выявілася найперш у стымуляванні росту гарадскога насельніцтва, умацаванні юрысдыкцыі магістратаў і інтэнсіфікацыі гандлёва-рамесніцкай дзейнасці мяшчанства. Рэальныя крокі ў гэтым на-прамку былі рознымі. Практыкавалася вызваленне на нейкі час мяшчан асобных гарадоў ад падаткаў, усіх ці часткі, што нагадвала практыку надан-ня "слабод" новазаснаваным гарадам. Мела месца прадастаўленне «слабод» асобным мяшчанам, што мусіла стымуляваць перасяленне ў той ці іншы го-рад рамеснікаў з іншых мясцовасцей; значная частка рамеснікаў зна-ходзілася "на слабадзе", напрыклад у мястэчку Маладзечна ў 1750 г.1

Распаўсюджанай з'явай было пацвярджэнне гарадам іх ранейшых прывілеяў, скіраванае супраць злоўжыванняў службовых асоб і феадалаў. Гэта прасочваецца, напрыклад, у рэскрыпце Аўгуста Ш жыхарам Менска ад 22 кастрычніка 1744 г., у якім пацвярджаліся ўсе выдадзеныя раней гэтаму гораду граматы, а адначасова патрабавалася не дапускаць правядзення па-сяджэнняў Галоўнага трыбунала ў ратушы, а толькі ў замку, а таксама ўмя-шання ў кампетэнцыю магістрацкага суда і прысвойвання яго функцый, вы-магання хабару, абцяжарвання мяшчан пастоямі2.

Важным крокам па нармалізацыі гарадскога жыцця з'явілася пастанова Варшаўскага канвакацыйнага сейма 1764 г., якая тычылася ўсіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага. Паводле яе адмяняліся ўсе кватэрныя павіннасці на карысць службовых асоб (паслоў, дэпутатаў і г.д.), якія з гэта-га часу павінны былі наймаць кватэры для сваіх патрэб па дамоўленасці. За-баранялася размяшчаць на пастой замест жаўнераў трыбунальскай харугвы іншых асоб. Манастырам забаранялася мець корчмы, прадаваць моцныя напоі і іншыя тавары, а значыць, падрываць мяшчанскі гандаль. Жыхары юрыдык падпарадкоўваліся магістратам, а яўрэйскае насельніцтва - ваяво-дам і старостам. Пацвярджаліся пастановы сеймаў 1676 і 1677 гг. аб забароне ў каралеўскіх гарадах перадачы духавенству ў дар ці ў спадчыну гарадской нерухомай маёмасці, а ўся маёмасць, перададзеная такім чынам пасля 1677 г., вярталася на карысць гарадоў. I нарэшце, мяшчане падлягалі толькі магістрацкаму суду3.

Аднак палітыка вярхоўнай улады па падтрымцы гарадоў была непасля-доўнай. Паводле пастановы сейма 1768 г., магістраты мусілі трымаць перад старостамі справаздачу аб збіраемых падатках, і адначасова мяшчане былі пазбаўлены права апеляцыі на рашэнні магістрацкага суда непасрэдна ў ка-ралеўскі суд, у той час яны маглі звяртацца туды толькі праз старосту4.

У 1776 г. пастановай Варшаўскага сейма "дробныя" гарады і мястэчкі пазбаўляліся магдэбургскага права, якое пакідалася толькі ў 11 гарадах Бе-ларусі і Літвы - Вільні, Лідзе, Троках, Коўні, Наваградку, Ваўкавыску, Пінску, Менску, Мазыры, Берасці і Гародні. Падобны крок аргументаваўся тым, што жыхары гарадоў, якія не трапілі ў лік згаданых 11 "мест", "не ціка-вячыся купецкім заняткам, гандлем і рамяством, няўмела займаюцца земля-робствам, судовыя справы няправільна вырашаюцца няспраўнымі рад-цамі". Спецыяльныя люстратары, накіраваныя скарбовай камісіяй у гарады і мястэчкі, пазбаўленыя самакіравання, павінны былі скласці люстрацыі з

_______________

 

1 ДГА Літвы, ф. 1177, воп.1, № 2854, а.1-3 адв.

2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С. 309.

3 Там жа.С. 314-315.

4 Карпачоў А.М. Самакіраванне гарадоў Беларусі па «Магдэбургскаму праву» ў другой палавіне ХУІІ-ХУШ ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 2. С. 63.

 

 

ацэнкай нерухомасці мяшчан і крыніц іх даходаў. На падставе гэтых люстра-цый вызначаўся памер выплат у каралеўскі скарб і на "грамадскія патрэбы".

Пасля адмены магдэбургскіх судоў спрэчкі паміж мяшчанамі перада-валіся ў кампетэнцыю старост. Адначасова старосты не мелі права пры-цягваць мяшчан да выканання павіннасцей на карысць дзяржаўнага скар-бу звыш устаноўленай нормы і звыш тых павіннасцей, якія раней выкон-валіся імі на карысць саміх старост, у "адпаведнасці з іх уставамі". У вы-падку "несправядлівасці і патрабавання якіх-небудзь выплат звыш указа-ных у люстрацыі" мяшчане маглі скардзіцца на старосту: па справах, звя-заных з люстрацыяй, - у Скарбовую камісію, а па іншых - у асэсарскі суд. Апроч таго, мяшчанам гарантавалася "недатыкальнасць іх уласнасці як ад пасягальніцтваў старостаў, так і ад каго-небудзь іншага", забяспечвалася "свабода купецтва, гандлю і рамяства, куплі і продажу дамоў, участкаў і ўсялякай маёмасці, права свабоднага пераезду і пакідання свайго месца жыхарства".

Разам з тым гэта пастанова тычылася толькі каралеўскіх гарадоў; у ёй спецыяльна агаворвалася, што "калі ж спадчынныя ўладальнікі пажада-юць захаваць у сваіх мястэчках магдэбургскае права, то гэта ім дазваляец-ца. Але кампетэнцыя гэтых магдэбургскіх судоў будзе распаўсюджвацца ў адпаведнасці з іх статутам на справы ўнутранага парадку, г.зн. на звычай-ны суд сваіх мяшчан, але яны не будуць мець права разглядаць паста-роннія справы..."1.

Карыстаючыся гэтай агаворкай, уладальнікі прыватных гарадскіх пася-ленняў не толькі пакідалі самакіраванне ў "магдэбургскіх" гарадах і мястэч-ках, але і дабіваліся яго ўвядзення там, дзе яго раней не было. Ужо ў 1778 г. кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выдаў, напрыклад, Іахіму Храптовічу права на ўвядзенне "гарадскіх правоў" і ўтварэнне магістрата ў мястэчку Вішнева. Некаторыя элементы самакіравання заставаліся пасля ліквідацыі магдэбургскага права, як можна меркаваць, і ў каралеўскіх гара-дах, але пад кантролем старостаў. Так, у Дзісне ў 1788 г. па распараджэнню старосты для мяшчан утварыўся асобны суд з асэсарамі, некаторыя з якіх назначаліся старостам, некаторых жавыбіралі мяшчане. Тарыфы падымна-га аблажэння за 1790 і 1791 гг. налічваюць у Беларусі і Л ітве 70 гарадоў і мяс-тэчак з магдэбургскім правам. Рашэннем Чатырохгадовага сейма ад 18 са-кавіка 1791 г. самакіраванне ў каралеўскіх гарадах было адноўлена з яшчэ больш шырокімі правамі, а ў канцы гэтага года яго атрымалі і некаторыя з тых гарадоў, якія ім раней не карысталіся3.

Рост гарадскога насельніцтва. Падобныя крокі спрыялі аднаўленню га-радскога жыцця. У канцы XVIII ст. у Беларусі налічвалася 39 гарадоў і каля 350 мястэчак, у якіх пражывала прыкладна 250 тыс. чалавек - каля 11 % уся-го насельніцтва. Характэрнай асаблівасцю павелічэння жыхароў беларускіх гарадоў у XVIII ст. быў значны прыток сюды яўрэяў, галоўным чынам дзя-куючы іх перасяленню з Украіны і Польшчы. Да канца стагоддзя яўрэі скла-далі 20—30 % гарадскога насельніцтва. У буйных гарадах Усходняй Бела-русі ўдзельная вага яўрэяў была меншай, тады як у заходніх і цэнтральных раёнах яны складалі ў канцы 90-х гг. каля 30—40 % жыхароў. Так, у Полацку ў 1786 г. пражывала 5326 чалавек, з якіх 2277 былі яўрэямі. У Віцебску ў тым жа годзе з 10 289 жыхароў налічвалася 2411 яўрэяў, у Магілёве з 9360 жыха-

______________

 

1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С.319—321.

2 Jankowski Cz. Powiat Oszmianski. Cz. 2. Petersburg, 1897. S. 266.

3 Карпачоў А.М. Самакіраванне гарадоў Беларусі. С.63—64.

 

роў - 6747 яўрэяў. У 1797 г. у Гародні пражывала 5398 чалавек, у тым ліку 1576 яўрэяў; у Берасці лічба яўрэяў складала 1351 чалавек, тады як агульная колькасць жыхароў раўнялася 3192. У 1800 г. у Менску з 6852 жыхароў яўрэяў было 31821. Калі ўлічыць, што ў названых гарадах у гэты час пражы-валі такія катэгорыі насельніцтва, як духавенства, шляхта, сялянства і асо-бы, якія жылі тут часова, то працэнтная вага яўрэяў у мяшчанскім асяроддзі павінна выглядаць яшчэ больш значнай.

Асабліва інтэнсіўны прырост яўрэйскага насельніцтва назіраўся ў мяс-тэчках. Так, каліў 1751 г. у мястэчку Лебедзеваяўрэі складалі 18,25 %жыха-роў, то ў 1766 г. - ужо 30,5 %2. У Радашковічах вага яўрэяў сярод жыхароў вырасла з 48,5 % у 1765 г. да 57 % у 1789 г.3 У такіх мястэчках, як Пружаны і Сянно,намяжыXVIII і ХІХстст.яўрэіскладаліамальЮО % насельніцтва'*.

У некаторых беларускіх гарадах, такіх, як Наваградак, Менск, Барысаў і Копысь, пражывалі татары, хаця ў цэлым іх вага сярод гараджан была ня-значнай і складала 0,5 %. У асобных гарадах (Бабруйск, Слуцк) пражывалі швейцарцы, а таксама немцы і аўстрыйцы. Эпізадычна ў гарадах з'яўляліся цыгане, якія вялі вандроўны лад жыцця і на адным месцы, як правіла, доўга не затрымліваліся. Аснову славянскага насельніцтва гарадоў складалі бела-русы і палякі, а таксама ўкраінцы і рускія5.

У канцы XVIII ст. у жыццё гарадоў усё болып актыўна пачала ўключац-ца шляхта, чаму паспрыяла пастанова сейма 1775 г., якая адмяніла страчван-не шляхціцамі саслоўных правоў у выпадку пераходу іх да мяшчанскіх за-няткаў. Адначасова мяшчане атрымалі права набываць землі па-за межамі гарадскіх уладанняў, што спрыяла эканамічнаму збліжэнню шляхты і мяш-чанства6. Тым не менш, нягледзячы на захады ўлад па ліквідацыі юрыдык, у гарадах па-ранейшаму значная частка жыхароў пражывала на ўчастках духоўных і свецкіх феадалаў. У1800 г. у Менску з 1009 дамоў больш за пало-ву (647) стаяла на феадальных землях. У Гародні ў канцы XVIII ст. юрыдыкі займалі тры чвэрці гарадской тэрыторыі. У Шклове ў 1764 г. налічвалася ў складзе юрыдык 18 дамоў і 25 хат і яшчэ 19 дамоў у Рышкоўскім прадмесці.

______________

 

1 Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1961. Т.З. С.57—61, 96—97,104—105.

2 НГАБ КМФ-5, воп.1, № 2029, а.11-14; ДГА Літвы, ф.1177, воп.1, № 2885, арк.4-5 адв.

3 ДГА Літвы, ф.СА, № 3789, а. 10-15; Довгялло Д.И. Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907. С. 32.

4 Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII— первой половине XIX века. Мн., 1987. С.68—69.

5 Там жа. С. 67-70.

6 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т.2. С. 203—204.

 

 

Духоўныя юрыдыкі Слуцка ўключалі ў 1775—1785 гг. 82 дамы, што склада-ла 9,8 % усіх дамоў гэтага горада1.

Сацыяльныя супярэчнасці ў мяшчанскім асяроддзі. Барацьба мяшчан-ства за ўмацаванне гарадской абшчыны суправаджалася супярэчнасцямі ў самім мяшчанскім асяроддзі. Як і ў папярэднія часы, гарадская вярхушка імкнулася сканцэнтраваць у сваіх руках галоўныя пасады ў магістратах. У Менску, Віцебску, Слуцку, Дзісне і іншых гарадах вышэйшыя "ўрады" зна-ходзіліся ў распараджэнні абмежаванай колькасці багацейшых сем'яў2. Прычым на падобныя пасады часам траплялі далёка не самыя вартыя асобы, якія да таго ж рабілі ўсё магчымае, каб захаваць сваю ўладу як мага даўжэй. Так, у 50-х гг. у Магілёве разгарнулася настолькі ўпартая барацьба за верха-венства ў магістраце, што кароль Аўгуст Ш мусіў умяшацца і спецыяльным лістом ад 31 снежня 1757 г. забараніць дапушчэнне да выбараў найбольш за-цятага прэтэндэнта, "шляхетнага" Стэфана Карабанку, "які немалы час на ўрадзе вайтоўскім утрымацца стараўся", што бударажыла ўвесь горад3.

Не вызначаўся маральнасцю і адзін з папярэднікаў Карабанкі на вай-тоўскай пасадзе Базыль Батвінка, які 23 кастрычніка 1745 г. быў схоплены і прызнаны ненармальным за тое, што са зброяй у руках "па горадзе, за людзьмі ні ў чым не вінаватымі, без ніякай прычыны, ганяўся, біў, калечыў" і рабіў іншыя гвалты4. Самаўпраўствам вызначаліся і члены магістрата Віцебска, дзе ў адзін з тарговых дзён у 1753 г. пасярод вуліцы райца Мікалай Смык разам з двума іншымі мяшчанамі збілі бурмістра Тамаша Лорэнса5.

Не рэдкасцю былі выпадкі выкарыстання свайго службовага становішча ў мэтах ўласнага ўзбагачэння. Сярод злоўжыванняў такога тыпу мела месца нераўнамернае пераразмеркаванне падаткаў, прысвойванне незаконных крыніц даходаў, увядзенне павіннасцей на сваю карысць, хабар і пакры-вальніцтва. Пра наяўнасць такіх з'яў у Слуцку сведчыць інструкцыя ўла-дальніка горада губернатару Слуцкага і Капыльскага княстваў за 9 кра-савіка 1745 г., дзе патрабавалася, "каб войт для сябе ніякіх падаткаў у гора-дзе як ад пражываючых, так і ад праязджаючых не прыдумляў і не збіраў, таксама каб ніякага суду па звычайных справах, што належаць да замкавай юрысдыкцыі, не судзіў, акрамя магдэбургскіх".

Аднак парушэнне магдэбургскіх норм у гэтым горадзе працягвалася. Інструкцыя 1777 г. адзначала, што ў Слуцку былі парушэнні пры выбарах у магістрат, суд ажыццяўляўся не войтам і магістратам, а перадаваўся прыват-ным асобам, прычым мела месца нават ігнараванне неабходнага следства па крымінальныхсправах, што параджалазлоўжыванні. Назіраліся беспарадкі і ў размеркаванні павіннасцей - пры абцяжарванні старажовай павіннасцю не ўлічвалася велічыня пляцаў і ворных участкаў, больш таго, некаторыя ба-гатыя мяшчане, карыстаючыся службовым становішчам і сувязямі, ухіляліся ад гэтай павіннасці. У выніку яна была адменена зусім6.

Нераўнамернае размеркаванне падаткаў мела месца і ў Менску. У паста-нове сесіі Менскага магістрата за 11 мая 1773 г. патрабавалася "вы-трымліваць роўнасць усіх без выключэння жыхароў, абцяжараных падат-

_______________

 

1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.З. С.104; ГрицкевичА.П. Частновладельческие города Белоруссии ХУІ-ХУШ вв. С.55, 57.

2 Карпачоў А.М. Самакіраванне гарадоў Беларусі. С. 63-64.

3 ИІОМ. Вып. 16. Витебск, 1886. С. 199-200.

4 ИЮМ. Вып 14. Витебск, 1883. С. 430-431.

5 ИЮМ. Вып. 18. Витебск, 1888. С.412-413.

6 Грицкевич А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии XVI—XVIII вв. С. 91—93.

 

 

камі" і "спыніць ранейшую практыку, пры якой небагатыя цярпелі і церпяць ад вялікіх уціскаў, а болып заможныя рознымі шляхамі вызваляліся ад аб-кладання". Для болын справядлівага раскладання падаткавага цяжару было вырашана, што гарадская "складчына" не павінна перавышаць 3000 злотых у год, а падаткі павінны размяркоўвацца прапарцыянальна маёмасці кожна-гажыхара1.

Назіраліся ў Менску і іншыя злоўжыванні службовых асоб. Напрыклад, у 1791 г. майстры рымарскага цэха абвінавачвалі менскага бурмістра, купца Каліноўскагаў тым, што ён, не прайшоўшы ўсіх прыступак цэхавай іерархіі, не з'яўляючыся майстрам згаданага цэха і не выплачваючы яму неабходных падаткаў, займаецца рымарскім рамяством і трымае майстэрню2.

Злоўжыванні службовым становішчам дапаўняліся раз-пораз мараль-ным і нават фізічным уздзеяннем на сваіх апанентаў. У 1773 г. цэхмістр менскага кравецкага цэха Казлоўскі скардзіўся, што бурмістр Таранковіч пагражаў яму зняццем з пасады і прылюдна заяўляў: "Мала таго, што я ўжо раз цябе збіў і загадаў пасадзіць у турму. Ты зноў будзеш у турме,.. і я зага-даю надзець табе на ногі кайданы, і ты ў кайданах будзеш перада мной тры-маць адказ"3.

Варта адзначыць, што самаўпраўства гарадскіх улад не заўсёды застава-лася беспакараным. Мяшчане падавалі скаргі, якія часам прыносілі ста-ноўчыя вынікі. Так, у 1750 г. віцебскі бурмістр Габрыэль Аверка па рашэнні суда заплаціў мешчаніну таго ж горада Тодару Аверцы 30 бітых талераў за нанесеныя яму ўдары палкай4. Практыкаваліся і іншыя формы пратэсту. У 1744 г. у Менску разбіралася справа аб непадпарадкаванні магістрату сля-сарнага цэха, якая выявілася ў нявыплаце падаткаў у гарадскі скарб, выбары службовых асоб цэха без ведама магістрата і без прынясення яму прысягі. У гэтым жа горадзе ў 1776 г. праявілі "непаслушэнства" пры збіранні магістратам падаткаў члены кавальскага і гарбарскага цэхаў5. У цэлым жа ў другой палове XVIII ст. пазначылася тэндэнцыя да ўзмацнення кантролю мяшчан за дзейнасцю магістратаў, што выявілася ў болып чыстым збіранні магістрацкіх сесій, а таксама ўдзеле ў іх "паспольства"6.

Супярэчнасці ў асяроддзі гараджан не абмяжоўваліся злоўжываннямі магістрацкіх чыноў. Фактар нестабільнасці ў беларускіх "местах" па-раней-шаму складалі "лёзныя" людзі, якія не папаўнялі гарадскі скарб і з цяжкас-цю падлягалі кантролю. Знаходжанне такіх асоб па-за рамкамі мяшчанскіх саслоўных структур супярэчала інтарэсам не толькі вярхушкі, але і га-радскіх абшчын у цэлым, якія імкнуліся хоць неяк рэгламентаваць іх ста-новішча. Так, пасля пажару ў Віцебску ў 1750 г. улады горада прынялі паста-нову, паводле якой абмяжоўвалася знаходжанне тут дэстабілізуючага эле-мента ў выглядзе "людзей неаселых, валацуг", які не прыносіў прыбытку го-раду, "зладзействы і іншыя, ім падобныя, памнажае эксцэсы". Па гэтай пры-чыне такія асобы мусілі зарэгістравацца і плаціць штогод гораду па 2 тынфы кожны, а люстратарам - па 12 грошаў. Для павышэння гарадской бяспекі

______________

 

1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С. 316—317.

2 Там жа.С.327-328.

3 Там жа. С.318.

4 ИЮМ. Вып.18. Витебск, 1888. С. 380.

5 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С. 379.

6 Карпачоў А.М. Самакіраванне гарадоў Беларусі па "Магдэбургскаму праву" ў другой палавіне ХУІІ-ХУШ ст. С.62.

 

 

ўсе корчмы пасля 9 гадзін вечара за-чыняліся, а асобы, якія ў п'яным вы-глядзе хадзілі па горадзе пасля азна-чанай гадзіны, забіраліся ў ратушную турму1.

Па-ранейшаму актуальнымі за-ставаліся ў другой палове XVIII ст. напружаныя адносіны ўнутры цэхаў, майстры якіх імкнуліся да павелічэн-ня сваіх прыбыткаў, уступалі часам між сабой у адкрыты канфлікт. У 1776 г., напрыклад, частка майстроў менскага цэха муляроў утварыла асобны цэх і, больш таго, не дапусціла рэшту членаў цэха да цэхавай скрынкі2. Ахвярамі строга рэгламен-таванай статутамі ўнутрыцэхавай канкурэнцыі, а таксама самаўпраў-ства майстроў станавіліся нярэдка і прадстаўнікі ніжэйшых прыступак цэхавай іерархіі. Калі ў 1771 г. ча-ляднік гарбарскага цэха Аляксей Машко перайшоў ад аднаго майстра да другога, што паслужыла прыкла-дам для іншых, магістрацкі суд вы-ключыў яго з цэха "як мяцежніка, гультая і спакусніка", забараніўшы

пры гэтым каму б то ні было браць яго на працу пад пагрозай штрафу ў ІОтынфаў3. Зусім іншы вынік мела справа аб збіенні майстрам менскага цэха слесараў і кавалёў Чэмяндроўскім свайго вучня Кажанеўскага, што разглядалася ў 1790 г. на цэхавым сходзе. Дзеянні майстра былі прызнаны неапраўданымі4.

Не заўсёды бесканфліктнымі былі адносіны членаў цэхаў з цэхавым кіраўніцтвам. У 1785 г. майстры слясарскага і кавальскага цэха Менска Мікалай Парафіяновіч, Юрый Зелядзей і Мікалай Савіцкі "паднялі адкры-ты мяцеж і аказалі непавагу" цэхмістру Юзэфу Папацкаму, "пагражалі яму і пастаянна пярэчылі падчас цэхавых сходаў"5. Варта адзначыць, што су-працьстаянне цэхавай адміністрацыі з боку радавых членаў не заўсёды было беспадстаўным. Так, у 1750 г. у Магілёўскі магістрат паступіла скарга на цэхмістра рымараў Карпа Сяргеевіча, які падрабіў подпісы майстроў і ўвёў нявыгадную для іх пастанову, забараняўшую майстрам вырабляць хамуты для лавачнікаў і купляць у іх медзь6.

Рост рамесніцкай вытворчасці і крызіс цэхавай арганізацыі. Наяўнасць цэхаў у беларускіх гарадах працягвала вызначаць тут у другой

________________

 

1 ИЮМ. Вып.18. Витебск, 1888. С. 433-435.

2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С.318-319.

3 Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белоруссии вХУП-ХУШ вв. Мн., 1963. С. 53.

4 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С. 326-327.

5 Там жа. С. 323-324.

6 ИЮМ. Вып. 15. Витебск, 1885. С. 296-306.

 

 

палове XVIII ст. характар рамесніцкай вытворчасці, хаця пазначыліся тэн-дэнцыі да разлажэння цэхавай сістэмы. Значна павялічылася колькасць па-зацэхавых рамеснікаў. Так, калі ў Полацку ў 1786 г. усе рамеснікі былі аб'яд-наны ў цэхі, то ў Менску, паводле тапаграфічнага апісання Менскай губерні за 1800г.,налічвалася 1219цэхавыхі 121 няцэхавырамеснік'.У Магілёвене ўваходзіла ў цэхі каля чвэрці рамеснікаў. Значная колькасць пазацэхавых рамеснікаў мелася ў канцы XVIII ст. у Гародні.

Адной з тэндэнцый у развіцці гарадскога цэхавага рамяства ў гэты час стала змяншэнне колькасці цэхаў. У Менску лічба цэхавых арганізацый ска-рацілася ў параўнанні з першай паловай ХЎП ст. з 11 да 9, у Магілёве - з 17 да 9, у Гародні - з 8 да 7. У Слуцку ў другой палове Х^П ст. налічваўся 21 цэх і шэсць рамесніцкіх арганізацый, набліжаных да цэхаў; стагоддзем пазней тут узгадваецца ўжо 20 рамесніцкіх і прамысловых цэхаў. У Шклове ў Х^П ст. было 11 цэхаў, у той час як у другой палове XVIII ст. іх колькасць ска-рацілася да чатырох. У Віцебску ў канцы XVIII ст. налічвалася дзевяць цэхаў, у Нясвіжы - восем, у Пінску - пяць, у Клецку - чатыры і г.д.2

Скарачэнне колькасці цэхавых арганізацый абумоўлена найперш імкненнем да ўзбуйнення цэхаў шляхам аб'яднання ў іх рамеснікаў розных прафесій, паколькі ад шматлікасці членаў цэха залежаў яго фінансавы стан. Так, кавальскі цэху Міры, які ў 1753 г. налічваў усяго чатыры майстры, быў настолькі бедны, што не змог нават купіць свечкі на пахаванне ўладальнікаў горада. Нядзіўна, што аб'яднаныя цэхі існавалі ў Слуцку, Нясвіжы, іншых гарадах3. У Менску ў 1800 г. у слясарскі і кавальскі цэх уваходзілі рамеснікі 11 спецыяльнасцей, у сталярскі - пяці, у шавецкі - чатырох, у кравецкі - ча-тырох, у мулярскі - дзвюх, у кажамяцкі - дзвюх, у рымарскі - дзвюх спецы-яльнасцей. Толькі асобны татарскі кажамяцкі і ткацкі цэхі ўключалі ра-меснікаў адной прафесіі.

Таксама мела месца ліквідацыя цэхаў альбо выдзяленне з іх рамеснікаў асобных спецыяльнасцей. У Менску ў 1800 г. не ўваходзілі ў цэхі сукон-шчыкі, ювеліры, музыканты, цырульнікі, мастакі, півавары, цукерачнікі, хлебнікі, будачнікі, а таксама наборшчыкі, тэрадоршчыкі, пераплётчыкі,

_______________

 

1 Белоруссия в эпоху феодализма. Т.З. С. 105-106.

2 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С. 380; Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии ХУІ-ХЎІІІ вв. С.89-93; Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белорусснии ХУІІ-ХУШ вв. С. 32-33.

3 Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии XVI—XVIII вв. С. 93-96.

 

 

прычым некаторыя пералічаныя спецыяльнасці былі прадстаўлены знач-най колькасцю рамеснікаў і ў XVII—першай палове XVIII ст. уваходзілі ў самастойныя ці аб'яднаныя цэхі.

Нягледзячы на тэндэнцыю па змяншэнні колькасці цэхаў, у другой па-лове XVIII ст. назіраюцца аднаўленне гарадскога рамяства і павелічэнне лічбы рамеснікаў. У Гародні толькі ў студзені 1788 г. у склад гарадской аб-шчыны было прынята 13 рамеснікаў розных спецыяльнасцей, некаторыя з якіх прыбылі з Парыжа, Круляўца, Прэсбурга і інш. У Полацку колькасць цэхавых рамеснікаў вырасла ў 1775—1786 гг. з 108 да 189, а ў Пінску ў 1783—1800 гг. - з 82 да 3001. Даволі высокай была ў гарадах і лічба ра-месніцкіх спецыяльнасцей. У Слуцку ў гэты час налічвалася 98 прафесій, у Берасці і Гародні - 45, Пінску - 44, Менску - каля 50, Капылі -20, Давыд-Га-радку - 32, Клецку - 55. Як правіла, асартымент рамесніцкіх спецыяльнас-цей у мястэчках быў меншы, чым у сярэдніх і тым болын буйных гарадах, хаця, прымаючы пад увагу памеры такіх населеных пунктаў, можна гава-рыць пра наяўнасць у некаторых з іх даволі развітай рамесніцкай спецы-ялізацыі. Так, у мястэчку Лебедзева ў 1751 г. мелася 16 спецыяльнасцей. Інвентар мястэчка Маладзечназа 1750 г. пералічвае рамеснікаў 20 прафесій, а ў 1784 г. тут узгадваецца яшчэ шэсць спецыяльнасцей2.

У цэлым найбольшае распаўсюджанне атрымалі ў гарадах спецыяль-насці, звязаныя з апрацоўкай металаў, скуры, вырабам адзення, прадуктаў харчавання і будаўніцтвам. Гэта было абумоўлена галоўным чынам тым, што менавіта падобныя прафесіі мелі найбольшы попыт у насельніцтва ак-ругі. У прыватнаўласніцкіх гарадах шырокае распаўсюджанне атрымалі таксама спецыяльнасці, звязаныя з абслугоўваннем магнацкіх двароў і вой-ска. У Нясвіжы, напрыклад, які ў XVIII ст. робіцца цэнтрам радзівілаўскіх уладанняў, вялікая колькасць рамесніцкіхспецыяльнасцей (67) тлумачыц-ца якраз наяўнасцю значнай колькасці замкавых рамеснікаў3.

Разам з тым не ва ўсіх гарадах тыя ці іншыя спецыяльнасці былі прад-стаўлены ў роўнай ступені. У другой палове XVIII ст. выразна выявіліся прыкметы рамесніцкай спецыялізацыі асобных гарадоў. У Капылі да 80 % рамеснікаў займалася прадзеннем, ткацтвам і вырабам адзення. У Слуцку найбольшае распаўсюджанне атрымалі гарбарная вытворчасць і выраб зброі. У Менску вядучае месца займалі апрацоўка металаў, вытворчасць скур і футраў, а таксама вырабаў з іх. У Бабруйску болып за палову ра-меснікаў было звязана з вырабам прадуктаў харчавання і апрацоўкай мета-лаў. У Дзісне каля 40 % рамеснікаў складалі гаршочнікі4.

Значную ролю ў пашырэнні некаторых спецыяльнасцей у тых ці іншых гарадскіх пасяленнях адыгрывала іх геаграфічнае становішча. Так, сярод жыхароў мястэчка Вілейкі ў 1796 г. пераважалі заняткі, звязаныя з абслу-гоўваннем сплава па рацэ Віліі. Апроч таго, тут "будавалі вадаходныя судны і адпраўлялі на іх звозімыя да берагоў Віліі з розных месцаў тавары і прадук-ты"5. Важнае месца займала абслугоўванне суднаў у гаспадарчай дзейнасці

_________________

 

1 Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии XVI—XVIII вв. С. 14-15.

2 НГАБ, КМФ-5, воп.1, 2029, а.11-14; ДГА Літвы, ф.1177, воп.1, 2854, а.1-3 адв.; 2928,а.15-24.

3 Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии XVI—XVIII вв. С. 77.

4 Там жа. С. 75-76; Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. С.380.

5 Сапунов А., Друцкий-Любецкий В. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии. Витебск, 1896. С. 182.

 

 

Бабруйска, Дзісны, некаторых іншых гарадоў, размешчаных на берагах паўнаводных рэк.

Рост спецыялізацыі ў гарадах быў звязаны з развіццём таварнасці ра-месніцкай вытворчасці, што ў сваю чаргу спрыяла маёмаснай дыферэнцыя-цыі рамеснікаў і разлажэнню цэхавай сістэмы. У другой палове XVIII ст. уз-растае роля скупшчыкаў, якія з'яўляліся пасрэднікамі паміж вытворцамі і спажыўцамі, асабліва падчас ажыццяўлення гандлю на значных адлеглас-цях, у прыватнасці замежнага. Практыкавалася забеспячэнне скупшчыкамі рамеснікаў сыравінай, а таксама выдача грашовага крэдыту з далейшым па-гашэннем яго рамесніцкімі вырабамі. Спалучэнне такой формы развіцця гандлёвага капіталу з ліхвярствам прыводзіла да эканамічнай залежнасці дробнага таваравытворцы ад скупшчыка. У выніку многія рамеснікі мусілі ўвесь час працаваць на скупшчыка, ператвараючыся фактычна ў наёмных рабочых. Найболып распаўсюджанай такая форма залежнасці рамеснікаў ад скупшчыкаў была ў Магілёве, дзе на скупшчыка працавалі не толькі асоб-ныя рамеснікі, але цэлыя сем'і і нават цэхі. Так, на буйнога магілёўскага куп-ца Карабанку працавалі гарбары, кушняры, маслабойнікі, пекары і інш1.

Акрамя таго, назіраліся і такія выпадкі, калі збяднелыя рамеснікі трап-лялі ў залежнасць ад сваіх заможных калег. У жніўні 1757 г. магілёўскія гар-бары Касцюк Шабуня, Пятрок Чаіса і Мікалай Хлебнік, разарыўшыся ў выніку невыканання дагавора аб пастаўцы купцу Юдку Давідовічу прадук-цыі ўзамен атрыманай сыравіны, мусілі ісці ў кабалу да цэхмістра гарбарска-га цэха Случаніцы і працаваць у яго майстэрні на працягу года. Для гаранта-вання непарушнасці падобных кабальных дамоўленасцей практыкавалася закладанне маёмасці, якая ў выпадку невыканання збяднелым вытворцам узятых на сябе абавязацельстваў пераходзіла да работадаўцы. Падобны мо-мант прысутнічаў у дамоўленасці, заключанай у снежні 1757 г. магілёўскім гарбаром Якубам Булатам з рамеснікам гэтай жа спецыяльнасці Ільёй Міньковічам, у якога ён узяў 150 злотых, абавязаўшыся адпрацаваць у май-стэрні крэдытора па 13 злотых у год. У выпадку парушэння дамоўленасці пляц Булата і яго дом з усімі пабудовамі мусілі перайсці да Міньковіча. На-колькі моцнай была маёмасная дыферэнцыяцыя сярод магілёўскіх рамеснікаў, сведчыць той факт, што 78 % таваравытворцаў, заплаціўшых у

________________

1 Мялешка В. І. Да пытання аб зараджэнні капіталістычных адносін у гарадской дробнай прамысловасці Беларусі першай паловы XVIII ст. (па матэрыялах г. Магілева) // Весці Ан БССР. Сер. грамад. навук. 1959. № 2. С. 85.

 

 

1765 г. падымны падатак, складалі асобы, гаспадаркі якіх не дасягалі сярэд-няга ўзроўню, тады як багацейшыя прамыслоўцы горада складалі ўсяго 3,73 % вытворцаў1.

Распаўсюджанне буйных прамысловых прадпрыемстваў. Найбольш яскрава праявіліся зародкі капіталістычнай вытворчасці ў з'яўленні буйных прадпрыемстваў, заснавальнікамі якіх былі не толькі феадалы і каралеўская ўлада, але і мяшчане. Ім папярэднічалі прадпрыемствы прамысловага ха-рактару, такія, як бровары, млыны, рудні, васкабойні, тартакі, цагельні, па-перні і іншыя, што існавалі ў гарадах і нават мястэчках яшчэ ў ранейшыя ча-сы2. Да канца XVIII—пачатку XIX ст. у Беларусі ўжо налічвалася (без віна-курных і піваварных) звыш 250 прадпрыемстваў, акрэсленыхяк «фабрыкі» і «заводы», многія з якіх узніклі да падзелаў Рэчы Паспалітай3.

У Берасці ў канцы XVIII ст. меліся суконная мануфактура, прадпрыем-ствы па вырабу жалеза і цэглы. У Гародні ў 80—90-х гг. былі заснаваны ты-тунёвая фабрыка, суконнае і гарбарнае прадпрыемствы, а ў 1799—1800 гг. адкрылася майстэрня па вырабу капелюшоў





Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1956. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия