Студопедия — Шляхі пераадолення крызісу. Становішча сялянства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Шляхі пераадолення крызісу. Становішча сялянства






 

Спробы аднаўлення сялянскіх гаспадарак. Як ужо адзначалася, эка-номіка Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. двойчы цярпела разбурэнне ў выніку ваенных падзей 1648-1667 гг. і 1704-1717 гг. Двойчы пачынаўся і працэс узнаўлення. Аднаўленчыя працэсы абодвух пе-рыядаў мелі падабенства. Больш таго, калі ў другой палове XVII ст. ішлі не заўсёды лёгкія пошукі магчымых шляхоў гаспадарчага адраджэння на роз-ных тэрыторыях і ў розных відах уладанняў, то пасля Паўночнай вайны ў многім выкарыстоўваўся папярэдні вопыт.

Ужо стала зразумела, што толькі сялянства - асноўная вытворчая сіла тагачаснага грамадства - зможа аднавіць эканоміку краіны, дзяржаўныя і прыватныя маёнткі. Таму і ў першым, і ў другім выпадку стаўка была зроб-лена менавіта на яго. Акрамя таго, гаспадарчае адраджэнне праводзілася шляхам стварэння болып спрыяльных умоў працы і жыцця сялянства, вы-дання цэлай сістэмы (хоць і часовай) пэўных эканамічных ільгот па кары-станню сялянамі зямлёй. Да гэтага падштурхоўвала тое, што ў краіне з'явілася шмат ворыўнай зямлі, якая не выкарыстоўвалася, а людзей, у пер-шую чаргу мужчын, якія маглі б яе апрацоўваць, не хапала.

Наогул аднаўленчы перыяд у беларускай вёсцы можна вызначыць як час асваення новых зямель, які ажыццяўляўся за кошт пустэч і распрацоўкі лясных нерушаў. У неваенныя гады першай паловы XVIII ст. з'яўляецца да-статкова вялікая колькасць новых населеных пунктаў. Так, у Сыр'янскай воласці Друйскага ўладання ў гэты час, галоўным чынам за кошт асваення новых зямель, насельніцтва павялічылася ледзь не ў паўтара раза. З'явіўся шэраг новых вёсак у іншых уладаннях: Навасёлкі ў Цімкавіцкім графстве, Шахаўшчына, Будзішча, Сапракі і іншыя ў Чачэрскім старостве. 3 1714 па

_________________

1 Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: ХУІ-ХУІП стст. (табл. 3, 6, 9).

 

 

1727 г. у Крычаўскім старостве на былых лясных абшарах узнікла 40 новых вёсак, дзе налічвалася 933 дымы1.

Імкненне сялян да асваення новых зямельных угоддзяў тлумачылася шэрагам прычын. Па-першае, свежараспрацаваныя лясныя глебы ў першыя гады эксплуатацыі давалі куды лепшы ўраджай, чым ужо знясіленыя на пра-цягу дзесяцігоддзяў старыя надзелы. Не патрабавалі новыя землі і ўгнаен-няў, якіх не хапала ў сялянскай гаспадарцы з-за адсутнасці ў дастатковай колькасці жывёлы. Па-другое, селянін, што браўся за распрацоўку лясных нерушаў, атрымліваў добры будаўнічы матэрыял і дровы, якіх было дастат-кова не толькі для самазабеспячэння, але і для прамысловай дзейнасціТСа-май жа асноўнай прычынай,. што падштурхоўвала сялянскія сем'і да пра-цаёмкай справы - распрацоўкі пустэч, былі льготы ў павіннасцях, так зва-ныя "слабоды", якія атрымлівалі новапасяленцы.

,Так, у Магілёўскай эканоміі, паводле каралеўскай "уставы", усе сяля-не-"новікі" (новыя пасяленцы) маглі ўзяць зямлі столькі, колькі здольныя былі апрацаваць. Яны вызваляліся на некалькі гадоў ад выплаты падаткаў і выканання шэрагу адпрацовачных павіннасцей. У выніку такой палітыкі з 1712 па 1742 г. колькасць пустых валок ва ўладанні скарацілася з 1537 да 419. У Сапегаўскім маёнтку Беліца Аршанскага павета ў 1690 г. цяглыя ста-ражылы выконвалі чатыры дні паншчыны з валокі на тыдзень, а з новапася-ленцаў патрабаваліся толькі два дні з надзелу такой жа зямельнай плошчы. У радзівілаўскай Смаргоні ў 1672 г. "новікам" дазвалялася тры гады не вы-конваць ніякіх павіннасцей.

Як ужо адзначалася, за гады войнаў рэзка зменшылася і колькасць цяг-лавай сілы, галоўным чынам коней, якія звычайна рэквізоўваліся ў войска. Напрыклад, сярэдняя забяспечанасць цяглавай жывёлай дзяржаўных ся-лян Беларусі ў разглядаемы час склала ўсяго 0,8 запрэжкі на гаспадарку,

______________

 

1 Козловский П.Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине ХУІІ-ХУІІІ в. С. 52, 53; Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии С. 35.

2Мелешко В.М. Очерки аграрной нстории Восточной Белоруссии. С. 30-31; Инвентари магнатских владений Белоруссии ХУІІ-ХУІП вв. Владение Сморгонь. Мн., 1977. С. 78; НГАБ, ф. 1928, воп. 1, спр. 12, арк. 9-10.

 

 

што не дазваляла весці пашыраную вытворчасць1. У гэтых умовах зем-леўласнікі прымалі розныя меры для ўмацавання гаспадарчай базы сялян-ства. Разумеючы, што без дастатковай колькасці цяглавай сілы сяляне не змогуць апрацаваць свой надзел, а значыць, і выплаціць чынш ці адпраца-ваць паншчыну, феадалы ў шэрагу выпадкаў ішлі на часовае забеспячэнне сялянскіх гаспадарак рабочай жывёлай з панскага двара. Так, інвентар маёнтка Гарадзішча Наваградскага ваяводства за 1719 г. паведамляе, што з 20 сялянскіх гаспадарак в.Вялікія гэтагаўладання 9 мелі ў сваім карыстанні 13 дворных валоў2. Прыклад гэты не адзінкавы. У інвентары нават уклю-чаліся пастановы аб забароне сялянам прадаваць уласных коней і валоў без панскага дазволу. Продаж дазваляўся толькі тады, калі падданы меў магчы-масць чым апрацаваць сваю зямлю і адпрацаваць паншчыну3. Вядомы вы-падкі, калі землеўласнікі бясплатна выдавалі сялянам лес на адбудову гас-падарчых і жылых пабудоў, зніжалі павіннасці маламоцным. Так было, калі прасіла падтрымкі ўдава з маёнтка Л юбавічы з матывацыяй, што "маю сына і дачку..., як дзеці вырастуць, то падданыя будуць", ці каліў 1686 г. у в. Міхейкі маёнтка Абуховічы пісар адзначыў у інвентары, што Ілья Юш-кевіч не ходзіць на паншчыну, а толькі плаціць чынш "да ўзросту" сына Івана4.

Паказальна, што ў тых умовах, калі дзяржаве катастрафічна не хапала сродкаў, яна не пайшла на рабаўнічае павышэнне падаткаў, а землеўласнікі не сталі рэзка ўзмацняць павіннасны гнёт, бо ведалі, што толькі пры ўмаца-ванні асабістай гаспадаркі сялян можна было ўзняць гаспадарку панскую. Здаецца, што ўлада разумела першачарговую неабходнасць стварэння эка-намічнай асновы далейшага аднаўлення гаспадаркі.

Як адзначалася вышэй, ад войскаў найбольш пацярпела "простае" на-сельніцтва. Бачылі гэта і прадстаўнікі пануючага класа. Тым больш што на адрас караля, сейма, мясцовай адміністрацыі ішла інфармацыя аб немагчы-масці выплаты прызначаных на сеймах падаткаў. Напрыклад, аб гэтым заяўлялі ў 1653 г. бурмістры і войты мястэчак і валасцей Пінскага павета5. Спасылаючыся на рашэнне Варшаўскага 1661 г. сейма6, ураднікі маёнткаў Глуск і Парэчча Наваградскага ваяводства, а таксама маёнтка Рудабелка Мазырскага павета Менскага ваяводства дакладвалі аб спусташэнні гэтых уладанняў і немагчымасці выплаты падаткаў. У маёнтку Рудабелка, "у якім перад тым падаткі да Мазыра аддавалі з аселых васьмі дымоў, астатнія ўсе дамы пустымі засталіся"7. Падобныя скаргі ішлі з Давыд-Гарадка і воласці, многіх іншых мясцін Беларусі8. У некаторых выпадках адкрыта заяўлялася,' як гэта было ў 1662 г. у Давыд-Гарадоцкай воласці, што "зараз, па канстыту-цыі мінулага года і дэкрэту трыбунала скарбовага ВКЛ, павінна быць дадзе-на вольнасць тыя налічэнні выконваць"9. Як сведчаць крыніцы, сапраўды ў

______________

 

1 Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: ХУІ-ХУІІІ стст. С.92, 152(табл. 1).

2 РА БАН Літвы, ф. 86, спр. 13.

3 НГАБ, ф. 1921, воп. 1, спр. 217, арк. 36-86; ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 1625, арк. 24 адв.

4 ДГА Літвы, ф. 1177, воп. 1, спр. 3772, арк. 17; РА БАН Літвы, ф. 40, спр. 85, арк. 179.

5 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 2. С. 179.

6 Там жа.С. 181-185.

7 НГАБ, ф. 1730, воп. 1, спр. 2, арк. 1757-1758 адв.

8 Там жа, ф. 694, воп. 4, спр. 906, арк. 56-57, 61, 73.

9 Там жа, арк. 64.

 

 

першыя гады пасля ваеннага "патопу" ўлада даволі часта давала палёгку найбольш пацярпелым.

Такім чынам, спробы падтрымкі як вытворцаў, так і самой вытворчасці пачыналіся адразу пасля заканчэння ваенных дзеянняў ці ў час іх перапын- каў. Але яны оылі не заўсёды падобнымі ў розных відах феадальнага зем-леўладання: дзяржаўнага, прыватнаўласніцкага, царкоўнага.

Эканамічнае аднаўленне ў дзяржаўных уладаннях. Як ужо адзначалася, вялікая колькасць зямлі ў краіне запусцела, зарастала лесам і не прыносіла ніякага даходу. Уведзеныя льготы пацярпелым валасцям і мястэчкам па вы-плаце дзяржаўных падаткаў яшчэ болыл пагоршылі фінансавае становішча дзяржавы. Пачаліся пошукі магчымых шляхоў паляпшэння эканамічнай сітуацыі. У дзяржаўных уладаннях сталі выкарыстоўвацца самыя розныя формы гаспадарання. Для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковыя землі, уводзіліся новыя льготы. Пустуючыя валокі здаваліся на ўмовах аблегчанага чыншу - галоўным для землеўласніка было тое, каб зямля не пуставала, не за-растала лесам. Усё шырэй распаўсюджвалася сістэма апрацоўкі зямлі па-за межамі асноўнага надзелу - так званае пазанадзельнае землекарыстанне. У крыніцах паведамляецца аб з'яўленні ў гэты час вялікай колькасці новых най-менняў сялянскіх надзелаў, якія адлюстроўвалі спецыфіку іх выкарыстання: прыёмныя, лазовыя, бакавыя, абапольныя, мала і вялікачыншавыя, наезныя, снаповыя, слабодскія і інш. Феадальны ўласнік імкнуўся праз ільготы стыму-ляваць падданых браць дадатковую да асноўнага надзелу зямлю, а ў некато-рых выпадках нават абавязваў іх гэта рабіць.

Увядзенне сістэмы нізкага чыншу з дадатковых зямель у параўнанні з рэнтай з асноўнага цяглага ці чыншавага надзелу сапраўды заахвочвала ся-лян на іх апрацоўку. У некаторых дзяржаўных маёнтках стваралася сістэма "слабод", калі селянін ці цэлая вёска, асеўшы на запусцелай дзялянцы, ат-рымлівалі пэўныя льготы ў адбыванні павіннасцей, а то і поўнасцю вызва-ляліся ад іх на некалькі гадоў. Напрыклад, складальнік інвентару Го-мельскага староства за 1681 г., апісваючы слабаду Крупецкую, дзе налічва-лася 15 дымоў, адзначыў:"... той вёскі яшчэ слабада не вышла, адпаведна вы-дадзенага ліста, бо аж да 1682 года яшчэ трымацца будзе". На вёску не накла-дваліся ніякія павіннасці, зямля не была вымерана1.

_____________

 

1 НГАБ, ф. 694, воп. 7б спр. 259, арк. 20.

 

 

У большасці буйных дзяржаўных уладанняў Беларусі - эканоміях і не-каторых староствах у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. галоўным прынцыпам узнаўлення гаспадаркі пасля разбуральных войнаў стала адмова ад фальварка і паншчыны і перавод сялян на чынш. Шляхам пераводу сялян з адработачнай рэнты на грашовую ўлады дамагаліся па-велічэння фінансавых паступленняў, якія былі крайне неабходны дзяржаве ў час вядзення войнаў. Чынш, што спаганяўся з сялян, быў найбольш пры-мальным варыянтам для патрэб дзяржавы падчас пагаршэння ўмоў экспар-ту сельскагаспадарчай прадукцыі. Да таго ж ліквідацыя фальварка вызваля-ла сродкі, неабходныя на яго ўтрыманне. Ды і для выканання паншчыны ў моцна разбураных каралеўскіх эканоміях проста не хапала рабочых рук. Так, у Магілёўскай эканоміі на працягу другой паловы XVII - першай пало-вы XVIII ст. з сялян патрабавалі выключна грашовую рэнту, як і раней. У Гародзенскай эканоміі фальваркі, а разам з імі і адработачныя павіннасці былі ліквідаваны ў 1680 г. У крыніцах адзначаецца, што "ўсе ключы Гаро-дзенскай эканоміі ад усялякіх работ, паншчыны і падводаў вызвалены і на голых чыншах пастаўлены". Толькі некалькі фальваркаў захаваліся ў Бе-расцейскай эканоміі. У 1668 г. з 1712 сялянскіх валок у 57 вёскахтолькі 155 (9 %) былі цяглыя, з якіх патрабавалі паншчыну1. Нямногія ўцалелыя пасля войнаў фальваркі працягвалі дзейнічаць паблізу сплаўных рэк і асноўных грунтавых шляхоў і былі арыентаваны галоўным чынам на вываз зерня за мяжу.

Гаспадарчая палітыка скарбу ў аднаўленчы перыяд у невялікіх старо-ствах некалькі адрознівалася ад яе правядзення ў буйных дзяржаўных ула-даннях. Гаспадарка ў староствах і дробных дзяржавах вялася звычайна пад кіраўніцтвам іх трымальніка. Ён вызначаў, па якім шляху пойдзе аднаўленне: праз фальварак ці ачыншаванне і звычайна выбіраў найбольш лёгкі і прыбытковы шлях. Складаней было, калі маёнтак трапляў у часовае тры-манне, арэнду ці заставу. Часовы трымальнік імкнуўся ўзяць як мага больш і адразу; яго не цікавіў лёс чужых падданых. Але ў некаторых выпадках вяр-хоўны ўласнік спецыяльна ставіў перад арандатарам умову, якая не дапу-скала злоўжыванняў трымальніка. Так, Уладзіслаў IV, пацвярджаючы ў 1642 г. М.Кішку права на трыманне фальварка Палуйкавічы, патрабаваў "... як перад тым было, захаваць голы чынш пенежны, каторы б за ўсе іншыя павіннасці з кожнае валокі штогод да скарбу (павінны) быць унесены"2.

У многіх дзяржаўных вёсках распаўсюджвалася практыка апрацоўкі да-датковых "ворных і сенажатных моргаў". Пры некаторым падабенстве іх з прыёмнымі валокамі (за тыя і другія сяляне плацілі толькі чынш і ніколі не абавязаны былі выконваць паншчыну) моргі ў адрозненне ад прыёмных ва-лок звычайна не ўключаліся ў склад сялянскага надзелу. Ад іх у любы час можна было адмовіцца, папярэдзіўшы адміністрацыю.

Аднаўленчыя працэсы ў прыватных уладаннях. Гаспадарчае ўзнаўлен-не ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты і ў буйных магнацкіх вотчынах ішло неаднолькава.

Буйныя землеўладальнікі ажыццяўлялі яго як праз далейшае развіццё фальварка, так і праз ачыншаванне сялянства. Часцей за ўсё на чынш пера-водзіліся сяляне ў найбольш разбураных уладаннях, дзе фальваркі цяжка

______________

 

1 НГАБ, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 467а, арк. 19-304; ф. 1928, воп. 1, спр. 36, арк. 8-81; ДГА Літвы, ф. 110, воп. 1, спр. 3, арк. 188.

2 Расійская нацыянальная бібліятэка (далей - РНБ), АР і РК, збор Дуброўскага, аўт. 64, арк. 117.

 

 

было аднавіць, як гэта было і ў дзяржаўных уладаннях. Фальварковыя землі раздаваліся падданым на ўмовах выплаты чыншу. Так было ў маёнтку Дра-неўшчызна ўладання Койданава ў 1668 г., Высокі Двор Наваградскага вая-водства ў 1737 г. і інш. У многіх маёнтках ішоў працэс пераводу цяглых ся-лян у чыншавыя. Але поўнае ачыншаванне, у адрозненне ад дзяржаўных уладанняў, сустракалася тут рэдка1.

Буйныя прыватныя ўласнікі, трымаючы ў цэнтральных паселішчах сваіх уладанняў палацы, рэзідэнцыі, дзе размяшчалася шматлікая адміністрацыя, бывалі частыя госці, імкнуліся не дапусціць поўнай ліквідацыі панскага заворвання. У іх, як правіла, меліся грашовыя сродкі, цяглавая жывёла (не ўсе маёнткі на тэрыторыі дзяржавы былі разбураны) для ўзнаўлення фальваркаў. Важнае значэнне для аднаўлення гаспадаркі ў такіх уладаннях мела сістэма спалучэння паншчыны і ачыншавання ў ме-жах асобных вёсак і маёнткаў. Сяляне, у якіх надзел складаўся з цяглай і чыншавай ці прыёмнай частак, сустракаліся ў многіх буйных прыватных уладаннях: у радзівілаўскіх маёнтках Ішкальдзь і Лысіца (1664), Іўе (1685), Беразавец (1681), маёнтку А.Сапегі Дзярэчын (1723) і інш.2 У менш разбу-раных магнацкіх маёнтках захаду і цэнтра Беларусі працягвалася інтэнсіўнае вядзенне фальварковай гаспадаркі з цяглым сялянскім надзе-лам. Паказальна, што ў такіх уладаннях значная колькасць сялян мела ў складзе надзелу і прыёмную долю3.

Паншчынная гаспадарка пераважала і ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты, хаця тут таксама, як у дзяржаўных і царкоўных уладаннях, мела месца сістэма раздачы зямлі сялянам на ўмовах аблегчанага чыншу. Дроб-ныя і сярэднія феадалы, маючы востры недахоп рабочых рук, для прыцяг-нення сваіх збеглых ці чужых падданых часта ішлі на памяншэнне падатко-вага ціску. Таму яны згаджаліся на значнае зніжэнне памераў паншчыны. Аб эфектыўнасці такой палітыкі сведчаць шматлікія факты пераходу гаспа-дарскіх падданых у шляхецкія маёнткі.

Эканамічнае аднаўленне ў цар-коўных уладаннях. Буйныя цар-коўныя ўладанні, большасць якіх размяшчалася ва Усходняй і Цэнт-ральнай Беларусі, бадай найбольш пацярпелі падчас ваенных дзеянняў другой паловы ХУІІ-першай пало-вы XVIII ст. Узнаўленчы працэс у духоўных маёнтках ішоў у асноўным тымі ж шляхамі, што і ў дзяржаўных і прыватных уладан-нях, і адрозніваўся толькі рэгіяналь-най спецыфікай. Па-рознаму пра-ходзіла аднаўленне гаспадаркі ў вялікіх уладаннях епіскапстваў, ка-легій, манастыроў, з аднаго боку, і ў дробных царкоўна-прыходскіх

_______________

1 ГолубеўВ.Ф. Сялянскае землеўладаннеіземлекарыстанне на Беларусі: ХУІ-ХУШ стст. С. 104.

2 НАРБ, ф. КМФ. 5, воп. 1, спр. 82,1381; ДГА Літвы, ф. 1292, воп. 1, спр. 212; РА БВДУ, ф. 4. спр. 34289.

3 Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Белару сі: XVI -XVI11 стст. С. 105.

 

 

уладаннях - з другога. Разам з тым духоўныя землеўласнікі знаходзілі арыгінальныя формы аднаўлення і развіцця гаспадаркі, часта характэрныя для пэўных уладанняў.

3 сярэдзіны XVII ст. у царкоўных уладаннях пачынае больш шырока практыкавацца здача зямлі сялянам на ўмовах аплаты аблегчанага чыншу як адна з мер хутчэйшага ўзнаўлення разбуранай гаспадаркі. Адбывалася гэта не толькі за кошт росту чыста чыншавых і прыёмных надзелаў, як у прыватных і дзяржаўных уладаннях, а ў асноўным у выніку распаўсюдж-вання змешаных надзелаў.

Асновай эканамічнага развіцця царкоўнага землеўладання на захадзе і ў цэнтры Беларусі заставалася фальваркова-паншчынная сістэма. Іншае ста-новішча існавала ў царкоўных уладаннях усходу Беларусі, дзе традыцыйна ў структуры сялянскага землеўладання пераважалі чыншавыя надзелы. У буйныхуладаннях Віленскага каталіцкага епіскапства, якія былі размеш-чаны на ўсходзе, адбывалася пашырэнне колькасці чыншавых надзелаў ся-лян на невялікай рэнце. Гэта дазваляла феадалам, улічваючы падабенства статусачыншавага і прыёмнага надзелаў, вар'іраваць велічыню накладае-мага на іх чыншу і гэтым уплываць на структуру і памеры сялянскага зем-леўладання.

Трэба адзначыць, што царкоўныя феадалы, усяляк імкнучыся пры-вабіць сялян у свае маёнткі, часта давалі ім перавагі і льготы. Так, інвентар маёнткаў Стрэшын і Горваль за 1714 г. адзначаў: "... хто б калі прыйшоў і асеў, такому двор на столькі гадоў павінен даць слабоды і вольнасці, на колькі слабоднік будзе патрабаваць..."1 Гэтыя людзі вызваляліся ад усялякіх цяжараў і складак, а калі б хто з падданых запратэставаў супраць гэтага - ён жорстка караўся і аб'яўляўся "здрадцам, значна змяншаючым скарб капітула"2. Там жа адзначалася, што свае людзі, якія б захацелі пайсці на сла-боды, не змаглі б гэта зрабіць, калі б новыя ўставы супярэчылі "даўнейшым звычаям і інвентарам". Разам з тым, каб вярнуць збеглых сялян і зацікавіць тых, хто застаўся, камісары поўнасцю забаранілі ўвядзенне паншчыны: "... рабацізны паншчыны як перад тым не было, так і цяпер быць не павінна, бо тая воласць Горвальская ад вякоў на чыншу як сядзела, так і мае сядзець"3. Калі б двор каго паспрабаваў выгнаць на паншчыну -" падданыя не павінны слухаць... а павінны суплікаваць (скардзіцца) да капітула". У інвентары маёнтка за 1727 г. змешчана распараджэнне, каб адміністрацыя па вёсках і мястэчках паставіла "слупы слабодныя" з паведамленнем аб тым, што сяля-не запрашаюцца на "слабоды".

Гаспадарчы працэс ва ўладаннях невялікіх цэркваў і касцёлаў, у прыхо-дах меў прыблізна тую ж аснову, што і ва ўладаннях дробнай і сярэдняй шляхты, невялікіх дзяржавах і староствах. Іх развіццё ішло ў адпаведнасці з надзённымі патрэбамі ўладальніка зямлі. I так як асноўныя патрэбнасці свя-тароў і царкоўных служыцеляў, у першую чаргу ў прадуктах харчавання, у сельскіх прыходах забяспечваліся пераважна з царкоўнай зямлі, тут захоўваліся паншчына і цяглы сялянскі надзел.

Для ўсіх катэгорый гаспадарак было характэрна, што ў цяжкую гадзіну сяляне і самі стараліся знайсці найбольш эфектыўныя шляхі хутчэйшага аднаўлення гаспадаркі. Менавіта ў гэты час назіраецца значнае ўзмацненне ролі сялянскай абшчыны (грамады) у адбудове эканомікі. Убачыўшы вы-

______________

 

1 РА БАН Літвы, ф. 43, спр. 17486, арк. 14.

2 Там жа.

3 Там жа.

 

 

гаднасць абшчыннай адказнасці ў апрацоўцы зямлі, выплаце падаткаў і вы-кананні павіннасцей, яе падтрымалі і многія феадальныя ўласнікі. Так, у 1742 г. у болынасці вёсак Берасцейскай і Кобрынскай эканомій абшчыны за-бралі ў сваё распараджэнне ўсе неапрацаваныя землі і павіннасці накла-дал іся на грамаду. Уводзілася калектыўная адказнасць за выплату падаткаў. У царкоўных уладаннях сельская грамада, асабліва на ўсходзе, мела і болын шырокія функцыі: займалася зборам падаткаў, размяркоўвала чынш на асобных гаспадарках і інш. Заўважана, што разам з эканамічным узмацнен-нем сваіх уладанняў феадалы пачыналі ўціск на грамаду як адносна неза-лежны орган сялянскай самаарганізацыі.

Сялянскія павіннасці і землеўладанне. Згаданыя захады з боку зямель-ных уладальнікаў спрыялі ўзнаўленню сялянскай гаспадаркі, якая да 30-40-х гг. XVIII ст. набывала былыя рысы, а часам і пераўзыходзіла дава-енны ўзровень. Працэс узнаўлення характарызаваўся павелічэннем коль-касці сялянскіх гаспадарак, абзавядзеннем іх неабходнымі прыладамі сель-скагаспадарчай працы, цяглавай і прадукцыйнай жывёлай. Напрыклад, у Берасцейскім ключы Берасцейскай эканоміі колькасць сялянскіх двароў з 1724 па 1742 г. павялічылася з 346 да 520. Ва ўладанні Цімкавічы з 1713 па 1761 г. колькасць сялянскіх дымоў узрасла на 66 адзінак, прыкладна ў гэты ж час у Дзярэчынскім уладанні іх стала больш на 38 адзінак, у Клецкім - на 101, у Смаргонскім - на 59. У Копыскім графстве з 1710 г. да сярэдзіны XVIII ст. лічба павелічэння гаспадарак сялян склала 897. У маёнтку вілен-скага епіскапства Сожыцы Віцебскага ваяводства колькасць дымоў прыгон-ных вырасла з 442 у 1734 г. да 651 у 1751 г.1

Разам з колькасным узрастаннем сялянскіх гаспадарак адбывалася паўсюднае павелічэнне статка працоўнай жывёлы. Да сярэдзіны XVIII ст. ён павялічыўся прыкладна ў два разы, чым забяспечвалася паўнацэннае функцыяніраванне сялянскай гаспадаркі2.

Па меры ўзнаўлення і ўмацавання сялянскай гаспадаркі раслі феадаль-ныя павіннасці, якія спаганяліся з ся-лян за карыстанне зямельным надзе-лам. Асабліва яскрава працэс па-велічэння павіннасцей назіраецца пры супастаўленні розных па часе да-ных, якія адносяцца да аднаго і таго ж уладання. Так, у радзівілаўскім маёнтку Карэлічы Наваградскага вая-водства цяглыя сяляне ў 1672 г. адбы-валі паншчыну 5 дзён з валокі і пяты дзень з дыму на тыдзень. Да 1746 г. паншчына тутэйшых падданых па- • % вялічылася да 12 дзён на тыдзень з ва-локі. У другім радзівілаўскім ула-данні - Блювенічы Лідскага павета - і без таго высокая паншчына, якая скла- Сейбіт. 3 шгана в.Бранчыцы 1682 г.

дала 16 дзён на тыдзень з валокі ў

______________

 

1 Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы. С. 139, 142; Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. С. 31; Козловский П.Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине ХУІІ-ХУШ в. С. 182-183.

2 ГолубеўВ.Ф. Сялянскае землеўладаннеі землекарыстанне на Беларусі: ХУІ-ХУІІІ стст. С. 152.

 

 

1688 г., дасягнула да сярэдзіны XVIII ст. велізарных памераў - 24 дні на тыдзень з валокі.

Падобны працэс назіраўся і ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты. Ва ўладанні пана Лапы Андрэева Гародзенскага павета цяглыя сяляне ў 1685 г. адпрацоўвалі паншчыну, роўную 6 дням на тыдзень з валокі. Да 1752 г. тая ж паншчына ў гэтым маёнтку ўжо вылічалася 18 днямі. Ва ўладанні Дунайчы-цы Наваградскага ваяводства, якое належала Адаму Зелінскаму, сяляне ў 1648 г. адбывалі штотыднёвую паншчыну ў 8 дзён з валокі. У 1751 г., калі гэ-тым маёнткам валодалі Казімір і Соф'я Загорскія, інвентар прадугледжваў выкананне 12 дзён паншчыны1.

Трэба адзначыць, што такое павелічэнне паншчыны назіралася і ў пры-ватнаўласніцкіх сялян Усходняй Беларусі. Прычым шляхта не толькі не ліквідавала тут фальваркі, але падтрымлівала, а то і пашырала іх функцы-яніраванне2. Так, ва ўладанні Марцыянава Віцебскага ваяводства, што было ва ўласнасці Агінскіх, цяглыя сяляне ў 1737 г. былі вызвалены ад чыншу. У той жа час кожны тыдзень з валокі "хлоп 3 дні і кабета 2 дні на паншчыну павінны выходзіць. А як жніво настане, і жанчыны па 3 дні працуюць, пакуль ураджай не здымуць". У маёнтку Пашкаўшчызна Аршанскага павета ў 1748 г. падданыя адпрацоўвалі 12 дзён паншчыны на тыдзень з валокі і болын ніякіх павіннасцей не мелі3.

Найболын рэзкі рост паншчыны як за кошт замены ёю ўсіх павіннасцей, так і шляхам прамога павелічэння колькасці дзён, што патрабаваліся ад ся-лян для работы ў фальварку, адзначаўся ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты4. Гаспадары невялікіх уладанняў (часта сустракаліся маёнткі, што складаліся з 2-6 заселеных сялянскіх двароў) не валодалі такімі сродкамі, як магнаты і дзяржава, а таму і не мелі асаблівых магчымасцей для розных манеўраў, каб выйсці з гаспадарчага крызісу і пазбегнуць канчатковага разарэння. Чынш, які мог сабраць "шарачковы" шляхціц са сваіх не-шматлікіх падданых, не гарантаваў яму цвёрдага прыбытку з прычыны зніжэння вартасці гроша (на працягу канца XVII - пачатку XVIII ст. яна ўпалаў 1,5 раза).

Вышэй ужо адзначалася, што з сярэдзіны XVII ст. і ў царкоўных уладан-нях, таксамаяк у дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх, пачынае больш шырока практыкавацца здача сялянам "прыёмных" зямель па льготнаму чыншу. Ад-нак надзелаў, якія складаліся толькі з чыншавай ці прыёмнай зямлі, было параўнаўча няшмат. Тут у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. удзельная вага надзела, які меў цяглую долю, раўнялася прыблізна 90 %. Да сярэдзіны XVIII ст. у пераважнай болыпасці маёнткаў Заходняй Беларусі, што належалі царкве, адзначаецца высокая норма паншчыны (ад 3 да 46 дзён на тыдзень з валокі), дапоўненая параўнаўча невялікім чыншам і натураль-ным аброкам. Так, у Роскай плябаніі Ваўкавыскага павета (1744 г.), Ражан-скай Слонімскага (1745 г.) або Дакудаўскай плябаніі Лідскага павета

______________

1 ЦГАБ, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 1797, арк. 19; спр. 1806, арк. 18; спр. 254, арк. 6; спр. 257, арк. 9; ф. 1755, воп. 1, спр. 56, арк. 249; спр. 60, арк. 385-387; РАБАН Літвы, ф. 17, спр. 141, арк. 3, адв. -4, арк. 35/2.

2 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. С. 94.

3 ЦДГА Літвы, ф. 1177, воп. 1, пр. 3379, арк. 5 ф. ДА, спр. 114, арк. 57адв. - 58. АЛойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХУІ-ХУІІІ ст. С. 56.

 

 

(1749 г.) усе сялянскія павіннасці абмяжоўваліся паншчынай у 12 дзён на тыдзень з валокі1.

У царкоўных уладаннях усходу Беларусі пераважаў чыншавы надзел (70 %). Пры гэтым цяглая доля ў параўнанні з папярэднім часам узрастала. На працягу другой паловы XVII - XVIII ст. поўнасцю чыншавымі былі ўла-данні віленскага епіскапства Стрэшын і Горваль Рэчыцкага павета. На "го-лым" чыншы - 24 злотых з валокі - "сядзелі" ў 1739 г. падданыя маёнтка Со-жыцы Віцебскага ваяводства, якія належалі таму ж віленскаму епіскапству2.

Такім чынам, найвышэйшая норма паншчыны, ды і наогул адработач-ных павіннасцей, назіралася ў прыватнаўласніцкіх і царкоўных маёнтках у заходніх раёнах Беларусі. На ўсходзе ў гэтых уладаннях памеры адработкаў былі меншымі - тут больш распаўсюджанай была рэнта грашыма. Перавага чыншу адзначалася ў дзяржаўных эканоміях як на ўсходзе, так і на захадзе Беларусі.

Якія б павіннасці - адработачная ці грашовая рэнта - ні стаялі на пер-шым месцы ў агульным павіннасным абцяжарванні прыгоннага беларуска-га селяніна, яны часцей за ўсё дапаўняліся натуральным аброкам. Гэты від рэнты істотных змяненняў на працягу другой паловы XVII - першай пало-вы XVIII ст. не зведаў. Інвентары за азначаны прамежак часу прыводзяць аднастайны набор натуральнай даніны, што былі павінны падданыя свайму пану. Гэта жыта, авёс, ячмень, гусі, куры, яйкі, каплуны, мёд, сена, дровы, пянька, пража, сеці і інш.

У павіннасцях як цяглых, так і чыншавых сялян значнае месца займалі грашовыя плацяжы. Найбольшая ўдзельная вага ў грашовым аброку адводзілася чыншу, які сплачваўся селянамі за права карыстання зямлёй. Асноўнымі яго плацель-шчыкамі былі чыншавыя (кунічныя) сяляне. Спаганяўся чынш і з цяглых сялян, аднак у мен-шым памеры, бо галоўнай іх павіннасцю з'яўлялася паншчына.

3 сярэдзіны XVII ст. па ся-рэдзіну XVIII ст. грашовая рэнта цяглых прыватнаўласніцкіх сялян намінальна павялічылася прык-ладна ў два разы, але, калі ўлічваць падзенне ў 1,5 раза вартасці гроша, ён практычна не змяніўся. Чынш у кунічнікаў захаду і цэнтра Беларусі на працягу дадзенага часу паступо-ва (таксама як і паншчына ў цяг-лых) павялічваўся. За стагоддзе ён намінальна падняўся на 80 %, а рэ-альна - на 20 %. Эвалюцыя чыншу ва Усходняй Беларусі ішла тым жа шляхам, як і ў заходніх раёнах,

______________

 

1 ДАСАу Варшаве, АК, ф. 8, спр. 344, арк. 26-27; НГАБ, ф. 1781, воп. 27, спр. 213, арк. 32 адв. - 14 адв., 54-55; ф. 1733, воп. 1, спр. 36, арк. 74-75; ф. 1781, воп. 27, спр. 213, арк. 71,174 адв. - 175; РАБАН Літвы, ф. 40, спр. 88, арк. 68-73; Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: ХУІ-ХУШ стст. С. 160.

2 РАБАН Літвы, ф. 43, спр. 17082, 17486, 17490, 8783, 8793, 17157.

 

 

толькі памеры грашовай рэнты на ўсходзе былі значна вышэйшымі. Сярэд-няя велічыня чыншу цяглых прыватнаўласніцкіх сялян складала з валокі прыкладна 150 грошаў для захаду і 480 грошаў для ўсходу Беларусі. Для ся-лян-кунічнікаў сярэднія паказчыкі былі наступнымі: у заходніх раёнах Бе-ларусічыншавікі з валокі плацілі заўсе павіннасці 860 грошаў, ваўсходніх -1500 грошаў1.

Нязначна адрозніваліся ад згаданых паказчыкаў памеры грашовага аб-року, які патрабавалі ад сваіх падданых феадалы ў царкоўных і дзяржаўных уладаннях. Эвалюцыя гэтай павіннасці адбывалася ў іх падобна, як і ў пры-ватнаўласніцкіх маёнтках.

Сярэдні зямельны надзел у дзяржаўных уладаннях складаў у другой па-лове XVII ст. 0,42 валокі на захадзе і 0,45 - на ўсходзе Беларусі. Нязначна большым, чым у дзяржаўных, быў сярэдні надзел у прыватнаўласніцкіх ся-лян: 0,52 валокі ў заходніх раёнах, 0,46 валокі - ва ўсходніх. Тлумачэнне не-каторай перавагі ў забяспечанасці зямлёй прыватных сялян можна знайсці ў недастаткова гібкай палітыцы трымальнікаў дзяржаўных уладанняў і феа-дальнай адміністрацыі па арганізацыі пазанадзельнага землекарыстання. Тым не менш дзяржава і прыватнаўласнікі, каб як мага хутчэй увесці пустыя землі ў гаспадарчы абарот, выкарыстоўвалі разам з сістэмай "слабод", пра якія вялася гаворка, і так званае "дольніцтва", калі сяляне за карыстанне зямлёй былі абавязаны аддаць трэці ці чацвёрты, пяты сноп з ураджаю. Па многіх вёсках шырока распаўсюдзілася сістэма апрацоўкі дадатковых "вор-ных" ці "сенажатных" моргаў, за карыстанне якімі плата была параўнаўча невялікай - 8-15 грошаў за морг.

Гэтыя эканамічныя рычагі дазволілі пануючаму класу ўмацаваць гаспа-дарку і паступова прывялі да павелічэння сярэдняга сялянскага зямельнага надзелу, асабліва там, дзе ён у часы ваеннага ліхалецця значна скараціўся. К сярэдзіне XVIII ст. сярэдні надзел селяніна ў дзяржаўных маёнтках Бела-русі падняўся да 0,58 валокі, у прыватнаўласніцкіх - да 0,632.

Забяспечанасць сялян зямлёй у розных уладаннях была неаднолькавай. Гэта залежала ад ступені развіцця панскай гаспадаркі, якасці глебы і іншых прычын. Памеры сялянскіх надзелаў вагаліся ад 1 да 1/10 валокі.

Прававая безабароннасць сялянства. Селянін, паводле заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, цалкам залежаў ад уласніка зямлі, на якой ён пражываў. Статутныя нормы гарантавалі землеўладальнікам поўнае права распараджэння прыгоннымі падданымі. Апошнім забаранялася набываць ва ўласнасць зямлю (на практыцы, аднак, гэта норма часам парушалася), любыя памкненні прыгоннага пакінуць уладанне заканадаўча забараняліся. У любы час землеўласнік мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго ў іншае месца, прадаць прыгоннага з усёй яго маёмасцю, зямлёй і без яе іншаму феадалу, закласці пад пэўную грашовую суму. Пры гэтым пакупніку ці крэдытору давалася поўнае права распараджацца лёсам селяніна - судзіць, караць, нават адбіраць жыцце3. Напрыклад, пан Іеранім Аўсяны ў 1688 г. прадаў за 250 злотых свайго прыгоннага з маёнтка Сячэўкі Наваградскага ваяводства Лявона Ляшаніна з жонкай і двума сынамі Емяль-янам і Мікітаю пану Іосіфу Чудоўскаму. У прадажным запісе, які быў унесены ў кнізе Наваградскага гродскага суда, пазначыў, што збыў паддана-

_______________

 

1 Лойка ПА. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI-XVIII ст. С. 69-70,102.

2 Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: ХУІ-ХУШ стст. С. 154.

3 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 112, 317.

 

 

га без зямлі на "вечныя" часы, а пакупнік атрымаў права распараджацца сям'ёй Ляшаніна як сваёй уласнасцю: дараваць, закладваць, прадаваць, аб-меньваць.

У 1729 г. берасцейскі ваявода Караль Сапега абмяняўся сялянскімі сем'-ямі - дзве на дзве - з берасцейскімі дамініканамі.

Ніякіх праблем не было ва ўласнікаў з тым, каб у выпадку адсутнасці грошай закласці на год, два ці тры сваіх падданых пад некалькі соцень ці ты-сяч злотых. Аперацыя гэта была дасканала распрацавана: здаеш прыгон-ных - атрымліваеш грошы. Не выплаціўу час крэдыт - тэрмін арэнды сялян доўжыцца да канчатковага разліку. Так, мсціслаўскі стольнік Уладзіслаў Анферовіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Яну Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з маёнтка Касцяневічы Ашмянскага павета: Максіма Ісаевіча, Ваську Яскевіча і Кандрата з іх "хатамі, жонкамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай, павіннасцямі, валокамі, сенажацямі". Прычым у за-кладным дагаворы падкрэслівалася, што ў выпадку невяртання ў вызнача-ны тэрмін пазыкі арэнда названых сялянскіх сем'яў будзе працягвацца кож-ныя наступныя тры гады, пакуль доўг не будзе вернуты.

У другім закладным запісе ідзе гаворка аб здачы ў арэнду Самуілам Быхаўцом у 1706 г. на адзін год шасці сялянскіх сем'яў з в. Магілёўцы Ваўка-выскага павета пану Іосіфу Харашэўскаму за пазыку ў 1000 злотых. Крэды-тору давалася права распараджацца закладзенымі прыгоннымі як асабістай уласнасцю. У трэцім падобным дагаворы чытаем аб закладзе ў 1717 г. зноў жа шасці сем'яў падданых пана Людовіка Быхаўца з в. Асочнікі Ваўка-выскага павета пану Станіславу Ганусевічу за 1450 злотых.

Аднак пры такіх продажах, абменах, закладах здараліся і драматычныя выпадкі, калі разбіваліся сем'і. Асобна мужа ці жонку прадавалі ці здавалі пад заклад. Такое здарылася з селянінам па прозвішчу Вярэніч з в.Сякевічы. Некалькі разоў звяртаўся ён да пана Раецкага, каб той вьідаў яму жонку з в.Кшалёва, яле беспаспяхова.

Сацыяльная безабароннасць і ўзрастаючы павіннасны цяжар прыму-шалі сялян адстойваць сваю годнасць, маёмасць, дабрабыт шляхам афіцый-на дазволенага супрацьдзеяння самавольствам і жорсткаму прыгнёту аран-датараў, адміністратараў і землеўладальнікаў праз скаргі каралю і ўла-дальнікам маёнткаў, а таксама заканадаўча забароненымі метадамі -уцёкамі, адмовай ад выканання павіннасцей і адкрытымі ўзброенымі вы-ступленнямі.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1289. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия