Склад Расійскай імперыі
Эканамічны ўздым у Беларусі ў сярэдзіне – другой палове XVIII ст. Развіццё сельскай гаспадаркі. Узнікненне вотчынных мануфактур. Гарады – цэнтры рамеснай і гандлёвай дзейнасці. Структура рамеснай вытворчасці, рост яе спецыялізацыі. Унутраны і знешні гандаль. Развіццё шляхоў зносін. Рэформы ў галіне эканомікі. Вытокі крызісу ў Рэчы Паспалітай. Узмацненне ўлады магнатаў. Шляхецкая анархія. Права “ліберум вета”. Правы шляхты на стварэнне канфедэрацый. Барацьба паміж магнацкімі групоўкамі за каралеўскі трон пасля смерці Аўгуста ІІІ. Стварэнне Слуцкай і Торуньскай шляхецкіх канфедэрацый. Барская канфедэрацыя і яе барацьба за незалежнасць краіны. Саюз Аўстрыі, Прусіі і Расіі супраць Рэчы Паспалітай і яе першы падзел. Далучэнне ўсходняй і паўночнай частак Беларусі да Расійскай імперыі. Чатырохгадовы сойм. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расіі. Паўстанне 1794 г. Тадэвуш Касцюшка. Якуб Ясінскі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння паўстання і лёс яго ўдзельнікаў. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расіі. Культура Беларусі ў XVII–XVIII стст. Асвета. Ідэі Асветніцтва ў Беларусі. Уклад беларусаў у развіццё культуры і навукі Расіі. Дойлідства, архітэктура і выяўленчае мастацтва. Дэкаратыўнае мастацтва. Тэатр і музыка. Прыдворныя магнацкія тэатры. Творчасць Міхала Казіміра Агінскага і Міхала Клеафаса Агінскага. Народнае песеннае і харэаграфічнае мастацтва. Літаратура.
|