Войны і іх наступствы
Вызначэнне характару падзей 1648 – 1651 гг. у Беларусі. Пачатак вызваленчай вайны на Украіне. Рэйды казацкіх “загонаў” на Беларусь. Паўстанні на Беларусі восенню 1648 – зімой 1649 гг. Падаўленне паўстанняў войскамі Я. Радзівіла. Казацка-сялянскія выступленні вясной і ўлетку 1649 г. Бітва пад Лоевам. Белацаркоўскі мір. Пераяслаўская рада і саюз Украіны і Расіі. Прычыны вайны 1654–1667 гг. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Наступленне расійскіх армій і казацкага войска. Абарона Смаленска, Мсціслава, Шклова, Крычава, Віцебска і іншых гарадоў. “Прысяжная шляхта”. Рабункі царскага і казацкага войскаў. Напад Швецыі на Польшчу і Жамойцію. Пазіцыя Януша Радзівіла і спроба уніі ВКЛ са Швецыяй (Кейданская унія). Перамір’е Расіі з Рэччу Паспалітай. Беларускія казацка-сялянскія атрады і рух “шышоў”. Беларусы ў Маскве і іншых мясцовасцях Расіі. Эпідэміі і голад у Беларусі. Андрусаўскае перамір'е. “Вечны мір” 1686 г. Палітычнае становішча на Беларусі ў другой палове XVII ст. Барацьба магнацкіх груповак за ўладу ў ВКЛ. Прычыны і пачатак Паўночнай вайны 1700–1721 гг. Баявыя дзеянні шведскіх і рускіх войск у Беларусі. Бітва пры Лясной. Палтаўская бітва. Выгнанне шведаў з тэрыторыі Беларусі. Вынікі Паўночнай вайны для Беларусі. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. і яго прычыны. Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі. Катэгорыі і павіннасці сялян. Сялянскія паўстанні ў Крычаўскім старастве і на Каменшчыне. Стан гарадоў і мястэчак: гарадское рамяство, гандаль, гарадскія цэхі. Пашырэнне зямельнай уласнасці феадалаў у гарадах. Сацыяльныя групы насельніцтва ў гарадах.
|