Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст.
Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускай народнасці. Асаблівасці развіцця беларускай культуры, паступовае спалучэнне візантыйскіх традыцый з заходнееўрапейскімі. Узнікненне і развіццё ідэй Адраджэння ў Беларусі. Рэнесансна-гуманістычныя ідэі асветнікаў і мысліцеляў Беларусі. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Ян Намыслоўскі. Асвета. Літаратура. Агіяграфічная (жыціі святых) і паломніцкая літаратура. Панегірыкі. “Пахвала Вітаўту”, “Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму”. З’яўленне новалацінскай паэзіі. Мікола Гусоўскі. Пачатак кнігадрукавання. Францыск Скарына. Сымон Будны, браты Мамонічы. Развіццё друкарскай справы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве. Прадмовы Францыска Скарыны. Правазнаўства. Леў Сапега. Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г. як помнік беларускай культуры XVI ст. Пачатак беларуска-літоўскага летапісання. Беларускія летапісы, хронікі, дыярушы і лісты. “Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх”. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. “Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “Хроніка Польская, Літоўская і Жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага. Гатычна-рэнесансная архітэктура. Станаўленне і развіццё барока ў Беларусі. Помнікі культавай і свецкай архітэктуры. Манументальны і станковы жывапіс. Партрэтнае мастацтва. Кніжная і станковая гравюра.
|