Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век, фарміраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце. Неалітычная рэвалюцыя. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Этнічная карта насельніцтва ў канцы каменнага веку. Уграфіны. Насельніцтва Беларусі ў бронзавы і жалезны вякі. Гаспадарчыя заняткі, радавая абшчына, эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу. Узнікненне прыватнай уласнасці і маёмаснай няроўнасці. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Першыя вядомыя перасяленні народаў. Індаеўрапейцы – новыя пасяленцы Еўропы. Індаеўрапейскі перыяд у этнічнай гісторыі Беларусі, балты і іх рассяленне на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі. Становішча ва Усходняй Еўропе ў пачатку шырокага рассялення славян на поўнач ад Прыпяці. Летапісы аб славянскім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў. Прагрэс у гаспадарчым жыцці ўсходніх славян, распаўсюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад працы. Расслаенне грамадства, даніна і палюддзе. Зараджэнне раннефеадальных адносін. Рамесная вытворчасць і гандаль. Узнікненне гарадоў. Роля гарадоў у грамадскім жыцці. Грамадскі лад усходніх славян, тэрытарыяльная абшчына. Рэлігійныя ўяўленні, звычаі і абрады, сувязь паміж рэлігіяй і мастацтвам.
|