У XІV–XVІ стст.
Далейшае развіццё феадальных адносін. Фарміраванне землеўладання і прывілеяў феадальнага саслоўя. Фарміраванне саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Зямельны фонд вялікага князя (дзяржавы). Землеўладанні царквы. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Катэгорыі сялян згодна з іх эканамічным і прававым становішчам. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права. Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага Княства Літоўскага. Утварэнне фальваркаў у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста 1557 г. Валочная памера. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялян. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы. Гарады і мястэчкі Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Прыватнаўласніцкія гарады. Вонкавы і ўнутраны выгляд горада: стары горад, новы горад, прадмесці, юрыдыкі. Гарадскія ўмацаванні. Адміністрацыйныя будынкі, цэрквы і касцёлы. Мястэчкі і іх роля ў мясцовым гандлі. Гандаль паміж гарадамі. Іншаземны гандаль. Развіццё рамесніцкіх цэхаў, цэхавыя рамеснікі: майстры, падмайстры, вучні, няцэхавыя рамеснікі (партачы). Прамысловыя і сельскагаспадарчыя заняткі гараджан. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і яго распаўсюджванне на беларускіх землях. Сістэма гарадскога самакіравання: магістрат, рада, лава. Войты, бурмістры, радцы. Войтаўскія і радзецкія суды, лаўнікі. Гербы гарадоў, іх наданне вялікім князем (каралём) у прывілеях (актах) на самакіраванне па Магдэбургскім праве.
|