Рэкамендавана да зацвярджэння
ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” ______________Ю.П.Бондар “____”_____________2011 г. Рэгістрацыйны № ВД-__/вуч.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Вучэбная праграма для ўсіх спецыяльнасцей універсітэта
Мінск 2011 Складальнікі М. А. Бяспалая, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, доктар гістарычных навук, прафесар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”; С. У. Крыуліна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”; Л. У. Ляховіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”; А. Я. Паўлава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Рэцэнзенты Ю. М. Бохан, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, доктар гістарычных навук, прафесар; І. М. Язэпенка, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі НАНБ”, кандыдат гістарычных навук
Рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №6 ад 21.01.2011 г.); прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №10 ад 10.05.2011 г.)
Адказны за рэдакцыю І. В. Смяян Адказны за выпуск М. А. Бяспалая ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” прызначана для аптымізацыі і сістэматызацыі ведаў студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках выкладання цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна садзейнічае каардынацыі дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе выкладання курса “Гісторыя Беларусі” і выступае ў якасці своеасаблівага “навігатара” па здабыцці ведаў, перапрацоўцы вучэбнай інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных і жыццядзейных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі праграмы з'яўляюцца: абноўлены змест дысцыпліны, акцэнтуацыя на кампетэнтнасным падыходзе ў навучанні, значнае павелічэнне ролі і долі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” распрацавана ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў, якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. (рэгістрацыйны № ТД-СГ. 009' тып.). У праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта “Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін” (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89). “Гісторыя Беларусі” самым цесным чынам звязана з сацыяльна-гуманітарнымі дысцыплінамі. Вывучэнне этыкі, эстэтыкі, сацыялогіі, філасофіі, культуралогіі, паліталогіі, рэлігіязнаўства, правоў чалавека магчымы толькі на аснове ведання гістарычнага працэсу. Цыкл агульнапрафесійных дысцыплін і дысцыплін спецыяльнасцей таксама разглядаецца ў гістарычным кантэксце. Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным усведамленні моладдзю працэсаў узаемапранікнення і ўзаемаўплыву народаў, асабліва тых, хто жыве на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна актыўнай і патрыятычнай асобы. Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных вучэбных задач: – навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей; – прывіць студэнтам навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця; – сфарміраваць адэкватны падыход да аналізу мінулага і сучаснага этапу гістарычнага развіцця; – садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў выпускніка вышэйшай школы. У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” студэнт павінен ведаць: – асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да аналізу гісторыі Беларусі; – асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды; – сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах; – асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры; – культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства; – асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; – месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над нацызмам; – значэнне, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі. Студэнт павінен умець: – выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасці і асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа; – растлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесіянальнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; – ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства; – ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця; – вызначаць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці; – аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы; – паказваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды; – характарызаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі. Структура і змест праграмы грунтуюцца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў і накіраваны на тое, каб раскрываць сучасныя элементы развіцця эканамічных адносін у Беларусі; паказваць дэмаграфічную характарыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; выяўляць асноўныя палітычныя падзеі; ведаць іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; характарызаваць канфесіянальнае і этнакультурнае развіццё як найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа. Для самастойнай работы студэнтаў прапануюцца метадычныя матэрыялы, вывучэнне тэмы і падзел яе на асобныя праблемныя пытанні, спіс літаратуры, а таксама пытанні для самакантролю. Формамі кантролю СРС з’яўляецца выкананне кантрольных работ, напісанне і абарона рэфератаў. Можна вылучыць наступныя метады і тэхналогіі навучання: праблемна-модульнае навучанне, навучальна-даследчую дзейнасць, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэс-канферэнцыі, мазгавы штурм, аналіз сітуацыі). У адапаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” адведзена 138 гадзін, з якіх 72 – аўдыторныя заняткі. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў наступнае: 42 гадзіны – лекцыі, 30 гадзін – семінарскія заняткі. Вывучэнне курса рэкамендуецца завяршаць экзаменам. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
|