Другой палове XV – першай палове XVI ст.
Рост уплыву і значэння баяр-шляхты ў жыцці дзяржавы. Прывілей 1447 г. Судзебнік Казіміра Ягелончыка 1468 г. Супярэчнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. Змаганне вялікіх князёў літоўскіх за самастойную праваслаўную царкву. Фларэнтыйская царкоўная унія і яе ўплыў на праваслаўе ў Беларусі. Змова супраць Казіміра апазіцыйных князёў. Праўленне Аляксандра Казіміравіча і прывілей 1492 г. Пашырэнне правоў паноў рады. Адносіны з Польшчай і Маскоўскім княствам у канцы XV – пачатку XVІ ст. Княжанне Жыгімонта І Старога. Страта ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Тэрытарыяльныя страты. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507–1508 гг. Выступленне Міхаіла Глінскага. Вайна 1512–1522 гг. і бітва пад Оршай 1514 г. Гетман князь К. І. Астрожскі. Саюз вялікага маскоўскага князя Івана ІІІ і крымскага хана. Напады крымскіх татар на Украіну і Беларусь. Адміністрацыйныя рэформы ў першай палове ХVI ст. Утварэнне на ўсёй тэрыторыі ваяводстваў і паветаў. Ліквідацыя ўдзельных княстваў, акрамя Слуцкага. Статуты Вялікіга Княства Літоўскага. Юрыдычнае замацаванне правоў шляхты, адлюстраванне ў статутах сацыяльнай і саслоўнай структуры грамадства і грамадскіх адносін. Месца і роля Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў гісторыі Еўропы.
|