Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Выканайце тэст.





1. Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) першым этапам пісьма было ідэаграфія;

б) піктаграфія ўяўляе сабой цэлае, не расчляненае на словы, паведамленне ў малюнках;

в) фанетычнае пісьмо арыентуецца на гучанне, а не на значэнне.

г) ранняй формай фанетычнага пісьма было складовае пісьмо;

д) элементы ідэаграфіі да нашых дзен не дайшлі.

 

2 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) першымі да складовага пісьма прыйшлі шумеры і егіпцяне;

б) другім этапам развіцця фанетычнага пісьма стала літарнае пісьмо;

в) вядомы адзін тып літарнага пісьма – кансанантнае;

г) стваральнікам першай літарнай(кансанантнай) сістэмы пісьма былі фінікійцы;

д) першы фінікійскі алфавіт складаўся з 25 літар.

 

3 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) грэкі змянілі парадак фінікійскага пісьма, але захавалі абрысы літар;

б) грэкі крыху змянілі абрысы фінікійскіх літар і іх назвы, але захавалі парадак;

в) грэкі абазначылі літарамі галосныя гукі;

г) фінікійскае пісьмо ўключае 24 літары – 17 зычных і 7 галосных;

д) фінікійскае пісьмо ўключае 26 літар – 19 зычных і 7 галосных.

 

4 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні называецца графікай.

б) тэрмін “ графіка” абазначае толькі сукупнасць літар;

в) беларускае пісьмо ў сваёй аснове літарна-гукавое;

г) сукупнасць літар у традыцыйна ўстаноўленым парадку называецца алфавітам;

д) у графічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і вялікія.

 

5 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) у беларускім алфавіце 32 літары;

б) 33 літары;

в) 34 літары;

г) 10 літар для абазначэння галосных гукаў, 21 літара для абазначэння зычных гукаў;

д) літара ь(мяккі знак) гука не абазначае.

 

6 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) у аснову беларускага алфавіта пакладзены кірыліца і лацініца;

б) Петр I правёў афіцыйную рэформу кірыліцкага пісьма;

в) узоры літар грамадзянскага алфавіта былі прапанаваны Ф.Скарынай;

г) рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай;

д) пасля рэформы кірыліцкага пісьма літары былі набліжаны да глаголіцы.

 

7 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) літару ё ўвёў Ламаносаў;

б) літара й была зацверджана Расійскай Акадэміяй навук;

в) літара э была ўзаконена Пятром I.

г) літара ё была ўведзена пісьменнікам М.Карамзіным;

д) літара й была зацверджана Пятром I.

 

8 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) перадача на пісьме гукаў моцных пазіцый – сфера арфаграфіі;

б) перадача на пісьме гукаў моцных пазіцый – сфера графікі;

в) перадача гукаў слабых пазіцый – сфера арфаграфіі;

г) з пункту погляду асноўных значэнняў усе літары падзяляюцца на адназначныя і двухзначныя;

д) пераважная большасць беларускіх літар мае адно значэнне.

 

9 Адзначце правільныя сцвярджэнні:

а) літары, якія маюць два асноўныя значэнні, называюць двухзначнымі;

б) колькасць літар беларускага алфавіта адпавядае колькасці гукаў;

в) літары, якія маюць адно гукавое значэнне, называюцца адназначнымі;

г)сутнасць складовага прынцыпу ў тым, што адзін і той жа гук на пісьме абазначаецца адной і той жа літарай;

д) паводле гукавога прынцыпу ўжываюцца адназначныя літары.

 

10. Адзначце правільнае:

Графіка — гэта...

1) мінімальная адзінка сістэмы пісьма, якой абазначаецца слова, марфема, склад або фанема;

2) сукупнасць графічных знакаў пэўнай сістэмы пісьма, размешчаных у агульнапрынятым парадку;

3) раздзел мовазнаўства, які вывучае суадносіны паміж літарамі і гукамі ў фанаграфічным пісьме;

4) раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму правіл, што вызначаюць аднолькавае напісанне;

5) знак пісьма, складзены са зліцця дзвюх літар, пры якім элемент адной літары з'яўляецца агульным для наступнай.

 

11. Адзначце асноўны прынцып беларускай графікі:

1) марфемны; 4) лексічны;

2) марфалагічны; 5) семантычны.

3) складовы;

 

12. Адзначце. у якім годзе Ф. Скарына надрукаваў першую кнігу:

1) 1490;

2) 1519;

3) 1540;

4) 1517;

5) 1562.

 

13. Адзначце, у якім годзе апублікавана першае выдане «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча.

1) 1915;

2) 1912;

3) 1918;

4) 1930;

5) 1991.

 

14. Адзначце, калі польскі сейм забараніў на Беларусі карыстанне беларускай мовай.

1) 1569;

2) 1696;

3) 1772;

4) 1830;

5) 1795.

 

Заданне 2. Запішыце наступныя словы ў алфавітным парадку.

Экзамен, семестр, спецыяльнасць, асістэнт, неабсяжны, экскурсія, малаціць, малацьба, прасіць, просьба, дубок, дубкі, перапісаць, перапісчык, шчасце, матчына, шчырасць, бярозка, абмеркаваць, бярозавы, расказаць, казка, абсаджаны, геаграфія, дацэнт, цэнтральны, дзеці, гекзаметр, адпрацаваць, адведаць, даход, імгненна, пограб, ледаход, дождж, дажджынкі, кладка, кладу, бабка, восень, лесавоз, вясёлы, жыццё, заказ, ясень, ячмень, яблыня, узор, юстыцыя, ювелірны.

 


Тэма 5.1 Арфаграфія

 

Пытанні:

1. Ужыванне вялікай літары.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1570. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия