Вучэбна-практычныя матэрыялы. кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»
КАФЕДРА ФІЛАЛОГІІ ФАКУЛЬТЭТ СЛАВЯНСКІХ І ГЕРМАНСКІХ МОЎ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ для забеспячэння кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР) павучэбнай дысцыпліне «Сучасная беларуская мова» Для спецыяльнасці 1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура.
Баранавічы 2012 Змест
Тэма 2.3. Пазіцыйныя змены зычных. Чаргаванне зычных гукаў Мэта: акрэсліванне асаблівасцей фанетычнай сістэмы беларускай мовы: фізіялагічных, акустычных і лінгвістычных аспектаў вывучэння гукаў, класіфікацыі паводле спосабу і месца ўтварэння. класіфікацыі зычных паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу і месца ўтварэння, цвёрдасці і мяккасці
План 1. Дзеканне і цеканне ў беларускай мове. 2. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных.
Гласарый: Дзеканне і цеканне — гэта змяненне гукаў [д] і [т] на [дз'] і [ц'] пры іх змякчэнні, у выніку чаго адбываецца чаргаванне ў роднасных словах: гады — у годзе, сады — у садзе, іду — ідзеш, малады — маладзейшы, пляту — пляці, буду — будзеш. Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік змен у фанетычнай сістэме мовы ў мінулым часе. Пазіцыйныя чаргаванні зычных адбываюцца пад уплывам суседніх зычных гукаў у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зычных у канцы слова.
Вучэбна-практычныя матэрыялы Заданне 1. Вызначце пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў. Несці — нёс — нясу —носьбіт; выберу — бяру — выбіраць; лёд — лядок — ледзяны; сохнуць — сухі;— засыхаць; замок — замыкаюць — замкнуць; сную — аснова — заснаваць; церці — сціраць — цёрла; гнаць — ганю — перагон; агонь — агню — аганёк — агеньчык; везці — вёз — вязе — возіць — вазіць; легчы — лёг — ляжыць — палажыў; бляск — блішчыць — блёсткі; крошка — крышыць; снег — снягі.
Заданне 2. Выканаць тэст.
1. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі галосных гукаў.
2. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі галосных гукаў.
3. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі зычных гукаў.
4. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі зычных гукаў.
Заданне 3. Устаўце патрэбныя літары (д, дз, т, ц). Дынас…ыя, дыс…ыпліна, …ераза, …япліца, …ыбет, …элевізар, брыг…ір, гвар…еец, …весце, …ёмны, …ыбуля, …эманстрацыя, …есяты, …ікавы, …ыгр, …ыяграма, мара…ёр, ме…ыцына, гвар….ыя, ман…ёр, каран…ін, Мала…ечна, бало…істы, …эхніка, бан…эроль.
Заданне 4. Выпішыце з тэксту словы з пазіцыйнымі змяненнямі зычных гукаў. Падбярыце да іх аднакаранёвыя словы, у якіх гэты гук быў бы ў незалежнай пазіцыі. Бабка Параска цяжка ўздыхнула і выйшла з пакоіка. Не сядзелася ў ім і Лабановічу. Перад тым, як пакінуць сваё трэцяе і апошняе настаўніцкае месца, яму захацелася яшчэ раз абысці ўсе тыя дарогі і сцежкі, дзе не раз вандраваў ён у вольныя хвіліны. Такія вандроўкі шмат прыносілі яму радасці і задавалення, і многія мясцінкі ў ваколіцах Верханя сталіся блізкімі і дарагімі. Не раз паўставалі і не раз паўстануць яны ў вачах Лабановіча, вабячы да сябе. як самыя прыязныя сябры. Дык як жа не развітацца з імі.
Тэма 2.6. Інтанацыя Мэта: паўтарэнне, абагульненне і паглыбленне ведаў студэнтаў пра гукавую сістэму беларускай мовы. План 1. Паняцце пра інтаналогію. 2. Кампаненты інтанацыі, або інтанемы (мелодыка, інтэнсіўнасць, рытм, тэмбр, тэмп, паўза). 3. Фанетычны аналіз.
|