Студопедия — Гласарый. Арфаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гласарый. Арфаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол






Арфаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол на варыянтнасць).

Традыцыйныя напісанні — гэта напісанні, якія перадаюцца па традыцыі.

 

Арфаграфія (ад грэч. orthos - правільны і grapho - пішу) - гэта сістэма правілаў перадачы вуснай мовы, якія ўстанаўліваюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх, унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак (марфем).

Другое паняцце "Арфаграфія " - гэта раздзел мовазнаўства, якія вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.

У адрозненне ад іншых відаў пісьма (стэнаграфіі, фанетычнай транскрыпцыі) арфаграфія з’яўляецца важнейшым сродкам пісьмовых зносін. З гэтай сацыяльнай функцыі арфаграфіі вынікае, што арфаграфічныя правілы абавязковыя. Важнае значэнне для прфаграфіі мае ўстойлівасць, стабільнасць, даступнасць правіл, таму што правапісам карыстаюцца мільёны людзей.

Леў Уладзіміравіч Шчэрба (г. Чэрвень 1880 г. - 1944 г.), рускі савецкі мовазнавец, акадэмік, прафесар Пецярбургскага універсітэта, які закончыў у 1903 г., даследаваў праблемы агульнага мовазнаўства, граматыкі, фанетыкі, лексікаграфіі, графікі, арфаграфіі пісаў:

"Арфаграфія - гэта выдатны сродак зносін мільёнаў людзей. Пісаць непісьменна - значыць злоўжываць часам людзей, да якіх мы адрасуемся, а таму зусім недапушчальна ў правільна арганізаваным грамадстве..."

Гэтыя словы яшчэ раз падкрэсліваюць значэнне арфаграфіі, арфаграфічных правілаў.

Станаўленне правілаў сучаснпага беларускага правапісу непасрэдна звязана з развіццём новай беларускай літаратуры і інтэнсіўнасцю кнігадрукавання. У сувязі з гэтым увесь перыяд развіцця сучаснага беларускага правапісу можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў, на працягу якіх адбывалася фарміраванне асноўных прынцыпаў нацыянальнай арфаграфіі.

1 этап. Пачатак XIX ст. - 1918 г.

2 этап. 1918 - 1934 гг.

3 этап. 1934 - 1959 г.

4 этап. 1959г. - нашы дні.

Кожны з гэтых этапаў характарызуецца спецыфікай і асаблівасцямі, якія залежалі ад эканамічных і сацыяльна-палітычных умоў развіцця грамадства.

Што датычыцца першага этапу - гэта быў пачатак станаўлення беларускай арфаграфічнай сістэмы, паколькі цалкам адсутнічалі традыцыі і пераемнасць паміж новай і старабеларускай пісьменнасцю, якая фактычна спыніла сваё існаванне пасля пастановы Варшаўскага сейма 1696 года. Першы этап характарызаваўся адсутнасцю навуковых даследаванняў беларукай мовы, аднастайных правілаў напісання галосных і зычных на першым этапе развіцця нацыянальнай мовы не сфарміравалася. Вызначыліся толькі прыярытэтныя напрамкі ў станаўленні арфаграфічнай нормы, якія, безумоўна, у далейшым былі ўзяты за аснову. У сувязі з гэтым у межах першага этапу можна выдзеліць два перыяды:

- пачатак ХІХ ст. — 1906 г.

- 1906 г. — 1918 г.

Першы характарызаваўся адсутнасцю навуковых даследаванняў беларускай мовы, асабліва малым тыражом асобных выданняў (за гэты час выйшла ўсяго каля 80 кніг на беларускай мове) і, як вынік, вялікім арфаграфічным разнабоем. Кожны з пісьменнікаў гэтай пары абапіраўся на блізкі яму дыялект і афармляў свае творы, як лічыў патрэбным. Найбольш значны ўплыў на фарміраванне арфаграфічнай сістэмы аказалі В. Дунін-Марцінкевіч і Ф. Багушэвіч. Менавіта іх вопыт напісання слоў улічвалі пазнейшыя пісьменнікі.

Другі перыяд істотна адрозніваўся ад першага маштабамі кнігадрукавання (з 1906 па 1917 гг. выйшла больш 200 кніг і брашур на беларускай мове).

З 1906 г. законам “аб свабодзе друку” была адменена забарона на беларускую кнігу. Пачынаюць з’яўляцца беларускія выдавецтвы і выдавецкія аб’яднанні, легальныя беларускія выданні. У Пецярбургу дзейнічала беларускае таварыства (“суполка”) “Загляне сонца і ў нашэ ваконцэ” (1906 — 1914), якое выдала 38 кніг агульным тыражом больш за 100 тысяч экземпляраў. Сярод іх “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі, “Жалейка” Янкі Купалы, “Абразкі” З. Бядулі, “Песні” Ц. Гартнага і інш. працуюць выдавецтвы і на Беларусі: у Вільні, Мінску і іншых гарадах: “Наша хата”, “Мінчук”, “Беларускае выдавецкае таварыства”, “Палачанін” і іншыя.

Першымі легальнымі беларускімі газетамі былі “Наша доля” (жнівень 1906 — студзень 1907) і “Наша ніва” (лістапад 1906 — 1915).

Сярод часопісаў на беларускай мове выходзілі сельскагаспадарчы штомесячнік “Саха” (Вільня 1912 — 1915), сатырычны часопіс “Крапіва” (Вільня, 1913), літаратурна-навуковы штомесячнік для моладзі “Лучынка” (Мінск, 1913 — 1914), студэнцкі часопіс “Раніца” (Пецярбург, 1914) і іншыя

Менавіта ў гэты час у літаратуру прыходзяць такія таленавітыя майстры слова, як Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, якія самааддана працавалі над стварэннем нацыянальнай літаратуры і мовы.

Разам з тым значна ўзрастае цікавасць да пытанняў, звязаных з правапісам. У друку з’яўляецца шэраг публікацый, у якіх аўтары робяць першыя спробы ўнармаваць напісанне. Гэта “Граматыка і родная мова Я. Лёсіка (“Вольная беларусь, 1918, № 4 і 14), “Аб наш правапіс” А. Луцкевіча (“Гоман”, 1918, № 29), “Jak prawilna pisac pa bielarusku. Ulazyй Ant. Luckewic” (Вільня, 1917).

Спецыфіка беларускага кнігадрукавання ХІХ — пач. ХХ ст. заключалася ў выкарыстанні дзвюх графічных сістэм: лацінкі ў яе польскім варыянце і кірыліцы — так званай “гражданкі” (рускі шрыфт). Напрыклад, “Наша ніва”, каб пашырыць кола чытачоў, да 1912 года друкавалася і гражданкай і лацінкай. Прычым, лацінка лепш адлюстроўвала фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Гэта можна растлумачыць значна большымі традыцыямі друкавання на ёй у ХІХ стагоддзі. Аднак прыкладана пасля 1906 года кірылічнае пісьмо становіцца пануючым, а пісанне ім больш дасканалым.

 

На другім этапе развіцця беларускай літаратурнай мовы (1918 - 1934 гг.) ў сувязі з шырокім яе ўжываннем у розных сферах грамадскага жыцця паўстала вострая неабходнасць упарадкаваць яе правапісныя і лексіка-граматычныя нормы. Адным словам, стварыць правапіс і падручнік па беларускай мове для школ. Такім падручнікам стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча (факсімільнае выданне — у 1991 г.).

Б. Тарашкевіч - студэнт Пецярбургскага універсітэта. У напісанні падручніка яму дапамагалі Яўфім Карскі, Аляксандр Шахматаў. 1-е выданне было на лацініцы, потым пазней было перавыдадзена на кірыліцы. “Беларуская граматыка для школ” стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў. І гэта невыпадкова, бо пры стварэнні кнігі аўтар:

- упершыню абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у перыядычным друку;

- улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні акадэміка А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага, якія актыўна дапамагалі яму ў стварэнні падручніка);

- улічыў вопыт папярэднікаў (у Вільні асобнымі выданнямі выйшлі брашуры “Як правільна пісаць па-беларуску” (1917) і “Беларускі правапіс” (1918)).

Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось толькі некаторыя з іх:

- аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана,вясна, зялёны. праўда, ён не выключаў магчымасць напісання літары я ў другім пераднаціскным складзе, калі ў першым няма літар а (я): лясуна, нявучоны, але: цецярука, лесавік і інш;

- дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;

- правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, с[адзіць; прыставак і прыназоўнікаў на д-, звонкіх перад глухімі і на канцы слоў, а таксама глухіх перад звонкімі ў адпаведнасці з марфалагічным: падсохла, ад хаты; лёгка, сад, дуб; просьба, шесцьдзесят;

- правапіс ў, і, й: кароўка, даў, поўны, аэранаўт; краіна, пута й гола ўсюды, ён яго і поіць, і корміць, заіка;

- правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль, гэты, гарэх. Аднак ён дапускаў напісанне прыстаўных перад пачатковым а, калі перад гэтым словам стаіць прыназоўнік у (складовае): дом у вагні, але: на лузе гарэў агонь.

Такім чынам, да заслугі Б. Тарашкевіча можна аднесці чатковую ліквідацыю арфаграфічнага разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе.

На граматыку Б. Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мовазнаўцы.

Так, Я. Лёсік апублікаваў “Практычную граматыку” (1922) і падручнік “Беларуская мова. Правапіс” (1923), дзе правапіс Б. Тарашкевіча пададзены без змен і прыняты для навучання ў школах БССР.

Аднак, нягледзячы на станоўчае ў “беларускай граматыцы для школ”, заставалася яшчэ многа спрэчных, нявырашаных пытанняў. Да іх адносіліся:

1) Правапіс запазычаных слоў.

Тут Б. тарашкевічам былі распрацаваны толькі некаторыя агульныя правілы:

- напісанне адной літары замест падвойных: каса, маса, тэлеграма, Фінляндыя;

- перадача мяккага [ л’]: Лёндан, лёзунг, маналёг, лёяльны;

- адсутнасць дзекання і цекання: дынаміт, аптэка, студэнт;

- цвёрдасць [ з], [с], [ц]: асыстэнт, газэта, пазыцыя.

І яшчэ: аўтар выказваў меркаванне, што аканне і яканне паступова будзе рапаўсюджвацца на запазычаныя словы, гэта “стане жыццёвай патрэбай”.

2) Напісанне складаных слоў.

3) Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.

У 20-я гады робяцца спробы спрасціць некаторыя правілы правапісу і сфармуляваць новыя, якіх не было ў падручніку Б. Тарашкевіча. З гэтай нагоды і была склікана ў 1926 г. у Мінску Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. У ёй прынялі ўдзел 69 чалавек: вядучыя супрацоўнікі Інбелкульта, прафесары і дацэнты БДУ, навучальных устаноў масквы, ленінграда і Кіева, пісьменнікі, выкладчыкі тагачасных педтэхнікумаў, а таксама 10 замежных моваведаў і культурных дзеячаў з германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Латвіі і Літвы.

Першымі на канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні беларускай графікі. Сваё бачанне будучага азбукі выказалі Я. Лёсік і прафесар П. Растаргуеў. Я. Лёсік прапаноўваў наступнае:

- афрыкаты дж і дз абазначаць літарамі д і з з дыякрытычнымі знакамі над імі;

- асобна абазначаць выбухны гук г, як гэта рабілася ў некаторых выданнях на першым этапе развіцця новай беларускай мовы;

- літару й замяніць літарай j;

- ётавыя літары ё, е, ю, я ў пачатку складоў перадаваць спалучэннямі jэ, jо, jу, jа;

- літару ы замяніць літарай і.

П. Растаргуеў прапанаваў абазначаць афрыкаты дз і дж літарамі сербскага алфавіта ŋ; і ħ;. Прапановы іх камісія большасцю галасоў не прыняла.

Акрамя гэтага, на канферэнцыі абмяркоўваліся і пытанні рэформы беларукага правапісу. прапаноўвалася ўвесці поўнае аканне і яканне; адмовіцца ад ужывання мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці; перайсці на лацініцу і іншыя.

На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускана правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала, П. Бузук, А. Багдановіч і інш.

Аднак у гэты час распачаліся рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі. У лік рэпрэсіраваных трапілі Некрашэвіч, Лёсік, пазней — П. Бузук. Былі накладзены забароны на іх працы.

Аднак партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё”нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго рапрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутаммовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Б. Тарашкевіча. менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года Савет Народных Камісараў БССР зацвердзіў пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абавязковыя для ўсіх арфаграфічныя правілы.

Значэнне гэтай пастановы для развіцця заключаецца ў тым, што яна ўпершыню афіцыяльна ўзаконіла пэўныя нормы беларускай арфаграфіі, г.зн. абвясціла іх як абавязковыя пры вядзенні дзяржаўных спраў, у школьным навучанні, у перыядычным друку, мастацкай і навуковай літаратуры, радыёвяшчанні і г.д.

Такім чынам, гэтая пастанова замацавала і стабілізавала асноўныя правілы сучаснай беларускай арфаграфіі, аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу, асабліва такія, як напісанне іншамоўных і складаных слоў, а таксама напісанне пачатковых в, о, т, сч, галосных э. е (Шэўчэнка, Владімір, Орол, Тіханаў).

А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:

- не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне, галлё;

- зычныя асновы [к], [т], [ц], [ч] у спалучэнні з суфіксальным [с] перадаваліся літарай ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны [д] перад суфіксальным [с] захоўваўся: завадскі, грамадскі і некаторыя іншыя правілы.

Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларукага правапісу. Вось толькі некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:

- ненаціскны галосны [о] ў іншамоўных словах абазначаўся літарай а: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым [о]: бруто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;

- захаванне ў запазычаных уласных імёнах э, е, а таксама пачатковых в, о, т, сч: Шэшчэнка, Нева, Владзімір, Орол, Тіханаў, Счасліўцаў і інш.

Трэці этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларуксага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры.

У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне "Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапсіу". У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу. (зачытаць пастанову - Дзяругіна Т.)

На аснове гэтай пастановы ў 1959 г. выйшлі "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г.

Вось толькі некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнеены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:

- пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: Токіо, трыо, світэр, тэатр;

- напісанне я ў першым пераднаціскным складзе “у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў”: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;

- удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);

- напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвахна месцы пачатковага [в] — у адпаведнасці з вымаўленнем — У: Уладзімір, Урублеўскі;

- замацавана раздзельнае напісаннечасціц б (бы), ж (жа);

- уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;

- выпрайцаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;

- частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома і некаторыя іншыя правілы.

 

Чацвёрты перыяд пачынаецца з 1959 г. Гэты перыяд у развіцці беларускага правапісу вызначаецца далейшай распрацоўкай і ўдакладненнем складаных, недакладных напісанняў. Вялікае значэнне ў такой справе мелі выдадзеныя падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, слоўнікі: “Граматыка беларускай мовы” (1962 — 1966, т. 1-2), Я. М. Камароўскі “Беларускі правапіс” (1965), “Сучасная беларуская арфаграфія” (1985), Ф. Янкоўскі “Сучасная беларуская мова” (1984), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962, выд. 2-е, 1988 — 1989), “Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне” (1987), “Арфаграфічны слоўнік” М. Лобана, М. Судніка (1990, 6-е выд.) і інш.

Тым не менш далейшае развіццё беларускай мовы і мовазнаўства выявілі шэраг недахопаў у існуючай арфаграфіі. Аднак толькі ў другой палавіне 80-х гадоў у выніку грамадска-палітычных змен у жыцці нашага грамадства стала магчымым непрадузята, без палітынай афарбоўзкі ацаніць мінулае беларускага правапісу, аабліва рэформу 1933 г. На старонках перыядычнага друку, пачынаючы з 1990 года, распачынаецца дыскусія аб адпаведнасці суанага правапісу запатрабаванням грамадства. У ходзе дыскусіі вызначыліся два супрацьлеглыя падыходы да праблемы уніфікацыі існуючай арфаграфіі.

Сутнасць першага — неадкладнае правядзенне рэформы і карэнны перагляд асобных нормаў сучаснага правапісу.

Сутнасць другога падыходу — зрабіць удакладненні і пераацэнку асобных правілаў, “каб не прынесці шкоды як таму, хто чытае, так і таму, хто піша” (А. Падлужны).

З гэтай нагоды 19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.

У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы гаворыцца: “само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і не кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за ўвагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, што вельмі згубна адбіваецца на агульным узрлўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што гэта не робіць нам, грамадству і дзяржаве гонару”.

Камісія вынесла на разгляд удакладненні па 12 пунктах існуючых правіл. Сярод іх:

1. Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, з’езд, разьюшаны.

2. Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.

3. Канкавыя спалучэнні асновы на -эр, -эл (ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз -ар, -ал (ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.

4. Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога у ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу у, ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.

5. Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна.

У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых, неапраўданых выключэнняў.

Такім чынам, работа па нармалізацыі сучаснага беларускага правапісу працягваецца, і ў “Настаўніцкай газеце” ад 17 кастрычніка 2005 года выйшаў артыкул “Новае ў правапісе галосных і зычных гукаў”.

 

Пытанні для самападрыхтоўкі:

 

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2643. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия