Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Падзяліце тэкст на фразы і такты.
Заданне 1. Падзяліце тэкст на фразы і такты. Усё адыходзіць у нябыт, астаюцца толькі плёны чалавечай працы. І няхай яны маленькія, нязначныя, але. уліваючывся ў агульную плынь людскіх пошукаў і здабыткаў, аддаюць ёй сябе, і таму ўжо жывуць у наступных пошуках, здабытках. Важна толькі, каб іх заўважылі, асэнсавалі другія людзі. А тады іх могуць знішчаць пажары, вайна, пошасці, яны ўсё роўна не знікаюць бясследна. Яны будуць жыць у памяці, у вопыце людскім. І. Карпаў
Заданне 2. Абазначце націскныя склады ў наступных словах. Алфавіт, аргумент, блукаць, вусы, выпадак, вярба, дакумент, дыспансер, дыямент, жыхар, загрудкі, індустрыя, квартал, крыху, інструмент, камбайнер, карабель, кулінарыя, крапіва, магазін, малы, маляр, муляр, працэнт, статуя, сталяр, бульбяны.
Заданне 3. Напішыце словы па-беларуску і абазначце націск. Арест, ближе, бобр, босой, валенок, везти, верба, ветряный, восьмеро, вчера, глиняный, далее, донести, доска, дочка, задаром, зерно, изредка, имя, каменный, коршун, крапива, малый, молодость, наверху, наволочка, некоторые, нести, оба, одиннадцать, осока, ремень, широко, простыня.
Заданне 4. Зрабіць фанетычны разбор выдзеленых слоў. А на дварэ ўжо вечарэе, і ночка блізка, змрок гусцее.
Тэма 5.4. Арфаграфія (2 ч.) 1. З гісторыі беларускай арфаграфіі. 2. Станаўленне сучаснай беларускай арфаграфічнай сістэмы ў XIX - пачаткуXX ст. 3. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Яе роля ў замацаванні і ўсталяванні арфаграфіі.
Вучэбная мэта:засваенне прынцыпаў беларускай арфаграфіі;
|