Студопедия — Вучэбна-практычныя матэрыялы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы






Заданне 1. Спішыце сказы. Падкрэсліце аднародныя азначэнні адной хвалістай лініяй, неаднародныя — дзвюма. Пастаўце знакі прыпынку.

 

1. Тут падавалі бульбяны грыбны гарохавы фасолевы супы грэчневую пярловую рысавую кáшы. 2. Здавалася, што ў старэнькім неважнецкім на выгляд баяне схаваны цэлы аркестр. 3. Гэта была зграбная маладая жанчына ў сціплым але прыгожым адзенні са спакойнымі ўраўнаважанымі рýхамі. 4. Пасля дажджу вярнулася галасістая зычная вясна. 5. На паляну выбегла чорная вёрткая куніца. 6. Кароткі летні адпачынак хацелася правесці дзе-небудзь на цёплым пяшчотным поўдні, каб пахвастáлі ласкавыя чарнаморскія хвалі. 7. Пакой быў падзелены на дзве часткі тонкай фанернай перагародкай. 8. У жылістых учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла. 9. Падзьмуў рэзкі паўночны вецер. 10. З-за лесу выкацілася сонца іскрыстае цёплае. 11. Домік стаіць на складзеным з каменю высокім падмурку і зухавата пазірае вялікімі да бляску вымытымі вокнамі на пасёлак. 12. З кабінкі вылез прысадзісты з чырвоным тварам чалавек, апрануты ў жоўты вайсковага фасону фрэнч. 13. Сідарук адмерваў крокі па ўмёрзлай шчыльна ўтаптанай зямлі пляца. 14. У зробленых на скорую руку мелкіх акопах цяжка было ўхавацца. 15. Сухія ломкія спелыя сцяблы спорна клаліся на перавясла. 16. Мне здаўна палюбіліся атуленыя зелянінай садоў ціхія вёскі Старобіншчыны. 17. Анісін назбіраў шчэпак збуцвелых альховых бярозавых пянькоў наламаў сухіх яловых лапак. 18. Але на былым старажытным замчышчы знайшоў масіўную прысадзістую чатырохвугольную камяніцу. 19. У мокрую бліскучую асфальтавую дарогу нібы ў люстэрка, глядзелася вымытае дажджом вясёлае сонейка. 20. Шэрае асенняе неба, набраклае вільготнымі нізкімі хмарамі навісла над прасторным калгасным полем.

 

Заданне 2. Спішыце сказы. Назавіце аднародныя члены і злучнікі (калі ёсць), ужытыя пры іх. Расстаўце знакі прыпынку, растлумачце іх.

 

1. Мама і стол заслала абрусам, і хату разы два перамыла і фартух новы падвязала. 2. Ласі могуць жыць не толькі на поўначы але і ў розных кліматычных умовах. 3. Калючы парывісты вецер то крыху супакойваўся то паліваў шквалістым густым дажджом. 4. Барвовасць ды блакіт ды бель садоў расквецілі наднёманскія далі. 5. На лузе красаваліся браткі і незабудкі смолкі і званочкі. 6. Несліся па вёсцы гукі звонкага рогату або вясёлай песні. 7. Адзенне хоць і з простай матэрыі але чысценькае. 8. Наехалі паляўнічыя. Такая арда не столькі настраляе дзічыны колькі напалохае яе. 9. Люблю сядзень уночы каля вогнішча падкладаць у полымя дровы ды слухаць іх трэск. 10. Раса была і на доўгім кавылі і на пушыстым мятліку і на пунсовых кубачках макáў. 11. Міхась адчуваў калі не варожасць дык непрыхільнасць да яго новых аднакласнікаў. 12. Каля дарогі шпацыравалі вароны ды нешта дзяўблі ў каляінах і зусім не палохаліся фурманкі. 13. Каб выкапаць які-небудзь клубень або корань, наш продак карыстаўся палкай ці ручным крамянёвым секачом. 14. Значную ролю ў адзенні адыгрываў пояс з тканіны або са скуры або сплецены з нітак. 15. Маці як несла патэльню на стол так і застыла з ёю на паўдарозе [9, с. 225].

 

Заданне 3. Спішыце сказы. Пастаўце знакі прыпынку і абгрунтуйце іх.

 

1. У спеве жупана можна пачуць і стракатанне сарокі і цвырканне вераб’я і шчабятанне ластаўкі і меладычны свіст івалгі і хрыплае карканне вароны… 2. На платах і агародах гарланілі і лапаталі крыламі пеўні. 3. Рака то супакойвалася на момант то зноў уздрыгвала маршчынілася. 4. Дзе-нідзе на дарозе ляжала ўпоперак верхавіна сасны або елкі. 5. Дождж хоць быў дробны і рэзкі аднак нашкодзіў нямала. 6. Луг тут скрозь стракацеў жоўтым кураслепам і блакітнымі незабудкамі і чырвоным макам. 7. Стары напэўна быў калі не дырэктарам то яго намеснікам. 8. Сваты звычайна выдавалі сябе за падарожнікаў або купцоў ці паляўнічых. 9. Толькі дзеркачы ды конікі парушаюць цудоўную вячэрнюю цішыню палёў. 10. Аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. 11. Дробны але нейкі халодны дождж ліў з раніцы да самай ночы. 12. Ганна прывыкла таіцца хаваць у душы пакутны боль і тугу і надзеі. 13. Тут растуць і ясень і вольха і чаромха. 14. Дзясяткі сотні гадоў чаргаваліся вятрамі ды цішаю спёкаю ды сцюжаю. 15. Дажджы як пачаліся дык цягнуліся да самых прымаразкаў. 16. Рыгор ці нічога не адказваў ці жартаваў. 17. Дарога не то маладзіць мяне не то абнаўляе не то поўніць нечым новым вельмі патрэбным жывым энергічным [9, с. 226].

Заданне 4. Спішыце, расстаўце і растлумачце знакі прыпынку. Назавіце сказы, у якіх пры аднародных членах няма абагульняльных слоў.

1. Мой час па-рознаму бяжыць то з гулам як вясновы гром то ціхенька нібы ручай то скокам-бокам нібы ліст. 2. Зося прынесла прасціну падушку коўдру. 3. За ўсё за спагаду за сапраўдную людскасць і сардэчнасць я дзякую вам. 4. Жыта ячмень авёс бульба ўсё ўрадзіла. 5. Добра памятае Васілёк толькі агонь дым крыкі плач страляніну. 6. Гаспадыня ўзялася за работу набрала бярэмя дроў унесла ў хату і стала класці ў печ. 7. Усё давялося рабіць уручную араць і сеяць і касіць і жаць і малаціць. 8. Лена дастала з шафы два кубкі цукар і пачак пячэння. 9. Розныя людзі гараджане рамеснікі гімназісты рабочыя афіцэры сяляне з базараў сабраліся на плошчы. 10. Збожжа жывёлу лес сыравіну акупанты вывозілі ў Германію. 11. І сцэна і фае і зала ўсё ў будынку прыгажосцю захапляла. 12. Мяшок быў зроблены з усялякіх кавалкаў суконных і паркалёвых чорных і белых. 13. Мяальвіны і вяргіні і півоні розныя кветкі садзіла Вольга ў гародчыку ля хаты. 14. Побач з бярозамі дубамі і букамі раслі вечназялёныя амандры буйныя фікусы магноліі лаўры. 15. Усюды ў сініх далях і ў лясах у гарадах і вёсках чутно дыханне вясны. 16. Усцяж плоту Фёдар насадзіў кусты агрэсту парэчак маліны. 17. Юрку трэба было купіць яшчэ гатавальню чарцёжную дошку лагарыфмічную лінейку. 18. Вера даставала рэчы, якія ўпрыгожвалі гэтую ўтульную кватэру сурвэткі вáзы статуэткі. 19. Усё сваё багацце дзежкі цэбры ліпавыя бочкі вёдры палешукі везлі ў Старочын на продаж. 20. Спаленыя вёскі ямы ад снарадаў і бомбаў пакапаныя пад акопы палí ўсё сведчыла пра недалёкае мінулае жахаў і чалавечых пакут [9, с. 228].

 

Заданне 5. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце рады аднародных членаў як члены сказа.

 

1. За хатай поле пачыналась дзе жыта хораша гайдалась і рос авёс ячмень і грэчка (Я. Колас). 2. Так ці іначай прыходзіцца ехаць або ісці ў гэты глухі час ночы па цёмных і гразкіх дарогах праз брады і грэблі сярод лясоў і балот (Я. Колас). 3. Гаварыў ён [Сухавараў] гладка і востра і часта выклікаў вясёлы смех сваіх слухачоў і слухачак (Я. Колас). 4. Чалавек не сказаў ніводнага слова а толькі ад’язджаючы кіўнуў галавою (К. Чорны). 5. Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары; яны грузна плывуць лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба і сонца і робяць асенні дзень шэрым і хмурным (К. Чорны). 6. I мы сварыліся. За нешта папракалі адзін другога дзень і два і тры (С. Грахоўскі). 7. У пецярбургскіх салонах Адам Міцкевіч не толькі здзіўляў сваім талентам імправізацыі але і спяваў беларускія народный песні і быў аднойчы ўражаны, калі падпяваць яму пачаў Кандрат Рылееў (Я. Брыль).

Заданне 6. Вызначце, якім членам сказа з'яўляюцца аднародныя члены і абагульняльныя словы, і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынкуў наступным урыўку з паэмы Я. Коласа «Новая зямля».

 

О, дзядзька спосабаў меў многа

Даняць праціўніка малога!

Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу,

Або паехаць у сялібу

Ці ў млын малоць на хлеб збажынку —

Ўсё гэта вабіла хлапчынку

Цягнула крэпенька, бывала,

I, як рукою, злосць знімала.

 

Заданне 7. Адзначце нумары сказаў, дзе на месцы пропускаў неабходна паставіць коску.

 

1. Ні атакі __ ні пагоні не баяліся байцы (П. Глебка).

2. Лес наш __ хоць і не дужа вялікі, але прыгожы (М. Ваданосаў).

3. У палях марозы __ ды вятры гуляюць (Я. Колас).

4. Зямлю парэзалі вузкія__ сялянскія дарогі (Я. Колас).

5. Вясёлы __ дружны шум уварваўся ў школу (Я. Колас).

6. Я люблю блукаць па вузкіх мінскіх вуліцах вясной (П. Панчанка).

7. Сані віхрам памчаліся на крыштальнай __наезджанай дарозе (М. Лынькоў).

8. Побая дарогі пайшоў малады__ сакавіты хвойнік (Я. Колас).

9. На лапіны цёмна-зялёнай травы падалі стракатыя_ сонечныя блікі (Я. Скрыган).

10. Спадае медны ліст каштанаў на жоўты __ стоптаны мурог (М. Танк).

 

Заданне 8. Адзначце схемы пастаноўкі знакаў прыпынку, якія адпавядаюцъ прыведзеным сказам.

 

1. Прыгрэбнік хата ўсё дачыста казала ясна галасіста аб непарадку запусценн (Я. Колас).

а) коска, працяжнік, дзве коскі;

б) чатыры коскі;

в) коска, двукроп’е, коска.

 

2. Вецер усё мацнеў і хутка ўсё неба і дарога і чэзлыя балотныя хмызнякі патанула ў снежнай завірусе (Я. Колас).

а) тры коскі;

б) коска, двукроп’е, дзве коскі, працяжнік;

в) коска, працяжнік, коска.

3. Доўгі рад старых і высокіх дрэў ліп, дубоў, бяроз, явараў і вязаў ішоў ад паўстанка проста ў чыстае поле і там канчаўся (К. Чорны).

а) чатыры коскі;

б) двукроп’е, тры коскі, працяжнік;

в) двукроп’е, тры коскі.

 

4. Легла ўсё да сэрца блізка колас буйны і тугі і ўсмешка і калыска і асеннія стагі (П. Панчанка).

а) двукроп’е, тры коскі;

б) працяжнік, дзве коскі;

в) чатыры коскі.

 

Заданне 9. Выпішыце асобна сказы з аднароднымі азначэннямі і сказы з неаднароднымі азначэннямі. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку.

 

3. Хуткім паспешлівым крокам праз поле ў бок вёскі ішоў назнаёмы чалавек (У. Шыцік). 2. Дабрыня і спагадлівасць да людзей адвеку ўласцівыя працавітай беларускай сялянцы (А. Марціновіч). 3. Ветлівая прыязная ўсмешка асвятліла твар дзяўчыны (У. Краўчанка). 4. Непаўторныя самабытныя пейзажы роднага краю не могуць не захапляць сваёй прыгажосцю (А. Савіцкі). 5. Аўтобусы праклалаі першы след у залатое чэрвеньскае ранне (С. Грахоўскі). 6. Бясхмарнае шчаслівае дзяцінства, калі былі жывыя бацькі, успаміналася ўсё часцей і часцей (У. Шыцік). 7. У школе ёсць свой цікавы батанічны сад з мноствам экзатычных раслін (У. Караткевіч). 8. Алень навалізся грудзьмі на ствол тонкага высокага дрэва, ідзе і гне яго, дабраўся да лістоты і закусвае, водзіць цёплымі мяккімі губамі (У. Караткевіч). 9. Прыемна прайсціся ўлетку басанож па шаўкавістай мурожнай траве (Я. Брыль). 10. На самай старой маладзечанскай вуліцы размясціўся двухпавярховы масіўны будынак першай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Расіі настаўніцкай семінарыі (Г. Каханоўскі). 11. Перламутраўка вялікая лясная адносіцца да атраду насякомых, від матылёў («Энцыклапедыя прыроды Беларусі»).







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 4748. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия