Марфалагічны разбор
Безасабова-прэдыкатыўныя словы Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (вытворнае ці невытворнае). 2. Лексіка-семантычны разрад. 3. Форма ступені параўнання (калі ёсць). 4. Форма ацэнкі і меры (калі ёсць). 5. Сінтаксічная функцыя. Узор. На дварэ было веьмі холадна (І. Мележ). Холадна — вытворнае, абазначае стан прыроды, уваходзіць у склад выказніка.
Літаратура 1. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Н. В. Гаўрош [і інш.]; пад аг. рэд. М. С. Яўневіча. — Мінск: Выд. У. М. Скакун, 1997. — 288 с. 2. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск: Выш. шк., 2010. — 662 с. 3. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с. 4. Шкраба, I. Р. Сучасная беларуская мова: Марфалогія / I. Р. Шкраба. — Мінск: Сэр-Вит, 2007. — 304 с. Тэма 10.12 Прыназоўнік (2 г.) Пытанні: 1. Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі. 2. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў (прасторавае, часавае, прычыннае, аб’ектнае).
Гласарый: Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ускладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адноісны паміж назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) і іншымі словамі ў словазлучэнні ці сказе. Прыназоўнікі ва ўжыванні замацаваліся за пэўнымі склонамі: некаторыя з іх спалучаюцца з адным склонам, некаторыя — з двума ці трыма склонамі.
|