Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Запішыце тэкст





Заданне 1. Запішыце тэкст. Падкрэсліце прыназоўнікава-іменныя спалучэнні і тыя словы, пры якіх яны стаяць. Вызначце, з якімі склонамі ўжыты прыназоўнікі і якія значэнні выражаюцца ў прыназоўнікавых канструкцыях.

 

Заснуць у гэту ноч не прыйшлося.

У вагоне было цесна і душна. Увесь час Лабановіч стаяў у калідорчыку перад адчыненым акном. Дружна грукацелі колы. Іх грук зліваўся часамі ў нейкія дзіўныя спевы, і варта было толькі падабраць словы, каб колы зараз жа выстукалі і матыў да іх… Адно і тое, адно і тое. Ну проста як бы насміхаліся! Толькі тады, калі поезд падыходзіў да раз’езда або да станцыі, яны змянілі свой рытм і казалі ўжо нешта зусім іншае.

Палессе засталося дзесь ззаду. Іншая краіна, іншыя малюнкі. Месцамі рассцілаліся прасторныя даліны рэчак, вырысоўваліся ў сваіх высокіх беражках. Над далінамі ўзнімаліся роўненька акругленыя схілы, аздобленыя зеленню маладой ярыны. На маладых аксамітных усходах палёў, на прыдарожнай траве, сакавіта-жыццёвай, на лісці кустоў, нібы боыльянты, буйніліся багатыя росы. Выступалі цёмна-сінія сцены высокіх лясоў, прыгожа раскіданых па бясконцых прасторах зямлі.

 

Заданне 2. Падкрэсліце прыназоўнікі, якія могуць ужывацца з некалькімі склонамі. Назавіце гэтыя склоны.

1. Справа была даўно па абедзве ў троху святы дзень, калі ўсе людзі вясёлы і збіраюцца на гульні (М. Гарэцкі). 2. Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на доўгі кій і праводзячы цягнік невідушчымі вачыма (Т. Хадкевіч). 3. Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт лісцвянага насцілу (К. Чорны) 4. Пяць коп саломы нажалі замест жыта ды коп па дзесяць саломы замест аўса з ячменем (Ц. Гартны). 5. Перад намі ў сонцы, ў зорах будучыня наша (Я. Купала). 6. З прыступак ганка, спусціўся раённы заатэхнік з пакункам пад локцем, загарэлы, без шапкі, з палавымі ад сонца валасамі (Я. Скрыган). 7. Мы пяём пад шопат хваль пра далёкі край Трансвааль (М.Танк). 8. Пытаўся я ў людзей, брат, сёння наконт зямлі каля Заблоння (Я.Колас). 9. Ад вясны да позняй восені цвітуць за агароджаю настуркі, рамонкі і ружы (Т. Хадкевіч). 10. Мы перабеглі цераз дарогу, і Закрэўскі яшчэ раз стрэліў наўздагон тым двум (К. Чорны). 11. Апраналася панна Ядвіга паводле апошняй моды з Вільні (З. Бядуля). 12. Над галавой снуе павук для навіны аснову (В. Вітка). 13. Войскам насустрач з-пад эстакады грымнулі марш музыканты (М.Лынькоў).

 

Заданне 3. Выканайце тэст.

1. Адзначце асноўныя прыкметы прыназоўніка:

1) непаўназначнасць;

2) замацаванне толькі за адным склонам;

3) наяўнасць лексічнага значэння;

4) адсутнасць сінтаксічнай функцыі;

5) нязменнасць.

2. Адзначце асноўныя прыкметы прыназоўніка:

1) самастойнасць;

2) замацаванне за адным, двума, зрэдку трыма скло-намі;

3) выражэнне сэнсавых адносін паміж словамі;

4) непаўназначнасць;

5) наяўнасць службовай функцыі.

 

3. Адзначце канструкцыі, у якіх выдзеленыя словы — прыназоўнікі:

1) паблізу было ціха; 6) на працягу дня;
2) зводдаль дарогі; 7) пазірала ўслед;
3) ступіў насустрач; 8) паглядзеў угору;
4) нягледзячы на водбліск полымя; 9) выйшаў следам;
5) ішоў наперадзе; 10) палі абапал.

 

4. Адзначце групы прыназоўнікаў, якія служаць для выражэння прасторавых адносін:

1) за, на, у; 4) а, над, побач з;

2) паміж, пра; 5) пра, пры, з.

3) пад, з-за, а;

5. Адзначце групы прыназоўнікаў, якія служаць для выражэння часавых адносін:

1) а, у, на; 4)па-за, праз, аб;

2) ад, пад, для; 5) каля, па, з.

3) перад, паўз, з-пад;

6. Адзначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца толькі з ад ным склонам:

1) за; 2) скрозь; 3) пры; 4) апрача; 5) аб.

 

7. Адзначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з трыма склонамі:

1)паводле; 2) услед; 3) між; 4)за; 5) па.

 

8. Адзначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з двума склонамі:

1) ад; 2) пры; 3) у; 4)перад; 5) за.

 

9. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца азначальныя адносіны.

1) зачапіцца за галіну.

2) коўдра ў палоску.

3) вывучыца на інжынера.

4) дрэва з купчастай вершалінай.

5) купіць падарункі да свята.

 

10. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца параўнальныя адносіны.

1) вышынёй з паўдома.

2) зазірнуць у слоўнік пры неабходнасці.

3) кульбака накшталт змяі.

4) запамінаецца на свежую галаву.

5) крычаць ад роспачы.

 

11. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца прычынныя адносіны.

1) пакараць за здраду.

2) купіць грошы на кнігі.

3) заснуць пад раніцу.

4) знайсці ў лагчыне.

5) з радасці спявае.

 

12. Аздначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца аб’ектныя адносіны.

1) жартаваць з мяне.

2) ад’язджаць на вучобу.

3) слухалі з вялікай увагай.

4) паглядзець на хлопчыка.

5) Праз некаторы час.

 

13. Аздначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца адносіны спосабу дзеяння.

1) працаваць у жніво.

2) лунаць над борам.

3) б’е пярун па ўсіх ладах.

4) гудуць ад золку да цямна.

5) прыходзяць на вадапоі.

 

14. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца прасторавыя адносіны.

1) былі навокал яго.

2) ударыў пасля адлігі.

3) над нашым краем.

4) ішлі ў лугі.

5) стукаць у сцяне.

 

15. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца мэтавыя адносіны.

1) хлопец з дзяўчынай ідзе.

2) размаўлялі паміж сабою.

3) ад’язджаць на працу.

4) зарабіць грошы на падарунак.

5) вывучыцца на інжынера.

 

16. Вызначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з назоўнікам (займеннікам) у вінавальным склоне.

1) пайсці па ваду.

2) ісці па дарожцы.

3) хадзіць у грыбы.

4) ісці праз лес.

5) тужыць па Радзіме.

 

17. Вызначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з назоўнікам (займеннікам) у месным склоне.

1) сумаваць па мінулым.

2) марыць пра свабоду.

3) закон аб мове.

4) ісці па сцежцы.

5) кпіць з яго.







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 1129. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия