ПРЫСВЕЧАНАГО 40-ГОДДЗЮ ГОРАДА
ПРАЛОГ 22.00. Гучаць урачыстыя пазыўныя фанфар, на фоне якіх пачынаецца электрападсветка прыроднага ланшафту ракі Бярэзіна і гучыць залп 105 мм марціры, з якой ляцяць ракеты чырвонага, зялёнага і белага колераў. Яны сімвалізуюць колеры нацыяналь- нага сцягу Рэспублікі Беларусь. 22.01. На фоне залпа ракет зенітныя пражэктары асвятляюць пантонную пляцоўку, вет- разь асвятляецца ў бел-чырвона-зялёны колер. На фоне ўрачыстай музыкі на сцэну выходзіць старшыня Светлагорскага выканкама Перштук Балеслаў Казіміравіч. Ён віншуе гасцей і гараджан са святам, у канцы прамовы запрашае ўсіх на піратэхнічны спектакль і запальвае піратэхнічную паходню. 22.04 Гучыць «Светлагорскі вальс». На гэтым фоне на пантоне ансамбль бальнага танца выконвае вальс; на ветразь праэцыруецца відэафільм аб урачыстым адкрыцці свята 40-годдзя Светлагорска; на ваду ракі кладуцца светлавыя шматмазаічныя блікі сканера і зенітных пражэктараў; па рацэ ўздоўж светлавай дарожкі праходзіць маторная лодка з гербам Светлагорска. У лодцы стаіць юнак і дзяўчына ў белых строях, якія трымаюць у руках факелы белага бенгальскага агню. У канцы нумару па ўсяму берагу ракі адначасова запальваюцца 40 белых піратэхнічных фантанаў у гонар 40-годдзя горада. 22.07 ЭПІЗОД 1 «Светлагорск – горад працы» Гучыць марш духавога аркестра і тэкст дыктараў аб Светлагорску – горадзе працы. На гэтым фоне на ветразь праецыруецца відэаролік аб прадпрыемствах горада. Па рацэ ўздоўж светлавой дарожкі зенітных пражэктараў праплывае ілюміна- ваная баржа. На баржы – прадстаўнікі розных спецыяльнасцей у спецвопратцы будаўнікоў, медыкаў, хімікаў і да т.п. У час іх праезду з баржы ў паветра ляцяць 40 рознакаляровых ракет на парашутах, а пры праездзе каля пантона Светлагорск салю- туе сваім рабочым і інтэлегенцыі 4-мя залпамі рознакаляровых ракет 105 мм марцір. Далейшы праезд баржы суправаджаецца залпамі 40 рымскіх свечак, размешчаных уздоўж ракі. 22.11. ЭПІЗОД 2 «Светлагорск – горад спорта» Гучыць спартыўная мелодыя, вершы аб спартыўным Светлагорску. На гэтым фоне на пантоне – спартыўны калейдаскоп (мастацкая гімнастыка, аэробіка, бокс, барацьба і г.д.). Па рацэ ўздоўж светлавай дарожкі зенітных пражэктараў у форме кліна праязд- жаюць маторныя лодкі са сцягамі спартыўных таварыстваў і баржа з батуцістамі. За імі ідуць спартыўныя лодкі (каноэ-двойкі, байдаркі-двойкі). У час іх праезду на рацэ пачынаецца водная піратэхнічная дзея: з вады ў розных месцах узлятаюць 9 піратэхнічныя фантаны, прыгаюць піратэхнічныя u1078 жабкі, дункеры, квакеры. Праезд завяршаюць 4 залпы рознакаляровых піратэхічных ракет-зборак. 22.15 ЭПІЗОД 3 «Светлагорск – горад мастацтва» Гучаць музыка і вершы аб мастацтве. Ветразь пантона афарбоўваецца ў розныя таны вясёлкі, а па воднай гладзі ракі іграюць рознакаляровыя ўзоры сканераў. 22.16 На пантоне пачынаецца беларуская харэаграфічная сюіта. На гэтым фоне ўздоўж берага ракі запальваюцца піратэхнічныя фігуры: мазаіка, вогненныя краты, рухаючыя- ся колы сонца, складаныя піратэхнічныя ўзоры. Нумар завяршаюць 4 залпы ракет з «пчолкамі», «швермерамі». 22.20 ЭПІЗОД 4 «Віншуем цябе, Светлагорск» Гучаць урачыстыя фанфары. Ветразь пантона афарбоўваецца ў бел-чырвона- зялёны колер. Дыктар зачытвае ўрадавую тэлеграму – віншаванне г. Светлагорску. Гучыць урачыстая мелодыя «Гімн гораду» Гліера. Запальваецца піратэхнічны герб Светлагорска над пантонам. На процілеглым беразе ракі пачынаецца водна-фнтаннае дзеянне, утворанае пры дапамозе пажарных машын і зенітных пражэктараў. З двух бакоў пантона і спецыяльнай аркі (альбо маста) уніз ляцяць зоркі піра- тэхнічнага вадаспада, а ўздоўж ракі запальваюцца 4 звязкі рознавысотных піра- тэхнічных фантанаў. 22.23 ФІНАЛ У эфіры гучыць песня В. Раінчыка «Заздраўная Беларусі». Уздоўж ракі над вадой у суправаджэнні пражэктараў пралятае верталёт з велізарным сцягам Беларусі. З верталёта ўніз ляцяць піратэхнічныя зорачкі. Пачынаецца паветраная дзея: – рымскія свечкі; – піратэхнічныя зборкі; – рознакаляровыя ракеты 105 мм марцір; – вырабы 195 мм марцір «Мігаючыя зоркі», «Салют», «Радзіма». 22.30. Дыктар жадае ўсім удзельнікам свята сустрэць у добрым здароўі і дабрабыце 50-годзе г. Светлагорска. Гучыць развітальны марш. 1396797550 Творчыя партрэты феерверкераў Міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс» Шыфрын Яўген Міронавіч – генеральны сакратар міжнароднага грамадскага аб’яд- нання «Саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс»(з 1988 г.). Генеральны дыректор ААА «Спецэфект», член Сюза кінематаграфістаў. На кінастудыі «Беларусфільм працаваў з 1970 г. Як піратэхнік удзельнічаў у здымках амаль 200 кінафільмаў («Корцік», «Бронзавая птушка», «Полымя», «Доўгія вёрсты вайны», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Дзяржаўная граніца», «Гуга», «Яго батальён», «Ядрынская ведзьма», «Сівая легенда», «Знак бяды» і інш.). Ініцыятар стварэння і генеральны дырэктар ААА «Спецэфект»(1994) Аўтар дэка- ратыўных феерверкаў у шэрагу гарадоў Беларусі (Бабруйск, Ліда, Наваполацк, Віцебск, Навагрудак, Паставы, Слонім, Чаусы, Добруш, Гродна і г.д.). Мастак-піратэхнік першых у Беларусі фальклорна-піратэхнічных і гісторыка-піратэхнічных прадстаўленняў: «Калядныя зоркі» (Мінск, 1992 – 1993), «Агні спадчыны «(Паставы, 1996-2005), «Нясвіжская легенда» (Нясвіж, 2000). Аўтар піратэхнічных дзей, прадстаўленняў у Расіі, Украіне, Літве. Дыпламант мімжнароднага фестывалю феерверкаў «Масты ў будучыню» (Калінінград- 2005), міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік «(Паставы, 2005), другога Усерасійскага фестывалю феерверкаў «ШАРП» (Масква, 2004). Гуд Пётр Адамавіч – мастацкі кіраўнік грамадскага аб’яднання «Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», загадчык кафедры рэжысуры абра- даў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, прафесар, кандыдат гістарычных навук. Этнограф, фалькларыст, рэжысёр, сцэнарыст, піратэхнік-дэманстратар, педагог, навуковец. Стваральнік навукова-педагагічнай школы ў галіне рэжысуры феервер- каў, першых публікацый аб піратэхнічных дзеях сучаснай Беларусі. Рэжысёр -пастаноўшчык першых у дзяржаве гукапіратэхнічных і светла- гукапіратэхнічных спектакляў на мемары- яльных комплексах (Ушачы, 1984; Быхаў, 1985), мастацка-гістарычных феерверкаў («Агні спадчыны» – Паставы, 1996-2005; «Салют перамогі» – (Мінск, 1986-1988; «Агні дружбы» – Воранава, 1987-1989), прэзентацыі міжнароднага Саюза феерверачнага мастацтва «Спе- цэфект _________плюс» на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску (1999), фальклорна-піратэхнічных спектакляў «Калядныя зоркі» (Мінск, 1992-1993), «Агні народаў сусвету» (Гродна, 2000). Аўтар шэрагу пастановак феерверкаў у Абхазіі, Арменіі, Расіі, Украіне, Казахстане, Літве, Польшчы. Лаўрэат і дыпламант трыццаці васьмі міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, святаў, конкурсаў у Расіі, Беларусі, Украіне, Польшчы. Гармаза Радзіон Львовіч – сакратар грамадскага аб’яднання «Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», майстар спецэфектаў ААА «Спе- цэфект» (з 1983 г.). Абслугоўваў кіназдымкі на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1994 г. Дэман- стратар феерверачных прадстаўленняў ў гарадах Ліда, Новаполацк, Віцебск, Новагрудак, Паставы, Слонім, Чаусы, Добруш, Гродна і інш. Кавалёў Віктар Уладзіміравіч – член кіруючага органа Міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», распрацоўшчык феерверачных вырабаў, аўтар і стваральнік методыкі вырабу беларускіх люсткугеляў, фантанаў рознай дзеі, разнастайных піратэхнічных фігур і мастацкіх кампазіцый. Піратэхнік-дэманстратар шэрагу піратэхнічных дзей у Беларусі і за яе межамі. Шэдуйкіс Альгіс Казівавіч – член мастацкага савета Міжнароднага саюза развіцця фе- ерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», майстар спецэфектаў, дэманстратар феерверкаў. Аўтар методыкі мантажу вадзяных піратэхнічных вырабаў (дукеры, квакеры, пырскаючыя фантаны), піратэхнічных фігур і мастацкіх піратэхнічных кампазіцый. 9 Смірноў Іван Васільевіч – старшы майстар ААА «Спецэфект», распрацоўшчык і вытворца піратэхнічных фігур і мастацкіх піратэхнічных кампазіцый для Беларусі, Расіі, Ук- раіны. Піратэхнік-дэманстратар піратэхнічных дзей міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, Дня машынабудаўніка ў Данецку (Украіна), свята горада Калінінград (Расія) і інш. Качаткоў Аляксей Мікалаевіч – член кіруючага органа Міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтвва «Спецэфект плюс», старшыня Расійскага аддзялення Міжнарод- нага саюза (Масква), майстар па вытворчасці і дэманстрацыі феерверкаў дэкаратыўнага тыпу і тэатралізаваных феерверкаў. Член пастановачнай групы тэатралізаванага феервер- ка-прэзентацыі міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс «на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску (1999), Аўтар шэрагу пастановак у Расіі (Масква, Калінінград, Выбарг, Старая Руса, Пскоў), Беларусі (Мінск, Светлагорск, Салігорск) і інш. Калачоў Віктар Аляксеевіч – член кіруючага савета Міжнароднага саюза развіцця фе- ерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», намеснік старшыні расійскага аддзялення Міжна- роднага саюза (Масква), майстар па вырабу піратэхнічных фігур і мастацкіх піратэхнічных кампазіцый, піратэхнік-дэманстратар дэкаратыўных феерваеркаў у Расіі (Масква,Калінінград, Пскоў,Выбарг,Старая Руса і інш) і Беларусі (Мінск,Светлагорск,Салігорск). Якубава Неллі Ісмаілаўна – член мастацкага савета Міжнароднага саюза развіцця фе- ерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», прадстаўнік Міжнароднага саюза на Украіне. Заснавацель піратэхнічнай фірмы «Эдельвейс-феерверкі». Аўтар феерверачных пас- тановак у гарадах Ялта, Данецк, Макееўка, Марыупаль, Енакіева, Луганск, Днепрапетроўск, Паўлаград і інш. Стваральніца піратэхнічных мастацкіх кампазіцый. Рэжысер дэкаратыўных феерверкаў на Мальце і ў Польшчы. Каваль Вольга Уладзіміраўна – член мастацкага савета Міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», дырэктар ААА «Белспецэфект». Арганізатар дэкаратыўных і тэатралізаваных феерверкаў у Беларусі (Мінск, Кобрын, Белазерск, Глыбокае, Рагачоў, Мсціслаўль, Бярозаўка і інш.). Стваральніца і аўтар піратэхнічных кампазіцый. Коваль Уладзімір Аляксеевіч – член мастацкага савета Міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», камерцыйны дырэктар,стваральнік піра- тэхнічных зборак і піратэхнік-дэманстратар ААА «Белспецэфект». Кіраўнік пастановачных піратэхнічных груп дэкаратыўных і тэатралізаваных феервер- каў, піратэхнічных дзей і салютаў тэатралізаваных свят ў гарадах Мінск, Кобрын, Белазерск, Рагачоў, Глыбокае і інш. Удзельнік пастановачнай групы феерверкаў на Украіне (Данецк, Енакіева). Баранава Вікторыя Анатольеўна – выпускніца кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (першы выпуск прафілізацыі «рэжысура піратэхнічных спектакляў і феерверкаў»). Рэжысер піратэхнічных праграм ААА «Спецэфект»: дзень нараджэння, вяселле, 25-годдзе кафедры рэжысуры абрадаў і свят. Рэжысёр і піратэхнік-дэманстратар тэатралізаваных феерверкаў на міжнародным фесты- валі «Вянок дружбы» (Бабруйск, 2005), міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы, 2005), на Рэспубліканскім фестывалі беларускай пісьменасці (Тураў, 2005), на свяце «Дажынкі» Брэсцкая вобласць, (Лунінец, 2005 г.), на навагодніх свят- каваннях у Светлагорску і Бабруйску (2006). Нікалаеў Юрый Анатольевіч – выпускнік кафедры рэжысуры абрадаў і свят Бела- рускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (прафілізацыя «Рэжысура піра- тэхнічных спектакляў і феерверкаў»). Член міжнароднага Саюза развіцця феерверачнага 1396797550 мастацтва «Спецэфект плюс», піратэхнік-дэманстратар тэатралізаваных феерверкаў на 25-годдзі кафедры рэжысуры абрадаў і свят (г. Мінск, 2004), міжнародным фестывалі «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005), міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005), рэспубліканскім фестывалі беларускай пісьменнасці (г. Тураў, 2005), 70-годдзе Кіраўскага раёна (г. Кіраўск, 2005), міжнароднага фестывалю феерверкаў (г.Калінінград, 2005). Дыпламант міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымба- лы і гармонік» (г.Паставы, 2005), міжнароднага фестывалю феерверкаў «Масты ў будучыню» (г. Калінінград, 2005). Грэсь _____________Вадзім Валер’евіч – выпускнік прафілізацыі «Рэжысура піратэхнічных спектакляў і феерверкаў» кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта куль- туры і мастацтваў, член міжнароднага Саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс», рэжысер і піратэхнік-дэманстратар ААА «Спецэфект», удзельнік пастановачных груп піратэхнічных дзей на міжнародных фестывалях «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2004 – 2005 г.г.), міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2004 – 2005 г.г.), свяце Перамогі (г.Чаусы, 2005), свяце шахцераў (Украіна, 2005 г.). Аляхно Юлія Мікалаеўна – выпускніца прафілізацыі «Рэжысура піратэхнічных спектак- ляў і феерверкаў» кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, член міжнароднага Саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэ- фект плюс». Аўтар сцэнарыя і рэжысер-пастаноўшчык піратэхнічнага спектакля, прысвечанага юбілею БЕЛАЗА (г. Жодзіна, 2005г.), піратэхнік-дэманстратар дэкаратыўных феерверкаў у такіх гарадах, як Бабруйск, Кіраўск, Чаусы, Гродна, Паставы, Мінск, Асіповічы, Лунінец і інш. Лаўрэат міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Пас- тавы, 2005), рэспубліканскага свята пісьменства (г. Тураў, 2005), юбілею завода БЕЛАЗ (г. Жодзіна, 2005). Дыпламант міджнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005). Мацко Агата Юр’еўна – рэжысёр, мастак, член міжнароднага Саюза развіцця феер- верачнага мастацтва «Спецэфект плюс», піратэхнік –дэманстатар грамадскага аб’яднання «Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс». Студэнтка прафілізацыі «Рэжысура піратэхнічных спектакляў і феерверкаў» кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Удзельнік пастановачных груп феерверкаў і піратэхнічных спектакляў на міжнародных фестывалях: міжнародны фес- тываль мастацтваў «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005), міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005, г. Светлагорск, 2006), свята Купалле (г. Вілейка, 2005), юбілею завода БЕЛАЗ (г. Жодзіна, 2005), свята горада Мінска (г.Мінск, 2005). Дыпламант міжнароднага фестываля народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005). Цюцюноў Антон Аляксеевіч – рэжысёр, піратэхнік –дэманстратар грамадскага аб’яд- нання «Міжнародны Саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс». Студэнт прафілізацыі «Рэжысура піратэхнічных спектакляў і феерверкаў» кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Удзельнік пастановачных груп феерверкаў і піратэхнічных спектакляў на міжнародным фестывалі мастацтваў «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005), свяце Купалле (г. Вілейка, 2005), юбілеі завода БЕЛАЗ (г. Жодзіна, 2005), свяце горада Мінска (г. Мінск, 2005), 70-годдзі Кіраўскага раёна (г. Кіраўск, 2005). Шчаціннік юлія Уладзіміраўна – студэнтка прафілізацыі «Рэжысура піратэхнічных спектакляў і феерверкаў» кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, член міжнароднага Саюза развіцця феерверачнага мас- тацтва «Спецэфект плюс». Піратэхнік-дэманстратар тэатралізаваных феерверкаў на свяце горада Мінска (2005 г.), юбілеі завода БЕЛАЗ (г. Жодзіна, 2005 г.), дажынках Брэсцкай вобласці (г. Лунінец, 2005 г.), навагодніх святкаваннях гарадоў Бабруйск і Светлагорск (2006). 96
|