Студопедия — C Л А В Я Н С К I Б А З А Р».
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

C Л А В Я Н С К I Б А З А Р».






Вiцебск, 2000 г.

Cцэнарый воднага светлагукапiратэхнiчнага прадстаўлення «У дваццаць першае

стагоддзе нясём мы згоду, песню i любоў» мае мэтай стварэнне вiдовiшча, якое б у

яскравай, маляўнiчай і відовiшчнай форме адлюстравала творчыя здабыткi адной

з буйнейшых праяў святочнай культуры свету канца дваццатага стагоддзя – мiжна-

роднага фестывалю мастацтваў «Cлавянскi базар» у Вiцебску.

Cцэнарна-рэжысёрскi ход прадстаўлення – аповяд-хронiка аб фестывалi.

Мастацкi вобраз прадстаўлення мы вызначылi агульнай назвай «Зорныя агнi

творчасцi», які знойдзе ўвасабленне ў мастацка-дэкаратыўным, музычным i пла-

стычным вырашэннях.

Месца дзеяння – акваторыя ракi Заходняя Дзвiна ў цэнтры Вiцебска памiж дзвю-

ма пешаходна-транспартным мастамi.

Прасторавае вырашэнне прадстаўлення наступнае:

– левы мост у дэкоры будзе адлюстроўваць дваццатае стагоддзе, а правы – двац-

цаць першае. У сiстэме выразных сродкаў левага маста галоўным элементам будзе

вадаспад i канструкцыя светлавых апаратаў-сканераў у сукупнасцi з пiратэхнiчнымi

фiгурамi;

– планiровачнае рашэнне «глядзельнай залы» на вольным поветры прапануецца

наступнае: на адным з берагоў ракi, непадалёк ад вады, ад аднаго да другога маста

стаяць ярка расфарбаваныя грузавыя аўтамашыны з адкрытымi ў бок ракi бартамi

. На машынах, на спецыяльна ўсталяваных лавах – сотнi месцаў для жыхароў i гас-

цей Вiцебска. Такое ўзвышша дасць магчымасць усе выдатна бачыць i максiмальна

наблiзiць дзею да гледачоў. Частка гледачоў зможа ўсталявацца на прыродных уз-

вышшах берагоў u1047 Заходняй Дзвiны.

Спецыфiка гукавога афармлення гэтага вiдовiшча заключаецца ў тым, што гука-

выя калонкi будуць размешчаны раўнамерна па ўсёй акваторыi ракi, скамуцiраваны

ў адзiную сiстэму, звязаную з цэнтральным гукавым цэнтрам.

Пачатак прадстаулення – 23 гадзiны 00 хвiлiн; папярэднi хранаметраж дзеi – 1

гадзiна, якая пахвiлiнна размеркавана па розных фрагментах прадстаўлення ў сцэ-

нарыi.

ПРАЛОГ

23.00. У паветры – кантрольны стрэл рознакаляровага паветранага пiратэхнiчнага

шара, якi абвяшчае аб пачатку свята.

Пад велiчную фанфарную сюiту i вершы аб Вiцебску на акваторыi ракi Заходняя

Дзвiна ад левага да правага маста праносяцца тры скарасныя скутэры ў суправад-

жэннi зенiтных пражэктароў. На гэтых скутэрах – юнакi ў беларускiх нацыянальных

строях, якiя трымаюць у руках палаючыя фальшфееры чырвонага, зяленага i белага

колераў, якiя сiмвалiзуюць колеры Дзяржаунага сцягу Рэспублiкi Беларусь.

23.02. Мелодыя фанфарнай сюiты змяняецца iмклiвай беларускай мелодыяй. З

левага маста ў раку цякуць струменi вадаспада, створанага пры дапамозе машын-

палівалак. Вадаспад, утвараючы велiзарную вадзяную заслону ва ўсю даўжыню маста,

6

падсвечваецца святлом зенiтных i тэатральных рознакаляровага святла пражэктароў.

Па воднай гладзi ракi сканеры ствараюць маляунiчую, прыгожую карцiну светлавых

мастацкiх кампазiцый. Над мастом запальваецца пiратэхнiчны герб Вiцебска.

23.05. На гэтым фоне – дыктарскi тэкст аб фестывальнай сталiцы Еуропы – Вiцеб-

ску, якi напрыканцы XX стагоддзя падараваў свету буйнейшы на нашым канцiненце

фестываль мастацтваў «Славянскi базар» i што сёння мы запальваем святочныя

агнi ў гонар дзевяцi фестываляў, якiя адбылiся на вiцебскай зямлi.

ЭПiЗОД i. «СЛАВЯНСКi БАЗАР».

23.10. Над ракой гасне святло, i на ваду кладуцца блакiтныя блiкi пражэктараў.

У эфiры – пяшчотная, празрыстая мелодыя свiтанку.

Па рацэ праплывае сiмвал «Славянскага базара» – велiзарны дэкарыраваны

пiратэхнiчны васiлёк, расфарбаваны люмiнiсцэнтнымi фарбамi i падсвечаны пра-

жэктарамi белага колеру. Контуры васiлька, якi зманцiраваны на маторнай лодцы,

акаймлёны рознакаляровымi мiгаючымi пiратэхнiчнымi контурнымi свечкамi.

Дыктар вяртае гледачоў у 1991 год – год заснавання фестывалю – i прапануе усiм

разгарнуць старонкi фестывальнай хронiкi канца дваццатага стагоддзя i прасачыць,

чым жыў фестываль i чым суцяшаў жыхароў i гасцей Вiцебска.

23.12. Пад музыку на дзевяцi кiна (вiдэа) экранах, усталяваных уздоўж берагоў

ракi Заходняя Дзвiна, пачынаецца дэманстрацыя кiна (вiдэа) ролiка, якi распавядае

аб фестывалi.

(У другiм варыянце гэта могуць быць вiдэаэкраны, усталяваныя на ветразях, яхт,

дзе iдзе дэманстрацыя ролiкаў кожнага з фестываляў, а у гэты час яхты павольна

плывуць па рацэ.)

На гэтым фоне па рацэ праплываюць тры маторныя лодкi з пiратэхнiчнымi вы-

явамi – сiмваламi творчасцi: маска, лiра, пэндзаль з палiтрай.

На раку з выкананнем творчых праграм (фанаграма альбо жывое выкананне) на

вялiзных, карнавальна ўпрыгожаных плавучых баржах-эстрадах (альбо цеплаходах)

выплываюць удзельнiкi творчых калектываў:

23.15. Рускi народны хор.

23.17. Украiнскi харэаграфiчны калектыў.

23.19. Эстрадны аркестр Рэспублiкi Беларусь.

23.21. Цыркавая група (у час праходу цыркавой групы над ракой у суправаджэннi

зенiтных пражэктараў пралятае верталёт з паветранымi гiмнастамi. Верталёт завiсае

над цэнтральнай трыбунай, i гiмнасты выконваюць нумар).

23.23. Фальклорныя калектывы.

За эстрадай-баржай з удзельнiкамi самадзейных калектываў плывуць дзесяткi

лодак, у якiх пад акампанемент баянiстаў спяваюць фальклорныя групы. Удзельнiкi

гэтых груп трымаюць у руках бенгальскiя агеньчыкi.

Па ходу руху ўсiх барж-эстрад з iх у паветра ўзлятаюць ракеты на парашутах.

ЭПiЗОД ii. «ПАРАД УЛАДАЛЬНiКАУ ГРАН-ПРы».

23.24. У эфiры гучаць пазыўныя фестывалю.

Пад музыку з левага маста пачынае працаваць правая i левая секцыi вадаспаду,

падсвечанага агнямi рознакаляровых пражэктараў.

Сканеры вымалёўваюць на вадзе светладынамiчныя мастацкiя кампазiцыi i

ў канцы нумару ўтвараюць рознакаляровую дывановую дарожку па цэнтру ракi ад

левага да правага маста.

На гэтым фоне iдзе аповяд дыктара u1072 аб мностве талентаў, якiх адкрыў Мiжна-

родны фестываль мастацтваў «Славянскi базар», аб дзесятках i сотнях маладых

выканаўцаў, якiх фестываль вывеў на шырокі шлях творчасцi. Затым дыктар аб-

1396797550

вяшчае парад уладальнiкаў гран-пры самага прэстыжнага славянскага фестывалю,

прадстаўляе ўдзельнiкаў параду.

Пад фанаграмы песен фiнальных тураў, з якiмi пераможцы сталi ўладальнiкамi

гран-пры, па светлавой дывановай дарожцы ракi на маторных лодках у суправаджэннi

зенiтных пражэктараў праязджаюць лаўрэаты фестывалю, якiх гледачы сустракаюць

воплескамi.

У час праезду артысты трымаюць у адной руцэ пiратэхнiчныя паходні бенгаль-

скага агню. Кожнае выступленне суправаджаецца карагодам агнёў зенiтных пражэк-

тараў, сканеры выпiсваюць на вадзе пэўныя светлавыя мастацкiя кампазiцыi, а на

вадзе ўслед кожнай маторнай лодцы пачынаюць дзейнiчаць вадзяныя пiратэхнiчныя

эфекты – дукеры, квакеры, пырскаючыя фантаны. У момант праезду маторнай лодкi

перад правым мастом пад тэкст дыктара фестываль салютуе артыстам залпам пiра-

тэхнiчных ракет.

Парадак выступленняу:

23.27 – 1

23.28 – 2

23.31 – 3

23.33 – 4

23.35 – 5

ЭПiЗОД iii. «Мы КРОЧыМ У ДВАЦЦАЦЬ ПеРшАе СТАГОДДЗе».

23.45. На фоне ўрачыстай музыкi гучыць дыктарскi тэкст-развiтанне з дваццатым

стагоддзем.

Над левым мастом узнiкае вялiзарная лiчба «ХХ», створаная чатырма зенiтнымi

пражэктарамi (альбо пiратэхнiчнымi сродкамi).

З маста ўнiз ляцяць струменi вадаспада, падсвечаныя рознакаляровымi пражэк-

тарамi. Па воднай гладзi пачынаюць iграць рознакаляровыя промнi «сканераў», якiя

збiраюцца ў розныя маляўнiчыя мастацкiя кампазiцыi.

23.46. У эфiры – дыктарскi тэкст аб пераемнасцi пакаленняў, аб тым, што ўсе

найлепшае, створанае нашымi продкамi i сучаснiкамi, мы перанясем у наша будучае

i перададзiм у спадчыну нашчадкам, што самы буйны фэст ХХ стагоддзя – Мiжна-

родны фестываль мастацтваў «Славянскi базар» з гонарам крочыць у новае тыся-

чагоддзе.

23.47. На гэтым фоне на водную гладзь ад левага да правага маста па ўсей ак-

ваторыi ракi кладуцца блiкi пражэктараў, i па чарзе, як эстафета, u1087 праз кожныя пяць

секунд запальваецца пiратэхнiчны фантан трохмiнутнага гарэння (усяго 20 фантанаў),

сiмвалiзуючы сабой крокi-стагоддзi славянскай творчасцi ў трэцяе тысячагоддзе.

23.50. У момант запальвання апошняга пiратэхнiчнага фантану зенiтныя пражэк-

тары над правым мастом утвараюць лiчбу «ХХI».

Пад велiчную музыку гучаць вершы аб XXI – м стагоддзi. На гэтым фоне з пра-

вага маста ў светлавы купал пражэктараў ляцяць сотнi рознакаляровых паветраных

шароў, надзьмутых гелiем. З маста ўнiз пачынаюць падаць iскрынкi велiзарнага, ва

ўсю даўжыню маста, пiратэхнiчнага вагнеспада (працягам 40 секунд).

Ф i Н А Л.

23.52. Пад велiчныя фанфары ў эфiры гучыць тэкст-здравiца Мiжнароднаму

фестывалю мастацтваў «Славянскi базар» i пажаданнi яго далейшага росквiту ў

трэцiм тысячагоддзi.

Над правым мастом падымаюцца жывапiсныя кампазiцыi. Паабапал правага

маста пры дапамозе пажарных машын узнiкаюць вадзяныя фантаны, падсвечаныя

святлом пражэктараў.

23.53. Пачынаецца паветраная пiратэхнiчная дзея. Уверх па чарзе групамi ўзля-

таюць пiратэхнiчныя вырабы:

– рымскiя свечкi;

– буракi;

– швермеры;

– шары 80-мм калiбру;

– шары 105-мм калiбру;

– шары 195-мм калiбру.

Затым над усей акваторыяй ракi ўзлятаюць зорачкi паветранай пiратэхнiчнай

мазаiкi ўсiх калiбраў. Марцiры гэтых вырабаў усталяваны пад вуглом 45 градусаў

адносна цэнтра ракi, у вынiку чаго выпушчаныя з iх ракеты i зорачкi ўтвараюць над

усёй акваторыяй ракi маляўнiчы зоркавы купал надзвычайнай прыгажосцi. Скрозь

гэты зоркавы калiдор-купал па рацэ на вялiкай хуткасцi праходзiць скутэр, над якiм

развiваецца велiзарных памераў Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь.

00.0. Фiнальным акордам у гонар фестывалю ўверх ляцяць 9 пiратэхнiчных

шароў 310 мм калiбру, тыпу «Салют», «Радзiма», «Мiгаючыя зоркi».

Пасля невялiкай паўзы дыктар абвяшчае склад пастаноўчай групы воднага све-

тагукапiратэхнiчнага прадстаўлення i ў эфiры гучыць развiтальная мелодыя.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 385. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия