Студопедия — ВОГНЕННАЕ МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ВОГНЕННАЕ МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ






На тэрыторыі ўсходнеславянскіх краін у 1992 г. ў сувязі з распадам СССР і

ўтварэннем суверэнных рэспублік рэзка парушыліся ў многіх аспектах і былі стра-

1396797550

чаны эканамічныя і духоўныя сувязі паміж былымі брацкімі краінамі. На кінастудыі

«Беларусьфільм» у выніку пагаршэння эканамічнай сітуацыі штогод сталі выпускаць

адзінкавыя кінастужкі, і таму адпала необходнасць у існаванні піратэхнічнага аддзела.

Перад аднымі з лепшых феерверкераў Беларусі, якія працавалі на кінастудыі, гостра

паўстала праблема выжывання, што ў 1994 г. і прывяло да стварэння Таварыства з

абмежаванай адказнасцю «Спецэфект» (дырэктар – Я.М. Шыфрын, тэхнолаг – В.У.

Кавалёў, піратэхнікі – Л.Д. Гармаза, У.У. Дронін, А.Н. Шэдуйкіс).У Таварыства пе-

райшла матэрыяльна-тэхнічная база піратэхнічнага аддзела «Беларусьфільм», якую

размясцілі ў НДІ парашковай металургіі ў Астрашысцкім гарадку. Новая піратэхнічная

структура пачала актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы і дэманстрацыі феерверкаў

на тэрыторыі Беларусі.

У гэты час, калі складваліся новыя эканамічныя зносіны, і ва ўмовах нараджаю-

чагася заканадаўства яшчэ адсутнічаў належны кантроль з боку ўладаў за дзейнасцю

прадпрыймальнікаў, у Беларусі з’явілася многа неліцэнзійных піратэхнічных фірм.

Арганізатары гэтых структур u1085 не мелі мастацкага і арганізацыйнага вопыту ўвасаблен-

ня феерверкаў, яны ставілі перад сабой толькі камерцыйныя задачы. У выніку ў час

правядзення асобных феерверкаў з-за прычын незахавання належных мер бяспекі

ўзнікалі пажаранебяспечныя сітуацыі, а ў Салігорску гэта прывяло да чалавечых ах-

вяр. Да таго ж падобныя «фірмы» выкарыстоўвалі на святах выключна піратэхнічны

шырспажыў або ператваралі феерверк у банальную дэманстрацыю піратэхнічных

сродкаў, што не адпавядала ідэйна-тэматычнай накіраванасці і вобразна-сімвалічнаму

ладу ўвасабляемага свята. Структура піратэхнічных дзей гэтых фірм складалася са

стандартнага набору фігур, што прыводзіла да уніфікацыі, штампа і аднастайнасці.

Прадстаўленні не мелі сцэнарнай распрацоўкі, музычнага і мастацка-дэкаратыўнага

афармлення; галоўная ўвага ў іх звярталася на салют, часта невысокай якасці. Гэта

выклікала незадаволенасць удзельнікаў свята, наносіла вялікую шкоду мастацтву

феерверкаў і нават ставіла пад пытанне яго існаванне як высокамастацкага сродка

ўздзеяння на гледачоў.

Таму ТАА «Спецэфект» і кафедра рэжысуры святаў Беларускага дзяржаўнага

універсітэта культуры аб’ядналі свае намаганні ў барацьбе з піратэхнічнымі дыле-

тантамі.

Са старонак перыядычнай прэсы і ў шматлікіх прыватных сустрэчах яны звяр-

таліся да гарадскіх выканаўчых камітэтаў і аддзелаў культуры рэспублікі, закана-

даўчых і кантралючых органаў з просьбай звярнуць увагу на склаўшуюся негатыўную

сітуацыю і паставіць заслон невуцтву, прымітывізму і яўнай халтуры.

У выніку неліцэнзійным піратэхнічным фірмам працаваць было забаронена.

Спецыялісты ТАА «Спецэфект» вырашылі паставіць сваю работу на навуковай

аснове, аднавіць і развіць багатыя беларускія піратэхнічныя традыцыі. Разам з аўта-

рам гэтай кнігі яны вывучалі і аналізавалі творчую спадчыну першага беларускага

феерверка Казіміра Семяновіча (XVII ст.), структуру і вобразнае рашэнне беларускіх

феерверкаў XVIIІ ст., хімічныя саставы піратэхнічных вырабаў, распрацоўвалі змест і

сцэнарна-рэжысёрскае рашэнне будучых дзей. Ужо ў 1994 г. на свяце «Мінскія каля-

ды» на праспекце Машэрава было пастаўлена феерверачнае відовішча «Калядныя

зоркі», ў якім былі адноўленыя, а таксама пераасэнсаваныя і ў пэўных момантах

трансфармаваныя і прыстасаваныя да сучаснасці піратэхнічныя дзеі нашых продкаў.

Разам з тым дырэктар і мастак-піратэхнік Я. Шыфрын і піратэхнік В. Кавалёў распра-

цавалі некалькі новых феерверачных фігур на аснове айчыннай спадчыны.

Феерверачнае відовішча «Калядныя зоркі» распачалося тэатралізаваным шэс-

цем прадстаўнікоў розных часоў. Пад музыку, песні і танцы да кастра падыходзілі

калядоўшчыкі ў беларускіх нацыянальных строях, якія неслі зіхацячую калядную

зорку, унутры якой палала вялізная свечка. Затым ішлі прадстаўнікі рамесных цахоў

5

сярэднявечча з вялізнымі палаючымі паходнямі на фоне старадаўняй музыкі. Пад

гукі паланэза крочылі юнакі і дзяўчаты ў шляхецкіх касцюмах, трымаючы ў руках

бенгальскія свечкі. Завяршала шэсце група сучасных калядоўшчыкаў з рознакаля-

ровымі бенгальскімі агнямі.

Пасля тэатралізаванага прывітання і віншавання з Новым годам прадстаўнікі

пакаленняў запрасілі гледачоў на старадаўнія гарадскія каляды і запалілі каляднае

вогнішча, якое складвалася з многаслойнай канструкцыі піратэхнічных фантанаў

белага агню.

Пад грукат барабанаў многатысячны натоўп мінчан павёў вакол вогнішча кара-

год-варажбу, на кожную чвэртку круга загадваючы ў думках пэўнае жаданне, што ў

суме складала 12 пажаданняў здароў’я, дабрабыту, шчасця на новы год.

Тры кругі вакол вогнішча здзяйсняліся ў цішы. Гучалі толькі барабаны і гарэлі

піратэхнічныя агні. Як выказваліся потым удзельнікі свята, гэта адноўленая трады-

цыя гарадскога святкавання калядаў была надзвычайна эмацыянальным момантам

і пакінула ў іх незабыўнае ўражанне.

У канцы трэцяга абыхода, калі агонь дасягнуў вышыні, загучала фанаграма ка-

ляднай народнай песні «Будзь ваша здароў», і з вогнішча ўверх паляцелі агні рымскіх

свечак і піратэхнічныя ракеты.

Далей на u1092 фоне літаратурна-музычнай кампазіцыі аб калядных традыцыях бела-

русаў перад гледачамі ўзнікалі піратэхнічныя фігуры: язычніцкі знак сонца – «крыж»,

«куцця», «каза», «мядзведзь», «журавель», калядная «зорка». У момант запальвання

каляднай фігуры «сонца» загучала напісаная да свята песня «Каляда» у выкананні

студыі «Сябры» і пачалося паветранае ракетнае дзеянне, пабудаванае на адноўле-

ных вырабах XVII-XVIII ст.ст.

Завяршыўся салют сучаснымі вырабамі – магутнымі стрэламі піратэхнічных

шароў 195 і 310 мм калібру.

Пра поспех гэтага тэатралізаванага феерверка сведчыць тое, што ён быў паўто-

раны на наступны год у Мінску, а затым яго шматразова паказвалі ў многіх гарадах.

Піратэхнікі ТАА «Спецэфект» і кафедра рэжысуры святаў працягвалі працаваць

над вывучэннем і захаваннем феерверачнай спадчыны продкаў, раскрылі тэхналогію

вырабу, канструктыўныя асаблівасці і тэхніку дзеяння прапанаваных К. Семяновічам

піратэхнічных фігур і пірабалічных машын. І калі пірабалічныя машыны (лятучы «дра-

кон», «голуб», фігура «Бахус») фірма па эканамічным меркаванням яшчэ не магла

ўвасобіць, то для астатніх вырабаў ужо настаў час адрадзіцца.

І вось у 1998 г. на І міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы

і ігармонік» у г. Паставы быў пастаўлены тэатралізаваны феерверк «Агні спадчыны»

(рэжысёры – П.А. Гуд і А.В. Фядотаў, дырэктар і мастак-піратэхнік – Я. Шыфрын,

піратэхнікі – В. Кавалёў, А. Шэдуйкіс). У гэтым прадстаўленні пастаноўшчыкі захацелі

акунуць удзельнікаў свята ў атмасферу шляхецкага балю, каб яны пабачылі стара-

даўняе феерверачнавае відовішча вачамі людзей таго часу.

Гэтая работа насіла эксперыментальны характар, таму што ўсе вырабы ўпер-

шыню былі зробленыя на піратэхнічных саставах, прапанаваных К. Семяновічам, і

якія да XVIII ст. ўжываліся ў піратэхнічнай практыцы Еўропы.

Пралог прадстаўлення распачаўся паланэзам у выкананні ансамбля танцу Грод-

ненскага вучылішча мастацтваў. Затым на плошчу ў карэце выехаў «Антоній _________Тызен-

гауз», былы ўладар горада, які заснаваў у Паставах балетную і музычную школы і

арганізоўваў феерверкі на сеймах і балях гродзенскай шляхты.

Выканаўца ролі Тызенгауза выступіў з віншавальнай прамовай аб’яўляў пачатак

феерверка і стукаў аб падлогу кіем, з якога ўвысь узлятаў фантан бенгальскага агню.

На фоне гучання інструментальных твораў у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі

«Контраданс» (г. Баранавічы) два шляхціча агалошвалі здравіцу ў гонар жыхароў Пас-

1396797550

таў і стукаліся келіхамі, з якіх выліваўся піратэхнічны агонь – «віно». У гэты момант

гучаў артылерыйскі віват, імітаваны выбуховымі шашкамі. Пад музыку з «Полацкага

сшытку» і іншых твораў «шляхцічы» запальвалі даўнія піратэхнічныя вырабы – роз-

настайныя вогненыя кольцы, выбуховыя гаршкі, мазаікі, «сонца», піратэхнічныя колы,

якія ў час вярчэння паказвалі доўгія вогненныя хвасты. У час антрактаў паміж спаль-

ваннем кампазіцый піратэхнічных фігур у неба ляцелі агні рымскіх свечак, адбывалася

фрагментарная харэаграфічная замалёўка пэўнага старадаўняга танца і «шляхціч»

аб’яўляў наступную піратэхнічную кампазіцыю. Завяршалася прадстаўленне салютам

рознага тыпу ракет і паветраных піратэхнічных шароў.

Гэты тэатралізаваны феерверк настолькі спадабаўся жыхарам Пастаў, што па іх

просьбе ён дагэтуль у розных варыяцыях увасабляецца на святах. Аднак, нягледзячы

на шумны поспех феерверка, рэжысёрска-піратэхнічная група даволі крытычна пас-

тавілася да сваёй эксперыментальнай работы. Аналіз праведзенага прадстаўлення

і яго відэазапісу паказаў: піратэхнічныя вырабы на аснове піратэхнічных саставаў

сярэднявечча і Новага часу пакідаюць у паветры вялікі дымны астатак, што ў пэўнай

ступені перашкаджае больш яскраваму адлюстраванню і ўспрыняццю феерверачнай

дзеі. Таму ў наступныя гады піратэхнікі перайшлі да вырабу старадаўніх вогненных

фігур на сучасных хімікатах, што значна павысіла яркасць і паліхромнасць агнёў,

зрабіла відовішча больш прыцягальным і запамінальным.

Старадаўнія феерверкі з выкарыстаннем музыкі, паэтычных тэкстаў, пластыкі,

пабудаваныя ў форме тэатралізаваных відовішчаў, з 1996 г. карыстаюцца нязменным

поспехам ў многіх гарадах Беларусі, прычым мясцовыя архітэктурныя і ланшафтныя

асаблівасці месца дзеяння надаюць асобую выразнасць піратэхнічнай дзее. Так, у

Гродне падчас урачыстага прыёму гасцей на ¡себеларускім фестывалі нацыянальных

культур феерверк адбываўся на пляцы Новага замку; ў Нясвіжы на Свяце беларускага

пісьменства і ведаў ён быў увасоблены на вадзяной гладзі возера на фоне басціёнаў

Нясвяжскага замка; ў. Міры і Навагрудку на святах сярэднявечнага мастацтва – не-

пасрэдна ў замкавых збудаваннях. Месца дзеяння ў сукупнасці з рэжысёрскай за-

думай дазвалялі надаваць феерверку велічнасць. Персанажамі піратэхнічнай дзеі

нечакана станавіліся архітэктурныя пабудовы і скульптуры, лесвіцы і гарматы, што

надавала прадстаўленню своеасаблівасць, адметны каларыт, паэтычную прыгажосць

і ўзнёсласць.

Супрацоўнікі ТАА «Спецэфект» пастаянна працавалі над пашырэннем і ўдаска-

наленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы. За кароткі перыяд яны наладзілі ўласную

вытворчасць люсткугеляў 80, 100, 150 і 195 мм калібру, прычым шары калібру 195 мм,

разрываючыся ў паветры і выкідваючы зорачкі, амаль ніяк не адрозніваліся ад іншых,

больш магутных шароў 310 мм калібра. Гэта спрыяла больш якаснаму, правядзенню

піратэхнічнай паветранай дзеі, бо значна памяньшала кошт феерверачнай дзеі, што

было вельмі важна ва ўмовах складанай эканамічнай сітуацыі ў дзяржаве. Разам з

тым, супрацоўнікі ТАА «Спецэфект» зрабілі новую распрацоўку піратэхнічных вырабаў

– пырскаючыя фантаны, якія сталі ўпрыгожаннем многіх піратэхнічных спектакляў.

Сапраўднай падзеяй ў мастацтве феерверкаў Беларусі стаў выраб тэхнолагам

В. Кавалёвым чугунных (тэрмін захавання – месяц) і тытанавых саставаў (тэрмін за-

хавання – год), якія давалі нязначны дымны астатак. Вырабленыя на гэтых саставах

фантаны, даючыя чысты агонь і раскідваючыя чыстыя бенгальскія іскры, не магло

засвяціць u1085 нават сонечнае святло. Гэта дало магчымасць у дзённы час наладжваць

феерверкі, складзеныя на аснове фантанаў і піратэхнічных фігур фантаннай дзеі.

Новае адкрыццё беларускіх піратэхнікаў адразу было заўважана за мяжой, ў выніку

чаго серыйныя беларускія фантаны, узлятаючыя на вышыню 3 і 6 метраў знайшлі

попыт многіх піратэхнічных фірм Беларусі, Еўропы і Азіі.

60

Разам з уласнай прадукцыяй, феерверкеры ТАА «Спецэфект», як і вытворча-ка-

мерцыйнай фірмы «Кальвін», у сваёй паўсядзённай практыцы ўжывалі сучасную пра-

дукцыю піратэхнічных майстэрняў і камбінатаў Расіі, Украіны, Германіі, Італіі, Францыі,

Кітая, Японіі. Гэта давала магчымасць на беларускіх феерверках паказаць тэхнічныя

дасягненні майстроў сусвету, што значна ўзбагачала пазнавальнасць, яскравасць,

відовішчнасць і эмацыянальнасць успрыняцця піратэхнічных прадстаўленняў.

Аўтарытэт беларускай піратэхнікі, перажываючай свой Рэнесанс, значна ўзрос на

міжнародным узроўні. У 1998 г. Міністэрства юстыціі Рэспублікі Беларусь зацвердзіла

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Саюз развіцця феерверачнага мастацтва

«Спецэфект плюс» з творчым і каардынацыйным цэнтрам у Мінску. У 1999 г. ў Бела-

рускім дзяржаўным універсітэце культуры адбылася першая навукова-практычная

канферэнцыя членаў саюза.

Першай работай Міжнароднага саюзу развіцця феерверачнага мастацтва

«Спецэфект плюс» стаў феерверк на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Сла-

вянскі базар», які адбыўся ў ліпені 1999 г. у Віцебску. У прадстаўленні прымалі ўдзел

піратэхнічныя брыгады з Масквы (А. Качаткоў, В. Калачоў), Калінінграда (У. Хан, В

Сакалоў)), Вільнюса (П. Юозапавічус), Рыгі (Г. Гудзееў, Ж. Паўлава, В. Рыжыкаў),

Мінска (Я. Шыфрын, А. Шэдуйкіс, Р. Гармаза, В. Кавалёў, У. Боеў, Н. Колб). Мастацкім

кіраўніком піратэхнічнага шоу быў абраны П. Гуд. Гэта быў своеасаблівы агляд-кон-

курс піратэхнічных майстэрняў міжнароднага саюзу.

Феерверачнае прадстаўленне адбылося на рацэ Заходняя Дзвіна. У пралозе

пасля фанфар і ўступных вершаў дыктара аб «Славянскім базары» па светлавой

дарожцы, створанай на рацэ пражэктарамі, паляцеў скарасны скуцер, у якім, на фоне

сцяга з гербам Віцебска юнак трымаў палаючы чырвоным агнём фальшфеер. Гэты

праезд суправаджаўся стрэламі рымскіх свечак. Размешчаныя паабапал ракі, яны

утваралі відовішчную рознакаляровую «браму творчасці», скрозь якую пад воплескі

і радасныя крыкі гледачоў праплывала на кацеры піратэхнічная эмблема фестыва-

лю.

Затым за сцэнай, размешчанай на беразе ракі, узнік падсвечаны рознакаляровымі

пражэктарамі вадзяны заднік, утвораны вадамётамі. Дыктар павёў апавяданне аб

міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар», і на фоне выступленняў роз-

нажанравых творчых калектываў пачаўся паказ наземных піратэхнічных вырабаў.

У гэтым прадстаўленні кожны нумар меў сваю адметную кампазіцыю піра-

тэхнічных фігур, якія падкрэслівалі яго жанравую і тэмпа-рытмічную накіраванасць.

Так, у час выступлення танцавальных калектываў і тэатра пластыкі вакол сцэны

палалі статычныя піратэхнічныя фігуры – каскады, букеты «кветак», мазаікі, «сонцы»,

а на фоне інструментальных ансамбляў загараліся дынамічныя пірафігуры – разнас-

тайныя «сонцы», хваставыя «махавікі.

Асаблівае захапленне гледачоў выклікала вадзяная піратэхнічная феерыя, ў

час якой на фоне ўрыўка з оперы «Садко» з вадзяной гладзі раптоўна ўзніклі піра-

тэхнічныя фантаны-квакеры і дукеры, якія запаланілі ўсю акваторыю ракі і велічна

паплылі, выкідваючы уверх белыя бенгальскія агні. У вадзяной дзеі самыя моцныя

воплескі прысутных заслужылі ўпершыню паказаныя пырскаючыя фантаны, якія

праз пэўныя інтэрвалы часу паэтапна на розную вышыню пырскалі снапамі іскраў

рознакаляровых агнёў.

У кульмінацыйнай частцы прадстаўлення загучала песня аб свяце.

Над мастом праз Заходнюю Дзвіну запалаў велізарны піратэхнічны «васілёк»

– эмблема фестывалю, а з маста, ва ўсю яго 70-метровую шырыню ў раку пачалі

ліцца агні піратэхнічнага вогнеспада.

У фінале песні з пяці зон дзеяння – нізіны, халмоў, маста, ракі – пачалася

1396797550

грандыёзная паветраная дзея. У неба ляцелі ракеты, агні рымскіх свечак, «бура-

коў», «пчолак», швермераў, рознакаляровымі ўспышкамі рассыпаліся шары «астр»,

«хрызантэм», «цюльпанаў», «дзьмухаўцоў», а ў завяршэнне ўспыхнулі люсткугелі

«Бліскучыя зоркі» і «Салют».

Трэба адзначыць, што у гэтым феерверку піратэхнічныя пускавыя ўстаноўкі ў

большасці спецыяльна былі ўсталяваныя ў нізіне, а гледачы пераважна размяшчаліся

на ўзвышшах. Таму піратэхнічныя шары, ўзляцеўшы з нізіны, рассыпаліся агнямі на

значна меньшай вышыні, так, што гледачам здавалася, што вогненныя зорачкі ля-

цяць літаральна ні іх. Гэты тэхнічны разлік піратэхнікаў даў свой плён, выклікаў ва

ўсіх прысутных надзвычайна моцныя пазітыўныя эмоцыі, здзіўленне і захапленне.

Першы феерверк Міжнароднага саюза развіця феерверачнага мастацтва прай-

шоў на высокім мастацкім і тэхнічным узроўні, атрымаў станоўчыя адзнакі як гледа-

чоў, так і арганізатараў фестывалю. Гэтая сумесная работа паказала, што творчае

супрацоўніцтва піратэхнікаў розных краін прадстаўляе шырокія магчымасці для дэ-

манстрацыі сваіх дасягненняў, абмена вопытам і мае вялікія перспектывы развіцця

і ўдасканаленне мастацтва феерверкаў.

Міленіум на тэрыторыі Беларусі ва ўсіх гарадах, многіх мястэчках і нават сёлах

сустракалі феерверачнымі агнямі. Піратэхнічныя калектывы, мінёры вайсковых пад-

раздзяленняў, супрацоўнікі ваенкаматаў, дабраахвотных спартыўных таварыстваў

і мноства асобных жыхароў рэспублікі, закупіўшы навагоднюю піратэхнічную пра-

дукцыю, у дварах дамоў, па вуліцах і плошчах наладжвалі вогненныя дзеі – вітанне

новага тысячагоддзя.У асобных гарадах праводзілі музычна-піратэхнічныя шоў.

Цікавае піратэхнічна-лазарнае шоў было ўвасоблена камерцыйна-вытворчай

фірмай «Кальвін» (рэжысёр і галоўны піратэхнік – К. Марозаў) на навагоднім прыёме

Прэзідэнта рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі (Мінск). У гэтым шоу на фоне

навагодніх песень узнікалі піратэхнічныя карціны і лазерныя выявы-адлюстраванні

тэматыкі музычных твораў. Сустрэча Міленіума ў дзяржаве працягвалася два тыдні,

аж да старога Новага года, і магутныя стрэлы салютаў і піратэхнічныя прадстаўленні

штодзень асвятлялі неба ў розных гарадах.

У парку імя Горкага ў Мінску ў гэтыя дні адбылося фальклорна-піратэхнічная шоу

«Каляда», якое раскрыла розныя стадыі развіцця каляднай абраднасці (рэжысёры

– П.А. Гуд, А. Камінскі, У. Бабошын, мастак-піратэхнік Я. Шыфрын, піратэхнікі В. Кава-

лёў, А. Шэдуйкіс, Р. Гармаза). Пачалося прадстаўленне гукамі беларускай пастуховай

трубы і выхадам сталага і маладога калядоўшчыкаў з палаючымі паходнямі. Яны па

старадаўняму славянскаму звычаю запалілі навагодні агонь «бадняк» і ў выглядзе

пытанняў і адказаў павялі гутарку аб Калядах. Яны выцягвалі з «чорнага куфара»

пэўную дэталь рэквізіту каляднага абраду, і пачынаўся нумар. На фоне народнай

песні «Ой, калядачкі» ў выкананні фальклорнага гурта запалала піратэхнічная фігу-

ра «Калядны блін», і калядоўшчыкі пачалі частаваць гледачоў смачнымі гарачымі

духмянымі блінамі, што выклікала вялікае задавальненне. Наступны эпізод – вы-

ступленне калядных персанажаў – мядзведзя, жорава, і калі ўсе запыталі «А дзе ж

каза?», пад адпаведную фальклорную песню з’явілася піратэхнічная фігура «казы»,

якая свяцілася рознакаляровымі агнямі, рухала «сківіцай», паказвала «язык» і так жа

нечакана знікала. Затым пад хрысціянскую калядную песню выходзілі калядоўшчыкі

з батлейкай. На фоне палаючых паходняў яны паказалі ўрывак батлеечнага прад-

стаўлення і пад спевы запалілі піратэхнічную «Віфлеемскую зорку». Кульмінацыяй

прадстаўлення было выступленне калядоўшчыкаў XVIII ст. На старадаўні шляхецкі

манер яны гаварылі навагоднія тосты-віншаванні пад залп гармат (піратэхнічны

эфект) і запрашалі ўсіх на танцавальную праграму, дзе кожны з танцаў завяршаўся

запускам піратэхнічных ракет. Затым пад песню аб Новым годзе на сцэну выйшлі

6

сучасныя калядоўшчыкі з бенгальскімі агнямі. Яны правялі калядную u1074 віктарыну,

ўдзельнікам якой раздалі бенгальскія агні і запрасілі ўсіх на танец калядных зорак.

Загучаў фольк-мадэрн – калядная песня ў выкананні рок-гурта «Палац» (знакаміта-

га калектыва, які стаў пераможцам конкурса маладзёжных рок-гуртоў на сусветным

фестывалі ў Лондане) і гледачы, якім раздалі бенгальскія агеньчыкі, разам з іншымі

затанчылі апошні танец фальклорна-піратэхнічнага шоў.У фінале загучаў старадаўні

калядны гімн – народная песня «Будзь ваша здароў», якая зычыла прысутным ўсяля-

кага дабрабыту. У час яе гучання на сцэне піратэхнікі запалілі складаную мастацкую

піратэхнічную кампазіцыю «Свята зімовага сонцастаяння», дамінантай якой была

піратэхнічная карціна «сонца»: у цэнтры кампазіцыі вярцеўся «сонечны круг», ад якога

ў розныя бакі ляцелі фантаны «сонечных промняў», па баках палалі агні старадаўніх

славянскіх навагодніх агнёў – «баднякоў», а ў небе рассыпаліся рознакаляровыя

зоркі піратэхнічнай паветранай дзеі.

Фальклорна-піратэхнічнае шоў «Каляда» было першай у дзяржаве піратэхнічнай

дзеяй, якое было максімальна сарыентавана на актыўнае дзеянне гледачоў, знішчала

мяжу паміж гледачамі і артыстамі, рабіла іх сутворцамі і, галоўнае, было ўвасоблена

ў паяднанні традыцый і навацыі, што асабліва спадабалася падлеткам і моладзі,

выклікаючы ў іх пачуццё патрыятызму, гонару за сваю нацыянальную культуру,

імкненне актыўна ўдзельнічаць у прапанаваных дзеях.

Адной з этапных работ міжнароднага саюза «Спецэфект плюс» стаў тэатраліза-

ваны феерверк «Агні народаў сусвету», здзейснены 7 чэрвеня 2002 г. ў Гродне на V

Усебеларускім фестывалі нацыянальных культур (рэжысёр П.А. Гуд, мастак-піратэхнік

Я. Шыфрын, піратэхнікі В. Кавалёў, А. Шэдуйкіс, І.Смірноў, дэманстратары – студэнты

кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры

А. Тушынская, Т. Андрэева, В. Шарковіч, А. Коўшар).

У гэтым піратэхнічным мастацка-гістарычным прадстаўленні, сцэнарна-рэжы-

сёрскім ходам якога быў аповяд пра вогненныя дзеі розных краін, на фоне літаратур-

на-музычнай кампазіцыі і пластычных дзей былі раскрытыя піратэхнічныя традыцыі

і здабыткі розных народаў. Мастацкім вобразам прадстаўлення стала піратэхнічная

«кветка творчасці», складзеная з пялёсткаў рознакаляровага агню (контурныя

свечкі).

У структуру разнажанравых эпізодаў уваходзілі ніжэйпералічаныя дзеі.

У пралозе феерверка старшыня аргкамітэту свята і намеснік старшыні Гродзен-

скага гарвыканкама здзяйснілі рытуал запальвання піратэхнічных паходняў, на фоне

якіх увысь узляталі шматлікія ракеты.

На фоне кітайскай музыкі ўваскрашаліся традыцыі Юань-Сяо – першай ночы

Новага года. Дзяўчына ў кітайскім касцюме пад нацыянальны танец запальвала ро-

знакаляровыя агні вежы ліхтарыкаў; пад грукат петард адбыўся танец «ільва» і гарэлі

рознакаляровыя контурныя свечкі піратэхнічнага «дракона». У антракце эпізода ў

неба ўзляталі кітайскія ракеты.

Кітайскую мелодыю змянялі гукі музыкі старадаўняй Індыі. Загараліся піра-

тэхнічныя фігуры «Будда» і «пальма», а ў цэнтры пляцоўкі сярод фантанаў белага

бенгальскага агню дзяўчына ў індыйскім касцюме танцавала рытуальны танец.

У музычную канву Індыі ўрываліся дынамічныя арабскія рытмы. На пляцоўку

выходзіў факір, які дзяйсняў розныя дзеі з палаючымі паходнямі – жангліраваў імі,

праводзіў па целу агнём, глытаў агонь, затым запальваў і вярцеў піратэхнічнае кола,

а ў фінале зрабіў піратэхнічны выбух з муляжа першай арабскай пушкі – модфы.

Пад вясёлую італьяскую музыку перад гледачамі паўстала піратэхнічная

фігура старажытнарымскага бога віна – Бахуса, які сядзеў на бочцы, адной рукой

падтрымліваючы вялізную бутэльку віна, а ў другой трымаючы кубак. Піратэхнічны

1396797550

агонь-віно вялізным фантанам вырываўся з бутэлькі, затым з кубка, а ў фінале, пад

рогат гледачоў, ляцеў з рота Бахуса.

На фоне венскага вальса ў цудоўным выкананні гродзенскага ансамбля бальнага

танца запальваліся каланады белага бенгальскага агню, а з вялізарных падставак

уніз бясконцай чарадой u1083 ляцелі іскрынкі рознакаляровых вогнеспадаў.

Пад рытмы польскага паланэза белыя контурныя свечкі вымалёўвалі фігуру

«арла», з крылаў якога ў неба ляцелі ракеты чырвонага і белага колераў.

Беларускія мелодыі на кантрасце спалучэння старадаўніх і сучасных рытмаў

раскрывалі піратэхнічную спадчыну першага беларускага феерверкера – К. Семя-

новіча і сучасных вырабаў міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва

«Спецэфект плюс». Перад гледачамі паўставалі старадаўнія піратэхнічныя фігуры

– разнастайныя «сонцы», кругі, фантанныя спалучэнні, ракеты 12 тыпаў. Надзвычайна

ўсіх уразілі сучасныя піравырабы – рознакаляровыя белыя фантаны, зробленыя на

новых тытанавых саставах.

У фінале прадстаўлення пад гімн Усебеларускага фестываля нацыянальных

культур неба асветлілася агнямі піратэхнічнай спадчыны народаў сусвету. На фоне

піратэхнічнай «кветкі творчасці» увысь па чарзе ўзляталі рымскія свечкі, ракеты са

стабілізатарамі, ракеты на парашутах, швермеры, буракі, піратэхнічныя зборкі, «хры-

зантэмы», «гваздзікі». Фінальным акордам стаў запуск піратэхнічных шароў з марцір

195 і 310 мм калібра, вырабленыя ў Беларусі, Расіі і Кітае.

Гэты тэатралізаваны феерверк аказаў глыбокае ўражанне на ўсіх прысутных

і даў падставу для далейшай распрацоўкі і ўкаранення падобных тэатралізаваных

піратэхнічных дзей ў іншых краінах.

У 2001 – 2003 гг. ў Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва увайшлі

новыя піратэхнічныя арганізацыі: «Эдэльвейс – сервіс» (г. Макееўка, Украіна, кіраўнік

– Н.Якубава) і «Белспецэфект» (г. Мінск, кіраўнік – В. Коваль). Новыя майстры «вогне-

най справы» прынялі актыўны удзел у навукова-практычнай канферэнцыі і творчых

работах Міжнароднага саюза. Разам з цэнтральным каардынацыйным цэнтрам яны

распрацоўваюць літаратурныя сцэнарыі, музычнае і дэкаратыўнае вырашэнне феер-

веркаў рознай тэматыкі, узбагачаючы творчую палітру святочнай культуры сусвету.

Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс» вяд-

зе не толькі навукова-даследчую, эксперыментальную і практычную дзейнасць. У

апошнія гады ён распачаў і навукова-педагагічную работу. Так, пры садзейнічанні

майстроў Саюза на кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага

універсітэта культуры для ўсіх студэнтаў спецыялізацыі чытаецца лекцыйна-практыч-

ны курс «Піратэхніка ў свяце», а для вельмі зацікаўленых студэнтаў створаны спецкурс

(прафілізацыя) «Рэжысура піратэхнічных дзей, спектакляў і феерверкаў», дзе яны

вывучаюць такія дысцыпліны, як «Гісторыя феерверкаў», «Драматургія і рэжысура

піратэхнічных спектакляў і феерверкаў», «Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне фе-

ерверкаў», «Тэхналогія вырабу піратэхнічных фігур». Лекцыі і практычныя заняткі са

студэнтамі праводзяць лепшыя майстры Саюза. З мэтай больш глыбокага засваення

выкладаемага матэрыялу студэнты частку заняткаў праводзяць на вытворчай базе

саюза ў Астрашыцкім гарадку, робяць прагляд і аналіз відэазапісаў з піратэхнічнымі

дзеямі ў краінах сусвету, праводзяць этнаграфічныя назіранні і аналіз феерверкаў,

ствараюць уласныя сцэнарна-рэжысёрскія распрацоўкі феерверачных фігур, мас-

тацкіх кампазіцый і прадстаўленняў, удзельнічаюць ў правядзенні феерверкаў.

Гэта работа яшчэ толькі распачалася, але яна ўжо дала станоўчыя вынікі. Ся-

род многіх цікавых студэнцкіх работ асабліва вызначыліся праекты поўнаметражных

вобразна-асэнсаваных прадстаўленняў. Так студэнты да свайга дыпломнага свята

«Купалле ў Докшыцах» (2002 г.) зрабілі сцэнарна-рэжысёрскі праект купальскага фе-

6

ерверка і тэхніка-тэхналагічнае рашэнне піратэхнічных фігур. У гэтым прадстаўленні

на фоне песень, раскрываючых этапы правядзення свята летняга сонцастаяння,

з’яўляюцца піратэхнічныя фігуры кветак: «рамонак», «васілёк», «вогнішча» з фантанаў

белага агню, з якога вылятаюць снапы піратэхнічных іскраў, «струмені рачной вады»,

на якіх узнікаюць купальскія «вянкі» дзявочай варажбы аб уласным лёсе, купаль-

скае вогненнае «кола-карагод», «кола», якое каціцца з «гары», як бы сімвалізуючы

убыццё сонца на зіму, спрадвечная мара беларусаў аб шчасці – «папараць-кветка»,

якая пераліваецца рознакаляровымі танамі контурных свечак, а затым на месцы яе

песцікаў успыхваюць фантаны бенгальскага агню і, нарэшце, вялізарнае «сонейка»,

якое свеціць фантаннымі праменямі «на добрыя гады, на хлябы-ураджаі».

Гэтая глыбока паэтычная па сваёй ідэйна-тэматычнай накіраванасці і вобраз-

наму вырашэнню, эмацыянальная па музычнаму насычэнню распрацоўка сведчыць

аб глыбокім разуменні аўтарам праблемы трансфармацыі фальклора да сучасных

умоў і, без сумнення, не можа пакінуць абыякавым гледачоў.

Студэнты, увасабляючы ў якасці дыпломнага свята юбілей беларускай гімназіі ¹1

г. Мінска (2002 г.), свой рэжысёрскі праект фінальнага піратэхнічнага дзеяння «Дарога

ў жыццё», прапанавалі ў наступнай структуры.

На фоне мелодыі школьнага вальса на пляцоўку ў святочных строях выходзяць

юнак і дзяўчына, якія трымаюць у руках палаючыя паходні. Яны падпальваюць піра-

тэхнічную фігуру «Дубовы лісток» з контурных свечак, якая з’яўляецца эмблемай

гімназіі. Ад «дубовага лісточка» пад мелодыю студэнцкага гімна «Гаудэамус» зага-

раецца «дарога ведаў» з піратэхнічных фантанаў, якая вядзе ў далячыню і завярша-

ецца ўзгараннем піратэхнічнай «кнігі». Далей ад «кнігі» пад гукі ўрачыстаай мелодыі

працягваецца «дарога жыцця» з фантанаў рознакаляровага агню, якая завяршаецца

ўспыхнуўшым піратэхнічным «сонцам» і залпамі ракет.

Гэтыя праэкты яшчэ раз пераконліва даказваюць: будучыня піратэхнічных дзей

не за бездумным спальваннем піратэхнічных фігур, што квітнее зараз на абшары

СНД, а за вобразна-сімвалічным адлюстраванні падзеі.

У 2004 г. Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект

плюс» разам са студэнтамі падрыхтаваў да 25-годдзя кафедры рэжысуры абрадаў

і свят касцюміраванае піратэхнічнае прадстаўленне, у структуру якога ўвайшлі такія

піратэхнічныя мастацкія кампазіцыі, u1103 як «вогненная пляска піратэхнікаў», «агонь твор-

часці», «кругаверць жыцця», «зорная ростань «і інш. Гэтае чароўнае відоваішча

падрывхтавалі: мастацкі кіраўнік – генеральны сакратар Міжнароднага саюза, мас-

так-піратэхнік Я.М. Шыфрын, рэжысёр-пастаноўшчык – В. А. Баранава; акцёрская

група: Ю.М. Аляхно, Ю.А. Мікалаеў, В.В. Грэсь, Дз.А. Скачкоў, А.С. Ліхавец, асістэнт

рэжысёра І.С. Кабзар.

У 2005 г. ў Беларусі адбыўся першы выпуск прафесійных рэжысёраў піратэхнічных

спектакляў і феерверкаў. Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва «

Спецэфект плюс» разам з кафедрай рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяр-

жаўнага універсітэта культуры і мастацтваў рашэннем сумеснай экзаменацыйнай

камісіі выдалі дыпломы Юліі Мікалаеўне Аляхно, Вікторыі Анатольеўне Баранавай,

Наталле Георгіеўне Кавалюк і Алене Анатольеўне Шапко. Спадзяемся, што маладыя

рэжысёры вогненых дзей, захоўваючы традыцыі продкаў, змогуць на-новаму асэнса-

ваць падзею, якую увасабляе феерверк, зробяць прыгожай і непаўторнай сімфонію

агню і святла сродкамі тэатралізацыі.

Дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэса аказалі істотнейшы ўплыў на мастацтва

піратэхнікі. Сёння ў феерверачных прадстаўленнях шырока ўжываюцца электраўспла-

мяняльнікі, якія даюць магчымасць схаваць піратэхнічную «кухню» і зрабіць больш

цэльным успрыняцце відовішча.

Выкарыстанне аўтаматыкі і электронікі, камп’ютараў з праграмнай ўстаноўкай даз-

1396797550

валяе рэгуляваць час выбуху, працягласць дзеяння і вышыню пад’ёму піратэхнічных

вырабаў. Новыя хімічныя саставы пашырылі магчымасці правядзення феерверкаў

– іх сталі праводзіць у дзённы час.

Выкарыстанне вопыту майстроў мінулых часоў значна пашырыла сучасны ар-

сенал піратэхнічных фігур. Сёння побач з традыцыйнымі сімволіка-эмблематычнымі

выявамі, фантанамі, мазаікамі, каскадамі, дэвізамі ствараюцца піратэхнічныя фігуры

на аснове беларускага фальклору, тэматычныя светлавыя карціны з фігурных свечак,

каляровых дымоў. У практыку феерверкаў трывала ўвайшлі паветраныя піратэхнічныя

вырабы народаў сусвету – каметы, буракі, форсы, пчолкі, швермеры, паветраныя

шары розных калібраў. Асновай запуска рознакаліберных феерверачных патронаў

сталі пераважна многаствольныя салютныя ўстаноўкі.

Такім чынам, адметнай асаблівасцю сучасных беларускіх феерверкаў стала

тэатралізацыя піратэхнічных дзей, што дае магчымасць засяродзіць увагу гледачоў

на значнасці падзеі, адлюстраваць яе ў вобразна-сімвалічнай форме, аб’яднаць у

адзінае драматургічнае цэлае піратэхніку, святло, музыку, слова і пластыку, што,

урэшце, аказвае вялікае ўздзеянне на прысутных, выклікае пазітыўныя эмоцыі, вы-

хоўвае высокаэстэтычныя густы.

Дзейнасць беларускіх піратэхнічных калектываў у 80-90-я гады XX ст. і ў пачатку

XXI ст., навукова-даследчая, эксперыментальная, практычная, педагагічная рабо-

та Міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва «Спецэфект плюс» і

кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры

пераконліва сведчыць пра тое, што ў Беларусі створана ўласная нацыянальная шко-

ла піратэхнікі, пабудаваная на здабытках культурна-гістарычнай спадчыны нашых

продкаў і іншых народаў сусвету, а таксама распрацаваных на гэтай аснове новых

феерверачных прадстаўленняў, якія акумулююць у сваёй структуры дасягненні на-

вукова-тэхнічнага прагрэсу.

Мастацтва піратэхнікі працягвае прыносіць людзям радасць і захапленне. Не-

сумненна, што, аднаўляючы і развіваючы мастацкі вопыт мінулых пакаленняў, пра-

цягваючы шукаць новыя творчыя і тэхнічныя прыёмы выразнасці, майстры піратэхнікі

нашай дзяржавы створаць новыя сімфоніі агню, святла і музыкі, новыя відовішчы

беларускага тэатра феерверкаў.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 509. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия