ФеерВеркі расійскай імПерыі Xiх ст.
У першай палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці піратэхнікі. На падставе навуковых адкрыццяў хімікаў пачалі вырабляць новыя саставы, якія давалі разнас- тайныя каляровыя агні яркага полымя. Так, адкрыццё хімічных спалучэнняў хларата калія, названага пазней «берта- летавай соллю» па імені стваральніка, французскага хіміка К. Бертоле, а таксама барыевай, стронцыевай і хлорных кіслот зрабіла сапраўдны пераварот у феерверач- ным мастацтве, дазволіла павысіць яркасць, чысціню і насычанасць каляровых агнёў, адмовіцца ад ужыванага раней цьмянага фіцільнага полымя і ствараць відовішча на падставе контурных свечак з новымі запальнымі сумесямі. У выніку феерверкі сталі каштаваць значна таней; яны ўжо не патрабавалі складанай дэкарацыі. Разам з тым, феерверкі ўзбагаціліся новымі вырабамі. Ракеты на парашутах далі магчымасць падоўжыць час гарэння каляровых агнёў у паветры, а прымяненне баявых ракет дазволіла павялічыць вагу начынення (зорак, швермераў, вогненнага дажджу), што значна ўзмацніла відовішчны эфект феерверка. На тэрыторыі Беларусі, якая у канцы XVIII ст. ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі, феерверк як самастойная тэатралізаваная дзея вялікага маштабу знікае. Гэта можна тлумачыць наступным: у канцы XVIII – сярэдзіне XIX ст.ст. у Беларусі адбылося тры антырасійскія паўстанні (1795, 1830, 1863 гг.). У выніку іх паражэння многія прадстаўнікі шляхецкага саслоў’я, якія былі ініцыятарамі правядзення феерверкаў, былі пасаджаныя царскім урадам у турмы, сасланыя ў іншыя раёны Расіі, вымушаныя пакінуць радзіму і паехаць жыць за мяжу. Магнацка- му колу шляхты, якая страціла былую волю і незалежнасць, ужо не было патрэбы наладжваць пышныя феерверачныя прадстаўленні. Але ў другой палове XIX ст. традыцыя правядзення дэкаратыўных феерверкаў паступова стала адраджацца. У канцы XIX – пачатку XX ст. характэрна выкарыстанне феерверкаў на святах, якія наладжвалі прыватныя асобы і установы. Так, у жніўні 1860 г. на імператарскім паляванні Аляксандра II ў Белавежскай пушчы, якое набыло міжнародны характар, адбыўся першы ў Беларусі феерверк на ўлонку запаветнай прыроды. 6 жніўня замежныя госці – прускія прынцы Фрыдрых і Карл, прынц гесен-касальскі і прынц саксен-верматскі пасля вялікага палявання (на якім забілі 22 зубры, 11 кабаноў, 19 дапіэляў, 27 коз, 19 ваўкоў, 4 барсукі і мноства лісіц і зайцоў) былі запрошаныя на вячэру і вогненнае відовішча. Настаў ціхі цёплы вечар. На беразе ракі запалілі смаляныя бочкі і тысячы сялян з усёй акругі пачалі спяваць песні, вадзіць карагоды. Затым пачаўся феерверк – па ўсяму берагу успыхнулі бенгальскія агні. Гэтыя вогнішчы, карагоды, піратэхнічныя дзеі на фоне зорнага неба і магутных дрэў уяўлялі няверагоднае відовішча. Многія кантрактовыя кірмашы Беларусі завяршаліся ілюмінацыямі і феерверкамі, якія аказвалі на прысутных вялікае ўраджанне. У многіх мясцінах у негандлёвай часцы гарадскіх кірмашоў, асабліва купальскіх, палалі ілюмінацыі і рознакаляровыя агні, бенгальскія фантаны і піратэхнічныя фігуры, круціліся вогненныя колы, а неба асвятлялася россыпам піратэхнічных ракет. У Расіі да другой u1087 паловы XIX ст. параўнальна часта наладжвалі складаныя феерверачныя прадстаўленні з нагоды афіцыйных урачыстасцяў. Як і раней, у іх 1396797550 паказвалі дэкарацыі тэатральнага тыпу, часам удзельнічалі акцёры, шматлікія хоры і аркестры. Прыкладам такога феерверка можа служыць піраспектакль, праведзены 17 чэр- веня 1856 г. ў Маскве з нагоды каранацыі імператара Аляксандра II. Як сведчыць рускі даследчык О.А. Крылоў, у гэтым феерверку піратэхнікі прымянілі многія дасягненні навукі і тэхнікі таго часу. У прыватнасці, упершыню ў Расіі быў ужыты электрычны прывад з электраўспламяняльнікамі і пультам кіравання, электрычнае асвятленне; шырока выкарыстоўваліся архітэктурныя пабудовы. Феерверк быў падрыхтаваны і праведзены пад кіраўніцтвам вядомага вучонага ў галіне артылерыі і ракет генерал- лейтэнанта артылерыі К.І. Канстанцінава. Феерверк пачаўся пасля 9 гадзін вечара перад будынкам Першай маскоўскай ваеннай гімназіі і меў наступную структуру. Першае адзяленне. Помнік Івану Сусаніну, складзены з транспарантаў. Асвят- ленне помніка, паступова змяняючае колер, прайшло праз усе сем колераў вясёлкі. Асабліва эфектнымі былі залатыя пералівы святла на дрэвах, вакол помніка. У час гарэння дэкарацыі аб’яднаны хор ўсіх гвардзейскіх палкоў выконваў фінал оперы М.І. Глінкі «Жыццё за цара», знакамітае «Слаўся!» Другое аддзяленне. Два двух’ярусныя каскады брыльянтавага агню з фантанамі рознакаляровых зорачак. У сярэдзіне – форсавае ззянне ў выглядзе зоркі з пад- воянымі калёсамі, на восі якіх умацаваны нерухомыя каляровыя разеткі. Па баках каскадаў «млыны», прыбраныя форсавымі коламі з рознакаляровымі агнямі. Трэцяе аддзяленне. Помнік Пятру Вялікаму – злепак з помніка ў Пецярбургу на- супраць Сената. У час гарэння гэтай дэкарацыі музыка выконвала «Прэабражэнскі марш». Чацвёртае аддзяленне. Трыумфальная брама, скапіраваная з Нарвскай заста- вы ў Пецярбургу. Брама была ўпрыгожаная крыштальнымі вензелямі Іх Вялікасці і прыбраная траспарантамі. У час гарэння шчыта хор з тысячы спевакоў і двух тысяч музыкаў выконваў народны гімн пад акампанемент гарматных стрэлаў у такт музыкі замест барабанаў. Для таго каб гукі стрэлаў чуліся ў моманты, патрабуемыя музычным памерам, гарматы былі абсталяваныя гальванічнымі (электрычнымі) запаламі, якія аб’яд- ноўваліся дротам з прыборам тыпу клавікордаў. З націсканнем пальцам клавішы імгненна замыкаўся ланцужок і раздаваўся стрэл з адпаведнай гарматы. Націскаць клавішу належыла раней наступлення моманту ўдара ў такт на час, у які гук праходзіў адлегласць ад гарматы да гледача. На гэтым гальванічным фартэп’яна іграў дырэктар прыдворнай пеўчай капэлы спадар Львоў. З апошнім акордам гімну пачаў уздымац- ца заключны букет, складзены з двух тысяч ста рымскіх свечак з рознакаляровымі зоркамі, сарака двух тысяч феерверачных ракет, са стрэламі і зоркамі, васьмідзесяці чатырох рознакаляровых бомб. Нажаль, гэты іспанскі букет страціў большую частку свайго эфекту, скрыўшыся ў воблаках дыму і туману. У час узлёту павільёна помнікі Пятру Вялікаму і Івану Сусаніну зноў былі асветленыя. Заключэнне. Над будынкам Першай маскоўскай ваеннай гімназіі з’явіліся вензелі Іх Вялікасці з крыштальнай прызмы і разетак, у крыштальным ззянні, асветленыя электрычным святлом. Плошча перад будынкам асветлялася маякамі з бенгальскімі агнямі на праця- гу дваццаці хвілін, пасля чаго на ёй ўспыхнулі электрычныя сонцы, якія асвятлялі плошчу усю ноч1. Як бачна з апісання, феерверк быў распрацаваны і ўвасоблены па ўсіх правілах мастацтва. Тэма патрыятызму і пераемнасці славутых традыцый дынастыі Рамана- вых пранізвала ўсё прадстаўленне. Феерверк гарманічна спалучаў у сябе музычнае і светлавае афармленне; кампазіцыя будавалася з улікам асаблівасцей месца дзеяння і бліжэйшых архітэктурных пабудоваў. Прадстаўленне атрымалася сапраўдным шэдэўрам, выкананым у лепшых тра- дыцыях рускай школы. Нажаль, гэта быў адзін з апошніх мастацкіх феерверкаў1. Нават у Расіі ў XIX ст., як піша рускі даследчык А. Неміра, феерверачнае мас- тацтва ў параўнанні u1079 з папярэднім стагоддзем яўна пайшло на спад. Відовішчы «па- цешных агнёў» скараціліся і па колькасці, і па якасці. Скарацілася таксама іх праця- гласць, звузіўся арсенал тыпаў ракет. Радзей цяпер будавалі каштоўныя дэкарацыі са складанай машынерыяй. Апрабаваныя элементы нярэдка адрозніваліся штампам і аднастайнасцю. Адно з апошніх вялікіх піратэхнічных прадстаўленняў было здзейснена ў Маскве ў 1891 г. ў азнаменаванне двухсотгоддзя першага пятроўскага феерверка. Калі не лічыць спробы адрадзіць «вогненныя забавы» ў дні святкавання 200-годдзя засна- вання Пецярбурга і ва ўрачыстасцях 1913 г. з выпадку 300-годдзя дома Раманавых, то дарэвалюцыйная Расія больш не бачыла вялікіх відовішчаў2. Лёс старажытнага мастацтва піратэхнікі ў гэтым плане падобны лёсу самога свята ў царскай Расіі. Урад не хацеў збіраць вялікія масы народу, якім трэба было ўпраўляць, кіраваць. З другога боку, нельга абыйсці маўчаннем і адпаведнага ўздзе- яння тэхнічнага прагрэсу. Спачатку газавае, а неўзабаве і электрычнае асвятленне пачало выцясняць старажытнае мастацтва феерверкаў, замяняць яго электраілюміна- ваннем. Падобныя працэсы назіраліся і ў Беларусі.
|