ТВорчасць казіміра семяноВіча
Адной з яскравых старонак мастацтва піратэхнікі Еўропы з’яўляецца дзейнасць нашага земляка – беларускага шляхціца Казіміра Семяновіча, ураджэнца Магілёўска- Віцебскага Падняпроў’я, продкам якога былі дадзены ва ўладанне «двор Быхава» і «зямля пустая Дубровенская». У 1650 г. генерал-лейтэнант кароннай артылерыі Рэчы Паспалітай Казімір Семяновіч у Амстэрдаме выдаў на лацінскай мове кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», якая на працягу паўтара стагоддзяў была самай фундамен- тальнай і аўтарытэтнай у Еўропе навуковай працай па артылерыі і піратэхніцы. Праца К. Семяновіча адразу звярнула на сябе ўвагу спецыялістаў артылерыі многіх краін. У 1651 г. П’ер Макар’ен выдае работу Казіміра Семяновіча на французскай мове; у 1676 г. капітан Даніэль Эльрых у Франкфурце-на-Майне пераклаў кнігу на нямецкую мову. Рускі цар Петр I, які цікавіўся развіццём артылерыі і піратэхнікі, ў сваім велізар- ным кнігазборы меў і нямецкі пераклад кнігі К. Семяновіча. Высокую адзнаку u1087 працы К. Семяновіча даў у 1672 г. нямецкі даследчык А. Беклер, які ў кнізе «Кароткая архітэк- тура воінская» выкарыстаў яго матэрыялы. У 1729 г. манаграфія К. Семяновіча была выдадзена ў Лондане на англійскай мове, дзе яе перакладчык Георг Шэльвак казаў, што «аўтарытэт К. Семяновіча для пірабалістаў і феерверкераў і цяпер яшчэ ў’яўляе нешта святое»1. Такім чынам, можна сцвярджаць, што кніга К. Семяновіча, напісаная на лацінскай і перакладзеная на французскую, нямецкую і англійскую мовы, была на- стольнай кнігай прафесіяналаў-артылерыстаў. Яе матэрыялы знайшлі адлюстраванне амаль што ў кожнай працы даследчыкаў піратэхнікі тых часоў, а таксама ў феерверках Францыі, Германіі, Англіі, Расіі, Рэчы Паспалітай, Беларусі і іншых краін. Ужо ў тыя гады К. Семяновіч апісаў піратэхнічныя вырабы, якія працавалі на трох узроўнях: у паветры, на зямлі і на вадзе. Сярод разнастайных піратэхнічных вырабаў – статычныя і дынамічныя вогненныя колы, петарды, вогненныя шары, вадзяныя фантаны і ракеты, якія выкідваюць уверх зорачкі і іскры; ракеты, якія рухаюцца па шнуру ў адзін бок або туды-сюды; шарападобныя і цыліндрычныя люсткугелі, якiя выстрэльваюцца з марціраў, і інш. Пэўную ўвагу удзяляў К. Семяновіч грамадзянскай і аказіянальнай (часовай) архітэктуры як дэкаратыўнай аснове мастацтва феерверкаў і месцу мантажа і дэман- страцыі піратэхнічных вырабаў. Так, на тытульным аркушы кнігі малюнак трыумфаль- най брамы паказвае, што гэта архітэктурная спаруда была дэкаратыўным павільёнам феерверка. На шпілi франтона брамы размешчана піратэхнічная фігура «сонца» ў абрамленні піратэхнічных агнёў – сонечных пратуберанцаў, якія вырываюцца са свяціла. На двух бакавых падстаўках паабапал «сонца» – вогненныя фантаны (вера- годна, сімвалізуючыя агні, вылятаючыя з жэрлаў вулканаў планет). Гэты піратэхнічны блок сімвалічна адлюстроўваў уяўленні людзей пра агонь як аснову міраздання. Ззаду брамы – ракеты на шастах і звязка ракет на спецыяльным станку. Цэнтральнай фігурай феерверачнай кампазіцыі з’u1103 яўляецца фігура старажыт- нарымскага бога віна – Бахуса. Гэтая канструкцыя, упершыню распрацаваная К. Семяновічам, мела наступны выгляд і дзейсны змест: у вадзяным басейне ў паўколе гарэлі на вадзе піратэхнічныя фантаны; на спецыяльнай вазе-падстаўцы знаходзілася 1 Бельскі М.А., Ткачоў А.М. Вялікае мастацтва артылерыі. Мн., 1986, с.14. 30 скульптура Бахуса, які сядзіць у чашы з віном (у другім варыянце малюнка ён сядзіць на бочцы віна). У адной руцэ Бахус трымае чашу з вінаградам, у другой – кубак. Згодна логіцы дзеяння, прынцып якога зразумелы з чарцяжа ўнутранай пабудовы канструкцыі, парадак піратэхнічных дзей быў наступны: пры дапамозе контурных свечак свяціліся вінаградныя гронкі; затым «вінная пена» (верагодна, агні і смала, якія стваралі па- добнае ўражанне) выцякала з кубку. Кульмінацыя дзеі -дым і вогненныя іскры, якія выляталі з галавы «п’янага Бахуса», а фінал – агонь, «агонь ачышчэння», які спальваў фігуру, і выбухі ракет, якія разрывалі на часткі ўсю фігуру Бахуса. Аналізуючы гэты феерверк, можна зрабіць вывад, што аўтар укладваў у яго глыбока філасофскі сэнс, паказваючы вечнасць космасу і нікчэмнасць марнай траты жыцця, што мела пэўнае выхаваўчае значэнне, агітавала за ўстрыманасць да алкаголю. Прасочваючы за роздумамі К. Семяновіча, можна лічыць, што ў XVII ст. ракеты і іншыя піратэхнічныя прылады з’яўляліся выразным сродкам дзеяння феерверачных фігур розных антычных багоў – гарэзлівай Вянеры, крывавага Марса і інш. У сваёй кнізе першы беларускі піратэхнік даў рэкамендацыі па піратэхнічнаму афармленню феерверкаў розных урачыстасцяў (вызваленне гарадоў ад ворага, сяб- роўскія піры, перамогі, вяселлі і нараджэнні), а таксама па святочнаму афармленню народных гулянняў у сябе на радзіме. Асаблівую ўвагу піратэхнікаў заслугоўвае раздзел, прысвечаны ракетам. Згодна апісанням, чарцяжам і малюнкам К. Семяновіча, прасцейшыя віды ракет складаліся з двух частак. Задняя частка такой ракеты запаўнялася палівам хуткага ці запаволенага гарэння, а пярэдняя – феерверачнай сумессю (зорачкі, іскры, швермеры, шарыкі, якія свецяцца і інш.). Больш складаны тып ракет меў на корпусе некалькі ракет меньшага памеру, размешчаных па спіралі. Гэта дазваляла ў час палету прыдаць асноўнай ракеце вяр- чальны рух і яна круцілася ў паветры ў доўгіх языках полымя, а выпушчаны ёю шар рассейваў на вялікую адлегласць вогненны дождж. К. Семяновічам апісана некалькі дзесяткаў тыпаў ракет. Тут і ракеты, запушчаныя са спецыяльных станкоў, ракеты, якія бегаюць па вадзе або плаваюць, раскідваючы іскры, а таксама упершыню прапанаваная ім батарэя з сямі порахавых ракет. Вялікую цікавасць ўяўляе тып ракет, якія прымянялі для пад’ёма ўверх разнастайных піра- тэхнічных фігур – «лятучы дракон», «голуб» і да т.п. Падобныя фігуры аўтар называе «пірабалічнымі машынамі», на якія навешвалі ракеты. Для балансіроўкі ракет у час палету К. Семяновіч прымяняў драўляныя шасты, а пасля шматлікіх вопытаў прыйшоў да высновы, што гэтую задачу можа выконваць і прымацаванае да корпусу ракеты апярэнне ў форме дэльты, прычым такіх стабіліза- тараў можа быць два ці тры. Для таго каб ракета ў час гарэння рассыпала вогненны дождж ці раскідвала ў паветры рознакаляровыя іскры і давала доўгія і шырокія языкі полымя, у сумесь звы- чайна дабаўлялі нязначную колькасць змельчанага ў парашок шкла альбо жалезныя і драўляныя апілкі. Начыненне ракет саставамі рознага колеру адбывалася ў тыя часы наступным чынам: дабаўленная да порахавай сумесі камфара выклікала белы агонь малочнага адцення, каніфоль – чырванаватага адцення, сера – сіняга, нашатыр – зя- лёнага, сурма – крывава-чырвонага, апілкі слановай косці – срэбнага, апілкі бурштыну – жоўтага і лімоннага колеру. Вялізарнай заслугай К. Семяновіча з’яўляецца тое, што ён апісаў і даў у чарцяжах многаступеневую ракету, тры ступені якой дзейнічаюць самастойна. Беларускія ву- чоныя А.М. Бельскі і М.А. Ткачоў пішуць, што многія з апісаных К. Семяновічам ракет былі вядомыя яму яшчэ з літаратурных крыніц, многія – упершыню прапанаваныя ім, у тым ліку і многаступеневыя ракеты. І, такім чынам, доўгая спрэчка аб тым, хто вы- найшоў многаступеневую ракету – ці то быў рускі вучоны К. Цыялкоўскі, ці то бельгійскі інжынер Р. Бінг (які ўзяў патэнт на такую ракету ў 1911 г.), ці амерыканскі вучоны Р. 1396797550 Голанд (патэнт 1914 г.), – вырашаецца некалькі нечакана: канструкцыю многаступе- невай ракеты – далекага продка сучасных касмічных караблёў – упершыню апісаў у сваёй кнізе (1650 г.) ваенны інжэнер Казімір Семяновіч1. Творчасць К. Семяновіча яркай зоркай заззяла на небасхіле сусветнай піратэхнікі. Першы беларускі феерверкер упершыню абагульніў творчыя здабыткі піратэхнічных майстроў антычнага свету і эпохі сярэднявечча, раскрыў саставы піратэхнічных вы- рабаў, прапанаваў новыя піратэхнічныя фігуры і канструкцыі, вынайшоў многаступе- невую ракету, даў каштоўныя рэкамендацыі суайчыннікам і піратэхнікам сусвету па далейшаму ўдасканальванню мастацтва феерверкаў.
|