Студопедия — РазВіццё Піратэхнікі ў Беларусі XV – XVii ст. ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

РазВіццё Піратэхнікі ў Беларусі XV – XVii ст. ст.






Параўнальны аналіз розных літаратурных і архіўных крыніц пераконліва даказ-

вае, што на ўсходнеславянскіх землях першыя паратэатральныя дзеі з ужываннем

піратэхнічных сродкаў з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў ХV ст.

Адзін з першых зафіксаваных фактаў прымянення акустычных піратэхнічных

дзей на свецкіх урачыстасцях Беларусі датуецца 1495 годам, і звязаны ён са шлюбам

Вялікага князя Літоўскага Аляксандра і Алены – дачкі Вялікага князя Маскоўскага

Івана ІІІ.

13 студзеня 1495 г. Алена пакінула Маскву і па дарозе да Вільні па ўсёй зямлі

беларускай яе чакала ўрачыстая сустрэча. Як адзначае Вітаўт Чаропка ў кнізе «Імя

ў летапісе», перад кожным горадам будучую вялікую княгіню віталі натоўпы люду і

разадзетай шляхты. Гарматы палілі ў яе гонар. Праваслаўныя святары ў аблачэнні

выходзілі насустрач. Непадалёк ад Віцебска князёўну сустрэлі пасланыя Аляксандрам

маршалак Станіслаў Страміла, князі Канстанцін Астрожскі, Іван ды Васіль Глінскія.

Яны прывезлі ад вялікага князя дар – багата ўпрыгожаны экіпаж, запрэжаны васьмёр-

кай жарабкоў. А за тры вярсты ад Вільні выехаў ёй насустрач верхам Аляксандр. Па

1 Немиро О. Праздничный город. Л., 1987, с. 164 – 165.

1396797550

дарозе стаялі воі, якія радаснымі крыкамі віталі князёўну. Відовішча гэта было яркае

і запамінальнае: тысячы людзей, радасныя твары, бляск упрыгожанняў на вопратцы,

крыкі, музыка. Князь па расцеленым чырвоным сукне пайшоў да вялікай княгіні і па-

даў ёй руку. Гучалі мушкетныя стрэлы. ¡рачысты поезд рушыў да Вільні. З гарадскіх

віленскіх валаў і замкаў ударылі гарматы. Віленскі люд выбег насустрач вялікакняжа-

скай працэсіі і кідаў кветкі на дарогу1.

З апісання бачна, што выкарыстанне акустычных піратэхнічных сродкаў у гэтай

святочнай дзее насіла яскрава выражаны інфарматыўны характар, г.зн. інфармава-

ла жыхароў наваколля аб пачатку сустрэчы u1082 князёўны з князем Аляксандрам або аб

працягу яе праезду па беларускай зямлі. Разам з тым, артылерыйскія «віваты» былі

адным з выразных сродкаў віншавання будучай княгіні Вялікага княства, якія дапа-

магалі стварыць радасную, прыўзнятую атмасферу сустрэчы, акцэнтавалі ўвагу ўсіх

прысутных на значнасці падзеі.

Падобная паратэатральная дзея з прымяненнем пірасродкаў у Расіі адбылася ў

1674 г., г.зн. на 166 гадоў пазней, у горадзе Вялікі ¡сцюг у гонар прыезду галандскага

пасла Кленка.

На працягу XV – XVII ст. ст. на ўсім беларускім абшары была наладжана ўласная

вытворчасць пораху і агнястрэльных сродкаў, якія ўжывалі галоўным чынам у ваеннай

справе. Але гарматы і агнястрэльную зброю эпізадычна выкарыстоўвалі і ў святочным

жыцці краіны.

Першая дзяржаўная людвісарня (майстэрня па адліўцы бронзавых і медных

гарматаў) была закладзена каралём Польскім і Вялікім князем Літоўскім Жыгімонтам

Аўгустам у Вільні (1540 г.). Гэтая майстэрня адразу набыла такую вядомасць, што

нават у Кракаве адлівалі гарматы «на ўзор віленскіх». У 1576 г. у Нясвіжы пачала пра-

цаваць першая з прыватных на тэрыторыі Беларусі людвісарня Радзівілаў. Выпісаны з

Нямеччыны майстар Герман Мольтсфельд у 1597-1603 гг. адліў тут знакамітую серыю

гарматаў («Цырцэя», «Гідра», «Папугай», «Сава», «Хімера», «Цэрбер», «Вінаград»),

якія сталі найлепшым узорам людвісарскага мастацтва Еўропы.

У XVII ст. дзяржаўныя цэхгаўзы былі ў Вільне, Полацку, Віцебску, Смаленску,

Магілёве, Крычаве, Оршы, Езярышчах, а прыватнаўласніцкія гарматні – ў Быхаве,

Талачыне, Старым Быхаве, Горах, Дуброўнi, Копысі, Себежы, Глуску, Стрэшынi і

іншых гарадах.

Вострай хранічнай праблемай таго часу з’яўлялася забеспячэнне артылерыі яд-

рамі і порахам, таму ў многіх гарадах у абавязак гарматчыкаў быў уведзены абавязак

іх вырабу.

Інвертар Копысі за 1599 г. сведчыць, што капыскі пушкар Сямён Івановіч за 6 ва-

лок зямлі, выдзеленых яму ў землекарыстанне ў в. Завесі, павінен быў, акрамя сваіх

пушкарскіх абавязкаў «3 волок своих 20 фунтов рудничного и 40 фунтов дельного

и гаковничного пороху до экономии ЕМК копыского отдавать мусить на кожны рок

пэвного часу пры сведках».

Інвентары паселішча Стрэшын (1579, 1597 гг.), Дубровенскага замку (1645 г.), г.

Стары Быхаў (1692 г.) даводзяць пра наяўнасць у цэхгаўзах вялікіх запасаў салетры

і серы, што сведчыць пра тое, што тут самастойна выраблялі порах.

Згодна інвентару замка Давід-Гарадок (23 мая 1605 г.) мясцовыя пушкары тут вы-

раблялі порах, для работы з якім карысталіся скуранымі ведрамі, а інвянтар гэтага ж

гарадка за 1631 г. пералічвае і павіннасці замкавых пушкароў: штогод даваць у замак

як плату за свае вольнасці па 3 ручніцы «добрай работы» і па 24 фунты пораху.

Рамесная вытворчасць майстроў-піратэхнікаў дасягла высокага ўзроўню. У XVI

ст. яны ўдасканалілі порах – знайшлі лепшыя суадносіны вугалю, салетры, зерневага

пораху замест порахавай мякаці.

1 Чаропка В. Імя ў летапісе, с. 505 – 506.

Порах сталі засыпаць у палатняныя мяшочкі (картузы), у выніку чаго адпала

неабходнасць пры зарадцы гарматы на пазіцыі адмерваць порах з бочкі. Картузная

зарадка дазволіла павялічыць агнястрэльнасць гарматы ў два разы і давесці яе да

20 стрэлаў у суткі.

Для пацяшальных агнёў у порах дабаўлялі розныя хімічныя сумесі.

Наладжванне вытворчасці ўласнага пораху дало магчымасць зрабіць яго вытвор-

часць значна таней, а значыць, і выкарыстоўваць яго не толькі ў ваеннай справе, але

і ў разнастайных святочных дзеях, якія адбываліся на тэрыторыі дзяржавы.

Пад уплывам заходнееўрапейскай культуры ў Беларусі была закладзена традыцыя

выкарыстання акустычных піратэхнічных сродкаў як аднаго з структурных элементаў

сустрэчы каранаваных асоб і знаці.

Так, у жніўні 1617 г. князь Януш Ежы Радзівіл прымаў у Нясвіжы сына караля

Сігізмунда ІІІ – каралевіча Уладзіслава – і зрабіў усё, каб уразіць высокага госця.

«Згадаўшы сваё юнацтва – лета 1606 г., праведзенае ў Мілане, Крэмоне, Мантуi, Вене-

цыі, яскравасць гарадскіх шэсцяў і вулічных прадстаўленняў – Януш Ежы пастараўся

перанесці гэтую атмасферу на вуліцы Нясвіжа.

У горадзе u1085 на сустрэчу з маладым рыцарам выйшлі з харугвамі цэхі, на замкавым

вале яго сустракалі стрэламі, а калі на банкеце прагучаў тост у гонар каралеўскай

міласці, такі быў гром з гарматаў, што толькі дзе-нідзе ў горадзе вокны засталіся цэ-

лымі»1.

Адной з паратэатральных з’яў XVI ст., дзе ужываліся піратэхнічныя сродкі,

з’яўляліся вучэбныя стрэльбы. У статуце Слуцка 1621 г. князь Крыштаф Радзівіл

запісаў, «каб на вучэбных штогодніх стрэльбах прысутнічалі стараста княства (на-

меснік князя), капітан (камендант крэпасці) і войт, якія былі і суддзямі гэтых стралко-

вых спаборніцтваў. Яны вызначалі лепшых стралкоў. Калі ў цэль пападалі многія, то

прыходзілася страляць ізноў. Змаганне працягвалася да тых пор, пакуль не выбывалі

ўсе прайграўшыя, за выключэннем трох лепшых стралкоў. Пераможцаў урачыста

абвяшчаў суддзя, ім выдавалі атэстаты. Гэтыя тры пераможцы атрымлівалі ўзнага-

роды: вызваляліся на год ад чынша і ад усялякіх гарадскіх павіннасцяў, за выклю-

чэннем абароннай. Акрамя гэтых змаганняў, уводзіліся штомесячныя змаганні, але

не для ўсіх мяшчан, а толькі для добраахвотнікаў. Магнат выдзяляў для падобных

змаганняў тры прэміі з княскай казны: заняўшы першае месца атрымліваў мушкет, за

другое – шаблю, за трэцяе – піку. Такія ж змаганні праводзіліся ў XVIIІ ст. у Быхаве і

Нясвіжы. У 1731 г. князь Міхаіл Казімір Радзівіл (Рыбанька), спасылаючыся на даўні

звычай у многіх гарадах Еўропы і Рэчы Паспалітай (напрыклад, «курковае брацтва»,

арганізацыя мяшчан-стралкоў у Кракаве і іншых гарадах Польшчы) загадаў штогод

наладжваць змаганні па стральбе. Яны праводзіліся ў пачатку лета ва ўрачыстых

абставінах на спецыяльна вызначаным месцы за манастыром бенедыктынак. Права

першага стрэла належала князю або асобе, прызначанай ім. Другой страляла жонка

магната, або, па яе загаду, хто-небудзь іншы. Трэцім – губернатар Нясвіжскага замка,

чацвертым – войт, затым па чарзе члены магістрата і ўсе жыхары горада, якія прыйшлі

на змаганне са сваімі стрэльбамі. Прызначаныя суддзі вызначалі пераможцу, куля

якога трапляла ў сярэдзіну цэлі. Пераможца абвяшчаўся на год «каралём» і пасля

спаборніцтваў атрымліваў у гарадской ратушы ў якасці ўзнагароды аксамітавы пояс

са срэбнымі пласцінкамі2.

Магнаты ўсяляк садзейнічалі папулярызацыі гэтых спаборніцтваў. Багуслаў

Радзівіл у 60-я гады XVII ст. у адным з распараджэнняў указваў слуцкаму магістра-

ту, што для трэніровак мяшчан у стральбе забаронена лавачнікам браць прыбытак,

1 Масленицына И., Богодзяж Н. Радзивиллы – несвижские короли. Мн., 1997, с.

155.2 Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в ХVI – XVIII вв. Мн.,

1975, с. 85 – 96.

1396797550

большы двух грошаў з фунт, пры продажы пораху мяшчанам і гарадской моладзі.

За Слуцкам, на беразе ракі Бычок, з пачатку лета мяшчанам і гарадской моладзі

дазвалялася кожную нядзелю і на святах пасля абеда страляць у цэль. Пераможцы

ўзнагароджваліся падарункамі.

З апісанняў бачна, што спаборніцтвы на стрэльбішчах Слуцка і Нясвіжа у XVII

– XVIIІ ст. ст. насілі ваенна-прыкладны, забаўляльны і рэкрэатыўны характар.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 579. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия