ВідоВішчы сярэдняВечнай еўроПы
Пачынаючы з IX ст. хрысціянская царква ў мэтах барацьбы з язычніцкай абрад- насцю і святамі вымушана была шукаць і выкарыстоўваць больш выразныя сродкі для ўздзеяння сваіх дагматаў на веруючых. Дзякуючы гэтаму ў Заходняй Еўропе пачынаецца актыўны працэс тэатралізацыі мессы. Ужо ў IX ст. пасхальнае чытанне тэкстаў аб пахаванні Ісуса Хрыста ўяўляла сабою мастацкі арганізаванае тэатраліза- ванае дзеянне з ужываннем вогненных сродкаў (палаючых свечак). Менавіта з гэтага і падобных біблейскіх тэкстаў нарадзіліся першыя літургічныя прадстаўленні. Абрад вынаса плашчаніцы праваслаўная царква стварыла ў XVII ст. Гэты абрад увасаблялі напярэдадні пасхі u1074 вечарам у страсную пятніцу. Пры спяванні спецыяльных песень святары, выходзячы з алтара «царскай брамы», станавіліся разам з вернікамі каля плашчаніцы з запаленымі свечкамі ў руках. Затым настаяцель ішоў за алтар, апранаўся ў свяшчэнную вопратку, а святар – толькі ў рызу і пры спевах «Присвятого 1 Федоров В.Г. К вопросу появления артиллерии на Руси. М., 1949, с. 28 – 66 2 Чаропка В. Імя ў летапісе, с. 297. 3 Всеволодский-Генгросс В. История русского театра. М.,1929, с.238 – 240. 1 надгробного», выходзілі з евангеллеем пад плашчаніцаю. Наперадзе неслі свечкі і лампады. Працэсія абыходзіла тройчы вакол царквы, пасля чаго плашчаніцу ізноў пакідалі пасярод царквы. Больш пышны адбываўся абрад вынаса плашчаніцы на праваслаўным Усход- зе, дзе яе абносілі не толькі вакол храма, але i вакол усяго горада альбо вёскі. Усё насельніцтва прымала ўдзел у працэсіі, несучы запаленыя паходні, спальваючы феерверкі, кідаючы петарды і страляючы са стрэльбаў. Тут жа ішло войска з арке- страм, які выконваў маршы і рэлігійныя гімны. Застаўшыяся дома з вакон абсыпалі плашчаніцу кветкамі3. Яскравым момантам Іерусалімскага богаслужэння дагэтуль з’яўляецца абрад «асвячэння святога агню». Калі ў суботу з кувуклія з’яўляецца агонь і пачынаецца моцнае гучанне званоў, народ «у захапленні запальвае ад яго пучкі свечак, ад чаго мора агню разліваецца па ўсяму храму, а адсюль і па ўсяму гораду – ад яго запаль- ваюць ліхтары, лямпы, кастры, палаючыя амаль да ютрані»1. У Беларусі на Пасху ў час усяночнай пры першых спевах «Хрыстос уваскрос» вернікі стралялі са стрэльбаў і спецыяльных марцір, якія называлiся «мажджор», а вакол храма аж да канца XIX ст. існаваў звычай запальваць смаляныя бочкі. У Расіі, самай развітай з пункту гледжання выкарыстання вогненна-светлавых эфектаў дзяржавы, была літургічная драма «Пещное действо», якая прыйшла з Усходу і з’яўлялася інсцэнізацыяй біблейскага сюжэту аб трох «отроках» – Ананіі, Азарыі і Місаіле. Дакладная дата з’яўлення гэтай містэрыі на праваслаўным Усход- зе не ўсталявана, але ёсць звесткі, што рускі паломнік манах Ігнат Смальянінаў, які быў ў Канстанцінопале з 1399 па 1405 г., назіраў гэтую дзею ў храме святой Сафіі. У Расіі гэтая драма замацавалася ў першай трэці XVI ст., і ёсць шэраг сведчанняў аб яе арганізацыі з 1548 па 1643 г. Увасаблялі гэтую містэрыю 17 снежня, і па чыну XVI ст. яна мела наступны змест: трох отракаў – Ананія, Азырыя і Місаіла іх настаўнік перадае ў рукі халдзеяў за тое, што яны не служаць цару. За гэта людзi юнакоў вы- рашаюць пакараць і спаліць у печы. Азырыя і Місаіла яны ўводзяць у печ, пад якую ставяць горн з палаючымі вуглямі. Отракі і пратадыякан спявалі «стихири», а халдзеі, атрымаўшы ад дыякана свечкі і «трубкі з плавучай травой» (піратэхнічным вырабам – П.Г.), хадзілі вакол печы, кідалі ў горн траву, якая успыхвала яркім полымем. У гэты час спускалі «анёла» ў печ пры «трусе велице зело з громам». Халдзеі падалі на землю, а дыяканы апалялі іх агнём. Отракі запальвалі на вянцы ў анёла тры свечкі, прыпадымалі яго ўверх, а затым кланяліся да зямлі. Тады з падлогі падымаліся халдзеі і казалі, што прыляцеўшы анёл іх перамог. Усе тры отракi выходзілі з печы і з халдзеямі накіроўваліся ў алтар. Яркім сцэнічным эфектам гэтай літургіі было полымя, якое стваралася палаючымі вуглямі ў печы і лёгкаўспламяняльнай травой – плавуном (дзеразой), якую падкідвалі ўверх і на свечкі. Трэба адзначыць, што літургічная драма «Пещное действо» паступова злівала- ся са святочнымі ігрышчамі. Менавіта отракі і халдзеі – удзельнікі містэрыі – штогод атрымоўвалі ў патрыярха дазвол (на працягу васьмі дзён перад Пастом і аж да свята Богаз’яўлення) бегаць па вуліцах горада з пацешнымі агнямі – феерверкамі, падпальваць імі бароды людзям, а калі тыя хацелі ад халдзеяў літасці, то павінны былі плаціць капейку. Апрануты яны былі як масленічныя блазны, на галовах насілі расфарбаваныя драўляныя шляпы, а бараду абмазвалі медам, каб не запаліцца ад агню, які яны раскідвалі. Адам Алеарый, вядомы вучоны і падарожнік, які назіраў гэта відовішча ў 30-х гадах XVII ст., адзначыў, што, «паколькі гэтыя жартаўнікі прычынялі 1 Дмитриевский А. Церковные торжества на Православном Востоке. СПб., 1909, с. 303 – 304. 2 Всеволодский-Генгросс В. История Русского театра, с. 236 – 253. 1396797550 сваімі набегамі шкоду сялянам, а часам і цяжарным жанчынам, то былы патрыярх канчаткова забараніў гэтую дурную гульню – беганне па горадзе ў блазенскім на- радзе»2. Літургічныя дзеі і прадстаўленні ў Расіі не атрымалі такога развіцця, як у краінах Заходняй Еўропы. Узяты ў спадчыну ад Візантыі больш строгі чын богаслужэння і больш актыўная барацьба праваслаўнага духавенства з язычніцтвам не давала маг- чымасці пранікнуць у богаслужэнні мірскім і камічным элементам. Рускі даследчык В.Н. Васільеў піша, што асабліва цікаўным з’яўляецца тое, што іншаземцы, назіраўшыя «вогненныя пацехі, якія наладжваліся ў перыяд святаў з дапамогай упамінаўшых- ся трубак і плавуна, называлі іх «асобымі феерверкамі». Такое найменаванне не з’яўляецца выпадковым, таму што і ў заходнееўрапейскіх краінах таго часу з прычы- ны дарагога кошту паперы для феерверачных эфектаў часта начынялі згараючымі саставамі трубкі з трыснёгу альбо драўляных палачак»1. Свята Божага цела, якое распаўсюдзілася ў Заходняй Еўропе XIII ст., было днём працэсій і спектакляў. У познесярэднявечнай Англіі гэта быў час, калі на рынкавых плошчах ладзілі містэрыі ў Чэстэры, Ковентры, Ёрку і іншых мясцінах. У Іспаніі свята Божага цела стала таксама днем вялікіх прадстаўленняў на рэлігійныя тэмы, але звычаі знаходзіліся пад уплывам карнавальных элементаў. Па вуліцах рухаліся платформы са святымі, тытанамі, а самае галоўнае – з велізарным вогнедыхаючым цмокам, які ўвасабляў звера з Апакаліпсісу. Свята летняга сонцастаяння ў некаторых супольнасцях, апекуном якіх быў святы Ян, набывала карнавальныя рысы. Напрыклад, у Шамоне (дыяцэзія Лангрэ) чэрці кідалі агонь у натоўп. Гэтыя дзеянні тлумачылі як дэманстрацыю сілы д’ябла, улады д’ябла на светам, якая цягнулася да святога Яна. У Фларэнцыі, апекуном якой быў Ян Хрысціцель, фэст адзначаўся не толькі рэлігійнымі атрыбутамі, працэсіямі, плат- формамі, але і вогнішчамі, феерверкамі, спальваннем самога Карнаваля ў выглядзе агіднай і мярзотнай пачвары. Хрысціянскія саракагадзінныя малітвы, асабліва вядомыя ў Еўропе другой па- ловы XVI ст., праходзілі з пышнымі гукавымі піратэхнічнымі эфектамі, запазычанымі ў свецкіх святах. Мацнейшай традыцыя карнавалу выглядала ў Міжземнаморскім рэгіёне (Італія, Іспанія, Францыя), параўнальна слабай у цэнтральнай Еўропе і найбольш слабай – на поўначы (Брытанія, Скандынавія), верагодна, з прычыны неспрыяльнага для вулічных святаў надвор’я ў гэтую пару года. Містэрыя. У заходняй Еўропе XV-XVI стагоддзі – гэта час буйнага росквіту га- радоў. Містэрыя і з’явілася адлюстраваннем росквіту сярэднявечнага гораду, яго культуры. Вытокі містэрыі – гарадскія працэсіі ў гонар рэлігійных святаў, альбо ўра- чыстых прыбыццяў каралёў, што з’яўлялася падзейным момантам у жыцці горада. Паколькі арганізатарамі містэрыі была ўжо не царква, а гарадскія муніцыпалітэты, рамесныя цахі, а аўтарамі – вучоныя-багасловы, урачы, інсценізацыя царкоўных легенд ператварылася ў масавае пляцавае самадзейнае мастацтва, якое ўнесла ў містэрыю народны, мірскі, элемент. Містэрыяльныя прадстаўленні падзяляліся на тры цыклы: «ветхазаветны» – ува- сабленне цыклу біблейскіх легенд, «новазаветны» – гісторыя нараджэння і ўваскра- шэння Хрыста і «апостальскі» – у якім сюжэты былі запазычаны з «жыція святых» і, часткова, з міракляў аб святых. Містэрыя была састаўной часткай гарадскіх урачыстасцяў, якія звычайна налад- жваліся ў кірмашовыя дні. Пасля малебнаў на царкоўнай плошчы, якое праводзіў епіскап, кірмаш аб’яўляўся 1 Васильев Н.В. Старинные фейерверки в России. Л., 1990, с.24. 0 адкрытым і пачыналася шэсце. У гэтай працэсіі сярод шматлікіх дзеючых асоб («свя- тыя», «грэшнікі», «чэрці» і да т.п.) прымалі ўдзел гарадскія радцы і цэхавыя старшыні, манахі і святары, гарадская варта са зброяй у руках, купецкія гільдыi і рамесныя цахі. Працэсія насіла карнавалізаваны характар: ехалі павозкі з інсцэнізацыямі жы- вых карцін на біблейскія і евангельскія сюжэты. Многія ўдзельнікі пераапраналіся ў «чарцей» і «анёлаў», «святых» і «грэшнікаў»; у натоўпе можна было бачыць жудас- ныя маскі і выявы пачвар. На руках неслі велізарнага д’ябла, у якога з носа i вушэй вывяргалася полымя. Свята звычайна завяршалася прадстаўленнем містэрыі, і маскіраваныя ўдзельнікі гарадской працэсіі станавіліся дзеючымі асобамі. У містэрыяльных прадстаўленнях, дзе ўдзельнічалі сотні людзей, паміж сабой змагаліся гарадскія цэхі, кожны з якіх ат- рымліваў свой эпізод. Напрыклад, эпізод «Ноеў каўчэг» ставілі карабелы, «Тайную вячэру» – пекары «Узнесенне» – шаўцы, «Рай» – ювеліры, а «Ад» – качагары. І калі «Рай» шыкоўнасцю ўбранства выклікаў агульнае захапленне, то «Ад павінен быў прыводзіць усіх у трапятанне велізарным агнём, дымам, раскрытай пасткай дракона і да т.п. Таму не дзіўна, што ў гэтым эпізодзе містэрыі з вялікім мастацтвам выконваліся вогненныя і піратэхнічныя дзеі, якія значна садзейнічалі павышэнню відовішчнасці ўсёй праграмы. Унутры адскай вежы разводзілі кастры, насілі смалу і серу, стралялі з гарматаў. Чэрці і іншыя пачвары вывяргалі полымя. Злоўжыванне вогненнымі эфек- тамі прыводзіла да апёкаў выканаўцаў. Агонь часта прымянялі ў час «катавання» і ў «адзе». Асабліва эфектнымі былі пажары, калі ад гнева Божага ў дзень «страшнага» суда загараліся дамы альбо ў час «штурму» палілі «крэпасці». Містэрыя з’явілася першым тэатралізаваным відовішчам сярэднявечнай Еўропы, дзе ў якасці выразнага сродка сталі прымяняць агнястрэльную артылерыю. Так, у «Містэрыі пра аблогу Арлеана», якая была створана і паказана незадоўга пасля самой гістарычнай аблогі (1429 г.), у мастацка-гістарычных эпізодах бітваў паміж англійскімі захопнікамі і французскімі патрыётамі гучалі халастыя стрэлы агнястрэльнай зброі і гарматаў. Прымяненне тагачасных баявых сродкаў у містэрыях, патрыятычных па ідэйнай накіраванасці і гераічных па свайму тону, дапамагала пастаноўшчыкам максімальна падкрэсліць і раскрыць рэальнасць адбываючыхся падзей, стварыць напружаную атмасферу дзеі і выклікаць ў гледачоў эфект прысутнасці. Містэрыяльны тэатр у цэлым прыпыніў сваё існаванне ў сярэдзіне XVI ст., хаця ў асобных выпадках царква працягвала выкарыстоўваць гэты жанр яшчэ доўгія гады. Прычынай знікнення містэрыі з’явілася развіццё ў яе нетрах мірскіх пачаткаў, бага- хульства, таму духавенства патрабавала забороны бесаўскіх ігрышчаў, у якіх яно само не так даўно прымала актыўны удзел.
|