Вытокі Вогненных дзей
Агонь займаў і займае важнае месца ў жыцці чалавека. Карыстанне агнём упер- шыню дало чалавеку панаванне над пэўнымі сіламі прыроды, з’явілася адным з тых штуршкоў, якія паскараюць развіццё прагрэсу ўсяго чалавецтва. Агонь абаграваў і асвятляў жыллё, бараніў ад дзікіх жывёл, на ім гатавалі ежу. Вакол агнёў наладжвалі абрады, паляўнічыя пляскі, яго запальвалі ў гонар важнай падзеі ў жыцці плямён, выкарыстоўвалі ў марской справе (на маяках, караблях). Яшчэ ў дагістарычныя часы палаючыя кастры і паходні з’яўляліся сродкам баявой піратэхнікі з мэтай перадачы вогненных сігналаў аб набліжэнні ворага, пачатку ваенных паходаў, баявых дзей. Тагачасныя людзі абагаўлялі агонь, успрыймалі яго як звышнатуральную сілу і таму не маглі растлумачыць прычын яго паходжання. Гэта з’явілася падставай для з’яўлення міфаў – выдуманных гісторый, якія ў вобразна-паэтычнай форме адлю- строўвалі паходжанне розных з’яў прыроды. Старажытныя індусы, як адзначае бе- ларускі этнограф С. Цярохін, лічылі, што бог агню Агні ўзнік з насення дрэва, і з таго часу цудоўнае цяпло жыве ў кожным дрэве. Жыхарам Каралінскіх астравоў агонь па загаду бога агню Алафета прынесла птушка Мві. Палінезійскі паўбог Маўі, рызыкуючы жыццём, здабыў яго для людзей у падземным царстве. Міфы старажытнай Грэцыі даводзяць, што менавіта тытан Праметэй, насуперак волі Зеўса, украў у багоў агонь і, схаваўшы іскрынку ў сцябле расліны нарцек, стрыжневая мякаць якой доўга тлее, прынёс яго людзям1. На усходзе Беларусі агонь называлі «пяруновым цяплом», бо лічылі яго дарункам Пяруна – вярхоўнага бога язычніцкага пантэона ўсходніх славян. У Беларусі было распаўсюджана паданне, што агонь на зямлю трапляе з маланкі, а яны выскокваюць з-пад капытоў каня, на якім Пярун імчыцца па небе. Міфы і пісьмовыя крыніцы сцвярджаюць, што Пярун быў высачэзнага росту, з доўгай бара- дой, з чорнымі валасамі, велічны, статны. Яго грымучы лук – каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы – гэта маланкі. Імі ён разбівае варожыя войскі чорнабога. Яны нагрувашчваюць u1094 цяжэрныя хмары, каб засланіць сонца, сарваць месяц, сумясціць у хмары напітак жыцця – ваду. Але Пярун адным ударам разбівае хмары, і вызваленая вада льецца на зямлю. Нячысцікі бягуць на зямлю, але і тут іх наганяюць стрэлы Пяруна. У гонар уладальніка маланкі і грому ва Усходняй Еўропе ў гаях пад вялікімі дубамі будавалі капішчы – свяцілішчы, дзе заўсёды гарэў нязгасны агонь – «зніч». У Беларусі такія капішчы адкрыты археолагамі пад Полацкам, Віцебскам, Рагачовам. Ёсць звесткі, што ў цэнтры сучаснага Мінска, на беразе Свіслачы некалі знаходзілася старажытнае капішча і праіснавала дзесьці прыкладна да 1910 года1. У Вільні ў 1269 годзе галоўны храм Пяруна – капішча «мела прамавугольную форму памерам 101 на 71 метр. У цэнтры пад вялічэзным разложыстым дубам узвышаўся ідал Пярун. Алтар – месца для ахвяр і модлаў – знаходзіўся на галерэі з дванадцаццю прыступкамі, на якіх былі паказаны ўсе змяненні месяца па квадрах. У нішы гарэў зніч – нязгасны агонь. Пяруну ўзносілі хвалу, прыносілі ахвяры»2. Капішчы Пяруна з’яўляліся першымі культавымі вогненна-светлавымі відовішчамі на тэрыторыі усходніх славян, балтаў і іншых народаў. Агонь як сімвалічны атрыбут уваходзіў у шматлікія святочныя абрады і рытуалы сонечнага культа, дзе ён атаясамліваўся з падабенствам сонца на зямлі. У Беларусі культавыя кастры запальвалі ў дні святкавання Каляд, Масленіцы, Гукання вясны, Вялікадня, Юр’я, Сёмухі, але найбольш яркай відовішчнасцю вогненных дзей вы- 1 Цярохін С. Пярунова цяпельца. Мн., 1993, ч. 3 - 4. 2 Ненадавец А.М. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993, с. 23. 1396797550 дзялялася Купалле – свята летняга сонцастаяння. У гэты дзень сяляне здзяйснялі рытуальны абход палеткаў з палаючымі паходнямі, запаленым колам на шасце, наладжвалі карнавалізаваную працэсію з палаючымі коламі да месца правядзен- ня свята; па дарогах, на гасцінцах і вакол вёсак качалі вогненныя колы. На месцы святкавання праводзілі варажбу-пераступанне праз «промні сонца», пускалі на ваду вянкі з палаючымі свечкамі, спальвалі пудзіла Мары, або чэрап каня ці каровы. Уд- зельнікі ігрышчаў вакол кастроў праводзілі магічныя карагоды, прыгалі праз касцёр паасобку і папарна, варажылі шляхам кідання вянкоў у касцёр, скатвалі палаючыя колы ў рэчку. Менавіта Купалле стала месцам прымянення першага піратэхнічнага сродка бе- ларусаў – растолчаных у ступе насенняў дзеразы – вечназялёнай травяністай расліны накштал імху, якая сцелецца па зямлі. Напрыканцы свята ў дагараючы касцёр, каб падтрымаць моц адыходзячага на зіму сонца, кідалі высушаныя споры гэтай расліны. Пры запальванні яны давалі эфект імгненна ўзлятаючых у вышыню вялізарных языкоў полымя, што аказвала на прысутных вялікае эмацыянальнае ўраджанне. Паступова страчваючы сваё культавае значэнне, святочныя кастры замацаваліся ў абрадах беларусаў як эстэтычны кампанент і сталі служыць у якасці вогненна-свет- лавога афармлення гульнёвых дзей народных святаў. У народаў сусвету вогненныя дзеі як рэлігійнага, так і свецкага характару увасаб- лялі ў розных формах. Даследчыкі лічаць, што адно з першых пісьмовых успамінаў аб прымяненні агню як відовішча датуецца 568 г. да н.э., калі рымскі цар Сервій Тулій заснаваў у гонар завяршэння сяўбы свята, у час якога ў кожнай вёсцы запальвалі вялікі касцёр і наладжвалі пляскі, песні, забавы. Яшчэ ў тыя далёкія часы кастру як атрыбуту свята часам надавалі сэнсавае і вобразнае рашэнне. Старажытнагрэчаскі гісторык Плутарх занатаваў святкаванне перамогі Паўла Эміля над македанянамі пры гары Алімп ў 168 г. да н.э.: «Пасля заклю- чэння міра правадыр воінства запрасіў усіх грэчаскіх князёў і вяльмож на шыкоўнае святкаванне, падрыхтоўка да якога доўжылася каля года, дзе пачаставаў іх і увесяліў народ, склаўшы вялікі касцёр, зроблены з рэшткаў зброі і здабычы ад пераможаных македанян, і падышоў да кастра з запаленым факелам. Прыкладу яго паследавалі і іншыя ваенаначальнікі, запальваючы такія ж кастры перад сабой». Вялікія Панафінейскія гульні, якія святкаваліся ў старажытнай Грэцыі ў ліпені месяцы раз у чатыры гады ў гонар багіні Афіны-Палады, пачыналіся факельным бегам: ад алтара Любві ў прыгарадным гаі палаючыя факелы неслі да алтара Афіны на Акропалi. Кажуць, што гэты бег заснаваў калісьці сам Праметэй, падараваўшы людзям агонь. Бег з факеламі адбываўся цёмнай ноччу і быў самай эфектнай част- кай свята. Антычная гісторыя захавала звесткі і аб святочных ілюмінацыях з запальваннем вялізнай колькасці свяцільнікаў. Грэкі і рымляне да свята Лампадарыё наладжавалі ілюмінацыі ў гонар багіні Мінеўры – за дастаўку елея, Вулкану – за вынаходніцтва свяцільнікаў. Праметэя ушаноўвалі за тое, што даў агонь людзям. Такія ж ілюмінацыі наладжвалі кожныя пяць год у дзень Фебры – маці Марса. Усе грамадзяне павінны былі мець перад сваімі дамамі запаленыя васковыя свяцільнікі, каб задобрыць багіню і прасіць у яе сына перамогу над ворагам. У гонар Цэцэры – супругі бога падземнага свету – рымляне вясной наладжвалі факельныя святы, працэсіі з факеламі і свечкамі. Папулярнасць гэтага шэсця была настолькі вялікая, што, калі папа Галасій (492 – 496 гг.) увёў у Іерусаліме замест язычніцкай дзеі дзень Эпіфаніі (дзень нараджэння Хрыста) адна з партый у рымскім сенаце патрабавала аднаўлення адмененага язычніцкага факельнага шэсця. Першага лютага увесь Рым быў запоўнены людзьмі, якія неслі васковыя свечкі і факелы ў гонар святога Фебруарыя. Вогненна-светлавыя дзеі часам насілі інфарматыўны характар. Так, рымляне ў пачатку свята Церэнцыі ў гонар падземных багоў здзяйснялі запальванне факелаў, серы і смалы на Капітоліі і ў храме Апалона. У старажытных егіпцян адно з вогненных урачыстасцяў атрымала назву «Свята свяцільнікаў»: іх запальвалі ў вокнах кожнай хаты, асвятляючы паселішча рознака- ляровымі агнямі. Індусы ў часы Аляксандра Македонскага, як сведчаць літаратурныя крыніцы, майстэрскі валодалі мастацтвам упрыгожвання сваіх святаў вогненна-светлавымі эфектамі. У старажытным Рыме агонь часта з’яўляўся атрыбутам тэатралізаваных дзей. Так, рымскі гісторык і пісьменнік Светоній распавядае аб тым, што пасля аднаго з трыумфаў Цэзара вечарам жыхары Рыма былі надзвычайна ўражаны незвычайнай ілюмінацыяй, мноствам запаленых факелаў, якія былі ўсталяваны на спінах ідучых сланоў і асвятлялі трыумфатару дарогу на Капітолій. У рымскім цырку у час гульняў існаваў народны звычай цкавання лісіц, якім да хваста прывязвалі факелы. Рускі даследчык піратэхнікі А.А. Крылоў указвае, што па меры роста культурнага і тэхнічнага ўзроўня людзі ўдасканальвалі вогненна-светлавыя эфекты і не заўседы за лік чыста піратэхнічных сродкаў, але прымянялі тэхнічныя знаходкі, розныя ме- ханізмы. Лацінскі пісьменнік Кладзіян у 403 г., апісваючы праведзены феерверк, спа- чатку ўпамінае аб машынах і дэкарацыях, усталяваных у цырку, а ўжо потым аб чыста піратэхнічных элементах, бягучых агнях, якія выкручваліся па распісных дошках, не спальваючы іх, а затым хутка круціліся, утвараючы розныя кругі і вогненныя шары. Апісанне лацінскім паэтам Клаўдзіянам, які жыў пры двары імператара Ганорыя, даводзіць, што на амфітэатральных ігрышчах, пастаўленых у першы дзень 399 г., у феерверку выкарыстоўвалі розныя ракеты і вогненныя колы. У старажытныя часы, акрамя ракет, былі вядомы і піратэхнічныя апараты з рэактыўнымі рухавікамі. Адно з самых першых такіх прыстасаванняў – гэта «лятучы галуб», створаны ў 360 г. да н.э. грэкам Архітам, сябрам Платона. Нажаль, тэхнічныя дадзеныя вынаходніцтва Архіта да нас не дайшлі, але сам факт існавання такой пірабаліктычнай спаруды сведчыць аб пачатку новага этапа ў развіцці піратэхнічнага мастацтва1. Такім чынам, агонь у дагістарычныя часы адыграваў важнейшую ролю як у матэрыяльным, так і духоўным жыцці чалавека, калектыва, грамадства. Культавыя і свецкія вогненна-светлавыя дзеі, з’яўляючыся адным з выразных сродкаў абрада- вых і святочных урачыстасцяў, паступова ўдасканальваліся за кошт выкарыстання архітэктурна-дэкаратыўных элементаў і тэхнічных творчых знаходак, прымянення новых піратэхнічных вырабаў і саставаў, што павышала эфектыўнасць эмацыяналь- нага і педагагічнага ўздзеяння. 1 Івашкявичус А. Казимир Семенович u1080 и его книга «Великое искусство артилеррии. Часть первая». Вильнюс, 1971, с. 3.
|