Першыя крокі Піратэхнікі
У эпоху ранняга сярэднявечча вогненныя сродкі прымянялі не толькі ў свецкіх, але і ў ваенных дзеях, дзе ўжывалі снарады як запальнага, так і светлавога дзеяння. Карфагеняне, афіняне і рымляне пры аблозе крэпасцей выкарыстоўвалі балісты і ка- тапульты, якія кідалі на ворага бочкі з запальнымі саставамі, а візантыйцы прымянялі і светлавыя зарады (напрыклад, супраць славян у час аблогі г. Фесалонік (597 г.). У выніку шматвекавых вопытаў па пошуку і удасканальванню запальных саста- ваў піратэхніка паднялася на новы узровень. Падзеяй надзвычайнай важнасці стала вынаходніцтва ў 668 г. ў Візантыі «грэчаскага агню», самай эфектыўнай тагачаснай 1396797550 зброі, якую стварыў механік і архітэктар Калінік з Геліяполісу (візантыйская правінцыя на тэрыторыі сучаснай Сірыі). Грэчаскі агонь – гэта піратэхнічны састаў двух тыпаў: першы меў якасці пораха і выкідваў з жалезных труб каменныя ядры; другі – здольны гарэць, выдзьмухвалі з доўгіх труб для абпальвання сухапутных войск. Даследчыкі выказваюць меркаванні, што асноўным саставам гэтага грэчаскага агню была смала і сера, часам сала; для жыдкага грэчаскага агню дабаўлялі нафту, альбо гэты сас- таў складаўся з нафты і негашанай вапны ці смалы і нафты. Гістарычныя дадзеныя сведчаць, што ўжо праз пяць год пасля вынаходніцтва грэчаскі агонь скарысталі ў марскім флоце для спальвання драўляных караблёў праціўніка. Першай яго ахвярай стаў арабскі флот: у 673 г. ён быў поўнасцю знішчаны візантыйцамі ў марской бітве пры Кізіке1. Яшчэ праз пяць год імператар Візантыі Канстанцін IV Паганат паспяхова прымяніў новыя саставы баявой піратэхнікі супраць арабаў, якія асадзілі Канстанты- нопаль. Візантыйскі імператар Леў ІІІ (717-741 гг.) у сваёй «Тактыцы» рэкамендаваў для «грэчаскага агню» усталёўваць вогнекідальныя трубы на носе трыер (марскіх караблёў) і гэта дало свой плён. У час араба-візантыйскай вайны (717-718 г.г.) арабскі флот ізноў быў спалены грэчаскім агнём каля Канстантынопаля, і гэтыя звесткі не адзінкавыя. Шырокавядомым з’яўляецца той факт, што ў 941 г. кіеўскі князь Ігар рас- пачаў вайну супраць Візантыі. Жудасныя вынікі гэтага пахода апісаны ў «Повести временных лет»: дзесяць тысяч караблёў Ігара высадзілі дэсант на паўночным уз- бярэжжы Малай Азіі, але грэкі падцягнулі сілы, скінулі дэсант у мора і, скарыстаўшы «грэчаскі агонь», спалілі рускія лодзіі. «Греки начали трубами огонь на лодьи русские пускать. И бысть видение страшно. Тогда много людей русских сожжено и потоплено греками, но некоторые, увидя оное, отступили и возвретися на Русь. Пришедшие же поведали об этом насчасти от огня, его же греки на судах своих имея, пушают и гибнут суда». Разгром быў поўны1. Грэчаскі агонь ужывалі не толькі ў ваеннай справе, але і ў феерверках на ўрачыстых цэрымоніях, а таксама для ілюмінавання святочных дзей. Ен з’яўляўся манаполіяй і дзяржаўнай тайнай грэкаў многія стагоддзі, а затым стаў вядомы іншым еўрапейскім народам. Марк Грэк, які выдаў ў XIII ст. сваю працу «Кніга аб агнях для спалення ворагаў», прыводзіць удасканалены састаў «грэчаскага агню»: адна частка вугалю, адна частка серы і шэсць частак салетры. У многіх гістарычных працах указваеццца, што пад уздзеяннем цесных узаема- адносін грэкаў з арабамі грэчаскі агонь, які меў некалькі саставаў, стаў набліжацца да пораху. Пачалося паралельнае развіццё гэтых сродкаў у двух народаў – грэкаў і арабаў. Арабскімі алхімікамі піратэхнічныя саставы, падобныя пораху, былі створаны яшчэ у VIII ст. Гэтаму ў значнай ступені выгадна садзейнічалі пастаянныя войны з Візантыяй, якія адбываліся ў гарах і нагор’ях Малай Азіі. Ужо ў 1118 г. маўры (народнасць, якая жыла ў Паўночнай Афрыцы і засвоіла арабскую культуру) прымянілі агнястрэльную артылерыю супраць іспанцаў пры асадзе Сарагосы. Вядомы арабскі вучоны Недж эд Дзін Гасан Альрам напісаў каля 1290 г. працу «Кіраўніцтва да мастацтва змагацца верхам і рознымі ваеннымі машынамі», дзе адзначае прымяненне арабамі салетры, u1087 пораха, а таксама дае шматлікія рэцэпты з запальнымі саставамі, якія атрымалі паэтычныя назвы і ужываліся не толькі ў баявых дзеях, але і ў феерверках: «сонечныя промні», «луннае святло», «кветка». Такім чынам, як бачым, развіццю піратэхнікі садзейнічала алхімія, ад якой піра- тэхніка запазычвала эмпірычныя сумесі, выпадкова знойдзеныя пры правядзенні розных хімічных вопытаў. 1 Прочко И.С. История артиллерии. СПб., 1994, с. 18. 10
|