ФеерВеркі расіі хVіі – хVііі ст.ст.
Першыя «вогненныя пацехі» ў Расіі пачалі здзяйсняць у XVII ст., калі пры двары цара Аляксея Міхайлавіча была створана «пацешная палата» для выканання роз- ных камедый, забаў і вогненных дзей. Факты сведчаць, што ў 1672 г. цар назіраў на масленічных гуляннях на Масква-рацэ «лятаючыя пацешныя агні». З Расіі піратэхніка пачала распаўсюджвацца і на падуладныя ёй землі. Так, у 1673 г. кіеўскі ваявода прасіў прыслаць з Пушкарскага прыказу шэраг хімічных саставаў для ваеннай справы, а таксама для «ўсялякай пацешнай пальбы». Гэта сведчыць, што ў гэтыя часы першыя піратэхнічныя дзеі свецкага характа- ру пачалі ўкараняць і на Украіне. У 1674 г. ў горадзе Вялікі Усцюг у гонар прыезда галандскага пасла і яго сустрэчы з салавецкім ваяводай быў паказаны першы рускі феерверк, дзе былі выкарастаныя ракеты і «шуціхі». У канцы XVII ст. феерверачныя відовішчы наладжвала ў сваёй рэзідэнцыі вышэйшая знаць Расіі – князі Ф. Рамада- наўскі, В. Галіцын, баярын П. Шэрэмецьеў. З канца XVII ст. феерверачнае мастацтва Расіі цесна звязана з імем Пятра І, які яшчэ ў 17-гадовым узросце асабіста вырабляў піратэхнічныя фігуры і ўдзельнічаў у іх спальванні. У 1693 г. на масленіцу ў сяле Васкрасенскім рускімі піратэхнікамі быў спалены феерверк з выкарыстаннем дэкаратыўных сродкаў. Тут пасля трохкратнага залпу 56 гарматаў успыхнуў белым агнём павільён з імянным вензелем «генералісімуса» князя Ю.Ф. Рамаданаўскага (які з’яўляўся тады «адміралам» Пераяслаўскай флатыліі і начальнікам «пацешных» палкоў). Затым быў асветлены транспарант з выявай Гер- 1 Витберг Ф. Указ. Сач, с.ХVII. кулеса, якi раздзіраў пастку льва. Гэта быў першы вобразна асэнсаваны феерверк Расіі. Метафарычнае супастаўленне «генералісімуса» Ф. Рамаданаўскага з выявай Геркулеса мела намёк на ўзросшую сілу «пацешнага войска». У самым канцы XVII ст. піратэхнічныя дзеі Расіі сталі насіць палітычны характар. Перамогі рускіх войск над туркамі ў Азоўскую кампанію 1696 г. шырока святкавалася ў дзяржаве. Ужо на другі дзень пасля ўзяцця Азова ў лагеры рускіх войск і на караблях гучала траістая «заздраўная радасная пальба» з гарматаў і стрэльбаў. На шляху вяртання войскаў у Маскву, ў г. Чэркаску 18 жніўня пасля аб’езду вой- скаў, якія даваў Пятру I данскі атаман Фрол Мінаеў, быў спалены феерверк, які пра- цягваўся да поўначы. Гэта быў першы выпадак, калі разам з салютнымі выстраламі быў спецыяльна наладжаны феерверк у гонар ваеннай перамогі. Новыя формы святкавання ваенных перамог знайшлі яшчэ больш яркае ад- люстраванне ў вялікіх урачыстасцях і ўвесяленнях, арганізаваных у лютым 1697 г., у дні масленіцы. Гэтае святкаванне адбывалася каля Краснага Сяла (на ўскрайку Масквы). Вакол вялікай запруды і на яго лёдавой паверхні была пабудавана спару- да, уяўляўшая падабенства Азова, з вежамі, брамамі і «каланчамі народнымі». Уся гэтая своеасаблівая дэкарацыя была ілюмінавана. Тут, акрамя розных «весялосцяў», былі наладжаны «пацехі» з удзелам палкоў, якія вярнуліся з азоўскага паходу – яны разыгралі сцэны бамбардыроўкі, штурма і ўзяцця Азова. А затым адбылося феерве- рачнае відовішча, якое дойжылася з апоўначы да раніцы. Аб гэтым феерверку адзін з сучаснікаў паведамляе такія падрабязнасці: «...на лёдзе прадстаўлены быў цудоўны феерверк. Ён складаўся з розных «іскусных» машын, размешчаных ў двайным чаты- рохвугольніку, акружаны рознага роду і усялякіх велічынь ракетамі, якія займалі на лёдзе вялікую прастору. Яго царская вялікасць знаходзіў задавальненне быць паміж інжынерамі u1110 і ўдзельнічаў у рабоце самай вялікай машыны, якая была пастаўлена ў сярэдзіне іншых. Яна ўяўляла двохгаловага з распрасцертымі крыламі арла, які леваю нагою кідаў гарызантальныя ракеты ў адзін рог паўмесяца, што адбывалася вельмі ўдала». Трэба думаць, што гледачы феерверка забаўляліся тым, як расійскі арол метка абстрэльвае турэцкі паўмесяц ракетамі і як пры гэтым апошнія разрываліся з асляп- ляльным бляскам. Для свайго часу гэта была цяжкая задача у тэхнічных адносінах. Акрамя таго, у прыведзеным намі паведамленні гаворыцца, што феерверк «складаўся з розных іскусных машын». Сапраўды, тады было выканана немала іншых дэкара- тыўна-феерверачных пацех. Агульны выгляд гэтага феерверка адлюстраваны на гравюры А. Шхонебека. На пярэднім плане феерверачнага відовішча, ў спецыяльна прарубленым у лёдзе запруды шырокім басейне, была прадстаўлена дэкарацыя з выявай Няптуна, які плыў на марскім кані, а вакол яго разрываліся фугасы. Няп- тун сімвалізаваў перамогу Расіі на моры. За ім на лёдавай пляцоўцы ўзвышалася «трыумфальная брама», па баках якой цягнулася «агарожа» з агнемятальных ракет. Цэнтральнае месца (на другім плане) займаў вялізны «манумент» у гонар рускай дзяржавы з надпісам «перамога» (на лацінскай мове), на п’едэстале якога мелася і алегарычная выява перамогі. Па баках яго размяшчалася дэкарацыя лунаючага ў паветры «расійскага арла», які паражаў турэцкі паўмесяц, што з’яўлялася абагуль- неным выражэннем паспяховых дзей рускай арміі і, у прыватнасці, яе артылерыі пад Азовам. У тым жа радзе стаялі два транспаранты з выявамі рускай арміі і флоту, якія удзельнічалі ў аблозе Азова, «пераможныя слупы, ці трафеі», марціры, выкідваючыя пацешныя вогненныя ядры, і інш. Увесь феерверк складаўся з разнастайнага набору вырабаў увесяляльнай піратэхнікі, якія стваралі прыгожыя вогненна-светавыя эфекты. Яшчэ больш цікавым з пункту гледжання вобразна-сімвалічнага адлюстравання падзей уяўляе святочны феерверк 1704 г. у Маскве, прысвечаны сустрэчы Новага года. «Феерверачны тэатр займаў прастору шырынёй і глыбінёй 80 м і знаходзіўся на 1396797550 ўзвышшы са спускам у шэсць ступеняў. Феерверачнае прадстаўленне пачалося з таго, што быў запалены «дзяржаўны арол», якi сімвалізаваў Расію. Яго вышыня раўнялася прыблізна 20 м. На распрасцёртых крылах арла былі размешчаныя пано з выявамі Белага і Азоўскага мораў, адной лапай ён трымаў пано з выявай Каспійскага мора. Арол гарэў рознакаляровымі агнямі на працягу паўгадзіны. За гэты час да яго наблізілася лодзія-калясніца з Нептунам. Ён трымаў пано з выявай Балтыйскага мора, якое было перададзена ў вольную лапу арла. Пасля гэтага лодзія з Няптунам, таксама гарэўшая рознакаляровымі агнямі, ад’ехала. Услед за тым запаліліся рознымі агнямі два вялікіх шчыта, пастаўленых па баках «дзяржаўнага арла». На адным з іх была выява грабляў, збіраючых калоссі, а пад імі размешчаны надпіс «растрачанае збірае». Гэтая алегарычная карціна нагадвала гледачам аб тым, што авалоданне рускімі вайскамі іжорскай зямлі з горадам Нотэбургам і іншымі з’яўляецца толькі вяр- таннем належачых Расіі тэрыторый. На другім шчыце была адлюстравана птушыная клетка з адкрытымі дзвярмі. Дадзеная алегорыя казала аб неабходнасці прымяняць у ваеннай справе падман непрыяцеля, хітрасць, падобную той, якую трэба зрабіць, каб злавіць птушку. Нарэшце, два шчыта былі здзвінуты, і перад вачыма гледачоў з’явіліся «тры вялікія галоўныя ліхтары». Цэнтральны транспарант быў жывапісным адлюстра- ваннем вісеўшага над ім «дзяржаўнага арла» з чатырма марамі. Другі ўяўляў сабою пано, прысвечанае ўзяццю Нотэбурга з выявамі яго бамбардыроўкі і ўвенчанае лаўрамі Бертольда Шварца. На трэцім транспаранце была дадзена тапаграфічная выява р. Нева і Ніешанца, акружаных багамі антычнага свету – Юпіцерам, Марсам і Паладай, якія ўвасаблялі сілу рускай зброі. Другі бакавы «ліхтар» быў увешаны атрыбутамі мірнай працы – земляробства, руднай справы, гандлю і іншага – таго, да чаго імкнулася Расія ў новаатрыманых землях»1. Рознастайны комплекс спецыяльных u1076 дэкарацый вызначыў багатыя выразныя магчымасці апісанага складанага феерверачнага прадстаўлення, наладжанага 1 студзеня 1704 года, якое ў вобразна-сімвалічным ключы адлюстравала важную падзею ў жыцці дзяржавы. Даследчыкі адзначаюць, што сярод феерверачных дэкарацый XVIIІ ст. ў Расіі важнае месца займалі шчыты, абведзеныя кнотам, які быў прапітаны павольна па- лаючымі саставамі. Яны давалі суцэльную вогненную лінію і выкарыстоўваліся для выканання буйным планам разнастайных контурных выяў, прысвечаных тым ці іншым падзеям. У прадстаўленнях вялікая роля надавалася розным транспарантам, най- больш прыгодным для хуткага чаргавання розных выяў. Гэтыя выявы змяшчаліся па баках напаўпразрыстай матэрыі транспаранта і былі бачныя гледачам у залежнасці ад асвятлення то з аднаго, то з другога боку. Ужываліся і транспаранты з прарубленымі адтулінамі, зробленымі ў картоне, дошках ці іншым матэрыяле. Гэтыя адтуліны ўтва- ралі штрыхавой ці суцэльнай лініяй контуры неабходнага малюнку і асвятляліся феер- веркавымі агнямі за транспарантам. Для феерверачных прадстаўленняў вырабляліся і чыста тэатральныя, аб’ёмныя дэкарацыі ў выглядзе павільёнаў, альтанак, тэрас, статуй і да т.п., якія ў сваю чаргу асвятляліся рознымі феерверачнымі вырабамі. У першай чвэрці XVIIІ ст. феерверачнае мастацтва Расіі дасягла нябачанага розквiту, уражваючы відавочцаў маштабнасцю і відовішчнасцю. Піратэхнікі навучыліся рабіць «агарожы з ракет», «вогненны дождж», уздымаць у неба «агнямётныя раке- ты», увенчваць устаноўкі рознакаляровымі агнямі, ракетамі і светлавымі саставамі, ілюмінаваць эмблематыку і геральдычныя знакі, надпісы, тэкставыя кампаненты. У сукупнасці з музыкай, гарматнымі стрэламі, шумавымі эфектамі феерверачныя відовішчы ўспрыймаліся гледачамі як феерыя агню, святла, колера і гуку. У гэтый 1 Васильев Н.Н. Старинные фейерверки в России. Л., 1990, с. 85. 6 яднанасці часта адначасова дзейнічалі падводныя, вадзяныя і паветраныя ракетныя ўстаноўкі і фігуры. Яны стваралі светлавыя вобразы кветак, u1073 букетаў, снапоў, гірлянд, змеяк, фантанаў, каскадаў, круцячыхся колаў, пірамід і інш. Над распрацоўкай феерверкаў XVIIІ ст. у Расіі працавалі вядучыя інжынеры, ву- чоныя, архітэктары, мастакі. Згодна афіцыйным даручэнням Расійскай акадэміі навук, гэты абавязак нярэдка выконвалі відныя вучоныя таго часу – М.В. Ламаносаў, Ф.П. Кулібін. Яны складалі сцэнарый-праграму феерверка, карыстаючыся сваімі ведамі ў геральдыцы, міфалогіі, гісторыі, хіміі. Перш за ўсё яны адлюстроўвалi падзею, у гонар якой наладжвалася піратэхнічная дзея. Гэтыя праграмы, выяўляўшыя ў вобразна- сімвалічнай форме ідэю святкавання, падвяргаліся істотнай літаратурнай апрацоўцы (вучоныя пецярбургскай Акадэміі навук – прафесары Я. Штэліх, Г. Юнкер, Х. Гольдбах і інш.). Калі праграму пісалі на нямецкай мове, то яе перакладалі на рускую, і ў гэтым прымалі ўдзел вядомыя літаратары, напрыклад В.К. Трэдзіякоўскі. Пасля праграму дасылалі ў Канцылярыю артылерыі і фартыфікацыі, дзе давалі ўказы на выраб піра- тэхнічных вырабаў, неабходных для феерверка. Пры гэтай канцылярыі працавалі вопытныя піратэхнікі Скарнякоў-Пісараў, В. Каргмін, оберфеерверкер І. Давыдаў, маёр артылерыі оберфеермайстар М. Данілаў і інш. Затым будавалі феерверачны тэатр – вялізны памост, на якім змяшчалі ўсе пералічаныя ў праграме фігуры, дэкарацыі і інш. Часам у прадстаўленнях прымала ўдзел войска, якое рабіла гарматны салют. Расійскі даследчык А. Неміра піша, што «да нашых дзён захавалася некалькі дзесяткаў праектаў, малюнкаў і надпісаў Ламаносава да феерверачных ілюмінацыяў. Вялікі рускі вучоны клапаціўся аб пашырэнні ідэйна-вобразнай стараны піратэхнічных відовішчаў, уводзіў у іх гістарычныя матывы, якія выхоўвалі патрыятычныя пачуцці і садзейнічалі вобразнаму раскрыццю ідэй міра і асветы»1. Разнастайная практыка феерверкаў у часы Пятра І аказала вялікi уплыў на да- лейшае развіццё феерверачнага мастацтва. Вядома, правядзенне такіх грандыёз- ных прадстаўленняў патрабавала вялікіх матэрыяльных затратаў і вялікай колькасці людзей, што было пад сілу u1090 толькi дзяржаве або вельмі багатым вяльможам. Але, тым не менш, рускія феерверкі першай чвэрці XVIIІ ст. па сведчанню іншаземцаў, былі найлепшымі ў Еўропе.
|