КарнаВал у заходняй еўроПе
Адной з любімых афіцыйных святочных цырымоній гарадоў Заходняй Еўропы з’яўлялася карнавальная працэсія, якую наладжвалі на масленічным тыдні. Масленічны фестываль сярэднявечнага горада Заходняй Еўропы, які канчаткова аформіўся ў XV ст., ў XVI ст. ператварыўся ў пышныя тэатралізаваныя маскарадныя працэсіі з шырокім ужываннем піратэхнічных сродкаў. У гэтых працэсіях па ходу шэсця паказвалі мастацкія карціны, пантамімы, фарсы, дыдактычныя і сатырычныя п’ескі; ў натоўпе масак з’яўляліся алегарычныя фігуры – Цнатлівасць, Сквапнасць, Каварства. Фіналам шэсця з’яўляўся штурм «ада» ў выглядзе карабля альбо саняў як мадзіфікацыі ачышчальнай ахвяры – пахавання «пудзіла Зімы». Гульцы – кап’еносцы, якія штурмавалі «ад»,- стралялі пацешнымі агнямі – петардамі. Карнавальны карабель-калясніца, папулярны ў Англіі, Германіі, паўднёвай Еўропе, 1396797550 з’яўляўся сэнсавым і кампазіцыйным цэнтрам сярэднявечнай карнавальнай дзеі. Своеасаблівай хронікай масленічнага фестывалю з’яўляюцца захаваўшыяся ру- капісы (каля 30) «Кнігі Шэмбарта» – апісанні маскарадных працэсій пад назвай «Бег Шэмбарта» (маска з барадой), якія наладжвалі у г. Нюрнбергу 63 разы на працягу 1449 – 1539 гг. Карабель – вобраз «ада», карабель д’ябла, на якім сядзелі чэрці і блазны-ма- раходы, ў адрозненні ад статычнага пекла рэлігійнай драмы і містэрыі ўяўляў сабой мудрагелістую інжынерную u1089 спаруду са складанай аснасткай і прыладай для піра- тэхнічных эфектаў. У час карнавалу 1539 г. калёсы судна былі задрапіраваны тканінай, імітуючай хвалі, у якіх ігралі жыхары марскіх глыбінь – русалка, дэльфін, рыбы; на флагштоку мачты развяваўся чырвоны вымпел; гарматы палілі халастымі стрэламі з вокнаў кармавой надбудовы і з груглых портаў карабельных бартоў. Экіпаж карабля складалі дзесяць раз’юшаных «дэманаў», якія каменнямі, струменем з велізарнага шпрыцу, матыгай, гарпуном абараняліся ад атакі праціўніка. З другога боку ў «бой» ішла цэлая раць «ландскнехтаў», наперадзе якіх на конях былі тры геральды і блазан з дудкай і барабанам. Над пешым войскам уздымаўся лес коп’яў і шуціх. З петардаў выбіваліся полымя і дым. Падбягаючы да карабля, байцы стралялі ў дэманаў агнямі феерверка і ішлі «на абардаж». Блазны таксама змагаліся з дэманамі пацешнымі агнямі і коп’ямі. Услед за паспяховым штурмам карабель ачышчалі ад пераможаных чарцей і падпальвалі яго. Вясёлае карнавальнае полымя хутка пажырала карабель, якi цяпер нагадваў «геену вогненную». У гэтым варыянце «пахавання Карнавала» касцюміраваныя бегуны, узброеныя коп’ямі і шуціхамі, выступалі веснікамі вясны1. Карнавалы наладжвалі не толькі магістраты гарадоў, але і прыватныя асобы. Так, 14 мая 1549 г. кардынал Жан дю Беле даў у Рыме народнае свята з нагоды нараджэння сына Генрыха II. У пачатку свята на плошчы была разыграна бітва з феерверкамі і нават з забітымі, якія аказаліся затым саламянымі пудзіламі. Свята насіла бясспрэчна выражаны карнавальны характар, як і ўсе святы такога роду. Былі тут і абавязковы «ад» у выглядзе шара, які вывяргае полымя. Шар гэты называлі «адавай пасткай» і «галавой Люцыфера»2. Карнавальныя традыцыі Заходняй Еўропы аказалі ўплыў і на святочную культуру Рэчы Паспалітай, дзе ўжо з канца XVI ст. пачалі наладжваць розныя карнавальна- тэатралізаваныя дзеі з ужываннем піратэхнікі. Італьянка Бона Сфорцыя (польская каралева) прынесла ў Рэч Паспалітую звычай пераапранання – маскарады, якія адбывалiся не толькі на масленіцу і ў другія поры года, але і з нагоды сямейных падзей у жыцці магнатаў. Напрыклад, у 1582 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сцяпан Батура па заканчэнні вайны з Іванам Грозным (калі выдаваў сваю пляменніцу Грызельду за- муж за Яна Замойскага) у ліку розных забаў і піроў з гэтай нагоды наладзіў цудоўны карнавал з рознымі алегарычнымі фігурамі, надаўшы яму гістарычнае значэнне. Гэты карнавал складаўся з шасці эпізодаў, і амаль кожны з іх быў насычаны пэўнай вогненна-светлавой, ці піратэхнічнай, дзеяй. У пачатку карнавальнага шэсця начале маскараднага куліка (чарада саней, якія ехалі гуськом) на кані сядзеў каронны мечнік, апрануты арабам. Вакол яго размяшчаўся цэлы натоўп «арабаў», а сярод іх – велізарны слон з вялікай вежай на спіне, з якой выляталі ракеты. За ім ехаў «Час»: на вялікай калясніцы сядзеў «Сатурн» з сівой барадой і касой у руцэ; перад ім сядзеў «Час» з гадзіннікам на галаве і паганяў вязучых калясніцу 1 Даркевич В.П. Народная культура средневековья. М., 1988, с. 170 – 173. 2 Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья. М., 1965, с. 175. 12 юнакоў, якія ўвасаблялі гадзіны – дзённыя (белыя) і начныя (чорныя). Юнакі былі ўсеяны папяровымі зоркамі. За юнакамі ішлі «Сонца» і «Месяц». Далей «арлы» неслі неба: сярод воблакаў сядзеў грамавержац «Юпіцер» і ва ўсе бакі пускаў вогненныя стрэлы. Ён так заўзята кідаў агонь, што ўспыхнулі воблакі, ад іх загарэлася неба, так што самому «Юпіцеру» прыйшлося ратавацца і ўцякаць. Пажар скора патушылі, і шэсце пайшло далей. Перад гледачамі з’явілася трыумфальная брама, праз якую ішло войска з музыкай і сцягамі. Высокая стрункая жанчына прадстаўляла «Інфлянту», з-за якой пачалася вайна. Затым рухаліся гетманы, рыцары, народ, яны акружылі ворага, скаванага ланцугамі, а за імі ішлі жанчыны з запаленымі паходнямі, у якіх агні рознага колеру выдзялялі прыемныя пахі. Наступны эпізод шэсця – «Багіня Дзіяна» з усімі праналежнасцямі палявання. Гэта азначала, што воіны пасля перамогі адпачываюць у мірных забавах. Апошні эпізод уяўляў «Амура», акружанага спевакамі. За ім «плылі кіты» (з якіх выляталі струмені фантанаў – піратэхнічны выраб-фантан) i цягнулі калясніцу, дзе сядзела «Вянера», якая цягнула за сабою закаванага ў ланцугi Парыса1. Як бачна з апісання, у карнавальным шэсці былі выкарыстаныя розныя піра- тэхнічныя сродкі (ракеты, вогненныя стрэлы, паходні з рознакаляровымі агнямі, піратэхнічныя фантаны), якія надзвычайна ўпрыгожвалі гэтую тэатралізаваную дзею, дапамагалі ствараць прыўзнятую святочную атмасферу, прыдавалі яскравую выраз- насць, відовішчнасць падзее. Шэсце мела дакладна распрацаваны сцэнарый і рэжысёрскае рашэнне, якія ў вобразна-сімвалічнай форме адлюстроўвалі ідэю карнавала. Заходнееўрапейскія карнавальныя традыцыі з ужываннем піратэхнічных сродкаў, якія ўвайшлі напрыканцы XVI ст. у святочную культуру Рэчы Паспалітай, напачатку XVII ст. ўлады спрабавалі выкарыстаць як сродак палітычнага і рэлігійнага ўздзеяння на іншыя народы. З гісторыі вядома, што летам 1604 г. Ілжэдзмітрый I (па меркаваннях некаторых даследчыкаў – выхаванец канцлера Вялікага княства Літоўскага Сапегі), заручыўшыся падтрымкаю ваяводы Юрыя Мнішака, парушыў ў 1602 г. «вечны мір» Рэчы Паспалітай з Маскоўскай Руссю, абвясціў сябе «сапраўдным царэвічам» і з атрадамі беларускіх і польскіх жаўнераў пайшоў на Маскву, каб здабыць царскую карону. Аб Ілжэдзмітрыi I вядома, што пры ім у Маскве піры, балі, музыка, маскарады парушылі царкоўна-велічны спакой мінулага прыдворнага жыцця. Трымацца на пры- столе ён мог, толькі абапіраючыся на ваенную сілу. Адсюль і яго «пацешны тэатр» насіў ваенна-палітычны характар. Паколькі ў Рэчы Паспалітай ініцыятарамі пара- тэатральных дзей з ужываннем піратэхнікі з’яўляліся іезуіты, то можна меркаваць, што ідэю іх ўвасаблення ў Расіі Ілжэдзмітрыю I падказаў яго тайны кіраўнік Каспер Савіцкі – іезуіт, ураджэнец Вільні, які правёў у Маскве з Ілжэдзмітрыем I увесь яго час, а потым знаходзіўся пры Марыне Мнішак і Тушынскім злодзеі, якога прызнавалі сапраўдным Дзмітрыем. Вяртаючыся да першых спроб «еўрапеізацыі» рускай святочнай культуры, трэба адзначыць, што Ілжэдзмітрый I аднойчы загадаў абвесьці Вяземскую абіцель каля Масквы ледзяною крэпасцю і наладзіў «пацешнае» яе ўзяцце палякамі і немцамі (з 1 Киркор А.А. Черты минувших дней. // Живописная Россия. Т. 4. Царство Поль- ское. СПб., 1896, с. 375. 2 Всеволодский-Генгросс В. История русского театра, с. 253. 3 Видберг Ф. Ад, устроенный Лжедмитрием на Москва-реке. // Русская старина. М., 1892, ХII. 1396797550 выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў2. У адным з афіцыйных маскоўскіх дакументаў напачатку XVII ст. даюцца наступ- ныя паведамленні аб Ілжэдзмітрыі I: «Отеческие законы ни во что не ставя, сотворил бесовские игралища по образу ада, и оттуда хитростью огонь изводил и невольно от дьявола всякому пророчествуя о себе, яко наследник тому хочет быть»3. У іншых крыніцах указваецца, што Ілжэдзмітрый I у гонар свайго шлюбу з Ма- рынай Мнішак наладзіў у Маскве вялікі феерверк. Насупраць царскага палацу на лёдзе Масквы-ракі была пабудаваная рухомая на колах крэпасць: «Яна была цу- доўна зроблена і ўся расфарбавана, на дзвярах створаны сланы, на вокнах, меўшых выгляд чортавых галоў, былі пастаўлены маленькія гарматы». Другі сучаснік апісвае гэта больш падрабязна: «И сотвори себе потеху... ад превелик зело, имеюще себе три головы и содела обоюду челюсти его от меди бряцало велие, егда же разверзает челюсти своя, и извну его яко пламя предстоящим ту является и велие бряцание исходит из гартани его, зубы же его имеющу оскаблены и ногты ему яко готовы на ухопление и из юшню яно же пламени распаляшуся»1. Гэта дэкарацыя ў выглядзе трохгаловага змея, які бесперапынна дыхаў агнём, была даволі складанай у тэхнічным увасабленні спарудай, на якой яскрава бачны адбітак заходнееўрапейскіх містэрый. Але ў той час такія чужародныя для рускіх тэатралізаваныя дзеі не толькі не прыжыліся ў Масковіі, але і выклікалі рэзкі пратэст яе жыхароў. Маскалі назвалі гэтую крэпасць «адским чудовищем» і пасля смерці Ілжэдзмітрыя I спалілі разам з ім і яго феерверкавую спаруду. Заходнееўрапейскія святочныя дзеі з выкарыстаннем светлавых і піратэхнічных сродкаў, якія спрабаваў укараніць у Расіі «самазванец» былі затым перайняты і ўдас- каналены рускім царом Пятром І. Пры ім заходнія традыцыі наладжваць феерверкі і маскарады магутным патокам уварваліся на прасторы Расіі, ў прыватнасці, у Маскву і Пецярбург.
|