Першай ПалоВе хх ст.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, у дні святкавання новых дзяржаўных святаў, паступова пачала аднаўляцца практыка выкарыстання піратэхнічных сродкаў у разнастайных дзеях святочнай Беларусі. Гэтыя мастацкія традыцыі былі закладзеныя ў Віцебску, дзе адбылося першае рэвалюцыйнае свята рэспублікі з шырокім ужываннем піратэхнічных сродкаў, якое адзначала першую гадавіну Вялікага кастрычніка. Першапачатковы план святкавання захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцеб- скай вобласці. Ён раскрывае структуру урачыстасцей, адлюстроўвае месца і ролю піратэхнікі ў свяце. Так, у 6 гадзін вечара гарматныя стрэлы на Коннай, Магілёўскай, Саборнай і Арлоўскай плошчах, трывожныя гудкі на фабрыках і заводах абвяшчалі пачатак ўрачыстасці. Затым рабочыя і чырвонаармейскія арганізацыі пасля выпуш- чанай ракеты-сігнала пачалі шэсце з запаленымі факеламі і ліхтарамі з каляровым шклом па Вакзальнай, Пушкінскай, праз Саборную плошчу, па Смаленскай, Афіцэр- скай, Сувораўскай вуліцам. Пасля гэтага на Успенскай горцы павінен быў адбыцца грандыёзны феерверк, а па Заходняй Дзвіне прайсці ілюмінаваныя рознакаляровымі агнямі параходы3. Адной з самых грандыёзных урачыстасцей першых гадоў Савецкай улады было святкаванне гадавіны рэвалюцыі ў Гомели (1919 г.). Тут упершыню для арганізацыі начнога светлаафармлення была створаная піратэхнічная секцыя, якая занялася ілюмінацыяй горада і падрыхтоўкай феерверкаў. Галоўным элементам начнога ўбранства горада стаў вялізны факел – «Сімвал Свабоды і Асветы» – запалены на гарадской каланчы. Незвычайным феерычным відовішчам выглядала ў вячэрні час спальванне на плошчах і спецыяльных памостах сімвалічных або канкрэтных выяў 1 Крылов О.А. Основы фейерверочного искусства. М., 1996, с.87 – 89. 2 Немиро О. Праздничный город. Л., 1987, с. 166. 3 Дзяржархіў Віцебскай вобл., ар.56, воп. 1, адз. зах 29, л. 22. 1396797550 ворагаў рэвалюцыі. Па вуліцах, звяртаючы на сябе агульную увагу, пад канвоем чырво- наармейцаў была правезена фігура Вільсана і спалена пад гукі аркестра і ўхвальныя крыкі гледачоў, пасля чаго уключылі ілюмінацыю і пусцілі феерверкі (піратэхнік Наум Абрамавіч Ліберман). Падобныя масавыя святочныя дзеі агітацыйна-прапагандысц- кага накірунку, нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча маладой рэспублікі, ў першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе здзяйснялі таксама ў Віцебску, Мінску і іншых гарадах Беларуси. У гэтыя складаныя гады, калі толькі пачыналася аднаўленне разбуранай імпе- рыялістычнай і грамадзянскай войнамі народнай гаспадаркі Беларусі, гостры не- дахоп фінансавых сродкаў і хімікатаў адмоўна адбіўся на развіцці вытворчых баз піратэхніічных майстэрняў. У святах рэдка ўжываліся ў якасці выразных сродкаў разнастайныя віды піратэхнічных вырабаў, а галоўнае месца занялі тыпавыя выра- бы ваенна-прамысловай вытворчасці – каляровыя сігнальныя ракеты, дымавыя і выбуховыя шашкі, халастыя артылерыйскія зарады. Аднак на асобных святах знаходзілі прымяненне і піратэхнічныя вырабы гра- мадзянскіх феерверкаў. У газеце «Звязда» ад 6 студзеня 1923 г. быў дадзены анонс аб маючым адбыцца ў Мінску антывялікодным карнавале. Карнавальнае шэсце ў 8 гадзін вечара павінна было «накіравацца па Савецкай вуліцы на плошчу Свабоды, дзе да галоўнага кар- навальнага атраду камсамольцаў далучыцца 81-я часць пяхотных курсаў і ваенныя часці 4-й дывізіі. Карнавал будзе асвятлёны сотнямі факелаў, ракет і бенгальскіх агнёў. На пля- цоўках аўтамабіляў карціны «ад», «рай», «бог». Карнавал скончыцца спальваннем багоў і масавым гуляннем». Мастак В.В. Шамшур, апісваючы ў кнізе «Святы рэвалюцыі» зараджэнне агіта- цыйна-масавага афарміцельскага мастацтва Беларусі, адзначае, што антырэлігійныя карнавалы запаўнялі цэлыя кварталы беларускай сталіцы. Часцей за ўсё карнаваль- ныя групы пачыналі шэсці ўвечары і, каб стварыць атмасферу весялосці і святочнасці, абавязкова выкарыстоўвалі светлавыя эфекты і ілюмінацыю. Удзельнікі карнавалаў асвятляліся паходнямі, бенгальскімі агнямі і сігнальнымі ракетамі, якія запускалі ў паветра. Характэрнай рысай святаў 20-х гадоў было шырокае распаўсюджанне ма- савых прадстаўленняў, тэатралізаваных інсцэніровак і карнавальных шэсцяў1. «Начное факельнае шэсце «трох пакаленняў», – пісаў часопіс «Трибуна искусст- ва» напярэдадні 1 мая 1925 г. – звонкія песні, светлавыя лозунгі, салюты, ілюмінацыі і кіно на плошчы, карнавалы, палітычныя жывыя карыкатуры і шаржы, масавыя дзеі – вось што ў гэтым годзе ўвалье ў рабочае асяроддзе радасць і бадзёрасць, волю да барацьбы і веру у перамогу»2. Важнае месца заняла піратэхніка і ў адной з першых форм масавай святочнай дзеі – палітычных і гістарычных інсцэніровак, якія адлюстроўвалі рэвалюцыйныя падзеі, этапы гісторыі рэспублікі, перамогі Чырвонай Арміі. «Першае грандыёзнае прадстаўленне пад назвай «Вызваленне Мінска ад бе- лапалякаў» адбылося 11 ліпеня 1925 г., калі адзначалася 5-я гадавіна вызвалення Беларусі ад войск буржуазнай Польшчы. Разыгрываемыя сцэны паэтапна ўваскра- шалі мінуўшыя падзеі. «Мінск ва ўладзе белапалякаў», «гвалт над мірнымі жыхарамі, разгул афіцэраў», «чырвоная разведка, трывога, паніка», «чырвоныя ў горадзе, бой, дапамога рабочых, заняцце горада», «сустрэча народам Чырвонай Арміі, парад». Уся дзея разгортвалася ў цэнтральнай частцы горада, захопліваючы плошчу Свабоды, вуліцы Савецкую, Ленінскую, Чырвонаармейскую, К. Маркса і Урыцкага. 1 Шамшур В.В. Празднества революции, Мн., 1989, с. 103. 2 Табайник Б. 1-е мая в этом году // Трибуна искусства, 1925, ¹5, с. 3. Гэтыя кварталы вечарам 11 ліпеня запоўнілі тысячы гледачоў, перад якімі разыг- рывалі падзеі ліпеньскіх дзён 1920 г. Сцэны захопу «праціўнікам» Мінска, а потым наступленне «чырвоных» суправаджалася гарматнымі і стрэльбавымі стрэламі, ракетамі, кавалерыйскімі «атакамі» і «бітвамі». «Трэба сказаць, – пісала «Звязда», – што другая частка інсцэніроўкі – «бітва» і «выгнанне белых»- сапраўды захоплівае публіку. Чырвонаармейскія часці, якія ўдзельнічалі ў «баі», паказалі такую выдатную баявую падрыхтоўку, такі спрыт у джыгітоўцы, што ў гледачоў міжволі вырываліся воклічы захаплення. Натоўп быў далучаны да інсцэніроўкі, якая ператварылася ў грандыёзную масавую дзею»1. Як бачна з апісання, піратэхніка ў гэтай інсцэніроўцы садзейнічала высокай эмацыянальнасці дзей, выклікала ў людзей пачуццё актыўнага суперажывання, што замацоўвала ў іх свядомасці ідэйна-тэматычную накіраванасць увасабляемага дзейства. Як адзначалася ў той жа газеце, «...канец інсцэніроўкі выліўся ў велічны парад-дэманстрацыю, у якой прынялі удзел і «чырвоныя» і «белыя», і многія тысячы гледачоў»2. Разнастайнасцю светлавых эфектаў вызначалася факельнае шэсце моладзі Віцебска, прысвечанае 10-годдзю камсамола. «Увесь шлях факельнага шэсця камса- мольцаў ад вакзала да цэнтра горада быў абстаўлены палаючымі каганцамі, полымя якіх асвятляла штандарты ў руках піянераў, стаяўшых у ганаровай варце. Акрамя таго, калонны з факельшчыкамі падсвечваліся пражэктарамі, ракетамі і феерверкамі. Адначасовае ўжыванне розных крыніц святла стварыла даволі ўражваючую карціну ўрачыстасцей. Падрыхтоўка да факельнага шэсця здзяйснялася вучнямі мастацкага тэхнікума пад кіраўніцтвам М. Керзана. Трэба адзначыць, што ў Віцебску электра- тэхнічная ілюмінацыя, пражэктарнае асвятленне і піратэхнічныя эфекты ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі ужываліся даволі шырока»3. У беларускай святочнай практыцы 30-х гадоў назіраецца тэндэнцыя спалучэння феерверкаў са сродкамі ілюмінацыйна-тэхнічнага асвятлення. Гэты гістарычны этап для беларускага феерверка не з’яўляецца родапачынальным, бо практыка правяд- зення святочных урачыстасцяў з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў у спалучэнні са святавым афармленнем шырока выкарыстоўвалася беларускімі піратэхнікамі яшчэ ў XVII – XVIII ст.ст. Цікавай знаходкай мастакоў у час святкавання у Мінску 15-годдзя вызвалення Беларусі ад белапалякаў была прасторавая светлакінетычная сюжэтная кампазіцыя «Парашутны дэсант». Цэнтральным фрагментам гэтай кампазіцыі была фігура чыр- вонаармейца на высокім пастаменце, заключаная ў рамку зіхатлівых рознакаляровых электрычных агнёў. «Спектакль» суправаджаўся акустычнымі стрэламі і пускам ракет розных колераў. Асаблівай шматкаляровасцю светлавога, вогненнага афармлення вылучалася святочная ўрачыстасць у гонар 20-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, праведзеная ў беларускай сталіцы. Мастакі ўпрыгожылі святочную пляцоўку шматяруснымі ілюміна- ванымі вежамі і брамамі, а ў якасці дамінанты свята была гіганцкая лічба «XX», зробленая ў вячэрнім небе моцнымі асвятляльнымі пражэктарамі. Кульмінацыйным момантам свята і светладынамічнай кампазіцыі з’явіўся феерверк. У 30-я гады феерверкі сталі абавязковым фрагментам карнавальных шэсцяў, народных гулянняў, тэатралізаваных прадстаўленняў. Многія паркі абласных цэнтраў 1 Шамшур В.В. Указ. Сач, с. 94 – 95. 2 Массовое действо. Звезда, 1925, 14 июня. 3 Шамшур В.В. Указ сач, с. 11 – 112. 1396797550 Беларусі мелі ў сваім штаце майстра-піратэхніка. Апытванне намі сталых жыхароў Беларусі, скрупулёзны аналіз матэрыялаў прэсы, навуковай літаратуры, архіўных крыніц, параўнальны аналіз тагачасных піратэхнічных дзей у Расіі і на Украіне да- юць падставу для сцвярджэння, што ў Беларусі 30-х гадоў для феерверкаў выка- рыстоўвалі лозунгі і эмблемы, выкладзеныя фігурнымі свечкамі, бенгальскія агні, фугасы, рымскія свечкі, швермеры (змейкі), форсавыя «колы», кітайскія «сонцы», «вогнепад», ракетныя агні тыпу «цюльпан», «мазаікі», «буракі», начыненыя «пчол- камі». ¡ якасці сродка запуску ракет былі рознакаліберныя піратэхнічныя пісталеты, феерверачныя патроны, патроны-батарэйкі, артылерыйскія гарматы. Ракетная дзея працягвалася, як правіла, да 30 мінут, але пуск ракет здзяйснялі праз пэўныя інтэр- валы, каб у адведзены час выпусціць у паветра вызначаную колькасць зарадаў. Бе- ларускія феерверкеры абменьваліся вопытам і піратэхнічнымі вырабамі з кіраўнікамі піратэхнічных груп цэнтральных паркаў культуры і адпачынку Масквы (М. Ліхачоў), Кіева (В. Прыходзька), Рамны (В. Вяршынін), Адэсы (В. Хараш) і інш. У выніку гэтых сувязяў беларускія феерверкі ўзбагачаліся творчымі дасягненнямі розных майстроў, якія захоўвалі і развівалі традыцыі вогненнага мастацтва. Адметнай асаблівасцю святочных пірадзей 20 – 30-х гадоў з’яўляецца яе дапа- можная роля ў вырашэнні ідэйна-тэматычнай накіраванасці і вобразна-сімвалічнага адлюстравання ўвасабляемых падзей. Тэатралізаваных феерверкаў у гэты час на Беларусі яшчэ не было. У гады Вялікай Айчыйнай вайны і першыя пасляваенныя пяцігодкі з прычыны цяжкага эканамічнага стану дзяржавы дэкаратыўныя феерверачныя відовішчы на тэрыторыі Беларусі змянілі артылерыйскія салюты. Гэтая святочная паветраная дзея складалася з асвятляльных і сігнальных ракет белага, чырвонага, зялёнага і жоўтага колераў, якія выпускалі з ракетніц і баявых гармат. У Мінску і Брэсце такія салюты штогод расквечвалі неба ў гонар гадавін Вялікай Перамогі, а ў сталіцы Беларусі – на першамайскія і кастрычніцкія ўрачыстасці. У многіх гарадах Беларусі вайсковыя пад- раздзяленні на мітынгах памяці здзяйснялі трохкратныя залпы з ручной агнястрэльнай зброі і выбуховых піравырабаў у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а ў вячэрні час на святах рабілі салюты. У 1953 г. ў парку культуры і адпачынку імя М. Горкага ў Мінску аднавіла сваю работу піратэхнічная секцыя, якую ўзначаліў былы палкоўніік-артылерыст Якаў Май- сеевіч Мац. На працягу васьмі год гэты пірамайстар разам з ваеннымі піратэхнікамі ў час тэатралізаваных відовішчаў, прадстаўленняў, асобных святаў ствараў феерверкі наземнай і паветранай дзей, у структуру якіх уваходзілі статычныя і дынамічныя піра- тэхнічныя фігуры, надпісы, фантаны, мазаікі, сонца, колы, ракеты і г.д. У 1961 г. Я.М. Мац перайшоў на кінастудыю «Беларусьфільм» начальнікам піратэхнічнага аддзелу і з гэтай прычыны піратэхнічная секцыя парка імя М. Горкага прыпыніла сваю работу. Работа ў кінастудыі па стварэнню ваенна-гістарычных фільмаў займала вельмі многа часу піратэхнікаў, і таму іх рэдка запрашалі на святы. На працягу 18 гадоў галоўнай піратэхнічнай святочнай дзеяй Беларусі працягвалі заставацца артылерыйскія са- люты, якія здзяйснялі спецыяльныя службы ваенных падраздзяленняў.
|