ФеерВеркі сусВету другой ПалоВы хх стагоддзя
Феерверкі народаў сусвету сёння развіваюцца ў розных накірунках. Вялікую цікавасць выклікае ў сучасных піратэхнікаў захаванне італьянскімі май- страмі піратэхнічных машын мінулых стагоддзяў. Так, у Рыме з незапамятных часоў дагэтуль на саборы св. Анжэлы ў час святаў наладжваюць «Млын» – піратэхнічную прыладу, з якой выпускаюць ракеты, а з вяр- шыні сабора сыпле піратэхнічны дождж. Дагэтуль у Фларэнцыі захавана піратэхнічная спаруда «Брундэлонэ», створаная ў 1765 г. Гэтая трохпавярховая дваццацімятровая u1084 машына, упрыгожаная кветкавымі гірляндамі, піратэхнічнымі вяртушкамі і ракетамі, на пасху едзе наперадзе шэсця, якое накіроўваецца да сабора св. Марыі. Калі на плошчы каля сабора пачынаецца месса і ў момант «Глорыі» папяровая галубка з сакральным агнём перасякае пра- стору, накіроўваючыся да алтара, аб`яўляючы тым самым уваскрэшэнне Хрыста. З’яўляецца дым, і «Брундэлонэ» пачынае вывяргаць «вясёлыя агні». У Балоні апоўначы апошняга дня старога года па старадаўняй традыцыі запаль- ваецца «касцёр старасці». Сімвалам гэтага свята з`яўляецца стары чалавек з белай барадой і велізарнай тутунёвай трубкай (зробленай з пап’е-машэ і саломы), з якой вылятаюць феерверкі. Задача агню – знішчыць у адзін момант усе няўдачы, сумненні, хваляванні і катастрофы старога году. Агонь спальвае старое і нараджае надзею на лепшае з дапамогай яскравых слядоў чырвоных, жоўтых, зялёных і ружовых камет, вогненна-іскрыстых шароў з дрыготкім эфектам святла, са свістам сігнальных ракет і выбухамі каляровых бомб. У невялікім мястэчку Рырантрансонэ з 1862 г. штогод у першую нядзелю пасля пасхі праводзіцца свята, на якім у піратэхнічным спектакле галоўнай дзеючай асобай з`яўляецца «Вогненны конь» – адна з найбольш буйных піратэхнічных машын Італіі. Каркас каня зроблены з жалеза і дрэва. Уся фігура насычана вяртушкамі, фантанамі, ракетамі, рымскімі свечкамі, вадаспадамі. З кожным рухам «каня» выкідваецца піра- тэхнічны выраб. У дваццатым стагоддзі «вогненнага каня» шырока выкарыстоўвалі ў 1396797550 цырках у якасці аднаго з найцікавейшых нумароў. У 1996 г. тэхнічна абноўлены конь быў прадстаўлены выдатным піратэхнікам Марыа Лукашы ў Вероне на «Кірмашы коней». Кожны год напярэдадні вясны па ўсяму свету пракатваецца яскравая хваля карнавалаў. Але ні адзін з усіх вядомых карнавалаў сусвету не параўнуецца з ве- нецыянскім ні па старажытнасці, ні па размаху, ні па выкарыстанню піратэхнічных сродкаў. У 1998 г., як і ў іншыя гады, кульмінацыяй карнавала ў Венецыі было пірашоў, якое складалася u1079 з пантамімы, музыкі і феерверкаў. У пачатку шоў пад гукі тамбураў і выбухі феерверкаў змагаліся з быкамі натрэніраваныя сабакі, а потым на сцэну высыпалі акрабаты, шуты і жанглёры з рознымі піратэхнічнымі вырабамі. Каля сцэ- ны былі ўсталяваныя каляровыя фантаны і вогненныя колы з форсаў. На задніку з фанеры зрабілі вялізную тэатральную маску, якая асвятлялася контурнымі свечкамі. Наперадзе маскі – надпіс: «Карнавал-1998» з электрагірлянды. Запальваецца піра- тэхнічны касцёр, затым маска з надпісам, сімвалізуючы спальванне карнавала, фінал завершыў пышны феерверк. У Рыме 4 кастрычніка 2003 г. ў час гарадскога свята на штучным вадасховішчы было наладжана піратэхнічнае шоў «За мір». На вадзе размясцілі тры сцэны, на кож- най з якіх стаяў белы раяль. Прадстаўленне пачыналася пад музыку Вівальдзі, у час якой промні рознакаляровых пражэктараў у рытм музыкі стваралі на вадзе розныя светлацені. На фоне музыкі адбываўся танец з факеламі (танцоры былі размешчаны на зямлі і ў паветры). Наступны нумар пачынаўся з асвятлення трох белых раяляў на вадзе, на кожным з якіх знаходзілася балярына. Каля сцэн запальваліся розна- каляровыя фантаны, а ў фінале танца – вакол сцэны. Пасля антракту – салюту з рознакаляровых зорак – у небе з’явіўся верталёт, які нёс парасон у выглядзе вялізнай зоркі. Калі верталёт наблізіўся да глядачоў, парасон закрыўся і ўсе убачылі Мэры Попінс, якая выконвала танец у паветры. У фінале сундучок Мэры Попінс раскрыўся, і з яго высыпаліся рознакаляровыя піразорачкі, пачаўся нумар вадзяных феерверкаў у суправаджэнні музыкі і пражэктарных промняў. Пасля гэтага на абодвух берагах вадасховішча і ў паветры пачаўся харэаграфічны нумар апранутых у белае танцораў, якія былі асветлены пражэктарамі. У канцы нумара на вадасховішчы запаліліся піра- тэхнічныя кастры і чырвоныя пражэктары, што пераўтварыла хвалі возера ў чароўную чырвань.У фінале шоў адбыўся нумар паветраных і вадзяных феерверкаў, а з сабора св. Духа на ўзвышшы вадасховішча ўніз падаў вогненны дождж. Над вадасховішчам высвечваліся велізарныя літары, якія контурнымі свечкамі выпісвалі слова «Мір», і ў неба ўзляталі тры фінальныя ракеты. На Захадзе Еўропы і на амерыканскім кантыненце ў 60-90-я гады назіралася тэндэнцыя развіцця феерверкаў забаўляльна-рэкрэатыўнага характару і асаблівую папулярнасць набылі музычныя піратэхнічныя шоў, радзімай якіх у 1960 годзе сталі Каны. Вялікую папулярнасць набылі падобныя шоў у Італіі, якія адбываліся на ста- дыёнах. Працягваючы канскую традыцыю ілюстратыўнага, вобразна-сімвалічнага, кантрапунктнага ці паралельна-асацыятыўнага адлюстравання тэматыкі святаў у піратэхнічных дзеях, італьянскія рэжысёры знайшлі цікавы фінал шоў, які заўсёды ча- каўся глядачамі і выклікаў шмат эмоцый. Як сведчаць відавочцы, ў час прадстаўлення апошняга нумару на стадыёне выключалася святло. ¡ поўнай цемры літаральна над галовамі гледачоў па канату ляцела ракета. Прайшоўшы круг па стадыёну, ракета накіроўвалась да цэнтральнай пляцоўкі, дзе пасля яе ўдару ў шчыт запальвалася слова «чао» і пачыналіся развітальныя залпы салюта. Гэтае новаўвядзенне італьян- цаў зрабілі вельмі ўражваючым фінал музычна-піратэхнічнага шоў, што з’яўлялася дадатковым момантам зацікаўленасці гледачоў да прагляду дзеі і прыносіла, урэшце, 56 значныя прыбыткі. Амерыканцы надалі музычна-піратэхнічнаму шоў вялікі размах. У 1987 г. ў Таронта (Канада) кампанія «Бенсан і Хеджэс» наладзіла пастаноўку пад назвай «Сімфонія агню» і з тых часоў гэты фестываль стаў адным з самых прэстыжных на Захадзе. Ён праводзіцца ўлетку кожны год, і на яго запрашаюцца звычайна музычна-піратэхнічныя групы з Канады, Кітая, Італіі, Францыі, Іспаніі. У гэтых шоў, дзе пад спевы вядомых рок-зорак з кожнай з запрошаных краін майстры феерверкаў Азіі, Еўропы і Амерыкі дэманструюць сваю творчасць. На фоне неба можна пабачыць піратэхнічныя сэрцы і вееры, велізарныя зоркі, зарады бурштынавага, белага, жоўтага, чырвонага, зялёнага і сіняга колераў. Ёсць ракеты, замацаваныя да насіцеля-рухавічка, ёсць ствараючыя эфект фантана, калоссяў, травы, «зорнага пылу». Цэлы год рыхтуюцца каманды да такога конкурснага выступлення, распрацоўваючы нумары, піратэхнічныя вырабы і саставы. Шоў звычайна праводзіцца ў выглядзе парада піратэхнічных каманд, у якім кожная з іх выконвае свой нумар. Кіруе парадам дызайнер, які здзяйсняе функцыі рэжысёра-арганізатара, музычнага кіраўніка (падбірае музыку, адпавядаючую раз- рывам) і прадзюсэра. Святочныя карнавалы Лацінскай Амерыкі, асабліва на Кубе і ў Бразіліі, вызна- чаліся шырокім ужываннем светлавых эфектаў. Рознакаляровымі электралямпачкамі ў гэтыя дні ілюмінаваліся карнізы дамоў, контуры караблёў і дрэвы. У вячэрні час карнавальныя працэсіі суправаджаліся факельным агнём, стрэламі петард, хлапу- шак, рознакаляровых ракет. Кожная машына шэсця мела сваё асвятленне, часта піратэхнічнага характэра. У Кітаі самадзейная піратэхнічная творчасць у 70-90-х гадах XX ст. дасягнула небывалых памераў. Сотні тысяч кітайскіх аматараў феерверкаў займаліся падрых- тоўкай піратэхнічных вырабаў і наладжвалі «вогненныя дзеі». Але ў 1993 г. урад КНР выдаў загад аб забароне ўжывання петард і хлапушак, ад якіх з прычыны няўмелага карыстання штогод гінулі каля 500 чалавек. З гэтага часу дзяржава ўзяла на сябе кантроль за падобнымі шоў. Апошні раз феерверк па-кітайску адбыўся ў кастрычніку гэтага ж года ў Шанхае на самміце форума Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Каб уразіць уяўленя лідэраў двух дзесяткаў дзяржаў, арганізатары страцілі больш двух мільёнаў даляраў. Вогненнае прадстаўленне на касмічныя тэмы з улікам кітайскай спецыфікі – «лятаючыя драконы» на фоне шыкоўных «хрызантэм» – прыдумала і здзейсніла каманда з 60 чалавек, прадстаўляючая вядомейшую кам- панію па правядзенні феерверкаў «Груччы». Падчас гэтага касмічнага феерверка ў паветры разрываліся «талерачкі», вогненныя «планеты», узнікалі «кветкі» і падалі «вадаспады». Гэта было ашаламляльнае відовішча, якое на доўгі час зацягло дымам навакольныя шанхайскія кварталы. Адметнасцю гэтага феерверка было тое, што ён праводзіўся з дахаў дамоў. Паветраная піратэхнічная дзея стала сапраўдным зорным палётам творчай думкі, якая выклікала агульнае захапленне. У Расіі вялікую ролю ў папулярызацыі феерверачных прадстаўленняў, пачынаю- чы з 90-х гадоў, іграюць розныя фестывалі, ў прыватнасці, фестываль феерверкаў «Праметэй», які праводзіцца ў Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя М. Горкага ў Маскве. Значнае месца ў распаўсюджванні феерверкаў належыць прад- прыемствам, якія вырабляюць і пастаянна рэкламуюць сваю прадукцыю, а такасама арганізацыям, якія займаюцца іх рэалізацыяй, такім як АА «Піра-Рос» – самы буйны пастаўшчык гэтай прадукцыі.
|