Студопедия — Феерверкі сАвецкАГА сАюЗА ў ДрУГОй ПАлОве ХХ ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Феерверкі сАвецкАГА сАюЗА ў ДрУГОй ПАлОве ХХ ст.






У пасляваенныя часы цэнтрам і акумулятарам піратэхнічнай думкі Савецкага

Саюза былі Расія і Украіна. Феерверкеры гэтых рэспублік паказвалі ўсяму свету

сапраўдныя ўзоры вогненнага мастацтва.

Вось фрагментарныя прыклады піратэхнічных дзей гэтага перыяду.

У дні VI сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (жнівень 1957 г.)

лепшыя піратэхнікі СССР увасобілі вялікі і малы феерверкі, якія запускалі адразу з

6

некалькіх пунктаў святочнага дзеяння (Ленінскія горы, стадыён у Лужніках, гарадскі

трамплін і мост праз Маскву-раку, u1089 стадыён і парк МДУ). Разам з традыцыйнымі вы-

рабамі (вогненныя «каметы», «рымскія свечкі», бенгальскія агні, россыпы рознака-

ляровых шароў паветранай дзеі) ўдзельнікі фестывалю пабачылі і новыя вырабы:

вялізныя «рамонкі», пялёсткі якіх свяціліся і пераліваліся рознакаляровымі агнямі,

палаючыя фігурныя прылады, паднятыя на парашутах і аэрастатах з выявамі эмб-

лемы фестывалю. Асабліва феерычна выглядаў фінал фестывальнага вадзянога

свята на Маскве-рацэ. Бэцці Глан піша: «На эстрадах і цеплаходах пачаўся «вальс

агнёў», які выконваўся сотнямі пар. У левай руцэ кожнага юнака – бенгальская

свечка, якая рассыпае казачны свет. На кацерах запальваюцца яскрава-чырвоныя

піратэхнічныя факелы, і ў тое ж імгненне на Фрунзенскай наберажнай са свістам

узвіваецца вогненная кропка. Другая, трэцяя... Высока ўзляцеўшы, яны на імгненне

затрымліваюцца ў цёмным небе, а затым успыхваюць яскравымі кветкамі і павольна

падаюць уніз. З Крымскага маста нястрымным магутным шквалам абрушваецца ў

раку расплаўленая залатая лава... Некалькі хвілін бушуе, палыхае вогненная плаціна,

асвятляючы фантастычным святлом сотні тысяч людзей, расквечаныя судны, ўсю

карнавальную працэсію. І на гэтым фоне гучала спецыяльна напісаная для воднага

карнавалу развітальная фестывальная песня. Такім чынам, на фестывалі піратэхнікі

прадэманстравалі свае багатыя і невычэрпныя відовішчныя магчымасці»1.

У жніўні 1964 г. у рамках І Усесаюзнага фестывалю тэатралізаваных ствят у

Цэнтральным парку культуры і адпачынку Масквы адбылася грандыёзная светла-

вая дзея – тэатралізаванае свята «Хай свецяць толькі мірныя агні» (аўтар сцэна-

рыя і пастаноўшчык – Б. Глан, рэжысёр – В. Дземідоўскі, мастакі – В. Стэндберг і

В. Лапавок, кіраўнік піратэхнічнай групы – А. Ішын). Тэма свята – адлюстраванне

ленінскага плана электрафікацыі – дала магчымасць уключыць у сістэму выразных

сродкаў жывы агонь, піратэхніку і электраасвятленне. У свяце было выкарыстана

70 пражэктараў, піратэхнічныя ўстаноўкі, сотні факелаў, u1082 кастроў, ліхтароў, 15 тысяч

электралямпачак.

Гэтае двудзённае свята распачалося 29 жніўня. А 17 гадзіне вечара ля галоўнага

ўвахода гасцей сустракалі духавы аркестр і дзяўчаты, апранутыя у касцюмы коле-

ру полымя, якія віталі гасцей вершамі. У экспазіцыі свята удзельнікі аглядалі карту

першага плана электрафікацыі, прынятага у 1920 г., на якой ззялі агеньчыкі сотняў

электрастанцый. Выступілі юныя пажарнікі, якія прадэманстравалі ўмелую барацьбу

з агнём.

У 7 гадзін вечара пасля урачыстых фанфар і выступлення намесніка міністра

энергетыкі пад гукі урачыстай сімфоніі Д. Шастаковіча пачаўся рытуал запальвання

агнёў свята. У парку засвяціліся сотні ліхтароў і рознакаляровых лямпачак, забілі

светлавыя фантаны, падняліся ў паветра шары-пілоты з падвязанымі да іх ліхтарамі,

высока ўзляцелі светлавыя ракеты і пабеглі ўніз тысячы агеньчыкаў электрычнай

плаціны. Перад балюстрадай з двух бакоў праехалі, стоячы ў адкрытых машынах,

рабочыя завода імя Уладзіміра Ілліча, якія трымалі ў руках факелы, запаленыя ад

мартэнаўскіх печак завода. У вялікіх грэчаскіх вазах рабочыя запалілі «агні працоўнай

славы».

Тэатралізаванае шэсце адкрываў Праметэй, які стаяў на верхняй ступені замаца-

ванай на машыне двухмятровай лесвіцы. У руках ён трымаў ярка палаючы факел.

Наступным героем урачыстай працэсіі быў горкаўскі Данка, палаючае сэрца якога

асвятляла дарогу натоўпу.

Далей – Іванушка з рускай казкі з Жар-птушкай, якая распусціла палаючы хвост.

Вакол Іванушкі вясёлы карагод дзяўчат у рускіх касцюмах...

1 Глан Б. Праздник всегда с нами. М., 1988, с. 140 – 141.

1396797550

15 прыгожа аформленых машын праехалі каля балюстрады і выехалі на бераг

ракі, дзе, адкінуўшы барты, ператварыліся ў канцэртныя эстрады. Сярод мастацкіх

калектываў асаблівым поспехам карысталіся жанглёры з палаючымі булавамі, факіры,

дэманструючыя вогненныя дзеі, танцоры са свечкамі і ліхтарыкамі.

Аматараў тэатра у праграме «Агні рампы» чакала сустрэча з артыстамі маскоўскіх

тэатраў, а аматары кіно былі запрошаны на канцэрт «Агні экрана», дзе _________расказы кіна-

рэжысёраў суправаджаліся паказам архіўных кінакадраў. На цэнтральнай эстрадзе

сімфанічны аркестр Усесаюзнага радыё і тэлебачання іграў такія творы, як «Праме-

тэй», «Бетховен», «Танец агнёў» іспанскага кампазітара де Фальі і «Няскончаную

сімфонію «Гайдна.

Тэма агню ў свяце вар’іравалася па-рознаму. У праграме «Алімпійскі агонь» на

стадыёне выступалі лепшыя спартсмены; на пад’ёмным кране была прадстаўлена

выстаўка «Агні новабудоўляў»; часопіс «Кракадзіл» караў агнём пажараў, «агнём

саціры» п’яніц і гультаёў.

Калі сцямнела, дзеянне перайшло на Маскву-раку. Пад гукі «Песні аб міры» Д.

Шастаковіча на пантоне быў запалены «касцёр дружбы». Па чорнаму люстэрку ракі

пранесліся скутэры з палаючымі піратэхнічнымі факеламі, за імі рушылі пажарныя

кацеры, выкідваючыя ўверх многаметровыя вадзяныя слупы. Асветленыя пражэкта-

рамі, гэтыя моцныя фантаны ўяўлялі прыгожае відовішча. «Агні на рацэ» завяршаліся

вялікім феерверкам і піратэхнічнымі карцінамі на двух баржах.

А на малым стадыёне пад дэвізам «Гараць кастры далёкія» заканчваўся конкурс

турысцкай песні, калі нечакана з’явіўся парад электрапрыбораў. На сцэне пад рогат

гледачоў яшчэ пелі і плясалі «чайнікі», «уцюгі», а свята ўжо падыходзіла да канца.

Яго фіналам быў 30-хвілінны піратэхнічны спектакль з 26 «карцін» на Фантаннай

плошчы: партрэт Леніна, асвятлены чырвонымі факеламі, палаючыя словы лозунгаў,

бягучыя агні «ліній электраперадач», дзесяткі складанейшых піратэхнічных фігур і

высотныя паветраныя феерверкі. Стваральнікамі гэтага вогненнага спектаклю, які

адбываўся пад музыку аркестраў, былі майстры піратэхнікі Масквы, Харкава, Адэсы,

Армавіра, Краснадара і Рамны1.

Гэтае свята было удастоена першай прэміі І ¡сесаюзнага фестывалю тэатраліза-

ваных святаў.

Летам 1965 г. у ЦПКіА імя Горкага ў Маскве адбыўся Усесаюзны конкурс піра-

тэхнікаў, у якім свае творчыя работы паказалі майстры «вогненнай справы» з адзінац-

цаці гарадоў краіны.

Турнір u1092 феерверкераў прадэманстраваў дасягненні айчыннай піратэхнікі, новыя

ракетнафігурныя элементы: многакаляровыя зорачкі, «вясёлыя слонікі», «залаты

сноп», «брыльянтавы вадаспад», «рухаючыйся танк», «коўш з выцякаючым мета-

лам» і інш.

Упершыню былі апрабаваныя і новыя тэматычныя фееерверачныя «агітплакаты»:

«Залп Аўроры», танк, які штурмаваў Рэйхстаг, а таксама дэкаратыўныя піратэхнічныя

прылады: «уральскія самацветы», «саратаўскія пераборы», «смаленскія вечары».

Першыя месцы і званне лаурэатаў былі прысуджаны піратэхнічным майстэр-

ням парка культуры і адпачынку імя У. І. Леніна ў Армавіры (Э. і Л. Нодэлі) і парка

культуры і адпачынку імя Т.Р. Шаўчэнкі ў Рамнах (А. Вяршынін, Ю. і В. Юрковы, П. і

Ю. Мядзведзевы). Тры другіх месцы падзялілі майстэрні паркаў Данецка (В. і А. Бя-

рэзенцавы, П. і Е. Слюсарэнкі), Харкава (С. і У. Даўцян і Д. Рыбачка) і Свярдлоўска

(М. Баладзін, М. Гамусава, У. Волкаў). Трэцяе месца было прысуджана майстрам

Пяцігорска, Саратава, Нікалаева. Феерверкераў Валгаграда, Лучанска і Смаленска

журы адзначыла прызамі1.

1 Глан Б. Праздник всегда с нами. М., 1988, с. 152 – 165.

Беларускія майстры у гэтым конкурсе не ўдзельнічалі, таму што спецыялізаванай

піратэхнічнай майстэрні па вырабу і дэманстрацыі феерверкаў у парках Беларусі ў

той час ўжо не было, а піратэхнікі кінастудый у конкурсе не ўдзельнічалі.

Конкурс абудзіў інтарэс да вогненных відовішчаў ва ўсёй краіне.

У лютым 1967 г. у ЦПКіА імя Кірава ў Ленінградзе адбыўся ¡сесаюзны семінар

феерверкераў, у якім дэманстраваліся розныя піратэхнічныя фігурныя ўстаноўкі,

ракеты новага тыпу. Былі паказаныя палаючыя «зоркі», прылады ў выгядзе макетаў

ордэнаў, «сняжынак», «сонцаў», «залатыя форсы», «фантаны», «вогненныя каскады»

і «вадаспады». Удзельнікі семінару змаглі ўбачыць традыцыйныя «рымскія свечкі»,

«швермеры», «паўліныя хвасты» і «каметы», (зробленыя па новай тэхналлогіі), ра-

кеты, даючыя арыгінальныя разнавіднасці россыпаў каляровых агнёў-»зорачак»:

«Агні Масквы», якія рассыпаліся вялізным шарам рознакаляровых успышак; «Аст-

ры» – яскравыя светлавыя кропкі, нагадваючыя «форму кветкі»; «касмічныя ракеты»

– своеасаблівы залп камет, якія пакідалі за сабою пры адлёце залацісты шлейф.

Шырокі абмен вопытам на конкурсе і творчых семінарах піратэхнікаў дазволіў фе-

ерверкмайстрам актыўна выкарыстоўваць лепшыя вырабы «вогненных спектакляў»

у сваёй паўсядзённай практыцы, што значна павысіла эфектыўнасць піратэхнічных

дзей у іншых гарадах.

У гэтым жа 1967 г. пад кіраўніцтвам украінскіх піратэхнікаў з г. Рамны В. і І. Юр-

ковых грандыёзнае феерверачнае відовішча адбылося на рацэ Няве ў Ленінградзе.

«Свята Аўроры» 7 лістапада адзначала 50-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. Для

гэтай светла-панарамнай дзеі было выраблена 14 тысяч «камет», 4 тысячы «рымскіх

свечак» і зорных букетаў, тысяча «дзьмухаўцоў», мноства «бомб», «буракоў», «фу-

гасаў» і «снарадаў», 50 піратэхнічных фігур.

Феерверачнае прадстаўленне пачалося ў час параду святочнай флатыліі, якая

праплыла скрозь гіганцкую «вогненную браму», утвораную суцэльным пералівам

піратэхнічных агнёў: іх бесперапынна запускалі шэсцьсот курсанатаў ваенна-арты-

лерыйскага вучылішча, страляючы з ракетных і піратэхнічных пісталетаў. А на страле

высока ўзнятага да неба плавучага будаўнічага крана-пад’ёмніка палала асляп-

ляльнае яскравае «сонца». Акваторыю Нявы заліла мора феерверачных россыпаў.

Успыхвалі брыльянтавыя «зорныя букеты», разляталіся паветраныя «дзьмухаўцы»,

загараліся «цюльпаны», «астры», «чырвоныя гваздзікі», «агні Масквы», быццам з-пад

вады імкліва ўзляталі «залацістыя форсы», струменіліся «фантаны». З Палацавага і

Кіраўскага мастоў бесперапынным струменем вывяргаліся вогненыя вадаспады.

Разам з піратэхнічным відовішчам «Залп Аўроры» ў чатырох пунктах горада

ўспыхнулі «малыя» феерверкі, якія сталі працягам грандыёзнага прадстаўлення

агню, колеру і музыкі на Няве2.

З жніўня 1985 г. брыгада харкаўскіх піратэхнікаў пад кіраўніцтвам В. Даўцяна

увасобілі піратэхнічнае відовішча, якое стала апафеозам цырымоніі урачыстага за-

крыцця XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. У кульмінацыйны

момант дзеі піратэхнікі над цэнтральнай часткай стадыёна ў Лужніках запусцілі раз-

настайныя дэкаратыўныя кампазіцыі з «зорных мазаік», «букетаў», «агней Радзімы»,

што выклікала буру авацый, радасных воклікаў і эмоцый.

Адраджэнне беларускіх традыцый тэатралізацыі феерверкаў, паяднанне ў адзіны

сэнсавы блок піратэхнічнага дзеяння, музыкі, слова і пластыкі пачалося ў канцы 70-х

– сярэдзіне 80-х гадоў XX стагоддзя.

Гэты этап развіцця мастацтва феерверкаў Беларусі звязаны з дзейнасцю кафед-

1 Глан Б. Конкурс пиротехников// Декоративное искусство СССР, 1965, ¹12, с.

22. 2 Немиро О. Праздничный город. Л., 1987, с. 169 – 170.

1396797550

ры рэжысуры святаў Мінскага інстытута культуры (рэжысёр – П.А. Гуд) і Харкаўскага

вытворчага камбінату па вырабу і дэманстрацыі феерверкаў (кіраўнік – В. Даўцян,

піратэхнік – Г. Круглікаў). Першымі творчымі крокамі гэтай групы аднадумцаў стала

стварэнне водна-піратэхнічных музычных комплексаў, якія ў вобразна-сімвалічнай

форме адлюстроўвалі тэматыку мастацка-гістарычнага свята (Бабруйск, Воранава,

Міёры) і музычна-паэтычнае афармленне феерверкаў карнавальнага тыпу ў многіх

гарадах рэспублікі.

Прынцыпова новымі феерычнымі відовішчамі гэтых аўтараў сталі першыя ў

Беларусі гукапіратэхнічныя і светагукапіратэхнічныя спектаклі на мемарыяльных

комплексах. Летам 1984 г. у Беларусі ў гонар 40-годдзя партызанскага руху і прарыва

блакады Полацка-Лепельскай зоны 16-цю партызанскімі брыгадамі на мемарыяльным

комплексе «Прарыў» пад г. Ушачы адбыўся мітынг-рэквіем «Заклінаю вас, помніце!»

Мастацтвазнаўца Ю.М. Чарняк піша, што «рэжысёр П.А. Гуд бачыў для сябе галоўную

задачу ў тым, каб на дакументальнай аснове ўвасобіць напругу боя, драматургію

якога «напісала» сама вайна. «Бой» ва ўмовах лакальнай пляцоўкі мемарыяла

патрабаваў новых u1074 выразных сродкаў. Такой важнай складаючай рэжысуры стала

піратэхніка. Тры кампаненты тэатралізацыі аб’ядналіся, каб стварыць ілюзію боя і

максімальна ўзмацніць успрыняцце гледача: фанаграма радыёспектакля, піратэхніка

і фігура Партызана, якую ні адзін з прысутных не мог выключыць з поля бачання. За

ім, высечаным з каменя, бачылася вялікая маса іншых, якія ў нестрымным націску

ішлі на фашыстаў.

Вось узнаўленне «прарыва блакады». У фанаграме (гукарэжысёр Віктар Кра-

соўскі) – гукі заціхаючага боя, з якога выплывае ціканне гадзінніка.

У шыпячым рэпрадуктары на фоне беларускай народнай песні «Перапёлач-

ка» гучыць заклік нямецкага афіцэра здавацца. Гук стрэла партызанскай гарматы і

сінхронна-піратэхнічны выбух. Мелодыя «Перапёлачкі» абрываецца.

У эфіры гучаць галасы партызан:

– Таварыш камандзір! Брыгады для прарыва гатовы!

– Разведчыкі для арыентыраў пасланы падпаліць сарай.

(Ціканне гадзінніка).

– Што яны там марудзяць?

(Ціканне гадзінніка).

За мемарыяльным комплексам на месце былога сараю запальваецца чырвоныя

дымавыя шашкі, дым якіх засцілае ўсё наваколле.

– Таварыш камандзір, сарай гарыць!

З двух бакоў пляцоўкі ўзлятаюць сігнальныя ракеты. У фанаграме – топат бягучых

ног, узнікае, нарастаючы, «Ура!» Моцны шквал кулемётнага, аўтаматнага і мінамёт-

нага агню. Піратэхнічныя выбухі перакрываюць грукат нямецкіх танкаў.

Дыктар:

– Не, ў плен яны не пайшлі! З кожным днём іх станавілася ўсё менш і менш. Яны

паміралі ў агні страшных атак і контратак. Камні плавіліся, а людзі змагаліся!

Піратэхнічны бой дасягаў свайго апагея. У фанаграме эфектам сцерэагука праз

многія дынамікі былі чутныя палёт снарадаў, а фіналам гэтых палётаў былі выбухі

піратэхнічных зарадаў, размешчаных непадалёк ад гледача. Дымавыя шашкі і ўспышкі

полымя, выбухі ракет – усё гэта стварала эфект рэальнай прысутнасці гледачоў на

месцы падзей, надавала падзее канкрэтнасць, рабіла гукавы бой адчувальным,

ажыўляла фігуру Партызана.

Гукі бою рэзка прыпыняліся і чуўся пошчак птушак.

Дыктар:

– Бой _________за волю быў выйграны! Вось яны – жывыя героі прарыва!

Пад урачыста-маршавую музыку па пляцоўцы ішлі 40 партызан – непасрэдных

50

удзельнікаў бою. На іх шляху моладзь рассыпала жывыя кветкі, а ўвысь ляцелі ро-

знакаляровыя ракеты.

Глыбока хвалюючым быў рытуал Памяці. Жонка аднаго з паўшых і пахаваных

тут герояў прарыва, якой рэжысёр прыдаў збіральны вобраз Радзімы-маці, ў чорным

адзенні з вялікім букетам чырвоных руж, праходзіла «Дарогай смутку і славы». Гэты

эпізод пачаўся ўдарамі сэрца ў фанаграме, якія перайшлі ў плач-вакаліз. Маці з’яўля-

лася на яго фоне і, праходзячы каля бронзавых пліт, уважліва ўчытвалася ў надпісы,

каля кожнай пліты пакідаючы ружу. Перад ёй прыспускаліся сцягі партызанскіх брыгад,

а салдаты-факеланосцы ўтваралі вогненную алею Славы. Так набліжалася яна да

манумента і, усклаўшы да падножжа кветкі, апускалася на калені ў хвіліне маўчання.

Гучаў журботны залп аўтаматчыкаў.

А пад мемарыялам раздаваўся голас дыктара – голас сёняшніх

20-гадовых:

– Нам дадзены рукі, зямлю каб абняць

І сэрцам яе абагрэць.

Нам дадзена памяць, каб паўшых падняць,

І вечную славу ім пець!1.

Пад марш пачынаўся парад воінаў. Перад гледачамі праходзілі калоны пе-

хацінцаў, артылерыстаў, лётчыкаў, маракоў, дэсантнікаў. Завяршылася дзея салютам

з 400 сігнальных мін і 400 ракет на парашутах, які быў створаны піратэхнікамі По-

лацкай танкавай дывізіі. На здзіўленне ўсіх прысутных, нават само надвор’е ў гэты

дзень спрыяла ўспрыняццю дзеяння. Так, у час піратэхнічнага бою над пляцоўкай

навіслі чорныя навальнічныя хмары, а воддалі грымеў гром і праляталі бліскавіцы.

У фрагменце завяршэння прарыва і парада партызан хмары раптам разарваліся і

менавіта на помнік Партызану упаў слуп сонечнага святла. Калі Маці-Радзіма ішла

скрозь «дарогу журбы»- накрапваў дробны дожджык, сама прырода як бы аплаквала

загінуўшых, а ў фінале, ў час цырыманіяльнага марша радоў войск, увесь мемары-

яльны комплекс асвятліўся праменямі сонца, і ў небе з’явілася вясёлка.

Гэтае першае гукапіратэхнічнае прадстаўленне u1085 на тэрыторыі Беларусі аказала

надзвычайна моцнае ўражанне на ўсіх прысутных і на доўгі час стала арыентырам

пры стварэнні падобных дзей у нашай дзяржаве.

Пошукі новых форм сцэнічнай выразнасці і тэатралізацыі піратэхнічных дзей

прывялі да стварэння праекта тэатралізаванай дзеі на мемарыяле «Лудчыцкая вышы-

ня» ў Быхаўскім раёне, за ўзяцце якой ў гады Вялікай Айчыннай вайны шэсць воінаў

атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Паколькі ўзяцце Лудчыцкай вышыні адбы-

лося ноччу, то і аднаўленне гэтай падзеі ў 1985 г. было вырашана здзейсніць у начны

час, каб максімальна наблізіць дзею да гістарычнага факту. Адсюль і неабходнасць

уключэння у сістэму выразных сродкаў святла. Першае светлагукапіратэхнічнае прад-

стаўленне на тэрыторыі Беларусі (галоўны рэжысёр П.А. Гуд, піратэхнік Г. Круглікаў,

мінёры Быхаўскага авіапалка і гукарэжысёры – А. Гіль, В. Красоўскі) было многапла-

навым па структуры. Асобныя яго эпізоды разыгрываліся на прасторава аддаленых

пляцоўках – там адбывалася прывязка да розных фрагментаў мемарыяла.

На дарозе да мемарыяльнага комплексу ў гонар 40-годдзя Перамогі былі ўста-

ляваныя на адлегласці 50 м адзін ад аднаго светлавыя экраны з выявамі мемарыя-

лаў адзінадцаці гарадоў-герояў. У час прахаджэння калоны гасцей і гледачоў перад

кожным экранам запальваўся чырвоны піратэхнічны факел і гучаў залп выбухавай

шашкі, што сімвалізавала даніну памяці ўсіх прысутных, загінуўшым у гады вайны.

У цэнтральнай частцы мемарыяла чырвоны колер зенітных пражэктараў высвят-

1 Черняк Ю.М. Режиссура праздников и зрелищ. Мн., 1994, с. 67 – 69.

1396797550

ляў на адвеснай сцяне шэсць барэльефных лікаў герояў Лудчыцкай вышыні. Над

гэтай сцяной узвышалася фігура Гусляра-летапісца палымяных гадоў вайны, ад імя

якога вялося апавяданне, а за ёй стаяў Курган Памяці, на схілах якога разгортваліся

асноўныя эпізоды дзеяння «Дарога ў бяссмяротнасць».

У пралозе прадстаўлення белае святло пражэктараў асвятляла Гусляра такім

чынам, што ён як бы павіс у небе, падымаючыся над абыдзенным жыццём. u1056 Разда-

валіся пералівы гусляў, і пачыналася апавяданне аб цяжкіх кроках вызвалення Бе-

ларусі, аб аперацыі «Багратыён». Святло пражэктараў засяроджвалася на абліччах

шасці барэльефаў – выявах удзельнікаў бітвы, атрымаўшых званне Герояў Савецкага

Саюза за ўзяцце Лудчыцкай вышыні.

У эфіры чутны галасы:

–...Таварыш палкоўнік! Рота старшага лейтэнанта Мартынава прайшла міннае

поле.

– Атакуем!

У паветра ўзляталі тры чырвоныя ракеты. Гаслі пражэктары. Чутны грамавыя

раскаты «Ура-а-а!» і з гэтага моманту эфект прысутнасці, саўдзелу ў падзеях не

пакідаў прысутных. Гукапіратэхнічны бой, нагнятаючы атмасферу атакі Лудчыцкай

вышыні, захапляў сваёй дынамікай усіх.

Сем мінных палёў разражалі зарады рознай магутнасці (ад 200 г да 3 кг), уверх

узляталі сігнальныя і асвятляльныя ракеты, поле за мемарыяльным комплексам

завалакваў дым.

На схіле Кургана Памяці, злева ад фігуры Гусляра, узнікаў выхвачаны з цемры

пражэктарам макет фашысцкага дота. Злева ад фігуры Гусляра з’яўлялася зробленая

з металічных трафарэтаў і замацаваная на зенітных пражэктарах група чырвоных

зорачак – сімвалаў салдат, якія рухаліся па схілу ўверх і ўлева.

Трасіруючы агонь кулямётных чэргаў «гасіў» чырвоныя зорачкі, і толькі адна з іх,

то ўспыхваючы, то загасаючы, павольна набліжалася да вогненнага дота.

На фоне сціслага паэтычна-музычнага ўрыўка аб гераізме ўдзельнікаў штур-

ма чырвоная зорачка вырастала ў памерах і накрывала фашысцкі дот. Наступала

імгненная цішыня...

Затым крыкі «Ура-а-а!», аўтаматныя чэргі. Па схілу кургана бясконцым патокам

беглі чырвоныя зоркі...

У светлавай паласе па полю за Курганам рухаліся танкі і пяхота, якая страляла

з аўтаматаў. У эфіры – дынамічная музыка барацьбы, у якую ўрываўся лязг танкаў,

вой пікіруючых бамбардыроўшчыкаў, выбухі...

Гукапіратэхнічны бой дасягаў свайго апагея. Запальваліся дымавыя шашкі,

засцілаючыя вядучага апавяданне гусляра.

У спалохах выбухаў то гаслі, то ўспыхвалі светлавыя чырвоныя зорачкі на Кур-

гане. Па небе паўзлі прамені пражэктараў, якія спыняліся u1085 на варожым «самалёце»,

іх суправаджала мелодыя яраснай барацьбы.

Нарэшце, святло пражэктараў выводзіла з дымавой заслоны фігуру Гусляра,

бой спыняўся.

Гучала мелодыя світанку. За Гусляром над Курганам успыхвала вялізарнае піра-

тэхнічнае «сонца», і святло пражэктараў залівала ўвесь мемарыяльны комплекс.

На склонах кургана з’яўляліся муляжы жытніх каласоў. Святло высвечвала каласы

жытняга поля такім чынам, што іх карані з’яўляліся на тварах барэльефаў загінуўшых

герояў, як бы прарастаючы скрозь іх.

Гучаў тэкст Гусляра, ўсім прысутным прапанавалася адведаць хлеба Памяці, і ад

сухіх скарыначак хлеба на вачах наварочваліся слёзы, слёзы памяці, ўдзячнасці.

У гонар удзельнікаў бітвы за Лудчыцкую вышыню на схілах кургана запальваліся

5

шматлікія факелы рознакаляровага агню, успыхваў агонь у салдацкіх касках каля

кожнага з шасці барэльефаў, а над мемарыяльным комплексам у небе ўспыхвалі

зоркі шматпавярховага салюта.

Даследчыкі лічаць, што святло ў гэтым прадстаўленні ўзяло на сябе вобразнае

рашэнне дзеі, і менавіта яно дапамагло дамысліць метафару хода бітвы за Лудчыц-

кую вышыню – дарогу чырвоназорных салдат у бясмяротнасць1. Першае светла-

гукапіратэхнічнае прадстаўленне ў Беларусі выклікала ў людзей глыбокія эмоцыі і

неаднаразова паўтаралася на схілах Кургана Памяці.

Грандыёзнае прадстаўленне падобнай тэматыкі было паказана гэтымі ж аўтарамі

на свяце г. Мінска ў 1987 годзе, дзе сродкамі піратэхнікі была уваскрэшана барацьба

беларускага народа з фашысцкімі захопнікамі.

На фоне літаратурна-музычнага радыёпрадстаўлення перад гледачамі па чарзе

ўзнікала «хлебнае поле», якое размяталася выбухамі бомб (гукавыя і піратэхнічныя

эфекты), «пылаючыя хаты», «карта Беларусі ў дыму», «цягнік», які ляцеў пад адхон у

выніку выбуху партызанскай міны, страляючы савецкі «танк», «Дом ураду» ў Мінску,

з якога ляцела ўніз палаючая «фашысцкая свастыка», мемарыял «Мінск – горад-

герой» ля падножжа якога гарэў «агонь Памяці».

У фінале прадстаўлення u1118 ў неба ўзляталі рознакаляровыя агні святочнага салюта

з марцір 105, 195 і 310 мм калібра, піратэхнічныя вырабы: «хрызантэма», «мільгаю-

чыя зоркі», «салют», «Радзіма».

Поспех піратэхнічных спектакляў выклікаў сапраўдны бум ужывання піратэхнічных

вырабаў у разнастайных святах і відовішчах Беларусі.

Адно з першых у Беларусі святаў горада, якое нарадзілася ў Віцебску ў 80-я гады,

творча развіла мастацкія традыцыі 20-х гадоў. «Святочнай арэнай Віцебску стала

рака Заходняя Дзвіна. У пачатку свята пад гукі музыкі гарматныя стрэлы выплывала

распісаная лодзія і на бераг з дружынай высаджвалася заснавальніца горада княгіня

Вольга. Вячэрняе сутонне прачэрчвалі промні пражэктараў і рознакаляровыя ракеты,

а ўздоўж берагоў вадамётамі падымаліся бліскучыя струмені вады. Суправаджаемыя

рознымі светавымі і шумавымі піраэфектамі, з’яўляліся адна за другой дэкарыраваныя

баржы, на якіх паслядоўна адлюстроўвалася гісторыя горада, рэспублікі. На апошняй

спальвалі пудзіла – сімвал вайны»2. Заканчвалася свята многаярусным паветраным

дзеяннем (рэжысёры – А. Нісневіч і М. Пашынскі).

У тагачасных святах знаходзілі сваё прымяненне і піратэхнічныя дымы. Так, на

святах у Калінкавічах і Светлагорску (рэжысёр В. Мароз) яскравым момантам ура-

чыстага адкрыцця было выступленне спартсменаў-парашутыстаў з выкарыстаннем

дымавых шашак. Спускаючыся на парапланах, яны выпісвалі ў небе каляровымі

дымамі святочную дату горада і розныя арнаментальныя фігуры. На каляровых

дымах і ракетах рознакаляровага агню быў пабудаваны і феерверк, які правялі ў

дзённы час.

Кафедра рэжысуры святаў Мінскага інстытута культуры ў 80-я гады праводзіла,

акрамя каляровадымных феерверкаў, разнастайныя творчыя эксперыменты, звяза-

ныя з тэатралізацыяй светлапіратэхнічных дзей. У 1989 г. у Дзяржынску студэнт-дып-

ломнік кафедры рэжысуры святаў В. Леонаў зрабіў удалую спробу звязаць у адзінае

мастацкае цэлае каляровамузычны жывапіс і піратэхніку. Канцэрт каляровамузычнага

жывапісу на тэмы беларускіх песень з’яўляўся фіналам свята. Паміж асобнымі ну-

марамі каляровамузычнага жывапісу гучалі вершы беларускіх аўтараў і спальваліся

1 Черняк Ю.М. Режиссура праздников и зрелищ, с. 70 – 71.

2 Шамшур В.В. Празднества революции. Мн., 1989, с. 98.

1396797550

піратэхнічныя фігуры (разнастайныя «калёсы», «мазаікі», «кветкі»і інш.). У заключэнні

канцэрта на фоне песні «Жураўлі на Палессе ляцяць» неба над горадам асвятлілася

святочнымі агнямі салюта.

Паўторанае некалькі разоў і творча ўдасканаленае прадстаўленне атрымала

высокую ацэнку гледачоў. Аднак, нажаль, з прычыны немагчымасці ў той час набыць

дарагую каляровамузычную апаратуру гэтыя эксперыменты прыпыніліся.

У другой палове 80-х гадоў у Баранавічах пачала працаваць піратэхнічная май-

стэрня, якая спецыялізавалася на распрацоўцы і правядзенні дэкаратыўных феер-

веркаў. Заснавальнікам, мастацкім кіраўніком і галоўным піратэхмайстрам майстэрні

стаў Яўген Бова, 25-гадовы піратэхнік з г. Рамны (Украіна), дзе ён працаваў у адной

з лепшых піратэхнічных майстэрняў Савецкага Саюза.

З першых крокаў гэтаму аб’яднанню феерверкераў разнастайную дапамогу

аказвалі кафедра рэжысуры святаў Мінскага інстытута культуры і дырэктар парка

культуры і адпачынку г. Баранавічы Уладзіслаў Мантвідас.

Напачатку сваёй дзейнасці баранавіцкія піратэхнікі працавалі з прадукцыяй Хар-

каўскага камбіната па падрыхтоўцы і дэманстрацыі феерверкаў, але ўжо праз два

гады імі была наладжана ўласная вытворчасць піратэхнічных вырабаў: фантанаў,

зорак, швермераў, ракет, люсткугеляў 80, 105 мм калібраў і выпушчаны пробныя

шары 195 мм калібра.

З мэтай папулярызацыі піратэхнічнай спадчыны айчыннай піратэхнікі і стварэння

новых піратэхнічных вырабаў, асобных дзей і прадстаўленняў, быў створаны першы

ў Беларусі творчы саюз паміж навукоўцамі і практыкамі – кафедрай рэжысуры святаў

Мінскага інстытута культуры – і пірамайстэрняй г. Баранавічы. Афіцыйнае пагад-

ненне гэтых арганізацый ставіла сваёй мэтай адлюстраванне сродкамі піратэхнікі

ідэйна-тэматычнай накіраванасці свята, вобразнага вырашэння асобных эпізодаў

тэатралізаваных дзей, піратэхнічных спектакляў і феерверкаў.

Я. Бова разам з П.А. Гудам і студэнтамі кафедры рэжысуры святаў распрацоўвалі

літаратурны і музычны змест феерверкаў, тэхналогію вырабу піратэхнічных фігур,

колеравую гамму агнёў. У выніку творчых пошукаў на свяце 600-годзя Бабруйска

на рацэ Бярэзіна ўзнікла водна-піратэхнічная плаціна, дзе на струменях вадаспада

праэцыраваліся слайды з выявамі горада, узнікалі палаючыя піратэхнічныя фантаны

і скакалі «вогненныя жабкі», а з веерападобных, шыракапалосных і змейкавых стру-

меняў, створаных пры дапамозе вадамётаў пажарных машын, увысь ляцелі ракеты.

На свяце ў Жлобіне жыхары ўпершыню пабачылі агні і вогненную лаву піратэхнічнай

«домны», а на свяце г. Воранава – «вершнікаў», якія рухаліся на «конях».

Упершыню ў дзяржаве на свяце 350-годдзя Шацілак (месца, на якім быў за-

снаваны г. Светлагорск) арэнай феерверка стаў дах дзевяціпавярховага будынку.

Выкарыстанне гэтай архітэктурнай спаруды дало магчымасць усім прысутным ва

ўсіх дэталях разглядзець дзеянне піратэхнічных вырабаў. Асабліва ўсіх уразіла 50-

метровая вогненная плаціна і вялізны герб Шацілак, з якога ў розныя бакі ляцелі

рознакаляровыя ракеты.

Яскравым момантам пірадзей свята г. Мінска стаў запуск на ваду прадстаўнікамі

розных народаў піратэхнічных вянкоў сяброўства і запальванне на вадзе ракі Свіслач

кастра Дружбы, з якога бясконцым патокам у неба ляцелі агні рымскіх свечак, бура-

коў, ракет.

Новым формаўтварэннем у духоўным жыцці Беларусі стаў першы феерверк

на нацыянальнай аснове. Да першага свята народных рамёстваў, якое адбылося ў

1986 годзе ў г. Воранава Гродзенскай вобласці, П. Гуд і Я. Бова распрацавалі новыя

піратэхнічныя фігуры.

У пралозе прадстаўлення на фоне песні В. Раінчыка «Я хаджу закаханы ў твае

краявіды» перад гледачамі паўставалі піратэхнічныя вогнеспады, кветкі «рамонак»,

5

«васілёк», у паветры ўзнікаў «бусел», які рухаў крыламі (стацыянарная фігура).

Пасля лірычнай, u1087 празрыста-пяшчотнай песні, на фоне рознажанравай беларускай

інструментальнай музыкі і літаратурных тэкстаў аб майстрах народнай творчасці і

прыродзе як крыніцы натхнення гледачы ўбачылі контурнасвечныя, форсавыя і фан-

танныя фігуры разнастайных беларускіх арнаментаў ткацтва і вышыўкі, «гліняныя

жбаны», «саламяныя карцінкі», «драўляных пеўнікаў».

У фінале прадстаўлення з’явіўся велізарны піратэхнічны «лазовы кошык», з якога

ўверх паляцелі агні «астраў», «дзьмухаўцоў», ракет.

Гэтае прадстаўленне, якое фактычна стала першым музычна-піратэхнічным

шоў у Беларусі, мела поспех і выказваліся велізарныя перспектывы яго развіцця і

ўдасканальвання.

Але лёс вырашыў па-свойму. У выніку нясчаснага здарэння з-за невыканання

ўмоў пажарнай бяспекі ў піратэхнічнай майстэрне г. Баранавічы адбыўся пажар, і

большасць піратэхнікаў, атрымаўшы цяжкія апёкі, памерлі. У выніку баранавіцкая

пірамайстэрня прыпыніла існаванне. Кафедра рэжысуры святаў дзеля правядзення

пірадзей была вымушана ізноў звярнуцца да паслуг Харкаўскага камбіната па пад-

рыхтоўцы і дэманстрацыі феерверкаў – найбольш актыўна функцыянуючага цэнтру

таго часу. Але харкаўскія пірамайстры не былі гатовыя да тэхнічнага забеспячэння

задумак беларускіх рэжысёраў, бо працавалі на аснове вырабаў серыйнай вытвор-

часці. Таму новыя піратэхнічныя фігурныя вырабы засталіся на доўгія гады толькі ў

чарцяжах, малюнках, творчай памяці і яшчэ чакаюць свайго аднаўленне.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 497. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия