Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
Спалучэнне галосных у іншамоўных словах у рускай і беларускай мовах пішуцца па-рознаму:
Спалучэнні ео, еа, эо, эа на пісьме захоўваюцца нязменна, толькі о не пад націскам пераходзіць у а, а е пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных пераходзіць у э: идеология – ідэалогія, идеолог – ідэолаг. Выключэнні: Эфіопія, радыё, Йорк, Агайо, Йемен, акіян.
Практыкаванне 1. Запішыце наступныя словы па беларуску. Растлумачце ў іх правапіс спалучэнняў галосных.
Национальный, Иоланта, авианосец, киоскер, автобиография, фейерверк, геолог, Иосиф, фойе, стадион, неон, геотехник, районный, сольфеджио, конвейер, ион, идеология, Иордания, идеальный, рациональный, диагноз, йод, виолончель, Фейербах, идиома, диафильм, патриотизм.
Практыкаванне 2. Спішыце, устаўце прапушчаныя спалучэнні літар. Параўнайце напісанне слоў у рускай і беларускай мовах.
1. На Алеся з магутным ак...нскім рокатам, з раскошным сонечным ззянем накацілася хваля рускай прозы (Б.). 2. На матэматычнай алімп... дзе паспяхова выступілі вучні дзесятага класа. Перш, чым вывучаць твор, мы пазнаёміліся з б...графіяй пісьменніка (М. Танк). 3. Спец...ліст той, хто добра ведае сваю справу (“Звязда”). 4. Лявон сеў на лавачку ля шырокага трату...ру, з таго боку вуліцы, дзе мала хто хадзіў (Грах.). 5. Я не кл...н, каб паказваць сябе (Грах.).
|