Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Малюнак 1.1 — Тэорыі і канцэпцыі рахунказнаўства





 

гаспадарчага працэсу. Псіхалагічная (біхевіарыстычная) канцэпцыя рахунказнаўства робіць акцэнт на ўзаемасувязь інфармацыі, якая служыць асновай для прыняцця рашэнняў, з паводзінамі асоб, абумоўленымі атрыманай інфармацыяй.

Эканамічная (матэрыялістычная) тэорыя рахунказнаўства. У якасці прадмета рахунказнаўства эканамічная тэорыя прымае матэрыяльныя і фінансавыя актывы, а таксама крыніцы іх атрымання. У сувязі з гэтым эканамічная тэорыя называецца яшчэ матэрыялістычнай. Рахунказнаўства разглядваецца як прыватны выпадак палітычнай эканоміі з арыентацыяй на мікра- або макраэканоміку. На аснове эканамічнай тэорыі ўзніклі мікраэканамічная, макраэканамічная і сацыяльна-карпаратыўныя канцэпцыі рахунказнаўства.

Мікраэканамічная канцэпцыя абмяжоўвае прадмет рахунказнаўства гаспадарчай дзейнасцю асобнай арганізацыі і функцыянуе абапіраючыся на прынцып, згодна якому гаспадарчая дзейнасць, карысная для асобнага суб'екта гаспадарання, з'яўляецца карыснай таксама і для ўсёй нацыянальнай эканомікі. Справаздачнасць, якая складаецца на аснове інфармацыі рахункаводства. служыць для ацэнкі эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці арганізацый, не прымаючы пад увагу патрабаванні яе знешніх карыстальнікаў.

Практыка рахункаводства ў значнай ступені заснавана на тэорыі эканоміі. Абавязковыя прававыя прадпісанні, якія рэгулююць улік, прызначаны толькі стымуляваць выкарыстанне канкрэтных метадаў уліку, якія павінны адпавядаць канкрэтным умовам гаспадарання. Аднак яны не павінны вызначаць канкрэтныя ўліковыя працэдуры і правілы вядзення ўліку.

Галоўнай задачай уліковага апарату з'яўляецца падача кіраўніцтву такой інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі, якая дазваляе прыняць рашэнні па забеспячэнні далейшага яе існавання і развіцця. Значная ўвага ўдзяляецца наданні рахункаводству адпаведнага месца і належнай ролі ў кіраванні дзейнасцю арганізацыі. Мікраэканамічная канцэпцыя стварыла ўмовы для развіцця рахунказнаўства па гарызанталі, што прывяло да выдзялення галіновых уліковых дысцыплін.

Прадстаўнікі макраэканамічнай канцэпцыі мяркуюць, што прадметам рахунказнаўства выступае ўся народная гаспадарка і трактуюць яго як інструмент для рэалізацыі пастаўленых урадам эканамічных мэт. Справаздачнасць арганізацый распрацоўваецца перад усім для органаў дзяржаўнага кіравання, жорсткія прававыя перадумовы забяспечваюць якім атрыманне неабходнай інфармацыі, якая ў меншай ступені задавальняе інтарэсы акцыянераў і іншых зацікаўленых асоб. Галоўнай задачай уліковага апарату з'яўляецца забеспячэнне адпаведнасці гаспадарчай дзейнасці прававым нормам і паніжэнне выдаткаў на вядзенне рахункаводства.

Прамежкавае становішча паміж мікра- і макраэканамічнымі канцэпцыямі рахунказнаўства займае сацыяльна-карпаратыўная канцэпцыя. Яна спалучае асноўныя палажэнні мікраэканамічнай канцэпцыі з некаторымі сацыяльнымі задачамі, пастаўленымі дзяржавай перад адміністрацыямі арганізацый. Практычную рэалізацыю гэта канцэпцыя можа знайсці шляхам раскрыцця ў фінансавай справаздачнасці пэўнай інфармацыі сацыяльнай накіраванасці. У якасці прыкладу можна прывесці прапанаваную ў 1975 г. Інстытутам прысяжных бухгалтараў Англіі і Уэльса карпаратыўную справаздачу, якая адлюстроўвае размеркаванне дабаўленай вартасці паміж наёмнымі працаўнікамі, акцыянерамі і крэдыторамі.

Нармалізаваная канцэпцыя рахунказнаўства таксама накіравана на рашэнне макраэканамічных задач. Гэта канцэпцыя мае на ўвазе ўніфікацыю інфармацыі, якія распрацоўваецца рахункаводствам. Справаздачнасць, заснаваная на ўліковых даных, павінна распрацоўвацца ў адпаведнасці з адзінымі ўзорамі, што дае магчымасць абагульняць і супастаўляць інфармацыю, якую яна змяшчае. Адзінства ўліковай інфармацыі забяспечваюць прававыя прадпісанні, якія вызначаюць стандартныя формы ўліковых рэгістраў і дэталёвыя правілы іх вядзення. Задачамі ўліковага апарату з'яўляецца адлюстраванне дзейнасці гаспадарчага суб'екта ў адпаведнасці з правам.

Структурная (нейтральная) тэорыя рахунказнаўства. На аснове сінтэзу юрыдычнай і эканамічнай тэорый рахунказнаўства ўзнікла структурнае, або, як яе яшчэ называюць, нейтральная тэорыя. У сваю чаргу названая тэорыя падраздзяляецца на адміністрацыйную (прагматычную) і метадалагічную канцэпцыі.

Адміністрацыйная, другая назва — прагматычная канцэпцыя, трактуе рахунказнаўства як кіраўніцкую функцыю. Яна выходзіць за межы двайнога запісу і бярэ за аснову натуральныя вымернікі, стандартныя выдаткі, цэнтры адказнасці і паводзіны асоб пад уплывам атрыманай інфармацыі (біхевіарызм). У аснову пакладзеныя такія прынцыпы як стварэнне магчымасцей для ажыццяўлення эфектыўнай гаспадарчай дзейнасці і адсутнасць абмежаванняў функцыянавання арганізацыі жорсткімі рамкамі абавязковых правілаў, якія рэгламентуюць яе гаспадарчую дзейнасць у дадзены момант.

З гэтых прынцыпаў вынікае, што рахункаводства павінна валодаць здольнасцю прыстасоўвацца да зменлівых умоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і садзейнічаць вырашэнню задач, якія ўзнікаюць у канкрэтных умовах. Па гэтай прычыне методыка і арганізацыя рахункаводства павінны быць адносна свабоднымі ад усталяваных заканадаўчым шляхам распараджэнняў і абмежаванняў.

Фінансавая справаздачнасць разлічана першым чынам на задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей уладальнікаў арганізацыі. якія лічацца ў найбольшай меры кампетэнтнымі ў ацэнцы зместу гэтай справаздачнасці і яе прыдатнасці для іншых асоб, зацікаўленых у атрыманні інфармацыі. Пры выкарыстанні гэтай канцэпцыі бухгалтары валодаюць пэўнай свабодай пры падачы справаздачнасці, бо заканадаўства дае толькі агульныя ўказанні. Вялікая ўвага ў справаздачнасці ўдзяляецца паўнаце і неабходнасці інфармацыі.

Метадалагічная канцэпцыя імкнецца максімальна фармалізаваць рахункаводства і ператварыць яго ў матэматычную мову для апісання гаспадарчага працэсу. Рахункаводства становіцца ўніверсальнай працэдурай, што адкрывае магчымасці для яго выкарыстання на ўсіх узроўнях кіравання нацыянальнай эканомікай.

 

 


2. Пастулаты двайнога запісу,







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 483. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия