Студопедия — І навуковай дзейнасці, прынятыя ў замежных краінах
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І навуковай дзейнасці, прынятыя ў замежных краінах






Канцэптуальныя асновы

 

Мова Практычная дзейнасць Навука аб метадалогіі вядзення рахункаў
Англійская Book keeping — вядзенне кніг Accounuting — рахунказнаўства
Італьянская Tenitura di libri — вядзенне кніг Computisteria — рахунказнаўства
Нямецкая Die Buchführung — вядзенне кніг; Die Rechnungsführung — рахункаводства Die Rechnungswesen— рахунказнаўства
Польская Księgowość — кніговодство Rachunkowość— рахунказнаўства
Французская Tene de liwres — вядзенне кніг Comptabilite — рахунказнаўства

 

Абумоўлена гэта той акалічнасцю, што ў ХVІІІ-ХІХ стагоддзях у Расійскай Імперыі ўлікам займаліся выхадцы з нямецкамоўных краін і Швецыі, якія называлі сябе бухгалтарамі. Нямецкае слова “der Buchhalter” у даслоўным перакладзе абазначае “той, хто вядзе кнігі”. У канцы ХІХ стагоддзя нямецкі варварызм (запазычанне ці створанае па ўзору якой-небудзь іншай мовы слова або выраз, які парушае нормы дадзенай мовы) пачаў інтэнсіўны выцясняцца славянскі тэрмінамі “счетоводство” (рахункаводства) і “счетоведение” (рахунказнаўства). У першай чвэрці ХХ стагоддзя ў былым СССР гэтыя тэрміны былі агульнапрызнанымі, пакуль, у пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, у ходзе так званай вялікай дыскусіі аб шляхах савецкага ўліку, іх не аднеслі да перажыткаў капіталізму. Рахункавод пачаў атаясамлівацца з тэхнічным супрацоўнікам уліковага апарату, які не здольны да аналітычнага мыслення.

Сучасныя эканамічныя слоўнікі тэрміны рахунказнаўства, рахункаводства, бухгалтарскі ўлік, рахункавод і бухгалтар трактуюць наступным чынам. Рахунказнаўства — адна з назваў бухгалтарскага ўліку як навукі. Рахункаводства мае два значэнні: 1) сукупнасць прынцыпаў (зыходных палажэнняў тэорыі або вучэння) уліку; 2) працэс вядзення бухгалтарскага ўліку шляхам рэгістрацыі гаспадарчых аперацый і захоўвання ўліковай дакументацыі.

Бухгалтарскі ўлік — гэта ўпарадкаваная сістэма збору, рэгістрацыі і абагульнення інфармацыі ў грашовым выражэнні аб маёмасці і абавязацельствах арганізацый, а таксама іх руху шляхам суцэльнага, безупыннага дакументальнага ўліку ўсіх фактаў гаспадарчага жыцця. Зыходзячы з прыведзеных дэфініцый тэрмін рахунказнаўства і першае значэнне тэрміна рахункаводства можна трактаваць як сінонімы. Гэта адносіцца і да тэрмінаў рахункаводства ў другім значэнні і бухгалтарскі ўлік.

Назвы прафесіі бухгалтар і рахункавод трактуюцца таксама як сінонімы. Бухгалтар — гэта супрацоўнік бухгалтэрыі (уліковага апарату) у службовыя абавязкі якога ўваходзіць выкананне работ на розных участках бухгалтарскага ўліку. Рахункавод — гэта спецыяліст па рахункаводству, бухгалтар. Аднак, не зважаючы на сінанімічнасць гэтых тэрмінаў, перавагу неабходна аддаць тым, у аснове якіх ляжаць славянскія карані.

У цяперашні час ва ўмовах выкарыстання камп'ютарных тэхналогій для вядзення ўліку гаспадарчай дзейнасці кнігі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У аснову назвы як навукі, так і сучаснай практычнай дзейнасці нельга пакласці тэхнічны сродак ажыццяўлення запісаў, які шырока выкарыстоўваўся ў мінулым стагоддзі і страціў сваё значэнне сёння. Субстанцыяльнай асновай як навукі, так і практычнай дзейнасці пры любых тэхналогіях апрацоўкі інфармацыі застаецца вядзенне рахункаў. Менавіта таму назвы як навукі так і практычнай дзейнасці павінны быць сугучны такой уліковай катэгорыі як рахунак, а адсюль рахунказнаўства і рахункаводства.

І тым не менш немэтазгодна цалкам адмаўляцца і ад нямецкамоўнага запазычання. Добра гучыць, напрыклад, як на беларускай так і на рускай мовах тэрмін “бухгалтэрыя”, што выкарыстоўваецца для назвы ўліковага апарату арганізацыі, які арганізуе і вядзе рахункаводства.

 

 

1.2. Патрыманальная і камеральная канцэпцыі

ўніграфічнага ўліку

 

К пачатку нашай эры ў Рымскай імперыі склалася сістэма ўзаемазвязаных рэгістраў простай бухгалтэрыі. Вядзенне ўліку гаспадарчай дзейнасці шляхам адлюстравання аперацый на рахунках актываў і абавязацельстваў па прынцыпе дэбетавання аднаго рахунку і крэдытавання другога без выкарыстання рахункаў для ўліку капіталу, атрымала назву простай бухгалтэрыі або ўніграфічнага ўліку.

Уніграфічны ўлік у Рымскай імперыі ажыццяўляўся з выкарыстаннем наступных рэгістраў:

Adversaria — памятная кніга;

Codex accepti et expensi — кніга прыходу і расходу;

Codex rationum — кніга рахункаў.

Памятная кніга выкарыстоўвалася для першапачатковага запісу ў храналагічным парадку фактаў гаспадарчага жыцця, звязаных з рухам грошай і разлікаў. Гэтыя запісы пераносіліся затым у кнігу прыходу і расходу, дзе адкрываліся рахункі касы, дэбітораў і крэдытораў. Кніга рахункаў прызначалася для ўліку матэрыяльных каштоўнасцей. Выкарыстоўваліся і іншыя ўліковыя рэгістры для ўліку спецыфічных аперацый банкаў або дзяржаўнай гаспадаркі.

У Еўропе ўніграфічная сістэма рахункаводства прыкладна з ХІ стагоддзя выкарыстоўвалася ў выглядзе манарыяльнага ўліку. Англійскі тэрмін “manor” азначае маёнтак, таму манарыяльны ўлік уяўляў сабой сістэму ўліку ў сельскай гаспадарцы. Буйныя феадалы наймалі эканомаў, якім даручалі вядзенне гаспадаркі. Для таго каб выключыць злоўжыванні з боку эканома, неабходна было наладзіць патрэбную сістэму ўліку і кантролю.

Манарыяльны ўлік асноўваўся на простай бухгалтэрыі, галоўным выніковым дакументам якой была справаздача, каторую эканом падаваў гаспадару маёнтка. Паказаная ў справаздачы маёмасць на пачатак справаздачнага перыяду паказвала доўг эканома перад гаспадаром, які на працягу справаздачнага года змяняўся пад уплывам паступленняў і абгрунтаваных расходаў. Паступленні маглі быць ад продажу ураджаю, жывёлы, у выглядзе рэнтавых плацяжоў, укладанняў гаспадара і іншых даходаў.

Расходы ўяўлялі сабой забіранне гаспадаром маёнтка грошай або сельскагаспадарчай прадукцыі для сваіх патрэбнасцей, плацяжы звязаныя з правядзеннем сельскагаспадарчых работ і кіраваннем гаспадаркай. На аснове усёй гэтай інфармацыі балансавым метадам выводзілася завінавачанасць эканома перад гаспадаром маёнтка на канец справаздачнага перыяду. Асноўнымі адзнакамі манарыяльнага ўліку былі выкарыстанне персаніфікаваных рахункаў, ярка выражаны кантрольны характар справаздачнасці, адлюстраванне ўсіх фактаў гаспадарчага жыцця незалежна ад іх характару і адсутнасць арыентацыі ўліковай сістэмы на вызначэнне прыбытку.

Трэба, аднак, прызнаць, што манарыяльны ўлік у завершаным выглядзе паўсюдна ў сярэднявеччы не выкарыстоўваўся, паколькі большая частка насельніцтва Еўропы, уключаючы і феадалаў, была непісьменнай. І тым не менш, ужо ў ХІІІ стагоддзі манарыяльны ўлік быў уключаны як вучэбная дысцыпліна ў праграму Оксфардскага ўніверсітэту.

Уніграфізм, як сістэма рахункаводства, можа выкарыстоўвацца ў двух варыянтах:

а) па метадзе аднаразовага запісу гаспадарчых аперацый або падзей у сістэме адкрытых рахункаў;

б) з выкарыстаннем метаду двайнога запісу гаспадарчых аперацый і падзей у сістэме адкрытых рахункаў.

У сярэднія стагоддзі ўзніклі дзве канцэпцыі ўніграфічнага ўліку: патрыманальная і камеральная. Патрыманальны ўлік заснаваны на прэрагатыве ўліку руху і стану маёмасці, вынікам эксплуатацыі якой становяцца расходы і даходы. Зыходзячы з такога канцэптуальнага падыходу для патрыманальнага ўліку характэрна тое, што яго аб'ектамі з'яўляюцца каштоўнасці, якія належаць суб'екту гаспадарання. На адкрытых рахунках адлюстроўваюцца аперацыі з гэтымі каштоўнасцямі, вынікам якіх з'яўляецца прырост або памяншэнне актываў і абавязацельстваў суб'екта гаспадарання. Вынік гаспадарчай дзейнасці вызначаецца шляхам правядзення інвентарызацыі, якая дазваляе выявіць не абстрактную велічыню прыбытку або страт, а рэальны прырост багацця.

Камеральны ўлік узнік у сярэднія стагоддзі як сродак вырашэння задач камеральных упраўленняў, якія ствараліся вышэйшым магнацтвам для фінансавага абслугоўвання іх уладанняў і кантролю за рухам вялікіх фінансавых патокаў. У аснове гэтага тэрміну ляжыць нямецкае слова “Kameralistik”, створанае ад позналацінскага слова “сamera” — казна. У той час, прыкладна з ХІІ стагоддзя, камералістыка развівалася зыходзячы з патрэбнасцей кіравання фінансамі буйных феадальных гаспадарак, а таксама даходамі і расходамі дзяржаўнага бюджэту. Гэта была канцэпцыя ўніграфічнага ўліку касы

У навучальных установах Германіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў у ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях, а з другой палавіны ХІХ стагоддзя і ў Расіі, выкладалася асобная дысцыпліна — камералістыка. Камеральнае рахункаводства на пярэдні план выстаўляе ўлік даходаў і расходаў, а стан і рух маёмасці разглядае як вынік выканання каштарысу, таму аб'ектам уліку з'яўляюцца грашовыя аперацыі і каштарысныя асігнаванні. Як вучэбная дысцыпліна яна ўяўляла сабой сукупнасць уліковых прыёмаў адлюстравання даходаў і выдаткаў бюджэту ў адпаведнасці з назначанымі асігнаваннямі.

Асноўную ўвагу камеральнае рахункаводства канцэнтруе на ўліку грошай у касе, вынікам руху якіх з'яўляецца прырост матэрыяльных каштоўнасцей. У аснове камеральнай бухгалтэрыі ляжыць дэталізаваны ўлік касавых аперацый з выдзяленнем асобных рахункаў для ўліку відаў паступленняў грашовых сродкаў і накірункаў іх выдаткавання. Прынцыповае адрозненне камеральнай бухгалтэрыі ад патрыманальнай заключаецца ў трактоўцы выдаткаў. У патрыманальнай бухгалтэрыі набыццё актываў трактуецца не як выдаткі, а як маёмасныя пермутацыі, у выніку якіх адбываюцца структурныя змяненні ў складзе актываў. З пункту погляду камеральнай бухгалтэрыі аплата набытых актываў трактуецца як расход грашовых сродкаў, а самі актывы камеральную бухгалтэрыю мала цікавяць. Рух актываў і абавязацельстваў разглядаецца як вынік выканання каштарысу даходаў і расходаў.

Адрозніваюць старую (з ХІІ да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзяў) і новую камеральныя бухгалтэрыі. Сутнасць старой камеральнай бухгалтэрыі заключалася толькі ў адлюстраванні фактычных грашовых паступленняў і расходаў. Сэнс новай камеральнай бухгалтэрыі заключаецца ў дапаўненні ўліку фактычных грашовых паступленняў і расходаў улікам каштарысных асігнаванняў. Новая камеральная бухгалтэрыя прадугледжвае не толькі рэгістрацыю фактаў гаспадарчага жыцця, якія ўжо адбыліся, аднак і тых фактаў, якія павінны яшчэ адбыцца. Гэта ўліковая сістэма пачынаючы з ХVІІІ стагоддзя стала вывучацца ў еўрапейскіх універсітэтах як самастойная вучэбная дысцыпліна. У Расіі выкладанне камеральнага ўліку пачынае ажыццяўляцца з другой паловы ХІХ стагоддзя.

Аднак як старая, так і новая камеральныя бухгалтэрыі не даюць магчымасці атрымаць патрэбную інфармацыю аб маёмасным стане арганізацыі. Таму ў чыстым выглядзе камеральны ўніграфічны ўлік можа выкарыстоўвацца для ажыццяўлення ўліку даходаў і расходаў дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў, некамерцыйнымі грамадскімі арганізацыямі, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю, а таксама рэлігійнымі і іншымі падобнымі арганізацыямі. У камеральным уліку бюджэтныя асігнаванні, выдадзеныя на набыццё прадугледжаных каштарысам каштоўнасцей, ніколі не акупяцца і таму ў момант, калі былі выдаткаваны грошы на іх набыццё, узнікаюць беззваротныя расходы.

Патрыманальны ўлік атрымаў шырокае распаўсюджванне ў камерцыйных арганізацыях, мэтай якіх з'яўляецца атрыманне прыбытку. Набытыя актывы ў патрыманальным уліку стануць расходамі толькі тады, калі, дзякуючы ім, будзе атрыманы прыбытак. Гэта можа адбыцца ў выніку іх рэалізацыі ў выглядзе гатовай прадукцыі, тавараў, паслуг і г. д. Тады выручаная ад іх продажу сума грошай стане крыніцай даходу, які акупіць расходы і прынясе пэўны прыбытак. У цяперашні час патрыманальная канцэпцыя ўніграфічнага ўліку выкарыстоўваецца дробнымі прадпрымальнікамі, якія займаюцца вядзеннем бізнесу або на ўмовах прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, або без утварэння юрыдычнай асобы.

Магчымы таксама сінтэз камеральнага і патрыманальнага ўліку. Новая камеральная бухгалтэрыя дапаўняе патрыманальны ўлік рахункамі для ўліку кожнага віду даходаў і расходаў, на якіх каштарысныя або планавыя даходы і расходы супастаўляюцца з фактычнымі. Гэта дазваляе адміністрацыі ажыццяўляць сістэматычны кантроль за выкананнем каштарысаў, бюджэту і іншых планавых заданняў непасрэдна на бухгалтарскіх рахунках. У сукупнасці такі сінтэз стварае складаную ўліковую сістэму, якая ў цяперашні час айчынным рахункаводствам практычна не выкарыстоўваецца.

Сучасная ўліковая працэдура ўніграфічнага ўліку ўяўляе сабой методыку адлюстравання фактаў гаспадарчага жыцця, сутнасць якой заключаецца ў лагічна вытрыманай строгай паслядоўнасці іх рэгістрацыі ў сістэме ўліковых рэгістраў адным запісам. Для гэтай мэты выкарыстоўваецца простае рахункаводства, якое рэкамендуецца для малых прадпрыемстваў невытворчай сферы, каторыя ажыццяўляюць абмежаваную колькасць гаспадарчых аперацый, не маюць уласнай капітальнай маёмасці і працэсу вытворчасці прадукцыі і работ, звязанага з вялікімі выдаткамі матэрыяльных рэсурсаў. Для вядзення ўліку іх дзейнасці можа выкарыстоўвацца кніга гаспадарчых аперацый, дзе ажыццяўляецца іх рэгістрацыя ў храналагічнай паслядоўнасці з указаннем даты і нумару дакумента, які пацвярджае факт гаспадарчага жыцця. Пажадана каб за месяц такіх запісаў было не больш 30-40. Кніга ўліку гаспадарчых аперацый адкрываецца астаткамі на пачатак года па кожным аб'екце ўліку. Затым у храналагічным парадку на аснове першасных дакументаў рэгіструюцца ўсе факты гаспадарчага жыцця за справаздачны месяц.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 424. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.016 сек.) русская версия | украинская версия