Студопедия — Двайнога запісу на рахунках
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Двайнога запісу на рахунках






 

Метад адлюстравання на рахунках фактаў гаспадарчага жыцця, сутнасць якога заключаецца ў рэгістрацыі кожнай аперацыі і падзеі ў адной і той жа суме па дэбеце аднаго і па крэдыце другога рахунку, атрымаў назву двайнога запісу. Лічыцца, што тэрмін “двайны запіс” ва ўліковую тэрміналогію ўпершыню ўвёў у 1525 г. Антоніо Тальенце. Пры выкарыстанні такога метаду адлюстравання фактаў гаспадарчага жыцця паміж рахункамі ўзнікае двайная сувязь, якая дае магчымасць вызначыць сутнасць гаспадарчай аперацыі або падзеі і іх уплыў на фінансавае становішча арганізацыі. Такая ўзаемасувязь атрымала назву карэспандэнцыі рахункаў.

Існуе тры канцэпцыі двайнога запісу на рахунках: менавая, юрыдычная і балансавая. Адлюстраванне на рахунках з дапамогай праводак эквівалентнага абмену таварамі абумовіла ўзнікненне менавой канцэпцыі двайнога запісу. Абгрунтаваў гэту канцэпцыю аўстрыйскі вучоны Ф. Скубіц (поўнае імя ў літаратурных крыніцах не ўказваецца) у 1889 годзе. У Савецкім Саюзе яна займала пануючае становішча да 1930 года дзякуючы навуковым працам такіх вядомых спецыялістаў як Яўстафій Яўстаф'евіч Сіверс (1852-1917), Адольф Маркавіч Вольф (1854-1920) і Мікалай Аляксандравіч Блатаў (1875-1942).

Менавая канцэпцыя двайнога запісу выдзяляе тры галоўныя групы каштоўнасцей: рэчавыя, грашовыя і ўмоўныя. Пад умоўнымі каштоўнасцямі разумеюцца абавязацельствы ажыццявіць выплату. Умоўныя каштоўнасці ў сваю чаргу падраздзяляюцца на дадатныя і адмоўныя. Дадатнымі ўмоўнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца правы на атрыманне плацяжоў, а адмоўнымі — абавязацельствы выплаціць пэўныя сумы грошай.

Закон дваістасці, згодна менавой канцэпцыі, заключаецца ў тым, што кожная гаспадарчая аперацыя ўяўляе сабой абмен адной каштоўнасці на другую. Каштоўнасці ў менавой канцэпцыі двайнога запісу на рахунках выступаюць як патокі ў форме мены. Мена ¾ гэта дагавор паміж бакамі, па якім ажыццяўляецца абмен аднаго віду маёмасці на іншы від. Паколькі абмен заўсёды павінен быць эквівалентным, то двайны запіс з'яўляецца звычайным наступствам абмену.

Безумоўна, менавая канцэпцыя двайнога запісу на рахунках не ахапляе ўсе віды гаспадарчых аперацый і падзей. За яе межы, напрыклад, выходзяць спісанне сапсаваных матэрыяльных каштоўнасцей, рух іх унутры арганізацыі і іншыя гаспадарчыя аперацыі і падзеі. Аднак неабходнасць адлюстравання ва ўліку аперацый эквівалентнага абмену стала першапрычынай узнікнення двайнога запісу на рахунках. Сутнасць і прычыны ўзнікнення прынцыпу двайнога запісу заключаюцца ў адэкватным адлюстраванні аб'ектыўна існуючай эканамічнай дваістасці кожнага гаспадарчага акта, абумоўленага таварна-грашовымі адносінамі.

Юрыдычная канцэпцыя абгрунтоўвае двайны запіс праваадносінамі, якія выцякаюць з гаспадарчых аперацый і падзей. З юрыдычнага пункту погляду мэтай рахункаводства з'яўляецца кантроль за дзейнасцю суб'ектаў гаспадарання, якія падраздзяляюцца на наступныя чатыры групы: уласнік, адміністрацыя, агенты і карэспандэнты. Пад агентамі падразумяваюцца асобы, якія працуюць у арганізацыі, а пад карэспандэнтамі — юрыдычныя і фізічныя асобы, з каторымі арганізацыя вядзе разлікі.

Зыходзячы з палажэнняў юрыдычнай канцэпцыі аб'ектамі ўліку з’яўляюцца не каштоўнасці, а правы і абавязацельствы тых асоб, якія за гэтыя каштоўнасці нясуць адказнасць, таму ўсе рахункі з’яўляюцца персанальнымі. Гэта азначае, што рахункі адкрываюцца першым чынам для адлюстравання стану і змянення правоў і абавязацельстваў пэўнай фізічнай або юрыдычнай асобы. Любы факт гаспадарчага жыцця змяняе правы і абавязацельствы асоб, якія ўдзельнічаюць у яго ажыццяўленні, у выніку чаго або ўзнікаюць новыя правы і абавязацельствы, або змяняюцца тыя, якія раней існавалі.

Рахункаводства адлюстроўвае змяненні правоў і абавязацельстваў, якія выцякаюць з гаспадарчых аперацый і падзей. Паколькі любы гаспадарчы акт закранае правы і абавязацельствы двух гаспадарчых суб'ектаў, то ён павінен запісвацца два разы: першы раз па рахунку суб'екта, які атрымаў права патрабаваць ад другога суб'екта гаспадарання выканання пэўных дзеянняў, а другі раз па рахунку суб'екта гаспадарання, які абавязаны выканаць гэтыя дзеянні. У большасці выпадкаў гаспадарчыя аперацыі заключаюцца ў перадачы каштоўнасцей адным суб'ектам гаспадарання другому суб'екту гаспадарання, што вядзе да ўзнікнення і змянення праваадносін паміж імі. Паколькі гэтыя аперацыі існавалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, то юрыдычная канцэпцыя двайнога запісу была першай па часе ўзнікнення.

Практычна ўсе рахункі, як інвентарныя для ўліку маёмасці, так і кантакарэнтныя для ўліку разлікаў, персаніфікаваныя. За кожным інвентарным рахункам стаіць пэўная персона, якая адказвае за захаванасць і правільнае выкарыстанне тых актываў, якія на ім улічваюцца. За кожным рахункам для ўліку абавязацельстваў стаіць канкрэтны пазыкадаўца або атрымальнік налічаных яму сродкаў. Рахунак капіталу прызначаны для ўліку ўласных сродкаў уладальнікаў арганізацыі, укладзеных ім у справу, у сувязі з чым гэта таксама персаніфікаваны рахунак уласніка або групы ўласнікаў.

Уладальнікі арганізацыі перадае сваім агентам грошы, тавары і іншыя каштоўнасці, якія ажыццяўлялі з імі аперацыі ад яго імя і па яго даручэнні. Па гэтай прычыне ажыццяўляючы ўлік гаспадарчай дзейнасці ён адкрывае рахунак свайму агенту або даўжніку, на якім улічваецца рух перададзеных каштоўнасцей. Перададзеныя каштоўнасці яго бухгалтар запісвае па дэбеце рахунку агента, што азначае ўзнікненне доўгу служачага перад сваім гаспадаром. Дэбет, як гэта вынікае з перакладу гэтага лацінскага тэрміна, азначае “ён вінен”, гэта значыць, агент вінен гаспадару пэўную суму грошай або вартасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Калі агент выкарыстоўвае гэтыя каштоўнасці па прызначэнні ў адпаведнасці з распараджэннем гаспадара, то апошні запісвае іх па крэдыце рахунку служачага. Паколькі на лацінскай мове крэдыт азначае “ён верыць”, то запіс па крэдыце рахунку агента азначае, што гаспадар верыць агенту ў дакладным выкананні даручэння і таму памяншае яго завінавачанасць. Знішчэнне маёмасці ў выніку стыхійнага бедства, напрыклад, абумоўлівае неабходнасць памяншэння доўгу агента, у сувязі з чым яго рахунак крэдытуецца, і павелічэння страт капіталу, што патрабуе запісу па дэбеце рахунку для іх ўліку.

Роданачальнікам юрыдычнай канцэпцыі двайнога запісу быў Лука Пачолі, які раскрыў яе асновы ў 1494 г. Гэту канцэпцыю развіў іспанскі юрыст Дзіего дэль Касцілло (1522 —...), які кожную аперацыю трактаваў як дагавор. Такая трактоўка аб'ектаў рахункаводства значна расшырала яго сферу, паколькі ўлік павінен быў спачатку адлюстроўваць, напрыклад, аб'ём паставак матэрыяльных каштоўнасцей па дагавору, а затым яго выкананне. Гэта тычыцца і адлюстравання каштарысных і фактычных даходаў і расходаў. У 1803 г. рахунак капіталу прадстаўнік юрыдычнага накірунку італьянскай школы рахунказнаўства Мікола дэ Анастасіа ставіць у цэнтр уліковай сістэмы. Кожная гаспадарчая аперацыя ў яго ўліковай сістэме павінна была адлюстроўвацца па рахунку капіталу, паколькі мае непасрэдныя адносіны да ўласнікаў арганізацыі.

Такі парадак патрабаваў прымянення не двайнога запісу на рахунках, а чацвяртнога. Напрыклад, атрыманне пазыкі павінна было адлюстроўвацца наступным чынам:

¨ дэбет рахунку касы крэдыт рахунку капіталу;

¨ дэбет рахунку капіталу крэдыт рахунку крэдытора.

Гэта абазначала што касір атрымлівае грошы не ад крэдытора, а ад уласнікаў арганізацыі, перад якім нясе матэрыяльную адказнасць за захаванасць атрыманай сумы. У сваю чаргу другі запіс адзначаў што адказнасць перад крэдыторам нясе не касір, а ўласнікі арганізацыі, якія атрымалі ад крэдытора грошы і перадалі іх свайму касіру. Такая методыка адлюстравання гаспадарчых аперацый узмацняе кантрольную функцыю рахункаводства, паколькі на рахунку капіталу, які з'яўляўся галоўным у сістэме рахункаў, адлюстроўваецца ўся дзейнасць арганізацыі. Яго дэбетовы абарот павінен раўняцца суме крэдытавых абаротаў на ўсіх іншых рахунках, крэдытавы — суме дэбетовых абаротаў усіх іншых рахункаў.

Юрыдычная канцэпцыя двайнога запісу аказала вялікі ўплыў на развіццё тэарэтычных палажэнняў ўліку і бухгалтарскай справаздачнасці. Аднак у Савецкім Саюзе яна не атрымала прызнання, паколькі лічылася чыста буржуазным накірункам, які абараняе безгранічнае права прыватнай уласнасці, чым была нанесена значная шкода айчыннай уліковай навуцы.

Сучасная айчынная тэорыя балансу, рахункаў і двайнога запісу заснавана на наступных пастулатах. Баланс ¾ гэта дакумент двухбаковай формы, левы бок якога называецца актывы, а правы ¾ капітал і абавязацельствы. Падрахункі кожнага з бакоў роўныя паміж сабой, паколькі з’яўляюцца вынікам раскладання адной і той жа велічыні ¾ гаспадарчых сродкаў арганізацыі. У левай частцы балансу сродкі раскладзены па іх складзе і размяшчэнню, а ў правай — па іх крыніцах. Пад кожны артыкул балансу (элемент гаспадарчых сродкаў) адкрываецца асобны рахунак або група рахункаў. Рахункі, зыходзячы з іх дачынення да балансу, дзеляцца на актыўныя і пасіўныя. Актыўнымі з'яўляюцца рахункі з дэбетовым сальда, якое паказваецца ў актыве балансу, а пасіўнымі ¾ рахункі з крэдытавым сальда, якое паказваецца ў пасіве балансу.

Метадалагічны напрамак растлумачэння сутнасці двайнога запісу, які асноўваецца на дзяленні ўсіх рахункаў на актыўныя і пасіўныя і выводзіць усе праводкі па рахунках з неабходнасці падтрымліваць балансавую раўнавагу называецца тэорыяй двух радоў рахункаў. Канцэптуальныя асновы гэтай тэорыі ўпершыню былі выкладзены ў 1698 г. галандскім бухгалтарам К. ван Гезелем (поўнае імя ў літарурнных крыніцах не ўказваецца), а затым даведзены да лагічнага завяршэння швейцарскімі бухгалтарамі Фрыдрыхам Гюглі (1833—1902) і Іаганам Фрыдрыхам Шэрам (1846—1924) напрыканцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя. У Расіі яна атрымала шырокае прызнанне дзякуючы намаганням Мікалая Севасцянавіча Лунскага (1867—1956) і Георгія Аўксенцьевіча Бахчысарайцава (1875—1926).

Тэорыя двух радоў рахункаў абумовіла ўзнікненне балансавай канцэпцыі двайнога запісу, якая абстрагуецца ад эканамічнага зместу тэрмінаў “дэбет” і “крэдыт”, трактуючы іх як нейкія ўмоўныя паняцці, патрэбныя для ўліку адных і тых жа сродкаў у двух групоўках. Двайны запіс выводзіцца з балансавай роўнасці, паколькі для падтрымкі пастаяннай раўнавагі паміж актывам і пасівам неабходна абавязкова кожны факт гаспадарчага жыцця запісваць па дэбеце аднаго і крэдыце другога рахунку.

Балансавае ўраўненне дыктуе правілы двайнога запісу, заснаваныя на супрацьлеглым характары дэбету і крэдыту актыўных і пасіўных рахункаў. Дэбет актыўнага рахунку паказвае павелічэнне таго аб'екта, які на ім улічваецца, а крэдыт ¾ памяншэнне. Адлюстраванне на пасіўных рахунках фактаў гаспадарчага жыцця ажыццяўляецца наадварот: дэбет ¾ памяншэнне, крэдыт ¾ павелічэнне. Гэта дало магчымасць швейцарскаму бухгалтару Іагану Фрыдрыху Шэру зрабіць матэматычнае апісанне уліковай працэдуры, мяркуючы, што рахункаводства пачынаецца з балансу і сфармуляваць дастаткова выразныя і простыя правілы двайнога запісу. Іаган Фрыдрых Шэр сфармуляваў два наступных фармальных правілы двайнога запісу:

1) актыўныя рахункі дэбетуюцца пры павелічэнні і крэдытуюцца пры памяншэнні той масы, якая ўлічваецца;

2) пасіўныя рахункі дэбетуюцца пры яе памяншэнні і крэдытуюцца пры яе павелічэнні.

Гаспадарчыя аперацыі, якія на прадпрыемствах ажыццяўляюцца штодзённа, абумоўліваюць пастаянныя змяненні іх актываў, капіталу і абавязацельстваў. У выніку такіх змяненняў адны артыкулы балансу павялічваюцца, другія памяншаюцца, некаторыя з іх наогул знікаюць і з'яўляюцца новыя. У адных выпадках валюта балансу не змяняецца, а ў другіх — павялічваецца або памяншаецца. Аднак рух актываў прадпрыемства і іх крыніц не парушае роўнасці паміж актывам і пасівам балансу. Прычына захавання такой роўнасці заключаецца ў тым, што любая гаспадарчая аперацыя абумоўлівае змяненні на адну і тую ж суму двух артыкулаў балансу. Пры павелічэнні сродкаў арганізацыі ў актыве балансу абавязкова ў яго пасіве павінны павялічыцца капітал або абавязацельствы і наадварот, памяншэнне капіталу або абавязацельстваў цягне за сабой памяншэнне яго актываў.

Рускі бухгалтар Георгій Аўксенцьевіч Бахчысарайцаў, вывучыўшы ўплыў фактаў гаспадарчага жыцця на змяненні ў балансе, вывеў чатыры тыпы балансавых змяненняў, кожнаму з якіх адпавядае пэўная гаспадарчая аперацыя. Сутнасць чатырох тыпаў балансавых змяненняў дастаткова падрабязна вывучаецца ў курсе сучаснай тэорыі бухгалтарскага ўліку.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 485. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия