Студопедия — Дапушчэнні рахунказнаўства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дапушчэнні рахунказнаўства






 

Дапушчэнні рахунказнаўства ўяўляюць сабой аксіёматычнае дэклараванне ў найбольш агульным выглядзе палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў, у якіх функцыянуе сістэма ўліку, каторыя па прычыне непасрэднай пераканаўчасці прымаюцца без лагічнага доказу. Найбольш важнае значэнне для метадалогіі рахунказнаўства маюць наступныя дапушчэнні:

¨ маёмасная адасобленасць арганізацыі;

¨ безупыннасць дзейнасці арганізацыі;

¨ стабільнасць валюты, якая выкарыстоўваецца для манетарнай квантыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця;

¨ часавая ідэнтыфікацыя фактаў гаспадарчага жыцця;

¨ патрэбнасць і карыснасць уліковай інфармацыі для любых патэнцыяльных карыстальнікаў.

Дапушчэнне маёмаснай адасобленасці арганізацыі. Гэта дапушчэнне азначае адасабленне ўліку актываў і абавязацельстваў арганізацыі ад актываў і абавязацельстваў іншых юрыдычных і фізічных асоб. Больш таго, маёмасць і абавязацельствы арганізацыі існуюць адасоблена ад маёмасці і абавязацельстваў уласнікаў. Пасля стварэння арганізацыі яна, як гаспадарчы суб'ект, уяўляе сабой адасоблены маёмасна-прававы комплекс, які юрыдычна самастойны ў сістэме эканамічных адносін.

Упершыню на неабходнасць адасаблення маёмасці арганізацыі, перададзенай для вытворчага выкарыстання, ад асабістай маёмасці ўласнікаў арганізацыі звярнуў увагу французскі рахунказнавец Жак Савары ў 1675 г. Затым, у 1840 г., Іпаліт Ванье абгрунтаваў наступнае правіла: рахункаводства вядзецца ад імя фірмы, а не ўласніка, значыць, уласнік адказвае па даўгах фірмы толькі ў межах свайго ўкладу. Гэта правіла і стала асновай сучаснага дапушчэння аб маёмаснай адасобленасці арганізацыі.

Дапушчэнне маёмаснай адасобленасці мае выключна важнае значэнне для фарміравання ва ўласнікаў і контрагентаў рэальнага ўяўлення аб маёмасным становішчы арганізацыі і правамоцнасці сваіх патрабаванняў да яе. Зыходзячы з дапушчэння маёмаснай адасобленасць арганізацыі яе рахункаводства вядзецца адасоблена ад уліку маёмасці звязаных з ёй асоб. Уласнікам ўсіх актываў з'яўляецца сама арганізацыя, а яе заснавальнікі маюць права толькі на адпаведную долю ў актывах і прыбытку. Даўгі арганізацыі могуць быць звернуты на маёмасць яе ўласнікаў толькі пры пэўных абставінах, вызначаных у заканадаўстве.

Дапушчэнне безупыннай дзейнасці арганізацыі. Гэта дапушчэнне азначае, што арганізацыя будзе працягваць сваю дзейнасць у агляднай будучыні і ў яе адсутнічае намер самаліквідацыі або істотнага скарачэння сваёй дзейнасці. Яно мае вялікае значэнне як для ўліку, так і для кіравання фінансамі, паколькі накіравана на выбар спосабаў ацэнкі аб'ектаў рахункаводства. Дапушчэнне безупыннай дзейнасці арганізацыі стварае базу для ўліку актываў па іх першапачатковай вартасці, спрашчае падыходы да вызначэння фінансавага выніку дзейнасці арганізацыі, дае магчымасць карыстальнікам уліковай інфармацыі самім прагназаваць яе развіццё. Пацвярджэнне безупыннасці дзейнасці арганізацыі вельмі важна для крэдытораў, паколькі гэта азначае, што арганізацыя мае намер пагашаць свае даўгі і выконваць іншыя абавязацельствы.

Дапушчэнне стабільнасці валюты, якая выкарыстоўваецца для манетарнай квантыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця. Гэта дапушчэнне ўказвае на тое, што ў сучасных рахунказнаўстве і рахункаводстве дамінуючае становішча займаюць вартасныя ацэнкі. Згодна гэтаму дапушчэнню ў сістэму рахункаводства трапляюць толькі тыя факты гаспадарчага жыцця, якія маюць вартаснае выражэнне. Грошы выражаюцца ў той вартасці, якую яны маюць на момант уключэння гаспадарчых фактаў у інфармацыйную сістэму рахункаводства. Наступнае змяненне пакупной здольнасці грошай не змяняе ацэнку факта гаспадарчага жыцця, зарэгістраванага ў рахункаводстве, хаця яны могуць аказацца вельмі істотнымі.

З дапамогай названага дапушчэння ствараецца метадалагічная аснова для фарміравання інфармацыйнай мадэлі, якая аб'ядноўвае ў адно цэлае ўсю сукупнасць элементаў гаспадарчай і фінансавай дзейнасці. Такімі элементамі з'яўляюцца актывы, абавязацельствы, капітал уласнікаў, вытворчыя, гандлёвыя і фінансавыя працэсы, а таксама фінансавыя вынікі. Тая акалічнасць, што ў рахункаводстве не знаходзяць адлюстравання інфляцыйныя працэсы ва ўмовах гіпер-інфляцыі абумоўлівае выкарыстоўваць у якасці ўліковага вымяральніка больш стабільную валюту іншых краін, якая свабодна канверсуецца на фінансавым рынку.

Дапушчэнне часавай ідэнтыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця. Такое дапушчэнне патрабуе выбару моманту, да якога яны адносяцца. Ідэнтыфікацыя моманту, да якога адносіцца той або іншы факт гаспадарчага жыцця, не заўсёды відавочная.

Напрыклад, транспартная арганізацыя ажыццяўляла дастаўку матэрыялаў у чэрвені месяцы, аднак рахунак кліенту за аказаныя паслугі прыслала ў ліпені, пасля таго, як быў складзены баланс за справаздачны месяц, а плацеж па гэтым рахунку атрымала толькі ў жніўні. Пытанне заключаецца ў тым, які перыяд выбраць для прызнання транспартнай арганізацыяй даходаў ад аказання паслуг, а кліентам — выдаткаў. Фактычна яны адносяцца да чэрвеня месяца, аднак у гэтым месяцы кліентам рахунак за аказаныя паслугі не акцэптаваны. Значыць, нягледзячы на тое, што такі факт гаспадарчага жыцця адносіцца да чэрвеня месяца, яго нельга было ідэнтыфікаваць з гэтым перыядам, паколькі ў кліента адсутнічаў першасны дакумент.

Стандартным варыянтам ідэнтыфікацыі моманту, да якога адносяцца факты гаспадарчага жыцця, трэба прызнаць іх адлюстраванне ва ўліку ў тым перыядзе, у якім яны мелі месца, незалежна ад фактычнага часу руху матэрыяльных каштоўнасцей, паступлення або выплаты грашовых сродкаў. Зыходзячы з сутнасці стандартнага варыянту расходам прызнаецца не выплата грошай, а ўзнікненне абавязацельства іх выплаціць, даходам — не атрыманне плацяжу, а ўзнікненне права на яго атрыманне. Гэта азначае што, калі вярнуцца да прыведзенага прыкладу, даход транспартнай арганізацыі і выдаткі кліента на транспарціроўку матэрыялаў неабходна прызнаць у ліпені месяцы.

Недахопам стандартнага варыянту з'яўляецца той факт, што прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ або аказання паслуг паказваецца да таго, як паступяць грошы. Гэта праблема відавочная і таму партнёрам неабходна дамовіцца аб правілах ажыццяўлення бізнесу. У адрозненне ад іншых дапушчэнняў, якія не абавязкова павінны аб'яўляцца арганізацыяй, паколькі іх прыняцце падразумяваецца як агульнапрызнаныя меркаванні, прынятае дапушчэнне часавай ідэнтыфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця фіксуецца ў загадзе аб уліковай палітыцы.

Дапушчэнне патрэбнасці і карыснасці уліковай інфармацыі для любых патэнцыяльных карыстальнікаў. Уліковая інфармацыя ствараецца не для бухгалтараў, а для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў унутранымі і знешнімі карыстальнікамі, таму яна павінна быць запатрабаванай і прыносіць пэўную карысць. Акрамя ўласнікаў і кіраўніц-тва арганізацыі да асноўных карыстальнікаў ўліковай інфармацыі адносяцца крэдыторы, інвестары, пастаўшчыкі, кліенты, дзяржаўныя органы, супрацоўнікі і грамадскасць, інтарэсы якіх не могуць супадаць, што і абумоўлівае неабходнасць выдзялення фінансавага, падатковага і кіраўніцкага ўліку. Пакуль бухгалтары працавалі толькі на дзяржаву, улік і справаздачнасць былі адзінымі, аднак зараз той час ўжо мінуў. Для розных карыстальнікаў патрабуецца розная інфармацыя, у сувязі з чым кожны ўліковы паказчык адначасова можа мець некалькі значэнняў.

З пункту погляду структур дзяржаўнай улады, асабліва падатковых органаў, камерцыйная арганізацыя перш-наперш падаткаплацельшчык. Неабходнасць выкананне даходнай часткі бюджэту абумоўлівае імкненне павялічыць падатковую базу за кошт прызнання яшчэ не атрыманых даходаў, карэкціроўкі ў бок памяншэння фактычных выдаткаў, павышанай ацэнкі актываў і другіх фактараў. Аднак інфармацыйныя патрэбнасці ўнутранага менеджменту такі ўлік задаволіць не можа.

Паказчыкі, атрыманыя ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі дзяржаўных органаў улады, не заўсёды адлюстроўваюць фактычнае фінансавае становішча арганізацыі. Арганізацыя вымушана падпарадкоўвацца такім нарматыўным актам і састаўляць балансы, справаздачы аб прыбытках і стратах, а таксама іншыя справаздачныя формы правільныя ў юрыдычным разуменні, якія, аднак, некарэктныя з эканамічнага пункту погляду. У той жа час кіраўніцтву арганізацыі патрэбна справаздачнасць, якая аб'ектыўна раскрывае яе фінансавае становішча і паказвае ўсе пралікі, кіраўніцкія памылкі, недахопы арганізацыйна-вытворчага характару, а таксама нявыкарыстаныя рэзервы.

Таму кіраўніцтва арганізацыі, перш-наперш корпус галоўных бухгалтараў, павінны ўсвядоміць неабходнасць вядзення фінансавага і кіраўніцкага ўліку. Фінансавы ўлік, які вядзецца на аснове зацвер-джаных дзяржаўнымі органамі ўлады правілаў, прызначаецца для знешніх карыстальнікаў. Кіраўніцкі ўлік, які вядзецца зыходзячы з прафесійнага меркавання бухгалтара, прызначаецца для ўнутранага выкарыстання менеджэрамі арганізацыі ў працэсе бягучага маніто-рынгу выканання планавых заданняў асобнымі цэнтрамі адказнасці.

Пастаўшчыкі, пазыкадаўцы і іншыя крэдыторы зацікаўленыя ў інфармацыі, якая аб'ектыўна раскрывае плацежаздольнасць арганізацыі, ў той час як кіраўніцтву арганізацыі ў пэўныя перыяды дзейнасці можа быць больш мэтазгодна паказваць у справаздачнасці дазіраваную інфармацыю з мэтай стварэння патрэбнага іміджу, атрымання фінансавання пад пэўныя інвестыцыйная праекты або для іншых мэт. Сказанае сведчыць аб тым, што не можа быць адзінага, прымальнага для ўсіх карыстальнікаў, разумення патрэбнасці і карыснасці уліковай інфармацыі. Гэта толькі дапушчэнне, у якім зацікаўлены ўсе карыстальнікі, а падлікоўцы павінны імкнуцца да задавальнення іх інфармацыйных патрэбнасцей.

Для дасягнення патрэбнай і карыснай уліковай інфармацыі для любых патэнцыяльных карыстальнікаў, якія зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі аб фінансавым становішчы, выніках гаспадарчай дзейнасці, а таксама аб эфектыўнасці кіравання і ступені адказнасці кіраўнікоў арганізацыі за даручаную справу да рахункаводства прад''яўляюцца такія патрабаванні паўнаты, абачлівасці, прыярытэту зместу над формай, несупярэчнасці і рацыянальнасці.

Вельмі важнае значэнне мае патрабаванне паслядоўнага выкарыстання метадаў вядзення рахункаводства. Сутнасць гэтага патрабавання заключаецца ў прадказанні спосабаў вядзення арганізацыяй рахункаводства. У карыстальніка ўліковай інфармацыі павінна быць абгрунтаваная падстава для заключэння аб тым, што выбраная арганізацыяй методыка ўліку будзе выкарыстоўвацца працяглы перыяд. Гэта забяспечыць супастаўнасць фінансавых вынікаў яе дзейнасці па справаздачных перыядах.

Выкарыстанне арганізацыяй розных спосабаў ацэнкі актываў, амартызацыі асноўных сродкаў, прызнання даходаў і расходаў, стварэння рэзерваў і г. д. можа аказаць істотны ўплыў на адлюстраванне ў справаздачнасці фінансавага становішча арганізацыі. Непрадказальнасць і хаатычнасць пераходу ад аднаго дазволенага заканадаўствам варыянту да другога, нягледзячы на тое, што ён таксама дазволены заканадаўствам, ускладняе карыстальнікам прасторава-часавы аналіз уліковай інфармацыі. Гэта паніжае каштоўнасць справаздачнасці і можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на імідж арганізацыі

Аднак гэта не азначае, што спосабы вядзення рахункаводства арганізацыі, выбраныя адзін раз, павінны заставацца нязменнымі на працягу ўсяго перыяду дзейнасці арганізацыі. Праз пэўны перыяд можа ўзнікнуць неабходнасць змянення прынятых раней метадаў адлюстравання фактаў гаспадарчага жыцця ва ўліку. Менавіта таму паслядоўнасць выкарыстання метадычных прыёмаў рахункаводства з'яўляецца ні законам, ні пастулатам, нават ні прынцыпам, а толькі патрабаваннем, якое абумоўлена дапушчэннем патрэбнасці і карыснасці уліковай інфармацыі для любых патэнцыяльных карыстальнікаў. Пры неабходнасці замена аднаго спосабу на іншы дапускаецца пры зацвярджэнні ўліковай палітыкі на наступны год. Аднак трэба растлумачыць прычыны і раскрыць наступствы такога змянення.

Пад уліковай палітыкай разумеецца прынятая арганізацыяй сукупнасць спосабаў вядзення рахункаводства — першаснага назірання, вартаснага вымярэння, бягучай групоўкі і выніковага абагульнення фактаў гаспадарчага жыцця. У Рэспубліцы Беларусь агульнапрынятыя падыходы да распрацоўкі ўліковай палітыкі выкладзены ў Інструкцыі па бухгалтарскім уліку “Уліковая палітыка арганізацыі”, зацверджанай у рэдакцыі пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2008 г. № 85.

Не ставячы пад сумненне дапушчэнне патрэбнасці і карыснасці уліковай інфармацыі для любых патэнцыяльных карыстальнікаў, трэба заўсёды мець на ўвазе яе адноснасць у дачыненні да дакладнасці. Асобы, якія ўдзельнічаюць у гаспадарчых працэсах, праследуюць свае групавыя мэты. Па гэтай прычыне яны ацэньваюць факты гаспадарчага жыцця, выбіраюць метады іх увядзення ў сістэму рахункаводства і інтэрпрэтуюць выходную інфармацыю зыходзячы з інтарэсаў сваёй групы.

Кожны паказчык абумоўліваецца прынятай тэарэтычнай канцэпцыяй і мае не абсалютна дакладны, а ўмоўна дакладны характар. Як было паказана ў папярэдніх раздзелах, фінансавы вынік дзейнасці арганізацыі залежыць ад прынятых метадаў ацэнкі актываў, налічэння амартызацыі, выкарыстання фінансавай або фізічнай канцэпцый захавання капіталу і іншых фактараў. Таму, нягледзячы на дакументальнае пацвярджэнне кожнага факта гаспадарчага жыцця і матэматычную дакладнасць падлікаў, паказчыкі рахункаводства заўсёды імаверныя, што трэба ўлічваць пры іх выкарыстанні для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 435. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия