Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пастулаты двайнога запісу на рахунках





 

З дапамогай двайнога запісуажыццяўляецца кваліфікацыя фактаў гаспадарчага жыцця ў сістэме ўліковых каардынат, якая выконваецца адпаведна загадзя прынятым пастулатам. Пад кваліфікацыяй у рахунказнаўстве разумеецца аднясенне таго або іншага элемента факта гаспадарчага жыцця да пэўнага рахунку, вынікам якога з’яўляецца рахунковая праводка. Пастулат — гэта зыходнае палажэнне, якое прымаецца без доказаў і лічыцца праўдзівым да таго часу, пакуль не будзе даказана неабходнасць выкарыстання іншага, больш правільнага патрабавання. Сістэма дыграфічнага рахункаводства фарміруецца на аснове некалькіх пастулатаў, грунтоўную сістэматызацыя развіцця якіх ажыццявіў вядомы расійскі рахунказнаўца Яраслаў Вячаслававіч Сакалоў (1938–2010).

Сфармуляваныя на працягу доўгага перыяду развіцця рахунказнаўства пастулаты раскрываюць фармальную і змястоўную сутнасць двайнога запісу. Гістарычна першымі былі сфармуляваны фармальныя пастулаты. Зыходнымі фармальнымі пастулатамі рахункаводства з’яўляюцца сфармуляваныя ў 1494 г. два наступныя пастулаты Лукі Пачолі (1445-1517): 1) сума дэбетовых абаротаў заўсёды тоесная суме крэдытавых абаротаў той жа сістэмы рахункаў; 2) сума дэбетовых сальда заўсёды тоесная суме крэдытавых сальда той жа сістэмы рахункаў.

У працэсе далейшага развіцця рахунказнаўства гэтыя зыходныя пастулаты ўдакладняліся і дэталізаваліся. Развіццё ішло па пяці напрамках: 1) дыферэнцыяцыя аб’ёмаў інфармацыі, якая характарызуе кожны рахунак; 2) дыферэнцыяцыя паслядоўнасці запісаў; 3) дыферэнцыяцыя зместу запісаў; 4) трактоўка самога запісу; 5) кантроль запісаў.

Дыферэнцыяцыю аб’ёмаў інфармацыі кожнага сінтэтычнага рахунку на аналітычных рахунках раскрываюць пастулаты вядомага французскага юрыста і бухгалтара Жака Савары (1622-1690), які ў 1676 г. абгрунтаваў дзяленне рахункаў і рэгістраў, у якіх яны вядуцца, на сінтэтычныя і аналітычныя. У выніку была створана двухступеньчатая сістэма рэгістрацыі даных. Паміж рахункамі сінтэтычнага і аналітычнага ўліку існуе ўзаемасувязь, якую ў 1676 г. Жак Савары сфармуляваў як наступныя пастулаты:

1) сума сальда ўсіх аналітычных рахункаў павінна раўняцца сальда таго сінтэтычнага рахунку, да якога яны былі адкрыты;

2) сума абаротаў па дэбеце і сума абаротаў па крэдыце ўсіх аналітычных рахункаў павінна раўняцца абаротам па дэбеце і крэдыце таго сінтэтычнага рахунку, да якога яны былі адкрыты.

Выкананне пастулатаў Жака Савары з'яўляецца абавязковай умовай правільнай арганізацыі бухгалтарскага ўліку. Практычнае забеспячэнне ўзаемасувязі сінтэтычнага і аналітычнага ўліку называецца калацыяй рахункаў. Тэрмін “калацыя рахункаў” азначае параўнанне, зверку рахункаў, выяўленне адэкватнасці інфармацыі. Кожны сінтэтычны рахунак, разам з аналітычнымі рахункамі, якія да яго адносяцца, ўтварае адносна самастойную інфармацыйную сістэму. Сінтэтычны рахунак выконвае ў гэтай сістэме ролю сінтэзатара, які абагульняе інфармацыю аналітычных рахункаў і адлюстроўвае інтэграваныя паказчыкі аб стане і колькасных змяненнях таго аб'екта ўліку, для характарыстыкі якога ён прызначаны. Для забеспячэння калацыі рахункаў інфармацыя аналітычнага ўліку абагульняецца ў абаротных ведамасцях.

Паведамленні аб гаспадарчых аперацыях нясуць пэўную колькасць адзнак, якія характарызуюць гэтыя аперацыі. Праграмай апрацоўкі ўліковых даных вызначаецца парадак кадзіравання гэтых адзнак. Кожная закадзіраваная адзнака можа стаць асновай для групоўкі даных у аналітычным уліку. У сувязі з гэтым у складзе аднаго сінтэтычнага рахунку можа быць некалькі сістэм аналітычнага ўліку.

Разуменне сістэмы рахункаў, як складанай іерархічнай структуры, канчаткова аформілася ў другой палове ХІХ стагоддзя. Паслядоўнае раскладанне рахункаў і пабудову шматступеньчатай іерархіі аналітычных рахункаў прапанаваў у 1886 г. Джузепе Чарбоні (1827—1917). Іерархічная структура аналітычных рахункаў прадугледжвае некалькі іх узроўняў, дзе аналітычныя рахункі больш нізкага ўзроўню дэталізуюць інфармацыю аналітычнага рахунку вышэйшага ўзроўню. У якасці прыкладу пабудовы трохступеньчатай інфармацыйнай сістэмы можна прывесці рахунак 10 “Матэрыялы”. У інфармацыйнай сістэме гэтага рахунку першая ступень прадугледжвае вядзенне ўліку матэрыялаў па вартасці ў разрэзе матэрыяльна-адказных асоб, а другая — па колькасці і вартасці ў разрэзе найменняў матэрыяльных каштоўнасцей.

Шматступеньчатая іерархія аналітычных рахункаў забяспечвае патрэбную дэталізацыю ўліковай інфармацыі і яе абагульненне ў разрэзах, патрэбных для кантролю і кіравання. Калацыя рахункаў пры шматступеньчатай іх іерархічнай структуры ажыццяўляецца на аснове наступных пастулатаў Джузепе Чарбоні:

¨ сума сальда ўсіх рахункаў папярэдняга парадку павінна раўняцца сальда таго наступнага рахунку, да якога яны былі адкрытыя;

¨ сума абаротаў па дэбеце і крэдыце ўсіх рахункаў папярэдняга парадку павінна быць роўнай абаротам па дэбеце і крэдыце таго наступнага рахунку, да якога яны былі адкрытыя.

Пастулаты Савары і Чарбоні раскрываюць вертыкальныя інфармацыйныя сістэмы аналітычнага ўліку. Аднак сінтэтычныя рахункі могуць мець не толькі вертыкальныя, але і паралельныя сістэмы аналітычных рахункаў, што дазваляе разнастайна адлюстроўваць і групаваць інфармацыю аб фактах гаспадарчага жыцця. Для гэтага рахунак больш высокага парадку раскладваецца на некалькі паралельных рахункаў больш нізкага перыяду. У якасці прыкладу можна прывесці пабудову аналітычнага ўліку па рахунку 90 «Даходы і расходы па бягучай дзейнасці» (малюнак 2.1).

 

 








Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 455. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия