Студопедия — Сучасным рахункаводстве.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сучасным рахункаводстве.






 

Вышэйшым вынікам пазнання з'яўляюцца навуковыя законы, якія выражаюць усеагульны ход быцця, сфармуляваны ў катэгорыях пэўнай навукі. Аднак рахунказнаўства не выпрацоўвае эканамічныя законы, толькі толькі колькасна вымярае і адлюстроўвае з дапамогай элементаў свайго метаду вынікі вытворчасці, размеркавання, абмену і спажывання, якія залежаць ад таго, наколькі правільна і эфектыўна выкарыстоўваліся эканамічныя законы. Таму ў ходзе развіцця рахунказнаўства як навукі фармулююцца пастулаты, на аснове якіх выпрацоўваюцца правілы рахункаводства. Правіла ўяўляе сабой палажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць або абавязвае захоўваць пэўны парадак пры выкананні якога-небудзь дзеяння.

З пастулатаў двайнога запісу вынікаюць правілы дэбетавання і крэдытавання рахункаў. Сярод указаных правілаў гістарычна першым стала два правілы Лукі Пачолі. Першае правіла — нельга нікога лічыць даўжніком (дэбіторам) без яго ведама, нават калі гэта здаецца мэтазгодным. Другое правіла — нельга лічыць нікога крэдыторам пры вядомых умовах без яго згоды. Гэтыя два правілы, сфармуляваныя ў канцы ХV стагоддзя, не страцілі актуальнасці і ў цяперашні час.

З эканамічнага пункту погляду правіла вядзення рахункаводства на аснове выкарыстання прынцыпу двайнога запісу раскрыў Бертран Франсуа Барэм у 1721 г. Яго правілы маюць наступны змест:

1) рахунак дэбетуецца, калі на яго запісваюцца паступленні каштоўнасцей гаспадаркі;

2) рахунак крэдытуецца, калі на яго запісваецца выбыццё каштоўнасцей з гаспадаркі;

3) калі выбыццё каштоўнасцей не суправаждаецца паступленнем іншых каштоўнасцей, то дэбетуецца рахунак асобы, з якой ажыццяўляецца разлік або рахунак уласніка капіталу;

4) калі паступленне каштоўнасцей не суправаждаецца выбыццём іншых каштоўнасцей, то крэдытуецца рахунак асобы, з якой ажыццяўляецца разлік або рахунак уласніка капіталу

З узнікненнем фармальнай балансавай канцэпцыі двайнога запісу на змену эканамічнай трактоўцы прыходзіць матэматычная. Балансавае ўраўненне дыктуе правілы двайнога запісу, заснаваныя на супрацьлеглым характары дэбету і крэдыту актыўных і пасіўных рахункаў. Дэбет актыўнага рахунку паказвае павелічэнне таго аб'екта, які на ім улічваецца, а крэдыт ¾ памяншэнне. Адлюстраванне на пасіўных рахунках фактаў гаспадарчага жыцця ажыццяўляецца наадварот: дэбет ¾ памяншэнне, крэдыт ¾ павелічэнне. Гэта дало магчымасць швейцарскаму бухгалтару Іагану Фрыдрыху Шэру (1846-1924) зрабіць матэматычнае апісанне уліковай працэдуры, мяркуючы, што рахункаводства пачынаецца з балансу і сфармуляваць дастаткова выразныя і простыя правілы двайнога запісу. Іаган Фрыдрых Шэр сфармуляваў два наступных фармальных правілы двайнога запісу:

1) актыўныя рахункі дэбетуюцца пры павелічэнні і крэдытуюцца пры памяншэнні той масы, якая ўлічваецца;

2) пасіўныя рахункі дэбетуюцца пры яе памяншэнні і крэдытуюцца пры яе павелічэнні.

Акрамя указаных правілаў Фрыдрыхам Шэрам сфармулявана таксама і правіла разліку абарачальнасці рахункаў. Яно гучыць наступным чынам: сярэдняе арыфметычнае сальда (можа быць выкарыстана формула сярэдняй храналагічнай) служыць дзельнікам для сумы абароту па супрацьлеглым баку рахунку.

У канцы ХІХ пачатку ХХ стагоддзя ўзнікае новы напрамак рахунказнаўства. Які атрымаў назву балансазнаўства. Нямецкі тэарэтык балансазнаўства Герстнер Пауль у 1926 г. сфармуляваў пяць правілаў для ацэнкі актыву, пяць правілаў для ацэнкі пасіву і адно правіла аэнкі ўзаемнай сувязі актыву і пасіву балансавай справаздачы. Ацэнка тут разумеецца ў сэнсе аналізу. Правілы ацэнкі аналітычных характарыстык артыкулаў актыву балансу наступныя:

1) чым большая сума капіталу ўкладзена ў абаротныя сродкі ў параўнанні з асноўнымі, тым вышэй стаіць арганізацыя ў сэнсе вядзення гаспадаркі, аднак маштаб суаднясення гэтых велічынь залежыць ад віду прадпрыемства;

2) чым большая сума хуткаабарачальных недоўгатэрміновых і легкаліквідных артыкулаў актыву ў параўнанні з сумай доўгатэрміновых і цяжкаліквідных артыкулаў, тым лепшае ўражанне аб складваецца аб фінансавым становішчы арганізацыі. Максімальная і мінімальная граніцы гэтых сум залежаць ад галіны гаспадарчай дзейнасці;

3) салідная арганізацыя павінна пазбягаць размяшчэння сваіх сродкаў у часовыя, можа быць і выгадныя, аднак ненадзейныя, віды маёмасці;

4) шанцы атрымання прыбытку на капітал, укладзены ў абаротныя сродкі, большыя за шанцы на прыбытак з асноўнай маёмасці. Як у першым, так і ў другім выпадку гэтыя шанцы павялічваюцца з павелічэннем рызыкі. Чым большы шанс на прыбытак дае асобны артыкул актыву, тым большая і рызыка страт;

5) становішча арганізацыі ў фінансавым плане тым больш трывалае, чым вышэй ліквіднасць актыву яго балансу. Ступень ліквіднасці павялічваецца з павелічэннем даступных, рухомых абаротных сродкаў ў параўнанні з асноўнымі сродкамі. Яна павінна суадносіцца з тэрміновасцю абавязацельстваў.

Для выяўлення аналітычных характарыстык пасіву балансу прыводзяцца наступныя правілы:

1) чым большая сума рэзерваў у параўнанні са статутным капіталам, тым больш трывалым з’яўляецца фінансавае становішча арганізацыі;

2) чым меншая сума вэксальных абавязацельстваў якой- небудзь арганізацыі, тым лепшае яе фінансавае становішча;

3) чым вышэй сума забяспечаных даўгоў у параўнанні з незабяспечанымі, тым ніжэйшым з’яўляецца патэнцыяльны крэдыт дадзенай арганізацыі;

4) кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя абавязацельствы павінны знаходзіцца паміж сабой у вызначаных нармальных суадносінах, якія адпавядаюць віду арганізацыі і велічыне наяўнага пакрыцця;

5) чым меншая сума пазыковых сродкаў у суаднясенні з уласнымі, тым больш трывалым і надзейнам з’яўляецца фінансавае становішча арганізацыі. Мінімальны паказчык — поўная адсутнасць пазыковых сродкаў, максімальная велічыня — прыблізная роўнасць пазыковых і уласных сродкаў.

Заключным з’яўляецца правіла суаднясення пасіву і актыву балансу, якое сфармулявана Паулем Герстнерам наступным чынам: абедзве групы актыву (доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя актывы) павінны абарочвацца прапарцыянальна абодвум катэгорыям пасіву (уласным і пазыковым сродкам), бо чым больш пазыковых сродкаў, тым большая патрэбнасць ў ліквідных актывах. Гэта правіла абагульняе ўсе дзесяць папярэдніх правілаў.

Адной з канцэпцый балансазнаўства была была тэорыя намінальнага балансу, сутнасць якой заключаецца ў тым, што баланс складаецца без уліку інфляцыі ў намінальнай грашовай ацэнцы, дзе прыбытак мае ўмоўны характар без дастаткова верагодных эквівалентаў у яго актыве. Аўтарам тэорыі намінальнага балансу з’яўляецца прадстаўнік нямецкай уліковай думкі Вальтэр Рыгер, які ў 1928 г. тры наступныя правілы вядзення бухгалтарскага уліку:

1) аб’ектам рахункаводства можа быць толькі маёмасць, за якую заплачана;

2) прыбыткам арганізацыі з’яўляецца рознасць паміж сродкамі, атрыманымі пры яе ліквідацыі і сродкамі, укладзенымі ў яе на момант адкрыцця;

3) кожная гаспадарчая аперацыя змяшчае два элементы — прыбытак і страты.

З гэтых правілаў вынікае што прыбытак, вызначаны на канец любога справаздачнага перыяду, носіць умоўны характар, паколькі залежыць ад методык уліковых прыёмаў і не мае дастатковых эквівалентаў у актыве балансу. Дакладна прыбытак можна вызначыць толькі пасля поўнага завяршэння ўсіх гаспадарчых абаротаў і канстатацыяй бухгалтэрыяй

На пачатку ХХ стагоддзя ўзнік новы падыход да вядзеннЯ рахункаводства выдаткаў, які атрымаў назву стандарт-кост. Адпаведна гэтаму падыходу ўлік не проста фіксуе даныя. Але і фільтруе іх для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Асноўная ідэя зводзіцца да таго. што выдаткі павінны фіксавацца яшчэ да таго, як іх ажыццявілі. Усе выдаткі нарміруюцца і пры гэтым нормы выдаткаў устанаўліваюцца не сярэднія, а гранічна мінімальныя пры дадзеных умовах.

Асновапаложнікамі стандарт-кост з’яўляюцца Чартэр Гарысон і Генры Гант, якія сфармулявалі правілы ўліку выдаткаў па стандартах. У рамках тэорыі стандарт-кост Чартэр Гарысон усталяваў у 1911 г. наступныя два правілы: 1) усе выдаткі павінны быць прыведзены ў параўнанні са стандартамі (нарматывамі); 2) павелічэнне або памяншэнне пры параўнанні фактычных выдаткаў са стандартныміпавінна быць раскладзена па прычынах. Правіла Генры Ганта, сфармуляванае ў рамках тэорыі стандарт-кост сцвярджае, што ўсе выдаткі звыш вызначаных нормаў павінны адносіцца на вінаватых асоб і ніколі не ўключацца ў рахункі, якія адлюстроўваюць выдаткі.

Французкі вучоны-рахунказнаўца П'ер Гарнье ў 1975 г. сфармуляваў закон каштоўнасці ўліковай інфармацыі. Згодна гэтаму закону каштоўнасць уліковай інфармацыі змяншаецца прапарцыянальна квадрату часу, затрачанаму на яе атрыманне. Закон Гарнье абумовіў іншы падыход да ацэнкі эфектыўнасці рахункаводства. Доўгі час, асабліва ў былым Савецкім Саюзе, прастата, даступнасць і эканамічнасць рахункаводства трактаваліся як неабходнасць спрашчэння ўліку, укаранення танных спосабаў яго вядзення і скарачэння на гэтай аснове кіраўніцкага апарату. Эфектыўнасць рахункаводства, адпаведнасці з законам Гарнье, заключаецца не ў эканоміі часу на яго вядзенне, а ў падачы адміністрацыі максімальна магчымай інфармацыі з задавальняючай дакладнасцю і ў мінімальна сціслыя тэрміны.

 

 

2.5. Прынцыпы рахунказнаўства,







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 413. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия